Advertisement
  1. Business
  2. Presentations

22 парады па дызайне прэзентацыі

Scroll to top
Read Time: 9 min

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Час ад часу ў фрылансераў з'яўляецца магчымасць падзяліцца сваімі працамі або вопытам з калегамi і патэнцыйнымi кліентамi.  Пагадзіцца на гэта - значыць, у лепшым выпадку, атрымаць фантастычны шанец завесці новыя знаёмствы, абмяняцца ідэямі або сустрэць людзей, якія прапануюць вам працу. У горшым выпадку - гэта неабходнасць, якая прыводзіць у жах і душыць вас.

Стварэнне прэзентацыі з слайдаў - гэта адзін з першых крокаў для падрыхтоўкі прэзентацыі, ён дапаможа арганізаваць тое, пра што вы будзеце гаварыць. Са слайдамі вам не толькі будзе лягчэй прадставіць свае ідэі аўдыторыі, гэта прадэманструе ваш прафесіяналізм, і, маючы добрую прэзентацыю са слайдамі, вы будзеце больш упэўнена гаварыць.

Кіраўніцтва па стварэнні выдатных прэзентацый (бясплатная электронная кніга)

Акрамя таго, не забудзьцеся спампаваць нашу бясплатную электронную кнігу: Поўнае кіраўніцтва па падрыхтоўцы выдатных прэзентацый. Гэта дапаможа вам засвоіць увесь працэс па стварэнні прэзентацыі, пачынаючы з першапачатковай ідэі, да яе напісання, дызайну і прадстаўлення аўдыторыі.

Making Great Presentations Free Guide DownloadMaking Great Presentations Free Guide DownloadMaking Great Presentations Free Guide Download

Зараз давайце разгледзім гэтыя парады па дызайне прэзентацый слайдаў.

Наладжваем слайды

1. Праграмнае забеспячэнне: Калі вы не ведаеце, як пачаць ствараць слайды, вазьміце Keynote (частка пакета iWork) - яна лічыцца любімай праграмай для стварэння прэзентацый сярод дызайнераў, якім часам даводзіцца выступаць з імі.  PowerPoint і простыя PDF-файлы таксама выдатна падойдуць. Лепш усталяваць праграму загадзя, але гэта, хутчэй, другаснае.  Галоўнае ў якаснай прэзентацыі - гэта яе змест і дызайн. Выдаткуйце большую частку часу на стварэнне і дызайн змесціва.

2. Фармат файлаў: Спытайце ў арганізатара вашага мерапрыемства, як трэба будзе прадстаўляць прэзентацыю.

  • Ці будзе кампутар і праектар для вас?
  • Якія тыпы файлаў падыходзяць?
  • Наколькі вялікi пакой, дзе вы будзеце выступаць? Гэта дасць вам прадстаўленне пра тое, наколькі буйным варта рабіць тэкст, хоць у цэлым, больш заўсёды лепш.

Лепш звычайна абіраць PDF-файл, ён паслужыць надзейнай рэзервовай копіяй ў любым выпадку. Калі вы запускаеце слайды самастойна, перайдзіце па клавішах хуткага доступу і пераканайцеся, што ўсё працуе, каб ваша прэзентацыя не перарывалася.

3. Памер: Як правіла, лепш усталёўваць памер 1024x768 пры 72 dpi. У большасці праектараў дазваленне не вышэй за гэта (тыя, у якіх вышэй, як правіла, больш дарагія).  Выявы меншага памеру могуць быць павялічаныя праектарам і атрымацца невыразнымі і пiксяляванымi, таму плануйце аптымальна падыходны памер, маючы на ​​ўвазе, што чым большы памер малюнка, тым большы (і цяжэйшы) памер вашага файла.  Дазваленне 1024x768 - гэта добры баланс паміж выразным і хуткім адлюстраваннем.

4. Пераходы: Лягчэй з пераходамі. Простыя і ледзь прыкметныя пераходы цудоўныя, яны не адцягваюць увагу ад сутнасці. Пераходы самі па сабе не так важныя для прэзентацыі са слайдамі, але пры ўважлівым выкарыстанні, могуць дадаць апошні прафесійны штрых.

