Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Careers
Business

Як знайсці выдатную працу і зрабіць так, каб вас нанялі (у наступныя 30 дзён)

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Няма працы? Трэба аплачваць рахункі, але зберажэнняў не хапае? Ці, можа быць, вы страцілі надзею знайсці працу, і з вас ужо хопіць?

Калі вам зразумелыя праблемы пошуку працы, вось вам комплексны рэсурс у дапамогу. У гэтым пакрокавым кіраўніцтве я пакажу, як знайсці працу і зрабіць так, каб вас нанялі, на працягу месяца або раней.

Будзь вы свежы выпускнік або прафесіянал сваёй справы, гэтая дарожная карта дапаможа вам знайсцi працу з мінімальным расчараваннем, адцягваючымi фактарамі ці затрымкамі.

How to Find a Great Job and Get Hired
Як знайсці выдатную працу і зрабіць так, каб вас нанялі (малюнак) 

Дзень 1: Знайдзіце падыходзячую працу і кампанію 

Давайце паглядзім, як слушна шукаць працу. У адрозненне ад многіх кандыдатаў, вы не будзеце пачынаць адпраўляць рэзюмэ ўсім, на каго патрапіце.

У першую чаргу вы вызначыце, чаго вы хочаце і што ў вас добра атрымліваецца. Працэс звужае вобласць пошуку, і вы не будзеце рэагаваць, як іншыя прэтэндэнты, як сарока на бліскучыя прадметы.

Задайце сабе наступныя пытанні: 

  • Цi хачу я працаваць са стартапам ці з ужо ўстоянай кампаніяй? 
  • Цi хачу я працаваць на хаце або ў офісе за сталом? 
  • Цi хачу я заставацца ў сваёй сферы дзейнасці?
  • З якім начальнікам я хачу працаваць? 
  • Што ў мяне добра атрымліваецца? 
  • За якія навыкі і дасягненні мяне хвалілі былыя начальнікі? 
  • Ці буду я на гэтай працы атрымліваць дастатковую зарплату, каб пакрываць свае патрэбы? (Будзьце рэалістам.) 
  • Якая мая мэта: больш высокая зарплата, кар'ерны рост ці незалежнасць? Чым з гэтага я магу ахвяраваць? (Часам вы не можаце мець гэта ўсё разам.) 

Вашы адказы будуць вам правадніком у вырашэнні, на якія пасады арыентавацца.

Дні 2-3: Вызначце і распрацуйце некалькімі магчымасцяў

Не кладзіце ўсе яйкі ў адзін кошык. Вам пакуль яшчэ не трэба пачынаць рассылаць рэзюмэ.

Прама цяпер ваша задача заключаецца ў пошуку вакансій і кампаній, якія адпавядаюць вашым крытэрам. Праглядайце аб'явы аб працы, LinkedIn, пытайцеся ў знаёмых, аднагрупнікаў і сяброў пра вакансіі.

Затым вывучыце апісанне працы, кампанію і каманду. Ці падабаецца вам гэтая праца? Знайдзіце 15-20 кампаній або аб'яваў аб працы, якія адпавядаюць вашаму спісу працы мары.

Старанна запісвайце ўсё, што знойдзеце, пра кампаніi, якія адпавядаюць вашым крытэрам. Вам гэта спатрэбіцца пазней для заяўкі.

Не ведаеце, дзе шукаць прапановы аб працы мары? Пачніце з гэтага: 

  • Увядзіце ў Google: "Топ кампаній для працы (на пасаду, якая цікавіць вас)" ці "Лепшыя кампаніі ў (вобласць дзейнасці)". Складзіце спіс кампаній, якія прапануюць вакансіі, якія адпавядаюць вашым навыкам і таму, дзе вы хочаце працаваць.
  • Праверце мясцовую гандлёвую палату і асацыяцыі тыпу AngelList. Там зручна шукаць прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу, уключаючы стартапы.
  • Праглядзіце групы на LinkedIn ў сваёй сферы дзейнасці. У гэтых групах ёсць аб'явы аб працы, і некаторыя карыстальнікі прапануюць вакансіі ў вашай вобласці.

