Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Freelance
Business

Як стварыць прыбытковы брэнд для свайго фрыланс-бізнесу 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called Small Business Branding.
What Is Branding?
How to Grow Your Freelance Brand Without Losing Your Sanity

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Вам знаёма гэтае пачуццё, калі вас хтосьці запрасіў да сябе дадому на вячэру, і вось вы ў супермаркеце, стаіце ў праходзе больш за паўгадзіны, гледзячы з зашклёнымі вачыма на галавакружны шэраг вінаў, над якім - яшчэ адзін, чытаеце этыкеткі пра фруктовыя і драўняныя адценні, спрабуючы зразумець, якую бутэльку ўзяць, колькі вам варта патраціць, што спадабаецца (ці не спадабаецца) гаспадарам і як каштоўнасць віна адаб'ецца на вашай каштоўнасці як госця?

Сапраўды гэтак жа адчуваюць сябе вашы пакупнікі, калі спрабуюць наняць фрылансера і раптам сутыкаюцца з лічбавай крамай, перапоўненай "дызайнерамі", ці "кодэрамі", ці "фатографамі", ці кімсьці яшчэ, каго яны шукаюць. Страшна, праўда?

Як пакупнікі могуць ведаць, які фрылансер для іх самы прыдатны і хто прынясе больш каштоўнасці на іх даляр? Яшчэ важней, як вам вылучыцца на фоне канкурэнтаў з прыніжанымі цэнамі і дапамагчы кліентам ўсвядоміць, што ваша каштоўнасць вышэй за іншых?

Адным словам - з дапамогай брэндынгу.

Вы можаце падумаць, што, як фрылансер, вам не трэба ствараць брэнд. Вам нават можа здавацца, што брэндынг - гэта нешта выключна для буйных кампаній з велізарным бюджэтам. Але гэта не так.

Кожнаму патрэбны брэнд 

Магчыма, ён у вас ужо нават ёсць, толькі вы гэтага яшчэ не зразумелі. Калі вы калі-небудзь ставілі сваё імя пад электронным лістом, які адпраўлялі кіраўніку, пад прапановай або расцэнкамі, якія адпраўлялі патэнцыйнаму кліенту, або ў акце выкананых работ за платныя паслугі, якія падалі пакупніку, то ва ўсіх гэтых выпадках вы прадстаўлялі свой брэнд.

Больш за тое, калі вы калі-небудзь вялі блог аб тым, што вы робіце, стваралі сайт са сваімі паслугамі, далучаліся да дошкі вакансій для фрылансераў або любым іншым чынам прадстаўлялі сябе свету, ва ўсіх гэтых выпадках вы сцвярджалі свой брэнд.

Вы ведаеце, што ваш брэнд кажа пра вас і як патэнцыйныя пакупнікі ўспрымаюць вашу каштоўнасць? Таму што калі не, вы практычна гуляеце ў рускую рулетку са сваімі кантрактамі (і сваім банкаўскім рахункам!). Гэта неразумна. 

Калі вы сур'ёзна настроеныя дамагчыся поспеху ў якасці фрылансера, вы павінны сур'ёзна паклапаціцца пра свой брэнд і пра тое, як вы ўяўляеце свае паслугі іншым.

Брэндынг - гэта не толькі распавядаць людзям пра тое, чым вы займаецеся, незвычайным чынам: мноства іншых людзей робіць тое ж самае.

Брэндынг - гэта тое, як вы аб'ядноўваеце свае "што", "як" і "чаму", каб стварыць унікальны апазнавальны знак, які паказвае вашу сапраўдную каштоўнасць.

Для гэтага вам трэба распрацаваць тры складнікі (тры "П") прыбытковага брэндынгу.

Прапанова, Персанальнасць і Прызначэнне 

Давайце разбяром кожную з гэтых складнікаў па асобнасці. Мы разгледзім, што яны азначаюць з пункту гледжання вашага брэнда, а затым выканаем некалькі забаўных практыкаванняў (яны даступныя ў гэтай дармовай форме па брэндынгу), каб вы пайшлі па шляху больш высокіх даходаў і кліентаў, якія будуць добра плаціць! 

