Advertisement
  1. Business
  2. Branding

7 крокаў да стварэння персанальнага брэнда, на які адразу звернуць увагу

by
Read Time:11 minsLanguages:
This post is part of a series called Small Business Branding.
How to Grow Your Freelance Brand Without Losing Your Sanity
How to Define Your Core Brand Values (And Why You Should)

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Што такое асабісты брэнд? Давайце пачнем з адной гісторыі...

Скажам, у гэтую нядзелю апоўдні вы арганізуеце чайную вечарыну з зоркамі (што вы робіце кожную нядзелю - у сваёй галаве, усё яшчэ качаючыся ў цёплым і ўтульным ложку). Каго з наступных трох гасцей вы б запрасілі?

Марту Сцюарт, Опру Уінфры або Элен Дэджэнэрэс?

І яшчэ важней: чаму?

Гэта хатняя гарбатная вечарынка, а не шырока разрэкламаваная падзея, і ваш выбар гасцей не павінен мець нічога агульнага з тым, колькі ў іх прыхільнікаў, а павінен быць заснаваны на асобе кожнага госця ці хаця б на тым публічным вобразе кожнай з гэтых жанчын, які мы ведаем па іх працы і публічным выступам.

Вось гэтая публічная асоба, якая прымушае вас вырашаць, ці хочаце вы выпіць з гэтым чалавекам кубачак гарбаты, - гэта тое, што ў маркетынгу называецца "персанальны брэнд".

Ваш персанальны брэнд - гэта тое, як публіка ўспрымае вас як прафесіянала.

Ён вызначае, як вашыя калегі, работнікі з той жа сферы дзейнасці, супрацоўнікі і начальнікі або кліенты бачаць і ўспрымаюць вас. Сёння мы разгледзім сем практычных крокаў для фарміравання персанальнага брэнда і яго ператварэння ў выдатную і годную публічную персону.

Калі вам цікава больш глыбокае тлумачэнне таго, што такое персанальны брэнд і як ён можа паўплываць на вашу працу, перш чым рухацца далей, пераканайцеся, што вы прачыталі гэты падрабязны артыкул:

Калі вы гатовыя рухацца далей, давайце пагрузімся ў тое, з чаго трэба пачаць прама зараз, каб усе патрэбныя людзі запрашалі вас на ўсе гарачыя нядзельныя чайныя вечарыны ў вашай сферы дзейнасці. Таму што ніхто не хоча прыходзіць на млявую чайную вечарыну і не кожны, хто ладзіць вечарыну, будзе добрым гаспадаром!

(А калі ў вашай сферы дзейнасці не праходзяць гарачыя чайныя вечарыны ў нядзелю папоўдні, падумайце аб пераключэнні на іншую сферу дзейнасці, добра?)

Character kitCharacter kitCharacter kit
Стварэнне персанальнага брэнда. (Набор персанажаў на Envato Market)

Як стварыць персанальны брэнд, на які адразу звернуць увагу 

1. Пазнай самога сябе 

Гэта старадаўняя парада скочваецца з языка так жа лёгка, як фраза "з цукрам, але без малака". Але хто з нас сапраўды разумее, што гэта значыць, ці сапраўды ведае самога сябе?

Гэта не філасофскае, а практычнае пытанне, якое патрабуе шчырасці. У сучасным свеце, поўным спаборніцтва, нас імкнуцца навучыць "быць лепшым" у класе, на працы, у спорце і ва ўсім, што мы робім, шмат у каго ніколі не было часу знайсці і даведацца пра свае сапраўдныя моцныя бакі.

На самай справе, створаная намі заходняя культура зорак падахвочвае нас марнаваць больш часу на тое, каб спрабаваць палепшыць ці схаваць свае слабасці, чым развіваць свае моцныя бакі. Таму што мы павінны быць добрыя ва ўсім, праўда?

Не. Гэта не так. У любым выпадку, гэта немагчыма.

Дык чаму зараз жа не перастаць прыкідвацца?

Лепшае, што вы можаце зрабіць для сябе і для свайго прасоўвання ў кар'еры, - гэта перастаць імкнуцца быць "зоркай" для ўсіх астатніх: для грамадства, калегаў, вашага начальніка, вашага былога начальніка, вашых кліентаў. Замест гэтага паспрабуйце стаць дыяментам, якім вы і з'яўляецеся, прызнаўшы і прыняўшы ўсе свае заганы і недахопы.

Што ў вас сапраўды добра атрымліваецца? Складзіце спіс. Не ўключайце ў яго нічога з таго, што вы не любіце рабіць.

Толькі пасля гэтага вы зможаце пачаць ствараць свой персанальны брэнд.

