7 days of PowerPoint templates, graphics & videos - for free!* Unlimited asset downloads! Start 7-Day Free Trial
Advertisement
  1. Business
  2. Freelance

Як фрылансеру запусціць свой сайт, пакрокавае кіраўніцтва

Scroll to top
Read Time: 14 mins

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Так, вы старанна выраўноўвалі кожны піксель, ураўнаважвалі негатыўную прастору і даводзілі лагатып да дасканаласці. Зараз вам трэба запусціць свой уласны сайт... а як?

Я збіралася запускаць свой першы сайт. Я выкрэслівала ўсё больш і больш пунктаў з свайго праверкавага спісу. І ўсё ж я адчувала тупік.  Я не разумела, як апавясціць усіх аб запуску майго сайта, каб я проста расслабілася, а кліенты самі стукаліся да мяне ў дзверы.

Такі, вы старанна выраўноўвалі кожны піксель, ураўнаважвалі негатыўную прастору і даводзілі лагатып да дасканаласці. Зараз вам трэба запусціць свой уласны сайт... а як?

На самай справе, я ведала, што не змагу проста закінуць усе свае файлы на FTP і скрыжаваць пальцы. Я таксама была ўпэўненая, што ўвесь мой неспакой і чаканне пасля цяжкай працы над запускам сайта ў канчатковым выніку выльюцца ў тое, што ўсё заскрыпiць і праваліцца з трэскам, і я буду кожныя 5 секунд правяраць, ці заходзіў хто-небудзь на сайт.  Мне быў патрэбны паслядоўны план па запуску сайта фрылансера.

Я кожны дзень шукала якія-небудзь парады. У многіх артыкулах гаварылася пра праверкавы спіс для запуску сайта, неацэнных ключавых словах для SEO і г.д. Лепш за ўсё было б пачытаць нешта канкрэтнае пра тое, як іншыя запускалі свае сайты.

Так што пасля таго як я папрацавала са сваімі кліентамі над запускам іх сайтаў, начыталася парадаў анлайн і была гатовая да запуску ўласнага сайта, я абдумала некалькі розных тэхнік і пералічыла крокі, якія я выкарыстоўвала для паспяховага запуску свайго сайта. Давайце пагледзім на гэты спіс.

Вось мой план:

  • Запланаваць дату запуску сайта
  • Апавясціць ўсіх вакол пра запуск сайта
  • Зрабіць усё неабходнае на тыднi перад запускам
  • Наведваць сайт у дзень/тыдзень запуску
  • Распланаваць загрузку матэрыялаў на сайтАдсачыць вынікі запуску сайта
  • Адсачыць вынікі запуску сайта

Запланаваць дату запуску сайта

Важна абраць канкрэтную дату запуску сайта і зразумець, колькі ў вас ёсць часу да гэтага.

  • Абярыце лепшы дзень для запуску сайта. Вазьміце ліст паперы або адкрыйце свой штодзённік. Усталюйце дату. Штотыдзень вялікую частку дзён вы будзеце рыхтаваць розны матэрыял для запуску. Як толькі ў вас будзе канкрэтная дата, вы зразумееце, што ўсё гэта сапраўды здараецца, і гэта дапаможа вам засяродзіцца.
  • Падумайце, у які час лепш за ўсё запусціць свой сайт. Я пазбягала большасць святаў (як Дзень незалежнасці). Пятніца таксама была не варыянт, таму што ў гэты дзень людзі ў асноўным адпачываюць.  Я схілялася да панядзелка як пачатку новага тыдня. Наведвальнікі, хутчэй за ўсё, будуць усё яшчэ адыходзіць ад выходных. Магчыма, яны б паглядзелі на галерэі і новыя сайты. 

Можна выдаткаваць год, каб як след падрыхтавацца да запуску сайта, але я вырашыла зрабіць гэта прыкладна праз месяц у панядзелак.  Мне здалося, што мне хопіць часу распрацаваць сетку кантактаў і падрыхтаваць іншыя рэчы, напрыклад, знайсці і стварыць прома-карцінкі. Запуск розных сайтаў займае розную колькасць часу. Але спачатку трэба ўсё распланаваць.

