Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Careers
Business

Як сыходзіць з працы своечасова кожны дзень (нягледзячы ні на што)

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Вы рэгулярна затрымліваецеся ў офісе? Вам можа здацца, што гэта прадуктыўны працэс, які прасоўвае вас у кар'еры, але на самой справе вам не трэба ахвяраваць сваiм асабістым жыццём, каб быць прадуктыўным работнікам.

Даследаванню Гэлапа ў 2014 годзе падвергліся больш за 1000 амерыканскіх работнікаў, у выніку чаго было выяўлена, што 4 з 10 працавалі больш за 50 гадзін у тыдзень. Многія работнікі таксама адказваюць на лісты і званкі пасля працоўнага дня.

Always at work
Калі вам здаецца, што вы ўвесь час праводзiце на працы, статыстыка паказвае, што вы не адныя такiя (крыніца фатаграфіі: Envato Elements).

Але занятасць не заўсёды роўная прадуктыўнасці. На самай справе, даследаванне краін Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) выявіла, што ў тых краінах, дзе на працы праводзяць больш за ўсё часу, прадуктыўнасць зніжана.

У той час як гнуткі графік працы і праца, якая не залежная ад месцазнаходжання, дазвалялі большаму колькасці работнікаў кантраляваць месца і час іх працы; такая ж гнуткасць дазваляе шматлікім супрацоўнікам адключыцца або выйсці з сістэмы на працы.

Гэтая ўстаноўка «заўсёды на сувязі» крадзе час, патрэбны вам для дзейнасці, якая сілкуе ваш фiзiчны i псіхічны стан. Сустрэчы з сябрамі, спорт, ваш асабісты час для сябе і нават той час, якi вам патрэбны для клопату пра сям'ю і выканання даручэнняў, часта, але не спецыяльна, адсоўваецца ў бок з-за таго, што для многіх з нас складана сысці з працы своечасова. 

У гэтым кіраўніцтве вы даведаецеся, як пакідаць офіс своечасова, зрабіўшы ўсю неабходную працу. Сыходзячы з працы своечасова, вы вызваляеце час для важных персанальных задач.

Вобраз мыслення і звычкі гарманічнага работніка 

Гэта кіраўніцтва пакажа вам, як дасягаць большага з меншымі стратамі і чаму праца звыш 40 гадзін на тыдзень не павышае прадуктыўнасць.

Прачытаўшы яго, вы таксама зможаце развіць правільны лад мыслення пра працоўны час і даведаецеся, як ён ставіцца да вашай прадуктыўнасці і дабрабыту. З часам вы больш не будзеце адчуваць патрэбу ў тым, каб браць працу на дом або адчуваць віну за тое, што сыходзіце з працы своечасова.

1. Пачатак і канец штодзённай руціны

Ці было ў вас такое, што прайшоў цэлы дзень, а вы не зрабілі нічога важнага? Жыццё, як і праца, проста адбываецца з вамі, калі ў вас няма пэўнага рэжыму.

Заведзены распарадак дазваляе вам кантраляваць свой дзень, таму вы не заблытваецеся ў сваёй паштовай скрыні, бескарысных справах і патрэбах людзей вакол вас. 

Прыклад пачатку распарадку дня 

1. Сплануйце свой дзень. Вазьміце свой арганайзер або каляндар і вырашыце, якія задачы трэба зрабіць у працягу дня, каб ён быў паспяховым. Вызначце важныя задачы, якія прасунуць вас наперад да вашых мэтаў, але будзьце рэалістычныя з тым, колькі вы можаце зрабіць за адведзены час працоўнага дня. 

2. Зрабіце зарадку. Хай сэрца разгоніцца. Фізічныя практыкаванні перад працай зніжаюць узровень стрэсу і павышаюць вашу энергію, таму вы не будзеце адчуваць сябе млявым у пачатку дня.

