Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Business
  2. Presentations
Business

20 шаблонаў РРТ для простых і сучасных прэзентацый PowerPoint 

by
Length:LongLanguages:
This post is part of a series called Microsoft PowerPoint Templates (Ultimate Guide to the Best PPT).
30 Best Pitch Deck Templates: For Business Plan PowerPoint Presentations
20+ Creative PowerPoint Templates - For Presenting Your Innovative Ideas

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Набліжаецца дата прэзентацыі? 

Праца над усімі элементамі добрай прэзентацыі можа заняць шмат часу: неабходна напісаць пераканаўчы тэкст, арганізаваць дадзеныя, падабраць неабходную графіку, стварыць дызайн слайдаў і давесці ўсё да гатоўнасці.

У вас ёсць месца, дзе вы зможаце прадставіць цікавую прэзентацыю, і пасланне, якое трэба вывастрыць. Апошняе, з чым хочацца змагацца, - гэта складанасцi PowerPoint.

Вам патрэбны шаблон прэзентацыі, з якім усё стане шмат прасцей - як глыток свежага паветра. Тады ў вас атрымаецца стварыць прывабную прэзентацыю, якая будзе цалкам адпавядаць вашаму брэнду.

На Envato Market дызайны ў мiнiмалiстычным стылі пастаянна займаюць верхнія пазіцыі ў спісе бэстсэлераў шаблонаў PowerPoint, яны абазначаныя круглымі значкамі на фота ўнізе

Simple PPT Templates - Best Sellers
Бэстсэлеры простых шаблонаў прэзентацый РРТ можна купіць на Envato Market (Graphic River). 

Прыгажосць у прастаце 

У гэтым артыкуле мы прадстаўляем падборку простых шаблонаў PowerPoint. Гэта прывабная камбінацыя сучасных элементаў і зручных у выкарыстанні опцый. Дызайн кожнага створаны ў мiнiмалiстычным стылі. Таму ў вас атрымаецца хутка стварыць прыгожую прэзентацыю PowerPoint.

Шаблоны PowerPoint на EnvatoElements 

Калі вы шукаеце простыя шаблоны, якiя лёгка камбiнаваць, лепш за ўсё пачаць свой пошук з шаблонаў прэзентацый на Envato Elements.

Simple presentation templates on Envato Elements

Напрыклад, шаблон Simpleco з анімацыяй прадстаўлены ў мiнiмалiстычным дызайне з 93 шаблонамі слайдаў на выбар. Усе чарты, iнфаграфіка, карты і табліцы з прайслістом уключаныя, таму вам будзе лёгка запоўніць іх, дастаткова ўставіць сваю інфармацыю ў тэкставыя палі.

SImpleco PowerPoint template on Envato Elements
Шаблон Simpleco PowerPoint на Envato Elements 

Калі гэта не зусім тое, што вы шукалі, вы можаце знайсці яшчэ мноства шаблонаў PowerPoint на Envato Market. Мы разгледзім лепшыя ў наступнай частцы.

Простыя шаблоны РРТ з мінімалістычным дызайнам 

Вось дваццаць сучасных шаблонаў PowerPoint c прыгожым мінімалістычным дызайнам: 

1. Simplicity - лёгка рэдагуемы прэміум шаблон РРТ

Калі вам патрэбны шаблон з вялікімі магчымасцямі, які лёгка змяняць па вашаму меркаванні, Simplicity - выдатны выбар. У яго чысты мiнiмалiстычны дызайн і цэлы набор прафесійных опцый для прэзентацыі. У гэтым шаблоне злучаны шматмэтавы дызайн з простым стылем.

Simplicity PowerPoint Template
Шаблон PowerPoint Simplicity - слайды

Ён таксама высока ацэнены на форумах GraphicRiver. Ніжэй цытаты пакупнікоў, якія далі пазітыўную ацэнку гэтаму шаблону: 

Simplicity PowerPoint Template - customer feedback
Шаблон PowerPoint Simplicity - каментары пакупнікоў

2. The Simple Template - чысты дызайн РРТ, лёгкі ў выкарыстанні 

У шаблоне Simple Template набор элементаў абмежаваны, таму з iм вы лёгка i вельмі хутка створыце мінімалістычную прэзентацыю. У камплект ўваходзяць 33 старанна падабраных слайда, і ён больш зручны ў выкарыстанні, чым камплекты, якія складаюцца з больш за 500 слайдаў.

