Unlimited PowerPoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Careers

Як (правільна) сысці з працы, якую вы (так моцна) ненавідзіце 

by
Read Time:13 minsLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Было 8:30 раніцы. Я была ў офісе толькі 15 хвілін, але мяне ўжо палохае назапашаная праца. Яшчэ адзін дзень, каб разабрацца ў адказах ад 80 да 100 званкоў пра страхаванне жыцця.

Частыя мары пра выхадныя і вечарынкі з калегамі трымалі мяне ў разумным стане. Але незалежна ад таго, як весела было ў мінулыя выходныя, я заўсёды адчувала сябе спустошанай і без энтузіязму вярталася да працы ў панядзелак.

Магчыма, у вас няма вопыту ў абслугоўванні кліентаў, а магчыма, вы маеце стаўленне да стрэсу, які я адчувала на працы. Ёсць шмат прац, якія могуць знясіліць.

Як правільна сысці з працы і пазбегнуць адчайных рашэнняў 

Я думаю, вы ўжо выпрабоўвалі спакуса сказаць свайму начальніку, што сыходзіце. Магчыма, вы нават падумвалі не з'явіцца на працы на наступны дзень.

Няма нічога дрэннага ў тым, што вы адчуваеце апатыю і незацікаўленасць у працы, пакуль вы не дазваляеце гэтым пачуццям уплываць на вашу кар'еру і фінансы. У рэшце рэшт, што вам перашкаджае, калі вы так адчайна маеце патрэбу ў наяўных грошах, што займаецеся дрэннай працай?

How to quit your job you hate properlyHow to quit your job you hate properlyHow to quit your job you hate properly
Ці гатовыя вы адмовіцца ад працы, якую ненавідзіце? Давайце зробім гэта правільна. (Крыніца фота

Калі вы ўжо ненавідзіце вашу працу, гэты артыкул для вас. Я пакажу вам, як правільна сысці з працы - не спальваючы масты і не маючы праблем з пазыкамі па крэдытных картах. 

1. Разважанне 

Не кідайце працу, не паспрабаваўшы спрацавацца 

Хочаце даведацца, што рабіць, калі вы хочаце кінуць працу? Спачатку вы павінныя падумаць пра гэта.

Як і ў адносінах, вы не павінны кідаць працу, не паспрабаваўшы зрабіць усё магчымае, каб усё атрымалася.

Спатрэбіцца невялікі самааналіз. Спытайце сябе: 

  • Ці можа перавод у іншую каманду або аддзел зрабіць вас больш шчаслівым?
  • Ці будзе вам зручней з іншым графікам? 
  • Як вы думаеце, ваша зарплата не адпавядае вашай рабочай нагрузцы або ўнёску ў кампанію? 
  • У вас ёсць прэтэнзіі да вашага боса або калег? 

Пасля таго, як вы зразумееце, што робіць вас няшчасным, заплануйце сустрэчу з вашым начальнікам, каб абмеркаваць гэтыя проблемы. Не вінавацце нікога, калі паднімаеце гэтыя тэмы, нават калі праблема ў вашым начальніку. І, калі можаце, прапануйце два магчымыя рашэнні, такім чынам ваш начальнік не падумае, што вы проста скардзіцеся.

Жаданне кіраўніка папрацаваць над гэтымі рэчамі - добрая прыкмета таго, што вы паважаны супрацоўнік, і ёсць надзея захаваць ваша месца ў кампаніі.

Прафесійны савет: Не кажыце свайму начальніку пра свае планы сысці. Зрабіўшы так, гэта прымусіць іх пахвалявацца, і, верагодна, прывядзе да згарэлых мастоў і нечаканага завяршэння.

Напішыце спіс «за» і «супраць» вашай працы 

Але калі корань праблемы не адносіцца да вас ці паўнамоцтваў вашага боса?

Надышоў час разгледзець іншыя варыянты занятасці.

Першае, што вы павінныя зрабіць, калі вы ненавідзіце нашу працу і няма спосабу гэта выправіць - высветліць, што менавіта вас не задавальняе. Будзьце канкрэтныя, таму што кожны кавалачак інфармацыі служыць ключом да пошуку кар'еры, якую вы палюбіце ці хаця б не будзеце ненавідзець.

