Unlimited PowerPoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Marketing

10 эфектыўных маркетынгавых стратэгій для пачынаючых пісьменнікаў-фрылансераў 

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Калі вы пачатковец-фрылансер, вам можа здавацца, што атрымаць заказ немагчыма. Лёгка пачаць думаць, што без вопыту нельга атрымаць працу, а без працы - вопыт.

Але вы можаце разарваць гэты замкнёны круг і перастаць быць пачаткоўцам, калі ўжывеце для свайго шматабяцальнага фрыланс-бізнэсу маркетынгавыя стратэгіі. Засяродзьцеся на пошуку больш якасных кліентаў, і вы хутка прасунецеся і пачнеце зарабляць сапраўдныя грошы.

Памятайце, што кожны паспяховы фрылансер, які зарабляе сёння шасцізнакавыя сумы, калісьці пачынаў, не маючы ні ўзораў, ні досведу. Нейкім чынам такія фрылансеры змаглі стварыць свае партфоліо і пачалі атрымліваць прыбытковыя заказы - і вы таксама зможаце.

Якія маркетынгавыя стратэгіі прынясуць карысць фрылансерам-пачаткоўцам? Вось мае лепшыя 10 парадаў: 

Працуйце бясплатна

Складанасць у прасоўванні сябе, быўшы пачаткоўцам, у тым, каб вызначыць, якія з патэнцыйных кліентаў захочуць скарыстацца паслугамі пачаткоўца-фрылансера, які валодае вашымі канкрэтнымі навыкамі і жыццёвым вопытам. Спярша засяродзьцеся на гэтым. Рабіце стаўку на прадпрыемствы малога бізнесу, невялікія мясцовыя выдавецтвы і мясцовыя некамерцыйныя або прафесійныя арганізацыі.

Прапаноўваць выконваць неаплатныя заданні - гэта выдатны спосаб схіліць скептычна настроеных патэнцыйных кліентаў да працы з вамі. Хаця гэта неадназначная вобласць: вы ж не хочаце, каб вас у выніку выкарыстоўвалі; гэты бясплатны прыём павінен дапамагчы вам пабудаваць сваю кар'еру. Некалькі кароткіх парадаў:

  • Хай бясплатныя праекты застаюцца невялікімі. 
  • Пераканайцеся, што ў вашага кліента выдатная рэпутацыя. 
  • Трэба шукаць кліентаў у той вобласці, у якой вы збіраецеся працаваць з кліентамі за плату. 
  • Папытайце, каб яны рэкамендавалі вас знаёмым, калі ваша праца спадабаецца. 
  • Трэба, каб вы маглі спасылацца на гэтую працу як на сваю ўласную, ніякіх дамоваў аб неразгалошванні. 
  • Кліент абавязуецца трымаць у таямніцы тое, што вы выконвалі гэта заданне бясплатна. 

Паўтарыце гэта пару-тройку раз і - ура! - у вас ёсць партфоліо для пачатку. Пачынаючы з гэтага моманту, ўспрымайце сябе як прафесіянала і шукайце аплатныя праекты. Паспрабуйце не затрымацца ў пастцы, працуючы бясплатна. 

2. Задзейнічайце сям'ю, сяброў і прыяцеляў 

Калі вам здаецца, што вашыя сябры і блізкія ня ведаюць нікога, каму патрэбная дапамога дызайнера/пісьменніка/кадавальніка і гэтак далей... уявіце, што вы можаце памыляцца.

Так здарылася, што якраз на гэтым тыдні я даведалася ад адной пісьменніцы-фрылансера, што ёй было няёмка, калі яе мама расхвальвала на Facebook яе новы фрыланс-бізнес ... пакуль праз мамчыну аб'яву з ёй не звязаўся кліент.

Гэта «Маркетынг 101»: пачніце з таго, каб распавесці ўсім, хто вас ведае і любіць, што вы - фрылансер ў пошуку новых кліентаў.

