Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Business
  2. Presentations
Business

Як рабіць жывыя 5-хвілінныя прэзентацыі (+кароткія ідэі і парады)

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Калі вас папрасілі выступіць з кароткай прэзентацыяй, яна павінная быць жывой, каб аўдыторыя яе запомніла.

Акрамя таго, у вас можа быць вельмі мала часу на яе падрыхтоўку. На шчасце, ёсць некалькі простых крокаў, якія дапамогуць зрабіць працэс стварэння прэзентацыі хуткім і плыўным.

Можа здацца, што кароткую прэзентацыю прасцей напісаць і з ёй прасцей выступіць, чым з доўгай. Так, калі вы ведаеце, што рабіць, кароткую прэзентацыю напісаць лягчэй; але і ў стварэнні 5-хвіліннай прэзентацыі ёсць свае складанасці.

Presenting a quick 5 minute presentation
Цi гатовыя вы стварыць 5-хвілінную прэзентацыю? (крыніца малюнку)

Вам неабходна перадаць сваё паведамленне так, каб гэта не заняло больш за вылучаны для вас час. Калі вы не ўкладзецеся ў адведзеныя рамкі, ні аўдыторыя, ні арганізатары гэтага не ацэняць.

Таксама для 5-хвіліннай прэзентацыі важна абраць прыдатную тэму. Калі абраная тэма занадта складаная і яе нельга прадставіць зразумелай мовай, аўдыторыя можа прыйсці ў замяшанне.

У гэтым уроку мы прадставім некалькі кароткіх ідэй і карысных парадаў пра тое, як рабіць кароткія прэзентацыі. Мы засяродзімся на 5-хвілінных выступах, а таксама абмяркуем, што рабіць з больш доўгімі прэзентацыямі.

Даведайцеся, як падрыхтаваць выдатную кароткую прэзентацыю, абраць прыдатную тэму, прыцягнуць увагу аўдыторыі і не выходзіць за часовыя рамкі.

Цi патрэбная дапамога? Загрузіце нашу электронную кнігу па стварэнні выдатных прэзентацый (бясплатна)

У нас таксама ёсць карысны дадатак да гэтага ўрока. Загрузіце нашу бясплатную электронную кнігу: Поўнае кіраўніцтва па стварэнні выдатных прэзентацый - яна дапаможа вам напісаць, аформіць і выступіць з ідэальнай прэзентацыяй. Запампуйце яе хуценька, перад тым як працягнуць чытаць далей.

Free eBook PDF Download Make a Great Presentation

Зараз давайце пяройдзем да сённяшняга ўрока:

Крок 1: Добранька вывучыце сваю аўдыторыю

Калі ў вас ёсць толькі 5 хвілін на прэзентацыю, не варта губляць час, распавядаючы пра тое, што слухачу ўжо вядома. А каб прадставіць зразумелы і дарэчны матэрыял, трэба вывучыць сваю аўдыторыю як мага лепш.

Калі вы не разумееце сваю публіку, будзе складана ўтрымліваць яе цікавасць. Як мага лепш вывучыце сваіх слухачоў.  Самы кароткі шлях для гэтага - даведацца падрабязней пра сваю аўдыторыю ў арганiзацыi або чалавека, якія вас запрасілі правесці прэзентацыю.

Як толькі вы вывучылі сваю публіку, прыйшоў час абраць тэму прэзентацыі.

Крок 2: Абярыце прыдатную тэму

Выбар тэмы вельмі важны для кароткай прэзентацыі. Некаторыя тэмы проста не падыдуць, таму што яны занадта складаныя.

Вось некалькі ключавых пунктаў, якія варта ўлічваць пры выбары тэмы для 5-хвіліннай прэзентацыі:

  • Абярыце тэму, якая вам ужо знаёмая. Так вы выдаткуеце менш часу на яе вывучэнне.
  • Прытрымвайцеся прастаты. Пазбягайце складаных тэм, якія патрабуюць мноства тлумачэнняў. Калі вы ўсё ж выбралі складаную тэму, спыніцеся на адным простым аспекце, замест таго каб спрабаваць ахапіць неабсяжнае.
  • Прытрымвайцеся аднаго-двух ключавых пунктаў. Таксама абмяжуйце колькасць падпунктаў да мінімуму. Калі час для вашай прэзентацыі абмежаваны, вам наўрад ці хопіць яго на большае.
  • Не забывайце пра тое, хто ваша публіка. Не магу не паўтарыць: каб стварыць захапляльную прэзентацыю, трэба ведаць сваю аўдыторыю.

