Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Business
  2. Goal Setting
Business

Як ставіць (і дасягаць) асабістыя мэты ў жыцці і на працы

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Усе ставяць сабе мэты, няхай гэта будзе васьмігадовая дзяўчынка, якая вырашыла, што яна будзе астранаўтам, ці хтосьці, хто дасягнуў сярэдняга веку, і хоча скінуць лішнюю вагу або набіць сабе татуіроўку.

Сутнасць у тым, што людзі часам не дасягаюць сваіх мэтаў у жыцці. А некаторыя правальваюць іх часцей за іншых. Адна справа сказаць, што вы вырашылі навучыцца лётаць, а іншая - выдаткаваць гады і тысячы долараў, каб стаць пілотам або паспрабаваць угаварыць доктара зрабіць вам хірургічную аперацыю і прымайстраваць крылы.

how to set goals
Пастаноўка мэтаў важная як для асабістага жыцця, так і для прафесійнага жыцця. (Крыніца малюнка: Envato Elements)

Калі вы ставіце няправільныя мэты, вы выракаеце сябе на правал у з самага пачатку. Калі вашы мэты занадта цяжкія, нявымерныя, занадта расплывістыя, вы ніколі іх не дасягнеце. Просты спосаб справіцца з гэтым - ставіць правільныя мэты.  Ставіць прафесійныя і асабістыя мэты, якія даступныя і дасягальныя. Магчыма, вам трэба паставіць шмат маленькіх мэтаў замест адной вялікай, але ў вас тады з'явіцца надзея на тое, што вы яе дасягнеце. Давайце разбяром, як гэта робіцца.

Чаму мэты важныя?

Важна ўмець ставiць мэты як ў прафесійным, так і ў асабістым жыцці. Нават калі вы не садзіцеся ў канцы года, каб зрабіць штогадовы агляд, верагодна, ёсць у вашай галаве некалькі планаў, якія вы хацелі б ажыццявіць.  Значна лепш выкарыстоўваць усвядомлены, праактыўны падыход да мэтаў як на працы, так і дома. І такі падыход прынясе вам значна больш карысці.

Заўвага: Калі вам падабаецца гэты артыкул, то, магчыма, вам цікава будзе спачыць іншыя нашыя артыкулы на Envato Tuts+ у раздзеле прадуктыўнасць.

Вось некалькі пераваг такога падыходу да пастаноўкі асабістых і прафесійных мэтаў:

  • Яны даюць вам кірунак і дапамагаюць прымаць рашэнні. Калі вы вырашылі стаць пілотам, і перад вамі стаіць выбар паміж лётнай школай і школай блазнаў, то, думаю, відавочна, які выбар вы павінныя зрабіць.  Не такі кантрасны прыклад, калі вы вырашылі схуднець, і ў вас стаіць выбар паміж Максдональдсам і хатняй салатай - пры ўсведамленні вашых мэтаў вам значна прасцей будзе прыняць рашэнне.  Гэтак жа ў больш шырокай сітуацыі, ідэя аб тым, чаго вы хочаце дасягнуць на працягу некалькіх месяцаў, дапаможа вам прытрымлівацца некаторага напрамку i не плыць па плыні ад сітуацыі да сітуацыі.
  • Яны даюць вам магчымасць адсочваць ваш прагрэс. Калі вы вырашылі страціць вагу, вы можаце азірнуцца назад і ўбачыць, што ў студзені вы збіраліся схуднець на чатыры фунты і зрабілі гэта, і тое ж самае зрабілі ў лютым, а цяпер сакавік, і вы ўжо справіліся са сваёй задачай напалову.  Праклаўшы шлях да таго, чаго вы хочаце дасягнуць, вы можаце ўбачыць, як далёка вы прасунуліся.
  • Ваш прагрэс - гэта выдатная крыніца для матывацыі. Кожны раз, калі вы дасягаеце сваіх мэтаў, вы матывуеце сябе на працяг, каб прыкладаць яшчэ больш намаганняў і дасягаць іншыя мэты.  Калі вам сумна ці вы не ведаеце, што вам рабіць далей, вы можаце ўявіць сабе ў кабіне 747 Боінга, які ішоў на пасадку.

Аднак усё, што я сказаў, працуе з правільнымі мэтамі. Стаўце сабе няправільныя мэты, азірніцеся назад на вынікі - і вы страціце матывацыю. Так што ж робіць мэту правільнай, добрай мэтай?

