Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Careers
Business

Нуда на працы: як зберагчы час, энергію і ўвагу

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Па выніках апытання Gallup, у ЗША з 200 000 працаўнікоў 51% сумуюць ад гультайства. Акрамя работнікаў сферы абслугоўвання і лёгкай прамысловасці, 71% апытаных дзяржаўных служачых незадаволеныя сваёй працай.

Bored-at-work
Калі вам сумна на працы, вы не адзiн. (Image Source)

Пры стажы каля 40 гадоў і працягласці працоўнага тыдня 40 гадзін, нават пры выліку некалькіх выходных дзён у годзе, гэта больш за 72 000 гадзін на працягу ўсяго жыцця - ці каля 9000 дзён у офісе. Цi згодныя вы большую частку свайго жыцця паміраць ад нуды? Магчыма, вы зможаце гэтага пазбегнуць, калі азнаёміцеся з нашымі прапановамі пра тое, як пераадолець манатоннасць працы.

Працадаўцы не заўсёды вінаватыя

Акрамя руціннай аднастайнасці даручаных вам задач, ёсць і іншыя прычыны нуды. Вось некаторыя з іх:

  • адсутнасць кар'ернага росту ў перспектыве
  • несупадзенне вашых якасцяў з абранай кар'ерай
  • меркаванне працаўніка, што яго недаацэньваюць, нават калi ў яго ​​адсутнiчаючь патрэбныя навыкi і прафесійны вопыт
  • недастатковае разуменне паміж вамі і наймальнікам у сэнсе прасоўвання па службе

Як пазбавіцца ад нуды правільнай пастаноўкай мэтаў

Кожны мае свае ўяўленне пра ідэальную працу. Адны мараць пра далёкія краi, іншым дастаткова проста бачыць вынікі сваёй працы. Чым далей ваша бягучая дзейнасць ад ідэалу, тым мацней туга.

Даследаванні прафесара Cecile K. Cho з Універсітэта California-Riverside паказваюць, што чым вышэй мэта, тым больш задавальнення ад яе дасягнення ў будучыні. Такім чынам, змена дзейнасці выпхне вас з зоны камфорту, але ў выніку вы станеце больш шчаслівым.

Адкажыце на прапанаваныя пытанні, каб даведацца, ці з'яўляецца адсутнасць кар'еры прычынай вашай нуды на працы.

1. Чыiм жыццём вы жывяце?

Чаму менавіта гэтая праца? Па патрабаванні бацькоў ці з-за вашага дыплома? Магчыма, вы самі абралі гэтую працу з-за зарплаты, але вашы патрэбы з тых часоў змяніліся. Ацаніце сітуацыю, у якой вы знаходзіцеся. Не трэба вінаваціць сябе або іншых за тое, што вы ў яе патрапілі.

Пагаварыце з людзьмі, якія трапілі ў цяжкае становішча. Калі вашы бацькі хацелі для вас гэтай працы, пагаварыце з імі. Яны толькі хацелі, каб праца забяспечвала патрэбы вашай сям'і. Таму падказалі вам стаць юрыстам, праграмістам, урачом або авалодаць іншай спецыяльнасцю, якая добра аплачваецца. Займіцеся тым, што вам падабаецца, не выклікаючы гневу бацькоў, і яны зразумеюць, што гэта не адзінае высокааплатнае і стабільнае працоўнае месца.

Можа быць, нуда выкліканая розніцай паміж узроўнем вашай адукацыі і аплатай? Паспрабуйце вывучыць варыянты працы, дзе вашы навыкі і захапленні супадаюць. Напрыклад, калі вам сумна напісанне кода для SaaS, пачніце распрацоўваць анлайн-гульні. Гэты від дзейнасці не патрабуе новых навыкаў, таму ў вас застануцца добрыя шанцы захаваць (ці павялічыць) бягучую стаўку аплаты.

2. Даведайцеся пра прычыну сваёй нуды

Магчыма, праца вам надакучыла з-за нізкага ўзроўню задач, якія не адпавядаюць вашым ведам. Магчыма, вы ўжо перараслі ўзровень, з якога пачыналі, і многія заданні сталі здавацца тупымі і манатонным. Гэта адрозніваецца ад сітуацыі, апісанай вышэй. Проста вашы веды дрэнна выкарыстоўваюцца.

Вы не самотныя. Даклад TINYpulse 2015 года па Employee Engagement and Organizational Culture паказаў, што больш за 70% з 400,000 апытаных лічаць, што іх патэнцыял не запатрабаваны на працы.

Вы можаце пазбавіцца ад нуды двума спосабамі:

  • Дамагчыся павышэння на пасаду з большай адказнасцю.
  • Перайдзіце ў іншы аддзел або памяняйце профіль, дзе вашы навыкі паслужаць для іншай працы. (Прыклад: з шэф-кухару рэстарана на кухара грамадскага харчавання).

Вось выдатны дапаможнік, каб падрыхтавацца да любых інтэрв'ю ў пошуках альтэрнатыўнага працаўладкавання:

3. Адпаведнасць жыццёвых і кар'ерных мэтаў

На гэтым этапе вы ўжо вызначылі прычыну сваёй нуды. Цяпер надышоў час вызначыць свой лад жыцця і ролю ў iм вашай прафесіі.

