Unlimited WordPress themes, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Business
Business

Выкарыстоўвайце SWOT-аналіз, каб лепш планаваць свой кансалтынгавы бізнес 

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Удумлівае стратэгічнае планаванне можа моцна паўплываць на поспех і рост вашага бізнесу кансультанта-фрылансера. Склаўшы абдуманы план, вы можаце накіраваць сваю маркетынгавую стратэгію і ўзаемаадносіны з кліентамі так, каб траціць больш часу на працу, якая вам падабаецца, з прыемнымі кліентамі і добрай стаўкай.

Каб быць эфектыўным, стратэгічнае планаванне не павінна быць працаёмкім працэсам. Вам не трэба адпраўляцца на асаблівы рэтрыт, разважаць над масай складаных паказчыкаў або праводзіць дзень з гуру менеджменту, каб прыдумаць добры план, які выведзе ваш кансалтынгавы бізнес на новы ўзровень.

SWOT-аналіз - адзін з самых вядомых і надзейных інструментаў для планавання бізнесу. Ён складаецца з наступных пытанняў:

  • Якія моцныя бакі (Strengths) я маю як чалавек і як бізнес?
  • Якія слабыя бакі (Weaknesses) я маю?
  • Якія магчымасці (Opportunities) я бачу на гарызонце?
  • Якія пагрозы (Threats) могуць сур'ёзна нашкодзіць майму бізнесу?

Усё выглядае даволі проста, і так яно і ёсць. Адна з добрых якасцяў SWOT-аналізу ў тым, што ён лёгкі для разумення, вы можаце трымаць яго ў галаве і ў любы момант ацаніць сваё становішча.

SWOT-аналіз дазволіць вам не выпусціць з-пад увагі ключавыя фактары, якія могуць вызначыць, ці будзе наступны год лепшым для вашага бізнесу, звычайным ці горшым. Для правядзення SWOT-аналізу для бізнесу кожныя шэсць месяцаў ці хоць бы раз у год спатрэбіцца толькі некалькі гадзін, каб ацаніць, наколькі вы гатовыя да таго, што вас чакае. Гэта спосаб зразумець, ці ёсць у вас усё неабходнае не толькі для таго, каб выжыць, але і каб квітнець ў наступныя месяцы і гады.

Гэта адна з лепшых магчымасцяў укласці свой час, ствараючы паспяховы кансалтынгавы бізнес.

Прытрымвайцеся прастаты 

Вы знойдзіце мноства шаблонаў, матрыц і розныя версіі SWOT-аналізу. Але большасць матэрыялаў па SWOT-аналізу створана для больш буйных арганізацый, дзе кіраўніцкія каманды падыходзяць да штогадовага стратэгічнага планавання больш адхілена.

Кансультанту-фрылансеру SWOT-аналіз дапаможа ацаніць, ці ўсё прадугледжана. Асноўная ідэя - моцныя і слабыя бакі, магчымасці і пагрозы - настолькі простая для разумення, што, калі вы проста напішаце гэтыя чатыры словы на паперы і складзiце спісы пад кожным з іх, гэта ўжо многае вам дасць.

Але ўсё ж ёсць некалькі пытанняў і момантаў, якія лёгка выпусціць з-пад увагі, калі вы толькі прыступаеце да SWOT- аналізу. Ёсць і дадатковыя карысныя трукі, якія прыходзяць з вопытам, напрыклад, адначасовая адзнака моцных і слабых бакоў.

Сумесна ацаніце моцныя і слабыя бакі 

Моцныя і слабыя бакі - гэта характарыстыкі і кансультанта, і бізнесу. Некаторыя называюць іх унутранымі фактарамі поспеху.

Тое, у чым моц аднаго кансультанта, можа апынуцца слабым бокам іншага кансультанта! 

  • Я знаёмы з кансультантам, чыя засяроджанасць на дэталях ў працы - гэта тое, што ў ім больш за ўсё цэняць кліенты. Я ведаю іншага кансультанта, чыя залішняя засяроджанасць на дэталях перашкаджае яму зрабіць працу тэрмінова і мець добрыя зносіны з кліентамі.
  • Некаторых кансультантаў-адукоўцаў любяць за іх здольнасць хутка рэагаваць і секчы з пляча. Іншыя ж расчароўваюць сваіх кліентаў, калі не абдумваюць ўсё перад адказам.
  • Добра эканоміць грошы, каб паменшыць фінансавую рызыку. Але калі вы ўвесь час эканоміце і ніколі не вырашаецеся выдаткаваць грошы на магчымасці, якія ўзнікаюць, гэта можа апынуцца слабасцю.

