Unlimited WordPress themes, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Estimates
Business

Як вылучыць факты з дапамогай апытальніка для кліентаў у вэб-дызайне

by
Length:MediumLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Званкі па тэлефоне звычайна праходзяць так:

Кліент: «Мне патрэбны сайт для бізнесу.»

Вы: «Які тып бізнесу ў вас?»

Кліент тлумачыць пра сутнасць бізнесу, пераходзіць да спісу старонак, якія ён хоча бачыць на сайце, а потым пытаецца, колькі гэта будзе каштаваць.

Не вельмі прыемная сустрэча, праўда?

Здаецца, што кліента больш за ўсё цікавіць цана, а вас? Вас цікавяць узаемаадносіны. Тыя, якія доўжацца гадамі.

Магчыма, будзе складана мець значныя адносіны з тым, каго цікавіць толькі кошт, але варта выдаткаваць час на тое, каб даведацца, што вашым патэнцыйным кліентам трэба ад сайта. Гэты артыкул дапаможа стварыць апытальнік для патэнцыйных кліентаў, які можна будзе выкарыстоўваць пры гутарках па тэлефоне ці ў Інтэрнэце, а таксама на асабістых сустрэчах.

Нататка рэдактара: Некалькі разоў на месяц мы пераглядаем некаторыя любімыя пасты нашых чытачоў за ўсю гісторыю FreelanceSwitch. Гэты артыкул быў упершыню надрукаваны ў красавіку 2009г., але і сёння ён вельмі дарэчны і поўны карыснай інфармацыі.

Парада: Я раю выкарыстоўваць гэты апытальнік, калі вы пачнеце складаць прапанову па вэб-дызайне. Пішыце прапановы толькі для лепшых кліентаў, замест таго каб рабіць гэта для ўсіх, хто папросіць.

Лепшыя апытальнікі па вэб-дызайне сканцэнтраваныя на тым:

  1. Што павінны рабіць сайт для бізнесу кліента.
  2. Як будзе выглядаць сайт.

Я пазнаёмлю вас з апытальнікам, які выкарыстоўваю сама, і абгрунтую кожнае пытанне.

1. Навошта вам новы сайт або рэдызайн старога сайта?  Гэтае пытанне тлумачыць, чаму кліент звярнуўся да вас. 

2. Што здарыцца, калі ў вас не будзе новага сайта ці вы не пераробіце стары? Гэтае пытанне тлумачыць, што турбуе кліента. Яго сайт можа не працаваць у існуючых браўзэрах. Або кліент вырашыў пачаць продажы анлайн, а існуючы сайт не дазваляе гэтага зрабіць.

3. Калі ласка, апішыце сваю арганізацыю ў некалькіх сказах. Гэты адказ можа быць падобны да «гаворкі ў ліфце», таму яго можна будзе ўключыць у тэкст на хатняй старонцы. (Запішыце гэта, калі вы самі копірайтэр або будзеце цесна супрацоўнічаць з ім!)

4. Што ў вас ёсць такога асаблівага, што адрознівае вас ад іншых у вачах асаблівай (нішавай) групы патэнцыйных пакупнікоў? Гэтае пытанне, як ніякае іншае, паказвае вобраз мыслення патэнцыйнага кліента. І вы можаце дапамагчы яму з адказам. Можа быць, яго бізнес існуе ў два разы даўжэй, чым бізнес яго канкурэнтаў. Або пакупнікі застаюцца з ім у сярэднім на 10 гадоў.

5. Якія праблемы ёсць у вашых патэнцыйных кліентаў, якія вырашае ваш бізнес? Так, я ведаю. У апошні час слова «рашэнне» гучыць занадта часта. Але гэта магчымасць для вашага патэнцыйнага кліента пахваліцца. Дайце яму такую ​​магчымасць.

6. Чым можа дапамагчы канкрэтна ваш папярэдні досвед працы вашым патэнцыйным кліентам, у параўнанні з іншымі прадстаўнікамі вашай сферы дзейнасці? Чым адрозніваецца ваш працоўны досвед? Калі вы маеце справу з кансультантам у будаўніцтве, нядрэнна будзе даведацца, што на працягу 15 гадоў ён працаваў электрыкам. Наведвальнікам яго сайта гэта таксама будзе цікава.

