Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Careers
Business

Як стварыць выдатны профіль на LinkedIn (+19 лепшых саветаў)

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

У вас ёсць профіль на LinkedIn? Віншую, цяпер вы адзін з 450+ мільёнаў карыстальнікаў, якія змагаюцца за ўвагу спецыялістаў па падборы персаналу, інвестараў і прыватных прадпрымальнікаў, якія шукаюць таленты на гэтай сацыяльнай платформе.

Хочаце, каб ваш профіль LinkedIn вылучаўся? Працягвайце чытаць. 

Ваш профіль, у процівагу таго, што думаюць многія карыстальнікі, не з'яўляецца анлайн-рэзюмэ. Хоць ён і выглядае так, але гэта больш, чым рэзюмэ. Ваш профіль на LinkedIn дае вам магчымасць прадэманстраваць сваю гісторыю, амбіцыі і персанальны брэнд у абыход абмежаванняў тыповага рэзюмэ. Ён таксама служыць дзелавой візітоўкай, па якой іншыя карыстальнікі вырашаюць, ці варта дадаць вас у сваю прафесійную сетку.

making a great linkedin profile
Выкарыстоўвайце свой профіль на LinkedIn для таго, каб распавесці сваю гісторыю. (Крыніца: Envato Elements

Гэта кіраўніцтва пакажа вам, як наладзіць LinkedIn, каб атрымаць больш праглядаў і пабудаваць моцную сетку для кар'еры або бізнесу. Таксама мы падзелімся 19-ю парадамі для стварэння лепшага профілю LinkedIn. 

19 парадаў для профілю на LinkedIn 

Вось 19 парадаў, якія пакажуць вам, як стварыць лепшы профіль на LinkedIn: 

1. Выкарыстоўвайце зварот ад першай асобы 

Многія карыстальнікі всё яшчэ сумняваюцца наконт гэтай парады. Хоць выкарыстанне звароту ад першай асобы непрымальнае ў рэзюмэ, яго можна выкарыстоўваць на LinkedIn, бо гэта сацыяльная платформа.

Пішыце так, быццам кажаце з сябрам, але прытрымвайцеся прафесіяналізму. Дазвольце сваёй асобы ззяць. Няма неабходнасці ў гучных словах, але падыходная граматыка і арфаграфія абавязковыя.

Пакажыце людзям тое, што вам падабаецца ў вашай працы ці бізнесе, і падзяліцеся часцінкай свайго жыцця па-за працай. Зноў жа, вы не пішаце рэзюмэ. Вы складаеце профіль у прафесійнай сетцы, дзе ключавыя словы - «прафесійны» і «сацыяльны».

2. Абярыце добрую фатаграфію профілю 

Наяўнасць фатаграфіі прыводзіць да значна большай колькасці запытаў на сяброўства і павялічвае колькасць праглядаў у 21 раз, згодна з артыкулам LinkedIn пра профілi All-Star.

Ваша фатаграфія паўплывае на першае ўражанне пра вас, таму падыдзіце да яе выбару свядома. Калі магчыма, зрабiце прафесійнае фота. Не бойцеся зрабіць крэатыўную фатаграфію, калі гэта дапушчальна ў вашай сферы дзейнасці. Пераканайцеся, што фатаграфія зроблена нядаўна, і вы намаляваныя на ёй у ракурсе з блізкай адлегласці, бо фатаграфію ў поўны рост немагчыма разгледзець у мініяцюрнай версіі.

Парады для фота профілю: 

  • Усміхайцеся не толькі вуснамі, але і вачамі. 
  • Глядзіце ў камеру. 
  • Абярыце здымак, дзе ваша галава займае больш за 50% фатаграфіі. 

3. Не абмяжоўвайце загаловак толькі назвай пасады 

Загаловак профілю LinkedIn - першае, што іншыя карыстальнікі прачытаюць у вашым профілі, бо ён размяшчаецца прама пад вашым імем. Ён запаўняецца аўтаматычна вашай бягучай пазіцыяй, але вы можаце змяніць яго на што заўгодна.

Загаловак павінны прыцягваць увагу чытача. Ваша пасада хоць і ўразіць, але не пераканае. Памятайце, што на LinkedIn больш 450 мільёнаў карыстальнікаў, таму шанец знайсці тысячы прафесіяналаў з такой жа пасадай, як у вас, высокі.

Тры спосабы надаць жвавасці вашаму загалоўку профілю LinkedIn: 

  1. Дадайце спецыяльнасць.
  2. Пахваліцеся буйнымі кліентамі або працадаўцамі. 
  3. Напішыце кідкае апісанне сваёй дзейнасці. 

