Unlimited WordPress themes, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Careers
Business

Хто гэта - карпаратыўны хэдхантар, а таксама рэкрутар і менеджэр па найме

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Калі вы шукаеце новую працу, лёгка зблытаць рэкрутара з хэдхантарам ці нават менеджэрам па найме. Усi гэтыя тэрміны могуць здавацца ўзаемазаменнымі, таму што ўсi яны ставяцца да таго, хто можа дапамагчы вам атрымаць працу. Але кожная з гэтых пазіцый мае розныя абавязкі, і гэтыя адрозненні ўплываюць на тое, як вы можаце працаваць з імі пры пошуку працы.

Corporate Headhunters
Прафесійныя хэдхантары маюць вельмі канкрэтныя абавязкі. (Крыніца малюнка: Envato Elements)

Калі вы задаваліся пытаннем, у чым розніца паміж хэдхантарам і рэкрутарам, мы дапаможам вам пазбавiцца ад блытаніны. Мы згадаем паўнамоцтвы кожнага, каб вы маглі зразумець, як працаваць з кожным спецыялістам па найме. Мы таксама абмяркуем, што робіць менеджэр па найме.

У чым розніца паміж хэдхантарам і рэкрутеарам? (i менеджэрам па найме)

Давайце абмяркуем адрозненні паміж рознымі тыпамі прафесіяналаў.

Хто такі рэкрутар?

Рэкрутар - гэта шырокае вызначэнне для тых, хто шукае кандыдатаў для пэўнай пасады. Рэкрутары ў большасці выпадкаў - гэта штатныя рэкрутары, якія працуюць у пэўнай кампаніі.

Яны толькі адбiраюць кандыдатаў для найму ў кампаніi, самі яны на зарплаце, таму яны звычайна менш агрэсіўныя, бо не залежаць ад камiсiі. Рэкрутары могуць лепш адказаць на вашы пытанні па працы, заробку і карпаратыўнай культуры ў параўнанні з вонкавымі кадравымі агентамі.

Хто такі хэдхантар?

Кампаніі працуюць з карпаратыўнымі кіраўнікамі (знешнімі рэкрутарамi), калі на пасаду цяжка кагосьцi знайсці або калi хтосьці патрабуецца тэрмiнова.

Карпаратыўныя хэдхантары працуюць з некалькімі кампаніямі і запаўняюць некалькі вакансій. Некаторыя з гэтых пагадненняў не эксклюзіўныя, што азначае, што кампанія можа таксама працаваць з іншым хэдхантарам або займацца наймам самастойна.

Бо хэдхантару плацяць камiсiю толькі пасля таго, як вакансія запоўнiцца, ен зацікаўлены ў знаходжанні падыходнага кандыдата. Каб павялічыць верагоднасць гэтага, карпаратыўныя хэдхантары адпраўляюць некалькі прэтэндэнтаў на аднолькавую пазiцыю.

Карпаратыўныя хэдхантары таксама не маюць канкрэтнай інфармацыі пра вакансіi, якія яны прапаноўваюць, таму што яны толькі пасрэднiкі, нанятыя для адбору кандыдатаў.

Існуюць розныя тыпы знешніх рэкрутараў (хэдхантараў). Давайце разгледзім некаторыя з iх:

Розныя тыпы знешніх рэкрутараў

1. Рэкрутар на выпадак непрадбачаных абставінаў 

Рэкрутар на выпадак непрадбачаных абставінаў нясе адказнасць за пачатковую фазу працэсу найму. Вось некаторыя з іх абавязкаў:

  • Адабраць кандыдатаў праз вакансіі, рэзюмэ і г.д.
  • Сартаваць рэзюмэ
  • Правесцi першапачатковыя сумоўi, каб пацвердзіць кваліфікацыю кандыдата і сумяшчальнасць з кампаніяй, уключаючы зарплату, месцазнаходжанне і расклад. Яны пазбаўляюцца ад кандыдатаў, якія не адпавядаюць бюджэту iх кліента.
  • Арганізавваць сумоўе для кандыдата ў кампаніі

Рекрутары на выпадак непрадбачаных абставінаў таксама называюцца карпаратыўнымі хэдхантарамi, і іх наймаюць, калі ўзнікае раптоўны попыт на таленты, які не могуць задаволіць унутраныя рэкрутары. У большасці выпадкаў яны дапамагаюць толькі ў пошуку кандыдатаў сярэдняга звяна.

