Birthday Sale! Up to 40% off unlimited courses & creative assets Birthday Sale! Save up to 40%!
Advertisement
  1. Business
  2. Microsoft PowerPoint
Business

10 простых парадаў і хітрасцяў датычна анімацыі ў PowerPoint

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Калі вы ўпершыню пачынаеце працаваць з анімацыяй у PowerPoint, лёгка перашчыраваць з анімацыяй слайдаў. Гэта запавольвае вашы прэзентацыі і робіць іх часта не такімі прыемнымі для гледачоў.

Нягледзячы на ​​гэта, анімацыя ў прэзентацыі PowerPoint можа стаць выдатным інструментам для многіх мэтаў, што вы неўзабаве самі ўбачыце ў гэтым уроку.

Мы дамо вам некалькі саветаў па анімацыйным прыёмам у PowerPoint, каб вы маглі навучыцца лепш кіраваць пераходамі і палепшыць саму прэзентацыю з дапамогай магутных эфектаў.

Акрамя таго, вы даведаецеся, як прывесці мэты прэзентацыі ў гармонію з анімацыяй, з якой вы працуеце, і зразумееце, што лёгкія і простыя падыходы да анімацыі PowerPoint больш эфектыўныя.

Перш чым пачаць працаваць з анімацыяй, лепш ужо мець гатовую прэзентацыю, з якой вы будзеце працаваць. У гэтым вам дапамогуць некалькі якасных шаблонаў прэзентацый, яны ж і зэканомяць вам час. Напрыклад, гэты выбар простых у выкарыстанні дызайнаў:

Навошта выкарыстоўваць анімацыю PowerPoint?

Па-першае, давайце вырашым, навошта нам патрэбная анімацыя ў прэзентацыі PowerPoint. Існуюць дзве распаўсюджаныя прычыны:

  1. Анімацыя дапамагае кантраляваць тэмп прэзентацыі.
  2. Яна паляпшае знешні выгляд вашых слайдаў, робіць іх больш цікавымі.

Гэта звычайна дасягаецца з дапамогай змены самога слайда ці нейкіх элементаў у ім.

Візуальна анімацыя павінная адпавядаць сутнасці вашай прэзентацыі і дапамагаць вам кантраляваць яе тэмп. Як правіла, анімацыя, якая прызначана толькі для паляпшэння знешняга выгляду слайдаў, выклікае ў аўдыторыі абурэнне.

Пачнем працаваць з анімацыяй PowerPoint

Пачнем з прадстаўлення розных тыпаў анімацыі ў PowerPoint. Па сутнасці, тыпы анімацыі можна аб'яднаць у наступныя групы:

  • Пераходы
  • Анімацыі

Пераходы - гэта анімацыя паміж слайдамі. Можаце праглядзець панэль «Пераходы», каб убачыць усе даступныя вам эфекты пераходаў. Яны ідэальна падыдуць вам, каб стварыць прыкметны пераход паміж двума слайдамі, што вы ўбачыце пазней на некаторых прыкладах у гэтым уроку.

transition pane in PowerPoint
Панэль пераходаў у PowerPoint з эфектамі на выбар.

Анімацыя - гэта анімацыя на вашым слайдзе. Вы можаце праглядзець гэтыя параметры на панэлі «Анімацыі». Яны часта выкарыстоўваюцца ў якасці эфектаў пры паказе слайда. Напрыклад, анімацыя можа выкарыстоўвацца для вылучэння пэўнага элемента на вашым слайдзе.

animation pane in PowerPoint
Панэль анімацыі, на якой вы можаце абраць патрэбны тып анімацыі, вылучыўшы элемент на слайдзе.

Кіраванне анімацыяй ажыццяўляецца з дапамогай панэлі анімацыі. Калі вы хочаце крыху больш даведацца аб анімацыі ў PowerPoint, я б рэкамендаваў вам прагледзець наступныя ўрокі. Я таксама падзялюся асноўнай інфармацыяй датычна панэлі анімацыі, як на прыкладах ніжэй:

Даведайцеся, як і калі дадаваць анімацыю ў PowerPoint. Без далейшых цырымоній, давайце вывучым гэтыя карысныя парады і трукі па анімацыі ў PowerPoint.

