Unlimited WordPress themes, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Interviews
Business

Як падрыхтавацца да ўнутранага сумоўя: 8 парадаў пра тое, як атрымаць павышэнне 

by
Difficulty:IntermediateLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Вы зацікавіліся пасадай у вашай кампаніі, якая нядаўна адкрылася. Вы гадамі чакалі гэтай магчымасці павышэння.

Гэта перамяшчэнне ўнутры кампаніі, і таму не будзе складана пагутарыць са сваім начальнікам або мэнэджэрам па персаналу, правільна? Яны ж ужо ведаюць вас.

Няправільна. Сумоўі па пераходу на новую пасаду праходзіць так жа цяжка, як і сумоўі па ўстройванні на працу.

Механіка будзе іншая. Тут не ідзе справа пра першыя ўражанні, вы ўжо знаёмыя з сілавой структурай кампаніі. Таксама, магчыма, вам прыйдзецца павіляць сярод некаторых няёмкіх сітуацый на шляху. 

Internal Interview
Унутранае сумоўе (фатаграфія

8 парадаў па ўнутраным сумоўі, якія варта засвоіць да таго, як падаць заяўку на павышэнне 

Унутранае сумоўе адрозніваецца ад звычайнага, таму вам патрэбны новы набор стратэгій. Давайце разгледзім магчымыя праблемы, да якіх варта падрыхтавацца, і парады па іх вырашэнні. 

1. Казаць ці не казаць? 

Ці казаць свайму начальніку пра сваё жаданне пайсці на павышэнне? Ці мае значэнне тое, што пасада адкрытая ў іншым аддзеле? Што калі пасада, на якую вы нацэленыя, супадае з пасадай вашага непасрэднага начальніка?

Гэта першая з многіх няёмкіх сітуацый, з якімі вы сутыкнецеся. Падумайце пра магчымую рэакцыю свайго начальніка, да таго як скажаце яму пра свой намер.

Пагаварыце з ім адзін-на-адзін, каб зразумець, што ён думае пра ваш уклад у каманду. Вы можаце заўважыць знак "ты занадта добры, каб адпусціць", калі ваш начальнік будзе хіліць да вашай незаменнасці. Звычайныя ахвяры гэтага - зорныя гульцы, якія пастаянна маюць высокія паказанні прадукцыйнасці, і асістэнты, якія занадта добра выконваюць сваю працу.

Перажываеце, што начальнік вас не адпусціць? Растлумачце сітуацыю мэнэджару па персаналу, каб пра вашу заяўку нікому не казалі да падыходзячага часу.

Кампаніі, у якіх існуе палітыка развіцця талентаў, часта просяць мэнэджараў запоўніць форму па ўнутраным павышэнні. Ваш начальнік павінны будзе даць свой дазвол (кліранс) і ацаніць вас як кандыдата на гэтую ролю, уключаючы вашы паводзіны, паказчыкі і дні адсутнасці ў мінулым.

Таму лепшай палітыкай у гэтай сітуацыі будзе сумленнасць. Вы не хочаце здзівіць свайго начальніка формай, якая можа перашкодзіць вашаму павышэнню, праўда? Выкарыстоўвайце прапанову вышэй толькі ў крайнім выпадку. 

Парада 1: Зрабіце так, каб ад вашага магчымага павышэння выйгралі ўсі

Намалюйце павышэнне з пазіцыі вашага начальніка. Не кажыце пра свой заробак ці кар'ерны рост. Растлумачце, як такое перасоўванне добра адлюструе яго навыкі кіраўніка. Павышэнне пакажа вашага начальніка ў лепшым святле вышэйшаму кіраўніцтву.

Гарызантальны пераход на новую пасаду пашырыць сетку тых, хто падтрымлівае вашага начальніка, да іншых аддзелаў у кампаніі. Каб пазбегнуць непажаданага суперніцтва, пераканайце свайго начальніка, што, нават калі вы нацэленыя на такую ж пасаду, яму нічога не пагражае. 

2. Даведайцеся пра сваю рэпутацыю ў офісе 

Кандыдатам звонку пашанцавала больш, таму што для наймальнікаў у іх чыстая гісторыя. Яны ўсё яшчэ могуць зрабіць добрае першае ўражанне.

Вы? Не асоба. Магчыма, вы зрабілі добрае першае ўражанне раней. Але цяпер яно пахавана пад думкамі вашых калег і начальства пра тое, як вы працуеце і што вы за чалавек.

Нават калі ў камандзе ў вас добрая рэпутацыя, у наймальнікаў ўсё яшчэ могуць быць прадузятыя паняцці пра ваш патэнцыял. 