2. Пакажыце сябе! 

Дарэмна сябе спазнаеш ты, калі станеш захоўваць у таямніцы ўсё гэта. Або, кажучы прасцей, выстаўляйце сябе напаказ!

Таму што калі вы гэтага не зробіце, як людзі наогул даведаюцца, хто вы і чым займаецеся?

Лепшы спосаб паказаць свой персанальны брэнд у свеце - праз асабісты Інтэрнэт-сайт. І не хвалюйцеся, калі вы не кадавальнік, не распрацоўшчык сайтаў і не дызайнер. Вы таксама можаце стварыць цудоўны асабісты Інтэрнэт-сайт з дапамогай аднаго з гэтых дзівосных і простых ў выкарыстанні шаблонаў для сайтаў, якія можна ўсталяваць прама зараз!

Напрыклад, паглядзіце на гатовыя варыянты таго, што ў вас можа атрымацца з выкарыстаннем тэмы Foundry:

Foundry website templateFoundry website templateFoundry website template
Кампаноўнік старонак і тэма для сайта Foundry.

Ці пакажыце свету сваю супермоц і свае сапраўдныя таленты з адным з многіх узрушаючых шаблонаў Hero, якія звычайна паступаюць разам з тэмай Canvas:

Multi-Purpose Canvas ThemeMulti-Purpose Canvas ThemeMulti-Purpose Canvas Theme
Універсальны шаблон для сайтаў Canvas.

Нягледзячы на тое, што зараз мы ў асноўным маем зносіны ў Інтэрнэце, каб падзяліцца інфармацыяй, часам можа спатрэбіцца і якасны старамодны друкаваны матэрыял. (Можа, для таго, каб надрукаваць вашы цудоўныя запрашэнні на чайную вечарыну?) І вы захочаце, каб ваш персанальны брэнд заззяў на іх так жа, як на вашым Інтэрнэт-сайце. Не хвалюйцеся. Падобныя прафесійныя шаблоны для друку палегчаць вашу працу.

3. Дзяліцеся асабістым вопытам, а не інфармацыяй

У свеце, дзе любы адказ і любая паслуга, якія толькі можна ўявіць (з персаналізаванымі і брэндаванымі кубкамі для гарбаты), знаходзяцца ў пары пстрычак мышшу ад вас, як можна вылучыцца на фоне іншых прафесіяналаў, якія займаюцца тым жа, што і вы?

Вы ствараеце свой брэнд вакол уласнага вопыту, а не вакол сабранай інфармацыі.

Вось у чым падвох: інфармацыя паступае стандартнай выявай, а досвед залежыць ад таго, як вы фільтруеце, тлумачыце і ўспрымаеце падзеі, якія адбываюцца ў вашым жыцці і кар'еры.

Калі адна і тая ж падзея адбудзецца ў жыцці Марты Сцюарт, Опры Уінфры і Элен Дэджэнэрэс, вы можаце паставіць усе свае грошы на тое, што ні адна з іх не адрэагуе тым жа чынам, што і дзве іншыя. Вось гэта і робіць іх рознымі, асобнымі.

Рэакцыя на падзею і перажыты досвед кожнай з іх (зведзены да самага заснавання) стане прычынай, па якой вы запросіце да сябе адну з іх на чайную вечарыну ў нядзелю папоўдні.

Будзь вы ўладальнікам бізнесу, які шукае новых пакупнікоў, фрылансерам, які спрабуе пашырыць свой спіс паштовай рассылкі, або прафесіяналам, тым, хто спадзяецца атрымаць новую пасаду або прыемнае павышэнне, простая, халодная інфармацыя пра вас, якую вы назапасілі за гады, - гэта апошняе, пра што людзі захочуць даведацца.

Таму да таго як пачаць адгружаць у ваенным парадку ўсе свае ступені і кваліфікацыі на новую бліскучую старонку сайта, які вы толькі што стварылі, падумайце пра тое, што ўнікальнага вы прыносіце з сабой.

Што ўнікальнага ў тым, як вы ўзаемадзейнічаеце, інтэрпрэтуеце і спраўляецеся з тым, што адбываецца ў вашым жыцці?

Калі вы не ўпэўненыя ў тым, як выкласці асноўную інфармацыю ў выглядзе цікавых і прыгожых гісторый, якія распавядуць пра ваш вопыт, паглядзіце наступны артыкул пра тое, як сфармуляваць сутнасць персанальнага брэнда для свайго рэзюмэ. Затым ўжыеце тыя ж прынцыпы да ўсіх асноўных пунктаў свайго брэнда, каб стварыць вакол яго інтрыгуючую гісторыю. 