1. Анімацыя 101: Вызначце кантэкст

Асноўны прынцып дзейснай анімацыі - вызначыць, калі яе выкарыстоўваць. Абапірайцеся на правіла 80/20, якое лёгка запомніць. Якая інфармацыя з усёй прэзентацыі складае самыя важныя 20%? Сюды, магчыма, варта дадаць анімацыю.

Напрыклад, вы аб'яўляеце пра новую лінейцы прадукцыі, і гэта можа быць самым захапляльным элементам вашай прэзентацыі. Падрабязную інфармацыю можна вылучыць за дапамогай убудаванай анімацыi.

У PowerPoint тыпы анімацыі падзеленыя на тры катэгорыі: лёгкая, умераная i захапляльная.

PowerPoint animation strengths
Лёгкая, умераная або захапляльная анімацыя зробіць розны эфект на прэзентацыю PowerPoint.

Гэтыя розныя тыпы анімацыі дапамогуць вам падабраць патрэбную анімацыю ў залежнасці ад кантэксту. Напрыклад:

  • Захапляльная анімацыя выдатна падыдзе для самай важнай інфармацыі на слайдзе.
  • Калі ж вы расказваеце пра тое, што крыху вырасла штоквартальная прыбытак у гэтым годзе, для гэтага падыдзе лёгкая анімацыя.

Сцісла: вызначыце асноўнае змесціва прэзентацыі. Затым, выбіраючы тып анімацыі, пераканайцеся, што яна па сіле супадае са зместам.

2. Анімацыя 101: Кантралюйце час і працягласць прэзентацыі

Як толькі вы зразумееце, куды дадаць анімацыю, наступная задача - зразумець, калі яе выкарыстоўваць.

Як сказана ў пачатку ўрока, можна выкарыстоўваць пераходы і анімацыі. Я б раіў дадаваць на абраны слайд толькі адно з двух. І тое, і другое разам будзе залішне для аўдыторыi.

І тут кантэкст слайда мае значэнне. Калі вы хочаце ўразіць аўдыторыю сваім слайдам, падыдзе пераход. Калі вы хочаце, каб паступова з'яўляліся толькі некаторыя элементы, лепш выкарыстоўваць анімацыю.

Працягласць анімацыі таксама мае вялікае значэнне і моцна ўплывае на яе ўспрыманне.

Вы глядзелі прэзентацыю з павольнымі пераходамі паміж слайдамі? Спярша ўражлівы візуальны эфект (хоць ён і павольны) можа зацікавіць, але пасля ён становіцца крыніцай расчаравання, калі вы бачыце яго зноў і зноў. Гэта стамляе.

Увогуле лепш выбіраць хуткую анімацыю, за выключэннем выпадкаў, калі павольная анімацыя больш падыходзіць па сэнсе (напрыклад, вы прэзентуеце нешта зусім новае).  Звычайна я абіраю 0,5 секунды.

PowerPoint animation pan setting the timing
На панэлi анімацыі PowerPoint можна ўсталёўваць працягласць анімацыі.

Парада датычна кантролю якасці анімацыі

Лепшы спосаб праверыць якасць анімацыі - гэта праглядзець гатовую прэзентацыю, звяртаючы ўвагу толькі на анімацыі.

Спытайце сябе, ці добра адчуваецца рытм. Ці ёсць раздзелы ў прэзентацыі, дзе занадта шмат анімацыі? Або занадта мала? Ці правільна разлічаны час?

Прагледзеўшы сваю прэзентацыю, вы зразумееце, ці правільна вы падабралі анімацыю.

3. Анімацыя 101: Праца з асновамі

Нават калі вы стараецеся зрабіць так, каб ваша анімацыя была ледзь заўважнай, але дзейснай, усё роўна лёгка перашчыраваць. Прычына ў тым, што ў PowerPoint мноства розных тыпаў анімацый, і ад гэтага разбягаюцца вочы.

Ёсць простае правіла, якое дапаможа палегчыць вашу прэзентацыю:

  • Правіла: Выкарыстоўвайце аднолькавую анімацыю на працягу ўсёй прэзентацыі.

Няма сэнсу дадаваць шмат розных пераходаў толькі дзеля разнастайнасці. На самай справе, разнастайнасць часта адцягвае ад сутнасці.

Ніжэй тыпы анімацый, якія я асабіста выкарыстоўваю часцей за ўсё.