Ці будзе канкрэтная рыса ў вашым SWOT-аналізе моцным ці слабым бокам, залежыць ад вашага бізнесу, вашых кліентаў і ўмоў на рынку. Таму я раю сумесна разглядаць свае моцныя і слабыя бакі, правільна класіфікуючы ключавыя характарыстыкі і сябе, і свайго бізнесу.

Вось спіс пытанняў для пачатку, які абавязкова варта працягнуць.

  • Фінансы. Ці ёсць у вас даступныя наяўныя грошы на выпадак, калі запасы бізнесу скончацца? Ці ёсць у вас зберажэнні, на якія можна разлічваць, каб злавіць гэтую магчымасць? Ці баіцеся вы марнаваць грошы на новыя магчымасці? Ці ёсць у вас буйны доўг? Якая ваша крэдытная гісторыя?
  • Веды і навыкі. Ці ёсць у вас неабходныя веды і навыкі, каб аказваць паслугі кліентам?
  • Навыкі міжасобасных зносін. Калі вы найбольш эфектыўныя: адзін на адзін, у вучэбным пакоі, у канферэнц-зале, анлайн? Вы любіце асабістае ўзаемадзеянне з кліентамі або баіцеся яго? Ці працуеце вы лепш з людзьмі аднаго ўзроўню, чым іншага, напрыклад, лепш з кіраўнікамі, чым з выканаўцамі? Якім кліентам вы падабаецеся, а якім не? 
  • Геаграфія. Ці неабходна вам фізічна знаходзіцца паблізу сваіх кліентаў? Ці дазваляе ваша месцазнаходжанне лёгка і часта ўзаемадзейнічаць з кліентамі або гэта з'яўляецца перашкодай?
  • Стаўленне і стыль. Ці вядзеце вы сябе нязмушана або афіцыйна з кліентамі? Ці сканцэнтраваныя вы на дэталях або на агульнай карціне? Ці ўмееце вы здзіўляць і хутка знаходзіць ідэі або ўмееце разбіраць сітуацыю крок за крокам? Ці трымаецеся вы тэрмінаў?
  • Вядзенне бізнесу. Ці займаецеся вы бухгалтэрыяй пастаянна або раз у квартал, калі трэба тэрмінова здаць падаткі? Ці хутка вы рэагуеце на пытанні або пакідаеце іх без адказу? Ці падтрымліваеце вы зносіны з патэнцыйнымі і існуючымі кліентамі, калі гэта неабходна, або пазбягаеце гэтага? Ці дорыце вы ўвагу свайму кампутару, офісу ці штату памочнікаў толькі ў крызісных сітуацыях або падтрымліваеце сераду ў стане гатоўнасці?

Разгледзеўшы свае моцныя і слабыя бакі, вы зразумееце, дзе знаходзіцеся ў дадзены момант. Не падманвайце сябе, разлічваючы на моцныя бакі, якія атрымаеце ў будучыні, скажам, новы навык, якому вы хочаце навучыцца.

Цудоўная крыніца інфармацыі

Адзін з лепшых спосабаў вызначыць свае моцныя і слабыя бакі - спытаць сваіх кліентаў!

Яны не скажуць вам, ці добра вы вядзеце бухгалтэрыю, ці даволі вы прадуктыўныя, бо яны гэтага не бачаць. Але яны могуць расказаць, што ім падабаецца больш за ўсё ў працы з вамі. І само сабой, яны могуць расказаць вам, што яны хацелі б змяніць.

Напрыканцы працы над праектам стэлефануйцеся або сустрэньцеся з кліентам і спытаеце ў яго: 

  • Што б вы хацелі змяніць у маёй працы над гэтым праектам? 
  • Ці можаце вы сказаць, што нейкія аспекты маёй працы прынеслі складанасці для вашай кампаніі, павялічылі напружанне ці выклікалі неспакой датычна пладоў нашага супрацоўніцтва? 
  • Якія асаблівасці майго падыходу да гэтага праекту, маіх дзеянняў і майго стылю пазбавілі вас ад складанасцяў і надалі ўпэўненасць у канчатковым выніку? 
  • Маглі б вы назваць дзве-тры асаблівасці маёй працы і майго падыходу, якія найбольш моцна паўплывалі на дасягненне мэтаў гэтага праекту? 