Ніколі не ведаеш, з кім знаёмыя вашы знаёмыя, або каго ведаюць знаёмыя вашых знаёмых. 

Гэта «Маркетынг 101»: пачніце з таго, каб распавесці ўсім, хто вас ведае і любіць, што вы - фрылансер ў пошуку новых кліентаў. Ня трэба выглядаць так, быццам вы страцілі надзею.

Калі ў вас пакуль няма кліентаў, ня трэба даваць ведаць пра гэта іншым. Проста скажыце, што вы хочаце дадаць у свой спіс некалькі новых кліентаў. Ці могуць яны трымаць вуха востра, каб пачуць, калі хтосьці раптам мае патрэбу ў вашай дапамозе?

Каб пашырыць гэтую сетку сям'і і сяброў крыху далей, то, калі магчыма, зноўку звяжыцеся з рэдактарамі або мэнэджэрамі па маркетынгу, з якімі вы раней працавалі і якім вы падабаліся.

Дайце ім ведаць, што вы б хацелі, каб яны на вас спасылаліся. Ніколі не ведаеш, хто падзеліцца з вашым былым прафесарам па фатаграфіі ў каледжы, што патрэбна дапамога з сайтам.

3. Засяродзьце ўвагу на сваім сайце і/або блогу

Калі вам недастаткова бясплатна працаваць з кліентам, у вас ёсць іншы варыянт стварэння партфоліо: свой уласны сайт або блог. Такія сайты могуць дэманстраваць вашыя навыкі па напісанні артыкулаў, дызайну або кадаванню.

Занадта часта фрылансеры, здаецца, варганяць на хуткую руку напаўгатовы сайт, не разумеючы, што гэта ключ да будучых заказаў. Наадварот, выдаткуйце час на тое, каб ператварыць яго ў магутны інструмент продажаў. Пакажыце кліентам, што вы можаце павялічыць іх продаж, надаўшы час стварэнню захапляльнага, акуратнага дызайну з выключнымі тэкстамі.

Звычайна адным з слабых бакоў для фрылансераў з'яўляецца старонка «Пра мяне». Відаць, многія з нас не любяць казаць пра сябе... але не ператварайце гэтую старонку ў сумную старонку рэзюмэ.

Падзяліцеся цікавым аповедам пра тое, чаму вы сталі фрылансерам такога плану, што вы любіце ствараць для кліентаў, і трохі асабіста пра сябе. Інтэрнэт - гэта ананімнае месца, поўнае падману, так што пакажыце кліентам, што вы рэальны таленавіты чалавек, з кім працаваць будзе ў задавальненне.

Калі вы ў чымсьці не моцныя - у стварэнні сайта, дызайне або напісанні артыкулаў, - найміце каго-небудзь ці прапануйце іншым фрылансерам дапамагчы вам у абмен на вашы паслугі. Вы не зможаце змагацца за прыстойныя заказы, не маючы якаснага сайта фрылансера.

4. Сустракайцеся з жывымі людзьмі 

Большасць фрылансераў пачынаюць з працы з мясцовымі кліентамі, так што цудоўнай адпраўной кропкай стане наведванне мерапрыемстваў у вашым горадзе, дзе вы зможаце пазнаёміцца з новымі людзьмі. Замоўце некалькі бясплатных візітовак на VistaPrint і падумайце пра тое, што вы прапануеце кліентам.

Прыдумайце эфектную фразу пра тое, як вы вырашаеце праблемы кліентаў, і вы можаце выкарыстоўваць яе пры сустрэчах з людзьмі. Напрыклад, я магла б сказаць: «Я дапамагаю кампаніям распавядаць пераканаўчыя гісторыі, якія прыцягваюць адданых кліентаў».

Памятайце, што заказы вы атрымліваеце ад людзей, а не ад кампутараў. Сустрэчы з новымі людзьмі дапамогуць вам хутка павялічыць сваю сетку кантактаў і знайсці больш кліентаў.