4. Развівайце сваю прысутнасць і голас 

Як толькі вы створыце свой персанальны брэнд, вам трэба пачаць развіваць сваю прысутнасць і голас! Каб паспяхова гэта рабіць, вам трэба пераканацца ў тым, што вы прасоўваеце сваю прысутнасць і голас.

Перакладаю: вельмі важна быць самім сабой! (Падказка: памятаеце крок 1?)

Ці азначае гэта, што вам трэба пісаць у блогу пра сваю брудную бялізну і пра тое, як вы любіце ці ненавідзіце таннае віно? Канечне не! (Толькі калі для вас гэта сапраўды важна і гэта сапраўдны спосаб стварыць сувязь паміж вамі і навакольнымі. Тады любымі сродкамі выплюхніце гэта ўсё вонкі.)

Калі вы будзеце спрабаваць стварыць фальшывы ці не цалкам дакладны вобраз у Інтэрнэце, такі, які моцна адрозніваецца ад вашай сапраўднай асобы, або будзеце выкарыстоўваць чужой стыль зносін, вам прыйдзецца выдаткаваць празмерную колькасць намаганняў і энергіі, каб падтрымліваць гэта. І толькі калі вы не патаемны акцёр, годны Оскара, вам прыйдзецца выйсці з ролі і з выявы свайго брэнда раней ці пазней.

Уявіце шок магчымага пакупніка ці начальніка, які прыйшоў да вас, пасля таго як убачыў вас у Інтэрнэце, і пры першай жа сустрэчы зразумеў, што вы выглядаеце, вядзеце сябе і размаўляеце зусім не так, як чалавек ці персанальны брэнд, які ён бачыў у Інтэрнэце.

Я дам вам больш жывы прыклад: уявіце, што на вашай чайнай вечарыне хтосьці раптам выскоквае з скрынкі і палохае іншага чалавека настолькі, што той падае з крэсла, а Элен Дэджэнэрэс нават не спрабуе пажартаваць наконец гэтага. Або ўявіце, што яна застаецца абсалютна, цалкам нерухомай, пачуўшы апошнія поп-хіты, равучыя з вашага стэрэа.

Вы, напэўна, падумаеце, выпусціўшы сківіцу на падлогу: "Гэта не той чалавек, якога я запрасіла. Цалкам дакладна, гэта самазванка! І не самая лепшая. Галаву ёй з плячэй! Я не пацярплю самазванцаў на сваёй чайнай вечарыне!"

Так, вы б так і зрабілі. І вы не хочаце, каб іншыя так адчувалі сябе адносна вашага персанальнага брэнда.

Не ўпэўненыя, як быць сабой у Інтэрнэце, не паказваючы сваю брудную бялізну за нацягнутай заслонай? Прачытайце наступны артыкул, які дапаможа вам стварыць узрушаючую і адзіную персанальнасць брэнда: 

5. Прадэманструйце свой персанальны брэнд 

Стварыць свой асабісты сайт і назапасіць вопыт, які адлюстроўвае ваш персанальны брэнд, - гэта першыя крокі да стварэння асабістай прысутнасці. Але спыняцца на гэтым - гэта як спрабаваць стаць прафесійнай мадэллю, зрабіўшы адну сваю якасную фатаграфію і павесіўшы яе на маміным халадзільніку. Магчыма, яна будзе вамі ганарыцца, але вас гэта далёка не завядзе!

Дык што ж рабіць у анлайн-свеце, дзе блогер есць блогера, каб пра вас даведалася больш людзей? Шмат чаго! Так шмат, што можа быць занадта, на самай справе!

Толькі паглядзіце: 

Публікацыі ў блогу, гасцявыя публікацыі, пасты на Facebook (на старонцы? у групе? асабістыя? рэклама? усё разам?), пасты ў Twitter, Pinterest, Instagram, падкасты, гасцявыя падкасты, вэбінары, курсы, быць госцем на курсах, партнёрскія праграмы, Snapchat, спаборніцтвы, LinkedIn, прома, пасты на Medium, Tribble і цэлы шэраг іншых галіновых і агульных сеткавых платформаў, якія я не ўлічыла.

Ффух! *Сцірае віртуальны пот з ілба*

Проста абнаўляць ўсе гэтыя сацыяльныя сеткі - ужо праца на поўны дзень. На самай справе, ёсць людзі, якія гэтым займаюцца.

Дык што ж вам рабіць? Вырасціць восем пар рук, каб сачыць за ўсімі гэтымі сацыяльнымі сеткамі? Можа быць, калі вы васьміног ... Але калі мы разглядаем варыянты, магчымыя ў гэтай рэальнасці, вам трэба прыняць рашэнне аб тым, як вы будзеце асвятляць свой персанальны брэнд у Інтэрнэце.