Абіраючы працу, людзі арыентуюцца на тое, што ім падабаецца, ці на тое, чаму яны навучыліся. Хоць гэта добрыя крытэрыі, яны не працуюць у доўгатэрміновай перспектыве, таму што не ўлічваюць важны аспект вашай кар'еры: асабістае жыццё. Кар'ера звязаная з асабістым жыццём у плане фінансаў, захапленняў і свабоды падчас і пасля працы. З іншага боку, вашы асабістыя мэты - будзь то сыход на пенсію, адкрыццё бізнесу або падтрымка сям'і - таксама стымулы да працы.

Вы доўга не ўтрымаецеся на працы, якая не будзе гарманічна супадаць з вашым стылем жыцця і асабістымі перавагамі. Напрыклад, калі вы шмат падарожнічаеце і аддаеце перавагу працы па настроі, вам не быць адвакатам. Спатрэбіцца каля васьмі гадоў на вывучэнне законаў і год ці два, каб здаць іспыт. На гэтым вашы цяжкасці толькі пачнуцца, таму што з гэтага часу вам давядзецца працаваць па дзесяць і больш гадзін у дзень.  Юрыспрудэнцыя не пакіне вам той свабоды, якой вы хочаце ў жыцці. Але калі вы любіце даследаваннi, абарону невінаватых і тую цяжкую працу, якая з гэтым звязаная, тады прафесія юрыста вам падыходзіць.

Гэтая логіка дастасоўная да ўсіх прафесій, таму калі вы хочаце стабільную зарплату і пенсію ад сваёй кампаніі, то лепш будзе пашукаць высокааплатную карпаратыўную працу. Але калі вы шануеце свабоду вышэй саліднай зарплаты, то цэльцiся на выдаленую або пазаштатную працу.

Што калі вашы жыццёвыя і кар'ерныя мэты не супадаюць? Што рабіць, калі вы хочаце стварыць сям'ю, але ваша праца адымае 70 або больш гадзін вашага часу ў тыдзень? Зразумела, што немагчыма пабудаваць сям'ю пры 70-гадзінным рабочым тыдні. Michelle Riklan, кіраўнік Riklan Resources, прапануе,

«Часам для дасягнення мэты ў адной вобласці даводзіцца ахвяраваць або шукаць кампраміс у іншай. Падумайце, што для вас важна, а астатняе падначаленае гэтаму».

Не ведаеце ідэалу сваёй працы? Julie Erickson з MyRightFitJob.com прапануе прайсці бясплатныя тэсты на Sokanu, якія дадуць вам спіс варыянтаў кар'еры на аснове вашых пераваг.

У гэтым дапаможніку пошук кар'еры абмяркоўваецца больш падрабязна:

4. Якія крокі трэба зрабіць цяпер для выбару падыходнай вам працы?

Адкажыце на наступныя пытанні, каб вызначыць, як рушыць наперад у пошуках сваёй жыццёвай кар'еры:

Пытанне 1. Якія веды, навыкі або сертыфікаты неабходныя для маёй будучай кар'еры?

Вызначце патрэбы ў абранай вамі кар'еры (крокі 1 - 3). Падзяліце гэты спіс на дзве калонкі, адзін з навыкамі, якія ў вас ужо ёсць, і іншы для тых, якія спатрэбяцца. Складзіце план развіцця гэтых навыкаў праз чытанне, валанцёрства або навучанне на практыцы.

Пытанне 2. Ад чаго варта адмовіцца дзеля змены кар'еры?

Выдаткі і вольны час, ад якіх вы часова адмовіцеся, дапамогуць вам знайсці патрэбны час і бюджэт.

Пытанне 3. Якія рэсурсы спатрэбяцца?

Што дапаможа вам у прасоўванні? Якія кнігі, навучальныя матэрыялы або сеткавыя рэсурсы спатрэбяцца?  Можа спатрэбіцца новае рэзюмэ, профіль у LinkedIn, знаёмы ў патрэбнай кампаніі або кадравік, добра абазнаны ў справах вашай галіны.  Калі сумняваецеся, спытайцеся каго-небудзь з падобнай спецыяльнасцю.

Пытанне 4. Якія могуць сустрэцца перашкоды?

Звычайна гэта грошы, час і бягучыя працоўныя абавязкі. Але партнёр або бос, якiя не аказваюць падтрымку, таксама будуць перашкодай, з якой вам, магчыма, давядзецца аднойчы сутыкнуцца. Запішыце ўсе магчымыя перашкоды, затым прыдумайце план іх пераадолення.

5. Даследуйце новыя магчымасці загадзя

Праца, якую вы хочаце, можа апынуцца не такой, як вы сабе ўяўлялі, падумайце пра гэта, перш чым пакінуць сённяшняе месца. Пагаварыце з людзьмі ў прафесіі, якая вас цікавіць. Распытайце іх пра графік, праблемы і няўдачы, каб зразумець, што іх штодзённая дзейнасць - гэта менавіта тое, што вы мелі на ўвазе. Можаце дамовіцца пра тыднёвую стажыроўку, каб выпрабаваць усё самому.