2. Эксклюзіўныя рэкрутары

Яны выконваюць тыя ж абавязкі, што і карпаратыўныя хэдхантары, але яны - самыя вяршкі, бо iх наймаюць для запаўнення тэхнічных і старэйшых пасад.  У адрозненне ад рэкрутараў на выпадак непрадбачаных абставінаў, ім выплачваецца аванс, а рэшта ўсталёўваецца пасля пацверджання найму.  Яны працуюць толькі з эксклюзіўнымі заданнямі, таму кампанія, якая працуе з імі, не можа папрасіць іншага рэкрутара запоўніць тую ж пазіцыю.

Такім чынам, яны выступаюць у якасці кансультанта, каб знайсці ідэальнага кандыдата, які адпавядае дакладным характарыстыкам, што азначае, што яны альбо маюць папярэдні вопыт працы ў галіне, альбо стварылі шырокую сетку кантактаў з-за шматгадовага вопыту найму для той жа галіны. Гэтыя рэкрутары працуюць толькі з некалькімі кампаніямі і яшчэ нават меншай колькасцю кандыдатаў, таму яны больш арыентуюцца на прыдатнасць талентаў для працадаўцы.

Хто такі менеджэр па найме?

Менеджэр па найме - гэта шырокі тэрмін, гэта той, хто прымае рашэнне аб найманні кандыдата. У большасці выпадкаў гэты чалавек будзе менеджэрам або кіраўніком, да якога будзе звяртацца новы супрацоўнік.

Менеджэр па найме не адбiрае кандыдатаў. У большасці выпадкаў ен удзельнічае толькі ў апошніх этапах працэсу найму, такіх як канчатковае сумоўе і прапанова працы. Вось чаму вам трэба будаваць адносіны як з унутранымі рэкрутарамi, так і з хэдхантарамi. Вам патрэбныя яны, перш чым вы зможаце дабрацца да менеджэра па найме.

Чым займаецца карпаратыўны хэдхантар?

Хэдхантары працуюць поруч з ўнутранымі рэкрутарамi, або часам наўпрост з менеджарам па найме. Унутраны рэкрутар або менеджэр па найме распрацоўвае апісанне працы з указаннем вопыту, навыкаў асобы і іншых характарыстык, неабходнах для гэтай пасады.

Потым хэдхантар адбярэ кандыдатаў, якія ідэальна адпавядаюць гэтым параметрам. «Адпаведнасць» - гэта тут ключавое слова, таму што калі вы не адпавядаеце патрабаванням са спісу, вас не будуць рэкамендаваць на пазiцыю.

Як знайсці ўнутраных рэкрутараў і карпаратыўных хэдхантараў 

Як хэдхантараў, так і ўнутраных рэкрутараў лёгка знайсці ў Інтэрнэце і на сеткавых мерапрыемствах. Ключ для пачаткоўцаў - знайсці як мага больш з тых, хто працуе ў вашай галіне і мае вопыт пошуку кандыдатаў для працы.

Дзе шукаць рэкрутараў і хэдхантараў 

1. Анлайн-каталогі. У iх змешчаныя прафесійныя хэдхантары і кадравыя кампаніi ў залежнасці ад месцазнаходжання, працы або галіны, якую вы абралi. Recommended RecruiterOnline Recruiters Directory і Searchfirm.com - вось толькі некаторыя з варыянтаў.

2. Праверце Google. Правядзіце пошук у Google з дапамогай любой з наступных камбінацый ключавых слоў:

  • «Пошукавыя фірмы» + ваша месцазнаходжанне або галіна
  • «Кадравая фірма» + ваша працоўная пазiцыя
  • «Выканаўчы рэкрутар» + ваша сфера
  • «Рэкрутар» + кампанія, з якой вы хочаце працаваць

3. Папрасіце рэкамендацыі. Вашы сябры і калегі, магчыма, раней працавалі з карпаратыўным хэдхантарам, або яны могуць ведаць каго-небудзь, хто працуе ў якасці рэкрутары ў адной з вашых мэтавых кампаній.  Звярніцеся да іх, каб пазнаёміць вас з iм або даць вам кантактную інфармацыю чалавека, калі яны не хочуць вас звязаць з ім.

Вось некалькі дадатковых звестак пра тое, як заводзiць знаемствы для пошуку працы:

4. Праверце LinkedIn. Камбінацыі ключавых слоў, якія вы спрабавалі выкарыстаць у Google, таксама могуць працаваць у LinkedIn, але LinkedIn валодае дадатковай перавагай, якая дазваляе вам сачыць, звязвацца і адпраўляць паведамленні рэкрутарам i хэдхантарам, якіх вы шукаеце.  Вы нават можаце праверыць іх патрабаванні, перш чым звяртацца да іх, каб ведаць, ці ёсць у іх вакансія, якая вас цікавіць.