1. Прапанова 

Яе часта называюць унікальнай каштоўнаснай прапановай або абяцаннем брэнда. Што вы прапануеце сваім кліентам? Якое абяцанне вы даеце, каб прывабіць іх?

Гэта не проста тое, што вы робіце. Гэта тое, што вы робіце на самай справе. Вы можаце падумаць, што я чапляюся да дробязяў, але гэта не так. Важна злавіць сэнс гэтага першага кроку.

Недастаткова проста паставіць на свой сайт квіток "вэб-дызайнер", "кодэр" ці "фатограф". Робячы гэта, вы становіцеся яшчэ адной безыменнай бутэлькай віна з паліцы з этыкеткай "чырвонае віно". Нічога асаблівага, праўда?

Ваша прапанова павінна паказваць кліентам, чаму яны павінны абраць вас. Што вы прапануеце кліентам такога, чаго не прапаноўваюць іншыя?

Гэта не павінна быць нешта занадта ўражлівае або ўзрушаюча новае. Але гэта павінна зрабіць вас унікальным. Нават ледзь улоўным чынам. І лепшы спосаб вызначыць сваю ўнікальную прапанову - гэта выканаць першае практыкаванне ў сваім працоўным лісце паперы, якое называецца "Матылёк брэнда".

Brand Butterfly - Venn Diagram
"Матылёк брэнда" дапамагае стварыць прапанову брэнда, калі вы прааналізуеце скрыжаванне двух шляхоў: якія праблемы ёсць у вашай сферы дзейнасці і што асаблівага ёсць у вас.

Крок першы: Якія праблемы ёсць у вашай сферы дзейнасці 

Верхняе крыло матылька ўяўляе праблемы ў вашай сферы дзейнасці. Гэта не павінна быць асноўнай тэндэнцыяй. Гэта можа быць нешта, чаго, па-вашаму, не хапае, ці нешта, што, як вы лічыце, можна зрабіць лепш ці па-іншаму. Усё роўна, можаце вы гэта зрабіць ці не. Для пачатку ў першай калонцы табліцы пад матыльком ў сваім працоўным лісце паперы проста складзіце спіс прабелаў, якія вы бачыце ў сваёй галіне дзейнасці.

Крок другі: Што асаблівага ёсць у вас? 

Ніжняе крыло матылька ўяўляе тое, што ёсць асаблівага ў вас і вашых паслугах. Што вы робіце такое, чаго не робіць ніхто іншы? Напрыклад, калі вы - вэб-дызайнер, і да таго ж вам падабаюцца коміксы манга, вашай асаблівасцю можа стаць распрацоўка Інтэрнэт-сайтаў у стылі манга. Калі вы - фатограф, якому падабаюцца татуіроўкі, магчыма, у вас ёсць асаблівы навык і вока на фатаграфаванне нявест з татуіроўкамі.

Падумайце пра ўсі свае ўменні, захапленні і вопыт унутры сваёй сферы дзейнасці і па-за ёй і запішыце, што асаблівага ёсць у вас. Усё роўна, калі гэта не ставіцца наўпрост да вашай працы. Пакуль проста запішыце іх у другую калонку.

Крок трэці: Прааналізуйце скрыжаванне 

Скрыжаванне двух крылаў, якое фармуе цела матыля, дапамагае вам стварыць сваю ўнікальную прапанову: у чым мае патрэбу ваша вобласць дзейнасці з таго, што толькі вы можаце прапанаваць, валодаючы адмысловымі навыкамі?

Прычына, па якой фрылансеры не могуць вызначыцца на фоне іншых, не ў тым, што яны не вельмі добрыя ў сваёй справе, а ў тым, што яны не ведаюць, як прадставіць сябе ў правільным святле. Большасць людзей пачынае думаць пра сваю працу з пункту гледжання таго, што ўжо існуе на рынку, а не таго, чаго яшчэ няма. Таму яны нічым не адрозніваюцца ад іншых такіх жа на паліцы. І таму кліентам цяжка выбраць сярод розных варыянтаў, і яны, па сутнасці, вымушаныя рабіць выбар толькі на падставе кошту. Калі ўсе выглядаюць аднолькава, чаму б не абраць самы танны варыянт?

