Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Landing Pages
Business

10 лепшых шаблонаў стартавых старонак для Bootstrap - са спагадным дызайнам

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Вы працуеце над новай маркетынгавай кампаніяй? Ці хутка выйдзе ваш прадукт? Вам патрэбная мэтавая старонка, гатовая да публікацыі як мага хутчэй? Такая, якую будзе легка замянiць?

Тым не менш, дызайн эфектыўнай мэтавай старонкі з нуля патрабуе многа намаганняў. Вам трэба будзе запусціць Photoshop або Sketch, каб апрацаваць макет, скампанаваць элементы дызайну (абраць колер, шрыфты, значкі і графіку), а затым перайсці ў ваш любімы рэдактар, каб усё гэта закадаваць у сучасных стандартах. Трэба правесцi праверку, а затым яшчэ адну, каб пераканацца, што ён працуе правільна ва ўсіх сучасных браўзэрах і на мабільных прыладах. І потым, нарэшце, выцерцi пот з ілба! 

Але ёсць яшчэ адзін варыянт. Вы можаце зэканоміць шмат часу і атрымаць якасныя вынікі, выкарыстоўваючы шаблон мэтавай старонкі. Ён ужо мае код i дызайн, пратэставаны і гатовы да выкарыстання! 

Адаптыўныя шаблоны, сумяшчальныя з Bootstrap

Ёсць некалькі адаптыўных шаблонаў стартавых старонак, якія даступныя для набыцця і загрузкі на GraphicRiver.

Яны створаныя для любых мэтаў бiзнесу. Ці хочацца вам накіраваць падпіску на рассыланне навiнаў па электроннай пошце, павялiчыць колькасць націскаў на спасылкі, збіраць патэнцыйных кліентаў, рэкламаваць ваша мерапрыемства або падштурхнуць продаж вашага новага прадукту, гэтыя шаблоны стартавых старонак маюць для гэтага ўсе. 

Bootstrap Landing Page Templates on GraphicRiver
Лепшыя шаблоны стартавых старонак даступныя да продажу і загрузцы на ThemeForest. 

Гэтыя шаблоны адпавядаюць стандартам кадавання і з'ўяўляюцца універсальнымi высокапрадукцыйнымi мэтавымi старонкамі для прадпрымальнікаў, маркетолагаў або вэб-прафесіяналаў. У іх ёсць шэраг карысных функцый, напрыклад: 

  • Сумяшчальнасць з Bootstrap 3
  • Яны цалкам адаптыўныя
  • Некалькі стыляў старонкі 
  • Належная разметка HTML5/CSS3 
  • Чысты і добра пракаментаваны код
  • Інтэграцыя з софтам электроннай пошты

Кожны з гэтых шаблонаў мэтавых старонак мае ўнікальны набор функцый. Яны маюць шэраг наладжвальных параметраў, такіх як: кампаноўнік старонак, галерэі малюнкаў, відэафайлы, макеты аб'яваў, табліцы цэнаўтварэння, працоўныя кантактныя формы, інтэграцыя з Mailchimp, значкі і падтрымка вэб-шрыфтоў. Такім чынам, у пакеце са стартавай старонкай вы атрымліваеце ўсё неабходнае.

Вы можаце хутка ўсе наладзіць, дадаць унікальную графіку, наладзіць маркетынгавае паведамленне і запусціць мэтавую старонку, каб пачаць кіраваць гэтымі ператварэннямі!

Шаблоны стартавых старонак для Bootstrap

Вось дзесяць з лепшых шаблонаў мэтавых старонак, сумяшчальных з Bootstrap, са спагадным дызайнам: 

1. Urip - Professional Bootstrap Landing Page 

Urip - гэта HTML-шаблон мэтавай старонкі, створаны з дапамогай Bootstrap 3. Ён мае сучасны прафесійны дызайн з некалькімі варыянтамі макета для прасоўвання прыкладанняў, анонсу падзей, формы героя і г.д. Кожны з гэтых параметраў мае розныя функцыі, якія вы можаце выкарыстоўваць для наладкі вашага дызайну. Ён мае інтэграцыю з Mailchimp і шэраг простых ў выкарыстанні функцый. З гэтым шаблонам вы хутка атрымаеце прафесійную мэтавую старонку. 

Urip - Professional Bootstrap Landing Page Template

2. Select - Landing Page Template Set With Page Builder 

Гэты канструктар старонак мае 30 універсальных параметраў, у вас будзе шмат варыянтаў для працы. Ён уключае ў сябе некалькі макетаў, варыянты кампаноўкі і магчымасць працаваць з асобнымі часткамі. Ён закадаваны ў Valid HTML5 & CSS3, сумяшчальны з Bootstrap v3 і пастаўляецца з шрыфтамі google. Ён мае магутныя функцыі для рэдагавання тэксту, змены элементаў і інтэграцыі відэа. Ён нагружаны опцыямі і гатовы да выкарыстання!

