Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Finance
Business

Як сабраць грошы праз венчурных капіталістаў 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called Funding a Business.
How Angel Investors Can Fund Your Business
The Pros and Cons of Having Private Equity Firms Invest In Your Business

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Паглядзіце, як пачыналі некаторыя найбольш паспяховыя кампаніі апошніх гадоў, і вы заўважыце, што фінансаванне ад венчурных капіталістаў часта мела вырашальную ролю. "Apple", "Google", "Facebook" і "Twitter" - вось адны з нямногіх гучных імёнаў, якія атрымалі штуршок з боку венчурнага капіталу.

Што такое венчурны капітал? Як ён працуе, якія "за" і "супраць" гэтага метаду фінансавання і як вы можаце атрымаць венчурнае фінансаванне для свайго бізнесу? Вы знойдзіце адказы на ўсе гэтыя пытанні ў дадзеным ўроку. У выніку вы зможаце параўнаць венчурны капітал з іншымі спосабамі фінансавання, якія мы разгледзелі ў нашай серыі з васьмі урокаў "Фінансаванне бізнесу".

1. Што такое венчурны капітал?

У нашым апошнім уроку мы гаварылі пра бізнес-анёлаў - багатых людзей, якія укладаюць наяўныя грошы ў малыя бізнесы ў абмен на долю будучага прыбытку. Венчурны капітал (ВК) дзейнічае падобным чынам, але цяпер ідзе гаворка пра кампаніі, а не пра людзей, і ў гэтым значнае адрозненне.

Перш за ўсё, сумы наяўных сродкаў шмат вышэй. Калі сярэднестатыстычны бізнес-анёл можа ўкласці 520 тысяч даляраў, то сярэдняе пагадненне з удзелам венчурнага капіталу вагаецца ад 2,6 мільёна даляраў для новага стартапа да 10,3 мільёна даляраў для кампаніі ў развіцці.

Чаканыя тэрміны і даходнасць аднолькавыя: пры прыблізным падліку адбываецца дзесяціразовае вяртанне сродкаў за 5-7 гадоў. Але венчурная фірма мае значна больш жорсткі графік.

Каб зразумець прычыны, давайце паглядзім на структуру тыповага венчурнага фонду. Як правіла, ён збірае грошы з групы інвестараў ("партнёраў з абмежаванай адказнасцю") за пэўны перыяд часу, скажам, ад сямі да дзесяці гадоў. За гэты час фонд ўкладае грошы прыкладна ў 10-20 кампаній і імкнецца вырасціць іх да памеру, калі ён зможа прадаць сваю долю з большым прыбыткам. Потым фонд ліквідуецца, а партнёры з абмежаванай адказнасцю вяртаюць свае грошы, і, як яны спадзяюцца, з добрымі працэнтамі.

Трэба будзе шмат чаго дасягнуць за кароткі прамежак часу, гэта можа значыць, што вы будзеце пад вялікім ціскам, калі ваша кампанія ня зможа паказаць чаканы рост. Толькі таму, што ваша кампанія не паспявае развівацца ва ўстаноўленыя тэрміны, ніхто не будзе працягваць існаванне фонду і адкладаць вяртанне грашовых сродкаў яго інвестарам. Венчурная фірма вярне ўсё, што можа, калі надыдзе час.

Фінансаванне ВК дасягнула максімуму ў больш чым 100 мільярдаў даляраў падчас вар'яцтва доткомаў 1999 года, але і па-ранейшаму складае больш за 20 мільярдаў даляраў у год. Найбольш папулярным сектарам сёння з'яўляецца праграмнае забеспячэнне, а за ім - біятэхналогіі, энергетычныя і медыцынскія прылады. У той час як бізнес-анёлы знаходзяцца па ўсёй краіне, венчурны капітал у асноўным засяроджаны ў Каліфорніі. Хоць венчурныя фірмы існуюць у большасці штатаў і ў многіх краінах свету.

Як вынікае з назвы, венчурны капітал з'яўляецца рызыкоўным з пункту гледжання інвестараў. Паводле ацэнкі Нацыянальнай асацыяцыі венчурнага капіталу, 40% прадпрыемстваў з падтрымкай ВК церпяць крах, 40% дамагаюцца ўмеранага поспеху і 20% прыносяць высокія прыбыткі. Венчурныя фірмы разлічваюць на гэтыя 20%, каб павысіць прадукцыйнасць іх агульнага партфеля.

