Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Business
  2. Small Business
Business

Як стаць паспяховым гаспадаром прадпрыемства малога бізнесу

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Калі вы пачалі або падумваеце пачаць новы бізнес, то, верагодна, ведаеце паказчыкі змрочнай статыстыкі аб правалах.

Многіх гэта стрымлівае ад падобных пачынанняў. Апытанне Gallup паказала, што чвэрць амерыканцаў думалі пра свой бізнес, але вырашылі ўстрымацца. 66% з іх сказалі, што «былі занепакоеныя нізкімі шанцамі на поспех".

Не трэба зусім адмаўляцца ад сваёй мары, вы не асуджаныя на тое, каб папоўніць змрочную статыстыку. Калі ўсё рабіць правільна з самага пачатку, можна стаць паспяховым уладальнікам малога бізнесу, квітнеючай і прыбытковай для сябе і вашых кліентаў кампаніі.

Become a Successful Small Business Owner
Даведайцеся, як стаць паспяховым уладальнікам малога бізнесу.

У гэтым уроку я дам вам некалькі парадаў пра тое, як гэтага дамагчыся і як эфектыўна рухацца наперад. Мы закранем пытаннi, якімі трэба задацца: як атрымаць падтрымку (як маральную, так і фінансавую), як хутка зарабіць грошы і г.д.

У канцы вы ўбачыце некалькі шляхоў вядзення бізнесу і, я спадзяюся, адчуеце натхненне і ўпэўненасць у тым, што вы са сваёй кампаніяй можаце дамагчыся поспеху.

1. Задайце сабе некалькі простых пытанняў

Натуральна ў пачатку дзейнасці жадаць адразу кінуцца да стварэння свайго першага прадукту або паслугі. Але варта прытармазіць, каб задаць сабе пару пытанняў для яснасці.

Вось некаторыя з самых важных на гэтым этапе.  Лепш за ўсё запісаць іх і захаваць адказы, каб звярнуцца да іх пазней.

Чаму вы ладзіце сваю справу?

Гэтае пытанне можа здацца відавочным або неістотным, але яно важнае.  Калі вы адкажаце накшталт: «Таму што я ненавіджу сваю працу і хачу быць сабе гаспадаром» або «Каб зарабіць грошы», гэта добры пачатак, а далей?  Чаму менавіта гэтую справу?  Што ў ей прывабнага?  Як гэта будзе выглядаць у выпадку поспеху?

Трэба пастарацца зразумець, што важна для вас, дзе ваш інтарэс і ў чым сутнасць усяго прадпрыемства.  У вобразе гаспадара ІП лёгка ўгразнуць у рахунках, стварэнні вэб-сайта, бясконцых праўках копіі вэб-сайта, запаўненні падатковых формаў і г.д.  Ацанiце агульны выгляд гэтай карціны.

Што вы прапануеце?

Адным словам, што вы станеце рабіць?  Чым гэта будзе будзе адрознівацца ад таго, што робяць іншыя фірмы, і за што людзі гэта палюбяць?

Ваш адказ будзе чымсьці накшталт знакамітага "пiтчу ў лiфце" або, можа быць, заявы аб місіі.  Не мае значэння, наколькі ён бліскучы, важна, каб ваш адказ быў ясным і зразумелым.  Ці загараліся вочы вашых сяброў, калі вы ім адказвалі, чым займаецеся?  Можа быць, яны прасілі падрабязнасьцяў або, папрасіўшы прабачэння, цягнуліся за чарговым бутэрбродам?

У якасці прыкладу, вось сцвярджэнне мiсii ад Amazon:

Мы бачым сябе самай блізкай кліенту кампаніяй Зямлі; будуем месца, куды людзі зойдуць і выявяць ўсё, што яны захочуць купіць у Інтэрнэце.

Хочаце - любіце Amazon, хочаце не, гэта даволі выразная місія.  Прыдумайце ўласнае, а займаючыся справай, захапляйцеся не столькі яе тэхнікай, колькі тым, што прапануеце людзям у сэнсе паляпшэння іх жыцця.

Хто гэта купіць?

