Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Presentations
Business

Як стварыць пераканаўчую прэзентацыю ў PowerPoint

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Большасці прафесіяналам даводзіцца ствараць прэзентацыю ў PowerPoint хоць бы аднойчы.  Сёння гэта такі ж абавязковы навык на многіх пасадах, як і ўменне мець зносіны, весці перамовы і лідэрскія рысы.  З-за гэтага важна навучыцца рабіць пераканаўчыя прэзентацыі, нават калі ў вас няма ў гэтым вялікага вопыту, вы не аратар ці дызайнер.  Вось шэсць крокаў, якія дапамогуць вам павысіць узровень вашай прэзентацыі:

Крок 1. Даведайцеся, як пераканаўча пачаць прэзентацыю ў PowerPoint

Адно трэба мець на ўвазе, калі вы плануеце прэзентацыю, - гэта тое, як вы яе пачнеце.  Вам не трэба запісваць пачатак прама зараз, але падчас планавання прэзентацыі трэба прыдумаць кручок.

Гэты кручок мае вырашальнае значэнне, таму што з моцным пачаткам вы можаце прыцягнуць вашых слухачоў.  Без яго ім спатрэбіцца час, каб успрыняць тое, пра што вы распавядаеце.  Вось некаторыя рысы добрага кручка:

1. Захапіце ўвагу аўдыторыі

Кручок павінны прымусіць аўдыторыю засяродзіцца на прэзентацыі і прадчуваць тое, што вы збіраецеся сказаць далей.  Гэта значыць, што ён павінны быць кароткім і дакладным.

Audience of Persuasive Presentation
Засяродзьцеся на сваёй аўдыторыі.

2. Звярнiцеся да іх жаданняў і страхаў

Таксама выдатна пачаць прэзентацыю з вырашэння самых надзённых праблем вашай аўдыторыі.  Калі вы даеце прэзентацыю ўладальнікам малога бізнесу пра тое, як яны могуць атрымаць больш кліентаў, вы можаце пачаць з нечага накшталт:

Вы тут, таму што ў нейкі момант вы прагледзелі на свае продажы і падумалі: "Яны маглі б быць і лепш».

Калі вы звяртаецеся да асноўных праблем аўдыторыі, асабліва калі яны выклікаюць эмоцыі, гэта нагадвае людзям пра тое, што пастаўлена на карту.  Што яшчэ больш важна, вы прапануеце зразумець, што менавіта адбылося.

3. Задайце пытанне

Калі вы пачынаеце з пытання, ваша аўдыторыя спрабуе прыдумаць адказ.  Таксама нядрэнна задаць пытанне, які прымушае людзей падымаць рукі або ўзаемадзейнічаць з вамі нейкім чынам, каб яны больш ўдзельнічалі ў прэзентацыі.  Улічваючы прыклад вышэй, можна было б спытаць:

Хто з вас паглядзеў на продажы ў мінулым месяцы і знерваваўся?

Калі вы хочаце даведацца больш падрабязна, як стварыць моцны кручок, можаце азнаёміцца ​​з гэтым кіраўніцтвам па напісанні выдатных выступленняў:

Крок 2. Пастаўце аўдыторыю на першае месца

Адна распаўсюджаная памылка, якую робяць выступоўцы, - тое, што яны сканцэнтраваныя галоўным чынам на ўласных ідэях і гісторыі.  Калі вы не звяжаце гэтыя рэчы з тым, што трэба вашай аўдыторыі, яна можа засумаваць, адцягнуцца ці, што яшчэ горш, нават сысці.

Каб гэтага не здарылася, пастаўце сваю аўдыторыю на першае месца.  Перш чым вы пачнеце пісаць сваю прэзентацыю, лепш удакладніць, хто ваша аўдыторыя і якія яе патрэбы і чаканні.  Калі вы пішаце прэзентацыю, задайце сабе наступныя пытанні:

