Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Business
  2. Finance
Business

Фінансаванне бізнесу з уласнай кішэні 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called Funding a Business.
Borrowing Money to Fund a Business

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Ці добрая гэта думка - займацца бізнесам аднаму?

У серыі з васьмі артыкулаў, якая расказвае пра спосабы фінансавання бізнесу, у асноўным ідзе гаворка аб субсідыях з боку банкаў, бізнес- анёлаў, венчурных капіталістаў і гэтак далей.

Але спярша мы разгледзім варыянт фінансавання бізнесу з уласнай кішэні, так званы бутстрэпінг, што літаральна азначае "выцягнуць сябе з складанай сітуацыі за шнуркі сваіх чаравік".

Гэта англійскі аналаг фразы "выцягнуць сябе за валасы". Часта для прадпрыемстваў гэта адзіны варыянт. Ім складана знайсці фінансаванне са знешніх крыніц, асабліва ў самым пачатку, таму для іх лепшы рэзерв - абапірацца на ўласныя сродкі.

Некаторыя прадпрымальнікі і ўладальнікі бізнесу таксама аддаюць перавагу адмове ад знешняга фінансавання з-за незалежнасці, якую яны атрымліваюць, займаючыся бізнесам у адзіноце.

У гэтым уроке мы разгледзім, як фінансаваць бізнес самастойна, плюсы і мінусы гэтага падыходу і ўмовы для таго, каб атрымаць поспех. Я таксама прывяду некалькі прыкладаў з жыцця кампаній, якія абапіраліся на ўласныя сродкі, пачынаючы з невялікіх стартапаў і заканчваючы такімі гігантамі, як "Apple", і мы пагледзім, чаму мы можам у іх навучыцца.

У канцы гэтага ўроку вам стануць зразумелыя перавагі і недахопы самастойнага фінансавання бізнесу, і вы будзеце ўзброеныя некаторымі стратэгіямі, якія вы зможаце выкарыстоўваць, калі пойдзеце па гэтым шляху. Калі ж вырашыце, што гэта не для вас, не хвалюйцеся: мы даведаемся пра значна больш варыянтаў у наступных артыкулах з серыі "Фінансаванне бізнесу".

1. Розныя спосабы самастойнага фінансавання

Фінансаванне бізнесу з уласнай кішэні можа выглядаць па-рознаму. Абраны падыход, хутчэй за ўсё, будзе залежаць ад вашага фінансавага становішча.

Зберажэнні 

Калі ў вашага ашчаднага рахунка станоўчы плацёжны баланс, хутчэй за ўсё, вы захочаце выкарыставаць яго як крыніцу для фінансавання бізнесу. Тысячы ўладальнікаў прадпрыемстваў таксама бяруць грошы са сваіх пенсійных фондаў: у ЗША ёсць магчымасць укласці сродкі з асабістага пенсійнага рахунку ў запуск бізнесу - так званы "План 401(k)". Вы знойдзіце падрабязнае кіраўніцтва ў "Wall Street Journal".

Перавага выкарыстання ўласных зберажэнняў у тым, што вам за гэта не трэба плаціць, калі не лічыць тое, што вы не зможаце зарабіць на працэнтах па рахунку. Вядома, трэба ўлічваць, што вы рызыкуеце, калі справы ў бізнесу пайдуць дрэнна (пра гэта пазней). Акрамя таго, вам можа не хапіць ўласных зберажэнняў для фінансавання бізнесу, асабліва для яго росту - толькі калі вы вельмі багатыя.

Асабстая запазычанасць 

Таму што многім прадпрымальнікам складана забяспечыць крэдыт для бізнесу, яны замест гэтага разлічваюць на асабістую запазычанасць: пачынаючы з правядзення закупак для прадпрыемства па крэдытнай карце, да рэфінансавання іпатэчнага крэдыту або вывядзення сродкаў з хатняй крэдытнай лініі.

Калі ў вас добрая крэдытная гісторыя, часта гэта будзе самы просты спосаб вызваліць сродкі. Але зразумела, што яго трэба выкарыстоўваць з асцярожнасцю, надаючы асаблівую ўвагу працэнтным стаўкам па крэдытных картах, якія вы выкарыстоўваеце, і не займаючы больш, чым вы можаце сабе дазволіць.

Сябры і сям’я

Калі вам не хапае ўласных сродкаў, вы можаце ўзяць у партнёры сябра або члена сям'і, аб'яднаўшы капітал і уклаўшы яго ў бізнес. Ці вы можаце проста запазычыць у іх грошы. Займацца бізнесам з тым, каго вы добра ведаеце, будзе выдатным рашэннем з пункту гледжання фінансавання, але калі справы пойдуць не па плане, вашы адносіны могуць стаць дрэннымі.

