Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Google Slides
Business

Як стварыць прэзентацыю з тэмы Google Slides

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Стварэнне прэзентацыі з нуля займае шмат часу.  Вы павінныя распрацаваць варыянты макета, пераканацца, што шрыфты і элементы дызайну добра падабраныя і што ўсе слайды складаюць разам адзіны набор з прывабным стылем.

Але выкарыстоўваючы якасную тэму прэзентацыі з гатовым дызайнам, вы можаце зэканоміць шмат часу. Цяпер вы можаце адразу перайсці да налад змесціва, малюнкаў і колеру ў вашай прэзентацыі, а не ствараць макеты слайдаў з нуля.

Тэмы (або шаблоны) існуюць для шырока вядомых праграм, такіх як PowerPoint, Keynote або Google Slides. Вы можаце выкарыстоўваць тэмы Google Slides для хуткага стварэння прыгожых прэзентацый.

У гэтым уроку мы раскажам пра тое, як стварыць выдатную прэзентацыю (як візуальна, так і па змесце) з дапамогай Google Slides. Нашым адпраўным пунктам стане ўжо існуючая тэма прэзентацыі Google Slides. Давайце даведаемся больш пра Google Slides, а затым пакрокава пройдзем увесь працэс.

Пачнем

Google Slides
Google Slides - прыклад прыкладання.

Вы можаце задацца пытаннем: чым адрозніваецца Google Slides ад PowerPoint або Keynote?

Google Slides вылучаецца, калі над стварэннем прэзентацыі працуюць адразу некалькі людзей.

Гэта інструмент з больш простым інтэрфейсам.  Ён дапаможа вам распрацаваць больш чыстую і мэтанакіраваную прэзентацыю.  Варыянты дызайну тут больш абмежаваныя, але, у адрозненне ад іншых інструментаў, няма і бясконцай мішуры для ажыўлення прэзентацыі.  Калі занадта шмат варыянтаў, вы губляеце час.  Акрамя таго, вялікая колькасць эфектаў і анімацыі адцягваюць гледачоў ад змесціва прэзентацыі.

Google Slides - ідэальны інструмент, калі вы хочаце стварыць чыстую прэзентацыю з акцэнтам на свой кантэнт і зрабіць гэта хутка і без мітусні.

Калі вы не набылі PowerPoint або ў вас няма Mac з Keynote, вы можаце выкарыстоўваць Google Slides замест гэтага.  Яны знаходзяцца ў вольным доступе, для гэтага толькі патрэбны ўліковы запіс Google, якi вы можаце стварыць бясплатна.

Даведайцеся больш пра Google Slides у параўнанні з PowerPoint і Keynote у гэтым артыкуле ад Envato Tuts+:

Калі вы ўсё яшчэ сумняваецеся наконт Google Slides, праглядзіце ўрок ніжэй.  Гэта просты спосаб даведацца больш пра гэты інструмент прэзентацыі.  Без лішніх цырымоній, давайце проста пачнем!

1. Настройка тэмы

Для дызайну нашай прэзентацыі я буду выкарыстоўваць тэму Hipster ад Google Slides, з фокусам на малюнках (паказана ніжэй):

Hipster Creative Google Slides Presentation Template
Тэма Hipster для Google Slides.

Калі вы шукаеце тэмы Google Slides, вы можаце знайсці іх на GraphicRiver, кожная са сваім дызайнам і мэтамі, напрыклад, вось нашы бэстсэлеры:

Best Google Slides Presentation Themes
Лепшыя тэмы для Google Slides, даступныя для загрузкі на Envato Market (GraphicRiver).

Або зірніце на артыкул ніжэй, гэта калекцыя нашых любімых тэм для Google Slides:

У залежнасці ад тыпу прэзентацыі, якую вы хочаце стварыць, вы можаце знайсці розныя тэматычныя праекты ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі.  Акрамя таго, звярніце ўвагу, што нават не знайшоўшы тэму ў тым выглядзе, у якім вам хацелася б, яе ўсё ж лёгка наладзіць у адпаведнасці з вашымі патрэбамі, што вы ўбачыце далей.

Крок 1. Імпарт тэмы

Пасля таго як вы загрузіце тэму, вы заўважыце, што ў вас з'явіўся файл PowerPoint.  Нават калі ў вас няма PowerPoint, вам няма пра што турбавацца.