7. Чаму вы лічыце, што наведвальнікі сайта павінны звярнуцца да вас, а не да вашага канкурэнта? Прызнайце гэта: у Інтэрнэце канкурэнты знаходзяцца на адлегласці адной пстрычкі мышшу. Гэта значыць, што сайт вашага патэнцыйнага кліента, хутчэй за ўсё, будуць параўноўваць з мноствам іншых сайтаў. Таму гэта задача вас і вашага кліента - зрабіць сайт запамінальным.

8. У вас ёсць дэвіз ці слоган, які ясна апісвае, якія ўласцівасці і перавагі вы прапануеце? У той час як многія кліенты будуць рады падзяліцца з вамі дэвізам сваёй кампаніі, іншыя будуць абсалютна збянтэжаныя. Чаму? Таму што ў іх няма дэвізу. І, людзі, гэта не смяротна. Гэта нармальна, калі ў кліента няма дэвізу або калі ён настолькі просты, што гучыць дурна. Я супрацоўнічала з хлопцам, чыя фірма займалася хатнім рамонтам, і яго дэвізам было: «Мы робім сваю працу лепш за іншых». І гэта было праўдай.

9. Калі ласка, апішыце сваіх патэнцыйных пакупнікоў. Звярніце асаблівую ўвагу на іх даход, інтарэсы, пол, узрост, нават тып кампутара, якім яны карыстаюцца, напрыклад: стары і злучаны з тэлефонам або навейшы з шырокапалоснай сувяззю. Калі ваш сайт накіраваны на супрацоўніцтва з іншымі бізнесамі, які тып кампаній вы б хацелі прыцягнуць? Гэта дэмаграфічнае пытанне, і дэталі адказаў вашых кліентаў могуць вас здзівіць. Нядаўна я мела справу з патэнцыйным кліентам, які апісваў сваю мэтавую аўдыторыю з такімі дэталямі, як памер манітора, які ім падабаецца. Іншым кліентам можа спатрэбіцца дапамога ў складанні ідэальнага профілю іх кліента.

10. Які бюджэт вы вылучылі на гэты праект? Не здзіўляйцеся, калі вы не атрымаеце адказу на гэтае пытанне. Некаторыя людзі не ўяўляюць, колькі грошай трэба вылучыць на стварэнне сайта. Ці, можа быць, яны адкажуць унікліва. Незалежна ад прычыны, прыйшоў час вам узяць ініцыятыву ў свае рукі і агучыць кошт. Можа апынуцца, што для вашага патэнцыйнага кліента ён будзе занадта высокім, і гэта нармальна. Вы павінныя знайсці тых, хто захоча з вамі працаваць і зможа заплаціць столькі, колькі вы просіце.

11. Хто прымае рашэнні па гэтым праекце? Які тэрмін прыняцця рашэння? У ідэале вам варта мець справу з тым, хто прымае рашэнні, а не з чалавекам, які працуе на каго-небудзь, хто адказвае перад памочнікам чалавека, які прымае рашэнні. У апошнім выпадку можа атрымацца так, што вы чакаеце адказу тыднямі, у той час як рашэнне ўжо прынята.

12. Хто з работнікаў будзе ўключаны ў гэты працэс? Чым яны будуць займацца? Ці ёсць сярод іх вэб-майстар? Вам часта прыйдзецца мець справу з камітэтам па сайце. І менавіта цяпер кліент павінны сказаць вам пра гэта. Удакладніце, што, калі ў стварэнні сайта будзе ўцягнута адразу некалькі людзей, у гэтым няма нічога страшнага, але запытайцеся ў свайго кліента пра кантактную асобу, з якой вы будзеце мець справу. Так вы пазбегнеце праблем «супярэчлівых указанняў ад некалькіх людзей».