2. Перавагі венчурнага капіталу

У ВК ёсць некалькі важных пераваг над іншымі метадамі фінансавання, якія мы разгледзелі ў гэтай серыі артыкулаў. Вось асноўныя выгады гэтага падыходу: 

Глыбокія кішэні, хуткі рост 

Як мы ўбачылі, сярэдняе пагадненне з удзелам венчурнага капіталу ў 5-10 разоў перавышае інвестыцыі бізнес-анёлаў і знаходзіцца на зусім іншым узроўні адносна большасці праектаў краудфандынгу. Забяспечыць кампаніі некалькі мільёнаў даляраў у выглядзе венчурнага фінансавання - гэта забяспечыць яе палівам для ўражлівага росту, дазволіўшы зрабіць сур'ёзныя ўкладанні ў лепшае абсталяванне, наняць новых супрацоўнікаў і прыгатавацца да поспеху.

Шматразовыя цыклы 

Вы зможаце ня толькі сабраць вялікія сумы грошай ад венчурных капіталістаў, але і таксама зможаце вярнуцца і папрасіць яшчэ, у той жа фірмы альбо ў іншых. Напрыклад, "Twitter" сабраў ад аднаго да пяці мільёнаў даляраў за першы цыкл венчурнага фінансавання ў 2007 годзе, 22 мільёны даляраў у 2008 годзе і 35 мільёнаў даляраў у 2009 годзе (плюс іншыя нераскрытыя сумы). Кампанія хутка расла, і дадатковыя раўнды дазволілі ёй сабраць больш сродкаў у адпаведнасці з яе больш высокім профілем.

Ня трэба вяртаць укладзеныя грошы 

У адрозненні ад пазыкі, укладзеныя сродкі ВК вяртаць ня трэба, а таксама ня трэба падаваць асабістыя гарантыі, выкарыстоўваючы ўласныя актывы. Але гэта, вядома, не азначае, што венчурнае фінансаванне - гэта дарамавая міласціна. Калі ў вас нічога не атрымаецца, на вас будуць сур'ёзна ціснуць, каб вы вярнулі частку інвестыцый венчурнай фірмы. Але ў канчатковым выніку, кожнай венчурнай фірме вядома, што часам трэба проста спісаць з рахункаў укладзеныя грошы. На самой справе, даследаванне Гарвардскай школы бізнесу схіляецца да таго, што гэта здараецца часцей, чым прызнае індустрыя венчурнага капіталу.

Кампетэнтнасць 

Як мы ўбачылі на прыкладзе з бізнес-анёламі, можа быць выгадна мець на борце дасведчанага інвестара. Яны могуць прынесці з сабой не толькі грошы, але і разумныя стратэгічныя прапановы і тоўстую адрасную кнігу ўплывовых кантактаў.

Тое ж самае ставіцца і да венчурных фірм. Яны працавалі з дзесяткамі кампаній у вашай сферы і дапамаглі хаця б некалькім з іх уступіць у вялікую лігу. Яны ведаюць, што працуе, а што - не, і могуць дапамагчы вам пазбегнуць распаўсюджаных памылак, якія звычайна здзяйсняюць маладыя кампаніі.

3. Недахопы венчурнага капіталу

Хоць у венчурнага капіталу ёсць важкія перавагі, ён не панацэя для бізнесу. Як і ў іншых спосабаў фінансавання з нашай серыі артыкулаў, у яго ёсць некалькі недахопаў, пра якія трэба ведаць:

Складанасць сабраць сродкі

Вось асноўная дэталь: большасць малых бізнесаў не атрымаюць венчурнага фінансавання. Вы можаце мець прыбытковы і стабільны бізнес з доўгатэрміновымі перспектывамі, але ён можа не адпавядаць крытэрам венчурных фірм, калі толькі ён ня здольны паказаць ўражлівы рост за пэўны перыяд часу. У асноўным такі адбор накіраваны на высокатэхналагічныя кампаніі на ранніх стадыях развіцця, якія маюць вельмі захапляльныя перспектывы.

