Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Business
  2. Marketing
Business

Што такое маркетынг?

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Тэрмін "маркетынг" настолькі трывала ўвайшоў у наш паўсядзённы слоўнікавы запас, што пытанне "Што такое маркетынг?» гучыць амаль як жарт.

«Маркетынг - гэта маркетынг. Што значыць - што такое маркетынг?"

Дазвольце мне крыху змяніць пытанне: як уладальнік малога бізнесу, калі менавіта вы займаецеся маркетынгам, а калі - не?

Я думаю, мы ўсе можам з упэўненасцю пагадзіцца з тым, што рэклама вашых прадуктаў ці паслуг, анлайн або афлайн, - гэта маркетынг.  (Давайце не будзем казаць цяпер пра розніцу паміж маркетынгам і рэкламай, зробім гэта пазней.)

  • А калі вы пішаце пост ці аднаўленне на Facebook, якія наўпрост не прадаюць вашыя прадукты (хоць і могуць спасылацца на іх).  Тады гэта маркетынг?
  • Ці як наконт таго, калі вы адказваеце кліенту па тэлефоне або па электроннай пошце.  Цi займаецеся вы маркетынгам у гэтыя моманты?
  • Ці яшчэ, калі вы сядзіце дома, пацягваючы сваю ранішнюю каву ў піжаме і прыдумляючы ў сваёй галаве новы прадукт ці паслугу, якую вы можаце стварыць для свайго рынку, адначасова рассеяна жуючы кончык старога алоўка.  Гэта маркетынг?

Кароткі адказ, які, магчыма, вас здзівіць: Так, у адносінах да ўсяго, сказанага вышэй.

Вы сапраўды займаецеся маркетынгам ва ўсi гэтыя моманты, усведамляеце вы гэта ці не.

Такім чынам, што ж тады гэты няўлоўны маркетынг і як вы можаце выкарыстоўваць яго для развіцця свайго малога бізнесу?  Давайце пачнем з самага пачатку, добра?  Па-першае, якое вызначэнне даць маркетынгу?

marketing
Маркетынг (малюнак)

Больш, чым проста продажы: 4 "P" маркетынгу

Згодна з дзелавым анлайн-слоўнікам, маркетынг - гэта «працэс кіравання, з дапамогай якога тавары і паслугі пераходзяць ад канцэпцыі да кліента».

І, як вы ведаеце, каб перайсці ад канцэпцыі да кліента, трэба значна больш, чым проста рэклама (або жаванне старога алоўка за кубкам кавы раніцай).

Найбольш відавочным, мабыць, крокам паміж канцэпцыяй і кліентам з'яўляецца стварэнне самога прадукту.  Ці значыць гэта, што маркетынг уключае ў сябе распрацоўку прадукту?

Так, я менавіта гэта і кажу.  Фактычна, у вызначэнне маркетынгу традыцыйна ўключаныя чатыры "P":

  • Product - Ідэнтыфікацыя, адбор і распрацоўка прадукту.
  • Price - Вызначэнне яго кошту.
  • Promotion - Прасоўванне, якое вы ствараеце вакол гэтага прадукту, каб распавесці пра яго.
  • Place - Выбар каналу распаўсюду або месца, дзе прадукт будзе даступны кліенту.

Ці, прасцей кажучы:

Маркетынг - гэта ўсё, што вы робіце, каб паставіць прадукт на рынак.

І гэта вызначэнне маркетынгу ўключае ў сябе ўсё: ад стварэння прадукту да яго прасоўвання і фізічнага вываду на рынак.

Як вы бачыце, маркетынг распасціраецца далёка за рамкі простага прасоўвання прадукту (як звычайна думае большасць людзей, калі кажуць, што яны будуць займацца маркетынгам).

Маркетынг пачынаецца з таго моманту, калі вы пачынаеце распрацоўваць сваю ідэю тавару, і выходзіць далёка за рамкі рэкламы, пакуль створаны прадукт не патрапіць у рукі вашага кліента.