Тут не будзе ценяў, бруднай графікі або лішняй працы, толькі слайды прэзентацыі, якія выглядаюць чыста і стыльна. Гэта дапаможа вам засяродзіцца на змесце сваёй прэзентацыі.

The Simple Template Clean PPT Design

3. Balance - шаблон прэзентацыі PowerPoint

Калі вы ў пошуку творчага шаблону РРТ, таксама з мінімалістычны дызайнам, Balance - надзвычайны выбар. У ім прадстаўленыя сучасныя слайды з дынамічнымi формамi для абрэзкі фота, а таксама смелы выбар шрыфтоў i тытульных картах з накладаннем выяў.

Магчыма, вы гатуецеся прадставiць творчую бiзнес-iдэю, або збiраецеся гавараць пра штосьцi важнае - шэты шаблон дазволiць вам стварыць прыгожую прэзентацыю PowerPoint. Ён складаецца з больш за 100 унікальных слайдаў PowerPoint, 50 формаў iнфаграфікi, макетаў гаджэтаў, і іншага. Кастамiзацыя простая, досыць перацягнуць і размясціць неабходныя аб'екты на месца запаўняльнікаў.

Balance - PowerPoint Presentation Template

4. Eureka - мінімалістычны шаблон РРТ 

Гэты шаблон PowerPoint адрозніваецца чыстым і сучасным дызайнам. У ім лёгка змяняць колеры, фігуры, тэксты і чарты. У гэтым шаблоне поўны набор з 200 слайдаў ў мінімалістычным дызайне. Ён дае разнастайныя опцыі для стварэння творчай прэзентацыі з дапамогай простых і дынамічных элементаў, напрыклад, такіх як пэндзаль.

У гэтага шаблона высокі рэйтынг і станоўчыя каментары ад карыстальнікаў: "Выдатная якасць і гнуткая структура. Ідэальны выбар для маркетынгавай прэзентацыі". Іншы пакупнік напісаў: "Вялікая колькасць графікі і варыянтаў дызайна прадастаўляе незлічоныя спосабы кастамiзавать прэзентацыю". Гэтым лёгкім, гнуткім і крэатыўным шаблонам РРТ вы можаце скарыстацца для стварэння сваёй наступнай прэзентацыі.

Eureka - Minimal PPT Template

5. Prism - мінімалістычны канструктар-шаблон PowerPoint 

Стварыць прэзентацыю з эфектным дызайнам шмат лягчэй, калі ў вас ёсць высакаякасны шаблон РРТ. Prsim - энергічная тэма, напоўненая 2000 унікальнымі слайдамі з прывабным мінімалістычны дызайнам. У яе наборы больш за 3000 вектарных iконак, дыяграм, галерэй, макетаў і г.д. Усе элементы рэдагуюцца ў PowerPoint без неабходнасці выкарыстання дадатковага праграмнага забеспячэння, такога як Photoshop.

Ёсць запаўняльнікі, куды досыць перацягнуць неабходныя аб'екты, і іншыя функцыі, простыя ў выкарыстаннi. Канструктар-шаблон Prism дазваляе хутка стварыць узрушаючую прафесійную прэзентацыю, і вам не спатрэбіцца выдаткаваць некалькі дзён на працу над ёй!

Prism - Modern PPT Template

6. Vidova - сучасны шаблон прэзентацыі РРТ 

Будзьце лепшымi ў бізнесе і зрабiце вялiкае ўражанне на сваю аўдыторыю з дапамогай гэтага мінімалiстычнага шаблону PowerPoint. Гэта просты, элегантны дызайн з сучаснымі макетамі і стрыманымi шрыфтамi. Ён таксама мае дынамічныя фігуры, якія дапамогуць стварыць разнастайныя дызайны слайдаў: раскладкі на аснове акружнасцяў, трыкутнікаў, квадратаў, гексагонаў і магчымасць абрэзаць фота пад вуглом. У камплекце больш за 100 дызайнаў слайдаў, якія прывабяць вашу аўдыторыю і зробяць глыбокі эфект!

Vidova - Modern PPT Presentation Template Design

7. Summit 2 - шаблон PowerPoint c мноствам функцый

Гэта шматфункцыянальны шаблон РРТ з чыстым крэатыўным дызайнам. У камплекце пяць тэм і сотні ўнікальных дызайнаў слайдаў. У ім ёсць прывабны набор макетаў для фатаграфій, а таксама для лічбавых дадзеных і вектарных iконак.