У канцы ў вас павінен атрымацца спіс як мінімум з 15 кампаній або аб'яваў аб працы. Ён паменшыцца пасля заканчэння ўсяго працэсу. Часам на працу ўжо кагосьці ўзялі, ці вам зусім не падыходзіць іх карпаратыўная культура. Не бойцеся раскідваць шырокую сетку, каб у вас заўсёды заставаліся варыянты. 

Дзень 3-5: Складзіце стратэгію па ўладкаваннi на працу 

Гэтая стратэгія - сэрца 30-дзённага працэсу. Без яе лёгка пачаць адцягвацца і расчароўвацца, у залежнасці ад таго, як ідзе працэс пошуку працы. Пастаўцеся да гэтага як да галоўнай у спісе спраў і запаснога плану.

Вылучыце час у сваім раскладзе 

Часам пошук працы можа здацца самай сапраўднай працай на поўны дзень. Нельга проста адсылаць заяўкі куды заўгодна.

Прыміце да ўвагi свой расклад і вылучыце рэалістычную колькасць часу. Хоць бы адну гадзіну ў дзень. Але калі ў вас будзе час, вы можаце прысвяціць гэтаму і дзве, і тры гадзіны. Не забудзьцеся дадаць некалькі гадзін адпачынку ад пошуку працы або цэлы выхадны, каб не перагарэць.

Выкарыстоўвайце свой кантрольны спіс спраў 

Кантрольныя спісы могуць адрознівацца адзін ад аднаго ў залежнасці ад вашага працоўнага стажу і сферы працы. Напрыклад, прэтэндэнтам на кіраўнічыя пазіцыі трэба больш часу для стварэння функцыянальнага рэзюмэ, якое дэманструе іх дасягненнi. Свежым выпускнікам варта развіваць сетку сувязяў або практыкаваць навыкі праходжання інтэрв'ю.

Вось некалькі пунктаў для вашага спісу: 

  • вывучыць кампаніі і прапановы аб працы 
  • палепшыць сваё рэзюмэ 
  • палепшыць сваё партфоліа (пры неабходнасці
  • праверыць свой вобраз у Інтэрнэце 
  • вывучыць сетку сваіх сувязяў 
  • стэлефанавацца або сустракацца з людзьмі 
  • хадзіць на інфармацыйныя сумоўi 
  • падрыхтавацца да сумоўя на працу 
  • праходзіць сумоўі па тэлефоне ці пры асабістых сустрэчах 
  • працаваць над уменнем дамаўляцца на сумоўях 

Запішыце гэтыя пункты ў свой каляндар і пастаўцеся да іх, як да сапраўднай працы. Калі вы будзеце не ў настроі (або ленавацца) гэтым займацца, прымушайце сябе ўсё роўна. Не дазваляйце свайму настрою дыктаваць вашыя дзеянні, гэта праца па вашым спісе спраў.

Навучыцеся спраўляцца з адмовамі 

Так, гэты пункт уваходзіць у вашу стратэгію пошуку працы.

Лепш навучыцца спраўляцца з заказамі зараз, пакуль вы яшчэ не спадзяецеся атрымаць канкрэтную працу. Падрыхтоўка да гэтага дапаможа вам не злавацца па некалькі дзён.

Дазвольце сабе адчуць боль ад адмовы. Затым павесяліцца з сябрамі, каб адцягнуцца ад гэтага. Не думайце, што адмова - гэта "вяртанне зноў на першую прыступку". Гэта не так. Вы ўжо падрыхтавалі рэзюмэ і суправаджальны ліст. Вы ўжо прайшлі некалькі сумоўяў і падрыхтавалі добрую падставу для сваёй сеткі кантактаў. Вы не пачынаеце з нуля.

Паспрабуйце паглядзець на рэчы з пункту гледжання наймальніка. Ці было нешта на сумоўі, што магло адштурхнуць іх? Можа, ваша рэзюмэ плоскае? Папрацуйце над гэтымі пунктамі ў працэсе пошуку вакансій. 