А калі вы пачнеце шукаць тое, чаго не хапае, вы будзеце на крок наперадзе ўсіх астатніх у гэтай гульні. Калі вы можаце прапанаваць нешта ўнікальнае, цана становіцца не вельмі важная, таму што вы становіцеся тым, каго хоча кліент.

Выкарыстоўвайце сярэднюю калонку першага практыкавання для думак: як вы можаце запоўніць прабел, аб'яднаўшы тое, у чым мае патрэбу ваша сфера дзейнасці, са сваімі адмысловымі навыкамі. Якія унікальныя прапановы вы можаце ўнесці?

Давайце паглядзім на прыкладзе, як вы можаце выкарыстоўваць моц прапановы брэнда на практыцы.

Скажам, вы - вясельны фатограф. "Вясельны фатограф" - занадта агульнае паняцце, каб яно было вашым брэндам. Што вы робіце на самай справе? Вось некалькі ідэй таго, што можна напісаць у крыле матылька "Якія праблемы існуюць у вашай сферы дзейнасці":

  • Няма такога фатографа, які прысвяціў бы сябе здымцы вяселляў на вадзе або зблізку яе, калі для лепшага эфекту патрэбныя асаблівыя аб'ектывы.
  • Няма нікога, хто спецыялізуецца на старамоднай плёнкавай фатаграфіі, якая дазваляе ствараць сапраўдныя здымкі асаблівага дня пары.
  • Усе вясельныя фатографы імкнуцца быць "незаўважнымі" і здымаць вас незаўважна для вас саміх. Няма нікога, хто б абслугоўваў пары, якія хочуць мець пастановачныя, высокамастацкія, кінематаграфічныя здымкі.

А вось што можна напісаць у ніжнім крыле матыля пра тое, што ёсць асаблівага ў вас: 

  • У мяне ёсць вышэйшая мастацкая адукацыя і досвед працы з рэдакцыйнымі выпускамі і пастановачнымі фотаздымкамі.
  • Я - цудоўны танцор.
  • Я люблю старамодную, традыцыйную плёнкавую фатаграфію і лічу, што гэта лепшы спосаб стварыць і захаваць унікальныя імгненні.
  • Я люблю накіроўваць людзей і ставіць сцэны, якія сапраўды ствараюць "адчуванне" моманту, а не проста дакументуюць тое, што адбываецца.

Дык дзе ж перасякаюцца крылы матыля, якія ствараюць унікальную прапанову для вашых кліентаў? Як вы ім прадставіце сябе? Вось адна думка: 

Я - фатограф, які стварае мастацкія фатаграфіі вяселляў. Мой падыход дазваляе ўжываць мастацкую фатаграфію да такога жывога, дыхаючага, рухомага феномену, як вяселле. Так, я займаюся і дакументальнай фатаграфіяй, таму што вы хацелі б захаваць важныя моманты вяселля, але мая праца таксама ў тым, каб тварыць і накіроўваць. Я стараюся стварыць нешта вельмі прыгожае, нават калі мне даводзіцца ўмешвацца ў ход цырымоніі. Нарэшце, мая мэта - стварэнне энергічных, актыўных мастацкіх здымкаў, якія стануць унікальнымі для людзей на фотаздымках.

І гэта не проста прыклад з галавы. Менавіта так вясельны фатограф-фрылансер Хасэ Віла прадстаўляе свой брэнд і апісвае сваю працу на сайце.

Хоць я толькі выказала здагадку, што б ён адказаў на першыя два пытанні, апісанне яго працы апісвае яго брэнд. Ён не пазіцыянуе сябе проста як вясельнага фатографа. Ён падрабязна распавядае, чым яго вясельная фатаграфія ўнікальная (ён складае, рэжысіруе, стварае мастацкія здымкі, уключае сябе ў пастановачную сцэну). І гэта тое, што робіць яго асаблівым і ператварае з простага вясельнага фатографа ў запатрабаванага мастака.

