Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Resumes
Business

Як напісаць рэзюмэ

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called How to Create a Great Resume (Ultimate Guide).
30+ Best Resume Tips: That Will Get You Noticed and Hired

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Уменне правільна скласці рэзюмэ вельмі важна для прадстаўнікоў многіх прафесій.  Калі вы хочаце атрымаць пасаду дызайнера, лiчбавага маркетолага, вэб-дызайнера ці пасаду па нейкай іншай прафесіі, ваша рэзюмэ - гэта тое, што адкрые для вас дзверы.

Калі вы шукаеце працу, вам трэба стварыць рэзюмэ.  Большасць працадаўцаў ад вас яго чакаюць, таму вам варта падрыхтавацца.

З гэтага уроку вы даведаецеся, як напісаць рэзюмэ. Мы пачнем з таго, што абмяркуем, што такое рэзюмэ (і што ім не з'яўляецца). Далей мы разгледзім розныя тыпы рэзюмэ, каб вы маглi скласці патрэбнае вам i атрымаць жаданую працу. Гэтак жа вы даведаецеся пра асноўныя прынцыпы, якія вам спатрэбяцца для таго, каб зрабіць і напісаць эфектнае рэзюмэ. Затым мы закранем такiя пытаннi, як куды вам варта адправіць рэзюмэ, і абмяркуем, як паводзіць сябе пасля таго, як вы яго адправілі.

Make a Resume Design and Write
Ілюстрацыя: Інструменты, якія дапамогуць распрацаваць і напісаць рэзюмэ.

1. Што такое рэзюмэ?

Проста кажучы, рэзюмэ - гэта дакумент, у якім сабраныя звесткі аб вашай адукацыі, прафесійным вопыце і навыках.  Яно часта выкарыстоўваецца наймальнікамі і іншымі людзьмi, каб адсеяць паток кандыдатаў і адабраць тых, з кім будзе праводзіцца інтэрв'ю.  Па гэтай прычыне рэзюмэ - гэта адзін з самых важных дакументаў, якія вы можаце стварыць для пошуку працы.

Раней рэзюмэ друкавалася на паперы.  На сучасным рынку працы - гэта лічбавы дакумент, які можна выкарыстоўваць для пошуку працы анлайн.

З наяўнасцю такіх папулярных сацыяльных сетак як LinkedIn і About.me, з'явілася нават некаторая блытаніна ў тым, што такое рэзюмэ. LinkedIn - папулярная сетка для рэкрутараў, якая дазваляе карыстальнікам дзяліцца інфармацыяй з рэзюмэ ў сваіх профілях.  Але гэта не рэзюмэ.

LinkedIn, About.me і іншыя бізнэс-арыентаваныя сацыяльныя сеткі не размяшчаюць ваша рэзюмэ. Гэтыя сайты можна выкарыстоўваць, каб яго дапоўніць. Памятайце, што вы не з'яўляецеся ўласнікам свайго профілю ў сацыяльнай сетцы. Сацыяльная сетка можа змяніцца ў любы час. Гэтыя змены могуць закрануць і ваш профіль.  Выкарыстоўвайце спасылку на ваш прафесійны профіль у вашым рэзюмэ, але самае рэзюмэ ваш профiль не заменiць.

Цяпер, калі мы разабраліся чым з'яўляецца рэзюмэ (і што ім не з'яўляецца), давайце пагледзім на тое, што ў ім трэба паказваць.

2. Збіраем iнфармацыю

Першы крок да стварэння рэзюмэ - збор інфармацыі. Вам трэба сабраць дэталі пра вашы папярэднія месцы працы, вашу адукацыю і вашы спецыфічныя навыкi.  Калі вы гэта рабілі даўно ці наогул ніколі не складалі рэзюмэ, для вас гэта можа апынуцца няпростай задачай.

Спярша вам трэба зразумець, які тып інфармацыі трэба сабраць.  Затым вам трэба ведаць, як атрымаць гэтую інфармацыю. Мы абмяркуем абодва пункты.

Якая iнфармацыя вам неабходная для складання рэзюмэ

Мэта рэзюмэ - даць звесткі пра вас, каб вас заўважылi. Вельмі важна сабраць у рэзюмэ патрэбную інфармацыю.  Прынамсі, трэба абавязкова ўключыць наступнае:

  • Досвед працы
  • Адукацыя
  • Навыкі

Уключыце спасылкі на вашы профілi ў прафесійных сацыяльных сетках, такіх як LinkedIn, і вашу кантактную інфармацыю. Парадак, у якім трэба прадставіць інфармацыю, залежыць ад тыпу рэзюмэ, які вы абярэце.