Дзень 5 і далей: Сачыце за сваім прагрэсам

Калі вы адгукаецеся на адну за адной прапановы аб працы, гэта не заўсёды прыносіць практычныя вынікі. Гэта асноўная прычына таго, чаму так важна сачыць за сваім прагрэсам. Вы павінныя пераканацца, што тое, што вы робіце, прыносіць карысць у пошуку.

Другая прычына ў тым, што вы павінныя заставацца адказным і матываным. Запампуйце бясплатна табліцу з гэтага ўрока і выкарыстоўвайце яе, каб сачыць за тым, як вы прасоўваецеся.

Job Application Tracking Sheet Download
Бясплатная табліца, каб адсочваць свой пошук працы.

Выкарыстоўвайце гэтую табліцу, каб запісаць імёны і электронную пошту сваіх кантактаў, прапановы аб працы і назвы кампаній, а таксама даты, калі вы выконвалі пэўныя задачы.

Дзень 5-8: Пабудуйце сваю сетку кантактаў

Гэта тры дні для таго, каб пачаць дзейнічаць. Распрацоўка сеткі кантактаў патрабуе часу і пастаянных намаганняў, таму вылучайце на гэта некалькі гадзін кожны дзень.

Вы можаце не ведаць таго, хто асабіста прымае на працу супрацоўнікаў у кампаніі вашай мары, але вы (ці сябар вашага сябра) можаце быць знаёмыя з адным з супрацоўнікаў гэтай кампаніі.

Пашукайце ў сваёй сетцы кантактаў тых, хто можа дапамагчы вам ва ўладкаваннi на працу, і дадайце іх у свой мэтавы спіс 

1. Пачніце са сваіх непасрэдных знаёмых: сяброў, сям'і і калег. Ці ведаюць яны каго-небудзь, хто працуе там, куды вы хочаце ўладкавацца? Гэта не абавязкова павінны быць менеджэр па персанале. Падыдзе і хтосьцi, хто працуе на пасадзе, цікавай вам, ці нават у іншым аддзеле. Усё, што вам трэба, - гэта спосаб пракрасціся ўнутр.

Не ведаеце, каго спытаць? Праверце старонкі кампаній на Facebook і LinkedIn, каб даведацца, хто з вашых знаёмых працуе на іх у цяперашні час або працаваў у мінулым. Можна нават патэлефанаваць у школу, каб гэта пазнаць. 

2. Праверце сваю пашыраную сетку знаёмстваў у Інтэрнэце. Праглядзіце розныя групы на LinkedIn (выпускнікоў, кампаній, па сферах працы), каб знайсці там знаёмых сваіх знаёмых. Ці працуе ў цікавых вам кампаніях хтосьці, каго ведаюць вашы непасрэдныя сябры ці знаёмыя? Запішыце іх імёны, электронную пошту і пасаду. Папытайцеся ў каго-небудзь з вашых знаёмых прадставіць вас ці асабіста запытайце сустрэцца для інфармацыйнага сумоўя.

3. Праверце сваю пашыраную сетку знаёмстваў у жыцці. Зрабіце ўсё тое ж самае, звярніцеся да сваякоў, знаёмых на працы, былога калегi ці кліента, або да людзей, якіх вы сустракалі на мерапрыемствах.

Не саромейцеся звяртацца да іх, асабліва да сваіх знаёмых. Шматлікія кампаніі прапануюць бонус за тое, што супрацоўнік прывёў прэтэндэнта на працу, таму патэнцыйна гэта бяспройгрышны варыянт для абодвух.

Дзень 9-12: Падрыхтуйцеся да інфармацыйных інтэрв'ю

Інфармацыйныя інтэрв'ю дапамогуць вам даведацца пра падрабязнасці працы або кампаніі, пра якія не так проста даведацца з аб'явы аб працы або іншых крыніцаў у Інтэрнэце. Гэта таксама выдатны спосаб ацаніць, ці падабаецца вам каманда і культура кампаніі.