Адкрыйце Google Slides і пачніце з пустой прэзентацыі.  Націснуўшы на меню «Файл», вы можаце імпартаваць слайды. У гэтым меню вы павінныя абраць файл. Абярыце асноўны файл PowerPoint (файл прэзентацыі Hipster у гэтым выпадку) і пачніце загрузку. Дзякуючы гэтаму працэсу, файл PowerPoint будзе ператвораны ў прэзентацыю Google Slides.

Importing presentat template slides to Google Slides
Пачніце з імпарту ўсіх слайдаў тэмы.

Пасля завяршэння загрузкі вы можаце абраць, якія слайды вы хочаце імпартаваць. Для пачатку абярыце ўсе. Такім чынам, вы можаце азнаёміцца ​​з рознымі шаблонамі макетаў слайдаў, якія вы маглі б выкарыстоўваць. Цяпер прыйшоў час наладзіць дызайн вашых слайдаў!

2. Настройка тэмы

Спачатку вы заўважыце, што ў вас ёсць шмат слайдаў.  Я рэкамендую замест таго каб выдаляць непатрэбныя вам файлы, проста перацягнуць слайды, якія вы плануеце выкарыстоўваць, у верхнюю частку спісу слайдаў.

Цяпер азнаёмцеся з рознымi дызайнамi слайдаў, што дапаможа вам пры стварэнні прэзентацыі.

Так вы праглядзіце розныя макеты слайдаў, з якімі будзеце працаваць.  Калі вы скончыце дызайн прэзентацыі, можаце выдаліць тыя слайды, што засталіся i якія вы не будзеце выкарыстоўваць.

Крок 1. Стварэнне вокладкі

The initial cover slide unedited
Першапачатковая вокладка тэмы Hipster з застаўкай для тэксту і малюнкі.

Першы слайд тэмы выдатна падыдзе для вокладкі.  Вокладка - гэта першы слайд з назвай прэзентацыі, які служыць увядзеннем да астатняй часткі прэзентацыі.

На слайдзе вокладкі мы хочам змяніць наступныя элементы:

  • Змяніць загаловак
  • Дадаць фонавы малюнак

Праца з тэкстам у Google Slides

Аднаўляць прэзентацыю Google Slides вельмі проста. Націсніце на тэкст на слайдзе і ўвядзіце новы загаловак.  Як можна заўважыць, загаловак убудаваны ў тэкставае поле. У залежнасці ад памеру і даўжыні загалоўка, вам можа не хапіць месца.

The alignment dropdown menu
Меню выраўноўвання на панэлі інструментаў спатрэбіцца для змены тэкставага поля.

Вы можаце лёгка змяняць тэкставае поле ў Google Slides.  Проста пацягнiце за вуглы па перыметры, каб зрабіць тэкставае поле больш ці менш. Вы таксама можаце выраўнаваць яго з дапамогай опцый на панэлі інструментаў.

Змяняючы памеры тэкставага поля, фактычны памер шрыфта і параметры выраўноўвання, вы можаце змяняць тэкст на слайдзе па сваім меркаванні.

Парада. Шрыфт дапаможа вам візуальна правільна прадставіць тэкст на слайдзе. Зрабіце загалоўкі вялікімі і паўтлустым шрыфтам, а асноўны тэкст - менш.

У радку меню уверсе вы ўбачыце Arrange.  З яго дапамогай вы можаце выраўнаваць тэкст па цэнтры старонкі, што будзе лепш глядзецца.  На гэтым слайдзе я буду цэнтраваць назву па гарызанталі.

Парада. Падчас перацягвання элементаў утрымлівайце клавішу Shift, каб элемент знаходзіўся ў адной пазіцыі гарызантальна ці вертыкальна. Напрыклад, калі вы хочаце перамясціць загаловак трохі налева, не змяняючы яго гарызантальнае становішча.

Праца з выявамі ў Google Slides

Каб дадаць малюнак, абярыце любы з малюнкаў-запаўняльнікаў на слайдзе. На панэлі інструментаў вы ўбачыце параметр «Замяніць выяву». Націснуўшы на яго, вы зможаце загрузіць патрэбны малюнак. Я рэкамендую знаходзіць выявы праз бясплатны сэрвіс, напрыклад, Unsplash, або выкарыстоўваць наш сайт фотаздымкаў прэміум класа PhotoDune, які з'яўляецца часткай Envato Market.