Многія кансультанты пытаюцца пра тое, што можна было зрабіць лепш (слабыя бакі). Але толькі нешматлікія задаюць пытанні пра сваі моцныя бакі. Я лічу, што няўменне вызначыць свае моцныя бакі з'яўляецца самай частай прычынай, якая перашкаджае росту кансалтынгавага бізнесу. Калі вы заўсёды засяроджвалі сваю ўвагу на тым, «што можна было зрабіць лепш», вы можаце здзівіцца, даведаўшыся, што кліенты больш за ўсё цэняць у рабоце з вамі.

Магчымасці 

Магчымасці і пагрозы звычайна разглядаюць у SWOT-аналізе як знешнія фактары. Яны ставяцца да падзей і зменаў у навакольным свеце. У той час як моцныя і слабыя бакі апісваюць вас сёння, магчымасці і пагрозы апісваюць верагоднае заўтра.

Часам адна і тая ж падзея можа быць магчымасцю для аднаго кансультанта і пагрозай для іншага. Рэцэсія - гэта вызначана пагроза для большасці кансультантаў. Але яна нарадзіла новыя законы ў сферы фінансавых паслуг, а гэта значыць, што многіх работнікаў трэба навучыць новым методыкам, так што для некаторых кансультантаў гэта магчымасць даць навучанне.

Але ў асноўным варта разглядаць магчымасці і пагрозы паасобку, і мы пачнем з магчымасцяў. Вам павінна быць даволі лёгка вызначыць непасрэдныя магчымасці для вашага бізнесу або для пошуку лепшых кліентаў. Давайце толькі разгледзім некаторыя пытанні, якія вы маглі згубіць з поля зроку:

  • Бягучыя кліенты. Калі вы лічыце, што «магчымасці» ў асноўным ставяцца да новых кліентаў, вы можаце не заўважаць магчымасцяў пашырыць бізнес са сваімі бягучымі і задаволенымі кліентамі. Ці могуць яны парэкамендаваць вас іншым аддзелам сваёй кампаніі або сваім сябрам і калегам, у залежнасці ад вашай мэтавай аўдыторыі? Ці існуюць роднасныя вобласці, у якіх вы можаце дапамагчы ім і якія яны не заўважаюць, пакуль вы самі не пакажаце на іх і не прапануеце супрацоўніцтва?
  • Новыя цяжкасці. Ці створаць тэхналагічныя змены, змены ў эканоміцы і заканадаўстве новыя цяжкасці і патрэбнасці для вашых звычайных кліентаў? Якія падзеі прымусяць вашых кліентаў звярнуцца да вас па дапамогу ў іншых галінах? (Пагрозы для кліентаў часта з'яўляюцца магчымасцямі для кансультантаў!) 
  • Тэхналогія. Ці адкрывае развіццё тэхналогій для вас магчымасць прапанаваць новыя паслугі або новыя спосабы прадастаўляць існуючыя паслугі і тавары?

Як і ў выпадку з моцнымі і слабымі бакамі, кліенты могуць таксама дапамагчы вам вызначыць магчымасці і пагрозы, паказаўшы на тэндэнцыі і змены, якія яны чакаюць у наступныя год-два. У рэшце рэшт, калі вы шчыльна сканцэнтраваныя на патрэбах сваіх кліентаў, тое, што тычыцца іх, будзе тычыцца і вас.

Пагрозы 

Адна з самых буйных пераваг падыходу SWOT у тым, што ён прымушае вас выразна зірнуць на тое, што можа нашкодзіць вашаму бізнесу або знішчыць яго, акрамя агульнай боязі «недахопу заказаў».