5. Шаблоны: Ёсць не так шмат шаблонаў, якія сапраўды варта выкарыстоўваць. Іх дызайн можа быць не вельмі добры, яны могуць абрыднуць (іншыя будуць выкарыстоўваць тыя ж шаблоны, што і вы), або яны недастаткова ўніверсальныя, каб стварыць цікавую прэзентацыю. Лепш зрабіць свой уласны ўнікальны шаблон з простым фонам або тэкстурай і паслядоўным выкарыстаннем шрыфтоў. У ідэале дызайн будзе супадаць з прадметам вашай прэзентацыі.  Калі ў вас не атрымліваецца стварыць уласныя слайды, вось некалькі шаблонаў PowerPoint, якія можна купіць, ці проста для натхнення.

6. Прастаўце сябе: Пераканайцеся, што ваша імя і кантакты выразна пазначаныя на адным з слайдаў, як правіла, гэта першы ці апошні, або і той, і іншы.

Падрыхтоўка змесціва

7. Размяшчэнне: Калі толькі ваша прэзентацыя не будзе праходзіць у аўдыторыі, дзе сядзенні размешчаныя адзін за адным па вышыні, абавязкова размясціце тэкст і важную інфармацыю ў верхняй частцы слайда. Такім чынам, тыя, хто ззаду, усё яшчэ змогуць зразумець, пра што вы кажаце, не спрабуючы выглядаць з-за галоў і прычосак высокіх людзей перад імі.

8. Пакіньце месца для дадатковай інфармацыі: Не плануйце паўтараць тое, што ўжо відаць на слайдзе. Словы і вобразы павінныя падказваць, што вы збіраецеся сказаць, робячы на ​​гэтым акцэнт, а не робячы гэта залішнім.

9. Адна ідэя на слайд: Тэкст і візуальныя вобразы на адным слайдзе павінныя гаварыць пра адно і тое ж. Тое, што вы кажаце, пакуль гэты слайд знаходзіцца на дысплеі, таксама павінна падтрымліваць гэтую ідэю, нават калі вы плануеце паглыбіцца ў тэму.  Яшчэ лепш, абярыце самую глыбокую думку - самую падрабязную або самую складаную - для адлюстравання на слайдзе, каб людзі слухалі вашу гаворку і бачылі гэтую ідэю наглядна.  Гэта дапамагае разуменню. Калі вы перамыкнецеся на новую тэму, стварыце яшчэ адзін слайд. Калі для новай думкі не патрэбны новы слайд, магчыма, яе і не варта ўключаць.

10. Не выкарыстоўвайце пункты: Па магчымасці, замест спісу вазьміце больш цікавую фатаграфію або ілюстрацыю, якая прадэманструе тую ж ідэю. Калі вы не можаце цалкам пазбегнуць спісаў, абмяжуйцеся трыма кароткімі пунктамі, якія будзе лягчэй ўспрыняць, чым пяць ці дзесяць доўгіх.

Выявы

11. Чым больш, тым лепш: Выкарыстоўвайце буйны тэкст і буйныя малюнкi. Чым больш, тым лепш, таму што так іх будзе лягчэй бачыць тым, хто ззаду.  Гэта само сабой зразумела, але занадта шмат у каго прэзентацый выявы занадта малыя, каб убачыць іх на адлегласці. Замест невялікіх малюнкаў лепш выкарыстоўвайце кідкі загаловак або павялічаную ілюстрацыю.

12. Адзін малюнак на слайд: Гэта тое ж, што і адна ідэя на слайд - павінны быць толькі адзін малюнак на слайд. Гэта робіць паведамленне простым і мэтанакіраваным, і гэта гарантуе, што вы прытрымлiваецеся парады вышэй, узяўшы буйнейшы малюнак. 

13. Разнастайце візуальныя вобразы: Ваша прэзентацыя не павiнная быць аднатыпнай. У ідэале трэба змяшаць фатаграфіі, ілюстрацыі і тэкст, каб падтрымліваць цікавасць вашай аўдыторыі.  Выкарыстанне аднаго і таго ж фармату зноў і зноў будзе сумным, і гэта яшчэ адна прычына не выкарыстоўваць стандартны шаблон.

14. Creative Commons: Выявы з ліцэнзіяй Creative Commons загружаюцца для бясплатнага карыстання, напрыклад, для прэзентацый, але пераканайцеся, што вы паказваеце ўладальніка фатаграфіі. Некаторыя ліцэнзіі дазваляюць выкарыстоўваць малюнак як заўгодна, іншыя - не.  Амаль усi патрабуюць паказаць уладальніка, таму не забудзьцеся зрабіць гэта, устаўляючы выявы ў слайд-шоў. Знайдзіце патрэбныя выявы праз пошук на CreativeCommons.org.