3. Сцеражыцеся адцягваючых фактараў. Пазбягайце вядомых адцягваючых фактараў у офісе да таго, як яны вам перашкодзяць. Калі сярод вашых таварышаў па службе ёсць аматары пабалбатаць, купіце добрыя навушнікі і мякка скажыце ім, што вы занятыя. Вы таксама можаце пашукаць іншае месца, калі ваш калега настойвае на балбатні.

Унутраныя адцягваючыя фактары, такія як патрэба ў перапынку на каву, праверцы стужкі фэйсбуку або выкарыстанне тэлефона, могуць выкарыстоўвацца як узнагарода за час, праведзены за працай. Да прыкладу, вы можаце дамовіцца з сабой, што пойдзеце да гандлёвага аўтамата за перакусам, калі скончыце заданне да 10:00. Гэта заахвочвальная сістэма «Калі/То» прымушае ваш мозг глядзець на ўнутраныя адцягваючыя фактары як на нешта падкантрольнае, замест таго, каб успрымаць іх як непазбежных пажыральнікаў часу. 

4. Вызначайце колькасць сходаў і адхіляйце іх пры магчымасці. Пачытайце праграму сходу і даведайцеся, ці неабходны ваш удзел, ці вы запрошаны проста як глядач за кампанію з іншымі. Ветліва адхіляйце запрашэнне на сход, калі тэма не звязаная з вашымі задачамі, або парэкамендуйце калегу, які можа сказаць больш. Калі вы павінныя там прысутнічаць, спашліцеся на заданне, якое трэба выканаць да вызначанага тэрміну.

Некаторыя сходы праводзяцца кожны тыдзень і складаюцца з розных груп, таму ў гэтым выпадку вы можаце проста наведаць тую частку сходу, якая да вас ставіцца, а затым пакінуць яго, калі гутарка выйшла за межы вашых абавязкаў.

Распарадак канца дня 

Гэта руцінная працэдура павінна сігналізаваць вам і вашым калегам, што вы пойдзеце праз некалькі хвілін.

  • Захавайце ўсе дакументы, з якімі вы працуеце, і зачыніце ўсе ўкладкі ў браўзэры.
  • Перагледзьце задачы, якія вы выканалі, і звярніце ўвагу на тое, што чакае выканання і што трэба ўключыць ў заўтрашнюю праграму.
  • Вызначце, што прайшло добра, а што - не, і што можна зрабіць, каб пазбегнуць той жа праблемы ў будучыні.
  • Ці ёсць у вас нейкае заданне, якога вы пазбягаеце на працягу некалькіх дзён? Разбіце яго на зручныя фрагменты.
  • Па жаданні: стварыце лёгкае заданне на заўтра.
  • Выключыце кампутар і прыбярыцеся на стале. 

2. Усталюйце час сыходу, якi не абмяркоўваецца 

Складана пакінуць офіс своечасова, калі вашы калегі ўсё яшчэ за працай. З-за культуры вашай кампаніі вы можаце адчуць, што своечасовы сыход дадому можа пашкодзіць вашай кар'еры.

Сыходзіць своечасова - гэта не грэх або прывілей. Калі ў вашым кантракце не пазначана, што ад вас патрабуюцца рэгулярныя перапрацоўкі, ніхто не можа вас спыніць. Ваш сыход не азначае, што вы працавалі менш за калегаў. Гэта ўсяго толькі пытанне ўспрымання.

Перагледзьце свае думкі і пачуцці адносна часу сыходу. Замест думкі пра «пакіданне працы» падумайце пра тое, што вы будзеце рабіць далей, каб перавесці свой фокус на іншыя задачы, якія гэтак жа важныя, як i ваша праца. 

Прыклады: 

  • «Я збіраюся на мерапрыемства з сябрамі»
  • «Я збіраюся дадому, каб прыгатаваць ежу і павячэраць са сваёй сям'ёй» 
  • «Я збіраюся ў трэнажорную залу, бо спорт падтрымлівае мае здароўе і фізічную форму». 

А яшчэ лепш - адразу ж дамовіцеся аб сустрэчы па завяршэнні працоўнага дня, каб прымусіць сябе сысці.