Я дам вам магчымасць самім разгледзець відавочныя складанасці: канкурэнцыю, эканамічныя спады, змены ў попыце на вашыя паслугі і гэтак далей. Давайце зірнем на некаторыя невідавочныя пагрозы: 

  • Рызыка адносна канцэнтрацыі высілкаў. Наколькі ваш бізнес залежыць ад аднаго ці двух кліентаў? Калі ваш лепшы кліент сыдзе з бізнесу, пераедзе або адыйдзе ад спраў, як гэта паўплывае на ваш прыбытак? Наколькі лёгка вы зможаце замяніць гэтага кліента?
  • Тэхналогія. Ці паўплываюць тэхналагічныя змены на прадастаўленне вамі паслуг? Чаго вам будзе каштаваць (у плане грошай і часу) адаптавацца да гэтых зменаў?
  • Узаемазалежнасць. У чым заключаюцца «хвалёвыя эфекты» на вашым рынку? Скажам, калі вы з'яўляецеся кансультантам для мясцовага малога бізнесу, большасць прадстаўнікоў якога абслугоўвае буйную карпарацыю, якая пераедзе ў іншае месца, ці пацерпіць ад гэтага ваш бізнес? Калі вы дапамагаеце асобам, чый даход пад пагрозай таго, што гэтая буйная карпарацыя пакіне горад, ці змогуць вашы кліенты ўсё яшчэ аплачваць вашыя паслугі?
  • Асабістаыя/Прыродныя нягоды. Калі ваш кампутар або дом згараць, калі здарыцца ўраган або паводка, ці зможаце вы застацца ў бізнесе? А што тычыцца праблем са здароўем?

Што далей? 

Што рабіць пасля заканчэння SWOT-аналізу?

Большасць наступных крокаў відавочна, таму як вы разглядаеце найбольш значныя магчымасці і пагрозы і знаходзіце спосабы выкарыстоўваць свае моцныя бакі і кампенсаваць свае слабасці. Гэтая прастата і непасрэдная яснасць - адна з самых прывабных рысаў падыходу SWOT.

Акрамя відавочных, падумайце над наступнымі стратэгіямі: 

  • Засяродзьце ўвагу на сваіх моцных баках. Як кансультант, вы, верагодна, пачыналі займацца ўсім запар, і тым, што ў вас добра атрымлівалася, і тым, што не вельмі. Па меры таго як вы набіраецеся ведаў і вопыту з мэтавай аўдыторыяй, найлепшая аддача прыходзіць ад засяроджанасці на тым, у чым ваша моц. Пашукайце магчымасці, якія закранаюць вашыя моцныя бакі, паспрабуйце часцей выкарыстоўваць іх. 
  • Слабыя бакі: пазбавіцца ад іх або перадаць справу іншым? Натуральна глядзець на свае слабыя бакі і думаць, як гэта выправіць. Ад некаторых слабасцяў можна пазбавіцца за адзін крок (купіць страхоўку, усталяваць аўтаматычнае рэзервовае капіяванне на кампутары, пачаць навучацца неабходнаму навыку). Але калі справа тычыцца змены сваіх паводзін, імкнення «змяніць сябе», «прыкладаць больш намаганняў», «стаць больш дысцыплінаваным», часцяком лепш перадаць гэта каму-небудзь яшчэ.  Найміце ў памагатыя адміністратара, пісьменніка, дызайнера або супрацоўніка тэхнічнай падтрымкі. Амаль заўсёды больш выгадна траціць час на свае моцныя бакі, а не спрабаваць змяніць свае слабасці.
  • Памятайце пра рэдкія фактары. Калі справа тычыцца магчымасцяў і пагроз, верагоднасць падзей - гэта толькі адзін фактар. Настолькі ж важны і памер магчымай падзеі. У прыватнасці, людзі імкнуцца падрыхтавацца да найбольш верагодных пагрозаў. Але калі вы хочаце квітнець на працягу доўгага часу, трэба быць гатовым да рэдкіх, але катастрафічных падзеяў. Вы ствараеце рэзервовае капіяванне на сваім кампутары не таму, што паломкі здараюцца часта, а таму, што, калі яны здараюцца, яны наносяць вялікія страты. Некалькі гадоў таму глабальны эканамічны крызіс, наступствы якога мы назіралі, шматлікім здаваўся малаверагодным. І многія пазней шкадавалі пра тое, што фінансава не падрыхтаваліся лепей да гэтай рэдкай падзеі.

Які самы важны наступны крок? Зрабіце гэты просты, але магутны базавы SWOT-аналіз асноўным элементам звычайнага і свядомага стратэгічнага планавання для свайго кансалтынгавага бізнесу.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.