Апавясціць ўсіх вакол пра запуск сайта

Частка працы над запускам сайта ўключае ў сябе стварэнне прысутнасці анлайн вас як тавару. У мяне да гэтага не было імя, і вось што я рабіла, каб распавесцi пра сабе іншым.  Адной з маіх мэтаў было знайсці патрэбных людзей, маю "супольнасць" (іншых дызайнераў і фрылансераў) і свой "рынак" (маіх патэнцыйных кліентаў у сферы дызайну анлайн).

Важна звяртацца да людзей, і калі яны пачнуць вас пазнаваць, вы можаце распавесці ім пра запуск свайго сайта. Вось некалькі маркетынгавых стратэгій, якія я выкарыстоўвала, каб распавесці пра запуск свайго сайта:

  • Стварыце дыяграму сувязяў па тыпам людзей з вашай мэтавай аўдыторыі. Маёй мэтавай нішай была супольнасць фрылансераў і рынак патэнцыйных кліентаў, з якімі я магла пачаць сябраваць.  Напрыклад, я знайшла ўсіх асноўных дызайнераў лагатыпаў і адправіла ім запыты ў сябры. Там, дзе была магчымасць, я адпраўляла ім паведамленні.

    Дыяграмы сувязяў - гэта творчы інструмент, які дапамагае пераадольваць перашкоды і ствараць гнуткія планы. Я выкарыстала дыяграмы сувязяў, каб вырашыць, з кім і як звязацца.

  • Стварыце спіс тэм у вашай сферы, якія можна абмеркаваць анлайн. Я распісала мноства тэм, папулярных у маёй вобласці. Напрыклад, я пазначыла розныя тыпы каментароў вэб-дызайнераў у Twitter.

    Гасцявыя пасты - гэта вельмі эфектыўны спосаб распаўсюдзіць інфармацыю пра свой сайт. Як мага раней пачынайце прапаноўваць у іншыя блогі свае артыкулы і даведайцеся, на якіх форумах іх можна надрукаваць.

    Я загадзя прадумала, як буду пачынаць і падтрымліваць абмеркаваннi гэтых пастоў. Так што калі я б пачала распавядаць пра запуск свайго сайта, іншыя б гэтым зацікавіліся. Важна быць часткай сваёй супольнасці.

  • Абавязкова дадайце RSS у Google Reader. Я чытала артыкулы, да якіх я збіралася пакідаць каментары на працягу месяца, заўсёды аднолькава іх падпісваючы.  Каб захоўваць артыкулы, якія мне асабліва спадабаліся, і якія я магла прыцягнуць падчас запуску сайта, я выкарыстоўвала Instapaper.
  • Стварыце фатаграфіі профілю. Нягледзячы на ​​тое, што ў мяне ўжо быў брэнд і айдэнтыка, я выдаткавала час на стварэнне малюнкаў для профілю брэнда, якія падышлі б для розных сайтаў, напрыклад, фота і іконка для LinkedIn, аватарка для Twitter і г.д.  Вас і ваш брэнд будзе лягчэй запомніць, калі вы будзеце паслядоўна выкарыстоўваць айдэнтыку для напісання каментароў, пастоў у блог і зносін з аўдыторыяй.
  • Знайдзіце блогі, якія вам падабаюцца. Я абрала блогі, падобныя да майго, каб не забываць іх праглядаць.  Можна дадаць у закладкі тысячы сайтаў і артыкулаў, але некаторыя з іх вы будзеце чытаць зноў і зноў. Калі вы будзеце разумець іх мову, вам будзе прасцей прапанаваць ім свой артыкул.

    Гасцявыя пасты - гэта вельмі эфектыўны спосаб распаўсюдзіць інфармацыю пра свой сайт. Як мага раней пачынайце прапаноўваць у іншыя блогі свае артыкулы і даведайцеся, на якіх форумах іх можна надрукаваць.  Многія блогі прымаюць розныя тыпы артыкулаў у залежнасці ад сваіх патрэб, так што лепш за ўсё звязацца з некалькімі блогамі ў сваёй галіне. Пераканайцеся, што ў іх ёсць добрая база падпісчыкаў, якім будзе цікавы ваш сайт.

