Unlimited PowerPoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Public Speaking

15+ дзейсных навыкаў і тэхнік публічных выступленняў, якія варта засвоіць 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called Fundamentals of Public Speaking (101) Introduction Guide.
How to Write a Great Speech for Public Speaking in 7 Steps
10+ Top Public Speaking Tips (To Help You Improve Quickly)

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Можна вырашыць, што аратарамі нараджаюцца. Але вы памыляецеся! 

Прамоўніцтва - гэта навык, якому можна навучыцца. Большасць эфектных выступоўцаў шмат працавалі, каб засвоіць навыкі і метады публічных выступаў. Яны трэніраваліся гадзінамі, працавалі з выкладчыкам або вучыліся на прамоўніцкіх курсах. 

Principles of Public Speaking
Прысвячаючы гэтаму час, вы таксама можаце стаць эфектным публічным аратарам. (Крыніца малюнка: Envato Elements

Добра тое, што, валодаючы неабходнымі метадамі публічных выступленняў, вы можаце палепшыць свае навыкі і стаць выдатным аратарам. У гэтым уроку мы пералічылі больш за 15 розных тэхнік публічных выступленняў, якія дапамогуць вам даведацца, як гэта зрабіць. 

Што такое публічнае выступленне? 

Публічнае выступленне - гэта выступ перад жывой аўдыторыяй. Яно адрозніваецца ад іншых тыпаў выступленняў, якія запісваюцца: напрыклад, відэа. Яно адрозніваецца і ад анлайн-прэзентацый, якія спачатку запісваюцца, а затым загружаюцца ў Інтэрнэт. 

У публічных выступленняў ёсць шмат пераваг, у тым ліку павышэнне вашай упэўненасці ў сабе і ўменне адстойваць на словах тое, што вам неабыякава. Акрамя таго, дзейсныя навыкі публічных выступаў могуць дапамагчы вам знайсці працу. Яны спатрэбяцца на шматлікіх пасадах, напрыклад, выкладчыка або спецыяліста па продажах. Нават калі пазіцыя наўпрост не патрабуе навыкаў публічных выступленняў, яны па-ранейшаму вітаюцца працадаўцамі.  Аднойчы апыталі 600 працадаўцаў, і ўдзельнікі паказалі, што для іх добрыя камунікатыўныя навыкі ў два разы важнейшыя за навыкi кіравання.

Тут вы можаце спытаць: "Што такое добры прамоўца?» Адказ можа здацца простым: добры прамоўца выкарыстоўвае эфектыўныя метады публічных выступаў.  Якія эфектыўныя метады публічных выступаў? Пра гэта мы пагаворым у наступнай частцы гэтага ўрока. 

Перш чым мы акунемся ў абмеркаванне эфектыўных метадаў публічных выступленняў, загрузіце нашу новую электронную кнігу: Поўнае кіраўніцтва па стварэнні выдатных прэзентацый Яе можна атрымаць БЯСПЛАТНА з падпіскай на бізнес-рассылку ад Tuts+. Даведайцеся, як напісаць, аформіць і прадставіць ідэальную прэзентацыю. 

Complete Guide to Presentations

Зараз давайце паглядзім, як паспяхова прадставіць сваю прэзентацыю, выкарыстоўваючы эфектыўныя прамоўніцкія метады. 

15+ дзейсных метадаў публічных выступленняў 

Вы можаце павысіць свой узровень як прамоўцы, выкарыстоўваючы правільныя метады і практыкуючы свае навыкі публічных выступаў. Ніжэй прыведзеныя некаторыя з іх: 

1. Вас павінна хваляваць тое, пра што вы кажаце 

Ад таго, наколькі вам важная тэма, многае залежыць, калі гаворка ідзе пра эфектных выступоўцаў. Аўдыторыі адразу становіцца відавочна, калі вы апатычныя. Калі вам усё роўна, ім таксама ўсё роўна. Што яшчэ горш, вас могуць прыняць за хлуса. 

З іншага боку, калі вам шчыра неабыякавая дадзеная тэма, аўдыторыі гэта будзе відаць. Вы будзеце здавацца больш шчырым і годным даверу.  Вас будуць больш уважліва слухаць, таму што тэма настолькі важная для вас. І вам з большай верагоднасцю даруюць любыя нязначныя памылкі, якія вы можаце дапусціць. 

2. Памятайце пра мэту свайго выступу

Нам усім, напэўна, даводзілася слухаць хоць бы аднаго прамоўцу, які, здавалася, працягваў бясконца казаць ні пра што.  Адна з прычын, чаму гэта адбываецца, у тым, што гаворка не мае патрэбнага кірунку. Прамоўца спрабуе занадта шмат пра што распавесці і выклікае нуду ў сваіх слухачоў. 

