Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Microsoft PowerPoint
Business

Як палепшыць дызайн прэзентацыі PowerPoint 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Final product image
What You'll Be Creating

Выдатныя прэзентацыі падмацаваныя слайдамі з выдатным дызайнам.  Большасць дызайнаў, якія вы бачыце, не кідаюцца ў вочы, але калі штосьцi не так з дызайнам слайда (напрыклад, кідкі колер), - вы заўважыце, як ён можа стаць праблемай для прэзентацыі.

У гэтым артыкуле мы абмяркуем асновы дызайну прэзентацыі.  Вы заўважыце, што невялікія дэталі маюць вялікае значэнне ў стварэнні візуальна прывабных прэзентацый.  Вы даведаецеся пра: 

  1. Візуальную іерархію. Вы будзеце разумець асновы візуальнай іерархіі і тое, як яе можна эфектыўна выкарыстоўваць у прэзентацыі. 
  2. Раскладку слайдаў. Выкарыстанне прынцыпаў візуальнай іерархіі для стварэння эфектыўных дызайнаў слайдаў PowerPoint. 
  3. Тыпаграфіку. Правільны выбар шрыфтоў. 
  4. Колер. Асновы тэорыі колеру. 
  5. Дэталі. Дадатковыя моманты, якія зробяць вашу прэзентацыю цудоўнай. 

У выніку, мы пазнаёмімся з працэсам, які дазволіць прымяніць усё апісанае вышэй, працуючы з прэзентацыямі ў PowerPoint. 

Калі вам патрэбныя гатовыя дызайны прэзентацый, каб скараціць час працы, раю паглядзець трэндавыя шаблоны PowerPoint на анлайн-рынку GraphicRiver.  Гэта можа зэканоміць вам каштоўны час, калі неабходна хутка скончыць прыгожую прэзентацыю. 

Такім чынам, прыступім да справы. Давайце пазнаёмімся з фундаментальнымі прынцыпамі дызайну ў аснове добрай прэзентацыі PowerPoint. 

1. Візуальная іерархія 

Любы дызайн пачынаецца з візуальнай іерархіі.  Што менавіта ўяўляе сабой візуальная іерархія?  Гаворка ідзе пра такое размяшчэнне элементаў, дзе аднаму надаецца больш увагі, чым іншым.  Іншымі словамі, ствараючы элементы з больш моцным кантрастам у адносінах да іншых, вы можаце паўплываць на ўспрыманне гэтых элементаў.

Тэорыя візуальнай іерархіі дазваляе вызначыць структуру дызайну слайдаў у вашай прэзентацыі.  Добрая візуальная іерархія клапоціцца пра тое, каб патрэбныя элементы прыцягнулі да сябе ўвагу ў першую чаргу. 

Візуальнай іерархіі можна дамагчыся з дапамогай цэлага шэрагу тэхнік: 

  • Скарыстайцеся кантраснымі к олерамі для вылучэння адных элементаў на фоне іншых. 
  • Пагуляйце з памерам тэксту або малюнкаў, каб адно вылучалася на фоне іншага. 
An example of visual hierarchy
Прыклад візуальнай іерархіі ў дызайне. 

Гэтыя ідэі часта называюць даданнем візуальнай важкасці элементу.  Як гэта працуе на справе? 

Ніжэй вы бачыце два слайды з ідэнтычным тэкстам.  Да аднаго прымененая візуальная іерархія, а ў іншага простыя колеры і тыпаграфіка (пра што вы даведаецеся пазней) для таго, каб вылучыць пэўны кантэнт. 

The original slide without any visual hierarchy applied
Арыгінальны слайд РРТ без прымянення візуальнай іерархіі.
Палепшаны дызайн слайда РРТ з упорам на фота.