  • Стварыце профілі ў падыходных соцсетях. Pintrest, Dribbble, Twitter, Facebook, Google+ і г.д. - абярыце тое, што падыходзіць вам лепш за ўсё.  Напрыклад, я больш засяродзілася на Twitter, таму што мне здалося, што на Facebook у самым пачатку будзе складана прыцягнуць шмат людзей, а ў мяне было не так шмат часу.
  • Размаўляйце ў соцсетях. Гэта можа заняць вельмі шмат часу і энергіі. Вам можа здавацца, што вы шмат чаго зрабілі, але мала чаго дасягнулі ў плане работы. Пасля таго як я дадала ў сябры тых, каго я б хацела бачыць у сваей супольнасці і сярод сваіх кліентаў, я паставіла сабе простую мэту марнаваць 10 хвілін кожную раніцу і вечар, каб мець зносіны з імі ў соцсетях.

    Прынясіце карысць, падзяліцеся парадай або дайце адказ на форуме ў сваёй галіне.

    Прынясіце карысць, падзяліцеся парадай або дайце адказ на форуме ў сваёй галіне. Я заўсёды падпісвала кожны свой каментар сваім дзелавым імем.  Я абрала раніцу і вечар з-за розных часовых зон. Гэта зойме менш часу, калі вы зробiце самому сабе для гэтага канкрэтны расклад і будзеце паслядоўна яго прытрымлівацца.

  • Дадайце свой бізнес у анлайн-каталог. Вам спатрэбіцца Google Places, асабліва калі ў вас ёсць фізічны офіс. Знайдзіце іншыя прыдатныя вам мясцовыя бізнес-каталогі.
  • Старонка "Хутка адкрыццё". Да запуску вы яшчэ не прыцягваеце трафік на свой URL. Тым не менш, калі людзі пройдуць па гэтым адрасе, вы можаце дадаткова прыцягнуць іх увагу. Пераканайцеся, каб выразна паказаць дату запуску сайта.  Калі вы наладзілі навінавую рассылку і хочаце як мага раней пра яе распавесцi, на сайце ўжо павінная быць магчымасць для наведвальнікаў пакінуць свой адрас электроннай пошты. У залежнасці ад тыпу сайта, можна прапанаваць нейкі бонус за падпіску, напрыклад, зніжку або карысную электронную кнігу.
  • Стварыце роднасныя сайты. Я выкарыстала дапаможныя сайты з партфоліа, такія як Behance і Carbonmade. Падобныя сайты існуюць для розных катэгорый: напрыклад, для моднай гандлёвай пляцоўкі падыдзе Etsy або Chictopia - соцсетка для моднікаў.  Можна выкладваць розныя працы ад імя свайго брэнда, каб выклікаць да яго цікавасць, або ажыццяўляць папярэднi продаж перад запускам афіцыйнага сайта.
  • Вядзіце блог да запуску сайта. Гэта дазволіць стварыць неабходную шуміху, але самое вядзенне блогу патрабуе часу, на гэта могуць нават сысці гады. Так што калі вы хочаце распавесцi пра запуск сайта, блог трэба ствараць не за дзень да гэтага.  Мне хацелася стварыць блог яшчэ за некалькі месяцаў да стварэння сайта, каб загадзя пачаць казаць пра гэта.

    У той час я ездзіла па кантынентах, і мне хацелася звязаць гэтую гісторыю з дызайнам. На напісанне карыснага кантэнту трэба шмат часу, так што гэта адышло на задні план.  Для запуску блога важна скласці разумны расклад для публікацый, якога вы зможаце прытрымлівацца.

Зрабіць усё неабходнае на тыднi перад запускам 

Вы набліжаецеся да дня запуску свайго новага сайта. Прыйшоў час пераканацца, што ў вас ёсць усё неабходнае для аналізу вынікаў трафіку сайта.  Падрыхтуйце свой лепшы артыкул і работы для партфоліа, каб іх ужо пачаць прасоўваць. Існуе мноства галерэй і груп, да якіх можна далучыцца. Вось пра што варта падумаць за тыдзень да запуску сайта:

  • Асвойце інструменты для маніторынгу. Выдаткуйце трохі часу на тое, каб пачытаць пра выкарыстанне патрэбных вам інструментаў. Пасля запуску свайго сайта важна разумець, ці добра ідуць справы.  Трэба аналізаваць прагляды пастоў і быць гатовым змяняць свой сайт па меры яго росту. Вам спатрэбяцца: Google Analytics, Google Webmaster, Google Adwords і Open Site Explorer.
  • Абярыце самыя стромкія працы, каб апублікаваць іх у першую чаргу. Калі мае прагляды раслі, я адкладала публікацыю сваіх лепшых работ. Для запуску я абрала моцныя работы, якія прывабліваюць увагу, яны паслужылі б як узор для чагосьці большага.
  • Загрузіце свае рэкламныя працы ў галерэі партфоліа. Я падпісалася на дапаможныя галерэі партфоліа. Зараз тыя фатаграфіі, якія я выкарыстоўвала, адлюстроўваюцца на першай старонцы ў Google у пошуку па маім брэндзе. Да іх усіх прывязаныя спасылкі на мой сайт.

    Для запуску я абрала моцныя работы, якія прывабліваюць увагу, яны паслужылі б як узор для чагосьці большага.

    Стварэнне кантэнту для дапаможных сайтаў патрабуе некаторых намаганняў. Неўзабаве я павінная была запусціць сайт, таму я выкарыстала брэндынг і шукала лепшыя спосабы прадставіць яго анлайн. Я купіла сёе-тое з рэквізіту.  Затым я зрабіла 101 фатаграфію пад розным вуглом! Потым я абрала самыя лепшыя здымкі, падкарэктавала іх колеры і загрузіла на сайты анлайн-партфоліа. Гэта дапамагае прыцягваць натуральны трафік на сайт. Мае абраныя працы можна знайсці на Creattica і на Carbonmade.

  • Знайдзіце ўсi анлайн-галерэі. Як толькі вы склалі спіс работ і падрыхтавалі патрэбныя здымкі, паклапаціцеся пра падыходныя памеры здымкаў для кожнага сайта. Зрабіце для іх паслядоўныя апісаннi.

    Пазначце сабе, калі вы загрузілі работу на сайт, таму што вы не заўсёды будзеце атрымліваць апавяшчэнні, калі работа будзе апублікаваная. Я зрабіла так, каб гэтыя публікацыі супалі па часе з запускам майго сайта, каб даць дадатковы штуршок і падтрымліваць колькасць праглядаў сайта на працягу некалькіх тыдняў пасля яго запуску.

  • Будзьце паслядоўнымі. Ваш брэнд на ўсіх сайтах павінны быць аднолькавы і супадаць па выглядзе і стылю напісання з вашым сайтам. Важна, каб ваш брэндынг і пасыл білі прама ў цэль.
  • Падпішыцеся на групы ў LinkedIn. Я падпісалася на роднасныя групы па фрылансе і дызайне. Так вы зможаце дадаць свой сайт у іх пералік новых сайтаў.
  • Аднавіце ўсю інфармацыю анлайн. Мне трэба было аднавіць сваю інфармацыю на ўсіх сайтах - LinkedIn, Skype і г.д., - каб яна была актуальнай, дакладнай і па сутнасці.

Наведваць сайт у дзень/тыдзень запуску

Вось і прыйшоў дзень запуску сайта. Прыйшоў час заявіць пра сабе, апавясціць сваіх знаёмых, распавесці пра гэта ў соцсетях, дадаць адрас свайго сайта ў даведнікі і працаваць над пашырэннем сеткі сваіх кантактаў, у той жа час прасоўваючы свой новы сайт.

  • Звярніцеся наўпрост. Я паслала электронныя лісты маёй сям'і і сябрам, каб распавесці пра запуск свайго сайта. Я папрасіла іх зайсці на мой сайт і расказаць пра яго ўсім сваім сябрам!  Я пасылала ім асабістыя паведамленні, папрасіўшы іх паглядзець мой новы сайт-партфоліа і даць мне ведаць, калі камусьці будзе патрэбная дапамога з дызайнам.
  • Звярніцеся наўпрост афіцыйна. Затым я напісала яшчэ адзiн электронны ліст, які паведамляў у асноўным тое ж самае, але гучаў больш афіцыйна, і паслала яго былым калегам, кампаніям і кліентам.
  • У дзень запуску сайта я напісала пра гэта ва ўсіх соцсетях і папрасіла ўсіх зайсці на яго.