Вам не трэба быць мастаком слова, каб напісаць выдатны загаловак для профілю LinkedIn. Проста напішыце пра тое, як вы можаце дапамагчы іншым, і што робіць вас годным даверу.

Прыклады загалоўкаў на LinkedIn для суіскальнікаў працы: 

  • "Арт-дырэктар у Ogilvy & Mather, які дапамагае кліентам ствараць прывабныя рэкламныя кампаніі»
  • "Капірайтэр і стратэг рэкламнай рассылкі, які прадае сотні прадуктаў штодня"
  • "Кансультант Shopifу, на рахунку якога больш за 170 паспяховых кліентаў і розных нішавых магазінаў" 

4. Выкарыстоўвайце кароткі выклад, каб распавесцi сваю гісторыю 

Раздзел з кароткім выкладам у вашым профілі LinkedIn - не тое ж самае, што анатацыя або прафесійная зводка ў рэзюмэ. У рэзюмэ такая зводка звычайна змяшчае лепшыя дасягненні кандыдата.

У LinkedIn вы не абмежаваныя аднарадковым дасягненнем. Тут досыць месца, каб распавесці гісторыю, якая ляжыць у аснове гэтых дасягненняў, каб даць чытачам зразумець кантэкст вашай работы і тое, як яна ўплывае на людзей вакол вас. Вы таксама можаце напісаць кароткі аповяд пра прасоўванне сваёй кар'еры або падзяліцца гісторыяй пра тое, як з'явіўся ваш бізнес.

Хоць апавяданні вызначана дапушчальныя, карыстальнікі LinkedIn не будуць чытаць раман. Абмяжуйце сваю зводку трыма-пяццю кароткімі параграфамі з маркіраванымі часткамі для тых карыстальнікаў, якія не хочуць чытаць увесь тэкст.

Прыкладны план: 

  • Першы параграф. Кароткі агляд вашага самага уражлівага дасягнення ў фармаце Задача-Дзеянне-Вынікі (CAR). Зрабіце сваё дасягненне адчувальным, уключыўшы колькасна вымерную інфармацыю.
  • Другі параграф. Што вы робіце і чаму вы абралі гэтую прафесію або бізнес.
  • Трэці параграф. Хто ваша мэтавая аўдыторыя і як вы дапамагаеце ёй. Можна апісаць у тэзісным фармаце. 
  • Чацвёрты параграф. Паралельныя праекты, хобі і тое, што вы робіце для душы. 

5. Дадайце фонавае фота

Не ўсе карыстальнікі ведаюць, што можна загрузіць фонавае фота ці фота вокладкі ў свой профіль LinkedIn. Гэта тое ж самае, што вы можаце ўбачыць у Twitter і Facebook, улічваючы той факт, што карыстальнікі чакаюць убачыць фонавыя малюнкі на прафесійную або працоўную тэму, а не сэлфi.

Ніжэй прадстаўленыя розныя ідэі, каб дапамагчы вам атрымаць максімальную карысць з гэтай функцыі і прэзентаваць свой персанальны брэнд:

  • Ваш бізнес-лагатып
  • Асабовая вокладка кнігі 
  • Банер падзеі, дзе вы былі спікерам 
  • Ваша фатаграфія як спікера на канферэнцыі або семінары 
  • Скрыншот вашага партфоліа, які паказвае мініяцюрныя фота вашых работ 

Па праўдзе кажучы, не ва ўсіх ёсць пералічаныя фатаграфіі. У гэтым выпадку паспрабуйце зрабіць фатаграфію сябе за працай. Гэта выдатны варыянт для тых відаў работ, дзе вы не заўсёды за кампутарам, і ваша праца зразумелая па фатаграфіі, напрыклад, калі вы архітэктар, шэф-кухар, фатограф, інжынер або спецыяліст палявых работ.

Фонавыя фота ці фота вокладкі LinkedIn павінныя быць памерам 1584 x 396 пікселяў, максімум 8 мегабайт.

6. Дайце спасылку на іншыя свае акаўнты і сайты 

LinkedIn дазваляе карыстальнікам прымацаваць іншыя акаўнты ў сацыяльных сетках да свайго профілю на LinkedIn, таму вашы бягучыя кантакты могуць знайсці вас на іншых платформах.

Можна даць спасылкі на тры сайта. Кожны адрас сайта можна пазначыць як ваш персанальны сайт, сайт кампаніі, блог, партфоліа або RSS-канал. Такія апісаннi падыходзяць, але пры дапамозе функцыі «іншае» вы можаце даць свайму сайту крэатыўную назву ці назву з ключавымі словамі.