Увогуле, варта памятаць, што ў любым выпадку пэўныя элементы кантэнту будуць здавацца больш важнымі, а іншыя будуць ім саступаць, калі вы правільна карыстаецеся прынцыпам візуальнай іерархіі.  Гэты прынцып варта выкарыстоўваць для ўласнай перавагі.  Спытайцеся сябе, што павінна прыцягваць найбольшую ўвагу ў вашай прэзентацыі. 

Напрыклад 

Вы рыхтуеце фінансавую прэзентацыю і хочаце, каб аўдыторыя запомніла, што вынікі трэцяга квартала мінулага года былі дрэннымі з-за неэфектыўнага маркетынгу. 

Нерэальна чакаць, што ваша аўдыторыя запомніць дакладную суму продажаў, якая апынулася ніжэй чаканай, і поўны спіс маркетынгавых акцый, якія не прынеслі вынікаў. 

Прэзентацыя дае багацце інфармацыі ў кароткі прамежак часу, і, на жаль, увага людзей абмежаваная.  Зрабіце ўпор на ключавыя дадзеныя і візуальную іерархію, каб яны выйшлі на першы план. 

Цяпер, калі мы разумеем, як працуе візуальная іерархія, даведаемся крыху больш пра дызайн раскладкі слайда PowerPoint. 

2. Дызайн раскладкі слайда 

Грунтуючыся на прынцыпе візуальнай іерархіі, можна прымяніць гэтыя веды да эфектыўнага дызайну слайда PowerPoint. 

Важна разумець, што стане самым галоўным на кожным слайдзе, і чаго аўдыторыя не павінна прапусціць.  Для гэтага вам неабходна пераканацца, што дызайн робіць кантэнт запамінальным. 

Гэта значыць больш, чым дызайн адзінкавага слайда.  Напрыклад, вам спатрэбіцца ланцужок слайдаў у адной тэме.  Але апошні слайд з высновамi можа мець дадатковую візуальную нагрузку, каб аўдыторыя звярнула на яго ўвагу.  Напрыклад, дадаўшы малюнак упершыню, або значна павялічыўшы памер тэксту.  Гэта таксама мае на ўвазе прымяненне візуальнай іерархіі да раскладкі слайдаў. 

Effective PowerPoint Conclusion Slide Design with Clear Hierarchy Applied
Прыклад эфектыўнага заключнага слайда, дзякуючы буйной гарнітуры і выразнаму закліку да дзеяння. 

Адзін з самых эфектыўных сакрэтаў дызайну прэзентацыі: у большасці выпадкаў "менш - значыць больш".  Калі ў вас ёсць важная статыстыка, напрыклад, працэнты, дапаможа наступны метад дызайну: 

  1. Па-першае, размясціце графік (або ўсю статыстыку), якія адлюстроўваюць кантэкст ключавой колькасці. 
  2. Размясціце ключавую колькасць з працэнтамі на асобным слайдзе, без дадатковых элементаў, каб людзі звярнулі ўвагу менавіта на яго. 

Гэта вядома пад выразам "дазволіць дызайну дыхаць" (і кантэнту).  Сутнасць у тым, каб паспрабаваць размясціць ваш кантэнт (і дызайн) у патрэбным парадку. 

Паўтор - яшчэ адзін сакрэт, які дазваляе вылучыць ключавую інфармацыю. Размяшчэнне графіка і асобнай статыстыкі на двух асобных слайдах - добры прыклад эфектыўнага паўтору. 

Калі вам неабходна натхненне для стварэння раскладак слайдаў, рэкамендую паглядзець на гэтую калекцыю шаблонаў PowerPoint або зазірнуць у падборку трэндавых дызайнаў прэзентацый РРТ: 

3. Тыпаграфіка 

Правільны падбор тыпаграфікі шмат што значыць у добрым дызайне прэзентацыі PowerPoint. 