Нават тыя кампаніі, якія на першы погляд адказваюць усім патрабаванням, могуць у выніку не сабраць сродкаў проста з-за высокай канкурэнцыі. Нацыянальная асацыяцыя венчурнага капіталу паведамляе, што ў ЗША існуе 462 дзеючыя венчурныя фірмы, так што на абмежаваную колькасць сродкаў прыпадае мноства бізнес-ідэй. Нялёгка зрабіць так, каб вашу кандыдатуру зацвердзілі. Вы можаце патрапіць месяцы, раз'язджаючы па Крамянёвай даліне з прэзентацыяй PowerPoint, у выніку застаўшыся ні з чым.

Жыццё не па сродках 

Некалькі тыдняў таму ва ўроку пра самастойнае фінансаванне бізнесу мы бачылі, што так званы бутстрэпінг дысцыплінуе адносна марнавання грошай і прымушае жыць па сродках.

З венчурным капіталам усё наадварот. Калі маладая кампанія атрымлівае чэк на буйную суму, гэта можа прывесці да некантралюемых марнаванняў. Вы можаце спакусіцца патрапіцца на класнае офіснае памяшканне ў цэнтры горада, наняць работнікаў на высокія зарплаты і ўкласці грошы ў дарагое абсталяванне. Даволі хутка вы станеце жыць не па сродках, і вашы даходы павінны быць вельмі высокія, каб вы змаглі атрымаць з іх прыбытак. У горшым выпадку, вы станеце залежным ад венчурнай фірмы, каб фінансаваць бізнес, а калі яна адключыць кран, ваш бізнес памрэ. 

Страта прыбыткаў, страта кантролю 

Калі вы падпісваеце пагадненне, вы губляеце долю ў сваёй кампаніі. Як правіла, вы захоўваеце за сабой кантрольны пакет акцый, але доля венчурнага капіталіста можа складаць і 10%, і 25%. Калі вы ў выніку дасягнеце поспеху, такім чынам вы адмаўляецеся ад вялікай сумы грошай. Уладальнікі бізнесу часта апраўдваюць гэта тым, што яны шчаслівыя атрымаць меншы кавалак ад вялікага пірага, і ўсё ж, трэба мець гэтыя выдаткі на ўвазе.

Таксама венчурныя фірмы ня проста выпісваюць і аддаюць вам чэк. Яны часта патрабуюць даць ім месца ў камандзе кіраўнікоў або ў савеце дырэктараў. Цяпер вы больш не адзін адказваеце за свой бізнес, вы абавязаны лічыцца з поглядамі старонніх.

Канфлікт інтарэсаў 

Як уладальнік бізнесу, вы хочаце, каб ваш бізнес хутка рос і прыносіў шмат грошай, і ў гэтым вашы інтарэсы супадаюць з інтарэсамі венчурных капіталістаў. Але не забудзьцеся, што венчурная фірма варта строгаму графіку і хоча выйсці з бізнесу да пэўнай даты з вызначаным памерам прыбытку.

Для венчурных фірм пераважнай стратэгіяй выхаду з'яўляецца першаснае размяшчэнне акцый, якое мы абмяркуем больш падрабязна ў наступным уроку. Пры гэтым яны часта прадаюць сваю долю з велізарным прыбыткам, таму могуць падштурхнуць вас зрабіць першаснае размяшчэнне акцый раней, чым вам хацелася б, або, магчыма, прадаць ваша прадпрыемства больш буйнай кампаніі (напрыклад, "Google" ці "Facebook"), калі яна прапануе прыдатную цану. Яны зацікаўленыя ў забеспячэнні прыбытку ад інвестыцый, што часам можа моцна адрознівацца ад доўгатэрміновых інтарэсаў у вас і вашай кампаніі. 

4. Як забяспечыць венчурнае фінансаванне? 

Знайдзіце венчурную фірму 

Само сабой, першым крокам стане пошук венчурнай кампаніі, у якую вы хочаце звярнуцца, або лепш спіс з некалькіх. Вы можаце пачаць з гэтага спісу больш за тысячу венчурных фірм у розных частках ЗША і ўсяго свету. Можна рабіць пошук па месцазнаходжанні, памерах фонду, пераважнай сферы дзейнасці, інвестыцыйнаму этапу і памеру інвестыцый.

Па ўсёй краіне і ў розных частках свету існуюць таксама рэгіянальныя венчурныя арганізацыі, якія могуць дапамагчы вам знайсці мясцовую фірму. На гэтай старонцы ёсць спіс такіх арганізацый.