Усю графіку можна рэдагаваць і змяняць яе памер. Вы таксама можаце змяняць каляровыя схемы, перацягваць элементы, таму гатовая мінімалістычная прэзентацыя будзе ў вас пад рукой вельмі хутка!

Summit 2 - Minimal PowerPoint Template

8. Chiara - сучасны шаблон PowerPoint 

Chiara - сучасны шаблон РРТ - вытанчаны, але не складаны. Яго лёгка кастамiзавать, і няма неабходнасці ў дадатковым ПЗ, усё робіцца ў PowerPoint. Ёсць больш за 50 унікальных праектаў слайдаў i здаровы асартымент макетаў, iх шмат, але не занадта.

Калі вам да заўтра трэба скончыць збалансаваную прэзентацыю, гэты камплект як нельга лепш падыдзе для працы. Вы можаце прадставіць сваю каманду і дзелавыя ідэі са стылем.

Chiara - Modern PowerPoint Template

9. ProStar - просты шаблон PowerPoint

Гэты шаблон чыстай прэзентацыі PowerPoint выдатна падыдзе для прадастаўлення гадавой справаздачы вашай кампаніі, прэзентацый бізнес-планаў або прапаноў продажаў. Ён вельмі гнуткі, і ў камплекце досыць дызайнаў слайдаў, падыходных для разнастайных мэтаў прэзентацый.

Гэты свежы дызайн дапоўнены тэкстураваным фонам у стылі яркай блакітнай зоркі. Ён дазволiць вам прафесіянальна i творча выступiць перад сваёй аўдыторыяй!

ProStar - Simple PowerPoint Template

10. Lotus - Simple Multipurpose PPT Template

Гэта лёгкі i мінімалістычны шаблон РРТ. Ён выглядае спакойна і прафесійна i дазволіць вам стварыць прэзентацыю, якая прыцягне ўвагу вашай аўдыторыі і даможацца ўпэўненай кульмінацыі. Проста арганізаваныя макеты дадуць вам шырокія магчымасці для працы.

У шаблон уваходзяць дызайны ва ўнікальным стылі, яны дапамогуць вам выгадна прадставіць сваю кампанію і супрацоўнікаў. Пяць гатовых каляровых тэм, лёгкія ў редагаваннi раскладкі з інфаграфікай, карты і тысячы iконак. Кім бы вы ні былі - агенствам наватараў або вынаходлівым прадпрымальнікам, - Lotus прапануе крэатыўныя рашэннi для вашых прэзентацыяй!

Lotus - Simple Multipurpose PowerPoint Template

11. Square - сучасны шаблон PowerPoint 

Гэты мінімалістычны шаблон РРТ мае ў наборы 50 высакаякасных дызайнаў слайдаў. Сутнасць гэтага дызайну - ў лінейным квадраце і лінейных матывах. Гэтыя цудоўныя элементы аб'ядноўваюць разнастайнасць раскладак слайдаў PowerPoint.

У вас лёгка атрымаецца ўзрушаючая прэзентацыя! Калі вы кіруеце бюро інавацый або хочаце прадставіць крэатыўную канцэпцыю, гэты шаблон стане самым лепшым выбарам. У ім шмат творчых опцый, але не так шмат, каб ашаламiць вас.

Square - Modern PPT Template

12. Komand - PPT Business Theme

Паспяховая прэзентацыя патрабуе, каб вы паслядоўна даняслі свае ідэі і прывялі зразумелыя і пераканаўчыя аргументы. Komand - мінімалістычны шаблон РРТ для бізнесу, які дапаможа вам стварыць слайды з чыстым дызайнам і яснай інфармацыяй.

У гэтым шаблоне крыху больш за 100 унікальных слайдаў з анімацыяй, наборам майстар-слайдаў, разнастайнымі макетамі, інфаграфікай і многае іншае - усё ў мінімалістычным сучасным дызайне!

Komand - Minimal PPT Business Theme

13. Socran - чысты і сучасны шаблон PowerPoint 

Калі вам трэба вылучыцца з натоўпу і праявіць сябе ў якасці лідэра, або заключыць дамову з новым кліентам, вашы ідэі павінныя прагучаць так, каб іх пачулі. Saran - сучасны шаблон РРТ, шматфункцыянальны, але мінімалістычны, і факусуе ўвагу на вашым пасланнi. Яго дызайн творчы, але не перагружаны. Таму ваша аўдыторыя будзе цалкам уважлiвая, а вы зможаце даступна выкласці сутнасць сваіх аргументаў.