Парада 2: Збярыце і зноўку сфармуйце думкі іншых 

Спытайцеся ў свайго начальніка, мэнэджара па персаналу і некалькіх калегаў пра тое, што яны пра вас думаюць. Будзьце адкрытыя да рэзкай крытыцы і нечаканых адказаў. Прыміце, што яны кажуць, і не абараняйцеся. Задавайце пытанні, каб зразумець, што яны на самой справе думаюць пра вас у новай ролі.

Напрыклад, вы старэйшы дызайнер, які змагаецца за пасаду арт-дырэктара. Вашым асноўным абавязкам на папярэдняй пасадзе было ствараць добры дызайн, але пост дырэктара мяркуе абавязкі па кіраванні камандай і некаторыя адміністрацыйныя функцыі акрамя задач, звязаных з дызайнам. Ці могуць калегі сказаць пра вас, што вы можаце займацца некалькімі справамі адначасова? Што яны думаюць пра тое, якія зносіны з людзьмі вы маеце?

Загартуйце сябе на гэтым цяжкім працэсе, каб змяніць успрыманне вас іншымі. Для гэтага выконвайце задачы, якія дэманструюць вашыя навыкі, неабходныя для новай пасады, або самі займіцеся асабістым праектам. 

3. Даведайцеся пра новую пасаду і чаканні наймальнікаў 

У вас ёсць перавага - доступ да наймальніка. Выкарыстоўвайце гэта на карысць сабе.

Вам не трэба спадзявацца на апісанне пасады, рыхтуючыся да ўнутранага сумоўя. За некалькі дзён да сумоўя спытаеце мэнэджара па персаналу або наймальніка, што асабіста яны чакаюць ад таго, хто зойме гэтую ролю. 

Парада 3: Задавайце правільныя пытанні, атрымаеце добрыя адказы 

Не задавайце такія пытанні: "Што мне зрабіць, каб атрымаць гэтую працу?", ці яшчэ горш: "Што мне сказаць, каб пераканаць вас, што я ідэальна падыходжу на гэтую ролю?" Такія пытанні кажуць пра тое, што вы адчайна шукаеце ЛЮБОЕ павышэнне. Вы таксама так не пазнаеце нічога новага.

Задавайце наступныя пытанні: 

  • Якія асноўныя абавязкі на гэтай пасадзе? 
  • Які стыль лідэрства або кіравання вы шукаеце? 
  • Якія работы або партфоліо павінны прадаставіць ідэальны кандыдат? 
  • У чым патэнцыйная небяспека, якая можа перашкодзіць вам выбраць канкрэтнага прэтэндэнта? 

Вы ведаеце каго-небудзь, хто быў у такой жа сітуацыі? Магчыма, яны могуць успомніць пытанні, якія ім задавалі на ўнутраным сумоўі. Што яны казалі, каб уразіць наймальнікаў? Вам не патрэбныя канкрэтныя адказы, проста прыміце да ведама тое, што дапамагло ім вылучыцца на фоне іншых прэтэндэнтаў. 

4. Умейце спраўляцца з унутранай і знешняй канкурэнцыяй 

Ці ўваходзіць ваш начальнік у камісію наймальнікаў? Гэта можа дапамагчы вам даведацца больш пра канкурэнтаў. Калі не, спытайце каго-небудзь з камісіі наймальнікаў, ці разглядаюць яны кандыдатаў звонку. Паспрабуйце не выглядаць так, быццам перажываеце з-за канкурэнтаў. 

Парада 4: Занадта не турбуйцеся з-за канкурэнцыі 

  • Пахваліце намаганні кампаніі па ўнутраным павышэнні: Можа здацца, што гэта супярэчыць здароваму сэнсу, але, кажучы гэта, вы выглядаеце ўпэўненым у сваіх навыках. Таксама гэта паказвае, што вы не сумны няўдачнік, і ў вас у сэрцы інтарэсы кампаніі.
  • Пахваліце прыхільнасць камісіі рабіць выбар на падставе кампетэнтнасці: Немагчыма сказаць, ці зробяць яны выбар на падставе заслуг або асабістых пераваг. Вы проста загадзя іх дзякуеце - і непрыкметна нагадвайце ім пра сабе.
  • Змагайцеся з уплывам з дапамогай ўплыву: У кагосьці з камісіі наймальнікаў ёсць любімчык. Але вам не пашанцавала мець моцнага заступніка. Дакажыце, што вам можна давяраць і што ў вас шырокі ўплыў (якім бы малым ён ні быў), сабраўшы шмат рэкамендацый. 