Маркетынг, брэндынг і рэклама: у чым розніца?

Перш чым аналізаваць, што такое маркетынг і як вы ім займаецеся, давайце спачатку вызначым, што не з'яўляецца маркетынгам, каб у нас было больш дакладнае ўяўленне пра гэты прадмет.

Я ўжо згадвала, што ў паняцце маркетынгу ўваходзіць рэклама прадукту.  Так, значыцца, маркетынг і рэклама - гэта адно і тое ж?

Не зусім.

Рэклама - гэта канкрэтныя дзеянні, што прымаюцца уладальнікам бізнесу, каб прыцягнуць увагу да прадукту або паслугі.  У сукупнасці мы называем гэтыя дзеянні «рэкламнымі аб'явамі», і яны могуць вар'іравацца ад улётак, якія вы распаўсюджваеце па сваім раёне, да аб'яваў на міжнародным тэлебачанні ці ў Facebook, і ўсё тое, што паміж імі.

Паколькі прасоўванне вашага прадукту павінна быць часткай маркетынгу, рэклама становіцца часткай вашай маркетынгавай стратэгіі.

Ваша маркетынгавая стратэгія, хутчэй за ўсё, будзе ўключаць рэкламу, але таксама павінная распаўсюджвацца і на іншыя формы прасоўвання па-за фармальнай рэкламы, такія як удзел у сацыяльных сетках, бясплатная раздача прадукцыі, пробнікi, блогі і г.д. (Але больш пра гэта пазней...)

marketing strategy
Маркетынгавая стратэгія (малюнак)

Магчыма, вы таксама чулі мімаходзь пра брэндынг, якi таксама патрэбны вашаму бізнесу.  Але калі ўсё, пачынаючы ад канцэпцыі і стварэння прадукту, да яго цэнаўтварэння і размяшчэння на рынку, - гэта маркетынг, то што такое брэндынг?

Карацей кажучы, брэндынг - гэта асоба, якую вы вырашылі стварыць для сваёй кампаніі, і якая таксама будзе распаўсюджвацца на кожны ваш прадукт ці паслугу.

Маркетынг - гэта тое, як вы рэалізуеце і дэманструеце гэтую асобу ў працэсе вываду вашага прадукту на рынак.

Калі вы хочаце паглыбіцца ў дэталі і механіку брэндынгу, вывучыце гэты артыкул па брэндынге малога бізнесу:

Таксама звярніце ўвагу, што на нашым Envato Market вы можаце набыць гатовыя да выкарыстання матэрыялы для стварэння брэнда, або можаце наняць ў дапамогу аднаго з нашых прафесійных графічных дызайнераў са студыі Envato.

Разгледзім на практыцы, што такое маркетынг

Цяпер, калі мы апісалі ў агульным, што такое маркетынг, давайце разгледзім маркетынг на практыцы.  Як менавіта вы вядзеце маркетынг у працэсе ад канцэпцыі да кліента?

Распрацоўка прадукту

Першым з нашых 4 "P" маркетынгу была ідэнтыфікацыя, адбор і распрацоўка прадукту.  Памятаеце апісаную вышэй сцэну з піжамай, дзе вы распрацоўваеце новы прадукт у сваёй галаве, пацягваючы сваю ранішнюю каву?

Гэта неад'емная частка маркетынгу (піжама неабавязковая), таму што вы не можаце пачаць распрацоўваць першую ідэю, якая трапіла ў вашу галаву, спадзяючыся, што яна працуе, ці, што яшчэ горш, думаць, што з дапамогай нейкага добрага «маркетынгу» або прасоўвання вы прымусіце яе працаваць.

Каб паспяхова прадаваць прадукт, вы павінныя пачаць з добрага прадукту.  І добры прадукт - гэта не проста якасны прадукт, а прадукт, прыдатны для рынку.

Вось чаму першым крокам маркетынгу будзе даследаванне рынку.  Ідэя не нажніцы, з ёй нельга проста ўзяць і пачаць працаваць, вам трэба спачатку яе ацаніць.