Пачаткоўцы звычайна прыходзяць на адно мерапрыемства, не зусім разумеюць, што рабіць, не знаходзяць ні аднаго кліента і робяць выснову, што асабістае пашырэнне сеткі кантактаў не працуе. Гэта недальнабачна.

Памятайце, што заказы вы атрымліваеце ад людзей, а не ад кампутараў. Сустрэчы з новымі людзьмі дапамогуць вам хутка павялічыць сваю сетку кантактаў і знайсці больш кліентаў.

Сутнасць нэтворкінга ў тым, каб усталяваць сувязі з вялікай колькасцю людзей і расказаць ім, чым вы займаецеся, каб яны маглі накіраваць да вас кліентаў. Можа прайсці некалькі месяцаў, пакуль гэтая стратэгія акупіцца, але яна таго вартая, таму што так вы ўсталёўваеце больш трывалыя сувязі.

Наведайце некалькі розных груп і працягвайце, пакуль не знойдзеце тую, у якой знаходзяцца патрэбныя вам кліенты. Можа быць, прыйдзецца наведаць буйнейшы горад ці жывыя падзеі LinkedIn, або, магчыма, такую выключную групу, як BNI, дзе вы будзеце адзіным фрылансерам ў сваёй нішы.

Таксама падумайце пра сустрэчы і магчымасці прафесійных саюзаў, каб пазнаёміцца з фрылансерамі ў сваёй нішы: яны могуць стаць жывой крыніцай для водгукаў і прыцягнення кліентаў. Я выпрабавала тоны груп, калі пачынала прасоўваць свой бізнэс па пазаштатнаму напісанню артыкулаў, і ў выніку падзеі для пісьменнікаў ад MediaBistro апынуліся для мяне найбольш карыснымі.

У мяне ёсць сябар, які знайшоў заказ на публіцыстычную кнігу праз такую групу: у іншага пісьменніка ў яго вобласці не было на гэта часу. Сустракацца са сваімі паплечнікамі сапраўды варта таго, паверце. 

5. Званкі па тэлефоне ці Skype 

Халодныя званкі - гэта жах многіх пачаткоўцаў-фрылансераў. Дык чаму ж я заводжу пра гэта размову? Таму што гэта працуе.

Я яшчэ не сустракала нікога, хто гатовы быў выдаткаваць час на некалькі сотняў халодных званкоў спісу падыходных патэнцыйных кліентаў і не змог бы паставіць свой бізнэс на ногі.

Калі фрылансеры кажуць мне, што ім "тэрмінова", як сказаў адзін з іх, трэба знайсці новых кліентаў, мне на розум прыходзяць халодныя званкі. Так вам ня трэба будзе прадумваць прадаючыя лісты, і вы зможаце хутка ўсталяваць мноства кантактаў.

Калі вы знаходзіце людзей праз сацыяльныя сеткі, вы можаце прапанаваць ім пагаварыць па Skype ці Google Hangouts падчас перакусу, каб наладзіць кантакт. Асабіста я аддаю перавагу хаця б раз у тыдзень праводзіць абедзенныя перапынкі па Skype з кімсьці, хто, па-мойму, можа стаць будучым партнёрам або паплечнікам па працы над пазаштатным праектам.

6. Імэйл-маркетынг 

Прадаючы электронны ліст, таксама вядомы як рэкамендацыйны ліст, проста прадстаўляе вас патэнцыйнаму кліенту і ўдакладняе, ці карыстаецца ён паслугамі падобных фрылансераў.