Напрыклад, замест простага старога слова «Партфоліа» вы можаце пазначыць свой сайт як «Партфоліа графічнага дызайнера». Калі адрас вашага сайта адрозніваецца ад імя вашага брэнда, вы можаце выкарыстоўваць гэтую функцыю для таго, каб паказаць імя брэнда побач з адрасам.

7. Выкарыстоўвайце наглядную інфармацыю 

З гэтымі функцыямі нагляднай інфармацыі карыстальнікі могуць прадставіць доказы сваёй працы, загрузіўшы відэа, артыкулы, прэзентацыі або PDF-файлы побач з кожнай рабочай пазіцыяй. Дэманстрацыя нагляднай інфармацыі ў сваім профілі LinkedIn - выдатны спосаб для людзей творчых прафесій прадэманстраваць сваю працу, а для прадпрымальнікаў - даказаць каштоўнасць сваёй прадукцыі і паслуг пасродкам разбору практычных прыкладаў у PDF або відэадэманстрацыі.

8. Вылучыце дасягненні ў раздзеле вопыту 

Раздзел вопыту - тое, у чым профіль LinkedIn і рэзюмэ максімальна падобныя. Як і ў рэзюмэ вам не трэба пісаць пра кожнае дасягненне або абавязак.

Калі вы не ведаеце, што ўключыць у частку дасягненняў, вазьміце тры самыя ўражлівыя, падыходныя або ўнікальныя дасягненні. Напішыце ў выглядзе тэзісаў у фармаце Задача-Дзеянне-Вынікі (CAR) або Сітуацыя-Задачы-Дзеянне-Вынікі (STAR).

Бо на LinkedIn няма прасторавых абмежаванняў, выкарыстоўвайце дадатковае месца для кароткага апісання вашай работы. Растлумачце спецыфіку сваёй працы, напрыклад, сферу дзейнасці, распараджэнне бюджэтам або колькасць падначаленых, каб даць іншым карыстальнікам трохі кантэксту вашага вопыту.

9. Назавіце ўсi спадарожныя навыкі для запаўнення графы «Пацверджанні» 

Перайдзіце ў «Прагляд профілю», затым пракруціце ўніз і ўбачыце раздзел «Рэкамендаваныя навыкі і пацверджаннi». Калі вы яшчэ не пералічылі ніякія навыкі, набярыце іх сюды, і LinkedIn прапануе вам падобныя навыкі.

Прыклад: 

LinkedIn Tips Endorsements
Вы можаце атрымаць пацверджаннi розных навыкаў ад іншых удзельнікаў.

Навыкі, пералічаныя ў профілі LinkedIn, дазволяць атрымаць «Пацверджаннi» ад іншых удзельнікаў, якія могуць пацвердзіць наяўнасць у вас гэтых навыкаў. Гэтыя пацверджаннi робяць больш дакладнымі заявы ў загалоўку, вопыт і кароткае апісанне.

Вы таксама можаце запытаць пацвярджэнне ў аднаго з вашых кантактаў. Выкажам здагадку, вы распрацоўшчык і «Распрацоўка iOS» лічыцца ў вашых навыках. Вы можаце запытаць пацвярджэнне ў свайго кліента ці кiраўніка пасля выканання праекта па iOS. У вас не ўзнікне праблемы з атрыманнем пацверджання, калі вы выконваеце высакаякасную працу.

Аднойчы адзін з вашых кантактаў адправіць вам пацверджэнне з разлікам на тое, што вы адправіце пацверджанне ў адказ. Вы не абавязаныя адказваць узаемнасцю на кожнае пацверджанне, але нядрэнна адказаць на аказаную паслугу, калі вы ведаеце, што гэты чалавек сапраўды валодае навыкамі, якія вы пацвярджаеце.

10. Выдаляйце неадпаведныя пацверджаннi

Вы не можаце цалкам кантраляваць, якія навыкі абяруць вашы кантакты для пацверджання. Напрыклад, вашай асноўнай прафесійнай дзейнасцю можа быць рэдакцыя відэа, але вашы сеткавыя кантакты ў гэтай галіне могуць быць не такімі актыўнымі, як тыя, якія могуць даць вам пацверджэнне навыкаў у Photoshop.

У гэтым выпадку трэба ўпарадкаваць спіс і абраць тры навыкi, якія будуць высвечвацца зверху, каб вы маглі атрымаць пацверджаннi па іх.