Спярша вызначце, навошта вы будзеце выступаць. Зрабіце ўсё магчымае, каб прытрымлівацца гэтай мэты падчас прэзентацыі. Не сыходзьце ўбок і не кажыце не па тэме. 

3. Абгрунтуйце асноўныя пункты 

Кожны пункт вашай прамовы трэба абгрунтаваць прыкладам, ілюстрацыяй альбо фактамі. Лепш за ўсё рабіць гэта з як мага большай колькасцю дэталяў. 

Напрыклад, у мове пра важнасць чыстай вады гэта сцвярджэнне занадта расплывіста: 

«У многіх людзей няма чыстай вады». 

Падтрымаць свой пункт гледжання лепш з дапамогай гэтай статыстыкі Цэнтра кантролю захворванняў ЗША

«Ва ўсім свеце 780 мільёнаў чалавек не маюць доступу да крыніцы чыстай вады». 

4. Раскажыце гісторыю 

Людзі любяць добрыя гісторыі. Так што калі вы хочаце быць больш добрым аратарам, раскажыце гісторыю. 

Гэта выдатны спосаб захапіць сваю аўдыторыю і ўсталяваць з ёй сувязь. Пераканайцеся, што ваша гісторыя будзе да месца. 

Калі вы кажаце пра свой бізнес, вось некалькі прыкладаў гісторый, якія вы можаце прывесьці: 

  • Гісторыя кліента. Аповяд пра тое, як ваш тавар або паслуга задаволілі патрэбы канкрэтнага кліента або вырашылі яго праблему. Задаволеныя кліенты часта рады падзяліцца гэтым.
  • Гісторыя вашай кампаніі. Гісторыя пра тое, як з'явілася ваша кампанія. Гэта можа прынесці яшчэ больш карысці, калі асноўная гаворка закранае кліента. 
  • Гісторыя распрацоўкі прадукту. Аповяд пра тое, як вы прыйшлі прапанаваць новы прадукт (ці паслугу). 

Вядома, ёсць шмат іншых тыпаў гісторый, якія можна расказаць, у залежнасці ад тыпу вашага выступу.

5. Выкарыстоўвайце інструменты для правядзення прэзентацый разумна 

Прэзентацыі са слайдамі часта здаюцца сумнымі, але гэта таму, што многія прамоўцы не ведаюць, як выкарыстоўваць інструменты для стварэння прэзентацый, і не раскрываюць іх лепшыя магчымасці. Каб павесці аўдыторыю, даведайцеся, як выкарыстоўваць больш прасунутыя функцыі праграм для прэзентацый. 

У якасці прыкладу можна прывесці некалькі спосабаў выкарыстання PowerPoint і Google Slides (са спасылкамі на адпаведныя кіраўніцтвы): 

І гэтыя асаблівасці - толькі вярхушка айсберга. Каб сапраўды павысіць свой узровень публічных выступленняў, трэба ведаць пра усi магчымасці сваёй праграмы для стварэння прэзентацый.  Наша вучэбная серыя па Google Slides і PowerPoint стане добрай адпраўной кропкай. 

6. Выкарыстоўвайце прафесійны шаблон 

Пакуль мы гаворым пра інструменты для прэзентацый, давайце пагаворым пра іх дызайн. Дызайн прэзентацыі ўплывае на тое, як аўдыторыя ўспрымае вас.  Нават калі вы добра запомнілі сваю прамову, выдатна яе прадставілі, і ў вас была самая займальная тэма, у аўдыторыі можа па-ранейшаму скласціся адмоўнае меркаванне пра вас, калі дызайн вашай прэзентацыі выглядаў нядбайна і непрафесійна.

Вядома, можна выкарыстоўваць стандартны шаблон (такі ж, які выкарыстоўваюць усе), або стварыць уласны шаблон (дарагі і працаёмкі). Але лепш выкарыстоўваць прафесійны шаблон прэзентацыі, які можна лёгка наладзіць пад сябе.  Напрыклад, шаблоны прэзентацый ад Envato Elements і GraphicRiver - правераныя, простыя ў выкарыстанні і прафесійныя. І іх ёсць сотні на выбар, так што вы абавязкова знойдзеце той, які адказвае вашым патрэбам. 

7. Парэпетуйце сваю прамову 

Адзін з найбольш важных сакрэтаў публічных выступаў - практыка. Калі вы чакаеце, што станеце добрым аратарам, не маючы практыкі, вы памыляецеся.  Адзін з лепшых спосабаў пазбегнуць правалу на публічным выступе - паспрабаваць выступіць з прамовай, якую вы зусім не ведаеце і не рэпетавалі. 

Старая прымаўка «паўтарэнне - маці вучэння» справядлівая, калі гаворка ідзе пра добрых выступоўцаў. Чым больш вы будзеце рэпетаваць сваю прамову, тым больш асвоіцеся з ёй, і тым больш камфортна будзеце адчуваць сябе на выступе.  Акрамя таго, практыка - гэта адзіны спосаб даведацца, колькі часу зойме ваша гаворка і дзе вам трэба зрабіць паўзу. 