Вызначыўшыся з прапановай, спытайце сябе, хто гэта купіць.  Стварыце падрабязны «вобраз пакупніка» - профіль вашага ідэальнага кліента, уключаючы яго імя, узрост, пол, сімпатыі, антыпатыі, хобі, мары і многае іншае.

Вобразы пакупнікоў сталі даволі папулярнымі, магчыма, вы ўжо знаёмыя з канцэпцыяй.  Калі не, падрабязнасці ў гэтым уроку пра тое, як даведацца, хто вашы пакупнiкi.

У чым вашы годнасці?

Добра, калі вы спецыяліст сваёй справы.  Напрыклад, калі вы ладзіце студыю вэб-дызайну, правільны адказ: «у праектаванні вэб-сайтаў».

Але для поспеху ў бізнесе вам спатрэбіцца шмат іншых навыкаў.  Трэба будзе наладжваць сувязі, дамаўляцца, прадаваць сябе і свае прадукты, весці уліковыя запісы, даваць указанні і іншае.

Ацанiце сябе. Адказваючы на ​​пытанні, будзьце цалкам сумленныя.  Чым вы добрыя, і чаго вам не хапае?  У чым ваша сіла і ў чым слабасць?

Вызначыўшы слабыя месцы, складайце план іх ліквідацыі.  Калі вы не цяміце ў лічбах, знайдзіце таго, хто разумее.  Найміце бухгалтара або навучыцеся гэтай справе самі па нашым легкiм урокам або іншым чынам.  Калі слабыя ў дызайне сайтаў, ёсць памочнікі, якiх можна для гэтага наняць.

Галоўнае тут на ўсю моц пакласціся на свае добрыя якасці і знайсці памочнікаў для кампенсацыі слабасцяў.

Яшчэ важныя пытанні для пачатку вы знойдзеце ў гэтым уроку:

2. Шукайце падтрымку

Вам спатрэбіцца вялікая падтрымка, калі вы задумалі сваю справу.  Вашы папярэднікі, якiя нарабілі тыповых памылак, падзеляцца сваім досведам.  Нават натхняць, дапамогуць распрацаваць стратэгію і пазнаёмяць з новымі магчымасцямі.

Вельмі пашанцуе, калі вы знойдзеце настаўніка.  Самыя паспяховыя прадпрымальнікі шмат узялі ад сваіх настаўнікаў. Вось цытата ад вядучага эксперта Bill George, са спасылкай на заснавальніка Facebook Mark Zuckerberg:

Людзі заўсёды пытаюцца: "Адкуль у яго такая мудрасць, нібы ён быў гадоў на 20 старэйшы?  Адказ у тым, што ён вельмі рана знайшоў добрых настаўнікаў.

Адным з іх быў Steve Jobs, які сам вучыўся ў Bill Campbell."

Каб даведацца, як знайсці настаўніка, падысці да яго і як кіраваць адносінамі, глядзіце урок ад Lisa Hunter - How to Find Great Mentors.

Можна нават прызначыць «асабісты кансультатыўны савет» з некалькіх давераных дарадцаў.  І падтрымка на гэтым не сканчаецца.  Знаходзіце мясцовыя дзелавыя асацыяцыі і сеткавыя групы, звяртайцеся да людзей на адпаведных сацыяльных сетках або на іншых вэб-сайтах.

Вучыцеся самастойна.  У нас на Envato Tuts+ ёсць вялікая і пастаянна расце бібліятэка ўрокаў па бізнесе, так што вы можаце паскорыцца па некаторых важных тэмах:

3. Фінансуйце сваю мару

У згаданым мною апытанні Gallup дзве галоўныя прычыны нерашучасці былі звязаны з адсутнасцю грошай.

Але гэта не можа быць перашкодай.  Існуе мноства сродкаў фiнансавання бiзнесу, можна зацянуць свае паясы, скарачаючы выдаткі і развіваючы справу з абмежаванымі ўкладаннямі.

Майце на ўвазе, што для прыбыткаў трэба будзе яшчэ і папрацаваць.  Можаце вызначыць час дасягнення рэнтабельнасці па маім уроку па стварэннi фiнансавай мадэлi для бізнесу.