Ці ўнікальная ваша ідэя тавару ці паслугі, або яна ўжо існуе на рынку?  Калі яна ўжо існуе, як яна выглядае цяпер?  Як яе прапануюць і як яе ўспрымаюць кліенты?

Ці існуюць якія-небудзь сур'ёзныя недахопы ў існуючых прадуктах на рынку, якія ваша ідэя вырашыць?  Калі так, то як?

Што зробіць ваш прадукт унікальным і чаму кліенты аддадуць перавагу яму перад іншымi прадуктамi?

Ці ёсць месца на рынку для новых прадуктаў ці буйныя кампаніі ўжо ўсе занялі?

Многія з гэтых пытанняў закранаюць пытанні брэндынгу, якія вам трэба ўлічыць, але таксама падпадаюць пад агульную маркетынгавую стратэгію.  Вам не патрэбны прадукт, якому не будзе хапаць попыту, вам не трэба спрабаваць канкураваць з устаноўленым прадуктам ад больш буйной і значна больш вядомай кампаніі, чакаючы, што вы даможацеся поспеху толькі з дапамогай сваіх намаганняў па маркетынге.

Маркетынг пачынаецца з таго моманту, калі вы пачынаеце думаць пра свой тавар, і разважаеце, як вы будзеце яго прадаваць.

Marketing research
Маркетынгавыя даследаванні (малюнак).

Цэнаўтварэнне

Пасля таго, як вы правялі маркетынгавыя даследаванні і распрацавалі канцэпцыю свайго прадукту, наступны крок - усталяваць цану на ваш тавар або паслугу.

Цана на прадукт не можа быць выпадковай, і ёсць шмат фактараў, якія неабходна ўлічваць і якія паўплываюць на маркетынг вашага тавару.

Першае і найбольш відавочнае пытанне: колькі ён будзе каштаваць у сэнсе часу і працоўнай сілы, якія сыдуць на стварэнне вашага прадукту, каб можна было атрымаць з яго прыбытак?

Але вы таксама павінныя ўлічваць цану аналагічных прадуктаў на рынку.  Вы не можаце прадаваць свой тавар у тры разы даражэй за цану аналагічнага тавару на рынку.  Не, калі ён не мае якіх-небудзь істотных пераваг у параўнанні з таварамі вашых канкурэнтаў, або калі ён не належыць да брэнду высокага класа, які можа падтрымаць яго кошт.

І сапраўды гэтак жа, вы не павінныя недаацэньваць свае намаганні.

Перш за ўсё, калі вы прадаеце свой прадукт па занадта нізкай цане, вы можаце страціць грошы, замест таго каб атрымаць прыбытак ад продажаў.  Але ёсць і іншыя неспрыяльныя наступствы. Людзі могуць аўтаматычна падумаць, што ў вашага тавару нізкая якасць.  Або яны могуць вырашыць, што ён няспраўны або з ім могуць быць праблемы.

Выбар падыходнай цаны для тавару мае вырашальнае значэнне для паспяховага выхаду на рынак і ўдалага маркетынгу.

Рэкламныя кампаніі

Гэта найбольш вядомая частка маркетынгу, за якую многія памылкова прымаюць увесь маркетынг.  Але пакуль прасоўванне з'яўляецца толькі часткай вашай маркетынгавай стратэгіі, гэта важная частка.