А цяпер напішыце чарнавік:

Калі ваш чарнавік будзе гатовы, надыдзе час падумаць пра тое, як будзе выглядаць ваша прэзентацыя.

Крок 3: Выкарыстоўвайце прафесійны шаблон для прэзентацыі

Нават кароткія прэзентацыі павінныя добра выглядаць. Шаблон дапаможа вам зэканоміць масу часу.

З шаблонам ваша прэзентацыя будзе выглядаць прафесійна, а вам не прыйдзецца марнаваць грошы, каб наняць прафесійнага дызайнера, або час, каб самому стварыць дызайн прэзентацыі.  У большасць шаблонаў прэзентацый трэба толькі ўставіць неабходную інфармацыю ў патрэбным месцы і дадаць свае малюнкі. А потым - выдаліць непатрэбныя слайды.

Вы знойдзіце шырокі выбар прафесійных шаблонаў для прэзентацый на GraphicRiver або Envato Elements.

Каб зразумець, як зменіцца ваша прэзентацыя пры выкарыстанні прафесійнага шаблону, паглядзіце на чырвоны шаблон PowerPoint Simplicity з GraphicRiver:

The Simplicity template from GraphicRiver
Прафесійны шаблон дапаможа вам зэканоміць шмат часу.

У шаблоне Simplicity PowerPoint ёсць варыянты дызайну для розных памераў экрана. Можаце абіраць з 15 розных колераў і некалькіх макетаў слайдаў. Таксама можна абраць шаблон з анімацыяй або без.

У гэтым артыкуле вы знойдзеце яшчэ больш цудоўных прафесійных шаблонаў для Microsoft PowerPoint:

Крок 4: Пачніце з таго, што адразу прыцягне ўвагу публікі

У вас кароткая прэзентацыя, таму вам варта надаць больш увагі яе пачатку. Хутчэй за ўсё, у вас не будзе часу на відэа ці складаныя анімацыі. Магчыма, у вас нават не будзе часу прайграць аўдыётрэк.

Гэта не страшна. Ёсць і іншыя спосабы прыцягнуць увагу аўдыторыі. Вось што лепш за ўсё падыдзе для кароткіх прэзентацый:

  • гісторыі
  • апытанне аўдыторыі
  • згадайце дзіўныя дадзеныя статыстыкі
  • пакажыце прыгожы малюнак

У кароткай прэзентацыі таксама варта згадаць пра важныя пункты ў самым пачатку. Так вы не прапусціце галоўнага, калі здарыцца адна з наступных рэчаў:

  1. У вас скончыцца час
  2. Ваша публіка страціць цікавасць

Зараз ваша прэзентацыя пачала набываць форму, але яна не будзе гатовая без наступнага пункту.

Крок 5: Дасягнуць ідэалу можна з дапамогай практыкі

Для кароткага выступу практыка мае вырашальнае значэнне. Каб зразумець, колькі часу зойме ваша прэзентацыя, трэба правільна падлічыць час. Чым карацейшая ваша прэзентацыя, тым дакладней трэба падлічыць час.

Практыка па-сапраўднаму паліруе вашу прэзентацыю. Засяродзьцеся на тым, каб гучаць упэўнена і пераканаўча. Паклапаціцеся пра тое, каб пазбавіцца або паменшыць тыя звычкі, якія адцягваюць увагу. Шмат якiм аратарам дапамагае, каб хтосьці яшчэ паслухаў іх прэзентацыю, пакуль яны трэніруюцца.

Practice giving your 5 minute presentation with colleagues or friends
Патрэніруйцеся выступаць са сваёй 5-хвіліннай прэзентацыяй перад калегамі або сябрамі. (крыніца малюнку)

У ідэале трэба выступаць з прэзентацыяй, не чытаючы свой матэрыял даслоўна (гэта гучыць напышліва і ненатуральна). Так што з практыкай вы запамінаеце свой матэрыял.