  • Навошта ім ваша прэзентацыя? Што яны спадзяюцца даведацца?  Высветліце, якія іх чакання і мэты, і як ваша прэзентацыя ўпісваецца ў гэта.  Калі вы можаце правесці апытанне або звязацца з вашай аўдыторыяй загадзя, гэта можа даць вам больш канкрэтнае ўяўленне пра тое, што яна шукае.
  • Што людзі ўжо ведаюць па тэме і наколькі яны дасведчаныя ў гэтым? Калі ў аўдыторыі ёсць якія-небудзь прабелы ў ведах, будзьце гатовыя іх запоўніць. Акрамя таго, не марнуйце занадта шмат часу на ідэі, якія занадта простыя для вашай аўдыторыі.  Напрыклад, няма сэнсу тлумачыць, як выкарыстоўваць базавыя прылады Photoshop у аўдыторыі з прасунутымі графічнымі дызайнерамі.
  • Як яны паставяцца да вашага асноўнага пасылу? Ці могуць узнікнуць сумневы ў вашай аўдыторыі з нагоды вашага асноўнага пасылу?  Будзьце гатовыя адказаць на іх падчас прэзентацыі.
  • Якія пытанні могуць узнікнуць у аўдыторыі? Калі вы адказваеце на пытанні аўдыторыі, гэта дазваляе людзям адчуць, што вы з імі на адной хвалі.  Акрамя таго, калі пасля вашага выступу прадугледжана секцыя пытанняў і адказаў, то, адказаўшы на самыя распаўсюджаныя пытанні ў час прэзентацыі, вы даеце магчымасць задаць вам больш цікавыя і складаныя пытанні пазней.

Адказы на гэтыя пытанні дапамогуць вам стварыць прэзентацыю, якая зможа прыцягнуць усю ўвага вашай аўдыторыі.

Крок 3. Прадстаўце свае ідэі ў выглядзе малюнкаў і гісторый

Гаворачы пра пункты прэзентацыі, майце на ўвазе старую прымаўку «лепш 100 раз убачыць, чым адзін раз пачуць". Замест таго, каб проста пералічваць пункты, знайдзіце спосабы прадставіць іх у выглядзе метафар або гісторый.  Гэта зробіць самыя важныя ідэі больш зразумелымі і запамінальнымі.

Яшчэ адна перавага метафар і гісторый у тым, што чым больш нагляднай з'яўляецца метафара, тым лягчэй выбіраць фатаграфіі і графіку для прэзентацыі. 

Вось некалькі саветаў, якія дапамогуць вам прыдумаць метафары і гісторыі для прэзентацыі:

1. Знайдзіце ўжо існуючыя гісторыі

На кожны важны пункт, пра які вы кажаце, прывядзіце гістарычныя факты, даследаванні па тэме або прыклады з вашага ўласнага досведу, каб дапамагчы аўдыторыі пабачыць больш поўную карціну.

Калі вы збіраецеся выступаць у сваёй кампаніі з нагоды няякаснай падтрымкі кліентаў, раскажыце страшныя гісторыі са свайго вопыту, што пабудзілі вас змяніць брэнд.  Калі вы распавядаеце кліенту пра бяспеку сайтаў, звярніце ўвагу на тэматычныя даследаванні або навіны пра прадпрыемствы, якія вымушаныя былі закрыць бізнес або страцілі кліентаў з-за гэтага.

Вы таксама можаце выкарыстоўваць гістарычныя прыклады.  Такія кнігі, як «33 стратэгіі вайны» Роберта Грына або «Эканомны стартап» Эрыка Райса, прыводзяць гістарычныя факты і лічбы, каб праілюстраваць сутнасць.  «Эканомны стартап» таксама распавядае гісторыі з асабістага вопыту Райса аб запуску стартапа.

2. Натхніцеся Галівудам

Псіхалагічныя даследаванні паказваюць нам, што гісторыі не абавязкова павінныя адпавядаць фактам, каб быць пераканаўчымі - нават выдумка або сімуляцыя можа зрабіць уражанне.  Напрыклад, адна з найбольш эмацыйных сцэн у дакументальным фільме «Нязручная праўда» - гэта камп'ютэрная выява палярнага мядзведзя, які плавае ў бясконцым акіяне без лёду, на якім можна было б перадыхнуць.  Вы таксама можаце выкарыстоўваць сцэны і персанажаў з папулярных фільмаў і тэлебачання, каб праілюстраваць сваю думку.  Важна тое, што аўдыторыя зразумее вас і запомніць вашу думку.

