Unlimited PowerPoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Productivity

Як быць больш прадуктыўным, дзе б вы ні знаходзіліся

by
Read Time:12 minsLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Мне пашанцавала, я працую выдалена.  Я адкрываю мой MacBook і пачынаю пісаць, дзе б я ні быў, хоць на пляжы ў Тайландзе, або ў бары ў французскіх Альпах.  Я працую ў машынах, самалётах, цягніках, аўтобусах, барах, кафэ, гатэлях, парках і ўсюль, дзе я магу сесці, узяць навушнікі і пакласцi кампутар на каленi.

Усе парады па прадуктыўнасці развальваюцца, калі вам даводзіцца ўвесь час падарожнічаць і ўключацца ў працу, дзе б вы ні былі.  Вядома, працаваць у адзiн і той жа час кожны дзень тэарэтычна вельмі добра, але гэта не працуе, калі вы бываеце ў розных часавых паясах.  Я люблю ўставаць у 6 кожную раніцу, але гэта не працуе, калі вы стомленыя пасля працяглага пералёта.

Калі ў вас няма магчымасці стварыць сабе офіс - спецыяльнае месца, дзе ўсё выдатна арганізавана, што калі вы сядаеце, вы ведаеце, што цяпер "справы пойдуць" - то тады вам трэба аптымізаваць сваю прадуктыўнасць, пакуль вы ў дарозе.

Калі вы падарожнічаеце, вы павінныя ісці на кампраміс на кожным кроку.  Iдэальных умоў не будзе, але вы павінныя рабіць справы.  Рэдактара (iншае начальства) не хвалюе, што вы стаміліся ад начных пералётаў, іх турбуе тэрмін здачы працы.

Так што давайце разбірацца.  Давайце зірнем на некаторыя стратэгіі, якія дазваляюць быць больш прадуктыўным, дзе б вы не знаходзіліся.  Толькі таму, што вы не можаце арганізаваць сабе ідэальную працоўную прастору, не азначае, што вы не можаце стварыць сабе ўмовы для плённай працы ў дарозе.

Хоць галоўным чынам я збіраюся казаць пра лічбавых качэўнікаў (вандроўцаў з ноўтбукам у заплечніку) і людзях, якія вандруюць для працы, парады і хітрасці цалкам ужывальныя нават для тых, хто не iдзе далей сваей мясцовай кавярнi.  Усе яны пра тое, як стварыць умовы для працы, дзе б вы ні былі.

1. Каб быць больш плённым, правільна абірайце месца для працы

Калі вы хочаце працаваць добра, пакуль вы падарожнічаеце куды заўгодна, абірайце лепшае месца для працы з усіх магчымых.  Калі вам даводзіцца выбіраць паміж пакоем адпачынку ў аэрапорце і залай чакання ў будынку тэрмінала, заўсёды абірайце пакой адпачынку.

Нават калі вакол няма падыходнага месца, а вам трэба працаваць, напрыклад, вам даводзіцца выбіраць паміж забітым барам і лаўкай у парку халодным днём, абірайце тое месца, якое для вас менш жудаснае. Вы не зможаце добра працаваць, але вы зможаце зрабіць нешта.

Калі прыходзіцца абіраць месца для працы, я прымаю ў разлік чатыры рэчы: наяўнасць сувязі, зручнасць, абмежаванне па часе і наяўнасць адцягваючых фактараў. 

Наяўнасць сувязі - гэта першае і самае важнае.  Мне патрэбны выхад у інтэрнэт для пошуку інфармацыі і загрузкі сваёй працы.  Калі ў мяне няма стабільнага доступу да інтэрнэту - не важна, нават калі ён павольны, - я не змагу зрабіць шмат.  Калі вам таксама неабходна быць анлайн, вы так жа павінныя паставіць гэты пункт першым, вышэйшы за ўсі іншыя.

Наступным ідзе камфорт.  Калі вам некамфортна, вы ніколі не зможаце цалкам засяродзіцца на сваёй працы.  Калі вы шмат падарожнічаеце, вам давядзецца панізіць свае патрабаванні да камфорту.  Офіснае крэсла ад Herman Miller - выдатна, але калі вам трэба працаваць, вам i зэдлік падыдзе.  Для мяне падыходзіць месца, дзе я магу знайсці сабе крэсла, а яшчэ пажадана стол, гэта наогул выдатна. Акрамя гэтага мне больш нічога не трэба.

coffeeshopcoffeeshopcoffeeshop
Кавярнi - класычнае месца для працы.

