Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Business
  2. Finance
Business

Пазыка сродкаў як спосаб фінансавання бізнесу 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called Funding a Business.
Funding a Business From Your Own Pocket
Raising Money For Your Business Through Crowdfunding

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Доўг асацыюецца ў нас з чымсьці дрэнным. На працягу стагоддзяў мудрацы нагадвалі нам пра небяспекі пазык, ад Шэкспіра, які пісаў: "У доўг не бяры, і ў пазыку не давай", да Бенджаміна Франкліна, чыімі словамі былі: "Лепш патрэбу нясі, а ў пазыку не прасі".

Але для многіх малых бізнесаў пазыка - гэта магутны спосаб сабраць грошы, неабходныя для росту і пашырэнню. Як і ў любога іншага метаду фінансавання, у яго ёсць свае "за" і "супраць".

У гэтым уроку мы разгледзім розныя спосабы атрымання грашовай пазыкі і перавагі і недахопы кожнага з іх. Потым мы разбяром некалькі практычных метадаў, як забяспечыць фінансаванне вашаму бізнесу на падыходных для яго ўмовах.

Гэта трэцяя частка нашай серыі з васьмі артыкулаў "Фінансаванне бізнесу". Мы ўжо сцісла выклалі асноўныя варыянты і даведаліся, як фінансаваць бізнес з уласнай кішэні. Пасля мы разгледзім розныя формы акцыянернага інвеставання.

Сёння мы засяродзімся на пазыке. У выніку вы зможаце вырашыць, ці падыходзіць запазычанне грошай для вашага бізнесу, зразумееце розныя даступныя вам магчымасці і даведаецеся, як падаць заяўку і атрымаць фінансаванне на спрыяльных умовах. 

1. Розныя варыянты 

Ёсць шмат розных шляхоў запазычання грошай для бізнесу. Вось некалькі асноўных: 

Банкаўскія крэдыты 

Самым простым спосабам будзе прыйсці ў мясцовы банк і папрасіць крэдыт для бізнесу. Гэта проста толькі ў тэорыі, але тым не менш: вы бераце ў доўг пэўную суму на пэўны тэрмін, скажам, на пяць гадоў, і штомесяц выплачваеце гэтую суму з працэнтамі.

Калі вы маеце права прэтэндаваць на банкаўскі крэдыт, гэта будзе адным з лепшых варыянтаў пазыкі, таму што вы атрымліваеце доўгатэрміновы доступ да грошай, і працэнтная стаўка звычайна больш выгадная за тую, што прапануецца па крэдытнай карце. Але гэта "калі" вельмі важна. Даволі складана зрабіць так, каб вашу кандыдатуру зацвердзілі, і нават калі вам пашанцуе, банкі часта просяць даць значныя асабістыя гарантыі або заклад.

Крэдыты пры падтрымцы дзяржавы 

Калі вы спрабуеце атрымаць банкаўскі крэдыт, вам можа дапамагчы Упраўленне па справах малога бізнесу (ЗША).

Вы бераце пазыку ў банка або іншага прыватнага пазычальніка, а не наўпрост ў дзяржавы. Але Упраўленне па справах малога бізнесу выступае гарантам пазыкі, тым самым спрашчаючы магчымасць пераканаць прыватнага пазычальніка даць вам крэдыт. Існуюць як агульныя праграмы выдачы пазык для малога бізнесу, так і праграмы для прадпрыемстваў, якія сутыкнуліся з асаблівымі абставінамі, напрыклад, якія аднаўляюцца пасля стыхійнага бедства. Тут вы можаце даведацца больш пра гэта.

Малым бізнесам можа быць прасцей атрымаць пазыку праз праграмы Упраўлення па справах малога бізнесу, але, каб вас абралі, вам трэба адпавядаць пэўным патрабаванням, і сам працэс можа заняць шмат часу. Часцяком вам давядзецца пакінуць асабістыя гарантыі і залог. І калі вы не выканаеце свае абавязкі, наяўнасць падтрымкі ўрада не азначае, што гэта сыдзе вам з рук. Банк ўсё ж паспрабуе атрымаць з вас усё магчымае, а ўрад пастараецца запатрабаваць астатнюю частку доўгу.