  • Appear - каб дадаць аб'ект у прэзентацыю.
  • Fade - магчыма, я яе выкарыстоўваю часцей за ўсё, таму што яна здаецца крыху менш прыкметнай, чым Аppear.
  • Zoom - добры спосаб хутка вылучыць які-небудзь элемент слайда.
Use of Fade PowerPoint animation
Fade вельмі часта выкарыстоўваецца ў прэзентацыях PowerPoint і падыходзіць для чаго заўгодна.

Цяпер вы разумееце асноўныя прынцыпы анімацыі. Давайце разгледзім некалькі рэальных прыкладаў і ўбачым, як анімацыя можа палепшыць вашу прэзентацыю.

4. Падкрэсліце пасыл прэзентацыі з дапамогай простых анімацый

Звычайна анімацыя выкарыстоўваецца, каб падкрэсліць пасыл прэзентацыі. Давайце паглядзім, як дадаць простую анімацыю ў PowerPoint і палепшыць гэтым свае пасланне.

Сярод дадзеных можа быць цікавая інфармацыя, але аўдыторыя можа не звяртаць на яе ўвагі. Эфект акцэнту можа дапамагчы вырашыць гэтую праблему. Вазьміце ніжні слайд у якасці прыкладу:

Simple results slide for the year
Просты прыклад слайда, які паказвае вынікі продажаў за год.

Звярніце ўвагу, што вынік у Q3 нашмат вышэй астатніх. Уявіце сабе, што год таму гэты квартал быў самым горшым. Пра гэтае можна згадаць вусна падчас прэзентацыі, таму варта падкрэсліць вынік Q3, паколькі гэты квартал з горшага стаў лепшым за год.

Гэта прыклад той цікавай інфармацыі, якую варта падкрэсліць з дапамогай эфекту анімацыі, замест таго каб проста змясціць яе на слайдзе. Вось план:

Крок 1

У PowerPoint можна абраць «Q3: 6% павелічэнне» і дадаць эфект Падкрэсліванне. Падкрэсліванне - гэта просты і немудрагелісты спосаб вылучыць тэкст.

Крок 2

Адкрыйце панэль анімацыі. Абярыце анімацыю, якую вы толькі што дадалі. У параметрах Timing пераканайцеся, што яна запускаецца па пстрычцы (On Click). Такім чынам, вы можаце распавядаць пра факты і лічбы, паказваючы слайд, а затым у патрэбны момант адлюстраваць анімацыю. Напрыклад:

  1. Вынікі 2015 года, квартал за кварталам.
  2. Затым зрабіце пстрычку, каб падкрэсліць Q3.
  3. Нарэшце, вы расказваеце гісторыю пра тое, як Q3 быў стратным кварталам, а не самым моцным кварталам на сённяшні дзень.

Цяпер вы разумееце, як анімацыя можа падкрэсліць інфармацыю на слайдзе.

Simple underline animation effect in PowerPoint
Вынік анімацыйнага эфекту «Падкрэсліванне».

5. Выкарыстоўвайце пераходы паміж часткамі

Прэзентацыя PowerPoint, як гісторыя, звычайна мае пачатак, сярэдзіну і канец. Каб адзначыць гэтыя моманты падчас прэзентацыі, можна выкарыстоўваць анімацыйныя пераходы.

Напрыклад, вы хацелі б перайсці да завяршальнага слайда. Каб зноў прыцягнуць увагу аўдыторыі, мы выкарыстоўваем энергічны анімацыйны пераход.

Адкрыўшы панэль пераходаў у PowerPoint, вы заўважыце, што там ёсць мноства розных варыянтаў:

PowerPoint animation options
Розныя анімацыйныя пераходы для PowerPoint.

Каб зразумець, які пераход выкарыстоўваць, трэба падумаць пра змест слайда, да якога вы пераходзіце. Напрыклад, калі вы хочаце прадставіць рашэнне мноства праблем, якія вы згадалі, анімацыя Fracture можа выдатна падысці.

fracture PowerPoint animation
Пераход Fracture у дзеянні.

Каб абраць прыдатны анімацыйны пераход, варта паглядзець катэгорыю Dynamic Content. Гэтыя анімацыі створаць пераходы паміж бягучымі слайдамі. Напрыклад, анімацыя зробіць нешта з элементамі на слайдзе або з колерам фону вашага слайда. Гэта ідэальна, калі вы хочаце зрабіць штосьцi ледзь прыкметнае.