Select landing page template builder

3. R.Gen - Landing Page Template with Page Builder

Гэты спагадны шаблон стартавай старонкi мае чысты сучасны дызайн. Ён пабудаваны з дапамогай Bootstrap 3 і мае выразна пракаментаваны код, з якім лёгка працаваць і мадыфікаваць па меры неабходнасці. Сумяшчальны з Aweber, MailChimp, GetResponse, Constant Contact, Campaign Monitor і іншымі.

Ён уключае ў сябе больш за 35 праектаў мэтавых старонак, якія лёгка загружаць ва ўбудаваны канструктар "drag and drop" для хуткай налады. Ён багаты на опцыі i мае больш за 260 секцый дызайну!

RGen landing page template with page builder

4. Multipurpose Landing Page Template - All in One 

Калі вам патрэбная мэтавая старонка, распрацаваная па прынцыпе канверсіі, то не варта шукаць далей. Гэты шаблон стартавай старонкi «Усё ў адным» пабудаваны так, каб павышаць канверсію і стымуляваць продажы. Добра размешчаная ўнікальная гандлёвая прапанова, таксама як і пазіцыя героя, і ёсць раздзелы, якія дэманструюць перавагі прадукту, сацыяльныя выгады і падкрэслiваюць ваш прызыў да дзеяння. З уключаным HTML Page Builder і кадаваннем, заснаваным на папулярнай Bootstrap 3.x Framework, гэты спагадны шаблон мэтавай старонкі - выдатны выбар! 

All In One Landing Page Template Builder

5. Launch - Responsive Startup Landing Page Template 

Launch - гэта просты дызайн шаблону мэтавай старонкі з выявай героя і відэа ў поўнаэкранным рэжыме. У ім ёсць некалькі раздзелаў, у якіх трэба паказаць, дзе адзначылася ваша кампанія, яе перавагі, ключавыя функцыі і цэны.

Яго хутка наладзіць і з iм лёгка працаваць. Гэты спагадны шаблон, сумяшчальны з Bootstrap v3 і выкананы з HTML5 і CSS3, Font Awesome Icons і шрыфтамі Google Web. З падтрымкай шматлікіх моў і SEO. 

Launch Bootstrap Landing Page Template

6. Getleads - Landing Page Template Pack with Page Builder 

Пабудаваны з HTML5 & CSS3 і Bootstrap 3 Framework, гэты шаблон - гнуткае і моцнае рашэнне для мэтавых старонак. У Getleads больш за 215 раздзелаў. Ён пастаўляецца з Page Builder, каб усi элементы дызайну было лёгка рэдагаваць. Тэкставыя, графічныя і зыходныя коды лёгка рэдагаваць і працаваць з імі.  Усталюйце гэтую мэтавую старонку зараз жа!

Getleads Landing Page Template Responsive Builder

7. Wava App - Responsive Landing Page Template

Прадстаўце свае прыкладанне ў свеце! Шаблон Wava закадаваны з дапамогай разметкі HTML5 і CSS3, якая пабудаваная з Bootstrap V3 і пратэставаная для крос-браўзэрнай падтрымкі. Ён мае чысты дызайн, спагадны макет, прывабную графіку і зроблены для прасоўвання мабільных прыкладанняў стартапаў. Ён мае добрую дакументацыю і лёгка наладжваецца. Калі ў вас ёсць новае мабільнае прыкладанне для дэманстрацыi і падштурхоўвання продажаў, гэты шаблон мэтавай старонкі для вас.

Wava Responsive Landing Page App Template

8. Multipurpose Landing Page Template - Flat Vault 

FlatVault - гэта шаблон мэтавай старонкі з сучасным плоскім стылем дызайну. Ён цалкам спагадны і пабудаваны з Bootstrap. Прастата налады і ўстаноўкі, вы можаце хутка дадаць інфармацыю пра тавар або паслугу. З варыянтамі ўводу-вываду і пераходу па клікам, ён мае інтэграцыю відэа, працоўную форму, анімацыю павароту тэксту, цанавыя табліцы і многае іншае. Набудзьце гэтую тэму, каб атрымаць прывабны дызайн мэтавай старонкi. 

Flat Vault Responsive Landing Page Template

9. KeySoft - Software Landing Page Template 

Калі вам патрэбная прыгожая i спагадная мэтавая старонка для новага праграмнага забеспячэння, мабільнага прыкладання або запуску Sass, тады гэты шаблон створаны для вас. Тут некалькі стыляў кампаноўкі панэлі, мабільных прылад або падпіскі, а таксама шматлікія каляровыя схемы, фоны відэа і малюнкаў, варыянты загалоўкаў і г.д. З KeySoft вы атрымліваеце добра арганізаваны шаблон з патрэбнай дакументацыяй i простымi наладамi!