Гэты творчы шаблон PPT мае больш за 100 унікальных слайдаў, шэраг дыяграм дадзеных, макеты прылад і інфаграфіку. Таксама яго можна цалкам рэдагаваць у PowerPoint, што дазволiць вам хутка працаваць з опцыямі аўта-карэкціроўкі фатаграфій (памер, празрыстасць, форма, перацягванне і іншае). Набывайце яго зараз жа!

Socran - Clean Modern PPT Template

14. Helix - шаблон просты прэзентацыі РРТ 

Гэты мінімалістычны шаблон PowerPoint мае просты дызайн. У наборы 80 унікальных дызайнаў слайдаў і больш за 400 шрыфтоў. У гэтага шаблону ёсць некалькі выразных опцый, пры гэтым ён не перагружаны залішнімі варыянтамі.

Шаблон створаны для прастаты ў працы, таму вы можаце хутка змяніць макеты, інфаграфіку, макапы і запаўняльнікi для фота. У вас ужо сёння можа быць гатовая дзелавая прэзентацыя!

Helix - Simple PowerPoint Presentation Template

15. Cascada - тэма PowerPoint для бізнесу

Cascade - універсальны шаблон PowerPoint з простай, функцыянальнай эстэтыкай. З яго дапамогай вы можаце падрыхтаваць практычна любую прэзентацыю, пачынаючы з запытаў на фінансавае забеспячэнне да паслястартавых справаздач, маркетынгавых даследаванняў або трэнінгаў персаналу. Ёсць 120 творчых слайдаў з рознымі макетамі. У iм чыстыя стылі колеру, якiя лёгка змяняць, і бібліятэка Smart Icon.

Cascada - Simple PowerPoint Business Theme

16. Swiss Style - мінімалістычны шаблон PowerPoint 

Гэты шаблон PowerPoint пад назвай Swiss Style - класічны прадукт з архіваў Envato. Ён створаны DMXdesign, аўтарам катэгорыі Elite. Стыль раскладак мінімалістычны, яго адрознівае выкарыстанне яркага шрыфту і фігур.

Гэты сучасны шаблон PPT выдатна падыдзе для асабістага і карпаратыўнага выкарыстання. Плыўныя, ледзь прыкметныя анімацыі, заменнікі фатаграфій і тэкстаў, смарт-аб'екты - усi элементы лёгка рэдагаваць у файле Фотошоп, які ўваходзіць у камплект.

Swiss Style - Minimal PPT Template

17. Mevo - шаблон прэзентацыі PowerPoint

Шаблон прэзентацыі РРТ Mevo мае ў камплекце 100 унікальных слайдаў. Ён створаны ў мінімалістычны стылі, але ў ім ёсць цэлы набор крэатыўных опцый, уключаючы асартымент раскладак слайдаў, мноства каляровых схемаў, абразкоў, iнфаграфіку, чарты, графікi і шмат чаго іншага.

Калі вам неабходна прадставiць складаную інфармацыю, гэты шаблон дазволіць яе спрасціць, падабраўшы прыдатны слайд для кожнага кампанента інфармацыі. Так вы зможаце напоўніць сваю прэзентацыю пераканаўчымі ідэямі і завалодаць увагай сваёй аўдыторыі!

Mevo - PPT Presentation Template

18. Mark02 - сучасны шаблон PowerPoint 

Калі вам неабходна прапанаваць крэатыўную канцэпцыю, дамагчыся ўвагі дзелавой аўдыторыі або зрабіць ўражанне на сваіх калегаў, гэтая шматфункцыянальная прэзентацыя - бліскучы выбар. Шаблон Mark02 выглядае мінімалістычна і крэатыўна i мае больш за 280 унікальных дызайнаў слайдаў. 

Гэтая тэма выдатна падыдзе, калі вам неабходна стварыць прэзентацыю з вялікай колькасцю слайдаў у розных раскладках. Шаблон пастаўляецца з прывабным наборам дызайнаў слайдаў. Напрыклад: нашы супрацоўнікі, часовая шкала, службовыя старонкі, гаджэты, прайс-табліцы, галерэя, iнфаграфіка, чарты, цыклы, дадзеныя, інфармацыя ў кластарах, карты і многае іншае.