Гэтая праграма існуе выключна для кампаній у ЗША, але і некаторыя іншыя краіны прапануюць падобныя схемы. "Фінансаванне крэдытавання" ад Банка Англіі можа стаць адным з прыкладаў

Крэдытныя карты для бізнесу 

Прадпрыемствы могуць выкарыстоўваць крэдытныя карты гэтак жа, як і фізічныя асобы. І для іх будуць справядлівыя тыя ж парады. Гэта зручны спосаб атрымаць кароткатэрміновы доступ да грашовых сродкаў, і падаць заяўку на крэдытную карту значна прасцей, чым на банкаўскі крэдыт, але небяспечна занадта доўгі час мець на ёй вельмі высокую рэшту. Працэнтныя стаўкі часта перавышаюць 20%, таму найлепшы выхад - штомесяц пагашаць максімальна магчымую для сябе суму. Выкарыстоўвайце іх у якасці доўгатэрміновага фінансавання толькі ў крайнім выпадку.

Крэдытныя лініі для бізнесу

Яны дзейнічаюць тым жа чынам, што і крэдытныя карты. Замест пазыкі пэўнай сумы грошай, вы атрымліваеце доступ да любых неабходных вам сродкаў у межах устаноўленай колькасці. Аднак працэнтныя стаўкі па крэдытных лініях звычайна больш спрыяльныя, асабліва калі ў вашага бізнесу ёсць актывы, якія вы можаце прапанаваць пад заклад. Вы плаціце працэнты толькі на тую суму, якой карыстаецеся, а не на агульны памер крэдытнай лініі.

Вы можаце паглядзець прапановы ад банкаў "Wells Fargo" ці "Bank of America", каб убачыць, як гэта працуе.

Факторынг 

Скажам, што вы прадалі тавараў на суму 10 тысяч даляраў, але пакуль што не атрымалі грошай ад пакупніка. Вы можаце пайсці ў факторынгавую кампанію, якая адразу ж выплаціць вам 8500 даляраў. Калі праз месяц пакупнік выканае плацёж, факторынгавыя кампанія перавядзе вам пакінутыя 1500 долараў за выключэннем свайго ўзнагароджання.

Факторынг - гэта выдатнае рашэнне для кароткатэрміновага фінансавання, калі вы ажыццявілі продаж і чакаеце паступлення наяўных сродкаў, але для доўгатэрміновага фінансавання вам варта разгледзець іншыя варыянты. 

2. Перавагі пазык як спосабу фінансавання бізнесу 

Усе гэтыя формы пазык маюць свае выдаткі і рызыкі. Але калі іх правільна выкарыстоўваць, пазыкі падораць бізнесу некаторыя бясспрэчныя перавагі, напрыклад: 

Поўны кантроль  

Многія іншыя метады, якія мы разгледзім у гэтай серыі артыкулаў, ўключаюць у сябе ўдзел інвестараў і перадачу ім частковага кантролю над працэсам.

З іншага боку, калі вы бераце пазыку, вы захоўваеце за сабой кантроль. Пазычальнік захоча ўбачыць ваш бізнес-план і зладзіць вам допыт з прыхільнасцю датычна вашай стратэгіі і практыкі вядзення бізнесу, але як толькі ён прыме рашэнне, ён ня будзе забіраць у вас стырно ўлады, як гэта часам робяць венчурныя капіталісты або прыватныя інвестары. Вам можа спатрэбіцца прадаставіць фінансавыя справаздачы або прытрымлівацца пагадненняў, якія вызначаюць, напрыклад, колькі наяўных сродкаў вы павінны мець для падтрымання дабрабыту бізнесу, але да таго часу, пакуль ваш бізнес у парадку і вы ажыццяўляеце выплаты, вы захоўваеце поўны кантроль.

Вы захоўваеце 100% будучага прыбытку 

Асноўная прычына, па якой ўладальнікі малога бізнесу бяруць пазыкі, - што, уклаўшы грошы ў будучыню сваёй кампаніі, цалкам разумна чакаць, што гэтыя ўкладанні прынясуць прыбытак. Калі вы бераце пазыку, увесь прыбытак належыць вам (вядома, за вылікам выплат па пазыцы). У адрозненні ад долевага фінансавання, калі вы адмаўляецеся ад долі будучага прыбытку ў чыюсьці карысць у абмен на аванс наяўнымі.

Калі вы правільна карыстаецеся грашыма, доўг можа аказацца больш выгаднай формай фінансавання, чым акцыі. Напрыклад, у 2004 годзе, калі кампаніі "Facebook" было ўсяго некалькі месяцаў, бізнес-анёл Пітэр Тыль забяспечыў ёй фінансаванне ў 500 тысяч даляраў у абмен на 10% уласнасці ў кампаніі.

10% акцый, ад якіх адмовіліся заснавальнікі "Facebook", у пэўны момант сталі каштаваць адзін мільярд даляраў. Калі б яны ўзялі 500 тысяч даляраў у выглядзе пазыкі, ім бы прыйшлося выплаціць ўсяго толькі 500 тысяч даляраў плюс працэнты - гэта значна больш выгадны варыянт.