Як прыцягнуць увагу хэдхантараў і ўнутраных рэкрутараў

Калі вы выконваеце парады вышэй, у вас будзе кароткі спіс прафесійных хэдхантараў і рэкрутараў па працы.  Зараз гэта ўсяго толькі гульня з лічбамі. Звярнiцеся да як мага большай колькасцi людзей, распавеўшы пра сабе, а затым пабудуйце ўзаемазносiны.

Не ўсi адкажуць вам ці будуць спрыяць вам, таму вам трэба будзе папрацаваць, каб знайсці таго, хто вам патрэбны.

Ніжэй прыведзеныя дадатковыя парады, якія дапамогуць вам прыцягнуць увагу рэкрутара ці хэдхантара:

1. Аднавіце ўсi кар'ерныя маркетынгавыя матэрыялы

Тут я маю на ўвазе ваша рэзюмэ, профіль на LinkedIn і партфоліо або асабісты сайт. Пераканайцеся, што ўсе адноўлена, актуальна і прыцягвае ўвагу. Дайце ім магчымасць прадставіць вас сваім кліентам.

Вы можаце падумаць: якая рызыка? Ім трэба толькі адправіць ваша рэзюмэ. Але іх рэпутацыя заснаваная на якасці кандыдатаў. Яны не могуць проста адправіць ваша рэзюмэ, таму што вы сказалі "калі ласка".

Дайце ім дастаткова прычын, каб рэкамендаваць вас, патлумачыўшы, як ваш прафесійны вопыт адпавядае патрабаванням вакансіі, якую ім неабходна запоўніць, у ідэале, праз ваша рэзюмэ, суправаджальны ліст або профіль на LinkedIn. Ім плацяць, каб палегчыць жыццё ўнутранага рэкрутара ці менеджэра па найме, не марнаваць рэсурсы і не дадаваць у спіс адпрэчаных заяўнікаў.

2. Дзейнічайце зараз, да таго як вам спатрэбіцца дапамога

Прафесійны хэдхантар можа звярнуцца да вас, нават калі вы не цалкам кваліфікаваныя або зацікаўленыя, але гэта не значыць, што вам варта проста пакінуць размову на гэтым.  Прапануйце дапамагчы. Дайце ім імёны людзей, якія, на вашу думку, кваліфікаваныя або зацікаўленыя ў пасадзе.

Як гэта прынясе вам карысць? Падключэнне людзей стварае вашу сетку кантактаў і фонд «добрай волі».  Той, каго вы парэкамендуеце, па вартасці ацэніць вас за гэта, таму што ваша рэкамендацыя пацвердзіла іх уменне, і яны могуць быць зацікаўленыя ў тым, што прапануе хэдхантар.  Калі яны атрымаюць працу, гэта яшчэ лепш. З другога боку, хэдхантар будзе ўдзячны за тое, што вы прывялі іх да кваліфікаванага кандыдата.

Калі прыйдзе час і вы будзеце тым, хто мае патрэбу ў дапамозе, сябар, якога вы рэкамендавалі на пасаду, з задавальненнем парэкамендуе вас на даступныя пазіцыі, якія яны ведаюць. Карпаратыўны хэдхантар таксама будзе рады вярнуць паслугу, арганізаваўшы сумоўе на пасаду, якую яны запаўняюць, або рэкамендуючы вас іншым хэдхантарам.

Парады па стварэнні сетак у прыведзеных ніжэй уроках дапамогуць вам пабудаваць сваю сетку кантактаў:

3. Стварэнне стратэгічных зносін

Усталюйце доўгатэрміновыя і ўзаемавыгадныя адносіны з прафесійнымі хэдхантарамi і ўнутранымі рэкрутарамi, якім вы давяраеце. Рэгулярна звязвайцеся з імі, раз у некалькі месяцаў, каб даведацца, ці ёсць месца, куды вы можаце парэкамендаваць кагосьці.

Дзякуючы доўгатэрміновым трывалым адносінам, вы можаце нават дазволіць ім адпраўляць сваё рэзюмэ ў аб'явы аб працы, якія адпавядаюць вашым патрабаванням. Проста папытайце іх распавесці вам, куды яны адпраўляюць ваша рэзюмэ, каб пазбегнуць ускладненняў з вашым цяперашнім працадаўцам.