Пасля стварэння мадэлі бізнесу варта заняцца вывучэннем фінансаў.  Шатландскі паэт Robert Burns калісьці напісаў:

Лепшыя планы мышэй і мужчын часта ідуць крыва і наўскос.

Вы разумееце сэнс: незалежна ад вашых планаў, падзеі рэдка ідуць, як задумана.  Мы жывем у свеце складаных перапляценняў і нават калі вы ўсё зрабілі правільна, ваш бізнес можа быць перакулены раптоўным крызісам, крахам нерухомасці, скокам коштаў з-за вайны на іншым канцы святла, з'яўленнем магутнага канкурэнта на вашай паляне і іншым.

Так што сцялiце саломку на той выпадак, калі нешта пойдзе не зусім так, як хацелася.  Будзе разумней і танней арганізаваць фінансаванне загадзя, чым на мяжы краху.  Вядома, не трэба плаціць працэнты за непатрэбныя крэдыты, але ёсць варыянты, напрыклад крэдытныя лініі, калі вы плаціце толькі за актывацыю.  У любым выпадку, усi варыянты трэба вывучыць загадзя.

4. Стварэнне грашовага абароту

Калі людзі толькі пачынаюць, яны канцэнтруюцца на скарачэнні выдаткаў, у страху, што іх невялікія сродкі хутка растануць.

Гэта правільная стратэгія, але ёсць і іншы спосаб мець абаротныя сродкі - атрыманне даходу.

Галоўнай асаблівасцю інтэрнэт-стартапаў з'яўляецца магчымасць хуткага запуску прадукту, якой няма ў традыцыйнай кампаніі.  Стварыце мінімальна жыццяздольны прадукт (MVP), адпусціце яго ў свет і пачніце паступова паляпшаць па меры прасоўвання.

Гэта эфектыўны спосаб распрацоўкі новых тавараў і сродак хутка атрымаць грошы - калі ваш прадукт «жыццяздольны» настолькі, што людзі за яго плацяць!

Дадаткова пра гэта ў маім уроку The Lean, Agile Way to Build Your First Product.

Калі ў вас не інтэрнэт startup ці такія захады вам не падыходзяць, ёсць іншыя спосабы хуткага абароту і атрымання прыбытку.  Калі вы працуеце ў сферы паслуг, можаце заключаць дагаворы перадаплаты або па частках, а не па факце выканання.  Грашовыя паступленнi асабліва важныя ў доўгатэрміновых праектах.  Разлічыце зніжкі і тэрміны выканання кліентам, якія заключылі кантракты загадзя.

Чым больш грошай вы атрымаеце ў першыя дні сваёй працы, тым хутчэй акупiце пачатковыя ўкладаннi і зможаце ўкладваць сродкі ў прасоўванне.

5. Разнос чуткі

Для маленькай новай фірмы існуе відавочная праблема: ніхто не ведае аб вашым існаванні.

Дзякуючы мноству маркетынгавых магчымасцяў у Інтэрнэце, гэта не праблема.  Многія з іх, вядома, бясплатныя або танныя, але не забывайце, што ваш час - таксама грошы.  Таму не рабіце памылкі, падпісваючыся на кожны сайт у сацыяльных сетках і марнуючы свой каштоўны час на твіты і аднаўленнi статусу.

Займіцеся галоўным.  Вызначыце мэты, складзіце план іх дасягнення, у якім расьпішаце стратэгію і этапы прасоўвання.  Скарыстайцеся, вядома ж, бясплатнымі магчымасцямі, але не забывайце пра тыя, якія могуць зэканоміць вам кучу часу з мінімальнымі выдаткамі.

Больш падрабязна аб гэтым глядзіце ва ўроках па маркетынге на Envato Tuts+: 

6. Выконвайце справаздачнасць

Мы жывем у век інфармацыі.  Яшчэ ў 2010, Google CEO Eric Schmidt вядома казаў, што кожныя два дні выходзіць больш дадзеных, чым іх з'явілася ад пачатку гісторыі да 2003 года.  І з тых часоў колькасць інфармацыі працягвае расці.