Часовыя абмежаванні - гэта тое, чаго варта пазбягаць, калі вы працуеце ў дарозе.  Вам трэба дастаткова свабоды, каб асвоіцца на месцы і пачаць працаваць; калі вам даводзіцца турбавацца пра тое, што столік трэба вызваліць праз 15 хвілін, працаваць будзе няпроста.  Часам часовыя рамкі могуць прымусіць вас быць больш прадуктыўным, але калі вы падарожнічаеце, гэта хутчэй праблема, чым дапамога.  Не абірайце месцы, якія зачыняюцца менш чым праз гадзіну.

Адцягненнi - біч прадукцыйнасці.  Нязначнае адцягненне можа адцягнуць вас ад працы на 15 хвілін, а нейкае можа пакласці канец вашаму працоўнаму дню.

У іншых людзей, якіх вы будзеце сустракаць, будзе значна больш часу, чым у вас, калі толькі вы не будзеце падарожнічаць з такімі ж, як вы.  Яны не зразумеюць, што вы працуеце, хоць і сядзіце ў бары.

Не абірайце месцаў, дзе вас могуць адцягваць.  Гэта значыць, не працуйце ў такіх месцах, куды могуць прыйсці людзі, якіх вы ведаеце, ці дзе людзі пастаянна будуць вас адцягваць і задаваць пытанні.

Калі вы рушыце ўслед гэтым парадам і будзеце абіраць зручныя месцы, дзе вы зможаце працаваць не адцягваючыся столькі, колькі вам трэба, вы будзеце здзіўленыя, як шмат можна зрабіць у падарожжы.

2. Кантралюйце фiзiчнае асяроддзе

Цяпер, калі вы знайшлі месца для працы, надышоў час тут асталявацца.

Лепшая інвестыцыя, якую вы можаце зрабіць - пара добрых навушнікаў з шумапрыглушэннем.  Я выкарыстоўваю Sennheiser Momentum 2.0, але лінія Bose QuietComfort таксама выдатная.  Добрая пара навушнікаў будзе вартая пары сотняў баксаў, але гэта таго варта.

Мне патрэбная музыка для працы.  У мяне ёсць падпіска на Spotify, і калі я хачу папрацаваць, я проста бяру свой велізарны плэйліст, схіляюся над кампутарам і справа пайшла.  Навушнікі цалкам адразаюць вас ад усіх гукаў, ну можа акрамя вельмі гучных.  Хтосьці можа паклікаць мяне па імені, стоячы ў метры ад мяне, але я яго не пачую.

Калі вы не любіце слухаць музыку падчас працы, звярніце ўвагу на рэсурс myNoise.  Гэта генератар шуму, дзе вы можаце прайграць усё: ад гуку патрэсквання вогнішча да дуды.  Вазьміце навушнікі, уключыце фон - нешта ненадакучлівае - і прыступайце да працы.

sennheiser momentumsennheiser momentumsennheiser momentum
Вось навушнікі, якімі я карыстаюся: Sennheiser Momentum 2.0 - гэта нешта неверагоднае!

Калі вы падарожнічаеце, вельмі важна быць упэўненым, што ў вас ёсць падыходнае адзенне.  Гэта пакута - спрабаваць працаваць, калі занадта горача ці занадта холадна.  Праблема можа быць у тым, што вы занадта горача апрануліся ў халодны час і наадварот.

У Тайландзе на вуліцы была 30-градусная спякота, але ў кожным кафэ і гатэлі працаваў кандыцыянер, і па сутнасці там было на 10-15 градусаў халадней. Калі вы апранецеся для вуліцы, вы адразу ж змерзнеце ў памяшканні. У халодным клімаце ў мяне былі супрацьлеглыя праблемы: звонку было ніжэй за нуль, але ў кожнага растоплены камін і ёсць цэнтральнае ацяпленне.

Фокус у тым, што б быць гатовым працаваць пры любой тэмпературы.  Калі ў вас ёсць i лёгкае адзенне, i больш цёплая верхняя вопратка, вы гатовыя да любой тэмпературы.  Вядома, можа здацца дурным хадзіць з швэдрай на поясе ў палючую спёку, але вам будзе шмат прасцей, калі вы вырашыце папрацаваць у астуджанай як халадзільнік кавярнi.