Як толькі вы адчуеце сябе ўпэўнена, выступаючы з прэзентацыяй, засякiце час. Папытайцеся ў калегi або сябра дапамагчы вам адсачыць, колькі часу займае ваша гаворка. Або карыстаецеся прыладай для запісу або любым іншым электронным таймерам.

Калі вы заўважыце, што не ўкладаецеся ў 5 хвілін, прыбярыце не самыя важныя пункты ў канцы.  Толькі акуратней. Многія прамоўцы нервуюцца, і таму на самой прэзентацыі гавораць хутчэй, чым звычайна.

Калі ваша прэзентацыя карацейшая за 5 хвілін, дадайце яшчэ адзін кароткі пункт або падвядзіце вынік таго, пра што вы гаварылі.

Вось вы і гатовыя выступіць са сваёй 5-хвіліннай прэзентацыяй. Але вам варта ведаць яшчэ штосьцi.

Прадумайце даўжыню сваёй прэзентацыі

Калі вы ствараеце прэзентацыю на пэўную колькасць хвілін, часта ўзнікае пытанне: колькі слайдаў PowerPoint для гэтага спатрэбіцца?

Адказ залежыць ад многіх абставінаў. На пэўны час можа спатрэбіцца розная колькасць слайдаў.

Не ўсе слайды аднолькавыя. Некаторыя датычацца больш складанай інфармацыі, і пра іх вы будзеце гаварыць больш падрабязна. Аб іншых слайдах, такіх як выявы, і зусім, магчыма, не варта казаць.  Акрамя таго, кожны прамоўца выступае са сваёй хуткасцю. Таму, хто кажа хутка, верагодна, спатрэбіцца больш слайдаў, чым таму, хто кажа больш павольна.

Менавіта таму трэба правільна падлічыць час сваёй прэзентацыі перад выступам.

Its important to time your presentation delivery with your slides
Важна супаставіць час выступлення са слайдамі прэзентацыі. (крыніца малюнку)

Тым не менш, не забудзьцеся, што, калі вы нервуецеся, вы можаце казаць хутчэй, чым звычайна. Так што паспрабуйце не спяшацца. Кароткая паўза заўсёды дапаможа вам сабрацца з думкамі.

Самая распаўсюджаная памылка ў прэзентацыях - занадта шмат слайдаў. Гэта выклікае розныя цяжкасці:

  • Вам, як прамоўцу, складаней сачыць за ўсім гэтым матэрыялам. Хутчэй за ўсё, вы проста пачнеце чытаць сваю прэзентацыю.
  • Вашай публіцы будзе складаней запомніць усю гэтую інфармацыю. Ваша асноўная думка можа проста згубіцца.
  • У кароткай прэзентацыі вам можа папросту не хапіць часу.

Я не скажу вам дакладна, колькі слайдаў вам спатрэбіцца для 5-хвіліннай прэзентацыі PowerPoint, але я магу даць вам агульныя арыенціры, якія падыдуць большасці выступоўцаў. Выкарыстоўвайце іх, каб скласці план сваёй прэзентацыі, і змяняйце іх па сваім меркаванні.

Кіраўніцтва па выбары слайдаў для прэзентацый рознай даўжыні

Нават эксперты спрачаюцца з нагоды таго, колькі часу трэба надаваць кожнаму слайдаў. І не ўсе слайды ў прэзентацыі патрабуюць аднолькавай колькасці часу.  Тым не менш, ёсць некалькі спосабаў зразумець, колькі слайдаў вам спатрэбіцца.

Спярша падзеліце сваю прэзентацыю на два тыпу слайдаў:

  1. Простыя. Простыя слайды не патрабуюць шмат тлумачэнняў. Напрыклад, гэта тытульны слайд або карцінка, якая кажа сама за сябе.  Многія эксперты згодныя, што, за выключэннем тытульнага слайда, на адзін слайд павінна сыходзіць менш за 30 секунд.
  2. Складаныя. Гэтыя слайды патрабуюць тлумачэнняў. З іх дапамогай вы паведамляеце свой пасыл. Большасць экспертаў згодна, што на кожны з іх варта адвесці ад адной да трох (не больш) хвілін. Калі, разлічваючы час на сваю прэзентацыю, вы выявіце, што слайд займае больш за тры хвіліны, падзяліце яго на два слайды.