Тэкст

15. Лепш выкарыстоўваць менш за 15 слоў на слайд, пажадана менш за 10: Чым хутчэй хтосьці зможа прачытаць тое, што на вашым слайдзе, тым хутчэй яны паглядзяць на вас і засяродзяцца на тым, што вы кажаце. Як бы ні было складана вам у гэта паверыць, але гэта неабходна для таго, каб захапіць аўдыторыю і выступіць з эфектыўнай прэзентацыяй.

Гэтая статыстыка дасць уяўленне пра тое, наколькі хутка ваша аўдыторыя зможа ўспрыняць тое, пра што вы кажаце (а таксама як хутка вы зможаце гэта распавесцi). Звычайны чалавек:

  • кажа прыкладна 150 слоў у хвіліну;
  • чытае ад 250 да 300 слоў у хвіліну;
  • запісвае каля 20 слоў у хвіліну, калі капіюе тэкст.

Памятайце, што вам трэба, каб ваша аўдыторыя ўважліва вас слухала падчас прагляду слайдаў. Увага: Ваша аўдыторыя будзе чытаць хутчэй, чым вы будзеце гаварыць.  Слайд павінны доўжыцца не больш за пару хвілін; і гэта не цвёрдае правіла, але сутнасць у тым, што вашай аўдыторыі не павінна быць сумна.  Для таго, каб страціць чыюсьці цікавасць, патрэбная толькі адна секунда, і спатрэбіцца нямала часу, каб яе вярнуць.

16. Пераканайцеся, што ў колераў высокая кантраснасць: Большасць праектараў не адлюстроўваюць колеры ў дакладнасці. Акрамя таго, у пакоях, дзе вы выступаеце, рэдка цёмна, нават з выключаным святлом і занавешанымі вокнамі.  Гэтая горкая праўда значыць, што на экране будзе менш кантрасту, і цёмныя колеры (напрыклад, чырвоны на чорным) будзе цяжка прачытаць. Замест гэтага выкарыстоўвайце светлы тэкст на цёмным фоне ці наадварот.

17. Выкарыстоўвайце пераборлівы шрыфт: Тое ж, што і з колерамі: трэба, каб людзі маглі прачытаць вашыя слайды здалёк.  Не бярыце тонкія і ўльтратонкія шрыфты, якія зліваюцца з фонам. Таксама пазбягайце экранныя шрыфты, якiя цяжка прачытаць, калі, вядома, так не было задумана.

Выступ з прэзентацыяй

18. Праглядзіце слайды загадзя: Прабягiце праз прэзентацыю хоць бы двойчы.  Гэта дапаможа вам зразумець, якія слайды варта апусціць, цi правільны ў вас парадак, а таксама як перайсці ад адной ідэі да іншай.  Чым больш вы знаёмыя са сваімі слайдамі і сутнасцю прэзентацыі, тым больш плыўнай яна атрымаецца. Пачытайце выдатныя парады пра тое, Як навучыцца любiць (або перажыць) жывыя выступы.

19. Напішыце сцэнар. Калі вы турбуецеся пра тое, што заблытаецеся падчас свайго выступу, напішыце сцэнар, каб бачыць яго побач са слайдамі, каб сутнасць аўтаматычна ўсплывала ў памяці (проста два ці тры пункта на слайд). Гэты спіс заўсёды можа быць побач з вамі, і вы можаце падглядаць у яго падчас выступу.

20. Здзівiце і сваю аўдыторыю, і сябе: Не ўключайце у ​​сваю прэзентацыю нічога з таго, што вам здаецца сумным, гэта напэўна вырабіць такое ж уражанне на вашу аўдыторыю. Вось спосабы зрабіць вашыя слайды цікавымі:

  • Жартуйце. Раскажыце анекдот або пакажыце смешную ілюстрацыю.
  • Пагаварыце пра тое, чаму вы захапiлiся гэтай тэмай.
  • Раскажыце сваю асабістую гісторыю.