Вось некалькі парадаў:

  • Знайдзіце агульных знаёмых. Большасць адказаў на электронныя лісты паступае, калі ў іх згадваецца сябар ці калега, агульны для вас і вашага кліента.
  • Размаўляйцеце на іх мове. Вывучыце тон маркетынгавых матэрыялаў вашага патэнцыйнага кліента і напішыце ліст у яго стылі. Так вы кажаце: «Я вас разумею».
  • Вывучыце сваю мэту. Вызначце, чаго не хапае ў бягучай маркетынгавай стратэгіі кліента: можа, у іх візуальна сумныя ўлёткі? Можа быць, іх блог не абнаўляўся ўжо шэсць месяцаў? Знайдзіце прабел і прапануйце праект, які яго запоўніць.
  • Напішыце просты заклік да дзеяння. Каб кліент распачаў далейшыя дзеянні, скончыце ліст простай задачай, не патрабуючай вялікіх намаганняў, напрыклад, дайце спасылку на адпаведны ўзор у сваім партфоліо або папытайце пагледзець вашы відэа.

7. Ліст-заяўка 

Добра, гэта падыдзе толькі пісьменнікам-фрылансерам. Але калі вы хочаце пісаць артыкулы для спажывецкіх выданняў, добра напісаная заяўка часта можа адкрыць патрэбныя дзверы.

Я перагледзела дзясяткі заявак і зразумела, што большасць пісьменнікаў думаюць, што ўмеюць іх пісаць, але гэта не так.

Вось некалькі важных указанняў для лістоў-заявак: 

  • Вывучыце сваю мэтавую аўдыторыю, каб зразумець, на якія тэмы гэтыя людзі размаўляюць і што абмяркоўвалася ў апошні час. Развейце прыдатныя для канкрэтнага выдання тэмы, якія не былі закрануты ў апошні час.
  • Зрабіце магутны загаловак ліста ў стылі публікацыі. 
  • Калі вы пісьменнік-пачатковец, правядзіце папярэдняе інтэрв'ю хаця б з адной крыніцай і прывядзіце ў лісце цытату. 
  • Пішыце ў стылі выдання, каб рэдактар ўбачыў, што ваша праца будзе добра глядзецца на яго старонках. 
  • Прытрымлівайцеся сцісласці ў радку біяграфіі. Не расказвайце гісторыю ўсяго свайго жыцця або тое, што вас звольнілі з працы. 
  • Не паведамляйце рэдактару даўжыню прапанаванага артыкула. Дазвольце яму самому сказаць, колькі месца выданне выдзеліць для яго. 

8. Знайдзіце ляпшэйшыя дошкі аб'яў аб працы 

Каб пазбегнуць махлярства і пачаць атрымліваць сапраўдныя грошы, трымайцеся далей ад Craigslist і іншых масавых сайтаў аб'яў. Сапраўды гэтак жа і сайты Fiverr або Elance - гэта шлях уніз. Калі ў вашым партфоліо ёсць некалькі узораў, вы ўжо знойдзіце кліентаў лепей за тых, якія звычайна сустракаюцца на гэтых сайтах.

Замест гэтага шукайце больш якасныя, добрыя дошкі аб'яў аб працы. Як зразумець, што вы знайшлі адну з іх? Адной з вызначальных рыс будзе тое, што кампаніі павінны плаціць за размяшчэнне аб'явы. Другая прыкмета - тое, што вам трэба аплаціць падпіску, каб прагледзець пералік аб'яў. Аднак гэта можа быць і дошка аб'яў ад прафесійнага саюза вашай сферы дзейнасці.

Напрыклад, мне падабаюцца платныя дошкі аб'яў на LinkedIn (падайце заяўку на кругласутачную рэкламу аб'яў і даведайцеся, ці карыстаюцца яны таксама паслугамі фрылансераў). ProBlogger таксама бярэ плату за аб'явы.

У маёй супольнасці Freelance Writers Den, вольнай ад лішняга смецця, ёсць некалькі аб'яў з партала FlexJobs, якія там даступныя толькі па падпісцы. Акрамя таго, паколькі я пішу пра бізнэс, мне падаюцца вельмі карыснымі абвесткі сайта Gorkana (у іх ёсць абвесткі і па тэмах пра здароўе і СМІ).

Гэтыя адмысловыя дошкі аб'яў крыху больш складана адшукаць, але гэта можа спаўна акупіцца. Папытайце сваіх паплечнікаў і калег аб тым, на якіх сайтах лепш шукаць аб'явы аб працы.