Галоўнае правіла - добрая гарнітура не раздражняе, а дрэнная гарнітура будзе кідацца ў вочы.  Напрыклад, калі ўся прэзентацыя будзе зробленая з дапамогай шрыфта Comic Sans, людзі гэта адразу заўважаць.  Калі вам кідаецца ў вочы нейкI шрыфт, часта гэта з-за таго, што яго цяжка чытаць.  Калі нешта складана прачытаць, гледачам прыйдзецца напружваць зрок, каб надаць увагу вашай прэзентацыі. 

Poor Font Choice in PowerPoint Presentation Design Slide
Вось прыклад таго ж слайда з жудаснай тыпаграфікай.  Вы звяртаеце на гэта ўвагу, таму што яе складана чытаць. 

Таму пры стварэнні дызайнаў прэзентацый PowerPoint лепш спыняцца на традыцыйным выбары гарнітуры.  Да прыкладу, вы можаце спыніцца на Helvetica, Arial ці Gill Sans.  Скарыстайцеся звычайным шрыфтам для тэкстаў і тлустым - для загалоўкаў.  Абярыце досыць буйны памер шрыфта, каб яго было лёгка чытаць (напрыклад 18, а для загалоўкаў - 34). 

Best Fonts for Good PowerPoint Presentation Design
Абірайце базавыя шрыфты, каб тыпаграфіка глядзелася цэласна. 

Таксама можна змешваць гарнітуру, але для пачатку не раім выкарыстоўваць занадта шмат розных шрыфтоў, бо гэтым лёгка сапсаваць уражанне.  Вы заўсёды можаце правесці пошук у інтэрнэце на прадмет лепшых спалучэнняў гарнітуры. 

Калі вас інтрыгуе тыпаграфіка, ёсць маса рэсурсаў анлайн вам у дапамогу.  Асабіста я аддаю перавагу Typewolf

Простае правіла тыпаграфікі - якасная гарнітура не прываблівае да сябе асаблівай увагі.  Непрыкметная тыпаграфіка азначае, што тэкст лёгка чытаць, а значыць, вы шмат чаго дамагліся.  Вядома, тыпаграфіка - гэта спосаб кастамiзаваць дызайн і зрабіць прэзентацыі ўнікальнымі.  Але для пачатку рэкамендую прытрымлівацца базавых правілаў. 

Яшчэ варта падумаць пра тое, колькі тэксту размяшчаць на слайдах.  Рэдка калі ёсць сэнс пісаць на слайдах поўныя прапановы.  Значна лепш выкарыстоўваць спісы ключавых фактаў і пераканацца ў тым, што людзі слухаюць менавіта вас падчас прэзентацыі.  Памятаеце наш слайд вышэй "Паляпшэнне маркетынгу"?  Давайце разбярэмся з ім, каб убачыць, у чым розніца. 

Shortening Text in Our PowerPoint Slide Design
Тэкст быў сур'ёзна скарочаны, і слайд значна лягчэй чытаць.

4. Колер 

Колер - складаная тэма сама па сабе.  Добрае разуменне асноў прынясе вялікую карысць.  У дызайне прэзентацыі важна разумець, што колер перадае пэўнае пачуццё, гэтак жа, як гэта робіць фатаграфія.  Больш яркія і дзёрзкія колеры часцей ствараюць гуллівы настрой, а цёмныя, халаднаватыя - ствараюць адчуванне халоднасці (і большага прафесіяналізму). 

Заўважце, як на гэтым шаблоне прэзентацыі Eureka PowerPoint колеры на слайдах гуллівыя і крэатыўныя, пры гэтым, калі вы будзеце глядзець далей, у калекцыі ёсць і цэлы шэраг простых мінімалістычных слайдаў, якімі вы можаце скарыстацца.

PowerPoint presentation design template with creative colors
Шаблон з дызайнам прэзентацыі Eureka PPT у творчых колерах 

Вядома, колеры дызайну прэзентацыі напрамую залежаць ад кантэксту вашай прэзентацыі.  Пры стварэнні прафесійнай прэзентацыі вам, напэўна, прыйдзецца скарыстацца фірмовымі колерамі вашага брэнда.  Шчыра кажучы, так лягчэй зрабіць дызайн прэзентацыі, і я раю замест эксперыментаў з дызайнам карыстацца колерамі брэнда. 