Грашовыя патокі прадпрыемства

Як толькі бізнес запушчаны і працуе, ён павінен пачаць прыносіць прыбытак і наяўныя грошы, якія можна ўліваць назад у бізнес. Калі справы прадпрыемства будуць ісці добра, гэтыя грошы павінны быць дастатковыя для будучых укладанняў. Падобны "натуральны" прырост можа быць даволі выніковым, гэта стратэгія з нізкім узроўнем рызыкі і выдаткаў. Але калі кампанія не вельмі прыбытковая, а вы будзеце спадзявацца толькі на яе грашовыя патокі, ваш бізнес будзе расці не так хутка.

2. Перавагі самастойнага фінансавання 

Спадзявацца ў фінансаванні бізнесу толькі на сябе цалкам разумна, асабліва на ранняй стадыі, калі даволі складана знайсці іншыя крыніцы фінансавання. Вось асноўныя перавагі гэтага падыходу: 

Упэўненасць 

Велізарная перавага самастойнага фінансавання бізнесу - вы сапраўды ведаеце, колькі грошай маецца ў наяўнасці. Вам ня трэба марнаваць час на складанне бізнес-планаў і бліскучых прэзентацый, спрабуючы пераканаць іншых расстацца са сваімі грашыма і, магчыма, у выніку нічога не дамогшыся. Вы можаце пакінуць ўсі "але" і "калі" і хутка рухацца наперад у тым, што важней за ўсё: у кіраванні бізнесам.

Поўнае валоданне 

Многія іншыя падыходы, якія мы разгледзім у гэтай серыі артыкулаў, ўключаюць ў сябе адмову ад долі ў бізнесе ў абмен на аванс наяўнымі. Гэта, вядома, азначае, што іншыя людзі атрымаюць долю ў будучым прыбытку прадпрыемства, тым самым памяншаючы вашу. Калі вы возьмеце грошы ў доўг, выплаты працэнтаў па ім таксама з’ядуць частку вашай выручкі.

Пры самастойным фінансаванні бізнесу вы захоўваеце поўнае валоданне і атрымліваеце 100% будучага прыбытку. Паколькі вы ўкладаліся ў працу, мае сэнс, што вы і атрымаеце ўзнагароду.

Поўны кантроль 

Грошы звонку ніколі не прыходзяць задарма, да іх заўсёды ёсць прывязкі. Уладальнікі венчурнага капіталу і фондаў прамых інвестыцый часта патрабуюць значнае права голасу ў вядзенні бізнесу, што можа азначаць, што вы будзеце ісці ў кірунку, з якім вы ня згодныя. Нават крэдыторы захочуць убачыць падрабязны бізнес-план і будуць разлічваць, што вы будзеце яго прытрымлівацца.

А калі вы разлічваеце толькі на ўласныя сродкі, вы не ў адказе ні перад кім іншым. Вы можаце весці бізнес у любым кірунку і мяняць курс пры неабходнасці.

Больш дысцыплінаванасці 

Знакамітае выслоўе пра тое, як кантраляваць свой фінансавы дабрабыт, абвяшчае: "Жыві па сродках". Яно і пра бізнес. Калі вы самі фінансуеце свой бізнес, вы вымушаныя жыць па сродках, укладваючы грошы толькі ў такія рэчы, як новае абсталяванне або дарагая рэклама, і калі вы сапраўды ведаеце, што можаце сабе гэта дазволіць.

З іншага боку, кампаніі, якія атрымалі некалькі мільёнаў у венчурным фінансаванні, часам паводзяць сябе так, быццам толькі што выйгралі ў латарэю. Напрыклад, у 1999 годзе, падчас бурбалкі доткомаў, модная кампанія Boo.com ўсяго за шэсць месяцаў пражгла 188 мільёнаў даляраў, марнуючы грошы на раскошныя офісы, падарожжы першым класам і пяцізоркавыя гатэлі, а ў траўні 2000 года падала на банкруцтва.

Хаця бум доткомаў з'яўляецца выключэннем, знешняе фінансаванне можа ў любы час прывесці да завышаных расходаў, пакідаючы бізнес уразлівым, калі пазней фінансаванне вычарпаецца. Пры самастойным фінансаванні лягчэй утрымліваць бізнес на ўстойлівым узроўні, пазбягаючы лішніх выдаткаў і разлічваючы на ўласныя рэсурсы больш, чым на падтрымку з боку. 

3. Недахопы самастойнага фінансавання 

Тым не менш, існуе і зваротны бок гэтай незалежнасці. Вось галоўныя недахопы вядзення бізнесу ў адзіноце: 

Павольны рост 

Асноўная прычына, па якой малыя бізнесы шукаюць фінансаванне - патрэба ў росце і пашырэнні. Большасці ўладальнікаў бізнесу хапае ідэй, але не хапае грошай, каб рухацца наперад. Уявіце, што раптоўнае ўліванне тысяч ці нават некалькіх мільёнаў даляраў можа зрабіць з вашым бізнесам.