Пасля загрузкі малюнка вы будзеце часта выкарыстоўваць два інструмента для яго рэдагавання. Вы будзеце выкарыстоўваць:

  • Параметры малюнку
  • Інструмент для абрэзкі

Параметры малюнку - карысны інструмент для працы з малюнкам.  Напрыклад, можна паменшыць празрыстасць, змяніць колер або паменшыць яркасць малюнка, каб белы тэкст у верхняй частцы стаў больш разборлівым.

Adjusting Brightness in Google Slides
Я наладжваю яркасць у меню параметраў выявы, каб зрабіць белы тэкст больш выразным.

З дапамогай Абрэзкі вы можаце змяніць памер малюнка на слайдзе.  Маска паказвае, як будзе выглядаць выява на слайдзе, але ёсць яшчэ і фактычная выява. Вобласць маскі - гэта вобласць цалкам бачнай выявы, а злёгку празрысты ўчастак - гэта абрэзаная частка.

Вы можаце змяняць маску, каб вызначыць, як выява павінная выглядаць на слайдзе, і вы можаце змяняць фактычную выяву ў масцы.

Мы аднавілі назву і дадалі фонавую выяву - і наш тытульны слайд гатовы! Ніжэй прыведзены прыклад гатовага слайда.

Finished Google Slides Cover Design
Гатовы тытульны слайд.

Крок 2. Дызайн слайда паслуг

Давайце пяройдзем да традыцыйнага слайду з паслугамі - ён часта сустракаецца ў прэзентацыях па продажах. Ён звычайна змяшчае наступныя элементы:

  • Агляд паслуг
  • Кароткае апісанне канкрэтнай паслугі
  • Інфармацыя пра цэны

Зараз давайце паглядзім на гэтую тэму і вырашым, якія слайды мы хочам выкарыстаць для гэтага.  Як вы заўважылі, у гэтай тэме ёсць некалькі слайдаў, якія падыдуць у якасці слайда па паслугах.

Тым не менш, мне вельмі падабаецца дызайн слайда 8, які прыведзены ніжэй.  Давайце наладзім яго, каб выкарыстоўваць яго як слайд па паслугах.

Google Slides Services Design Customization
Слайд па паслугах, які мы плануем выкарыстоўваць.

Ніжэй элементы на слайдзе, якія я хацеў бы змяніць:

  • Выява на левай палове слайда
  • Назва слайда
  • Элементы і значкі ў правай частцы слайда

Давайце спачатку заменім выяву. Калі вы ціснеце на выяву-запаўняльнік, з'яўляецца опцыя «Замяніць выяву» разам з маскай і лініяй абрэзкі, як апісана вышэй.

Зараз давайце зменім тэкст і значкі справа.  Спачатку давайце паглядзім, якія значкі мы маглі б выкарыстоўваць.

У канцы розных слайдаў вы ўбачыце калекцыю значкоў.  Замест значка галачкі, які выкарыстоўваецца ў шаблоне, можна ўзяць любы з іншых значкоў.  У тэме Hipster вы знойдзеце слайды са значкамі ў канцы прэзентацыі.

Проста скапіруйце значок і ўстаўце яго ў свой слайд.  З дапамогай меню панэлі інструментаў можна змяніць колер або памер абводкі значка.

Парада. Калі значок складаецца з розных элементаў, можна выбраць іх усё, перацягнуўшы курсор вакол элементаў і згрупаваўшы іх. Для гэтага трэба пстрыкнуць правай кнопкай мышы і выбраць «згрупаваць».  Гэта палягчае, напрыклад, змяненне колеру значка.

Калі вам не падабаюцца параметры значкоў, якія прадугледжаны ў тэме, вы заўсёды можаце знайсці іншыя значкі на Envato Elements або The Noun Project, напрыклад.

Icon slide from Google Slides Theme
Слайд са значкамі, які ўключаны ў шаблон.

Час практыкі!  Выкарыстоўвайце свае новыя ўменні па змене тэксту і даданнi значкоў на слайд. Паспрабуйце дасягнуць такога ж выніку, як паказана ніжэй.