3. Стварыце раскадроўку 

Думаючы пра візуальныя эфекты і гісторыi, вы зможаце стварыць асноўную раскадроўку сваёй прэзентацыі.  Гэта будзе карысна для першапачатковага планавання таго, як будзе выглядаць ваша прэзентацыя, і не толькі з пункту гледжання фатаграфій і графікі, а таксама тэксту і віду слайдаў ў гатовай прэзентацыі.

Крок 4. Абярыце шаблон PowerPoint

Выбар шаблону PPT і стварэнне слайдаў - гэта пяты крок у гэтым спісе, а не першы, і не без падстаў.  Змест вашай прэзентацыі павінны быць на першым месцы.  Калі вы пачынаеце, лёгка завіснуць на выбары шаблонаў, шрыфтоў і графікі і макеце элементаў слайдаў. Аднак без якаснага змесціва, якое зробіць уражанне на аўдыторыю, не мае значэння, наколькі прыгожыя вашы слайды.

Вось некалькі крытэраў для выбару шаблону, на якія вы павінныя звярнуць увагу:

1. Унікальнасць

Не выкарыстоўвайце самыя распаўсюджаныя шаблоны прэзентацый.  Звычайна гэта тыя шаблоны, якія ідуць з PowerPoint па змаўчанні.  Калі вы карыстаецеся шаблонам, які ўсi ўжо шмат разоў бачылі, ад вашай прэзентацыі таксама не будуць чакаць чагосьці новага і незвычайнага, і людзі перастануць звяртаць на вас увагу, як толькі ўбачаць першы слайд.  Замест гэтага абярыце добра прадуманы, унікальны шаблон.

На нашым рынку GraphicRiver з'явіліся новыя шаблоны PowerPoint, у розных стылях і новых варыянтах дызайну на выбар.  Вось некалькі прыкладаў:

Trending Persuasive PowerPoint Themes
Сучасныя тэмы PowerPoint ад Graphic River: Material PowerPoint Presentation Template (злева) і Se7en Powerpoint Template (справа).

2. Чытэльнасць

Праглядаючы шаблоны, паспрабуйце паменшыць іх памер на экране.  Ці можаце вы прачытаць тэкст без намаганняў?  Калі вы выступаеце перад вялікай аўдыторыяй, важна, каб кожны мог вылучыць тэкст на слайдах, асабліва тыя, хто сядзяць ззаду, або тыя, у каго дрэнны зрок.

3. Цікавыя малюнкі

Паколькі вы будзеце выкарыстоўваць гісторыі і метафары ў сваёй прэзентацыі, лепш за ўсё суправаджаць іх фотаздымкамі, якія добра адлюстроўваюць сутнасць.  З малюнкамі ваша тэкставая прэзентацыя не будзе такой манатоннай.

На PhotoDune або ў нашай галерэі Envato Unstock ёсць вялікая калекцыя бясплатных арыгінальных фатаграфій.

Крок 5. Трэніруйцеся і атрымлівайце водгукі

Зараз, калі вы падрыхтавалі візуальныя вобразы і тэкст для прэзентацыі, прыйшоў час папрактыкавацца.  Гэта варта рабіць па некалькіх прычынах.  Па-першае, трэба пераканацца, што ваша прэзентацыя адпавядае адведзенаму часу.  Я назіраў некалькі разоў, як некаторыя прамоўцы не сачылі за даўжынёй сваіх выступаў і займалі чужы час.

Гэта можа паўплываць і на працягласць перапынкаў.  Падумайце пра гэта, калі захочацца зрабіць сваю прэзентацыю даўжэй, чым яна павінная быць, або калі вы наогул не хочаце рэпеціраваць.  Вам не трэба, каб людзі абураліся вамі.  Замест гэтага няхай ваша прэзентацыя будзе кампактнай па у сэнсе часу.

Што яшчэ больш важна, рэпеціраваць трэба, каб атрымаць зваротную сувязь.  Выкарыстоўвайце гэтую магчымасць, каб запісаць сябе на відэа.  Затым паспрабуйце ацаніць свой выступ.  Ці зразумела вы гаворыце і ці ў добрым тэмпе?  Ці робіце вы голасам на чымсьцi акцэнт? Цi ўпэўненыя вы ў сабе?  Вы нават можаце паказаць відэа сваім калегам і папрасіць іх пракаментаваць яго.  Страшнавата, але лепш, каб вашы памылкі убачылі тыя, каму вы давяраеце, чым людзі непасрэдна на самой прэзентацыі.