Прачытайце наш вычарпальны ўрок аб тым, як падрыхтавацца і што рабіць на інфармацыйных інтэрв’ю: 

А таксама вось узор электроннага ліста для інфармацыйнага інтэрв'ю ад Мішэль Рыклан, кіруючага дырэктара ў "Riklan Resources": 

Дарагі / Дарагая (_________), 

я знайшоў ваша імя і адрас электроннай пошты на (дзе вы знайшлі іх).  Я (выпускнік / назва вашай пасады) і спадзяюся ўладкавацца на пасаду (якая вас цікавіць) у (кампанii, якая вас цікавіць).

Так як вы (тая ж пасада) з (... -гадовым вопытам работы), я б хацеў задаць вам некалькі пытанняў пра вашую пасаду і абавязкi, якія вы выконваеце ў (цікавячая кампанія).

Я разумею, што вы шануеце свой час, і гатовы падладзiцца пад вашы расклад. Мы можам пагаварыць па тэлефоне ці сустрэцца недалёка ад вашага офіса.

Калі ласка, дайце мне ведаць, ці гатовыя вы выдаткаваць 15-20 хвілін свайго часу, і якому спосабу сувязі вы аддаеце перавагу.

Загадзя дзякуй за ваш час.

Якасць інфармацыі, якую вы атрымаеце на гэтым інтэрв'ю, залежыць ад пытанняў, якія вы задасце. Вывучыце гэты працэс і загадзя падрыхтуйцеся да яго. Не трэба задаваць відавочных пытанняў, адказы на якія можна лёгка знайсці ў Google, гэта страта часу. Вы таксама расчаруеце свайго суразмоўцу і страціце патэнцыйную сувязь з наймальнікам.

Рыклан раіць пачаць з наступных пытанняў, а потым пры неабходнасці задаваць спадарожныя пытанні: 

  • Якія навыкі і вопыт неабходныя для працы на вашай пасадзе?
  • Калі ласка, апішыце свой звычайны працоўны дзень.
  • Што самае складанае з таго, з чым вы сутыкаецеся на працы?
  • Што, па-вашаму, самае лепшае ў вашай працы?
  • Ці часта вы працуеце звышурочна ці ў вас гнуткі графік?
  • Як працаўнікі ў вашай сферы дзейнасці знаходзяць працу? Ці публікуе кампанія аб'явы аб пошуку супрацоўнікаў у газетах, спецыяльных групах або дзе-небудзь яшчэ?
  • Як доўга ў сярэднім работнікі знаходзяцца на пасадзе?
  • Якая кар'ерная лесвіца ў вашай арганізацыі?
  • Як ваш наймальнік адрозніваецца ад канкурэнтаў?
  • Ці магу я спасылацца на вас? (Задавайце гэтае пытанне, толькі калі сумоўе прайшло добра.)
  • З кім мне варта звязацца ў вашай кампаніі, каб даведацца пра гэтую пасаду?

Дзень 13-15: Старанна распрацуйце сваё рэзюмэ 

Запомніце, што адзінае прызначэнне вашага рэзюмэ - дазволіць вам патрапіць на сумоўе.

Лепшага рэзюмэ недастаткова, каб прадэманстраваць усе вашыя навыкі і гісторыю работы. Тара Рыст, менеджэр па персанале ў "Policy Expert", згодная з гэтым: 

Не трэба распавядаць у сваім рэзюмэ аб ўсiм сваiм жыццi, прытрымвайцеся фактаў і сутнасці. Мне не трэба чытаць цэлы раман, каб вырашыць, ці падыходзіце вы для гэтай працы!

Напішыце кароткае рэзюмэ, якое добра выкладае карысць ад прыняцця вас на працу. Падкрэсліце свае вартасці і дасягненні, сфармулюйце ў рэзюмэ сутнасць свайго персанальнага брэнда і не стамляйце падрабязнасцямі сваіх штодзённых абавязкаў.