Дбайная распрацоўка вашай унікальнай прапановы - гэта першы крок да стварэння свайго брэнда. Таму што, як сказаў Філіп Котлер: 

Калі вы - не брэнд, вы - звычайны тавар.

Звычайныя тавары каштуюць танна (як віно ў скрынцы) і могуць канкураваць толькі па цане. Не будзьце звычайным "фрылансерам". Станьце спецыялістам. Што робіць вас брэндам

2. Персанальнасць 

Як толькі вы выявіце, што менавіта вы робіце для сваіх кліентаў, час даведацца, як вы гэта робіце. Вось дзе выяўляецца персанальнасць брэнда. Што асаблівага ў тым, як вы нешта робіце?

Крок першы: Дазвольце людзям усталяваць з вамі сувязь

Пакупнікі не выбіраюць фрылансераў толькі на падставе таго, чым тыя займаюцца. Пакупнікі таксама выбіраюць асобу. Таму што мы ўсе хочам працаваць з людзьмі, якія нам падабаюцца і з якімі мы добра ладзім.

Няма такой ідэальнай персанальнасці, якой вы павінны валодаць. Як і няма ніякага ідэальнага адцення для віна. Вам падабаецца адно - мне падабаецца іншае. Што вы павінны зрабіць - гэта распрацаваць персанальнасць свайго брэнда для прыцягнення тых кліентаў, з якімі вам працаваць будзе ў задавальненне.

Тое, што вы - кодэр, не значыць, што вы павінны выглядаць як халодны кампутарнік, які не ўмее размаўляць з людзьмі без тэхнічнай падрыхтоўкі і які не прызнае нічога за межамі кадавання. Падарыце свайму брэнду асобу. Распавядайце пра свае захапленні і хобі. Дадайце цікавых дэталяў.

Персанальнасць вашага брэнда як фрылансера натуральным чынам будзе цесна звязана з вашай уласнай асобай, таму як увесь ваш бізнес круціцца вакол вас. Але гэта не значыць, што персанальнасць вашага брэнда павінна быць сапраўды такой жа, як і ваша асоба ў рэальным жыцці. Вам не трэба дзяліцца пра сябе ўсім з кожным незнаёмцам анлайн. (У рэшце рэшт, існуе і такая рэч, як лішак інфармацыі!) 

Крок другі: Прызнайце і прыміце свой вобраз дзеянняў і свае дзівацтвы 

Персанальнасць брэнда - гэта тое, як вы ўяўляеце свой брэнд, і тое, як вы маеце зносіны са сваімі кліентамі.

Стыў Джобс аднойчы сказаў:

Дызайн - гэта не толькі тое, як нешта выглядае і да чаго яно падобнае. Дызайн - гэта тое, як нешта працуе.

Гэтую цытату можна прымяніць да любой сферы дзейнасці, не толькі да дызайну. Людзі прыходзяць да вас не толькі з-за таго, як выглядаюць вашыя паслугі або на што яны падобныя. Яны прыходзяць да вас з-за таго, як вы працуеце.

Калі пакупнікам падабаецца ваша асоба, яны застануцца з вамі. Калі яны яе зненавідзяць, вы іх больш не ўбачыце. А калі ў вас наогул няма персанальнасці? Вас паставяць у той жа кут, дзе і ўсё віно ў скрынках.

Вось добры прыклад таго, як стварыць унікальную, мудрагелістую, некамерцыйную (з чалавечымі рысамі) персанальнасць брэнда, якая да таго ж працуе!

Скульптар і мастак Крыс Рынняк мае моцную персанальнасць брэнда, якая даволі процілеглая таму вобразу, які вы можаце уявіць у сваёй галаве, пачуўшы словы "скульптар" і "мастак". Але ён не баіцца выстаўляць яе напаказ. На самай справе, ён зрабіў сабе на гэтым імя і стан.