Калі вы не атрымліваеце знешняга фінансавання, вы абмежаваныя ў росце памерамі уласных сродкаў і грашовымі патокамі бізнесу. Павольны, паступальны натуральны рост можа падыходзіць некаторым відам бізнесу, але для іншых, у прыватнасці, для вобласці тэхналогій, якая імкліва развіваецца, гэта будзе значыць, што вы аддаеце перавагу канкурэнтам.

Асабістая рызыка 

Калі вы финансируете бізнес самастойна, вельмі добра, калі справы ідуць добра, але калі не, то гэта катастрофа. Адна пара ў Вялікабрытаніі нядаўна страціла не толькі свой бізнес, але таксама ўсе зберажэнні і дом, у якім яны жылі 31 год. Яны ўклалі столькі асабістых сродкаў у няўдалы магазін паветраных шароў, што, калі прадпрыемства абанкруцілася, у іх нічога не засталося.

Уладальнік Майкл Савелі ў свае 64 гады распавёў у нядаўнім артыкуле: "Гэты бізнес уражлівым чынам рабаваў нас на працягу 31 года, і пара яго зачыняць. Мы страцілі наш дом, нашы зберажэнні - усё."

Выпадак Савелі не ўнікальны. Людзі часцяком празмерна прысвячаюць сябе бізнесу, ахвяруючы свой асабісты фінансавы стан. У 2012 годзе даследаванне Wall Street Journal паказала, што 38% уладальнікаў малога бізнесу сцвярджалі, што яны будуць вымушаныя сысці на пенсію пазней, чым планавалі, таму што ўклалі свае пенсійныя зберажэнні ў бізнес.

Адсутнасць кантактаў 

Бізнес-анёлы, венчурныя капіталісты і іншыя тыпы інвестараў часта прыносяць з сабой больш, чым проста грошы. Яны могуць адкрыць вам доступ да сваёй сеткі кантактаў, а таксама падзяліцца вопытам і ведамі, тым самым падарыўшы новыя магчымасці для вашага бізнесу.

Калі ж вы займаецеся бізнесам у адзіноце, вы губляеце гэты шанец. Вядома, вы можаце распрацаваць сваю сетку кантактаў, але гэта значна прасцей зрабіць, маючы гатовую структуру, якую прапануе інвестар.

Папярэджанне 

Калі я шукаю месца, каб паесці, звычайна я не заходжу ў абсалютна пустыя рэстараны. Мне здаецца, з імі нешта не так. Магчыма, гэта несправядліва, але працуе ў большасці выпадкаў.

Сапраўды гэтак жа паводзяць сябе інвестары. Калі вы не знайшлі грошай у мінулым, вам можа быць яшчэ больш складана зрабіць гэта ў будучыні з-за "сіндрому пустога рэстарана". Гэта нават можа знізіць ацэначны кошт вашай кампаніі. Усе мы ведаем з асабістага жыцця, што крэдыт узяць цяжэй пры адсутнасці крэдытнай гісторыі. 

4. Стратэгіі для паспяховага самастойнага фінансавання бізнесу 

Цяпер, калі мы разгледзелі ўсе "за" і "супраць", я хачу прапанаваць вам некалькі стратэгій для паспяховага самастойнага фінансавання, якія дазволяць вам максімальна павялічыць выгады і пазбегнуць некаторых пастак.

Усталюйце выразныя параметры 

Вы ведаеце, як лёгка размываецца мяжа паміж рабочым і асабістым часам, калі вы працуеце на сябе? Тое ж самае ставіцца і да вашых фінансаў. Вы павінныя з самага пачатку правесці выразную лінію паміж сваімі асабістымі і працоўнымі рахункамі.

Асобна адкрывайце асабісты рахунак і рахунак для прадпрыемства і прытрымвайцеся гэтага размежавання, выкарыстоўваючы працоўны рахунак толькі для выдаткаў па прадпрыемстве. Плаціце сабе заробак (хоць ўладальнікі малога бізнесу часта гэтага не робяць), каб пакрываць свае штомесячныя асабістыя траты і захоўваць выразную мяжу паміж сваім жыццём і жыццём прадпрыемства.

Сапраўды гэтак жа, калі вы карыстаецеся сродкамі сяброў, сям'і ці іншых партнёраў па бізнесе, выразна праясніце, хто чым валодае. Складзіце афіцыйныя пагадненні, што выкладаюць ўмовы, і хай усе ўдзельнікі іх падпішуць. Гэта можа здацца дзіўным, калі вы маеце справу з тымі, каго ведаеце і каму давяраеце, але важна зрабіць гэта, каб пазбегнуць непаразуменняў у будучыні. 