Стварыце спіс «за» і «супраць», у якім падрабязна апісваюцца ўсе аспекты вашай працы, такія як: 

  • Расклад 
  • Падтрымка ад кіравання 
  • Стыль кіравання вашага боса: мікра-менеджэр або пасіўны стыль кіравання 
  • Зарплата 
  • Развіццё кар'еры і магчымасці навучання 
  • Перавагі для супрацоўнікаў: пенсійная праграма, медстрахоўка, дзіцячы сад, спартзал і г.д. 
  • Людзі, якія раздражняюць вас ці ўскладняюць вашу працу 
  • Задачы, якія вы любіце 
  • Задачы, якія вы знаходзіце сумнымі 
  • Заданні, за якія вам недаплачваюць ці якія выходзяць за межы вашых паўнамоцтваў 
  • Бюракратызм, які вам не падабаецца ў кампаніі 
  • Каментары пра вашых супрацоўнікаў

Няма нічога дробязнага ў складанні такога спісу, таму што гэта залежыць ад вашай асабістай сітуацыі на працы. Адзін чалавек можа знайсці задачы адміністратара доўгачаканым «глытком паветра» пасля цяжкай працы, а іншы супрацоўнік можа не мець дастатковай аналітычнай работы і паскардзіцца на «занадта простыя» і паўторные задачы на яго стале.

Хай пункты ў вашым спісе «за» паслужаць арыенцірам у пошуку ідэальнай працы, якая падыходзіць вам лепш за ўсё, у той час як вы пазбягаеце працу, у якой ёсць пункты з спісу «супраць».

Зразумейце, што страціце, і сплануйце гэта 

Па вашым бюджэце і зберажэннях будзе нанесены ўдар, калі вы сыдзеце з працы.

Як хутка вы зможаце атрымаць новую працу, залежыць ад галіны, рынкавага попыту на вашыя ўменні і жаданай зарплаты. Майце на ўвазе: 

Фінансавыя цяжкасці 

Калі ў вас няма зберажэнняў і вы змушаныя выкарыстаць крэдытную карту, хутка вы адчуеце неспакой, бо не атрымаеце выплату з вашай папярэдняй працы. З іншага боку, наяўнасць значнага ашчаднага рахунку выйграе вам час на пошукі працы, якая вам спадабаецца, і вы не будзеце хвалявацца аб арэндзе, прадуктах і грошах на бензін.

У абодвух выпадках, усталюйце штомесячны бюджэт і гэта пакажа вам, на колькі вам хопіць грошай. Хвалюецеся, што грошай не хопіць, каб знайсці іншую працу? Абмяжуйце непатрэбныя выдаткі, такія як кавярынькі і шопінг або шукайце часовую працу/падпрацоўку.

Не разлічвайце на дапамогу па беспрацоўі. Яна не заўсёды падаецца (не ва ўсіх штатах, для ЗША), калі вы сыходзіце з працы па ўласным жаданні.

Медстрахоўка і пенсійная праграма (толькі для ЗША)

Спытайце ў кадравіка на вашай працы, як доўга ваша медстрахоўка і стаматалагічнае абслугоўванне будуць дзейнічаць пасля вашай адстаўкі. Вы можаце мець права на атрыманне бесперапыннага медыцынскага абслугоўвання ў рамках Consolidated Omnibus Budget Reconciliation Act (COBRA), але калі гэта занадта дорага, вы можаце атрымаць прыватнае ці індывідуальнае страхаванне.

Спытайце пра прыватную пенсію або пенсійную праграму ў кампаніі. У вас можа быць магчымасць атрымаць частку грошай, калі вы лічыце, што вашых сродкаў не хопіць, пакуль вы не атрымаеце іншую працу. 

2. Падрыхтоўка да змены судна 

Не расслабляйцеся 

Калі вы ненавідзіце сваю працу, працаваць старанна - цяжка. Яшчэ цяжэй, калі вы робіце гэта і ў той жа час шукаеце наступнага працадаўцу, але проста церпіце гэта. Не бярыце непатрэбных адгулаў і не расслабляйцеся ў бягучых праектах. Вы можаце атрымаць вымову або звальненне, перш чым будзеце гатовыя сысці.