1. Як ставіць мэты, выкарыстоўваючы падыход SMART

Добрая мэта - Разумная мэта (SMART). А значыць, яна канкрэтная (Specific), вымерная (Measurable), дасягальная (Achievable), адпаведная (Relevant), і абмежаваная па часе (Time-Constrained). Давайце разбярэм кожны пункт па парадку. Такім чынам, добрая мэта:

  • Канкрэтная. Значыць яна ясная і простая. "Зарабіць кучу грошай" - гэта бескарысная мэта, але "стаць аўтарам на Tuts+, каб зарабіць шмат грошай", мае сэнс. Ваша мэта павінная быць як мага больш пэўная, без якіх-небудзь выкрутаў і слізкіх момантаў.
  • Вымераная. Значыць, поспех або няўдачу можна вымераць. "Страціць вагу" - мэта канкрэтная, але пры такой фармулёўцы, не вымераная.  Вы хочаце схуднець на 30 грам або на 10 кг? Абодва варыянты тэхнічна нам кажуць пра страты вагі. Але чым прасцей замерыць вынік дасягнення мэты, тым лягчэй вам адсочваць прагрэс.
  • Дасягальная канкрэтна для вас. Я ростам 15 метры, дваццацівасьмі гадовы ірландскі хлопец. І я не буду гуляць у NFL у наступным сезоне, як бы я не стараўся і што б не рабіў. Мэта, якую вы ставіце, павінная быць для вас дасягальнай.  Па меры вашага росту, вы можаце ставіць больш складаныя мэты. Не спрабуйце страціць 5 кг за два тыдні, задайцеся стратай двух за месяц.
  • Адпаведная вашым намерам. Калі вы хочаце стаць пілотам, то вам трэба ў экзамене па матэматыцы мець хоць бы 4 з 5, таму ваша мэта павінная быць - атрымаць па іспыту 4 або вышэй.  Калі вы хочаце больш высокую пасаду на працягу года і наступных некалькіх гадоў, то зараз не час пакараць Сем Вяршыняў.
  • Абмежаваная па часе. Гэта значыць, што яна не расплывістая, і павінная быць дасягнутая калісьці ў будучыні. Калі вы хочаце падкачаць мышцы, то пачаць вы можаце заўсёды з заўтрашняга дня.  Але калі вы хочаце дадаць 1 кг да наступнага чацвярга, то тады вашы дзеянні сёння вызначаюць, цi дасягнеце вы поспеху, ці не. Калі вы не пойдзеце сёння ў залу, то вы яе не дасягнеце.

Хоць не ўсе вашы мэты будуць iдэальнымi (SMART), усё ж вельмі добра iмкнуцца да гэтага пры пастаноўцы прафесійных і асабістых мэтаў.

2. Будзьце асцярожныя (але не занадта) з мэтамі дзеля выніку

Ёсць яшчэ адзін вельмі важны момант у пастаноўцы мэтаў, які трэба зразумець: розніца паміж мэтай дзеля выніку і мэтай дзеля працэсу, і разумець, у якую пастку вас можа злавіць першая.

Мэта дзеля выніку - гэта мэта з азначаным вынікам. Яна можа выглядаць як "напісаць артыкул для The New Yorker у гэтым годзе" або "мець 50'000$ на рахунку ў банку да Каляд". Хоць на першы погляд, гэтыя мэты выглядаюць як SMART-мэты, яны на самой справе вельмі залежаць ад знешніх абставін.

Давайце разбяром іх падрабязней. Я б, вядома, хацеў напісаць артыкул для The New Yorker, але мне складана сказаць, цi зраблю я гэта, ці не. Іх атакуюць сваімі артыкуламі тысячы аўтараў кожны месяц, і многія з іх - вельмі добрыя аўтары. Цi возьмуць у вас артыкул - гэта шмат у чым пытанне поспеху і часу, чым пытанне таго, наколькі добры вы аўтар.  Я магу быць лепшым пісьменнікам у сваёй вобласці, і рабіць усё правільна, але калі ім не патрэбны вельмі цікавы матэрыял аб маленькіх афрыканскіх драўняных жабах, бо iх выпуск прысвечаны грызунам у Чыкага, то хутчэй за ўсё яны абяруць кагосьцi іншага.