8. Праца з трэнерам (неабавязкова) 

Калі вы сапраўды сур'ёзна ставіцеся да развіцця сваіх прамоўніцкіх навыкаў, няма нічога лепш, чым праца з трэнерам або выкладчыкам па аратарскім майстэрстве. Яны могуць навучыць вас прынцыпам публічных выступленняў і паказаць на вашыя памылкі, пра якія вы і не здагадваліся. 

Вам можа здацца, што гэта занадта дорага (ёсць і прыватныя трэнеры, якія навучаць вас публічным выступам), але можна знайсці і разумны кошт у адной з наступных арганізацый: 

Там, дзе вы знаходзіцеся, могуць быць і дадатковыя рэсурсы.

9. Паслабцеся! 

Нармальна нервавацца з нагоды публічных выступаў. Лічбы адрозніваюцца, але адно даследаванне, праведзенае ў Нацыянальным цэнтры біятэхналагічнай інфармацыі, паказвае, што ў 77% з нас ёсць страх перад публічнымі выступамі.  Гэта настолькі распаўсюджаная з'ява, што з'явіўся нават тэхнічны тэрмін, каб апісаць боязь публічных выступленняў - глосафобiя. 

Я не кажу вам пра гэта, каб вы яшчэ больш турбаваліся, хутчэй, каб вы ведалі, што неспакой перад выступам - гэта цалкам нармальна.  Тым не менш, паспрабуйце паслабіцца, калі зможаце. Вам будзе больш камфортна, і аўдыторыя таксама будзе лепш да вас ставіцца. 

Калі ёсць штосьцi, што звычайна супакойвае вас у стрэсавых сітуацыях, паспрабуйце звярнуцца да гэтага прама перад сваім выступам. Папулярныя заспакаяльныя метады: 

  • Медытацыя 
  • Практыкаванні 
  • Пазітыўныя афiрмацыi 
  • Ароматэрапія 
  • Музыка 

Наступныя артыкулы таксама дапамогуць вам перамагчы страх перад публічнымі выступамі: 

10. Не думайце пра памылкі 

Адна з прычын, чаму многія з нас баяцца публічных выступленняў, у тым, што мы перажываем, што дапусцім памылку і абняславімся перад усімi.  Калі гэта пра вас, перастаньце пра гэта думаць. Большасць гледачоў нармальна ставiцца да памылак выступоўцаў. І калі гэта невялікая памылка, аўдыторыя можа нават не заўважыць яе. 

Вядома, чым больш вы рэпетуеце сваю прамову, тым ніжэй верагоднасць таго, што вы памыліцеся. Чым больш вы трэніруецеся, тым лепш будзеце ведаць сваю прамову, і памылкі стануць менш верагоднымі. 

Такім чынам, што рабіць, калі вы здзейснілі памылку? Калі яна невялікая, не спыняйцеся і не пытайце прабачэння за яе, паколькі гэта толькі прыцягне да яе ўвагу. Проста працягвайце.  Калі вы зрабілі вялікую памылку, паспрабуйце паставіцца да гэтага з гумарам, каб разрадзіць сітуацыю, а затым працягвайце сваю прамову. Вашы слухачы будуць уражаныя тым, як хвацка вы з гэтым справіліся. 

11. Не спяшайцеся 

Калі справа тычыцца публічных выступленняў, пачаткоўцы часта кажуць занадта хутка. Гэта звычайна з-за нерваў і неразумення, наколькі хутка вы на самой справе кажаце.  Але калі вы кажаце занадта хутка, слухачам складаней зразумець, што вы кажаце. 

Добрыя прамоўцы ведаюць, што не трэба спяшацца. Яны кажуць у натуральным тэмпе і робяць кароткія, натуральныя паўзы ў сваёй прамове. 

Таксама не забывайце дыхаць падчас выступу. Дзіўная колькасць людзей затрымлівае дыханне, нават не ўсведамляючы гэтага, калі яны нярвуюцца (я адзін з іх).  Але гэта толькі павялічвае непакой. Таму не забудзьцеся глыбока дыхаць падчас перапынкаў у сваёй прамове. Калі ваша гаворка доўгая, зрабіце глыток вады падчас перапынку.

12. Дадайце візуальныя вобразы 

Выкарыстоўвайце візуальныя вобразы для ілюстрацыі сваёй прамовы. Людзі абапіраюцца на свой зрок больш, чым на любое іншае пачуццё. Вашы слухачы з большай верагоднасцю запомняць тое, што вы ім паказваеце, а не тое, што вы апісваеце.