Плануйце наперад 

Вы павінныя старанна ўсё планаваць, калі вы займаецеся бізнесам без той падушкі бяспекі, якую забяспечвае знешняе фінансаванне.

Спачатку складзіце вопіс усіх сваіх зберажэнняў, пазык і іншых фінансавых крыніц, на якія вы плануеце абапірацца. Вырашыце, колькі грошай вы можаце дазволіць сабе ўкласці ў бізнес, і, нягледзячы ні на што, прытрымвайцеся гэтай сумы. Вы можаце папросту апынуцца ў сітуацыі, калі час ідзе, а вы ўкладваеце ў бізнес ўсё больш і больш грошай. Каб абараніць сваё фінансавае становішча ў будучыні, вам трэба ўсталяваць агульны ліміт, пункт, пры якім вы перастанеце фінансаваць бізнес.

Далей распрацуйце падрабязны бізнес-план, пералічыўшы ўсе ўкладанні, неабходныя бізнесу. Калі вы толькі пачынаеце, вызначыце, колькі часу вам спатрэбіцца, каб дасягнуць пункту бясстратнасці, і пераканайцеся, што вам дастаткова сродкаў для пакрыцця асабістых і працоўных выдаткаў за гэты 

Пры планаванні улічвайце найгоршыя сцэнары. Што калі у эканоміцы здарыцца абвал? Што калі на вытворчасць вашага прадукту спатрэбіцца больш часу, чым вы разлічвалі? Пераканайцеся, што ў вас дастаткова сродкаў не толькі на пакрыццё чаканых выдаткаў, але і ёсць надзвычайны фонд для абароны ад непрадбачаных сітуацый у працэсе працы. 

Расцягвайце 

Пры самастойным вядзенні бізнесу з грашыма часта туга, асабліва на ранніх стадыях. Таму старайцеся думаць творча, каб расцягнуць свае рэсурсы, наколькі гэта магчыма.

Напрыклад, кампутарны гігант "Apple" пачаў дзейнасць з дапамогай крэдыту на гандаль, выкарыстаўшы яго цалкам новым чынам. У 1976 году Стыў Джобс зацвердзіў заказ на пастаўку ста кампутараў мясцовай краме, але не мог заплаціць 20 тысяч даляраў за запчасткі для іх вытворчасці.

Ён змог пераканаць пастаўшчыка прадаць яму запчасткі ў крэдыт, выкарыстоўваючы заказ сумай у 50 тысяч даляраў як гарантыю таго, што ён зможа аплаціць рахунак на працягу месяца. Разам са Стывам Вазняком ён сабраў кампутары, прадаў іх за 50 тысяч даляраў і з дапамогай выручкі змог аплаціць рахунак у 20 тысяч даляраў. Так нарадзіўся кампутар "Apple".

Само сабой, існуе мноства спосабаў расцягнуць свае грашовыя рэсурсы, такія як адтэрміноўка інвестыцый, перагляд тэрмінаў аплаты і мінімізацыя матэрыяльных запасаў фірмы. У нашым ўроку па кіраванні грашовымі патокамі прадпрыемства мы разгледзелі толькі некаторыя з іх.

5. Пра што вы даведаліся і што далей 

Як вы ўбачылі, існуе некалькі спосабаў забяспечыць бізнес грашыма, не звяртаючыся да знешняга фінансавання, і некаторыя з іх могуць быць даволі ўдалымі. Калі вы ўсё старанна плануеце і творча карыстаецеся даступнымі рэсурсамі, вы выдатна зможаце фінансаваць бізнес без падтрымкі з боку. 

ым не менш, вы павінны быць у курсе наяўных рызык і ўважліва іх кантраляваць. На кожную гісторыю поспеху, як у "Apple", даводзіцца мноства няўдач. Прывязваць асабістыя сродкі да бізнесу можа быць рызыкоўна.

Ну і, вядома, шмат у каго папросту не хапае рэсурсаў для самастойнага фінансавання бізнесу. Нават калі іх хапае спачатку, пры росце прадпрыемства патрэбныя дадатковыя сродкі.

У наступныя шэсць тыдняў мы працягнем серыю артыкулаў "Фінансаванне бізнесу". Мы разгледзім разнастайныя формы знешняга фінансавання, каб вы маглі ўбачыць магчымыя варыянты. На наступным тыдні мы пачнем з тэмы пра выбар крэдыту для бізнесу

Крыніцы 

Малюнак: Дызайн кішэні зроблены Эрын Стэндлі з "Noun Project".

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.