Вось некаторыя ключавыя моманты, якія вам неабходна трымаць у галаве, калі вы будзе збіраць інфармацыю:

  • Нядаўні працоўны досвед значна важнейшы за той, які быў у вас даўно.
  • Прафесійны вопыт работы значна важнейшы за непрафесійны.
  • Нядаўняя адукацыя важнейшая за тую, якую вы атрымалі даўно.
  • Пакажыце, калі маеце, вопыт валанцёрскай працы.
  • Ваша рэзюмэ павінна быць простым і, па-магчымасці, кароткім. Але не прапусціце што-небудзь сапраўды важнае.
  • Не забудзьцеся згадаць курсавыя і дыпломныя работы, звязаныя з вашай вобласцю.

Дзе ўзяць iнфармацыю для вашага рэзюмэ 

Як пераканацца ў тым, што вы нічога не прапусцілі?  Калі вы не аднаўлялі сваё рэзюмэ нейкі час, магчыма, вы крыху забыліся пра штосьцi.  У вас гэтак жа могуць быць праблемы з тым, каб звязаць усе разам, калі вы пішаце рэзюмэ ў першы раз.  Вось вам некаторыя патэнцыйныя крыніцы інфармацыі:

  • Знайдзіце вашага апошняга працадаўцу ці кліента ў падатковых дакументах.
  • Знайдзіце канкрэтныя прадметы і курсавыя ў дадатак да вашага дыплома.
  • Пашукайце апошнія агляды, дзе ўказаныя пэўныя дасягненні.

На гэтым этапе працы над рэзюмэ лепш мець занадта шмат інфармацыі, чым недастаткова.  Вы заўсёды зможаце яго адрэдагаваць і выкінуць непатрэбнае.

Пасля таго, як вы сабралі інфармацыю, вы гатовыя абраць тып рэзюмэ, які лепш за ўсё адпавядае вашаму вопыту.

3. Абярыце тып рэзюмэ

Існуюць чатыры розных тыпы рэзюмэ.  Я дам тлумачэнні пра кожны.  Фармат рэзюмэ, які вы абяроце, залежыць ад тыпу працы, якую вы шукаеце, і вашага вопыту.

Чатыры тыпы рэзюмэ:

  1. Храналагічнае рэзюмэ
  2. Функцыянальнае рэзюмэ
  3. Камбінаванае рэзюмэ
  4. Крэатыўнае рэзюмэ

Ніжэй мы абмяркуем кожны тып. 

Храналагічнае рэзюмэ

Гэта найбольш распаўсюджаны фармат рэзюмэ.  Ён пачынаецца з агульнага вопыту работы, а далей - спіс месцаў працы ў зваротным храналагічным парадку.  Навыкі і звесткі пра адукацыю прыводзяцца ў канцы.  Храналагічнае рэзюмэ гэтак жа ўключае звесткі пра тое, колькі месяцаў і гадоў вы правялі на кожнай працы.

Калі ў вас вялікая працоўная гісторыя з вялікім вопытам у вашай вобласці, храналагічнае рэзюмэ будзе самым прыдатным варыянтам.  Яно ўзмацняе ўражанне ад вашага багатага вопыту ў вашай сферы.

Бо асноўная рыса такога рэзюмэ - гэта храналогія вашай занятасці, лёгка можна выявіць перыяды адсутнасці працы.  Некаторыя рэкрутары аддаюць перавагу гэтаму фармату менавiта па гэтых прычынах.

Калі ў вас ёсць перыяды адсутнасці працы, то ў такім выпадку спецыялісты рэкамендуюць выкарыстоўваць фармат функцыянальнага рэзюмэ.  Што такое функцыянальнае рэзюмэ?  Давайце паглядзім.

Функцыянальнае рэзюмэ

Як і храналагічнае рэзюмэ, функцыянальнае рэзюмэ пачынаецца з абагульняючых сцвярджэнняў.  Наступны раздзел функцыянальнага рэзюмэ - спіс прафесійных навыкаў.  Гісторыя вашай працы (без канкрэтных дат) і інфармацыя пра вашу адукацыю.

У функцыянальным рэзюмэ не робіцца ўпор на даты і паслужны спіс.  Па гэтых прычынах яно з'яўляецца больш зручным фарматам, калі ў вас былі перапынкі ў працы.  Фармат можа быць вельмі зручны для бацькоў, якія сядзелі з дзецьмі і зноў вырашылі вярнуцца да сваёй кар'еры, або для тых, хто ў нейкі перыяд часу займаўся іншымі справамі замест працы ў сваёй вобласці.