Мы ўжо шмат і падрабязна распавядалі пра рэзюмэ на Envato Tuts+, так што праглядзіце гэтыя ўрокі, каб даведацца, як стварыць выдатнае рэзюмэ: 

Да таго як вы адправіце сваё рэзюмэ 

  • Адпраўляйце яго канкрэтнаму чалавеку, а не на адрас "info@company.com" ці "applications@company.com". Знайдзіце ў Інтэрнэце электронную пошту менеджэра па персаналу або спытаецеся ў супрацоўніка гэтай кампаніі падчас інфармацыйнага інтэрв'ю.
  • Наймальнікі правяраюць профілі заяўнікаў ў Інтэрнэце. Схавайце каларытныя і сумніўныя фатаграфіі, каментары ці статусы на сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках. Аптымізуйце свой профіль на LinkedIn, дадаўшы ключавыя словы, рэкамендацыі і фатаграфію прафесійнага выгляду.
  • Перагледзьце сваё рэзюмэ, каб пераканацца, што яно не адштурхне наймальнікаў гэтымі памылкамі.
  • Пераканайцеся, што ваша рэзюмэ складзена прафесійна і пры неабходнасці выкарыстоўвайце шаблон сучаснага рэзюмэ.
  • Уключыце асабістую запіску або адпраўце на пошту суправаджальны ліст, якi падкрэслівае вашыя навыкі і цікавасць да гэтай працы. Таксама пакажыце, ці спасылаецеся вы на кагосьці. Суправаджальны ліст - гэта кручок, які вызначыць, прачытаюць ваша рэзюмэ або выкінуць. Таму не пішыце агульны або празмерна доўгі ліст, якi змяшчае сухі спіс фактаў.

Крыс Батлер, генеральны дырэктар і заснавальнік "Hashtag CV", кажа: 

"Суправаджальны ліст прымушае сумаваць, калі ў ім няма ключавога элемента - асобы. Калі б я даваў аб'яву аб працы, гэта азначала б, што мне патрэбны чалавек, а не робат.

Я чакаю ад кандыдата, што ён вывучыць маю кампанію і адлюструе ў сваім суправаджальным лісце наш этас. Мне сумна, калі я бачу: "Я сумленны чалавек, якому можна давяраць і які можа добра працаваць у камандзе і па ўласнай ініцыятыве". Я лічу, чым больш унікальны суправаджальны ліст, тым мне цікавей даведацца больш пра кандыдата."

Вышліце рэзюмэ і суправаджальны ліст усім кампаніям са свайго спісу. Калі ў вас ёсць вольны час у наступныя дні, пашукайце больш прапаноў аб працы, якія супадаюць з апісаннем працы вашай мары, а потым вышліце сваю заяву і ім.

Майце на ўвазе, што вы не будзеце разносіць свае рэзюмэ кожнай кампаніі, у якой ёсць вакансія на пазіцыю, якая цікавіць вас. Спярша даведайцеся, ці падабаецца вам гэтая кампанія, і, калі гэта магчыма, правядзіце інфармацыйнае інтэрв'ю.

Дзень 16-24: Падрыхтуйцеся да сумоўя

Каб уладкавацца на пажаданую працу, трэба таксама ўмець праходзіць сумоўі. З-за іх нервуюцца многія прэтэндэнты. Пазбаўцеся ад сваіх страхаў з дапамогай практыкі і падрыхтоўкі.

Многія пытанні на сумоўях складзеныя для таго, каб ацаніць, наколькі вы падыходзіце для працы і цi гатовыя вы стаць часткай існуючай каманды. Падрыхтуйцеся да пытанняў сумоўя з дапамогай інфармацыі, якую вы знайшлі раней, і ідэй, запазычаных з інфармацыйнага інтэрв'ю.

І памятайце, што задаваць пытанні да канца сумоўя нармальна. Гэта паказвае, што вас па-сапраўднаму цікавіць гэтая праца і вы праактыўныя.

Некаторыя пытанні, якія трэба задаць

  • Які наступны крок пасля гэтага сумоўя?
  • Не маглі б вы расказаць мне пра прычыну адкрыцця гэтай вакансіі? (Гэта добры спосаб ацаніць магчымыя праблемы ў камандзе, асабліва калі папярэдняга працаўніка звольнілі.)
  • Што самае складанае ў рабоце на гэтай пасадзе?
  • Як вы зразумееце у наступныя 30 дзён, што нанялі правільнага чалавека?
  • Ці ёсць прычыны, па якіх вы б мяне не нанялі? (Добры спосаб дзейна даведацца аб іх сумневах па вашай нагодзе.)