3. Кантралюйце віртуальнае асяроддзе

Ключ да прадуктыўнасці, дзе б вы не знаходзіліся, - гэта кіраванне сваім лiчбавым асяроддзем. Гэта тая зменная, якую вы заўсёды можаце кантраляваць.  Калі я саджуся за працу, я заўсёды бачу перад сабой адну і тую ж рэч, дзе б я не працаваў.

З левага боку на маім экране - мая праграма для напісання тэкстаў, Ulysses, а з правага боку - браўзэр.  Гэта мой працоўны стол.  На самай справе, я працую ў гэтым "месцы" апошнія два гады.  І я напісаў ужо больш за сотню артыкулаў у такой "абстаноўцы".  Калі я бачу свой працоўны стол, я разумею, што пачынаецца праца.

work screenwork screenwork screen
Вось як выглядае "мой працоўны стол".

Нават калі ў вас няма магчымасці працаваць у адным і тым жа месцы кожны дзень, вы можаце зрабіць сабе сталую працоўную прастору ў лічбавым асяроддзі.  Калі ваш кампутар настроены так, што вы бачыце адно і тое ж, калі прыступаеце да працы, у вас будуць тыя ж плюсы, як быццам вы працуеце ў адным і тым жа месцы.  Вы можаце нават павысіць эфект, калі будзеце слухаць адну і тую ж музыку ці адзін і той жа шум.

4. Трэба ведаць, што вы збіраецеся рабіць

Перш чым сесці за працу, вы павінныя ведаць, што вы збіраецеся рабіць. У вас павінны быць план, і вы павінныя ведаць, што вам трэба, каб яго выканаць.  Гэта сцвярджэнне справядліва незалежна ад таго, што вы робіце і дзе вы гэта робіце.

У канцы дня я гляджу ў свой спіс спраў і вырашаю, які артыкул я павінны напісаць заўтра.  Затым я адкрываю новую старонку ў Ulysses, пішу назву і заплюшчваю свой Мас.  Наступнай раніцай, калі я саджуся за працу, я адкрываю мой кампутар і буумм! - бачу перад сабой маю працу на сёння.  Гэта значыць, што я магу адразу прыступіць да працы.

Адкладаць працу - проста, у любых умовах, але калі вы падарожнічаеце, адцягвацца на староннія справы прасцей у сто разоў.  Ёсць куча іншых спраў, якія вы можаце зрабіць замест таго, каб працаваць.

  • Дзе вы будзеце сёння вячэраць?
  • Цi есць тут паблізу класныя месцы для дайвінга?
  • Можа, вам трэба сустрэцца з сябрамі, калі вы прыедзеце дадому?

Прычын пазбягаць працы можа быць мора. Калi ў вас iснуе план яшчэ да таго, як вы селі за кампутар, ен дазваляе вам перапыніць усе гэтыя адцягненнi яшчэ да таго, як яны пачаліся.

5. Адключыце усе апавяшчэнні

Адцягненнi ў віртуальным асяроддзі - гэта такая ж праблема, як і ў рэальным свеце.  Калі вы працуеце, вам не трэба бачыць усе гэтыя паведамленні ў Facebook, лісты, твіты. Гэта будзе вас адцягваць ад любога прадуктыўнага настрою.

Вылучыце час, каб праверыць усе апавяшчэннi, скажам гадзіну, і затым адключыце ўсе.  Пастаўце тэлефон і кампутар на бязгучны рэжым (у плане абвестак), і прыступайце да працы. Гэта іншае правіла, якога вы павінныя прытрымлівацца па-за залежнасцю ад таго, дзе вы працуеце.

6. Выпрацуйце правільныя звычкі, каб быць больш плённым

Калі вы працуеце ў падарожжах, у вас ніколі не атрымаецца стварыць такі строгі распарадак, як калі б вы былі дома, але паспрабаваць структураваць свой дзень - добрая ідэя.

Я люблю працаваць, як толькі я прачнуўся, і не важна, у колькі гэта адбылося.  Калі я ўстаў апоўдні, я бяру мой кампутар і стараюся папрацаваць гадзінку ці дзве, перш чым пачну займацца чымсьці яшчэ.  Таму я ведаю: як толькі я ўстаў - я працую.