Завяршайце важныя задачы, каб вас не прымусілі застацца пасля працы 

Вядома, ніякія вышэйапісаныя стратэгіі не дапамогуць, калі вы не завяршылі важныя задачы. Ваш начальнік не дазволіць вам сысці дадому рана, калі чаканыя справаздачы не скончаныя з-за пустога марнавання часу. Стратэгіі, прадстаўленыя ніжэй, дапамогуць вам расставіць прыярытэты і сфакусавацца на тым, што важна, замест таго, каб марнаваць час на непатрэбныя задачы. 

3. Расстаўце прыярытэты 

Ніжэй прадстаўлены просты спосаб расставіць вашы задачы ў прыярытэтным парадку: 

1. Запішыце ўсе задачы на ​​дзень. Не думайце пра колькасць пунктаў у спісе ці парадак, у якім іх трэба здзейсніць, бо гэта будзе агаворана пазней. 

2. Вызначце, якiя задачы тэрміновыя або важныя, а якiя -  I тэрміновыя, І важныя разам. Тэрміновыя задачы - гэта тыя, якія патрабуюць неадкладнай увагі, напрыклад, калі іх трэба завяршыць да канца дня або ўжо пратэрмінаваныя.  Важныя задачы - тыя, якія ўнясуць уклад у вашы кар'ерныя мэты або могуць мець сур'ёзныя наступствы для вас, вашага начальніка ці кампаніі, калі іх не завяршыць.

Нетэрмiновыя заданні можна пакінуць на канец дня або дэлегаваць каму-небудзь іншаму. Сфакусуйцеся толькі на выкананні тэрміновых і важных задач, затым рухайцеся далей.

3. Ацаніце каштоўнасць задачы для вашай кар'еры і працадаўцы. Часам усе вашы задачы будуць тэрміновымі або i тэрміновымі, і важнымі, з-за чаго будзе складана паставіць адну задачу перад другой. Тут трэба вызначыць каштоўнасць або вагу для вызначанага праекта.

У большасці выпадкаў задачы для кліентаў больш важныя, чым унутраная праца, бо гэтыя кліенты плацяць вашаму працадаўцу і маюць пэўныя чаканні. У цэлым, больш значныя задачы ўплываюць на большую колькасць людзей, рэпутацыю і прыбытак кампаніі. 

4. Адсякайце няважныя задачы. Альбо зрабіце іх пазней, знайдзіце спосаб іх аўтаматызаваць або дэлегаваць камусьці іншаму.

Складзіце спіс згодна з вышэйпаказанай сістэмай, затым засяродзьцеся на задачах высокай важнасці і тэрміновасці і пачніце з іх. Пакіньце бескарысныя справы на тыя дні, калі ў вас будзе вольны час, ці калі будзе лягчэй пачаць з «размінкавай» задачы перад апусканнем у больш складаную працу. 

4. Перафакусуйцеся

Усталюйце будзільнік на кожныя 90 хвілін. Калі ён звініць, уставайце і глыбока дыхайце, альбо хадзіце па офісе некалькі хвілін, каб вызваліць галаву. Вылучыце на гэта 3-5 хвілін.

Выкарыстоўвайце гэты час, каб ацаніць, як вы спраўляецеся з працай на дадзены момант. Ці прайшла папярэдняя гадзіна прадуктыўна або ліст ад вашага начальніка адцягнуў вас? У любым выпадку, выкарыстоўвайце гэты кароткі перапынак, каб у думках перагледзець свой спіс спраў і сфакусавацца на тым, што вы будзеце рабіць у наступныя 90 хвілін.

Рабіць перапынак у працы кожныя 90 хвілін - гэта не дарэмная трата часу. Калі падысці да яго адказна, гэты хуткі пяціхвілінны перапынак пазбавіць вас ад «летуценнасці» або расцягу часу, што часам здараецца, калі вы над чымсьці працуеце. Гэта таксама дапаможа вам адступіць у бок і засяродзіцца на тым, што было важна, пасля таго як вы адцягнуліся.