У іншых выпадках вам прыйдзецца пачынаць працу з колерам з нуля. Тады не варта панікаваць. 

Самы лёгкі спосаб выбару каляровай палітры - спыніцца на адным асноўным колеры (напрыклад, сінім) і дадаць адценні шэрага ў падтрымку яму (белыя, шэрыя, чорныя адценні).  Выкарыстанне аднаго-двух колераў ідэальна.  Паглядзіце на наш маркетынгавы слайд, у ім ёсць добрыя прыклады! 

Калі вы больш дзёрзкі чалавек, можаце асвоіць прынцыпы тэорыі колеру.  Ва ўзорах выкарыстаныя дадатковыя і кантрасныя колеры. 

Можна пайсці на больш смелыя эксперыменты з колерам з дапамогай рэсурсу тыпу Adobe Color.  Зайшоўшы ў раздзел "Explore", вы знойдзеце цудоўныя палітры колераў.  Яшчэ адзін спосаб знайсці прыгожыя палітры для натхнення - зайсці на сайты дызайну накшталт Dribbble або Behance і паглядзець, якія колеры выкарыстоўваюцца ў адным з дызайнаў. 

Adobe Color is an excellent resource to find good combinations of colors
Adobe Color - выдатны рэсурс для пошуку прыгожых спалучэнняў колераў. 

5. Дэталі 

У выніку адным з самых цікавых спосабаў паляпшэння дызайну ў прэзентацыях будзе правільная праца з дэталямі. Вы здзівіцеся, даведаўшыся, як нязначныя элементы могуць зрабіць велізарную розніцу ў візуальным успрыманнi. 

Фотаздымак 

Прэзентацыя будзе непаўнавартаснай без фатаграфіі.  Фатаграфія - самы просты спосаб візуальна падтрымаць вашу прэзентацыю. Просты сакрэт паляпшэння дызайну прэзентацыі - трымацца далей ад традыцыйных сайтаў са стокавай фатаграфіяй і карыстацца выявамі з Unsplash.  У Unsplash на выбар ёсць цудоўныя бясплатныя здымкі, якія робяць зусім іншае ўражанне ў адрозненне ад стокавых фота. 

Абразкі 

Яшчэ адзін просты спосаб візуальна дапоўніць вашу прэзентацыю - уключыць у дызайн абразкі.  Абразкі ідэальна падыдуць, калі ў вас у прэзентацыі мала тэксту, але вы не хочаце перагружаць яе фотаздымкамі.

У ідэале лепш карыстацца абразкамі з аднаго набору.  Тады ўсе абразкі будуць у адным стылі.  Выдатна тое, што, набываючы многія тэмы PowerPoint, вы атрымліваеце і набор абразкоў у камплекце.  Калі гэта не так, наборы абразкоў можна знайсці анлайн бясплатна або набыць іх на GraphicRiver

A simple slide using icons in order to improve the design
Просты слайд з абразкамі для паляпшэння дызайну. 

Дыяграмы 

Калi вы працуеце з дадзенымі, выкарыстанне дыяграмы дапаможа прэзентацыі. 

Дыяграмы - элемент дызайну, якому варта надаць увагу, бо аўдыторыю лёгка ашаламіць масай дадзеных.  Вось некалькі думак пра выгаднае прымяненне дыяграм: 

  • Не ўключайце занадта шмат дыяграм.  Лепш выкарыстоўвайце іх скупа і толькі тады, калі яны нададуць вагу таму, чым вы дзеліцеся ў прэзентацыі.
  • Сачыце, каб дадзеныя было лёгка чытаць.  Напрыклад, пазбягайце забіяцкіх анімацый і залішніх дызайнаў у 3D. 
  • Няхай наступны слайд прэзентацыі тлумачыць сутнасць вашай дыяграмы. 