Намячайце мэты па прынцыпе SMART

Напішыце канкрэтны, вымераны, дзейсны i рэалістычны план дасягнення сваіх мэтаў і адсочвайце яго. Разбіце яго на 30 дзён, тры месяцы і паўгода.

Напрыклад, вызначэнне адсутных навыкаў і неабходных рэсурсаў павінна стаць часткай вашага 30-дзённага плана. Але для асваення адсутных ведаў адвядзіце наступныя тры месяцы. На стварэнне інтэрнэт-рэсурсаў, складанне рэзюмэ і гутаркі могуць быць вылучаныя наступныя тры месяцы.

Як наладзіцца на большую актыўнасць

Нуда на бягучай працы не заўсёды азначае, што вам пара шукаць новую. Часам вам проста трэба сябе нагрузіць. Ніжэй прыведзеныя тры ідэі, якія вы можаце паспрабаваць, калі засумавалі на працы.

1. Будзьце дапытлівым

Нуда - вынік страты цікавасці. Так, вы шмат чаго дасягнулі, але ваша праца, як і любая іншая праца на гэтай планеце, працягвае развівацца.  Такім чынам, вам неабходна вучыцца. Адступiце назад, прачытайце кнігу, паглядзіце фільм ці неяк адцягніцеся, калі стала сумна.

Ацэніце сваю працу з іншага пункту гледжання, напрыклад, кліента. У кнізе A Curious Mind Brian Gazer апісвае, як даследчыкі Heinz узяліся праверыць, як спажыўцы захоўваюць бутэлькі кетчупа ў сябе халадзільніку. І выявілі, што людзі захоўвалі бутэлькі кетчупа ўверх дном, каб не даводзілася выбіваць змесціва, калі яно спатрэбіцца. Перанос увагі на спажыўцоў замест свайго прадукту дапамагло дызайнеру Heinz стварыць знакавую бутэльку, якую можна сціснуць. На прыкладзе бутэлькі кетчупа Heinz відаць, як змяненне вугла зроку можа прывесці да захапляльных адкрыццяў.

2. Пачніце весці блог

Вядзіце блог пра тыя падзеі ў вашай працы, якія можна раскрываць, пра новыя рэчы або ідэi, якія вы хочаце рэалізаваць у офісе. Усталюйце перыядычнасць публікацый, па меншай меры, раз у два тыдні.

Ваш блог можа адкрыць вам новыя магчымасці, напрыклад, у аддзеле камунікацый або маркетынгу. Вы нават можаце ствараць мерапрыемствы ад імя вашай кампаніі. Акрамя таго, вы можаце атрымліваць дадатковы прыбытак ад кансультацый іншых кампаній, як толькі ваш вопыт будзе ўсталяваны ў iнтэрнэце. Праглядзiце дапаможнік па блогах, каб даведацца больш:

Напрыклад, досвед працы Sean of MyMoneyWizard у якасці банкіра і фінансавага аналітыка дазваляе яму пісаць пра інвеставанне грошай і разуменне розных варыянтаў інвестыцый.

3. Вучыцеся працаваць у камандзе

Навучыце сваіх калегаў некаторым сваім навыкам. Калі вы саромеецеся выступаць перад групай людзей, паглядзіце, ці ёсць у вашага працадаўцы праграма настаўніцтва, да якой вы можаце далучыцца.

Вылучыўшы час, вы можаце даследаваць больш рацыянальныя інструменты або прыёмы выканання задач і прадставіць іх свайму менеджэру. Вось кіраўніцтва для прэзентацыі:

Калі ў вас крызіс

Што калі вы любіце сваю працу і досыць загружаныя, але вам усё яшчэ сумна? Вы спустошаныя або вам проста трэба трохі адцягнуцца.

Гэта бывае нават з лепшымі. Ніжэй прыведзеныя чатыры магчымасці таго, што рабіць у гэтым выпадку:

  • Выцерці дошку.
  • Выдаліць старыя файлы на кампутары.
  • Стварыць сетку кантактаў.
  • Арганізаваць свой каляндар.
  • Далучайцеся да грамадскай працы, напрыклад, да турыстычнага клубу або групы валанцёраў.
  • Вывучайце навіны галіны.
  • Аднавіце рэзюмэ і профіль на LinkedIn.
  • Выпіце кавы з настаўнікам.

Змена працы - гэта не адзінае рашэнне, калі вы засумавалі

Гэта нармальна - засумаваць, як толькі перыяд «мядовага месяца» на працоўным месцы скончаны. Гэта не заўсёды азначае, што пара мяняць працу. Як вы ўжо зразумелі, змена прафесіі не заўсёды пазбаўляе ад нуды. Часам дастаткова паставіць новую мэту або кінуць выклік самому сабе. У любым выпадку, не сыходзьце, пакуль не даведаецеся пра рэальную прычыну сваёй нуды.

Вам было сумна на працы? Як вы гэта пераадолелі? Падзяліцеся сваімі адказамі ў каментарах ніжэй.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.