5. Проста пачніце 

Пачаць - гэта самае складанае, але калі вы гэта зробіце, становіцца прасцей. Даследчык Стэнфардскага ўніверсітэта Б.Д. Фог стварыў праграму "Дробныя звычкі" на гэтую тэму. Згодна з гэтай праграмай, пачатак звычкі (або любога працоўнага задання) не павінны быць вайной інтарэсаў, калі вы засяродзіцеся на дробных кроках. Усталяваўшы нізкую планку, вам лягчэй выдаліць любыя перашкоды ў працы.

Напрыклад, замест таго каб прымушаць сябе чытаць цэлую інструкцыю да відэа, скажыце сабе, што можна прачытаць усяго адзін параграф ці нават адзiн сказ, калі хочаце. Эксперымент Фога паказвае, што прасцей за ўсё працягваць нешта, калі вы ўжо пачалі. 

6. Перастаньце спрабаваць выконваць адразу некалькi задач

Ваш мозг не вельмі добра разбіраецца ў шматзадачнасці, нягледзячы на тое, што вы думаеце. Даследаванне, праведзенае ў Каліфарнійскім універсітэце Ірвіна, паказала, што на працягу 23 хвілін чалавек можа аднавіць фокус пасля пераключэння задач. Шматзадачнасць можа даць вам пачуццё прадуктыўнасці, але пераключэнне працэсаў запавольвае вас і негатыўна адбіваецца на якасцi працы. 

Аднак не ўсе адцягваючыя фактары або пераключэнне заданняў дрэнныя. Даследаванне кажа пра тое, што калі адцягненне займае ўсяго некалькі хвілін і не ўцягвае вас ва ўзмоцненую разумовую дзейнасць, напрыклад, падпісанне дакумента або паход у прыбіральню, яно не выкліча значнага збою ў разумовым працэсы. 

Вы захаваеце больш часу (і разумовай сілы), калі сфакусуецеся на адным заданні. Вы лепш справіцеся з працай і пазбегнеце рызыкі змяшэння ідэй у сваёй галаве. 

7. Заблакуйце адцягваючыя сайты і прыкладанні 

Выкарыстоўвайце блакатары вэбсайтаў і прыкладанняў, калі вы не можаце не наведваць іх. Такія пашырэннi, як StayFocused і SelfControl, абмяжуюць або пазбавяць вас ад забаўляльных і сайтаў, якiя адцягваюць час у працоўныя гадзіны.  Адключыце паведамленні пра прылажэнні, якія вы не можаце выдаліць, альбо перавядзіце іх у ціхі рэжым, каб яны вас не адцягвалі.

Яны ўсё яшчэ адцягваюць вашу ўвагу? Пакладзiце побач з кампутарам «нататнік, якi адцягвае ўвагу», каб можна было запісваць у яго думкі i ідэі, якiя вам прыходзяць, падзеі ці нешта іншае, што адцягвае вас. Такім чынам, вы разгрузіце мозг ад непатрэбнага, і яно не будзе перашкаджаць вам на задворках свядомасці выпадковымі думкамі, якія з'яўляюцца, калі вы занятыя важнымі задачамі. 

8. Правярайце пошту толькі некалькі разоў у дзень 

Вы ведалі, што сярэдні работнік правярае ўваходную пошту цэлых 36 раз у гадзіну? Верце ці не, я ўпэўненая, што вы правяраеце пошту больш, чым трэба.  Вы можаце гэта рабіць проста па звычцы, бо пошта заўсёды адкрытая ў вашым браўзэры. 

Правярайце пошту толькі ў пэўны час, каб захаваць час і пазбегнуць адцягнення. Калі магчыма, правярайце пошту толькі пасля завяршэння хаця б аднаго важнага задання ў гэты дзень, каб ваша ўвага не адцягвалася на няважныя задачы. 