Паглядзіце гэты ўрок, каб даведацца пра асноўную інфармацыю аб сумоўях, уключаючы паводніцкія, тэхнічныя і незвычайныя пытанні: 

Дзень 24-26: Адтачыце свае наступныя дзеянні і нататкі з удзячнасцю

Каб вас абралі з іншых кандыдатаў, трэба трохі стратэгіі. Тое, пра што я распавяду, проста зрабіць, але гэта павялічвае вашы шанцы на атрыманне працы.

Добрая нататка з удзячнасцю нагадвае таму, хто праводзіў інтэрв'ю, пра вашыя дасягненнi і падштурхоўвае вашу заяўку ім на розум, павялічваючы вашыя шанцы атрымаць прапанову працы. Пашліце нататку з удзячнасцю на працягу 24-48 гадзін пасля гутаркі.

Не ведаеце, як яе напісаць? Вось поўнае кіраўніцтва з рознымі шаблонамі: 

Калі на працягу тыдня вы не атрымаеце адказу на сваю заяву, пашліце кароткi электронны ліст, якi паказвае ваш інтарэс да гэтай працы.

Дзень 26-30: Абмяркуйце прапанову працы

Вы атрымалі прапанову працы. Выдатна! 

Не дазваляйце сваёй эйфарыі прымусіць вас падпісаць кантракт, не разабраўшыся ў дэталях. Нават калі працадаўца настойвае, што гэта тэрмінова, браць некалькі дзён, каб даць адказ, нармальна.

Гэта момант ісціны. Уся цяжкая праца, якую вы зрабілі, нічога не вартая, калі ў вас не будзе добрага кампенсацыйнага пакета і працоўнага асяроддзя.

Пытанні, якія варта ўлічваць 

Даведайцеся, ці падабаецца вам гэтая праца, адказаўшы на наступныя пытанні: 

  • Ці ёсць магчымасць росту на гэтай пасадзе? А ў іншых аддзелах? Вам трэба досыць месцу для росту, інакш праз год-два вам стане сумна.
  • Ці праводзяць яны навучанне для супрацоўнікаў? 
  • Які ў вашага будучага начальніка стыль кіравання? Ці зможаце вы дамагчыся поспехаў, працуючы на ​​яго? 

Пра што варта дамовіцца 

  • Ці адпавядае аплата сярэдняй зарплаце ў гэтай сферы дзейнасці і месцы? 
  • Ці дастаткова дзён водпуску для вас і вашай сям'і?
  • Ці прапануюць яны сістэму матывацыі супрацоўнікаў або бонусы? Калі не, ці ёсць магчымасць дамовіцца аб сістэме матывацыі супрацоўнікаў на падставе вынікаў іх працы?
  • Якія існуюць дадатковыя неграшовыя ільготы?

Як толькі вы вызначыце ўсе "за" і "супраць" прапановы працы, дамоўцеся аб размове з менеджэрам па персанале або тым, хто прапанаваў вам працу. Калі вы атрымалі некалькі прапаноў, выкарыстоўвайце гэта як рычаг уплыву. Падрыхтуйце абвяржэннi і сведчанні, каб падтрымаць кожны пункт абмеркавання. Вось так:

Калі вы саромеецеся, можна агаварыць сваю зарплату і іншыя надбаўкі па электроннай пошце: 

Хуткасць залежыць ад вас

Тое, як хутка вы знойдзеце працу, залежыць ад вашых высілкаў. Знайсці і ўладкавацца на добрую працу за 30 дзён не так складана. Гэты працэс просты, калі прытрымлівацца яго.

І не думайце, што гэтая часовая шкала - абсалют. Ваш пошук можа заняць менш або больш часу, у залежнасці ад кантрольнага спісу спраў для вашай працы мары. Таксама чым вышэй вы падымаецеся па карпаратыўнай лесвіцы, тым цяжэй атрымаць падыходную прапанову аб працы.

Паспрабуйце гэты 30-дзённы працэс, паглядзіце, наколькі вы зможаце ўзняцца за месяц, і і прытрымвайцеся яго, пакуль вы не знойдзеце тую працу, да якой імкнецеся.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.