Што тычыцца вэб-майстра, не спяшаецеся з адказам «так» або «не». Ацаніце яго прафесійны ўзровень. Магчыма, вы маеце справу з кімсьці, хто выкарыстоўвае кампутары з часоў эры перфакарты. Або з пачаткоўцам, які проста дадаў у свве рэзюмэ радок «абслугоўванне новага сайта».

13. Якія тэрміны здачы сайта? Магчыма, вы маеце справу з людзьмі, якія хочуць стварыць Інтэрнэт-краму з 10 000 старонкамі да наступнага аўторка. А можа быць і не. Калі правільна падысці да гэтага пытання, яно дасць вам магчымасць растлумачыць кліенту, колькі часу займае стварэнне добрага сайта.

14. Калі ласка, пералічыце адрасы пяці іншых сайтаў, якія вам падабаюцца. Чым яны вас прыцягнулі? У цэлым, я зразумела, што гэта адзін з самых простых пытанняў для кліентаў. І не здзіўляйцеся, калі яны дадуць вам больш пяці спасылак і падрабязнае тлумачэнне да кожнай з іх, чым ім спадабаўся гэты сайт.

15. Ці вывучалі вы сайты сваіх канкурэнтаў, каб разумець, што вам трэба і не трэба на сайце? Вось невялікі сакрэт датычна канкурэнтаў: некаторыя з іх могуць быць сапраўднымі балбатунамі. Асабліва на сваіх сайтах. У іншых на сайце менш інфармацыі і яшчэ менш тлумачэнняў. Для вашага кліента важна вызначыць правільныя суадносіны паміж шчырасцю і ўтоенасцю, а гэта складанае рашэнне.

16. Які тып тэксту, змесціва і гэтак далей вы НЕ жадаеце бачыць на сайце? Сёе-тое проста не трэба выкладваць на сайт. (Гэта правакацыйная фраза.) У кожнай кампаніі свой адказ на гэтае пытанне. Напрыклад, некаторыя раскідваюць фатаграфіі сваіх работнікаў па ўсім сайце, а іншыя, напрыклад, «Цэнтральнае выведвальнае кіраванне», зусім не паказваюць выявы супрацоўнікаў.

17. Адкуль будзе паступаць змесціва на сайт? Хто адказны за яго аднаўленне? Ці гатова яно да загрузцы на сайт? Звычайна праходзіць вечнасць, пакуль вы атрымаеце змесціва для сайта. Калі ў вас ёсць навыкі капірайтынгу ці вы можаце аб'яднацца з кімсьці, у каго яны ёсць, вы зможаце паскорыць працэс стварэння кантэнту і хутчэй скончыць праект.

18. Ці ёсць у вас лагатып? Увага тым з вас, у каго ёсць навыкі па дызайне лагатыпаў: вы можаце пашырыць свой заказ, калі ў вашага патэнцыйнага кліента няма лагатыпа або калі яму не падабаецца існуючы лагатып.

19. Ці плануеце вы ажыццяўляць продаж анлайн? Калі так, які тавар і колькі адзінак вы хочаце прадаваць анлайн? Некалькі гадоў таму фраза «гандаль у Інтэрнэце» ўзяла свет штурмам. І ўсе тыпы кампаній трапілі пад гэтыя чары. Многія з іх выявілі, што ў анлайн-краме шмат складнікаў: працэс анлайн-заказаў, пры якім людзі спакойна дзеляцца інфармацыяй сваіх крэдытак, падача заявак, адсочванне дастаўкі, абслугоўванне кліентаў і гэтак далей.

Лепш за ўсё расказаць пра гэта кліенту загадзя. Дапамажыце яму скласці план стратэгіі анлайн-крамы, накіраваўшы яго да Ральфу Уілсану ў яго Пакой вывучэння гандлю ў Інтэрнэце. Ральф дапамог многім людзям пазбегнуць дарагіх памылак у Інтэрнэт-гандлі, у тым ліку і мне.