6. Уключыце ў свае слайды пакрокавую анімацыю

Калі вам трэба зрабіць тлумачальны слайд, хутчэй за ўсё, у вас ёсць некалькі груп інфармацыі, якую трэба прадставіць. Самы просты спосаб - стварыць нумараваны спіс:

A simple recipe slide
Просты слайд з рэцэптам, які складаецца з некалькіх крокаў.

Замест адначасовага адлюстравання ўсіх пяці крокаў, мы адлюстравалі кожны крок паасобку. Уявіце, што вы вядзеце кулінарны клас. Калі вы будзеце паказваць адзін крок за раз, гэта дапаможа вашым слухачам засяродзіцца на адной дзеі і не забягаць наперад.

Крок 1

Адкрыйце панэль анімацыі. Абярыце першы крок і ўступны эфект Fade. Затым перайдзіце на другі пункт і зноў абярыце Fade. Паспрабуйце гэты працэс для астатніх пунктаў.

Парада: Абярыце кожны пункт паасобку, а не адразу ўсi. У адваротным выпадку ўсе яны будуць адлюстроўвацца адначасова.

PowerPoint Animation steps
У PowerPoint візуальна адлюстроўваецца паслядоўнасць анімацый на слайдзе.

Крок 2

Цяпер адкрыйце панэль анімацыі. Можна ўбачыць пяць анімацый, якія вы толькі што дадалі. Націснуўшы на анімацыю, можна зноў адкрыць укладку «Timing».

Цяпер, калі казаць пра падрыхтоўку ежы, замест таго каб пачынаць па пстрычцы мышы, можна пачаць анімацыю After Previous і абраць Delay.

Па сутнасці, гэта будзе вам служыць таймерам. Напрыклад, уявіце, што ў класе ў кожнага ёсць пяць хвілін, каб нацерці цукіні. Абярыце трэцюю анімацыю (sauté zucchini). Абярыце «After Previous» і затрымку (delay) у 300 секунд.

PowerPoint animation timing
Творчае выкарыстанне ўкладкі «Timing» на панэлі анімацыі.

Вось што адбудзецца:

  1. З'явіцца Grate Zucchini.
  2. Пройдзе 5 хвілін (300 секунд).
  3. Адтэрмінаванай анімацыя пачнецца, і з'явіцца sauté zucchini.

Гэта прыклад больш творчага спосабу выкарыстання анімацыі для ўстанаўлення тэмпу прэзентацыі.

7. Выкарыстоўвайце анімацыі для дынамічнага прадстаўлення даных

Цяпер вы маглі б з лёгкасцю аніміраваць з'яўленне цэлай дыяграмы, але сапраўднае прызначэнне анімацыі для адлюстравання дадзеных у тым, каб прадставіць графік паступова. Для гэтага трэба вызначыць паслядоўнасць анімацыі.

PowerPoint data slide example
Прыклад слайдаў для прадстаўлення дадзеных у PowerPoint

Крок 1

Націсніце на дыяграму, якую трэба аніміраваць. Затым дадайце анімацыю. Калі вы ўбачыце панэль анімацыі, вы заўважыце, што з'явілася новая опцыя: Chart Animations.

Chart Animations in PowerPoint
Пры анімацыі дыяграмы радок Chart Animations будзе даступны на панэлі анімацыі

Крок 2

У меню «Chart Animations» ў вас з'явіцца доступ да опцыі «group graphic» з выпадальным спісам. Гэта ўплывае на парадак анімацыі і тое, якія дадзеныя з'явяцца. У вас ёсць доступ да наступных параметраў:

  • Як адзін аб'ект 
  • Па серыям
  • Па катэгорыі
  • Па элементу ў серыі
  • Па элементу ў катэгорыі

Вы можаце самі вырашыць, якую анімацыю выкарыстоўваць і як прадставіць дадзеныя ў дыяграме. Напрыклад, вы хочаце адлюстраваць толькі частку дадзеных за некалькі гадоў або ўсi дадзеныя за год? Гэта можна зрабіць, абраўшы адзін з параметраў анімацыі вышэй.

Крок 3

Нарэшце, можна абраць "Start animation by drawing the chart background". Гэтая опцыя азначае, што ваш графік схаваны па змаўчанні, але ён з'явіцца з першай анімацыяй (дадзеныя пакуль не будуць адлюстраваныя, толькі калі вы не абяроце тып анімацыі "As one object").

Chart PowerPoint animation in action
Мая анімацыя для графіка ў дзеянні.  Я абраў анімацыю "Expand". Гэтая анімацыя адпавядае катэгорыям.