LinkedIn Tips Skills
Адзначце свае асноўныя навыкі на самым версе вашага спісу. 

11. Выкарыстоўвайце ключавыя словы, каб з'явіцца ў выніках пошуку 

Выкарыстоўвайце ключавыя словы на тэму прафесіі, каб павысіць рэйтынг свайго профілю LinkedIn у выніках пошуку LinkedIn. Напрыклад, калі вы капірайтэр, вам трэба дадаць «Капірайтэр» і сумежныя тэрміны, такія як «капірайтэр В2В», «мэтавая старонка» або «напісанне тэксту прамых рассыланняў» у загаловак, кароткі змест, вопыт і спіс навыкаў.

Вам не трэба пастаянна дадаваць у свой профіль адно і тое ж слова, каб з'яўляцца наверсе спісу вынікаў пошуку. Будзьце змястоўныя. Выкарыстоўвайце іншыя словы або фразы, звязаныя з вашай працай, напрыклад, сінонімы сваёй пасады і прадукты сваёй працы. Для вышэйзгаданых вынікаў фразы «масавае рассыланне», «напісанне тэхнічных тэкстаў», «аналіз тавару» і «заява для друку» - сумежныя ключавыя словы.

Правільныя ключавыя словы ў профілі адкрыюць вам кар'ерныя магчымасці і павысяць колькасць запытаў на сяброўства.

12. Зрабіце кантактную інфармацыю бачнай 

Людзі, якія знойдуць ваш профіль на LinkedIn пры пошуку ў Google, могуць не ўбачыць вашу кантактную інфармацыю, у залежнасці ад вашых налад прыватнасці. Калі схаваны ад публічнага пошуку нумар тэлефона, гэта добры спосаб пазбегнуць рэкламных званкоў, схаваны адрас электроннай пошты можа прывесці да страчаных кар'ерных і бізнес-магчымасцяў.

Падпраўце свой публічны профіль і налады прыватнасці, каб пазбегнуць страчаных магчымасцяў. Перайдзіце да налад прыватнасці, каб наладзіць тых, хто можа бачыць адрас вашай пошты ці дадаць адрас пошты і сайта ў канец кароткага апісання.

LinkedIn Privacy Settings
Праверце налады прыватнасці на LinkedIn

13. Выкарыстоўвайце раздзел з дасягненнямі 

Не ігнаруйце раздзел з дасягненнямі ў LinkedIn. Гэта добры спосаб палепшыць свой профіль на LinkedIn, не ўносячы беспарадак у кароткае апісанне ці падзел вопыту і размяркоўваючы свае дасягненні па катэгорыях.

Вы можаце дадаць: 

  • Публікацыі. Сайты, часопісы, інфармацыйныя рассылкі, дзе вы публікаваліся. 
  • Сертыфікаты. Для прафесійных сертыфікатаў і сертыфікатаў, звязаных з вашымі паралельнымі праектамі або іншымі памкненнямі. 
  • Курсы. Дадаючы новыя курсы, вы паказваеце, што ўвесь час навучаецеся. 
  • Праекты. Працоўныя і паралельныя праекты для дэманстрацыі сваёй прафесійнай кампетэнцыі ў асобных абласцях. 
  • Узнагароды. Пералічыце толькі тыя ўзнагароды, якія вы атрымалі ад кампаніі, або іншыя, вядомыя ў прафесійнай вобласці.
  • Патэнты. Патэнты на вашы вынаходкі. 
  • Мовы. Дадатковыя мовы, якімі вы свабодна валодаеце, могуць дапамагчы вам у пошуку працы. 
  • Экзаменацыйныя балы. Балы акадэмічных або iншых значных тэстаў на прафесійную кваліфікацыю. 

14. Адаптуйце спасылку на ваш профіль

Спасылка на ваш профіль LinkedIn па змаўчанні змяшчае ваша імя і некалькі выпадковых лічбаў, прысвоеных вашаму профілю. Зрабіце доступ да вашага профілю прасцей, выкарыстаўшы ключавыя словы, якія адносяцца да вашай працы ці кампаніі. Напрыклад, спасылка на мой профіль на LinkedIn выглядае так: 

www.linkedin.com/in/charleymendozawriter/

Яна не крэатыўная, але становіцца зразумела, што я раблю, і людзі могуць лёгка мяне знайсці.