5. Зграбна парыруйце, ведучы размову пра свае памылкі за час кар'еры 

Ні ў каго няма ідэальнай гісторыі на працы. Магчыма, раней вы страцілі кліента, выставілі інвойс не таму чалавеку або прапусцілі пару тэрмінаў. Лёгка пачаць абараняцца і вінаваціць іншых, але гэта няправільна. Ўзыходжанне па кар'ернай лесвіцы патрабуе ад вас прызнання сваіх памылак.

Як зрабіць гэта, не знішчыўшы свае шанцы на павышэнне?

Парада 5: Пераадольвайце пярэчанні 

  • Растлумачце, што адбылося, у чым вы няправільна паступілі і чаму ў выніку навучыліся. Некаторыя памылкі занадта няспраўныя, каб адмахвацца ад іх, таму самае меншае, што вы можаце зрабіць, - гэта растлумачыць, што вы паступіце ў наступны раз па-іншаму.
  • Да таго як будзеце падаваць заяўку на павышэнне, пераканайцеся, што ў вас досыць крэдыту даверу ад свайго начальніка і дасягненняў, якія можна пералічыць. Калі крыўдны інцыдэнт адбыўся ўсяго месяц таму, пачакайце іншай магчымасці. Рана яшчэ занадта свежая, таму калі вы падасце заяўку на павышэнне зараз, гэта можа дрэнна скончыцца і разбурыць вашы шанцы ў будучыні.
  • Распавядайце пра свае іншыя моцныя бакі. 

6. Як спраўляцца з магчымымі пытаннямі на ўнутраным сумоўі 

Чакайце цяжкіх пытанняў. Камісія наймальнікаў будзе выпрабоўваць вас на ўсім, ад вашых дзеянняў у мінулым да працоўных адносін, кваліфікацый і чаканняў па зарплаце. 

Парада 6: Падрыхтуйцеся да магчымых пытанняў на сумоўі 

Ніжэй я прывяду звычайныя пытанні ўнутранага сумоўя па пераходзе на новую пасаду. Я раю вам падрыхтаваць адказы на кожны з іх.

  • Чаму вы хочаце пакінуць сваю бягучую пасаду?
  • Чаму вы хочаце атрымаць павышэнне? 
  • Што вы будзеце рабіць, калі не атрымаеце гэта месца? 
  • Што ў вас ёсць такога, чаго няма ў іншых прэтэндэнтаў? 
  • Ці ёсць у вас вопыт працы на гэтай пасадзе? 
  • Якіх цяжкасцяў вы чакаеце ад новай ролі? 
  • Вы маглі б кагосьці звольніць? 
  • Як вы плануеце спраўляцца з цяжкімі членамі каманды? А з цяжкімі пакупнікамі або кліентамі? 
  • Як бы вы правялі свае першыя 30 дзён у новай ролі?

Большасць пытанняў, якія задаюць на ўнутраным сумоўі па павышэнні, ацэньваюць вашу здольнасць займаць гэтую пасаду і тое, як вы будзеце спраўляцца са стрэсам, які яна з сабой прыносіць. 

7. Складзіце спіс сваіх укладаў і дасягненняў 

Так, я кажу пра кнігу хвальбы. Гэты працэс можа заняць некалькі дзён, так што калі матэрыялы ў вас яшчэ не гатовыя, лепш падрыхтавацца загадзя.

Неадкладна звяжыцеся са сваімі былымі начальнікамі і калегамі і спытайцеся ў іх пра неабходныя матэрыялы. Вам таксама спатрэбіцца дапамога вашых бягучых калегаў. Вы нават можаце правесці фонавую праверку самога сябе, каб перагледзець свае вынікі і магчымыя памылкі. Уключыць фонавую праверку ў сваю кнігу хвальбы - гэта яшчэ адзін добры спосаб уразіць камісію наймальнікаў сваёй грунтоўнасцю і сумленнасцю. 

Парада 7: Ведайце, што ўключаць у кнігу хвальбы: 

  • Рэкамендацыі ад папярэдняга начальства, якія апісваюць вашы дасягненні, узнагароды кампаніі і іншыя падрабязнасці, якія падтрымліваюць тое, якім выдатным вы былі супрацоўнікам.
  • Рэкамендацыі ад папярэдніх калегаў, якія апісваюць вашыя навыкі, здольнасць працаваць у камандзе і надзейнасць як калегі.
  • Вынік або вытрымкі з справаздач пра вашу прадукцыйнасць ад бягучых і папярэдніх наймальнікаў.
  • Электронныя лісты ад вашага наймальніка і кліентаў, якія апісваюць вашыя заслугі. Праглядзіце сваю працоўную пошту і знайдзіце такія словы, як "Выдатная праца" ці "Цудоўная праца", адрасаваныя вам ад вашага начальніка і кліентаў. Зрабіце здымак гэтых электронных лістоў і ўключыце іх у сваю кнігу, каб пахваліцца.
  • Водгукі і рэкамендацыі на LinkedIn.
  • Сертыфікаты па заканчэнні курсаў.
  • Курыруйце спіс вашых ключавых дасягненняў на бягучай і папярэдніх пазыцыях. Вылучыце дасягненні, звязаныя з пасадай, якая вас цікавіць.
  • Кароткая справаздача, якая апісвае план вашых дзеянняў, калі вы зоймеце новую пасаду. Ён можа ўключаць усё: ад ідэй, якія вы хочаце ўкараніць, да пакрокавага рашэння вядомай праблемы ў кампаніі.
  • Па жаданні: фонавая праверка самога сябе. 