Персанальнасць брэнда Крыса можна апісаць як дзіўную, але ў мілым і прыязным сэнсе. Яго характэрныя дызайны "ранішніх крамзоляў" узялі Інтэрнэт штурмам міласці і прынеслі яму славу ў сусветнай сетцы. Тое, што ён дзіўны, відавочна па выбраным ім прадмеце для малявання (пачвары!), І ў сваіх малюнках ён нейкім чынам ператварае іх з "Фу! Агідна" ў "О, гэта так міла!". Што да яго прыязнасці, яна праступае ў яго блогу і ў тым, як ён мае зносіны са сваімі фанатамі на розных каналах.

Крыс можа не адпавядаць традыцыйнаму разуменню таго, як выглядае ці што робіць скульптар і мастак, але яго ўнікальная асоба прымушае яго брэнд вылучацца на фоне тысяч іншых мастакоў, якія малююць монстраў і якія змагаюцца за тое, каб пакінуць свой след.

Сфера вашай дзейнасці не павінна дыктаваць вам персанальнасць вашага брэнда.

Распрацуйце персанальнасць свайго брэнда ў тым выглядзе, які будзе найбольш моцна рэзанаваць з вашай уласнай асобай, і вы прыцягнеце тых кліентаў, з якімі працаваць вам будзе ў радасць. (А таксама ад вас будуць трымацца далей тыя, хто вам не падыходзіць. Так што вы выйграяце ў любым выпадку.)

Крок трэці: Вызначце тры выразныя рысы 

У другім практыкаванні запішыце ў сваім працоўным лісце тры рысы, якія вам хацелася б асацыяваць са сваім брэндам.

Не пішыце тое, што іншыя чакаюць ад вашай прафесіі, або тыя рысы, якія вас захапляюць. Я хачу, каб вы ўявілі, як успрымае ваш брэнд ваш ідэальны пакупнік, і запісалі гэтыя прыметнікі ў першым радку кожнай калонкі ў табліцы. Пад гэтымі рысамі напішыце, як вы будзеце дэманстраваць іх праз свой брэнд, як я зрабіла ў прыкладзе вышэй для брэнда Крыса. Як вы будзеце працаваць са сваімі ідэальнымі пакупнікамі? 

3. Прызначэнне 

Пасля пытанняў "што?" і "як?" час адказаць на пытанне "чаму?". Адказ на пытанне "што?" даў форму вашаму брэнду, адказ на пытанне "як?" апрануў яго ў прывабныя, стыльныя ўборы, а адказ на пытанне "чаму?" дапаможа выгадаваць яму сэрца, каб ваш брэнд ажыў. Падумайце: 

  • Чаму вы займаецеся тым, чым займаецеся? Не проста таму, што вам патрэбная праца. Вы маглі б запаўняць вінныя паліцы ў краме "Walmart", калі б усё, што вам было трэба, - гэта стабільная зарплата.
  • Навошта вам тое, чым вы займаецеся? Чаму вы зрабілі кадаваньне, або дызайн, або кіно, або фатаграфію, або маляванне справай усяго свайго жыцця? Чым вам гэта карысна?

Людзі хочуць ведаць. Таму, што яны адчуваюць сувязь з каштоўнасцямі, якія ляжаць у аснове глыбокіх мэтаў. Калі вы не рэзануеце з каштоўнасцямі або мэтамі ў жыцці іншых людзей, яны і праз мільён гадоў не будуць працаваць з вамі. Нават калі вы будзеце адзіным чалавекам у свеце, хто здольны зрабіць тое, што вы робіце. Хутчэй, яны пераканаюць сябе, што ім не патрэбныя вашы паслугі, чым здрадзяць сваім ўласным каштоўнасцям.

Як сказаў генеральны дырэктар "Starbucks" Говард Шульц: 

Калі людзям здаецца, што ў іх і вашай кампаніі агульныя каштоўнасці, яны будуць верныя вашаму брэнду.