Лепш справіцца з гэтай сітуацыяй прафесійна. Нават калі вам сыходзіць з рук нядбайная праца і спазненні, вы пашкадуеце пра гэта, як толькі патэнцыйны працадаўца правядзе пошук на вас.

Адпраўляйце заяўкі на працу і плануйце сумоўі пасля працоўнага часу. Скажыце кадравіку патэнцыйнага наймальніка, што ўсё павінна застацца паміж вамі. Яны зразумеюць. Калі ў вас няма іншага выбару, выкарыстоўвайце даступныя вам адгулы для наведвання гутарак, калі ваш графік несумяшчальны з часам правядзення сумоўя.

Таксама добра задаць сабе тэмп. Не плануйце занадта шмат гутарак на тым жа тыдні ці калі вы спяшаецеся скончыць своечасова праект на бягучай працы.

Падзяліцеся вашым засмучэннем з надзейнымі людзьмі 

Хочаце ведаць, як справіцца з нянавісцю да вашай працы? Падзяліцеся сваімі праблемамі з блізкімі вам людзьмі. Тым не менш, будзьце пераборлівыя.

Не кажыце вашым прыяцелям пра незадаволенасць вашай працай і босам. Яны можа і заслугоўваюць давер, але вы ніколі не ведаеце, хто яшчэ пачуе вашу размову.

Таксама неразумна размаўляць пра гэта ў сацыяльных сетках. Паведамленні Twitter можна знайсці ў Інтэрнэце і амаль кожны можа праглядаць ваш Twitter. Вы можаце змяніць налады публікацый на Facebook. Але гэта не можа гарантаваць, што агульныя сябры з вашым босам і супрацоўнікамі не ўбачаць вашы тырады і не данясуць пра вас.

Гэта не значыць, што вы не можаце паскардзіцца, проста старанна абярыце перад кім. Падзяліцеся сваімі пачуццямі з сябрамі не з офіса, за кубкам кавы ці пагаварыце з калегамі, якія ўжо пакінулі кампанію па тых жа прычынах, што і ў вас. Хоць скаргі нічога не выправяць, добра даць выхад назапашанаму расчараванню. Пасля гэтага вы адчуеце сябе лепш.

Аднавіце ваш профіль на LinkedIn 

Аднавіце свой уліковы запіс LinkedIn, пакуль вы ўсё яшчэ працуеце і дэталі вашых дасягненняў, навыкаў і бягучых праектаў свежыя ў вашай памяці. Быць актыўным на LinkedIn — гэта прыкмета высокапрафесійнага супрацоўніка, таму не кожны падумае, што вы шукаеце працу, калі яны ўбачаць вашыя аднаўленні.

Калі хочаце пазбегнуць пытанняў, на LinkedIn ёсць функцыянал, які дазваляе вам аднавіць ваш профіль без апавяшчэння іншых удзельнікаў вашай сеткі. Толькі людзі, якія наведалі ваш профіль да і пасля аднаўлення, зразумеюць, што вы робіце змены.

Як толькі ваш профіль падрыхтаваны, далучыцеся да груп, звязаных з вашай бягучай і будучай працай і пачніце зносіны з кадравікамі, якія працуюць у вашай галіне.

Прафесійная парада: Напішыце рэкамендацыі для калег, кліентаў, падначаленых і ўсіх, з кім вы працавалі па працы. Людзям падабаецца атрымліваць добрыя рэкамендацыі, і яны з большай верагоднасцю таксама дадуць іх вам наўзамен, нават калі вы іх не папросіце. Гэта адзін са спосабаў падняць ваш профіль, не раскрываючы ваш намер сысці ў адстаўку.