Іншая звычка, якая ў мяне ёсць, - гэта тое, што я працую над праектам незалежна ад таго, дзе я - у аэрапорце або ў самалёце.  Я выбіраю нешта, што я магу зрабіць падчас палёту, плюс час чакання, плюс затрымка рэйса або перасадка, і прысвячаю сябе гэтай працы.

Пры кароткіх пералётах гэта можа быць праца накшталт навядзення парадку на цвёрдым дыску.  У выпадку працяглага палёту або перасадкі я абіраю канкрэтны кавалак, які хачу напісаць, і раблю гэта.  Я бяру тое, што магло б быць страчаным часам, і ператвараю гэта ў прадуктыўны час.

У вашым выпадку, звычкі могуць быць іншымі.  Можа быць, першае, што вы робіце - гэта выпіваеце кубачак кавы, і потым прымаецеся за працу.  Ці можа быць, вы аддаеце перавагу таму, каб пабадзяцца і паглядзець па баках, пацешыцца на працягу дня, і потым пасля абеду сядаеце і працуеце.

Для кіравання сваей прадуктыўнасцю ў дарозе трэба знайсці нешта, што працуе лепш для вас, звычкі для вашага тыпу работы; структуруйце свой дзень вакол гэтых рэчаў, так добра, як зможаце.

7. Не працуйце, калі вам зусім не камфортна

Я не працую ў аўтобусах, калі толькі ўжо зусім у крайніх выпадках. У іх працаваць проста жахліва.  Мне даводзілася рабіць гэта раней, і я ненавідзеў гэта кожны раз.  Калі вы падарожнічаеце, вы часам будзеце трапляць у сітуацыю, калі абстаноўка занадта непадыходная, нават каб проста паспрабаваць папрацаваць.  Гэта частка "гульні", і калі вы да гэтага гатовыя - для вас гэта не праблема.

Важна разумець, што такія сітуацыі з'яўляюцца рэдкасцю.  Можа быць некалькі разоў за год, што я апыняюся дзесьці, дзе я фізічна не магу працаваць, а калі б спрабаваў, то я б "перагарэў".  Калі такое адбываецца, я адкладаю свой ноўтбук, дастаю свой Kindle і расслабляюся.  Нават калі падціскаюць тэрміны, я проста пішу па электроннай пошце рэдактару і тлумачу сітуацыю.

Я магу дазволіць сабе гэта, таму што ў 99% выпадкаў я магу працаваць у падарожжах.  Я не хітрую.  Калі ў вас добрыя адносіны з начальнікам і кліентамі, яны зразумеюць вас у тыя рэдкія моманты, калі вы не можаце працаваць.

Ну і вядома, не плануйце нічога, калі ў вас ёсць вялікі праект, і вы ведаеце, што ў падарожжы ў вас працаваць не атрымаецца.  Калі я ведаю, што мне трэба будзе падарожнічаць аўтобусам, я раблю сваю працу загадзя; і тады з чыстым сумленнем адпраўляюся ў шлях.

Заставацца прадуктыўным у падарожжы і працаваць дзе б вы ні былі, патрабуе крыху прадбачлівасці, але пры правільным падыходзе вы можаце рабіць гэта.

Падводзім вынікі

Здольнасць быць прадуктыўным, калі вы працуеце ў дарозе, дзе б вы ні былі, патрабуе прадбачлівасці.

У прынцыпе, кожнаму даводзілася працаваць у неідэальных умовах.  Калі вы шмат падарожнічаеце, таму што вы вандроўнік з ноўтбукам ў заплечніку, або вам трэба гэта для працы, тады вам даводзіцца рабіць гэта часцей.  На самай справе, калі вы вандроўны воін, то гэта стала вашай паўсядзённай дадзенасьцю.

Калі вы выкарыстоўваеце стратэгіі, пра якія я распавёў у гэтым артыкуле, вы зможаце быць больш прадуктыўным у шляху незалежна ад таго, дзе вам даводзіцца працаваць.  Я не кажу, што гэта ідэальны варыянт, і зусім не сцвярджаю, што працаваць у пасажырскім крэсле машыны лепш, чым у офісе, я кажу, што гэта магчыма.

Даведайцеся больш пра тое, як арганізаваць асабістую сістэму, якая падтрымлівае вашу прадуктыўнасць, у нашым вычарпальным кіраўніцтве, якое складаецца з некалькіх частак.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.