Мэта дзеля працэсу дазваляе засяроджвацца на тым, што павінна быць зроблена, каб дасягнуць жаданага выніку. Калі я хачу друкавацца ў The New Yorker, то я павінны падаць артыкул у The New Yorker.  Можа быць ім не патрэбны мой матэрыял пра драўняную жабу, але ім можа спадабаецца мой артыкул аб пясчаным чарвяку ці фота-эсэ пра марскую выдру. Таму замест таго, каб ставіць мэту - надрукавацца ў The New Yorker, маёй мэтай будзе - падаць у The New Yorker 10 тэм для артыкулаў.  Такая мэта не толькі SMART-мэта, але яна так жа цалкам мне падкантрольная, і кожны паданы матэрыял наблiжае мяне да таго, каб быць надрукаваным у The New Yorker.  Я адначасова павялічваю свае шанцы на поспех або выказванне духу часу, і пры гэтым развіваюся з кожнай працай. Мая дзясятая праца, хутчэй за ўсё, будзе лепшая за першую.

Гэта не павінна адважыць вас ад мэтаў дзеля выніку. Проста гэта перасцерагае вас ад таго, каб планаваць мэты, дасягненне якіх шмат у чым залежыць ад іншых людзей.  Калі ёсць чатыры кандыдаты на працу CEO, тры з іх сыдуць ні з чым. Вы можаце быць лепшым, і ў той жа час застацца без працы. Аднак, мэты дзеля выніку часцяком матывуюць больш за iншыя.  Іх проста сабе прыдумаць, або добра пагаварыць пра іх за сталом. Важна, каб і яны ў вас былі, але пры гэтым важна каб былі мэты дзеля працэсу.

3. Стаўце кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя мэты

Не ўсе мэты ў жыцці ставяцца ў адных часавых рамках. Адных мэтаў вы захочаце дасягнуць на працягу некалькіх тыдняў ці месяцаў, іншых вы захочаце дасягнуць перад смерцю. Увогуле мэты дзеляцца на:

  • Кароткатэрмiновыя (менш за год)
  • Сярэднетэрміновыя (пяць гадоў)
  • Доўгатэрміновыя (больш за пяць гадоў)

Відавочна, кажучы пра рамкi, мы сутыкаемся з мноствам нявызначанасцяў.

Пастаноўка мэты залежыць ад часовых рамак, у якіх вы хочаце яе дасягнуць. Калі вы хочаце павялічыць свой фрыланс-даход да 100'000$ у год на працягу наступных пяці гадоў, вы павінныя падыходзіць да гэтага паступова, не спрабуючы дасягнуць мэту адным махам.

У цэлым, кароткатэрміновыя мэты часта з'яўляюцца часткамі доўгатэрміновых, і таму вы павінныя быць больш дакладнымі пры пастаноўцы кароткатэрміновых мэтаў. Не страшна мець больш расплывістыя, не вельмi SMART-мэты, але ў вас не павінна быць невымерных кароткатэрміновых мэтаў.  У сістэме прадуктыўнасцi GTD выкарыстоўваецца такі падыход, але добра, каб у вас былі і доўгатэрміновыя прафесійныя і асабістыя мэты.

7 парадаў па пастаноўцы асабістых і прафесійных мэтаў

Цяпер, калі ў вас ёсць добрая база па канцэпцыi, якая ляжыць у аснове пастаноўкі мэтаў, давайце пяройдзем да практыкі.