Аднак будзьце ўважлівыя. Візуальныя вобразы павінныя быць якасныя і добра бачныя ўсім прысутным.  Не выкарыстоўвайце нядбайныя або занадта дробныя малюнкі. 

13. Апранайцеся зручна, але прафесійна 

Як правільна апранацца, каб зрабіць уражанне добрага прамоўцы? 

На гэта няма аднаго адказу. Ваша адзенне залежыць ад вашай аўдыторыі. Але агульны прынцып заключаецца ў тым, каб апранацца прафесійна і зрабіць добрае ўражанне. Абавязкова паклапаціцеся пра сваю прычоску і гігіену. 

Многія эксперты лічаць, што трэба апранацца ў адпаведнасці з тым, як апранутая ваша аўдыторыя. Калі гледачы апранутыя фармальна, не трэба з'яўляцца ў шортах і майцы. Калі ж гледачы апранутыя ў шорты і майкі, не апранайцеся афіцыйна. 

14. Не "мыкайце" 

«Хм», «ну», «эээ». Мы ўсi ўстаўляем гэтыя словы ў сваю гаворку, нават не ўсведамляючы гэтага.  Але калі вы празмерна карыстаецеся імi падчас выступу, ваша гаворка гучыць менш упэўнена. Пазбаўцеся ад гэтай звычкі, каб стаць лепшым аратарам. 

Практыка дапаможа вам прыбраць гэтыя словы з сваёй прамовы, але вы можаце і не заўважаць, што вы гэта робіце.  Тут прыйдзе на дапамогу трэнер па прамове, настаўнік ці сябар. Яны могуць прыслухоўвацца да гэтых слоў і дапамагчы вам пазбавіцца ад звычкі іх выкарыстоўваць.

15. Выкарыстоўвайце жэсты (але не перашчыруйце) 

Натуральны рух падчас прамовы з'яўляецца прыкметай добрага прамоўцы. Жэсты рук і нават крокі па сцэне добрыя, калі яны натуральныя, у іх ёсць сэнс і іх не занадта шмат. 

Рух можа прадэманстраваць, што вы адчуваеце сябе камфортна, і дапаможа вашай аўдыторыі адчуць вас. Верагодна, вы бачылі выступоўцаў, якія стаяць нерухома, трымаючы рукі ўздоўж цела.  Каго б вы аддалі перавагу слухаць? Такога прамоўцу або таго, хто час ад часу махае рукамi ў такт сваёй прамове? 

16. Дазвольце задаваць вам пытанні 

Пытанні і адказы (Q & A) у канцы часта прапускаюць. Многія прамоўцы проста кажуць, што збіраліся, а затым сыходзяць. Якi недагляд! 

Прыгажосць пытанняў і адказаў у тым, што вы наўпрост слухаеце, што хвалюе вашу аўдыторыю, і публічна звяртаецеся да яе, што яшчэ больш умацоўвае вашу пазіцыю.  

Вы можаце падрыхтавацца да секцыі пытанняў і адказаў, стварыўшы свой уласны спіс пытанняў і магчымых пярэчанняў, якія могуць паўстаць у аўдыторыі (з адказамі). Вывучыце старанна гэты спіс, каб асвоіцца з ім.  Калі хтосьцi закрануў тэму, пра якую вы не падумалі, не панікуйце. Ніхто не чакае, што вы ведаеце ўсё. Цалкам нармальна сказаць, што вы звернецеся да іх, як толькі даведаецеся пра адказ. 

Дадатковыя рэсурсы па эфектных публічных выступах 

Калі вы гатовыя больш даведацца пра развіцце навыкаў гаварэння, у нас ёсць шэраг урокаў па публічных прамовах, якія могуць вам дапамагчы: 

Загрузіце нашу бясплатную электронную PDF-кнігу для стварэння класных прэзентацый 

У нас ёсць выдатны дадатак да гэтага ўроку, якi дапаможа вам з вашымі прэзентацыямі. Даведайцеся, як пісаць, афармляць і прадстаўляць выдатныя прэзентацыі. 

Загрузіце Поўнае кіраўніцтва па стварэнні выдатных прэзентацый БЯСПЛАТНА, падпісаўшыся на бізнес-рассылку ад Tuts+. Аб'яднайце свае ідэі ў магутную прэзентацыю, якая зрабіць уражанне на вашу аўдыторыю. 

 Free eBook PDF Download Make a Great Presentation

Высновы 

Зараз, калі вы ведаеце, што можаце палепшыць свае навыкі публічных выступаў, вы гатовыя прыступіць да працы! 

Можаце выкарыстоўваць прыведзены вышэй спіс, каб працаваць над сваімі ўменнямі, або каб проста вырашаць тыя спецыфічныя праблемы, з якімі вы змагаецеся. У любым выпадку, зрабіўшы невялікае намаганне, вы будзеце на шляху да таго, каб стаць лепшым аратарам.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.