Mark02 - Modern PPT Template

19. Simple PPT - дызайн прэзентацыі PowerPoint 

Шаблон Simple для PowerPoint створаны inspirasign, аўтарам катэгорыі Elite. Карыстайцеся гэтым шаблонам для фінансавых карпаратыўных прэзентацый або больш крэатыўных прэзентацый у бізнесе. Хоць ён і перапоўнены опцыямі дызайнаў, з ім лёгка працаваць. Файл РРТ грунтуецца на майстар-слайдах, на SmartArt, якi лёгка рэдагаваць, а колер можна мяняць адной пстрычкай.

У яго ўваходзяць больш за 100 унікальных дызайнаў слайдаў з шырокім выбарам крэатыўных раскладак. Калі вы шукаеце чыстую прэзентацыю з наборам ілюстрацый, iнфаграфікай і слайдамi для бізнесу, гэты шаблон РРТ - лепшы. Выбірайце яго!

Simple PPT - PowerPoint Presentation Design

20. Hipster - сучасны шаблон для прэзентацыі PowerPoint 

Гэта прыгожы шаблон РРТ, у стыльным мінімалістычным дызайне і з выдатна збалансаванымі крэатыўнымі элементамі, з яркім дызайнам на чыстым фоне. У яго ўваходзяць больш за 100 слайдаў з дызайнам ручной працы, захапляльнымі пластамі фота, сучаснымі шрыфтамі і чыстымі макетамі. Калі вам трэба прадставіць прэзентацыю для крэатыўнага або інавацыйнага бізнесу, бясспрэчна варта абраць гэты шаблон PowerPoint!

Hipster - Modern PPT Presentation Template

3 парады з нагоды простых прэзентацый PowerPoint 

Вось тры кароткiя парады датычна прэзентацый. Яны дапамогуць вам стварыць ясную прэзентацыю ў мінімалістычным стылі, а таксама дазволяць прадставіць гісторыю лёгка i запамінальна.

1. Пачніце з мінімалістычнага шаблону РРТ

Лепш за ўсё абраць просты шаблон PowerPoint, які добра падыдзе да вашых патрэбаў. Ён таксама павінны падыходзіць па стылі вашаму брэнду, яго дызайн павінны быць не толькі прывабны, але і павiнны адпавядаць вам ці вашаму бізнесу.

Simple PPT Templates
Простыя шаблоны PPT - у продажы на Envato Market (Graphic River)

Усе шаблоны вышэй зробленыя ў мінімалістычным стылі, маюць крэатыўны дызайн слайдаў, але адрозніваюцца ў складанасці напаўнення. У адных шмат дэталяў, а іншыя выглядаюць проста.

Калі вам неабходна скончыць падрыхтоўку прэзентацыі да канца тыдня, выбірайце шаблон, з якім лёгка працаваць, і які не перагружаны наборам опцый. Напрыклад:

  • У гэтым выпадку добра падыдзе просты шаблон PPT, бо ен прапануе просты i функцыянальны дызайн i не занадта шмат опцый.
  • Або шаблон PowerPoint Square - стыльны выбар з абмежаваным камплектам опцый.

З абодвума хутка працаваць i рабiць выдатную прэзентацыю. Iх легка наладзiць адпаведна свайму тыпу працы.

У той жа самы час, калі вы рыхтуеце прэзентацыі для свайго агенцтва ці старт-апу, і вам неабходныя розныя варыянты, можаце набыць шаблон з чыстым мінімалістычным стылем і разнастайнымi опцыямi. Прыкладамі опцый могуць быць: множныя варыянты раскладак слайдаў, наборы iнфаграфікi, макетаў гаджэтаў, магчымасць перацягвання файлаў і многае іншае. У гэтым выпадку Socran - сучасны шаблон PowerPoint - стане выдатным выбарам. Ён перапоўнены функцыяналам, а дызайн выкананы ў мінімалістычны стылі.

Калі вы выбіраеце шаблон, памятайце, што вы не абавязаныя выкарыстоўваць кожную опцыю з камплекту. Замест гэтага выбірайце толькі тыя кампаненты, якія падыдуць да вашых аргументаў.