20. Калі вы плануеце ажыццяўляць продажы анлайн, ці можаце вы прымаць крэдытныя карты? Верыце ці не, некаторыя людзі да гэтага часу вераць, што пакупнікі ў Інтэрнэце пашлюць ім чэк. Прабачце, але пры ажыццяўленні продажаў у Інтэрнэце трэба абавязкова мець магчымасць прымаць крэдытныя карты. Арганізацыя гэтага працэсу можа заняць шмат часу. Асабіста я выявіла, што мая заяўка на адкрыццё гандлёвага рахунку стаміла мяне больш, чым форма, якую я павінная была запоўніць для праверкі ФБР. (Ім не спадабалася якасць маіх адбіткаў пальцаў, але гэта іншая гісторыя.)

21. Колькі часу вы зможаце праводзіць анлайн, адказваючы на ​​запыты, якія прыходзяць на ваш сайт? Адзін раз на дзень? Некалькі гадзін у дзень? Вы калі-небудзь заходзілі на сайт буйной кампаніі, каб задаць пытанне? Вы адказна запаўнялі кантактную форму, пасля чакалі, чакалі і зноў чакалі адказу, які так і не прыйшоў. Гэта тое, што не павінныя рабіць вашы кліенты. Своечасовыя адказы на запыты наведвальнікаў больш эфектыўныя і шмат менш каштуюць, чым старанна распрацаваныя PR-праграмы.

22. Калі б вы выкарыстоўвалі пашукавік, якія словы і фразы вы б уводзілі, каб знайсці свой сайт? Якое з іх найбольш важнае? Якое другое па важнасці? А трэцяе? Гэта адно з тых пытанняў, якія тлумачаць апантанасць пашукавікамі. Ёсць людзі, якія прыдумляюць немагчыма доўгі спіс слоў для пошуку, якія, як яны лічаць, будуць мець самы высокі пошукавы рэйтынг. Папытайце іх падаць спіс, скажам, з трох-пяці слоў. Адпраўце іх да добрага спецыяліста па рэйтынге ў сістэмах пошуку.

23. Калі не казаць пра пашукавікі, якімі яшчэ спосабамі вы б хацелі распаўсюдзіць інфармацыю пра свой сайт? Быў час, калі сайты былі такой навінкай, што пра іх пісалі ў газетах. (Газеты - памятаеце пра іх?) У наш час вам патрэбны лепшы план. Хоць частка інфармацыі з гэтай кнігі трохі састарэла, яна ўсё яшчэ карысная - «Плануем стратэгію Інтэрнэт-маркетынгу» Ральфа Ўілсана.

24. Як толькі ваш сайт будзе скончаны, як вы лічыце, колькі часу спатрэбіцца, каб ён пачаў прыносіць сур'ёзных кліентаў? Гэтае пытанне - малодшы брат папярэдняга. Як толькі сайт вашага кліента будзе гатовы, спатрэбіцца час, каб яго прасоўванне прынесла вынікі. Адказ на гэтае пытанне пакажа, ці цярплівы ваш патэнцыйны кліент, або ён адзін з тых, хто чакае, што ўсё павінна было быць гатова ўчора.

25. Як вы збіраецеся заахвочваць паўторных наведвальнікаў і пастаянных кліентаў? Чым сайт падобны да кавалку граніту? Калі ён ніколі не мяняецца. На шчасце, існуе шмат спосабаў аднаўлення кантэнту, напрыклад, блогі. Прыцягнуць на сайт пастаянных кліентаў шмат складаней. Лепшая парада, якую я магу даць, - гэта ператварыць сайт у каштоўны рэсурс, як сайт, які вы зараз чытаеце.

Ффух! Гэта даволі доўгі спіс пытанняў. І, па праўдзе кажучы, я не выкарыстоўваю іх усё пастаянна. Важна паважаць час вашага патэнцыйнага кліента, нават калі вы хочаце наладзіць з ім доўгатэрміновыя ўзаемаадносіны. (Бачыце? Бізнес шмат у чым падобны на спатканні!)

Калі вам трэба больш ідэй для стварэння апытальніка для кліентаў, вось пяць выдатных крыніц:

  1. Riverside Media
  2. Pick Me, Inc.
  3. Earthcare Technology
  4. McKremie Web Hosting
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.