Падчас рэпетыцыі прэзентацыі паляпшайце яе на аснове сваіх назіранняў або атрыманых водгукаў.  Ці трэба казаць больш павольна?  Ці варта казаць гучней?  Ці будзе ваша прэзентацыя больш прывабнай, калі вы прыбярэце свае рукі?  Так вы палепшыце стыль сваёй прэзентацыі незалежна ад таго, наколькі яна жахлівае была спачатку.

Крок 6. Адтачыце сваю прэзентацыю.

Для вашай прэзентацыі неабходны добры кантэнт і дызайн, але яго можна зрабіць яшчэ лепш.  Вось некалькі апошніх штрыхоў:

1. Правільнае выраўноўванне

Пераканайцеся, што ўсi элементы кожнага слайда добра выраўнаваныя. Гэта падтрымае раўнавагу і сіметрычнае размяшчэнне тэксту і графікі.  Выраўноўвайце адзін слайд за раз.  Абярыце ўсi аб'екты на слайдзе.  Затым на ўкладцы «Format» у PowerPoint абярыце «Align».  Гэта выкліча меню выраўноўвання.  Націсніце «Align Selected Objects».  Калі меню Align зачыніцца, адкрыйце яго зноў, затым абярыце тып выраўноўвання, які лепш за ўсё падыходзіць для гэтага слайда.  Напрыклад, калі вы хочаце, каб усё было выраўнавана па цэнтры, націсніце «Align Center».

2. Убудаваныя шрыфты

У праграме, якую вы будзеце выкарыстоўваць на прэзентацыі, можа не быць тых шрыфтоў, якія вы выкарыстоўвалі.  Каб пазбегнуць такіх памылак, убудуйце абраныя шрыфты ў прэзентацыю.

Для гэтага перайдзіце на ўкладку «File», затым націсніце «Options».  Калі адкрыецца меню «Options», націсніце «Save» у меню злева.  Пракруціце старонку ўніз да таго часу, пакуль не з'явіцца сцяжок «Embed fonts in the file».  Пастаўце галачку і абярыце патрэбную опцыю.  Гэта гарантуе, што пры адкрыцці прэзентацыі тэкст будзе адлюстроўвацца карэктна, нават калі ў праграме не будзе шрыфтоў, якія вы выкарыстоўвалі.

3. Экспарт слайдаў

Яшчэ адзін спосаб пераканацца, што вашы слайды выглядаюць так, як было задумана, - экспартаваць іх у PDF або JPEG.  Пераканайцеся, што вы захавалі на флэшцы файлы ў PPT, PDF і JPG на ўсялякі выпадак, калі сутыкнецеся з праблемамі па правільным адлюстраваннi файлаў PPT.

Паўтарыце матэрыял

Паўтарыце свой матэрыял.  У рэшце рэшт, пераканайцеся, што вы ўсё запомнілі.  Калі падчас прэзентацыі вы будзеце глядзець на слайды за сваёй спіной, вам будзе нязручна, і гэта будзе збіваць з панталыку або раздражняць і вас, і вашу аўдыторыю.

Уся гэтая падрыхтоўка вартая таго

Пачынаючы з кручка, метафар і выбару патрэбнага шаблону PPT, стварыць пераканаўчую прэзентацыю здаецца няпроста.  Але ваша падрыхтоўка не пройдзе дарма, калі вы ўсё зробіце правільна.

На самай справе, калі вы не надасце гэтаму патрэбную ўвагу, вы проста прафукаеце гэтую магчымасць.  Выдаткуйце час на падрыхтоўку свайго пасылу, кантэнту, дызайну і выступлення, і вы можаце быць упэўненыя, што ваша аўдыторыя ацэніць гэта, і ваша прэзентацыя прагучыць пераканаўча.

Вы можаце зэканоміць час, абраўшы выдатны шаблон PowerPoint і хутка наладзіўшы яго пад свае патрэбы.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.