Захавайце ўсе, што вам трэба для пошуку працы 

Адпраўляйце неаўтарызаваную інфармацыю па працы на свой асабісты адрас электроннай пошты. Сюды ўваходзяць дакументы, якія могуць быць уключаны ў ваш партфель, сертыфікаты навучальных заняткаў, выйграныя ўзнагароды і інфармацыя пра папярэднія праекты, якія могуць быць уключаны ў ваша рэзюмэ. Тое ж самае тычыцца візітных картак, адрасоў электроннай пошты, асабістай электроннай пошты і кантактнай інфармацыі калегаў і вашага боса, калі вам патрэбная інфармацыя па праекце, над якім вы працавалі.

Некаторыя кампаніі строгія з нагоды таго, што звольненыя супрацоўнікі вяртаюцца ў офіс, таму збірайце усё, што вам трэба, сумесна з вашымі асабістымі дасягненнямі ў апошні дзень. Лічыце, што ўсё, што вы пакінеце пасля сябе, стане недаступна ў той момант, калі вы пакінеце офіс.

Падрыхтуйце рэзюмэ і суправаджальны ліст 

Выкарыстоўвайце інфармацыю, сабраную на папярэднім кроку, каб аднавіць рэзюмэ. Калі ў вас атрымалася дзве старонкі, выдаліце старыя дадзеныя па занятасці і непатрэбныя навыкі (напрыклад, MS Word), каб вызваліць месца для вашых апошніх дасягненняў у кар'еры.

Не ведаеце, што яшчэ выдаліць у рэзюмэ? Азнаёмцеся з маім кіраўніцтвам пра тое, як зрабіць ваша рэзюмэ ідэальнай даўжыні. 

Хуткага аднаўлення недастаткова, калі вы нацэленыя на больш высокую зарплату, прасоўванне па службе або змену кар'еры. Гэта запатрабуе большай увагі пры напісанні рэзюмэ. Навошта?

Каб наймальнік або менеджэр па персаналу даў вам тое, што вы хочаце, вы павінныя спачатку даказаць, што вы таго вартыя, і першым крокам для гэтага з'яўляецца напісаць рэзюмэ, у якім вы будзеце прадстаўленыя як добры і запатрабаваны кандыдат.

Вам дапамогуць гэтыя кіраўніцтвы, каб стварыць рэзюмэ: 

Гэтак жа выкарыстоўвайце прафесійнае афармленне рэзюмэ. Паглядзіце нашыя лепшыя шаблоны рэзюмэ, каб знайсці выдатны дызайн: 

Пачніце пошукі вашай працы 

Пачніце пошук працы непрыкметна і ніколі не гаварыце пра тое, што шукаеце працу ў LinkedIn. Замест гэтага праверце агульныя і нішавыя дошкі аб'яў і адпраўляйце асабістыя паведамленні наймальнікам, з якімі вы працавалі ў мінулым праз LinkedIn. Вы таксама можаце звярнуцца ў офіс занятасці вашага ВНУ, каб даведацца, якія магчымасці ёсць у іх.

Каб не перагарэць на працы і заставацца на верным курсе, прытрымлівайцеся 30-дзённага плану пошуку працы, апісанаму тут: 

Імкніцеся да якасці, а не колькасці ў вашых працоўных заяўках. У вас будзе больш шанцаў атрымаць сумоўе з індывідуальна заточаным рэзюмэ і персаналізаваным суправаджальным лістом.

Прайдзіце сумоўе як прафесіянал 

Адказы з закасанымі рукавамі выглядаюць больш натуральнымі, але свабодны стыль робіць вас схільным да памылак, бянтэжучых момантаў ці горш - няемкага маўчання.

Вы не хочаце, каб наймальнік думаў, што вам не зручна тлумачыць вашу працу, ці не так? Таму што гэта тое ўражанне, якое вы ствараеце, калі кажаце і забываеце, што трэба сказаць.

Пазбаўцеся ад усяго гэтага з дапамогай даследаванняў і практыкі. Паглядзіце тыповыя пытанні для сумоўя на мэтавую працу, а затым напішыце свае адказы да іх.

Вам не абавязкова чытаць гэтыя адказы на сумоўі. Проста прачытайце іх некалькі разоў за дзень і за гадзіну да сумоўя, так што вы зможаце лёгка ўспомніць асабліва важныя моманты, калі вы затрымаецеся.