Вядома, гэта крайні выпадак, і ў рэчаіснасці, хутчэй за ўсё, для такой маладой кампаніі было б немагчыма атрымаць такую буйную пазыку. Але гэты выпадак ілюструе сутнасць: хай з першага погляду можа падацца, што пазыка абыходзіцца дорага, яна можа быць выгаднай ў доўгатэрміновай перспектыве.

Хуткі доступ 

У той час як прыцягненне патэнцыйных акцыянерных інвестараў - гэта працяглы працэс, ёсць іншыя, больш хуткія, варыянты пазык. Вам трэба будзе аформіць заяўку і падаць фінансавыя доказы жыццяздольнасці вашага бізнесу, але ўвогуле, вы можаце чакаць больш хуткага рашэння, асабліва з факторынгам, крэдытнымі картамі і крэдытнымі лініямі. Некаторыя анлайн-сэрвісы яшчэ больш эканомяць ваш час. Kabbage, напрыклад, абавязуецца прадаставіць фінансаванне (калі вас зацвердзілі) на працягу 7 хвілін.

3. Недахопы пазык як спосабу фінансавання бізнесу 

Само сабой, пазыкі маюць свае недахопы. Вось тры самых буйных.

Складанасць іх атрымаць 

Гэта самы вялікі недахоп для многіх бізнесаў, яны папросту не могуць прэтэндаваць на пазыку. Банкі і іншыя пазычальнікі сталі больш асцярожнымі ў сувязі з фінансавым крызісам 2008 года і часта прад'яўляюць вельмі строгія патрабаванні. Нават Упраўленне па справах малога бізнесу, якое аказвае падтрымку, мае абмежаванні на ўдзел у праграме.

У выніку за апошнія чатыры гады больш чым палове малых бізнесаў было адмоўлена ў гэтак неабходных крэдытах, паводле даследавання Нацыянальнай асацыяцыі малога бізнесу. У дадатак да гэтага, больш чым 29% малых бізнесаў скарацілі існуючыя пазыкі або крэдытныя лініі.

Кошт выплат 

Любая форма фінансавання мае свае выдаткі, але калі казаць пра пазыкі, то гэтыя выдаткі больш адчувальныя і неадкладныя.

Напрыклад, пры розных відах долевага фінансавання, якія мы разгледзім у наступных уроках, вы адмаўляецеся ад долі ў бізнесе і часткі будучага прыбытку. Як мы ўбачылі ў прыкладзе з кампаніяй "Facebook", гэта можа абыйсціся дорага, але не так моцна адчуваецца.

З іншага боку, калі вы бераце пазыку, вы абавязаны штомесяц выплачваць грошы з працэнтамі, незалежна ад таго, атрымлівае ваш бізнес прыбытак ці не. Тое ж даследаванне Нацыянальнай асацыяцыі малога бізнесу паказала, што сярэдняя працэнтная стаўка па крэдытных картах для бізнесу складала 15.6%, а многія бізнесы плацілі 20% і больш. У іншых формах звычайна больш нізкія стаўкі, але ўсё адно вы прывязаныя да плана выплат, які з'есць частку вашага прыбытку.

Асабістыя рызыкі 

Банкі часта просяць уладальнікаў бізнесу прадаставіць у заклад пазыкі свае дамы і іншыя асабістыя актывы або даць асабістую гарантыю. Асабліва гэта тычыцца малых бізнесаў з кароткай гісторыяй продажаў. Пры гэтым вы істотна рызыкуеце. Калі ваш бізнес пацерпіць няўдачу і вы ня зможаце выплаціць доўг, вы можаце страціць не толькі свой бізнес, але і свой дом. У наступным раздзеле мы больш падрабязна разгледзім пытанне закладу і гарантый. 

4. Парады па паспяховым фінансаванні

Як паказвае статыстыка, узяць грашовую пазыку не так проста, асабліва на жаданых для вас умовах. Але гэта не немагчыма. Вось некалькі стратэгій, якія вы можаце выкарыстоўваць.

Закіньце шырокую сетку 

Майкл Маккін з гасцінічнай кампаніі "The Knowland Group" звяртаўся ў дзясятак розных банкаў, да таго як знайшоў прымальную для яго пазыку. Некаторыя яму адразу адмаўлялі, у той час як іншыя прапаноўвалі цяжкія ўмовы. Ён працягваў шукаць і ў рэшце рэшт атрымаў пазыку ў банку "M&T". Ён выкарыстаў такі ж падыход, што і з іншымі банкамі, толькі ў гэты раз ён быў удалы. Часам цярпенне акупляецца.