8. Сачыце за ходам падзей, не раздражняючы іншых 

Сачыць за ходам падзей пры павышэнні таксама важна. Проста пашліце ветлівы электронны ліст, задаўшы пытанне пра навіны датычна працэсу выбару кандыдата. Калі вы будзеце дзейнічаць па- іншаму, лёгка здацца раздражняльным і нахабным прэтэндэнтам, які часта тузае іншых.

Яны могуць пачаць пазбягаць вас пасля вашых "некалькіх" праверак. Пазбягайце гэтага любой цаной, таму што гэта можа знішчыць усе вашыя цяжкія намаганні да і пасля гутаркі.

Парада 8: Не дапускайце няёмкасці ў будучых сустрэчах

  • Даведайцеся ў камісіі наймальнікаў, калі яны, хутчэй за ўсё, прымуць рашэнне. Не адпраўляйце праверачны ліст да гэтага дня.
  • Праз дзень пасля гутаркі пашліце асабістую запіску з падзякай кожнаму чалавеку з камісіі наймальнікаў. Падзякуйце за іх час, а потым асвятліце адзін-два якасных пункта з вашай гутаркі.
  • Калі вы сутыкнецеся з кімсьці з камісіі наймальнікаў, размаўляйце з імі толькі пра працу. Не заганяйце іх у вугал і не звяртайцеся да іх, калі ў вас няма пытанняў па сутнасці.
  • Не выкарыстоўвайце пытанні, звязаныя з працай, як выкрут, каб прывабіць іх на некалькі секунд у размову пра павышэнне.

Вось узор праверачнага электроннага ліста, які вы можаце самі наладзіць пад свае патрэбы: 

Добры дзень, [імя], 
я спадзяюся, у вас усё добра. Я б хацеў даведацца пра навіны выбару прэтэндэнта на пасаду [назва пасады]. Калі мы размаўлялі ў апошні раз, вы заўважылі, што камісія прыме рашэнне да [дата], і я проста цікаўлюся, на якой стадыі гэты працэс.
Загадзя дзякуй. З нецярпеннем чакаю ад вас адказу.
З павагай, 
[Ваша імя].

Дарогі назад няма, таму пераканайцеся, што вам трэба гэта павышэнне 

Усяго месяц назад майму сябру-кіраўніку прыйшлося звольніць добрага члена каманды, таму што ён не спраўляўся са старэйшай роляй, у якую ўступіў за чатыры месяцы да гэтага. Гэтая праца прыносіла з сабой нядрэннае павышэнне ў зарплаце і пераезд у іншы горад, дзе ў кампаніі быў рэгіянальны офіс.

Працаўнік не спраўляўся з новымі абавязкамі і не змог прывыкнуць жыць у іншым месцы, і таму ён папрасіў "перавесціся назад". Ён хацеў атрымаць старую пасаду ў асноўным офісе. Кампанія ўжо апрацавала яго павышэнне і дала яму на апеку двух новых супрацоўнікаў. Акрамя таго, кампанія ўжо ўклала грошы ў яго пераезд.

Вядома, мой сябар не мог дазволіць яму вярнуцца назад. Што б здарылася з растучай камандай, якой ён павінен быў кіраваць? Таксама ён не мог вярнуцца ў асноўны офіс, таму што там у яго не было падапечных. Так як работніку не падабалася на новым месцы, у яго не было іншага выбару, як звольніцца, пакінуўшы майго сябра ў пошуку новага старэйшага аналітыка на гэтую пасаду.

Гэта галоўны, хоць і крайні, прыклад таго, якім розным можа быць унутранае павышэнне. У гэтай сітуацыі члены камісіі наймальнікаў мяркуюць, што вы абдумалі сваё рашэнне. Вы знаёмыя са спецыфікай працы і звязанымі з ёй складанасцямі.

Не падавайце заяўку на новую пасаду, калі вы не гатовыя яе прыняць, калі вам прапануюць, і вам не прыйдзецца адступаць. Старанна вывучыце прапанаваную пасаду і заробак да таго, як будзеце падпісваць кантракт.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.