  1. Трэба, каб вашыя мэты былі (калі гэта магчыма) канкрэтныя, вымерныя, дасягальныя, адпаведныя і абмежаваныя па часе. Нястрашна пайсці на некаторыя паслабленні ў адным або двух пунктах, але не ва ўсіх адразу.
  2. Самая важная характарыстыка SMART-мэты - гэта яе дасягальнасць. Калі ваша мэта далёка за межамі вашых магчымасцяў, то вы ніколі яе ня дасягнеце, і толькі дэматывуеце сябе. Гэта, аднак, не азначае, што вы павінныя ставіць сабе толькі прасценькія мэты.  Гэта азначае, што вы павiнныя ставіць мэты, якія вы можаце дасягнуць, прыклаўшы намаганні. Калі вы хочаце напісаць раман, не спрабуйце пісаць па 10000 слоў у тыдзень, пастаўце сабе задачу пісаць 1000. Тады вы зможаце гэта рабіць, і ў рэшце рэшт, напішыце кнігу!
  3. Нястрашна мець некалькі мэтаў дзеля выніку, але вы павінныя быць асцярожныя, каб не ставіць сябе ў моцную залежнасць ад рашэнняў іншых людзей. Мэты дзеля працэсу у гэтым сэнсе лепш, паколькі поспех цалкам залежыць ад вас.  Добрая ідэя планаваць вялікія мэты дзеля выніку, а затым ставіць мэты дзеля працэсу, якія прывядуць вас да вялікіх мэтаў. Калі вы хочаце перамагчы на ​​спаборніцтвах па паўэрліфцінге, пастаўце сабе спачатку мэту навучыцца ўвесь час рабіць тэхнічны жым лежачы.
  4. Улічвайце часовыя рамкі, калі займаецеся пастаноўкай мэтаў. Кароткатэрміновыя мэты павiнныя быць вызначаныя ў больш дакладных рамках, чым доўгатэрміновыя. Разбівайце доўгатэрміновыя мэты на кароткатэрміновыя.  Напрыклад, калі вы хочаце быць астранаўтам, то вам трэба мець ступень PHD. Таму пачніце з добрых адзнакаў у вашым атэстаце. Выкарыстоўвайце падыход GTD і разбіце усё на маленькія крокі.
  5. Ёсць розныя даследаванні, ці дапамагае аповяд пра свае мэты іншым людзям, ці замінае дасягаць сваіх мэтаў. Вы павінныя самі разабрацца, што лепш працуе для вас.  Магчыма, для вас будзе лепш трымаць усё ў сакрэце, а можа быць, лепш будзе распавесцi пра ўсе ў сацыяльных сетках. Вы можаце выкарыстоўваць такі сэрвіс, як stickK, які дапаможа вам не згортваць з дарогі.
  6. Калi справа датычыцца прафесiйных мэтаў, пагаварыце пра iх са сваiм кiраўнiком цi калегамi. Яны могуць дапамагчы вам дасягнуць iх. Калі вы спрабуеце павысіць свае навыкі, ёсць верагоднасць, што ваша кампанія можа даць вам дадатковы час для наведвання канферэнцый ці можа заплаціць за ваша навучанне.  Акрамя таго, пастаноўка і дасягненне мэтаў пакажа вас як ініцыятыўнага працаўніка, і гэта можа паслужыць вашаму прасоўванню па кар'ернай лесвіцы.
  7. Памятайце, што пастаноўка мэтаў тычыцца не толькі нейкіх сур'ёзных абласцей вашага жыцця. Калі вы жадаеце завесці новых сяброў, вы можаце паставіць сабе мэту хадзіць у клуб знаёмстваў або на мерапрыемствы кожны тыдзень.  Калі вы шукаеце сабе спадарожніка жыцця, выдаткуйце 30 хвілін у дзень на пошукі на сайце знаёмстваў. Добрая пастаноўка мэты дапаможа вам дасягнуць любога выніку.

Няма нічога страшнага, калі не атрымалася дасягнуць нейкай мэты

Я не астранаўт. І я нават не ветэрынар. Не зборшчык смецця, і наогул, я не спецыяліст ні ў адной прафесіі, пра якія калісьцi марыў васьмігадовы Гары.  Калі быць шчырым, то я быў бы жахлівым астранаўтам і ветэрынарам быў бы, напэўна, таксама не вельмі. Калі ў дзяцінстве мне гэтага хацелася, цалкам не значыць, што я хацеў бы гэтага цяпер.

Вашы прафесійныя і асабістыя мэты будуць змяняцца па меры вашага росту, гэта можа залежаць ад узросту, сталасці, або вас як чалавека. Калі ваша стаўленне да мэты змянілася праз час, пераглядзiце яе.  Можа быць, яна цяпер для вас недасяжная, або, можа быць, у вас больш няма матывацыі імкнуцца да гэтай мэты. Вашы дзеянні важней вашых слоў. Так што не стойце на месцы і змяніце свае доўгатэрміновыя мэты, калі вам гэта трэба.

Ставіць добрыя мэты - гэта самая простая частка працэсу. Складаная частка - гэта іх дасягненне.  Проста вырашыце, што вы будзе прабягаць 5 км тры разы на тыдзень - гэта кароткатэрміновая SMART-мэта, але усё самае галоўнае пачнецца потым. Выйсці за дзверы ў цемру, у дажджлівы аўторак - значна складаней.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.