Патрабуецца ўсяго некалькі хвілін для прымянення гэтай парады, і гэта можа адыграць вялікую ролю. Націсніце на спасылку «Рэдагаваць публічны профіль і спасылку», і ў правай частцы вашага профілю з'явіцца яшчэ адно акно, дзе вам будзе прапанавана змяніць спасылку. Абмяжуйцеся 30-ю літарамі і не выкарыстоўвайце прабелы, знакі ці адмысловыя знакі.

LinkedIn Profile Tips Custom URL
Вы можаце наладзіць спасылку на LinkedIn. 

15. Запытайце рэкамендацыі 

Пацверджаннi прызначаныя для прызнання вашых навыкаў сапраўднымі, але гэтага не дастаткова, каб вас запомнiлі. Вам спатрэбяцца рэкамендацыі. Рэкамендацыя іншага карыстальніка LinkedIn раскажа гісторыю пра вашу працу, пра тое, як добра вы валодаеце пэўнымі навыкамі, як вы спраўляецеся з задачамі і як іншыя ацэньваюць працу з вамі. Рэкамендацыі ў вашым профілі надаюць яму жвавасць і пацвярджаюць заявы ў вашым профілі.

Як і ў выпадку з пацверджаннямі, вы можаце даць камусьцi рэкамендацыю, каб атрымаць рэкамендацыю для сябе. Вы можаце запытаць рэкамендацыю ў кліента або калегі пасля таго, як яны пахвалілі вас за праведзеную працу. Не бойцеся папрасіць дэталёвыя рэкамендацыi, бо агульныя рэкамендацыі тыпу «Вы зрабілі добрую працу» не працуюць.

Праглядзіце гэтыя кіраўніцтвы для атрымання пашыранай інфармацыі пра пісьмовыя рэкамендацыi:

17. Аднавіце свой статус 

Дзяліцеся адноўленым статусам, каб ваш профіль на LinkedIn выглядаў больш актыўным. Лепшыя профілі на LinkedIn - тыя, якія пастаянна аднаўляюцца з даданнем цікавых навін аб шматспадзеўнай кар'еры ўладальніка профілю.

Аднак хай аднаўленнi застаюцца прафесійнымі. Нікому на LinkedIn не цікава, як прайшло ваша спатканне або што вы елі на абед.

Прыклады добрых аднаўленняў статусу: 

  • Статус або прагрэс па вашаму бягучаму праекту 
  • Прагрэс у пошуку працы 
  • Цытаты ці парады з кнігі, якую вы праглядаеце 
  • Артыкул у вашай прафесійнай сферы 
  • Інфармацыя пра курс або семінар, на які вы збіраецеся

18. Дзяліцеся і каментуйце пасты 

Дзяліцеся артыкуламі аўтарытэтных экспертаў у вашай прафесійнай вобласці і пэўнымі крыніцамі, бо гэта паказвае, што вы ў курсе падзей. Аднак гэта толькі пачатак. Вам трэба расказаць людзям, чаму вы дзеліцеся гэтым артыкулам. Цi ў iм прадстаўленая цікавая кропка гледжання? Можа, вы не згодныя з меркаваннем аўтара, таму можаце напісаць каментар, які тлумачыць, чаму вы не згодныя з артыкулам. Ваш каментар можа быць вельмі простым - у выглядзе цікавай цытаты або параграфа, які вы знайшлі ў артыкуле.

19. Пашырайце сваю сетку 

Сінхранізуйце профіль LinkedIn са сваiм паштовай спісам кантактаў, каб LinkedIn мог даць вам падказку, калі ў каго-небудзь з вашай адраснай кнігі ёсць профіль на LinkedIn.

Не абмяжоўвайце свае кантакты толькі калегамі і сябрамі. Знайдзіце людзей, якіх вы сустракалі на семінарах, клубных сустрэчах і нават тых, каго вы сустрэлі па-за працай. Сістэма сувязяў - добры спосаб разнастаіць і аднавіць сваю сетку кантактаў у LinkedIn. Можа, хто-небудзь з новых кантактаў ведае каго-небудзь, хто можа прапанаваць працу або цікавую магчымасць для вас у будучыні. Вось некалькі дадатковых рэсурсаў у дапамогу вашай сістэме сувязяў: 

Працягвайце дапрацоўку 

Вы толькі што даведаліся, як наладзіць LinkedIn, але не забывайце, што ваш профіль - не тое, што можна проста наладзіць і забыцца. Ваш профіль патрабуе рэгулярнай дапрацоўкі, калі хочаце, каб ён працягваў заставацца цікавым для іншых. Чаму б не выкарыстоўваць гэтыя парады для аднаўлення ўласнага профілю на LinkedIn ужо сёння?

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.