  • Сацыяльныя сеткі. У дзень запуску сайта я напісала пра гэта ва ўсіх соцсетях і папрасіла ўсіх зайсці на яго.  Я б не чакала ад гэтага вялікай увагі, калі толькі ў вас не 1000 сяброў у сацсетках. Там людзі пастаянна чуюць: "зайдзі на маю старонку". Але гэта не значыць, што яны так і зробяць.
  • Даведнікі. Адпраўце свой URL у такія мясцовыя бізнес-даведнікі, як Golden Pages, Ireland, і такія міжнародныя, як DMOZ.
  • Прывяжыце спасылкі на свой сайт. Я скарысталася Open Site Explorer, каб знайсці ўсi сайты з маімі партфоліа і працамі, да якіх я магла б дадаць спасылку на свой сайт. Праглядзіце іх і прывяжыце да іх адрас свайго сайта.
  • Інтэрнэт-галерэі. Загружайце свае работы ў інтэрнэт-галерэі, як толькі запусціце свой сайт. На гэта патрабуецца час.
  • Галерэі спецыфічных тэхналогій. Калі вы скарысталіся спецыфічнай тэхналогіяй для свайго сайта, напрыклад, OpenCart, вы можаце распавесці пра свой сайт на іх форуме - OpenCart Forum.  Раскажыце іншым карыстальнікам пра тое, як вы стваралі партфоліа на сваім сайце.
  • Моц малюнкаў. Фатаграфіі робяць большае ўражанне, чым тэкст. Дадавайце фатаграфіі ў пасты, дзяліцеся здымкамі сваіх работ у лепшым выглядзе.
  • Пашырайце сваю аўдыторыю. Пасля запуску сайта працягвайце пашыраць сетку сваіх знаёмстваў і мець зносіны з імі. Можаце таксама папрасіць іх пакінуць водгук пра вашы работы.
  • Напамінкi. Рабіце рэпост з дапаможных сайтаў.
  • Запытайце спасылкі. Запытайце, каб вас уключалі ў розныя спісы ў роднасных блогах. Таксама можаце ўдзельнічаць у інтэрв'ю. Можаце пасылаць халодныя імэйлы і расказваць, чым вы можаце быць карысныя.  Людзям патрэбная нагода. Можаце прапаноўваць абмен або свае паслугі. Гэта даўгачасная стратэгія, якая патрабуе намаганняў, але яна таго вартая.

Распланаваць загрузку матэрыялаў на сайт

Адно можна сказаць дакладна: цяпер столькі ўсяго адбываецца анлайн, вакол столькі рознага "шуму", што вам давядзецца неяк вылучыцца сваім кантэнтам.

Фрылансеры не выпускаюць па праекце ў дзень. Менавіта таму да гэтага вы збіралі свае працы.  Вылучыце час, каб скласці расклад сваіх старых і новых публікацый.  Я стараюся рабіць гэта за тыдзень, і, калі ёсць час, ствараць новыя працы. Вось што варта мець на ўвазе, плануючы загрузку матэрыялаў на сайт:

  • Публікацыя лепшых работ. Я шукала самыя папулярныя блогі паводле Google blogs.  Затым я праглядала артыкулы, у якіх крыху разбіралася. Напрыклад, я вырашыла прапанаваць свой артыкул у блог па дызайне Graphic Design Blender.

    Памятайце, што для напісання гасцявых пастоў вам не трэба прытрымлівацца толькі сваёй сферы дзейнасці.  Я знайшла артыкул пра ілюстрацыі ўручную, чым я шчыльна не займаюся, і прапанавала распавесцi пра кнігу, якую я выкарыстала, калі навучала дызайну.  Я распавяла пра некалькія тэхнікi з гэтай кнігі і прапанавала спасылку з больш падрабязнай інфармацыяй. Працуйце з тым, што ёсць, дадавайце свае думкі па тэме і мяняйце кантэкст.