Аднак выкарыстоўваючы функцыянальнае рэзюмэ, трэба быць асцярожным.  Многія рэкрутары ставяцца з падазрэннем да рэзюмэ, у якіх паказаны вялікі досвед працы без дат.  Ім можа здацца, што вы нешта хаваеце.  Будзьце заўсёды гатовыя растлумачыць прычыны, па якіх у вас былі перыяды адсутнасці працы.

Даведайцеся больш пра перавагi функцыянальнага рэзюмэ з гэтага ўрока:

Ёсць фармат рэзюмэ, у якім прысутнічаюць рысы абодвух тыпаў: храналагічнага і функцыянальнага.

Камбінаванае рэзюмэ

Камбінаванае рэзюмэ, як вынікае з назвы, - гэта такое рэзюмэ, якое з'яўляецца камбінацыяй храналагічнага і функцыянальнага тыпаў рэзюмэ.  Яно дазваляе вам падкрэсліць вашыя навыкі і ў той жа час даць звесткі аб вашым паслужным спісе.

Як і функцыянальнае рэзюмэ, камбінаванае рэзюмэ пачынаецца з абагульняючых сцвярджэнняў, за якім iдзе спіс вашых навыкаў.  А потым - ваш паслужны спіс у зваротным храналагічным парадку з датамі.

Гэта выдатны фармат для тых, у каго невялікі, але бесперапынны працоўны шлях, таму што такі фармат дазваляе ў першую чаргу падкрэсліць навыкі замест вопыту.  У студэнтаў, напрыклад, могуць быць добрыя навыкі, але нязначны працоўны вопыт.  Акрамя таго, рэкрутары любяць гэты фармат, таму што там ёсць інфармацыя пра вашу працоўную гісторыю.

Нам засталося абмеркаваць яшчэ адзін фармат рэзюмэ: творчае рэзюмэ.

Творчае рэзюмэ

Творчае рэзюмэ стаiць асобна ад звычайных фарматаў. Вы, магчыма, бачылi прыклады рэзюмэ ў выглядзе iнфаграфікi, кампутарных праграм або нават у выглядзе інтэрактыўных сайтаў-рэзюмэ.

Відавочная перавага выкарыстання творчага рэзюмэ ў тым, што яно запамінальнае.  Патэнцыйныя наймальнікі наўрад ці яго забудуць.  Ваша ўнікальнасць сярод натоўпу на рынку працы можа змяніць сітуацыю на вашу карысць.

Творчае рэзюмэ можа быць эфектыўнае для тых, хто працуе ў творчых сферах, такіх як графічны або вэб-дызайн. Гэта асабліва важна, калі ваша рэзюмэ падкрэслівае навыкі, якія патрэбныя на пазіцыі, якую вы жадаеце заняць.  Аднак у многіх звычайных карпарацыях рэкрутары могуць адкінуць творчае рэзюмэ.

Іншая праблема з творчым рэзюмэ ў тым, што многія рэкрутары выкарыстоўваюць электронныя сістэмы апрацоўкі рэзюмэ, якія скануюць рэзюмэ на прадмет наяўнасці пэўных ключавых слоў.  Некаторыя творчыя рэзюмэ могуць быць няправiльна апрацаваныя такімі сістэмамі.  Аднак творчае рэзюмэ падыдзе, калі вы ведаеце, хто будзе яго праглядаць.

Калі вы абяроце фармат творчага рэзюмэ, на ўсялякі выпадак добра мець запасны варыянт у больш традыцыйным стылі.

Калі вы хочаце больш даведацца пра тое, як стварыць творчае рэзюмэ, у нас ёсць урок на гэтую тэму:

4. Дызайн вашага рэзюмэ

Пасля таго як вы абралі тып рэзюмэ, якое вы жадаеце прадставіць патэнцыйным працадаўцам, вы гатовыя да стварэння вашага рэзюмэ.

Памятайце, што ваша рэзюмэ павінна прадстаўляць вас.  Гэта першая рэч, якую бачаць амаль усi наймальнікі, таму яно павінна зрабіць добрае ўражанне.  Нядбайна зробленае рэзюмэ не дапаможа вам павялічыць шанцы на атрыманне працы.  Больш за тое, яно дапаможа вам выпасці з спісу кандыдатаў.