Калі вы будзеце рэпеціраваць прэзентацыю, звярніце ўвагу, колькі часу займаюць слайды кожнага тыпу. Калі для вас такія выступы не першасць, вам гэта ўжо можа быць вядома.  Калі вы пачатковец, то падчас трэніроўкі вы гэта вызначыце.

Вось асноўныя прынцыпы для прэзентацый рознай даўжыні:

  • 1-хвілінная прэзентацыя. Засяродзьцеся на асноўнай ідэі. Прытрымвайцеся прастаты. Вам можа хапіць і аднаго слайда, але ўвогуле лепш выкарыстоўваць не больш за два, і на адным з іх павінная быць паказаная назва кампаніі і назва прэзентацыі, якія не патрабуюць абмеркаванняў. Па магчымасці, тытульны слайд павінны быць на экране яшчэ да пачатку прэзентацыі. Хай ён там будзе, пакуль вы робіце ўступленне пра прэзентацыю (каля 15 секунд).  Другі слайд павінны кранацца вельмі проста выкладзенага асноўнага пункта (адвядзіце на яго абмеркаванне 45 секунд). Паколькі гэта вельмі кароткая гаворка, у вас можа не быць падпунктаў і абмеркаванняў.
  • 3-хвілінная прэзентацыя. Зноў жа, прытрымвайцеся 1-2 асноўных ідэй. У вас можа быць некалькі простых падпунктаў. У якасці ўступнага слайда выкарыстоўвайце слайд з назвай кампаніі (15 секунд). Калі вы закранаеце складаную тэму, вы можаце выдаткаваць усi тры хвіліны на адзін слайд. Калі ў вас простая тэма, у вас можа атрымацца менш за хвіліну на кожны слайд, і ў агульным вам можа спатрэбіцца да 6 слайдаў.
  • 5-хвілінная прэзентацыя. Гэтая прэзентацыя ўжо трохі даўжэйшая, вы можаце закрануць некалькі вельмі простых пунктаў або адну складаную тэму з некалькімі падпунктамі.  Адвядзіце на тытульны слайд да 30 секунд, на працягу якiх вы можаце пажартаваць ці яшчэ неяк прыцягнуць увагу публікі.  Калі ваша прэзентацыя тычыцца складанай тэмы, у вас можа сысці на адзін слайд і тры хвіліны, і тады яшчэ паўтары застанецца на два падпункта - усяго 4 слайда. Калі ж тэма простая, вам можа спатрэбіцца да 10 слайдаў.
  • 15-хвілінная прэзентацыя. Выступаючы з даўжэйшай прэзентацыяй, падобнай да гэтай, адвядзіце некалькі хвілін на паўзу прыкладна праз 7 хвілін пасля пачатку прэзентацыі. Гэты час можна прысвяціць пытанням і адказам альбо проста дазволіць публіцы крыху перадыхнуць.  Пасля паўзы вам спатрэбіцца зноў прыцягнуць увагу публікі. У вас таксама ёсць час на нешта накшталт відэа ці анімацыі. Вам можа спатрэбіцца ад пяці да 20 слайдаў, у залежнасці ад складанасці матэрыялу.
  • 30-хвілінная ці больш доўгая прэзентацыя. Больш доўгія прэзентацыі дазваляюць асвятліць больш складаны матэрыял. І вы, хутчэй за ўсё, будзеце выкарыстоўваць больш слайдаў.  Ствараючы больш доўгую прэзентацыю, не забудзьцеся, што ў публікі ёсць свае чалавечыя патрэбы. Вам трэба будзе запланаваць некалькі паўз. Акрамя таго, большасць экспертаў сцвярджае, што як мінімум раз у гадзіну варта рабіць перапынак на паход у прыбіральню.  Пасля гэтага вам зноў трэба будзе прыцягнуць увагу аўдыторыі. Для вельмі доўгіх прэзентацый вам можа спатрэбіцца перапынак на абед або перакус.

Увага: Памятайце, што гэта агульныя прынцыпы і што ў кожным правіле ёсць свае выключэнні. У рэшце рэшт, вызначаючы, колькі часу трэба адвесці на кожны слайд, улічвайце колькасць адведзенага вам часу і тое, наколькі добра ў вас атрымліваецца ўтрымліваць увагу публікі.