Змагайцеся з жаданнем адказваць неадкладна на тыя лісты, якія не патрабуюць імгненнага рэагавання. Вы таксама можаце прадухіліць паўторныя абмеркаваннi па электроннай пошце, падаўшы выбар або вычарпальную інфармацыю па тэме вашай гутаркі.  Напрыклад, прызначаючы сустрэчы, падайце два ці тры варыянты замест адной даты і часу, каб ваш суразмоўца мог хутка абраць час, якi таксама падыходзіць яму.  Той жа прыём выкарыстоўваецца і ў дачыненні да выбару месца сустрэчы, калі мы гаворым пра якую-небудзь задачу, якая змяшчае інфармацыю «хто, што, калі, дзе, як», якую вы можаце даць перш, чым суразмоўца вас спытае пра яе. 

4 парады для ўстанаўлення жаданага часу сыходу з працы 

Пералічаныя ніжэй стратэгіі будуць карысныя, калі ваша офісная культура настойвае на перапрацоўках незалежна ад таго, колькі працы вы выканалі.

1. Скажыце людзям, калі вы плануеце сысці з працы

За некалькі гадзін да сыходу проста скажыце сваім калегам і начальніку, калі вы маеце намер сысці. Мякка падвядзіце размову да вашага часу сыходу, калі кажаце пра дзённую працу, напрыклад:

«Мне трэба сысці сёння ў 5,таму калі ёсць нешта тэрміновае, што мне трэба зрабіць, дайце мне пра гэта ведаць а другой гадзіне дня».

Вышэй паказаны сцэнар, якi дасягае трох мэтаў:

  • Усталёўвае чаканне, што вы пойдзеце дадому своечасова, каб у калег не ўзнікла адчуванне, што вы пайшлі, не папярэдзіўшы іх.
  • Схіляе вашага начальніка або калегаў расставіць прыярытэты задач, якія яны вам перададуць.
  • Выключае перадачу задач у апошнюю хвіліну і дае вам цвёрдае права адхіліць такія задачы.

Вас можа турбаваць, што падумаюць вашы калегі пра ваш ранні сыход. У гэтым выпадку згадайце важныя задачы, якія вы зрабілі на працягу дня, каб адвесці патэнцыйныя абвінавачванні ў тым, што вы лянівы ці не камандны гулец.

2. Пачынайце сустрэчы хаця б за гадзіну да афіцыйнага канца працоўнага дня

Вядома, гэта працуе, толькі калі вам трэба выступіць на сходзе. Пачынайце сход хоць бы за гадзіну да канца працоўнага дня. Пачаць сустрэчу ў 4 гадзіны -добрая ідэя, калі ваш сход доўжыцца ўсяго 30 хвілін, а вы маеце намер сысці дадому ў 5. Ссуньце сход на 30 хвілін раней, калі думаеце, што ён будзе доўжыцца як мінімум гадзіну.

3. Спытайце свайго начальніка пра яго прыярытэты

Некаторыя начальнікі не ўмеюць выстаўляць прыярытэты, таму проста перадаюць вам задачы па меры паступлення. Таму ваша права папрасіць яго расставіць усе вашыя задачы ў парадку важнасці ад самых важных да менш важных. Калі ў начальніка ўзнікаюць з гэтым складанасці, спытайце пра тэрмін кожнага задання або выкарыстоўвайце спосаб расстаноўкі прыярытэтаў, згаданы вышэй.

4. Кажыце «Не»

Адхіляйце просьбы аб дапамозе ці любую задачу, якая не патрабуе вашага ўдзелу, калі ваша талерка ўжо поўная. Не згаджайцеся адразу ж, калі хтосьці просіць вас пра нешта. Памятайце пра свае чакаючыя, паўторныя і будучыя задачы, каб не шкадаваць пазней.

У вас усё яшчэ будзе работа на заўтра

Не важна, як старанна вы працуеце, заўсёды будуць неадказаныя лісты, «падпаленыя» справы і пункты ў спісе спраў. Гэта не спыніцца, незалежна ад таго, дома вы або ў офісе, таму нічога не застаецца, як сысці з працы своечасова і перазагрузіцца.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.