У рэкламу вашых тавараў або паслуг могуць уваходзіць платныя рэкламныя аб'явы, як паказана вышэй, але ў яе могуць і павінныя ўваходзіць і іншыя дзеянні, такія як:

  • Распаўсюд інфармацыі пра тавар у сацыяльных сетках, няхай гэта будзе прамое або ўскоснае прасоўванне.
  • Прыцягненне іншых людзей да таго, каб яны распавядалі пра ваш тавар (ці тавары, роднасныя вашаму) у сацыяльных сетках.
  • Адказы на пытанні кліентаў і бездакорнае абслугоўванне кліентаў (тое, што вашы кліенты кажуць пра вашы прадукты і паслугi ў размовах з іншымі, будзе значна больш уплываць на ваш маркетынг, чым любая платная рэклама).
  • Прадастаўленне бясплатных узораў і пробнікаў вашых тавараў або паслуг, каб патэнцыйныя кліенты вам больш давяралі.
  • Штотыднёвая навінавая рассылка і/ці рэгулярнае вядзенне блогу па праблемах, якія тычацца вашых кліентаў (і якія не заўсёды выглядаюць як відавочная рэклама або выгада), каб пабудаваць даверныя адносіны са сваімі кліентамі.
  • Прысутнасць у якасці фундатара або ўдзельніка на мерапрыемствах, якія цікавяць вашых ідэальных кліентаў, але не могуць быць наўпрост звязаныя з вашым прадуктам або галіной.  (Вось чаму кампаніі, якія абслугоўваюць энергічныя віды спорту, напрыклад, часта становяцца спонсарамі або прапануюць бясплатныя прадукты падчас гонак і спаборніцтваў па фітнесе).
  • Партнёрствы з іншымі ўладальнікамі бізнесу ў сумежных абласцях і прадастаўленне вашых тавараў або паслуг у якасці дадаткаў да іх. (Напрыклад, калі вы ствараеце відэа для анлайн-курсаў, вы можаце аб'яднацца з інструктарам, які вучыць, як ствараць анлайн-курсы, і прапаноўваць свае паслугі кліентам са зніжкай або па спецыяльнай прапанове для пачаткоўцаў.)

Карацей кажучы, усё, што спрыяе прасоўванню вашага прадукту або паслугі на больш шырокі рынак, няхай гэта будзе з дапамогай платных кампаній або выпадковага ўзаемадзеяння з патэнцыяльнымі кліентамі, з'яўляецца часткай вашага маркетынгу.

Месца распаўсюджвання

Калі людзі павінныя прайсці пустыню і праплысці бурныя воды, каб дабрацца да месца, дзе даступны ваш тавар, то адгадайце, што?  Ніхто не стане яго купляць, і ўсi вашы маркетынгавыя намаганні будуць дарма.

Даступнасць вашага прадукту ва ўсіх неабходных месцах - гэта апошнi складнік маркетынгу.  Таму што кліенты павінныя мець магчымасць знайсці ваш прадукт у продажы там, дзе ім гэта зручна.

Ці павінны ваш прадукт прысутнічаць у Інтэрнэце, у мясцовых крамах, або і там, і там? Якiя есць "за" i "супраць" па кожным варыянце? Хто ваша ідэальная аўдыторыя?  Напрыклад, гэта мясцовыя жыхары, якія ўдзельнічаюць у нейкім мерапрыемстве, ці гэта сусветны рынак з канкрэтнымі захапленнямі?

Адказы на гэтыя пытанні (якія могуць стаць часткай вашага першапачатковага даследавання рынку) і разуменне паводзін вашага ідэальнага пакупніка граюць вырашальную ролю ў поспеху або няўдачы вашай маркетынгавай стратэгіі.

Marketing distribution
Маркетынг па распаўсюджваннi тавару (малюнак).

Тыпы маркетынгу

81. Вось колькі тыпаў маркетынгу я налічыла ў адпаведным артыкуле ў Вікіпедыі.  81 тып маркетынгу са спасылкамі на іншыя старонкі для больш падрабязных апісанняў.

Пане божа!  Ці значыць гэта, што вам трэба рабіць гэта ўсё, каб мець шанец выжыць на рынку?

Паніка, Шок, Жах, Ах!

Паслабцеся. Зрабіце глыбокі ўдых. Не.

На маркетынг можна выдаткаваць даволі шмат часу, калі вы разаб'еце яго на асобныя складнікі і паглыбіцiся ў кожную з іх.