У дызайне шаблону Marketofy PowerPoint упор зроблены на дадзеныя.  Гэта адзін з самых папулярных шаблонаў РРТ на GraphicRiver, які ўключае цэлы набор iнфаграфікi, чартаў, дыяграм, так што можна будзе хутка прыступіць да працы. 

Marketofy PowerPoint template design with helpful infographic slides
Шаблон Marketofy PowerPoint са зручнымі слайдамі iнфаграфікi. 

Азнаёмцеся і з іншымі карыснымі шаблонамі прэзентацый PowerPoint з інфаграфікай: 

Мультымедыя 

Даданне мультымедыя ў прэзентацыю можа дапамагчы некалькімі спосабамі.  У першую чаргу, гэта зробiць вашу прэзентацыю больш інтэрактыўнай. Інтэрактыўны элемент растлумачыць тое, з чым не справяцца словы і малюнкі. 

Напрыклад, у вас ёсць лічбавы прадукт - скажам, мабільнае прыкладанне. У гэтым выпадку гледача больш зацікавіць відэа з дэма, што павысіць успрыманне вашай прэзентацыі. 

Пераходы і анімацыя 

У выніку яшчэ адзін элемент дызайну, на які варта звярнуць увагу - пераходы паміж слайдамі і анімацыя ў слайдах. 

Гэта даволі складана, бо тут важна не перабраць з анімацыяй і пераходамі, каб яны не сталі адцягваць вашу аўдыторыю.  Лепш за ўсё прытрымлівацца такога прынцыпу, што 80% вашай прэзентацыі не мае патрэбы ў пераходах паміж слайдамі і анімацыяй. 

Выкарыстоўвайце пераходы і анімацыю толькі там, дзе гэта мае значэнне. Толькі тады, калі вам неабходна пераканацца, што аўдыторыя сапраўды запомніць тое, чым вы хочаце падзяліцца.  Прынцыпы візуальнай іерархіі ставяцца і да гэтага. 

Даведайцеся больш пра выкарыстанне анімацый у вашых прэзентацыях PowerPoint: 

Як варта працаваць над дызайнам прэзентацыі PowerPoint 

А цяпер давайце паглядзім, як прымяніць гэтыя новыя ўрокі, працуючы над дызайнам прэзентацыі PowerPoint. 

Крок 1. Напішыце тэкст прэзентацыі, перад тым як пачаць працаваць над дызайнам 

Content First Not Presentation Design First
У першую чаргу засяродзьцеся на змесце, затым задумвайцеся над тым, як дызайн можа яго падтрымаць.

Перш чым вы пачнеце працаваць над дызайнам слайдаў РРТ, прадумайце ключавыя думкі ўсёй прэзентацыі.  Спытайце сябе, што людзі ў аўдыторыі павінныя запомніць па заканчэнні вашай прэзентацыі.

На падставе гэтага вы зможаце пабудаваць свае слайды так, каб яны падтрымлівалі ключавыя думкі. Вы пераканаліся, што самы важны кантэнт і думкі выдзеленыя ў патрэбных месцах.  Тут вам і спатрэбяцца ўсi парады па дызайне, апісаныя вышэй.  Калі вы прадстаўляеце самыя важныя думкі, вам неабходна разумна выкарыстоўваць анімацыю, каб падкрэсліць патрэбныя месцы. 

Увогуле, пачынайце з ключавой думкі.  Магчымасць пагуляць з дызайнам не прымусіць сябе чакаць. Даведайцеся больш пра працэс напісання прэзентацый: 

Крок 2. Пачніце з асноў дызайну прэзентацыі 

Як толькі вы ведаеце, пра што будзеце казаць, наступным крокам будзе вызначэнне асноўных раскладак слайдаў.  Гэта грунтуецца на вашым выбары колеру і тыпаграфікі.  Абярыце асноўны колер і шрыфт, з якім вы хочаце працаваць, і добры пачатак ужо будзе закладзены. 