Хоць ваш малы бізнес, верагодна, не будзе завалены тэрабайтамi дадзеных, усё роўна іх будзе дастаткова для аналізу.  З'явяцца фінансавыя справаздачы, запісы аб кліентах, трафік вэб-сайтаў, удзел у сацыяльных сетках, пераходы па кліках, каэфіцыенты канверсіі, рэгістрацыі і многае іншае.

Вядома, усё адсачыць не атрымаецца, можна сысці з розуму.  Спыніцеся на ключавых паказчыках, якія вызначаюць вашыя бізнес-мэты, і складзіце графік іх адсочвання на рэгулярнай аснове.  З гэтым вам дапамогуць мае артыкулы па ключавой метрыцы, за якой павiнны сачыць кожны бiзнес.

Стварыце сваю методыку вызначэння вымераных мэтаў, аналізу вашага прагрэсу, карэкціроўкі мэтаў або стварэння новых.  Лепш за ўсё весці штомесячную справаздачу па самых важных пазіцыях. Усё павінна быць узгоднена з агульным бізнес-планам (у вас жа ёсць бiзнес-план?), а дадзеныя, якія вы збіраеце, павінныя дапамагаць яго аднаўленню.

7. Развіваць і перабудоўваць

Звычайна ўсё пачынаецца з аднаго прадукту.  Калі прадукт мае поспех, узнікае дабратлівая спакуса працягваць у тым жа духу.  У свеце імкліва развіваючыхся тэхналогій гэта можа быць небяспечна.

Вось прыклад ад Envato, кампаніі, якая кіруе гэтым сайтам.  Envato пачынала дзесяць гадоў таму, як рынак FlashDen, дзе аўтары прапаноўвалі свае актывы Adobe Flash, а людзі маглі купляць іх для вэб-сайтаў.

Яна была вельмі паспяховай і хутка развівалася некалькі гадоў, нават пасля таго, як была вымушаная змяніць сваю назву з FlashDen на ActiveDen.  Заснавальнікам кампаніі было б лёгка займацца адным сайтам, каб ператварыць яго ў лепшы Flash-рынак.

Але яны зрабілі не так.  Замест гэтага яны разбілі яго на патокі, стварыўшы рынкі для мноства розных прадуктаў, ад тэм WordPress да музыкi royalty-free, графiкi, рынку фрыланс на Envato Studio, а таксама навучальных матэрыялаў і курсаў на Envato Tuts+, вядома ж.

Азіраючыся назад, гэта была добрая стратэгiя. У 2011 годзе ад Flash адказалася прыкладна за палову ўсіх сайтаў, а ў 2015 iх было менш за чвэрць.  Паколькі абарот рынку скараціўся, Envato абвясціла аб закрыцці ActiveDen.

How the ActiveDen website looks today
Як ActiveDen выглядае сёння.

Калі б заснавальнікі кампаніі захоўвалі ўсi яйкі ў адным кошыку, амаль усi яны былі б раздушаныя падзеннем Flash, засталося б толькі аплакваць свае страты.  Але, стварыўшы некалькі патокаў даходу, яны забяспечылі поспех кампаніі, нават калі адзін з асноўных накірункаў пайшоў на спад.

Так што плануйце своечасовую перабудову.  Падумайце пра рызыкі, пра тэхналогіі і пра тое, як змены ў канкурэнтным асяроддзі могуць збіць вас з курсу.  Прыдумайце спосабы стварэння некалькіх крыніц даходу, каб, калі адзін прадукт або паслуга пайдуць на змяншэнне, іншыя кампенсавалi слабіну.

Ваш шлях да поспеху ў малым бiзнесе

Гэта быў агляд вышэйшага ўзроўню пра тое, як стаць паспяховым уладальнікам малога бізнесу.  Вы даведаліся пра мэту сваёй справы, пра ацэнку моцных і слабых бакоў, пра фінансаванне, рэкламу, шляхi да поспеху і многае іншае.

Мы закранулі мноства тэм са спасылкамі на вялікую колькасць урокаў для падрабязнага вывучэння дэталяў.  Я раю глыбей вывучыць іх і падпісацца на наш інфармацыйны бюлетэнь (нiжэй ёсць форма), каб быць у курсе нашых апошніх публікацый па бізнесе.  На падыходзе шмат цікавага!

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.