8. Прасоўвайце новы прадукт з дапамогай анімацыі

Адна з самых прывабных магчымасцяў для выкарыстання анімацыі - для прасоўвання новага прадукту, каб прыцягнуць увагу аўдыторыі. Анімацыя ўпрыгожыць прэзентацыю вашага прадукту.

Парада: Асцярожней, каб не перабраць з анімацыяй. Напрыклад, эфекты "Spiral In" ці "Curve Up" нагадаюць аўдыторыі пра няякасную тэлевізійную рэкламу.

Apple presentation example
"Apple" выдатна валодае прынцыпам "лепш менш, ды лепш", які выдатна падыходзіць для прэзентацыі прадукту

Таму, як ні дзіўна, лепшы прынцып у прасоўванні новага прадукту - "лепш менш, ды лепш". Напрыклад, "Apple" ім добра валодае - паглядзіце іх прэзентацыі. Ім хапае звычайнай уступнай анімацыі "Faded Zoom".

Каб трохі драматызаваць анімацыю, можна пагуляцца з размеркаваннем часу. Замест выкарыстання традыцыйных 0,5 секунд, абярыце 1 або нават 2 секунды, і ўжо гэта значна паўплывае на ўспрыманне анімацыі. Гэта адбываецца таму, што, гледзячы якасна аніміраваную прэзентацыю, нязвыкла бачыць павольныя анімацыі.

9. Выкарыстоўвайце пераход, каб пазбавіцца ад смецця і зрабіць слайд прасцей

Калі адзін з слайдаў асабліва перагружаны, заключная анімацыя дапаможа літаральна ачысціць слайд ад смецця і зноў прыцягнуць увагу аўдыторыі, калі пасля гэтага будзе просты слайд.

Можна выдаліць асобныя элементы на слайдзе, выкарыстоўваючы анімацыю ў канцы слайда. Яшчэ адзін спосаб - выкарыстоўваць ясны пераход паміж слайдамі.

Цікава паспрабаваць пераход Morph. Ён параўноўвае элементы абодвух слайдаў, а потым вызначае ідэальны варыянт пераходу. Часам атрымліваецца цікавы эфект, але гэта хутчэй больш плаўны пераход, не настолькі яркая заключная анімацыя.

У гэтым выпадку хутчэй падыдзе такая анімацыя, як Curtains, Crush або Honeycomb. Такія анімацыі звычайна цяжкія візуальна, таму іх варта выкарыстоўваць толькі адзін-два разы за ўсю прэзентацыю.

Honeycomb animation example in PowerPoint
Honeycomb - ідэальны пераход, які ратуе слайд ад непатрэбнага смецця.

10. Утрымлівайце ўвагу аўдыторыі з дапамогай анімацый для фарматавання тэксту

Можна выкарыстоўваць анімацыі для фарматавання тэксту, каб падкрэсліць што-небудзь у прэзентацыі. Існуе мноства варыянтаў вылучэння тэксту, напрыклад:

  • Колер шрыфта
  • Колер пэндзля
  • Падкрэсліванне
  • Паўтлусты
  • Grow with Colour (павелічэнне памеру шрыфта + колер)

Функцыя Grow with Color - выдатны спосаб вылучыць тэкст на загружаным слайдзе.

The starting slide
Першапачатковы слайд
Grow with Color Text Effect animation example
Рэзультат анімацыі «Grow with Colour»

Як вы бачыце, выкарыстанне функцыі Grow with Color дазваляе прыцягнуць увагу да фрагмента тэксту. Зараз увага вашай аўдыторыі будзе засяроджаная на гэтым пункце, і вы можаце працягваць прэзентацыю, распавядаючы пра яго.

Высновы

Як бачыце, выкарыстоўваць анімацыі ў PowerPoint не так складана. Асноўная выснова з усяго гэтага - трэба браць да ўвагi кантэкст і разлік часу для анімацыі. Калі справа тычыцца анімацыі, звычайна чым яе менш, тым лепш.

Ці ёсць у вас пытанні ці каментары? Не саромейцеся пакінуць каментар або звязацца з намі праз Twitter!

Калі вы шукаеце добрыя шаблоны PowerPoint, каб пачаць працаваць над прэзентацыяй, я раю зазірнуць на GraphicRiver або праглядзець наша Поўнае кіраўніцтва па лепшых шаблонах PowerPoint.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.