Крок 3. Ствараем слайд партфоліа

Каб прадэманстраваць частку праведзенай у мінулым працы, уключыце ў прэзентацыю слайд з партфоліа.

Слайд партфоліа звычайна змяшчае шмат малюнкаў. Часцяком яны ўключаюць у сябе альбо лагатыпы, альбо выявы з праектаў.

У тэме ёсць некалькі падыходных слайдаў для партфоліа. Вы можаце выкарыстоўваць той, які ўключае ў сябе апісанне праекта.  Калі вы, напрыклад, фатограф, вы можаце абраць слайд, які змяшчае толькі малюнкі.

Portfolio Slide from Creative Google Slides Theme
Шаблон слайда, які я буду выкарыстоўваць у якасці слайда партфоліа.

Асабіста мне падабаецца слайд 23. Адзіныя элементы, якія нам трэба змяніць, - гэта выявы. Як апісана вышэй, вам, верагодна, прыйдзецца абрэзаць малюнкi, каб атрымаць патрэбны дызайн слайда.

Гэта прыдатны слайд, каб вучыцца правільна складаць малюнкi. Як камбінаваць малюнкi, каб яны добра выглядалі разам? Магчыма, варта падагнаць параметры малюнкаў, каб надаць ім аднолькавае адценне, напрыклад.

Парада. Двойчы пстрыкніце па малюнку, каб адкрыць інтэрфейс абрэзкі.

masking an image in GoogleSlides
Абрэзка выявы.

Я замяніў малюнак. Ніжэй вы бачыце гатовы дызайн слайдаў партфоліа.

Finished Portoflio Slide Design
Гатовы дызайн слайдаў партфоліа пасля дадання малюнкаў.

Крок 4. Стварэнне слайда пра каманду

Яшчэ адзiн слайд, якi часта прысутнічае ў прэзентацыі, - гэта слайд пра каманду.

Большасць тэм уключаюць дызайны слайдаў пра каманду.  Ёсць слайды, якія падыдуць для некалькіх чалавек ці каб вылучыць аднаго чалавека. Я абраў слайд 18.

Customizing a Team Photo Slide
Шаблон, які мы будзем выкарыстоўваць для слайда пра каманду.

Мы збіраемся змяніць наступныя элементы:

  • Імя, пасада, біяграфія
  • Спасылкі ў сацыяльных сетках
  • Выява

Цяпер мы ўжо ведаем, як замяніць малюнак. Замена тэксту таксама не павінна выклікаць пытанняў.

Як замяніць спасылкі ў сацыяльных сетках? Абярыце фрагмент тэксту, які вы хочаце зрабіць інтэрактыўным. Перайдзіце на «Уставіць» у радку меню і абярыце «Прывязаць». Цяпер вы можаце ўставіць URL-адрас, на які хочаце стварыць спасылку. Можна таксама зрабіць спасылку на розныя слайды ў прэзентацыі.

Парада. У будучыні замест выкарыстання радка меню вы таксама можаце выкарыстоўваць спалучэнне клавіш CMD+K для Mac або CTRL+K для Windows, каб стварыць спасылку.

Час дызайну слайда заканчваецца. Вы можаце выкарыстоўваць гатовы дызайн ніжэй у якасці арыентыру.

Finished Team Slide
Канчатковы выгляд слайда пра каманду.

Высновы

Як бачыце, Google Slides - выдатны інструмент для хуткага стварэння прэзентацый з выкарыстаннем гатовых тэм. Вось наш канчатковы набор слайдаў:

Finished slide designs
Канчатковы дызайн слайдаў, цалкам наладжаных і гатовых да прадстаўлення перад аўдыторыяй.

Адкрыйце для сябе яшчэ больш цікавыя тэмы Google Slides на Envato Market з новымі дызайнамi, якія абнаўляюцца штотыдзень. Акрамя таго, калі вы шукаеце больш поўную інфармацыю, я рэкамендую зірнуць на наступны артыкул. Ён дапаможа зразумець, як распрацаваць эфектную прэзентацыю.

Калі ў вас узнікнуць дадатковыя пытанні, не саромейцеся звяртацца да нас у Twitter. Я буду рады дапамагчы!

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.