Шукайце працу там, дзе ёсць менш фрылансераў, і вы будзеце ў больш выгадным становішчы для таго, каб усталёўваць больш высокія стаўкі. 

9. Сацыяльныя сеткі 

Я ведаю, што вы падумалі: сацыяльныя сеткі - адзін з найбуйнейшых калі-небудзь створаных пажыральнікаў часу. Гэта так. Але яны могуць таксама быць выдатным месцам для ўстанаўлення новых сувязяў і пошуку кліентаў.

Як і асабістыя знаёмствы, знаёмства праз сацыяльныя сеткі - гэта даўгачасная стратэгія, якая акупляецца з часам.

Як і асабістыя знаёмствы, знаёмства праз сацыяльныя сеткі - гэта даўгачасная стратэгія, якая акупляецца з часам. Пачніце з таго, каб падпісацца на паспяховых людзей у вашай вобласці, а таксама на некалькіх патэнцыйных кліентаў. Паглядзіце, пра што яны гавораць. Падзяліцеся іх пастамі.

Не станавіцеся пераследнікам, але як толькі яны трохі асвояцца з вашым імём, паспрабуйце з імі звязацца. У Twitter мне падабаецца пісаць паведамленні накшталт «Гэта Вы рэдактар, да якога трэба звяртацца з нагоды публікацыі артыкулаў у часопісе X?», таму што такое пытанне патрабуе простага адказу «так» або «не», і на яго можна адказаць, нават не чытаючы ўсю заяўку.

На LinkedIn я люблю пасылаць паведамленні па InMail тым, хто глядзеў мой профіль (на LinkedIn ёсць віджэт, які паказвае, хто перачытваў вашу старонку).

Не разглядайце толькі вядомыя, буйныя групы ў сацыяльных сетках. Падумайце, дзе ў сацыяльных сетках можна знайсці вашага патэнцыйнага кліента: можа, гэта мясцовы спіс рассылкі або мясцовая група на Yahoo. У такім выпадку, там і шукайце. 

10. Партнёрства і саюзы 

Не ўзвальвайце ўсе клопаты па маркетынгу на сябе. Палегчыце сабе задачу, аб'яднаўшыся з іншымі фрылансерамі.

Яны могуць быць з той жа нішы, што і вы, і вы можаце накіраваць ім нейкі заказ з надзеяй, што яны адплацяць вам тым жа. Альбо яны могуць прадстаўляць дапаўняльную нішу, скажам, графічны або вэб-дызайнер можа аб'яднацца з пісьменнікам-фрылансерам.

Часта для праекта патрабуецца больш аднаго навыку, што дазваляе вам накіраваць працу сваім паплечнікам. Калі пашанцуе, яны прыгадаюць вас, калі атрымаюць праект, які патрабуе наяўнасці вашых уменняў.

Складзіце план і аналізуйце яго 

Дасведчаныя фрылансеры не прымяняюць адразу некалькі маркетынгавых стратэгій. Наадварот, трэба скласці прадуманы маркетынгавы план, заснаваны на лепшых з стратэгій і засяроджаны на вашых уласных інтарэсах і мэтавых кліентах. Напрыклад, калі вам падабаецца балбатаць і вы шукаеце кліентаў малога бізнэсу, вам абавязкова варта завязваць асабістыя знаёмствы.

На некалькі месяцаў акцэнтуйце сваю ўвагу на трох-чатырох стратэгіях.

Затым прааналізуйце вынік. Якім чынам да вас прыйшло большасць кліентаў? А лепшых кліентаў? Адрэгулюйце сваю маркетынгавую стратэгію ў залежнасці ад таго, што выгадней за ўсё вам.

Як вы знаходзілі сваіх першых кліентаў на фрылансе? Пакіньце каментар і свой пункт гледжання. 

Фатаграфія: Некаторыя правы належаць CURAphotography.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.