Даведайцеся больш пра тое, як рэдагаваць шаблон PowerPoint, у гэтым артыкуле:

2. Памятайце: лепш меней, ды лепей

Выкарыстоўвайце дызайн для таго, каб звесці разам вашыя аргументы і дапамагчы аўдыторыі прытрымлівацца хода вашай думкі.

Працуючы над кожным слайдам, выбірайце той дызайн, які лепш за ўсё раскрые ваш матэрыял. Інфаграфіка можа быць лепшым выбарам для прадстаўлення лікавай зводкі. Слайд з параўнальным супрацьпастаўленнем лепш растлумачыць, чым ваша прапанова больш прывабная за прапанову канкурэнтаў. Галерэя зможа выгадна прадставіць лінейку прадуктаў або членаў вашай каманды. Працуйце з тымі раскладкамі, якія больш падыходзяць сэнсу вашай прэзентацыі. 

Пры гэтым памятайце, што аўдыторыі лягчэй чытаць і разумець мінімалістычны дызайн. Ён падкрэсліць вашыя ключавыя думкі і дапаможа аўдыторыі прытрымлівацца хода прэзентацыі. Не спрабуйце перапаўняць свае слайды інфармацыяй. Не варта ўстаўляць занадта шмат візуальных элементаў або цэлыя абзацы з тэкстам. Гэта зморыць вашу аўдыторыю; а вам, насупраць, важна сканцэнтраваць слайды на самым асноўным.

Пазбягайце бязладзіцы і неразбярыхі, спрабуйце дамагчыся прастаты і яснасці. У гэтым артыкуле вы можаце навучыцца ствараць эфектыўныя прэзентацыі: 

3. Сфакусуйцеся на сутнасцi прэзентацыі

Дызайн - гэта не адзінае, пра што варта клапаціцца пры стварэнні прэзентацыі. Сутнасць вашага выступу - асноўны рухавік прэзентацыі, а дызайн - толькі ўпакоўка. Дызайн падтрымлівае сэнс, таму вам у першую чаргу неабходна папаліраваць тэкст сваёй прэзентацыі.

Каб напісаць пераканаўчы тэкст прэзентацыі, пастаўце сваю аўдыторыю на першае месца. Вам трэба захаваць іх увагу, адказаць на іх патрэбы і задаволіць іх чаканні. Спытаеце сябе: 

  • Навошта яны прыйдуць да вас на прэзентацыю? 
  • Якія пытанні яны могуць задаць? 
  • Як яны могуць адрэагаваць на ваш выступ? 

Чым лепей вы зможаце адказаць на гэтыя пытанні, тым лепей аўдыторыя адгукнецца на вашу прэзентацыю. Вы можаце даведацца больш пра напісанне пераканаўчых прэзентацый тут: 

Не пачынайце працаваць над дызайнам прэзентацыі да таго часу, пакуль у вас не будзе гатовы тэкст і дадзеныя, якія вы хочаце прадставіць. Таксама дадайце пераканаўчую завязку і гісторыю.

Затым пазбаўцеся ад лішніх дэталяў у прэзентацыі, каб яе было лёгка зразумець. Калі ваша пасланне туманна, спросціце яго. Калі вы ўмясцілі занадта шмат інфармацыі ў слайд, выдаліце ​​ўсё тое, што перашкаджае яснасці. Вы можаце даведацца больш пра прэзентацыi PowerPoint тут: 

Стварыце простую і эфектыўную прэзентацыю PowerPoint 

Калі вы выступаеце з яснасцю, павышаецца ваш аўтарытэт і давер аўдыторыі. Сувязь з аўдыторыяй дапаможа вам зрабіць свае аргументы пераканаўчымі, што дазволіць вам схіліць аўдыторыю на свой бок і заключыць здзелку!

Калі вам неабходная дадатковая інфармацыя пра тое, як напісаць пераканаўчую прэзентацыю PowerPoint, тут ёсць дадатковыя парады: 

Набудзьце просты шаблон PowerPoint сёння! 

Шаблон PowerPoint ў мінімалістычным стылі - выдатны выбар у моры прэзентацый. У нас ёсць шырокi выбар шаблонаў РРТ на Envato Market, ці вы можаце прагледзець падборку бэстсэлераў PowerPoint. Навучыцеся хутка кастамiзавать свой шаблон PowerPoint і пачніце прэзентацыю з прафесійнага дызайну!

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.