KeySoft Landing Page Design Template

10. Zollo - Bootstrap Multipurpose Landing Page for Apps

Zollo - гэта гнуткі, цалкам спагадны шаблон мэтавай старонкі для прыкладанняў на базе iOS і Android. Ён мае стыльныя функцыі з чыстым дызайнам, а таксама прывабны інтэрфейс. Ён хутка загружаецца i наладжваецца, мае плыўную навігацыю і нескладаную аніміраваную пракрутку. Гэта эфектыўны шаблон мэтавай старонкі, які можна наладзіць у адпаведнасці са стылем вашага брэнду. Калі вам патрэбны сучасны шаблон мэтавай старонкi, скарыстайцеся iм сёння жа! 

Zollo Bootstrap Responsive Landing Page Template

5 асноўных парадаў па стварэннi мэтавай старонкi 

Ніжэй прыведзеныя некалькі карысных парадаў, якія датычацца распрацоўкі мэтавай старонкі, налады абмену паведамленнямі і аптымізацыі для канверсіі. Такім чынам, вы можаце хутка сабраць сваю мэтавую старонку, наладзіць яе з улікам вашага брэнду i бізнес-мэтаў і адразу пачаць канвертаванне.

Перш чым мы пяройдзем да гэтых парадаў, калі вам трэба зрабіць крок назад і больш уважліва разгледзець, што такое мэтавая старонка, атрымаць прадстаўленне пра тое, як яна працуе, то спачатку прачытайце гэты артыкул: 

1. Пачніце з якаснага шаблону мэтавай старонкі 

З такім выбарам прафесійных шаблонаў мэтавях старонак цяжка спыніцца на адным з іх. Вось некалькі меркаванняў:

  • Па-першае, падумайце пра тое, які візуальны стыль вы хочаце выкарыстоўваць для сваёй мэтавай старонкі. Вы павінныя абраць той, які падыходзіць вашаму брэнду і прадукту. Вас больш цікавіць сучасны дызайн з модным відэа-загалоўкам з героем, як у Launch Startup Landing Page? Ці вы больш схіляецеся да мэтавай старонкi, прызначанай для дэманстрацыі вашага праграмнага забеспячэння, напрыклад, Wava App Landing Page? У любым выпадку, вам патрэбная прывабная мэтавая старонка і стыль дызайну, які адпавядае вашым мэтам.
  • Акрамя стылю, вы павінныя ўлічыць, якія функцыі вам патрэбныя. Вы хочаце ўключыць у склад канструктар рэзюмэ, які дапаможа вам наладзіць параметры пад сабе? Ці маеце вы патрэбу ў інтэграцыі з праграмным забеспячэннем для электроннай пошты, напрыклад, MailChimp? Ці важны ўбудаваны відэаролік? Перад купляй азнаёмцеся, з чаго складаецца шаблон i ці адпавядае ён вашым патрэбам.

Абярыце шаблон мэтавай старонкі, які мае неабходны вам знешні выгляд і функцыі. І калі вам спатрэбіцца дапамога ў распрацоўцы ўнікальнай мэтавай старонкі, у нас ёсць прафесійныя вэб-дызайнеры. Яны могуць наладзіць любы шаблон, які вы абралі, або стварыць яго для вас з нуля. 

2. Хай дызайн вашай мэтавай старонкі будзе простым 

Мэтавая старонка павінная мець чысты дызайн. Яго трэба наладжваць, выдаляючы лішнія элементы. Ваша стартавая старонка павінная мець адну мэту. Менавіта таму мэтавыя старонкі канвертуюцца з такімі высокімі паказчыкамі. Гэта таму, што яны засяроджаныя на чымсьцi адным.

Шаблон мэтавай старонкі падорыць вам арганізаваны макет, раздзелы для абмену паведамленнямі, дэманстрацыю функцый вашага прадукту, даданне водгукаў і многае іншае. Папрацуйце з дызайнам, не дадаючы непатрэбных элементаў, якія могуць збянтэжыць вашых наведвальнікаў.

Людзі нездарма наведваюць гэтую старонку, таму трэба захоўваць прастату і накiроўваць наведвальнікаў да рэгістрацыйнай формы або кнопкi пакупкі без дадатковых параметраў, якія адцягваюць іх увагу ад вашага прызыву да дзеяння. Для ўсіх павінна быць відавочна, что трэба рабіць на вашай мэтавай старонцы, што запоўніць ці дзе націснуць.

Не дадавайце дадатковыя спасылкі ў меню або навігацыю, бо гэта можа адштурхнуць наведвальнікаў ад вашай мэты. Кожны элемент, кожная фатаграфія, кожнае паведамленне павінныя адпавядаць вашай стратэгіі і аб'ядноўвацца ў адну мэту.