Як вы ведаеце, у буйных кампаніях, нават у кампаніях сярэдняга памеру, ёсць цэлыя падраздзяленні, прысвечаныя маркетынгу, цэлыя каманды з рознымі кіраўнікамі і менеджэрамі арганізуюць вывастраныя маркетынгавыя кампаніі.

Ці азначае гэта, што ваш малы бізнес не мае ніякіх шанцаў атрымаць поспех у маркетынгу і павінны цалкам адмовіцца ад сваёй ідэі?

Канечне не!

Аднак вам трэба вызначыць, што менавіта ў плане маркетынгу будзе працаваць для вашай кампаніі (на вашым узроўні).  Тады вы зможаце стварыць эканомны і эфектыўны маркетынгавы план, які не толькі прынясе кампаніі выдатныя вынікі, але і не дазволіць вам пастаянна думаць і турбавацца пра маркетынг!

Паколькі інтэрнэт стаў сталай часткай нашага жыцця, для большасці ўладальнікаў малога бізнесу анлайн-маркетынг - гэта лепшае ўкладанне сродкаў.  Гэта асабліва актуальна для кампаній, якія займаюцца інтэрнэт-прадуктамі і паслугамі, такімі як вэб-дызайн, вэб-распрацоўка, кодынг, рэдагаванне відэа, анімацыя, вэб-графіка, вытворчасць аўдыё, распрацоўка гульняў і г.д.

Інтэрнэт-маркетынг можа ўключаць аплачаную рэкламу на розных анлайн-каналах, такіх як Facebook, YouTube і Twitter.

Email marketing
Электронная пошта (малюнак).

Але ён таксама можа ўключаць у сябе і іншыя віды ўскоснага маркетынгу, якія стымулююць продажы шляхам умацавання даверу паміж кампаніяй і кліентамі і патрабуюць значна меншых сродкаў, чым афіцыйныя рэкламныя кампаніі. І імэйл-маркетынг - гэта, бадай, самы эканамічна эфектыўны спосаб дасягнення гэтых вынікаў:

Акрамя таго, вы можаце набыць прафесійныя шаблоны электроннай пошты па даступнай цане на Envato Market.  Калі ў вас абмежаваны бюджэт, але вам патрэбны якасны прадукт, праглядзіце сотні дызайнаў, створаных спецыяльна для папулярных імэйл-платформаў, такіх як MailChimp і Campaign Monitor.

Вядома, ніколі не варта складаць усi яйкі ў адзін кошык.  Гэта азначае, што варта разнастаіць сваю маркетынгавую стратэгію, каб ахапіць як мага больш людзей па розных каналах.  Але паколькі ў першую чаргу трэба клапаціцца пра свой здаровы розум і час (як ужо згадвалася раней), нядрэнна арганізаваць свае намаганні па маркетынге:

І маркетынг не павінны каштаваць вам цэлага стану.  Як ва ўладальніка малога бізнесу, у вас можа не быць бюджэту ў мільён даляраў на маркетынг, якія ёсць у «буйных гульцоў», але вы можаце праявіць творчы падыход да маркетынгу і, як той казаў, зацягнуць паясы:

Як вы вызначаеце маркетынг?

Што такое маркетынг для вас і як вы ім займаецеся? У чым заключаюцца вашы намаганні па маркетынге і якія з дзеянняў прынеслі вам найбольшую карысць у плане часу і грошай?

Падзяліцеся каментарамі з намі і з усімі іншымі ўладальнікамі малога бізнесу, якія таксама хочуць павысіць свае стаўкі ў маркетынгавай гульні!

Рэсурсы па маркетынге на Envato

У нас на Envato ёсць шэраг рэсурсаў, якія дапамогуць вам у стварэнні маркетынгавай кампаніі, такія як: тэмы для сайтаў, шаблоны электроннай пошты і матэрыялы для брэндынгу на Envato Market.  У нас таксама ёсць каманда прафесійных фрылансераў ў Envato Studio, якія могуць вам дапамагчы.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.