Крок 3. Падбярыце малюнкi 

Дапусцім, вы карыстаецеся фотаздымкамі (або іншымі малюнкамі) у сваёй прэзентацыі.  Пачніце падбіраць патрэбныя вам фатаграфіі, калі прыступіце да дызайну. 

Як толькі ў вас будзе ўсё неабходнае, можна прыступіць непасрэдна да дызайну. 

Крок 4. Зрабіце раскладку кожнага слайда 

Цяпер пара распрацаваць раскладку кожнага слайда.  Няма неабходнасці рабіць новы дызайн для кожнага індывідуальнага слайда. Аднак невялікая разнастайнасць дапаможа.  Звычайна ў прэзентацыі з 20 слайдаў я ствараю 6-8 раскладак, якімі карыстаюся ва ўсёй прэзентацыі PowerPoint.  Напрыклад, для гэтай прэзентацыі я стварыў тры раскладкі, якія вы бачыце на здымку і можаце выкарыстоўваць у якасці натхнення: 

PowerPoint presentation slide design layout 1
Дызайн слайда прэзентацыі PowerPoint, раскладка № 1 
PowerPoint presentation slide design Layout 2
Дызайн слайда прэзентацыі PowerPoint, раскладка № 2 
PowerPoint presentation slide design Layout 3
Дызайн слайда прэзентацыі PowerPoint, раскладка № 3 

Раскладка можа быць даволі простай.  Напрыклад, просты загаловак з падзагалоўкам на слайдзе з адным фота.  Таксама раскладка можа быць складанай.  Напрыклад, спіс з пунктаў і дыяграма. 

Сакрэт у тым, каб стварыць досыць раскладак і надаць увагу дызайну кожнай з іх паасобку. 

Як толькі вы створыце ўсi раскладкі, вы можаце сабраць іх у агульную прэзентацыю PowerPoint і паглядзець, наколькі адзінай яна будзе глядзецца.  Паспрабуйце адрэпеціраваць вашу прэзентацыю хоць бы адзін раз!  Затым вы можаце адтачыць свой дызайн і скончыць прэзентацыю! 

Яшчэ больш карысных рэсурсаў па PowerPoint

Вось некалькі артыкулаў пра PowerPoint з EnvatoTuts+ і рэсурсаў, якія дапамогуць вам паглыбіць свае навыкі прэзентацый: 

Ужывайце прынцыпы дызайну ў сваёй наступнай прэзентацыі PowerPoint 

Вось і ўсё!  Мы абмеркавалі ўсi асновы дызайну эфектыўнай прэзентацыі PowerPoint.  У якасці ключавой думкі памятайце, што добры дызайн заўсёды легкі.  Самы лепшы дызайн звычайна не кідаецца ў вочы. 

Замест таго, каб спрабаваць стварыць дызайн ва ўсёй прэзентацыі, прытрымвайцеся прастаты і засяродзьцеся на працэсе, які больш падыдзе менавіта вам.  Напрыклад, стварыце толькі некалькі раскладак.  Анімацыю выкарыстоўвайце толькі там, дзе гэта мае сэнс.  Прытрымлiвайцеся прастаты ў колеры. 

Калі вам не хапае часу, раю скарыстацца прафесійным шаблонам РРТ і падкарэктаваць яго пад свае патрэбы.  Вось некалькі выдатных шаблонаў PowerPoint на Envato Elements, на якія варта звярнуць увагу. Вы зможаце спампаваць неабмежаваную колькасць дызайнаў прэзентацый, шаблонаў для вэба і іншых графічных элементаў па штомесячнай падпісцы. 

Дызайн даецца значна лягчэй, калі вы не будзеце ўскладняць сваю задачу. 

Калі ў вас ёсць далейшыя пытанні, абавязкова звяжыцеся са мной у Twitter або ў каментарах ніжэй.  Дзякуй за ўвагу!

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.