Пачытайце пра прынцыпы дызайну стартавых старонак у нашым курсе па тэме або пачніце з гэтага артыкула, якi асвятляе асновы:

3. Дадайце графіку і рысы брэнду

Графіка і візуальныя эфекты, якія вы выкарыстоўваеце на мэтавай старонцы, могуць істотна паўплываць на канверсію.

Трэба, каб усе колеры і актывы, якія вы выкарыстоўваеце, адпавядалі вашаму брэнду. Яны павінныя дапаўняць колеры прадукту, які вы прадаеце, згодна з рэкамендацыямі вашага брэнда.

Сцеражыцеся выкарыстоўваць стокавыя фатаграфіі, якія выглядаюць як фатаграфіі, якiя можна пабачыць дзе заўгодна. Трэба, каб фотаздымак дэманстраваў ваш прадукт у дзеянні, ствараў сапраўдную эмацыйную сувязь з наведвальнікам.

Праглядзіце на Envato Unstock арыгiнальныя фатаграфіі або перайдзіце на GraphicRiver, каб знайсцi там унiкальныя ілюстрацыі або графіку. Можаце браць файлы відэа з VideoHive, такія як рэкламныя акцыі, дэманстрацыi прыкладанняў, графічную анімацыю і ролікі для ўступу.

4. Як наладзiць паведамленнi 

Каб распрацаваць паведамленні для мэтавай старонкі, трэба спачатку высветліць, з кім вы гаворыце. Выразна вызначце сваю мэтавую аўдыторыю, а затым больш вузка вызначце, якую праблему ваш прадукт вырашае для іх.

Цяпер вы можаце працаваць над стварэннем свайго загалоўка, каб прыцягнуць увагу. Працуйце над кароткімі абзацамі і пераканаўчымі пунктамі пра перавагі рашэння, створанага для вашага патэнцыйнага кліента.

Пры напісанні мэтавых старонак трымайцеся сцісласці і дакладнасці. Мова павінная адпавядаць брэнду, але прыцягваць увагу. Варта выкарыстоўваць свой асаблiвы "голас", гаворачы непасрэдна з наведвальнікам, а не проста бубніць пра асаблівасці прадукту.

Натхніце яго і распавядзiце, чаму ваш прадукт з'яўляецца лепшым выбарам і што ен страцiць, не запоўніўшы форму. Малюйце карціну і рабіце яе захапляльнай. І пераканайцеся, што ўсе пункты маюць заклік да дзеяння.

Даведайцеся больш пра напісанне эфектыўных мэтавых старонак:

Майце на ўвазе, што абмен паведамленнямі часта бывае бясконцы. Іх трэба правяраць і асвяжаць час ад часу. 

5. Аптымізацыя для канверсіі 

Спатрэбіцца час, каб заслупаваць вашу мэтавую старонку. Каб павысіць узровень канверсіі і эфектыўнасць вашай старонкі, варта аддаць перавагу iнтэрактыўнаму падыходу.

Пасля таго як вы дадалі візуальныя актывы, уставілі загалоўкі і паведамленні, а таксама прывязалі свой заклік да дзеяння, вам трэба пачаць тэставанне. Параўнайце варыянты і праверце, які з іх лепш працуе.

Зрабіце тэст A/B на тое, якія элементы лепш за ўсё працуюць на вашых мэтавых старонках. Вось некалькі ключавых кампанентаў, якія вы можаце пачаць тэставаць: 

  • Загалоўкi
  • Тэкст
  • Водгукі
  • Заклік да дзеяння 
  • Фота ці відэа 

Гэта адпраўныя пункты, вы можаце выпрабаваць i больш. Даведайцеся больш пра аптымізацыю мэтавых старонак і тэст A/B: 

Абярыце выразны заклік да дзеяння, пакажыце толькі тую інфармацыю, якая дапаможа вам дасягнуць мэтаў канверсіі і правярайце вынiкi, пакуль не атрымаецца тое, што вам патрэбна.

Хапайце прэміум шаблон мэтавай старонкі! 

Канчатковы вынік - тое, што робіць мэтавыя старонкi ўнікальнымі ў параўнанні з іншымі старонкамі вашага сайта або маркетынгавай кампаніяй. Яны сфакусаваныя на канкрэтных тэмах з мэтай продажу і канверсіі наведвальнікаў у патэнцыйных кліентаў. Яны з'яўляюцца ключавым кампанентам эфектыўнага анлайн-маркетынгу.

У нас ёсць сотні прафесійных варыянтаў дызайна, любы з якіх зэканоміць ваш час і падорыць рашэнне з якасным кодам. Паглядзіце шаблоны мэтавых старонак на ThemeForest, каб знайсці зручны варыянт для наступнай кампаніі.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.