Сумоўе — гэта двухбаковая вуліца, таму кадравікі чакаюць, што ў добрых кандыдатаў будзе некалькі пытанняў. Ніжэй прыводзіцца кіраўніцтва пра тое, як задаваць праніклівыя пытанні ў час і пасля сумоўя:

3. Пасля таго, як вы атрымаеце новую працу

Заставайцеся прафесіяналам

Не важна, якая ў вас прычына для сыходу, заставайцеся прафесіяналам. Не прыніжайце вашага боса і не бянтэжце вашых калегаў. Выйсці «зіхоткім ад славы» - гэта не лепшы спосаб кінуць працу, якой бы цяжкай яна ні здавалася. 

4 крокі - як правільна сысці з працы: 

  1. Напішыце прафесійны ліст пра сыход, падзякуйце вашага начальніка за ўсё, чаму вы навучыліся, працуючы разам з ім. Пакіньце незадаволенасці і крыўды пры сабе.
  2. Перадайце вашу заяву па сыходзе начальніку ці яго памочніку. Вы таксама можаце адправіць яе па электроннай пошце, але лепш за ўсё перадаць асабіста.
  3. Ваш начальнік, хутчэй за ўсё, пагаворыць з вамі пасля чытання ліста. У залежнасці ад вашых навыкаў і складанасці з запаўненнем вашай пазіцыі, вас альбо папросяць перагледзець сваё рашэнне, альбо вам дазволяць рухацца далей пасля прадастаўлення паведамлення, як (калі) патрабуецца па вашай дамове.
  4. Папытайцеся пра рэкамендацыйны ліст.

Што б вы ні рабілі, не кажыце свайму начальніку пра вашу новую працу. Хоць я мяркую, што большасць кіраўнікоў жадаюць лепшага сваім супрацоўнікам, гэта не заўсёды так. Так што не спісвайце нічога на выпадковасць.

Некаторыя кампаніі праводзяць выязныя сумоўя, каб выявіць тэндэнцыі скарачэння штата супрацоўнікаў. Звычайна іх вядуць менеджэры па персаналу або іншая кампанія, таму вы можаце распаўсюдзіць прычыны вашага сыходу. Але не будзьце занадта крытычныя, бо частка гэтага сумоўя можа быць перададзеная вашаму босу ў спробах паляпшэння кампаніі.

Падайце патрабаваныя два тыдні (ці больш) 

Падайце патрабаваны час для паведамлення, названы ў вашым працоўным дагаворы. Звычайна два тыдні, але я чула пра кампаніі, якія патрабуюць апавяшчэнні за адзін месяц.

Выкарыстоўвайце гэты час, каб дапамагчы вашаму начальніку знайсці і навучыць вашу замену. Завяршыце незавершаныя праекты і, калі магчыма, стварыце кіраўніцтва або складзіце дакумент, каб палегчыць жыццё вашай замене.

Прафесійная парада: Не адчувайце ціску, калі ваш кіраўнік просіць вас папрацаваць даўжэй, чым патрабуецца. Вы не абавязаны заставацца пасля таго, як вы падалі патрабаванае апавяшчэнне, і вы не павінны рызыкаваць вашай наступнай працай, каб дапамагчы свайму былому босу.

Не паддавайцеся на сустрэчную прапанову 

Я бачыла такое некалькі разоў: супрацоўнік хоча сысці, але яго адгаворваюць ад сыходу сустрэчнай прапановай.

Гэта ніколі не скончыцца добра.

Чаму? 

Кіраўніцтва будзе думаць пра вас як пра рызыкоўнага летуна, які не патрэбны кампаніі. Яны таксама будуць сумнявацца ў вашых кар'ерных мэтах, таму што павышэння зарплаты было дастаткова, каб прывабіць вас назад. Акрамя ўсяго гэтага, у кіраўніцтва больш высокія чаканні, таму што цяпер вам заплацілі больш, чым вашым калегам. Калі ваша прадукцыйнасць не перавысіць папярэднюю, кіраўніцтва падумае, што дабаўленая зарплата, якую яны прапанавалі, не дае чаканых вынікаў.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.