Калі вы не падлічыце, колькі часу ў вас сыходзіць на прэзентацыю, вы не зразумееце, як менавіта варта прытрымлівацца гэтых прынцыпаў. Па ходзе практыкі вы можаце вырашыць, што трэба трохі адысці ад гэтых прынцыпаў, дадаўшы або прыбраўшы адзін з слайдаў. Альбо, калі ў вас сыходзіць занадта шмат часу на адзін слайд, вам можа спатрэбіцца звузіць сваю тэму.

Прыклад прэзентацыі

Ніжэй я ўключыла слайды з шаблону Simplicity PowerPoint з GraphicRiver. Гэта прыклад хутка складзенай кароткай прэзентацыі.

Са свайго досведу я ведаю, што такая прэзентацыя зойме прыкладна 2 хвіліны. Вось першы - тытульны - слайд:

A 15 second presentation title slide
Гэты ўступны слайд займае прыкладна 15 секунд.

Для гэтага слайда трэба будзе згадаць імя выступоўцы, назву прэзентацыі і назву кампаніі.  Звярніце ўвагу, што на слайдзе няма ўсяго, што кажа прамоўца. Гэты тытульны слайд заняў у мяне 15 секунд. У вас можа быць па-іншаму.

Вось наступны слайд:

A simple 30 second presentation slide
На гэты просты слайд патрабуецца прыкладна 30 секунд.

Гэты слайд па сутнасці прадстаўляе кампанію. Зноў жа, на ім няма ўсяго, што я збіраюся сказаць. На гэты просты слайд ў мяне сышло 30 секунд.

Вось другі прыклад 30-секунднага слайда:

Another simple presentation slide
Гэты слайд таксама заняў у мяне 30 секунд.

Заключны слайд гэтай вельмі кароткай прэзентацыі крыху больш складаны за астатнія, але ўсё роўна ў мяне на яго сышло толькі 45 секунд.

45 second presentation slide
На гэты слайд у мяне сышло 45 секунд.

Ваша прэзентацыя павінная быць гнуткай

Многіх прафесіяналаў зноў і зноў просяць па-рознаму прадставіць адну і тую ж прэзентацыю. Напрыклад, спецыялістам па продажах могуць спатрэбіцца доўгія і кароткія версіі прэзентацый на адну і тую ж тэму.

Калі гэта тычыцца і вас, прыміце да ўвагi пункты вышэй. Лепш за ўсё спачатку стварыць і захаваць доўгую версію прэзентацыі, а затым адрэдагаваць яе, зрабіўшы карацейшай і засяродзіўшыся на чымсьці адным.  Захоўваючы больш кароткую версію, будзьце ўважлівыя, каб не памыліцца і захаваць яе як асобны файл.

Вам будзе прасцей, калі вы зробiце гэта некалькі разоў.

Загрузіце нашу новую электронную кнігу па стварэнні выдатных прэзентацый (бясплатна ў фармаце PDF)

У нас ёсць выдатны дадатак да гэтага ўроку, і ен правядзе вас праз увесь працэс стварэння прэзентацый. Даведайцеся, як напісаць сваю прэзентацыю, зрабіць для яе прафесійны дызайн і падрыхтавацца да моцнага выступлення.

Загрузіце нашу новую электронную кнігу: Поўнае кіраўніцтва па стварэнні выдатных прэзентацый. Вы яе атрымаеце бясплатна, падпісаўшыся на бізнес-рассылку ад Tuts+.

Free eBook PDF Download Make a Great Presentation

Цяпер вы гатовыя правесці добрую 5-хвілінную прэзентацыю

Можна стварыць эфектную прэзентацыю на любую колькасць часу, калі ведаць як. Правільна ўсё распланаваўшы, вы зможаце хутка скласці жывую 5-хвілінную прэзентацыя з прыдатнай колькасцю слайдаў.

Ствараючы кароткую прэзентацыю, памятайце, што важна добра ведаць сваю публіку. Таксама вельмі важна абраць прыдатную і простую тэму.

І самае галоўнае: не забудзьцеся патрэніравацца і падлічыць падчас сваёй прэзентацыі. Толькі так вы зразумееце, колькі часу яна ў вас зойме.  Улічыце, што на самым выступе вы можаце пачаць гаварыць хутчэй.

Цяпер вы ведаеце, што рабіць, і гатовыя стварыць сваю 5-хвілінную прэзентацыю. Поспехаў!

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.