Даведайцеся, як эфектыўна арганізаваць ваша рэзюмэ:

Калі ў вас ёсць навык графічнага дызайну, вы можаце стварыць ваш уласны дызайн рэзюмэ. Большасць кандыдатаў могуць атрымаць перавагу, наладзіўшы добры шаблон рэзюмэ.  Якасны шаблон рэзюмэ дазволіць вам зэканоміць час, і вы можаце быць упэўненыя, што ў вас будзе прывабны і прафесійна складзены варыянт.  Зірніце на некалькі крэатыўных шаблонаў рэзюмэ:

У нас ёсць шырокі асартымент шаблонаў рэзюмэ розных тыпаў і стыляў, якія вы можаце знайсці, прагуляўшыся па нашаму парталу - GraphicRiver.  Вы можаце знайсці для сябе падыходны варыянт прафесійнага шаблону рэзюмэ. 

Каб даведацца, як проста можна наладзіць адзін з такіх шаблонаў рэзюмэ, паглядзіце мой ўрок на тэму, як наладзіць шаблон для сабе - я правяду вас праз увесь працэс выкарыстання такога шаблону:

Хоць урок, згаданы вышэй, апісвае працу з канкрэтным шаблонам, прынцыпы налады, якія апісваюцца ў гэтым уроку, працуюць амаль для ўсіх дызайнаў шаблонаў.

Калі вы абралі шаблон для свайго рэзюмэ, прыйшоў час сабраць усе разам.  Вы гатовыя напісаць сваё рэзюмэ.

5. Напішыце свае рэзюмэ

Як вам у словах апісаць ваш вопыт?  Ці пісаць вам ад першай асобы або ў трэцяй асобе? Ці ёсць нейкія ключавыя тэрміны, якія вам варта выкарыстоўваць?

Калі вы клапацiцеся пра гэтыя пытанні, ведайце, што вы не адны. Пісаць пра сябе няёмка.  Менавіта па гэтай прычыне многія маюць цяжкасці з напісаннем рэзюмэ.  У гэтым уроку я сабрала некаторыя ключавыя прынцыпы, якія дапамогуць вам сабраць ваша рэзюмэ ў адзінае цэлае.

Прынцыпы напісання рэзюмэ

Могуць быць розныя меркаванні, але большасць рэкрутараў згодныя з асноўнымі прынцыпамі, якія апісаныя ніжэй:

  1. Не кажыце пра сябе ў трэцяй асобе. Прыклад сказу з рэзюмэ, дзе выкарыстоўваецца апісанне ў трэцяй асобе: "Джон, захаваў кампаніі сем тысяч долараў". Гэтак жа не выкарыстоўвайце сказы, якія пачынаюцца са слоў "Я" ці "Мяне". Абыдзіце гэтую праблему, выкарыстаўшы фразы, якія пачынаюцца з дзеясловаў дзеяння. Напрыклад, скажыце: "Захавана сем тысяч долараў для кампаніі", замест "Я захаваў для кампаніі сем тысчяч долараў".
  2. Не ўзгадвайце ў рэзюмэ апісанне вашай работы. Рэкрутарам не цікавыя агульныя прапановы, якія могуць быць ужытыя да кожнага.  Яны хочуць бачыць, што менавiта вы ўнеслі на сваёй працы.  Не забудзьцеся згадаць усё, за што вы атрымалі прызнанне.
  3. Дакладна апісвайце свае дасягненнi. Выкарыстоўвайце лічбы, дзе гэта магчыма. Напрыклад, фраза "кіраваў і быў настаўнікам у камандзе з сямі чалавек" - гучыць лепш, чым "кіраваў камандай", бо выкарыстоўваецца больш дакладнае апісанне.
  4. Праверце рэзюмэ на наяўнасць арфаграфічных і граматычных памылак. Памылкі могуць прывесці да таго, што ваша рэзюмэ адхіляць.  Калі можаце, папытайцеся ў сябра паглядзець ваша рэзюмэ, каб знайсцi памылкi, якія вы маглі прапусціць.

Напішыце заключную фразу

Ваша заключная фраза - адзін з важнейшых элементаў рэзюмэ.  Калі яна будзе ў пачатку вашага рэзюмэ, яе прачытае большасць наймальнікаў.  Добрая заключная фраза можаце зрабіць ваша рэзюмэ лепш ці можа яго знішчыць.

Заключная фраза павінная быць кароткай.  Двух ці трох сказаў будзе дастаткова.  Але гэтыя два ці тры сказы трэба акуратна сфармуляваць.  У іх трэба растлумачыць, што вы можаце прапанаваць працадаўцу. Калі вы пішаце выснову, падумайце, каго шукае працадаўца, і як вы можаце адпавядаць яго патрабаванням.