А вернасць - гэта ўсё, што вам трэба. Паўторныя ўгоды з кліентамі, якія любяць вас і давяраюць вам, і з якімі вам не трэба змагацца кожны раз не на жыццё, а на смерць.

У сумеснай студыі "Chocolate & Caviar", якую я дапамагала адкрываць з графічным і вэб- дызайнерам Стэлай Дыметрыоў, з самага пачатку першараднае значэнне для працы меў саюз высокага мастацтва і функцыянальнасці.

Прызначэннем брэнда заўсёды было стварэнне мастацкіх твораў, якія дапамагаюць кампаніям дасягаць практычных мэтаў і вынікаў. Таму што мы верым, што мастацтва і бізнес (левае і правае паўшар'і грамадства ў цэлым) павiнны не супярэчыць адзін аднаму, а падтрымліваць адзін аднаго, каб рабіць свет лепш.

Брэнд - гэта выражэнне глыбокага прызначэння, у якое верыць яго заснавальнік.

Вы павінныя вызначаць прызначэнне свайго брэнда не на позніх стадыях, а ў самым пачатку яго стварэння, каб даць жыццё і накірунак усяму, што вы робіце. Калі вы горда дэманструеце свае мэты праз усе элементы брэнда, вашы кліенты аблепяць вас, як пчолы - мядовае віно.

Крок першы: Вызначце каштоўнасці свайго брэнда 

У трэцім практыкаванні запішыце ў патрэбнай графе каштоўнасці, якія найлепшым чынам прадстаўляюць ваш брэнд.

Гэта могуць быць такія словы, як давер, вернасць, якасць, хуткасць, творчасць, надзейнасць, экалагічны, які дае, мастацкі, дабрачыннасць і гэтак далей. Запішыце некалькі слоў, якія маюць для вас вялікае значэнне, а потым сфармулюйце прызначэнне свайго брэнда, як я зрабіла гэта вышэй: 

"Маё прызначэнне адносна паслуг, якія я падаю, у тым, каб ________________________________, таму што я веру, што ________________________________."

Вам нават не абавязкова выкарыстоўваць гэтую фармулёўку. Падыдзіце да гэтага творча і сфармулюйце свае мэты па-іншаму, калі хочаце. Рабіце тое, што вам бліжэй.

Стварыце брэнд, які валодае каштоўнасцю 

Сапраўдны брэнд не залежыць ад цэнніка. Сапраўдны брэнд імкнецца прынесці нешта каштоўнае ў свет.

Калі вячэра, на якую вас запрасілі, мае асаблівае значэнне для вас, калі вам важныя гаспадары, вы ніколі не прыйдзеце да іх з каробкай воцату, падобнага на віно, пад пахай. Гэта непавага да сябе і непавага да гаспадароў.

Так што не прапануйце сваім кліентам віно ў скрынцы, падобнае на любы іншы безназоўны брэнд на паліцы.

Віно, якое заваёўвае нашы сэрцы (і нашы грошы) - гэта заўсёды тое віно, ад густа якога мы атрымліваем асалоду, чый знешні выгляд зачароўвае нас, і чыёй якасці мы давяраем.

Калі будучыя пакупнікі змогуць убачыць праз ваш брэнд вашу прапанову, вашу персанальнасць і ваша прызначэнне так жа ясна, як яны бачаць этыкетку на іх любімай бутэльцы віна, то значна больш верагодна, што яны стануць вернымі прыхільнікамі вашага брэнда. Прыхільнікамі, якія кожны раз выбіраюць вас, а не самы танны цэннік. Таму што яны разумеюць, у чым ваша каштоўнасць. А каштоўнасць - гэта тое, што прадаецца.

Што кажуць тры часткі брэнда (тры "П") пра каштоўнасць вашага брэнда?

Распавядзіце нам пра сваю прапанову, персанальнасць і прызначэнне ў каментарах і давайце прама сёння пачнем ствараць свой брэнд!

Крыніцы 

Малюнак: Дызайн мяшка з грашыма зроблены Містэрам Пікселем з "Noun Project".

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.