Толькі рабіце гэта, калі вы сапраўды зацікаўленыя ў тым, каб рухацца далей, улічваючы патрэбную працу і заробак. Не рабіце гэтага толькі дзеля таго, каб убачыць, што там, таму што карпаратыўныя хэдхантары не ацэняць вас за тое, што вы патрацілі iх час.

4. Не адпраўляйце сваё рэзюмэ пры першым кантакце

Калі рэкрутар або хэдхантар будзе актыўна шукаць кагосьцi, у каго ёсць вашы навыкі, не адпраўляйце ім сваё рэзюмэ адразу. Яго не прачытаюць, і гэта паказвае ім, што вы не разумееце, як працуюць адносіны памiж кандыдатам i хэдхантарам.

5. Выконвайце асноўныя тонкасці

Рэкрутары і хэдхантары выкарыстоўваюцца для марудлівых кандыдатаў і не адказаных тэлефонных званкоў. Але яны прафесіяналы, якія чакаюць прафесійнага звароту наўзамен. Гэта азначае, што вы павінныя:

  • Патэлефанаваць пазней, калі вы не можаце адказаць на званок адразу.
  • Папярэдзiць, калі вы не зможаце прыйсці ці спозніцеся.
  • Будзьце адкрытыя аб сваіх кар'ерных планах.
  • Будзьце празрыстыя, калі ў вас ёсць іншыя прапановы аб працы.

Ваша празрыстасць і ветлівасць прымусяць вас вылучыцца з натоўпу непрафесійных кандыдатаў, з якімі яны маюць справу.

6. Адпраўце запіску з падзякай і аднаўленнi

Запіска з падзякай iснуе не толькі для інтэрв'юераў. Прафесійныя хэдхантары таксама цэняць гэта, таму што яны ведаюць, што калі вы адправілі адну ім, вы таксама адправілі яе свайму кліенту.

Вы таксама павінныя выдаткаваць час, каб распавесці iм пра статус вашага інтэрв'ю, каб у іх не ўзнікала пытання, ці сапраўды было інтэрв'ю, ці вы ніколі туды не з'явiліся. Не чакайце, калі яны патэлефануюць вам, пытаючыся, як прайшло інтэрв'ю, проста патэлефануйце ім, каб коратка абмеркаваць інтэрв'ю і з кім вы размаўлялі.

Калі вы не ведаеце, як напісаць запіску з падзякай па электроннай пошце, паглядзіце гэты ўрок:

7. Утрымлівайце іх каля сябе

Лепшы спосаб заставацца ў кантакце з рэкрутарам - зноў працаваць з ім пры наступным пошуку працы. Гэта даказвае, што ен зрабіў добрую працу, абраўшы вас, і што вы гатовыя давяраць яму зноў для свайго наступнага кар'ернага кроку.  Яны нават могуць у наступны раз абраць вас у першую чаргу, таму што вы ўжо зарэкамендавалі сябе як падыходнага кандыдата на месца ў папярэдні раз.

Вы можаце зрабіць гэта, толькi калі засталiся на месцы па меншай меры на год ці на iншы мінiмальны перыяд. У адваротным выпадку іх камісія можа быць адмененая або паменшаная. Яны не ацэняць вас за гэта.

Не спадзявйцеся толькі на адну стратэгію

У большасці выпадкаў гэта рэкрутар або хэдхантар, які знойдзе вас, а не наадварот. Вы можаце атрымаць лIст па электроннай пошце ці званок, што можа здацца выпадковым спачатку, але на самой справе гэта вынік іх метадычнага пошуку кандыдатаў.

Не спадзявайцеся на рэкрутара або хэдхантара пры пошуку працы, рабіце гэта самастойна.  Выкарыстоўвайце шырокі спектр стратэгій пошуку працы, такія як стварэнне сетак, правядзенне інфармацыйных інтэрв'ю, адпраўка і аднаўленне вашага рэзюмэ і ўдзел у кірмашах вакансій. Усi гэтыя планы дапоўняць адзін аднаго і дапамогуць вам атрымаць працу хутчэй.

Ваш наступны крок

Мы далі вам шмат інфармацыі пра прафесійных хэдхантараў, рэкрутараў і іншых спецыялістаў па найме. Зараз, калі вы ведаеце, хто такiя паляўнічыя за галовамі, вы павінныя быць лепш падрыхтаваныя да працы з імі.  Ваш наступны крок - пераканацца, што вашы кар'ерныя матэрыялы актуальныя, а затым пачаць завозiць зносіны. Удачы вам у пошуку працы!

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.