Вашы слайды павінныя падмацаваць гэтыя ідэі. Уявіце, што можна зрабіць з дапамогай слайдаў. Паглядзіце на іншыя прэзентацыі для натхнення. Не забудзьцеся пра творчы падыход да сваёй тэмы, нават калі гэта рызыкоўна. Так ваша прэзентацыя лепш запомніцца.

Напрыканцы

Як толькі вы выступілі са сваёй прэзентацыяй (ффух!), паспрабуйце не расслабляцца, яшчэ не ўсё.

21. Падзяліцеся сваімі слайдамі: Размясціце слайды на агульнадаступным форуме, каб людзі маглі іх убачыць і спампаваць, так ваша прэзентацыя будзе прыносіць карысць і пасля заканчэння мерапрыемства. Вы патрацілі час і сілы на распрацоўку ўзрушаючых слайдаў, так што гэта самае меншае, што вы можаце зрабіць для сябе.

Slideshare - адна з падыходных для гэтага сетак з велізарнай карыстальнiцкай платформай у 45 мільёнаў чалавек. Вы можаце стварыць бясплатны акаўнт і атрымаць спасылку на прэзентацыю, а таксама праглядаць і загружаць статыстычныя дадзеныя для вашых файлаў (платны акаўнт прапануе дадатковую карыстальнiцкую аналітыку).  Двойчы праверце, што вашы слайды загружаныя правільна, а затым падзяліцеся імі ў іншых сацсетках (Twitter, Linked In, Facebook), каб зрабіць іх агульнадаступнымі.  Калі людзям спадабаецца ваша прэзентацыя, яны захаваюць яе сабе, зробяць ўласную і будуць распаўсюджваць вашыя ідэі; у рэшце рэшт, што можа быць лепш, чым інфармацыя, якая распаўсюджваецца сама па сабе.

22. Падзякуйце іншых: Яны выдаткавалі свой час і энергію, каб падарыць вам магчымасць падзяліцца сваёй працай і ідэямі. Падзяка - выдатная тэхніка па стварэнні кантактаў (і, як правіла, выдатны навык для жыцця ў цэлым), яна робіць вашу супольнасць лепш. Не забудзьцеся:

  • Уступаць у дыялог з новымі людзьмі, якія звяртаюцца да вас.
  • Падзякаваць іншых выступоўцаў. Прапануйце ім водгукі пра іх прэзентацыi і дадайце іх у сябры.
  • Падзякаваць арганізатараў, якія запрасілі вас выступіць. Калі пашанцуе, яны запросяць вас у наступны раз.

Ці ёсць у вас дадатковыя парады па распрацоўцы выдатнай прэзентацыі? Нам хацелася б пачуць вашыя думкі пра гэта.

Дадатковыя рэсурсы па стварэнні прэзентацый

Калі вы пачатковец у бізнес-прэзентацыях, мы рэкамендуем некалькі ўводных урокаў, каб вы маглі вывучыць асновы:

Даведайцеся ўсе пра стварэнне стромкіх прэзентацый (бясплатная электронная кніга)

Загрузіце бясплатную электронную кнігу Поўнае кіраўніцтва па стварэнні выдатных прэзентацый, падпісаўшыся на навінавую рассылку Tuts+. Аб'яднайце свае ідэі ў магутную прэзентацыю, якая уразіць вашу аўдыторыю!

Making Great Presentations Free Guide DownloadMaking Great Presentations Free Guide DownloadMaking Great Presentations Free Guide Download

Ёсць і іншыя варыянты стварэння прэзентацый

Калі вам патрэбная дапамога ў стварэнні прэзентацыі, Envato Studio прапануе паслугі па дызайне прэзентацый. Вы таксама можаце прагледзець шаблоны дызайну прэзентацый на Envato Market.

Нататка рэдактара: Некалькі разоў на месяц мы праглядаем некаторыя з вашых любімых артыкулаў. Гэты артыкул быў упершыню апублікаваны 3 сакавіка 2011г., але сёння ен ўсё гэтак жа актуальны і поўны карыснай інфармацыі.

Фота: Некаторыя правы належаць Gettyicons.com.

Advertisement
Did you find this post useful?
Want a weekly email summary?
Subscribe below and we’ll send you a weekly email summary of all new Business tutorials. Never miss out on learning about the next big thing.
Advertisement
Start your 7-day free trial*
Start free trial
*All Individual plans include a 7-day free trial for new customers; then chosen plan price applies. Cancel any time.