Так што не рабіце паспешных высноў, што, калі вам адмовілі ў адным або двух банках, вам адмовяць ва ўсіх. Працягвайце ўносіць прапановы, азначыўшы для сябе дзесяць і больш розных пазычальнікаў, каб значна павялічыць шанцы на поспех. І не забудзьцеся праверыць, ці падыходзіце вы для адной з праграм Упраўлення па справах малога бізнесу.

Прытрымвайцеся малога 

Калі вам працягваюць адмаўляць у пазыках, запытайце новую на меншую суму. Магчыма, пазычальнікам здаецца, што памер пазыкі, якую вы просіце, занадта вялікі, але пагодзяцца запазычыць меншую суму.

Прытрымвайцеся малога і ў плане ўстаноў, у якія вы звяртаецеся. Многія буйныя, нацыянальныя банкі асцерагаюцца выдаваць пазыкі малым кампаніям, таму што яны ў любым выпадку нясуць адміністрацыйныя выдаткі і выдаткі на размяшчэнне пазыкі, але атрымліваюць менш прыбытку, чым з больш буйнымі пазыкамі.

Так што не абмяжоўвайце пошук вядомымі банкамі і звяртайцеся ў невялікія мясцовыя і грамадскія банкі, а таксама крэдытныя саюзы.

Асцярожней з тым, на што вы падпісваецеся 

Для многіх тыпаў пазык спатрэбіцца заклад або асабістая гарантыя. Калі вы адчайна шукайце сродкі, вы можаце быць згодныя падпісаць усё, што вас ні папросяць, але хаця б паспрабуйце дамовіцца, альбо нават проста сыдзіце, калі вам не спадабаецца тое, што напісана дробным шрыфтам.

У першую чаргу прапануйце ў заклад як мага больш актываў прадпрыемства. Чым больш гарантый вы пададзіце з боку прадпрыемства, тым менш гарантый вам трэба будзе даць з боку асабістых сродкаў. Так што перагледзьце ўсё, што вы можаце ўключыць у сваю заяўку, і паспрабуйце даць пазычальніку як мага больш гарантый.

Калі пазбегнуць асабістых гарантый немагчыма, хаця б паспрабуйце ўсталяваць для іх межы, пры магчымасці абараніўшы свой сямейны дом. Пачынаць займацца бізнесам ўжо досыць рызыкоўна, ня трэба ставіць на кон дом.

Можа здавацца, што вы ня маеце права ставіць умовы, але не забудзьцеся, што пазычальнікі не робяць вам ласкі. Гэта працоўнае пагадненне, і яны могуць пайсці на некаторыя саступкі, каб яго заключыць. Калі не, магчыма, лепш сысці, чым браць на сябе абавязкі ня ў вашых інтарэсах.

Знайдзіце таго, хто вам дапаможа 

Вы ўжо зрабілі першы крок, прачытаўшы гэтае кіраўніцтва, але вам можа спатрэбіцца дапамога, калі вы захочаце паглыблена даведацца пра адзін з варыянтаў. Некамерцыйная група "SCORE" праводзіць майстар-класы для ўладальнікаў малога бізнесу анлайн і на месцах, а таксама дае кіраўніцтва і парады. Ва Упраўленні па справах малога бізнесу ёсць каля 900 Цэнтраў развіцця малога бізнесу па ўсёй краіне, і яны прапануюць дапамогу не толькі па пазыках, але таксама па іншых аспектах фінансавання і вядзення бізнесу. Таксама існуюць Цэнтры жаночага бізнесу, нацэленыя выключна на дапамогу жанчынам-прадпрымальнікам.

5. Іншыя спосабы 

Такім чынам, вы даведаліся некалькі спосабаў пазыкі грошай для бізнесу і перавагі і недахопы кожнага з іх. Акрамя таго, у вас з'явілася некалькі стратэгій, якія вы можаце выкарыстоўваць, каб атрымаць фінансаванне.

Пасля прачытання гэтага артыкула і вывучэння кожнага варыянту вы можаце заняць бок Шэкспіра і Франкліна і вырашыць, што не жадаеце мець абавязкаў. Не хвалюйцеся, калі гэта так. У наступныя пяць тыдняў мы даведаемся пра некалькі іншых спосабаў фінансавання бізнесу, пачынаючы на наступным тыдні з кіраўніцтва па краудфандынгу.

Крыніцы 

Малюнак: Дызайн банка зрабіў Адрыян Караўдзіч з "Noun Project".

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.