І ваша рашэнне павінна быць выключна і прама заснавана на наступных двух пытаннях:

  1. Дзе знаходзіцца ваша публіка? Прыклад: калі вы вясельны фатограф, вам можа надакучыць прачэсваць LinkedIn ў пошуках нявест!
  2. Што вы любіце рабіць? Прыклад: калі думка пра тое, каб публікаваць закулісныя фота і сэлфі, прымушае вашы валасы на патыліцы ўстаць дыбарам, магчыма, Instagram не для вас.

Мець сваю прысутнасць у сацыяльнай сетцы, якая не адпавядае той ідэальнай аўдыторыі, якой вы спрабуеце завалодаць, нічога не прынясе вашаму брэнду.

А быць у сацыяльнай сетцы, якая прымушае вас рабіць тое, што вы ненавідзіце, нічога не дадасць вашаму персанальнаму брэнду і толькі зацяніць вашу сапраўдную асобу, тым самым знішчыўшы ўсе вашы намеры.

6. Звяжыцеся з іншымі людзьмі 

Персанальны брэнд не павінен быць гучнагаварыцелем, па якім вы будзеце крычаць свету: «Прывітанне, я тут! Прыходзьце!"

Персанальны брэнд павінен быць інструментам, з дапамогай якога вы будзеце звязвацца з іншымі людзьмі змястоўным і ўзаемна каштоўным чынам. (Узаемна каштоўным таму, што гэта павінна дадаваць каштоўнасці і вам, і іншым.)

Апошняе, што вы хочаце, - гэта "разнесці" ўсіх сваім пасланнем, не пакінуўшы ім ні адзінага шанцу на адказ. Таму што добры персанальны брэнд павінен быць таксама прадстаўнічым.

Таму як толькі вы створыце свой рахунак у любімай сацыяльнай сеткцы, пераканайцеся, што вы не проста паказваеце вобраз свайго персанальнага брэнда, але вы, як брэнд, на самай справе актыўны і спагадны.

Вазьміце, напрыклад, гэтую публікацыю на Facebook, зробленую Гэры Вайнярчуком, у якога больш за паўмільёна падпісчыкаў, але ён усё роўна марнуе час на тое, каб адказаць і ўзаемадзейнічаць з кожным каментаром да яго відэа:

Social Media chatSocial Media chatSocial Media chat

Зараз прыхільнікі персанальнага брэнда могуць звязацца з вамі на асабістым узроўні! 

7. Працягвайце вучыцца і дзяліцца 

Усё, што не расце і ня эвалюцыянуе, загіне. (Можаце мяне працытаваць.) Гэта справядліва і ў дачыненні да персанальных брэндаў.

Вам трэба працягваць вучыцца, каб атрымліваць новы вопыт і матэрыял, каб дзяліцца, і адкрываць свежыя перспектывы для свайго брэнда. Вы не можаце працягваць паўтараць адны і тыя ж састарэлыя паведамленні зноў і зноў, спадзяючыся, што ваш асабісты брэнд застанецца актуальным.

Вучыцца, эвалюцыянаваць, нават мяняць сваё меркаванне аб чымсьці не азначае, што вы здраджваеце свайму брэнду. Гэта толькі пацвярджае той факт, што вы - жывы, дыхаючы персанальны брэнд, з якім людзі (няхай гэта будуць кліенты, начальнікі, праектныя менеджэры або нехта яшчэ) могуць ўзаемадзейнічаць.

Праглядзіце гэтае падрабязнае кіраўніцтва, каб даведацца больш пра тое, як можна вырасціць свой персанальны брэнд, не звар'яцеўшы (і не страціўшы свой стыль ці асобу): 

Ці заўважаюць людзі ваш персанальны брэнд?

Які ваш персанальны брэнд? Ці прымушае ён пакупнікоў, начальнікаў і выпадковых мінакоў на вуліцах паварочваць свае галовы і глядзець двойчы? Калі не, магчыма, вы захочаце пачаць ажыццяўляць гэтыя сем асноўных крокаў прама цяпер, каб вас заўважылі, а ваш брэнд сталі пазнаваць.

Як вы зараз ствараеце свой персанальны брэнд? Што ў вас ужо атрымліваецца ў персанальным брэндынгу? Пакіньце каментар ніжэй аб тым, як вы гэта робіце, каб іншыя маглі вучыцца на вашым вопыце!

І што вам цяжэй за ўсё даецца ў стварэнні свайго персанальнага брэнда? Паведайце нам, каб мы маглі прапанаваць вам больш парадаў і тлумачэнняў!

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.