  • Раджайце новыя ідэі і дзяліцеся імі. Я намалявала сабе піраміду, каб не забываць працаваць над кантэнтам. Яна складалася з Залатога ўзроўню на верхавіне, які нагадваў мне ствараць новы арыгінальны кантэнт як мінімум раз на тыдзень.  Далей быў Срэбны ўзровень, які нагадваў мне паляпшаць тое, што ёсць, хоць бы пару разоў на тыдзень. І Бронзавы ўзровень - каб не забываць мець зносіны (незлічоную колькасць разоў на тыдзень). Зноў жа, гэтага няпроста прытрымлівацца, але яно таго вартае.
  • Не забывайце пра блог. Калі ў вас не хапіла часу завесці блог да запуску сайта, вы ведаеце, чым варта заняцца зараз, цi не так? Можна лёгка пачаць з Tumblr. Хоць калі вы хочаце стварыць прафесійны блог, скарыстайцеся Wordpress.  Калі вы прапанавалі кучу артыкулаў для публікацый і ні адна з іх не была надрукаваная, у вас ужо ёсць уласны кантэнт для свайго блога.
  • Працягвайце прапаноўваць свае артыкулы. Цяпер, калі ў вас ёсць сайт, можаце прапаноўваць свае артыкулы на такія сайты, як сетка Tuts+ ад Envato, ці такія часопісы па дызайне, як Computer Arts.  Ёсць мноства сайтаў, якім можна прапанаваць напісаць урок ці артыкул, у залежнасці ад вашай сферы дзейнасці.

Адсачыць вынікі запуску сайта

Пасля запуску сайта вам захочацца даведацца, колькі ўвагі ён прыцягвае і якое месца займае ў пошуку.  Гэтыя інструменты дапамогуць вам вылучыць моцныя і слабыя бакі вашага сайта. Вось самыя распаўсюджаныя з іх:

  • Ці патрэбнае вам навінавае рассыланне? Для мяне гэта не было неабходнасцю. Але вы можаце стварыць навінавую рассылку па запуску сайта.  Прапануйце бонусы. Стварэнне спісу электроннай рассылкі можа спатрэбіцца вашаму бізнесу ў доўгатэрміновай перспектыве. Напрыклад, вам можа дапамагчы MailChimp.
  • Праграмы для маніторынгу. Для сабе я ўстанавіла Google Analytics. Да запуску сайта важна зразумець, як яна працуе. Падумайце пра мэты, якія вы хочаце дасягнуць.  Адна з маіх любімых чорт Google Analytics - магчымасць рабіць штодзённыя нататкі. Я магу адзначаць, калі апублікавала артыкул або загрузіла работу ў анлайн-галерэю, а потым адсачыць рэакцыю на іх.
  • Інструменты Google Webmaster. Яны пакажуць вам, ці правільна Google шукае і адлюстроўвае вашыя старонкі.
  • XML-карта сайта. З яе дапамогай Google індэксуе старонкі вашага сайта. Вы можаце загрузіць яе з дапамогай Google Webmaster Tools.
  • Разуменне і выкарыстанне SEO. Гэта складаная тэма, яна цесна звязаная са стварэннем сайта.  Пра SEO трэба клапаціцца на працягу ўсяго часу існавання вашага сайта. Тут вы знойдзеце простае і зразумелае тлумачэнне асноўных паняццяў: SEO для пачаткоўцаў.
  • Кіраванне сацыяльнымі сеткамі. Я ўсталявала сабе Hootsuite, каб шукаць твіты па тэме дызайну. Ёсць і падобныя прадукты: Tweetdeck, Tweetie і г.д.
  • На самай справе, да гэтага спісу можна дадаць яшчэ шмат чаго. Гэтыя прынцыпы можна выкарыстоўваць пры запуску сайта-партфоліа ў розных галінах фрылансу, будзь вы пісьменнікам, вэб-дызайнерам, гукаінжынерам або кiмсьцi яшчэ.  Заўсёды ўлічвайце свае канкрэтныя патрэбы, прытрымліваючыся парадаў з гэтага артыкула. Імкнiцеся да стварэння сайта з улікам свайго брэнда, пастаянна прасовайце яго, распавядзiце пра яго запуск як мага большай колькасці людзей і падрыхтуйце неабходныя прылады, каб уважліва адсочваць вынікі.

    Цi ёсць у вас парады па запуску сайта для фрылансера? Якія інструменты і стратэгіі вы б параілі? Як выглядае ваш праверачны спіс па запуску сайта?

    Фатаграфія: Некаторыя правы належаць SKot.

Advertisement
Did you find this post useful?
Want a weekly email summary?
Subscribe below and we’ll send you a weekly email summary of all new Business tutorials. Never miss out on learning about the next big thing.
Advertisement
Start your 7-day free trial*
Start free trial
*All Individual plans include a 7-day free trial for new customers; then chosen plan price applies. Cancel any time.