У гэтым уроку Julia Melymbrose тлумачыць, чаму многія заявы ў рэзюмэ не адказваюць патрабаванням, і апісвае, што вам трэба напісаць, каб вылучыцца на фоне іншых: 

Напішыце свой паслужны спіс

Яшчэ адна важная частка рэзюмэ - ваш паслужны спіс або досвед працы (ваша працоўная гісторыя).  Часта кандыдаты на пасаду задаюцца наступнымі пытаннямі:

  • Цi павінны я згадваць месцы, дзе я працаваў шмат часу таму?
  • Ці трэба ўключаць летнюю працу або працу з няпоўнай занятасцю?
  • Ці трэба ўлічваць працу валанцёрам?

Давайце адкажам на гэтыя пытанні па парадку.  Калі ў вас ёсць добры досвед працы з некалькімі перапынкамі, то, як кажуць некаторыя спецыялісты па найме, досыць паказаць досвед працы на працягу апошніх 15 гадоў, калі вы працавалі ў патрэбнай сферы.  Калі вы займаліся іншымі відамі дзейнасці, або калі пералік месцаў працы робіць ваша рэзюмэ занадта доўгім, варта абмяжавацца пералікам за апошнiя 10 гадоў.

Калі вы толькі ў пачатку шляху, вы можаце задавацца пытаннем, ці павінны вы ўключаць працу летам або валанцёрскую працу ў ваша рэзюмэ.  Ключ да правільнага рашэння - актуальнасць.  Большасць рэкрутараў раюць згадваць пра аплатныя і прафесійныя месцы працы.  Іншыя гатовыя разглядаць рэзюмэ, у якіх паказваецца валанцёрская і здзельная праца, калі атрыманы там вопыт ставіцца да пазіцыі, на якую вас наймаюць.

Памятайце, калі нават вы не ўключылі валанцёрскую працу або працу па сумяшчальніцтве ў ваша рэзюмэ, вы можаце згадаць пра гэта ў вашым суправаджальным лісце або ў інтэрв'ю.

Парада: Зрабіце апісанне вашай працы унікальным. Засяродзьцеся на канкрэтных дасягненнях, а не на апісанні працы.  Напрыклад, замест таго, каб пісаць "займаўся дызайнам сайтаў для кліентаў", напішыце: "выйграў N-ны прыз за лепшы інавацыйны вэб-дызайн».

Вопыт, гісторыя працы, дасягненнi і заключная фраза ў вашым рэзюмэ - гэта апавяданне, якое будзе разглядаць патэнцыйны працадаўца.  Даведайцеся пра сакрэты пісьменніцкага майстэрства, каб стварыць пераканаўчае рэзюмэ:

6. Як выкарыстоўваць свае рэзюмэ

Пасля таго як вы напісалі рэзюмэ, надышоў час яго выкарыстаць.  Вось што вы павінныя зрабіць са сваім рэзюмэ, калі вы яго напішыце:

  • Адпраўце яго рэкрутарам і хэдхантарам.
  • Выкарыстоўвайце яго, калі хочаце атрымаць працу па прапанаванай вакансіі.
  • Падзяліцеся ім з сябрамі, якія могуць вам дапамагчы ў пошуку працы.

Гэтак жа вам варта раздрукаваць копію свайго рэзюмэ і браць яе з сабой, калі вы ідзяце на інтэрв'ю.  Будзьце гатовыя адказваць на пытанні, якія вам можа задаць інтэрв'юэр па пунктах вашага рэзюмэ.

Ваша праца не заканчваецца пасля таго, як вы разашлеце рэзюмэ.  Праз тыдзень ці два пасля адпраўкі свайго рэзюмэ вам трэба будзе звязацца з менеджарам па найме.

Калі вы звяжацеся з iм, не пытайцеся ў яго, ці атрымаў ен ваша рэзюмэ.  Хутчэй за ўсё, атрымаў.  Замест гэтага прапануйце адказы на пытанні, якія могуць у яго з'явіцца.  Майце на ўвазе, што хоць у некаторых кампаніях рэкрутары аддаюць перавагу, каб кандыдаты самi адсочвалі свае рэзюмэ, у іншых такая практыка можа выклікаць раздражненне.

Высновы

Зараз у вас ёсць поўнае ўяўленне пра працэс стварэння рэзюмэ.  Асноўныя прынцыпы працуюць для ўсіх выпадкаў творчых спецыяльнасцяў, такіх як дызайн, вэб-дызайн, або праграмаванне.  Яны гэтак жа працуюць для большасці традыцыйных прафесій.

Калі вы гатовыя да таго, каб стварыць свае ўласнае рэзюмэ, можаце загрузіць адзін з нашых шаблонаў рэзюмэ на GrpahicRiver.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.