Як пераканаць венчурную фірму выбраць менавіта вас

Майце на ўвазе, што венчурныя фірмы атрымліваюць сотні зваротаў ад прадпрымальнікаў у надзеі, што іх зацвердзяць. Часам сама ідэя можа быць дастаткова магутнай, каб прыцягнуць увагу: напрыклад, кампаніі "WhatsApp", якую нядаўна набыў "Facebook" за 19 мільярдаў даляраў, нават ня трэба было шукаць венчурнае фінансаванне. Венчурнае фірма "Sequoia Capital" звярнулася да яе заснавальнікаў і пераканала іх прыняць інвестыцыі ў 60 мільёнаў даляраў. Гэтыя інвестыцыі з часам сталі каштаваць 3 мільярды даляраў.

Але звычайна вам прыйдзецца папрацаваць, каб толькі трапіць на парог венчурнай фірмы. Зусім іншая справа, калі вас хтосьці прадставіць, таму развівайце сваю сетку кантактаў і знайдзіце чалавека, які ведае каго-небудзь, хто працуе ў венчурнай фірме. Інакш вам, верагодна, прыйдзецца здзяйсняць халодныя званкі прадстаўніку фірмы, каб вас звязалі з партнёрам і затым нарэшце запрасілі зрабіць афіцыйную прэзентацыю для ўсіх партнёраў.

Ключ да паспяховай прэзентацыі - гэта паказаць, што ў вашай кампаніі ёсць сур'ёзны патэнцыял для росту і выразны план, як прынесці венчурнай фірме значны прыбытак праз пяць-сем гадоў. Вам трэба прадставіць інфармацыю хутка і зразумела, і не загразнуць ў лішніх падрабязнасцях.

Паглядзіце наш урок "Як стварыць прэзентацыю ў слайдах для венчурнай фірмы", у якім ёсць пакрокавае кіраўніцтва.

Супрацоўніцтва з венчурнымі фірмамі 

Калі вам пашанцуе з прэзентацыяй, далей вам спатрэбіцца ўзгадніць умовы. Самым важным крокам стане ацэнка кошту вашай кампаніі, таму што гэта вызначыць, якую долю атрымае венчурная фірма ў абмен на інвестыцыі. Прадпрымальнік з Крамянёвай даліны Гай Кавасакі кажа, што, што б вам ні прапаноўвалі, заўсёды трэба прасіць на 25% больш, таму што венчурны капіталіст будзе чакаць сустрэчнай прапановы і нават можа заклапаціцца, калі яе не будзе.

Як толькі пагадненне дасягнецца, будзе складзены дагавор, пералічваючы асноўныя пункты вашага пагаднення. Венчурная фірма правядзе юрыдычную экспертызу, гэта значыць, яна дэталёва вывучыць вашу кампанію і праверыць, наколькі даная інфармацыя адпавядае праўдзе. Затым вы падпішаце пагадненне і атрымаеце фінансаванне.

У большасці выпадкаў, вы не атрымаеце авансам ўсю суму. Часам яна будзе падзелена на траншы - часткі, якія вам паступова будуць выплачвацца ў залежнасці ад таго, ці дасягаеце вы пастаўленых мэтаў. Альбо пагадненне будзе мець іншыя механізмы кантролю, якія венчурная фірма выкарыстоўвае, калі вы ня можаце дасягнуць асноўных фінансавых і працоўных мэтаў.

Звычайна гэта крайняя мера, таму што венчурныя капіталісты аддаюць перавагу нарошчванню сродкаў і шукаюць, куды ўкласці грошы ў наступны раз, а не марнуюць час на кіраванне вашай кампаніяй. Але важна разумець, што можа здарыцца, і пераканацца, што вы з асцярожнасцю кіруеце сваім бізнесам, каб пазбегнуць праблем.

Даследаванне паказала, што галоўная прычына, па якой стартапы церпяць крах, - гэта заўчаснае маштабаванне, іншымі словамі, яны спрабуюць вырасці занадта хутка і занадта рана. Так што не губляйце галаву, калі атрымаеце венчурнае фінансаванне. Пераканайцеся, што вы ня ўлілі занадта шмат грошай у нейкую адну вобласць, ахвяруючы іншымі. Вам трэба захоўваць сваю кампанію ўраўнаважанай, каб яе рост быў ня толькі хуткім, але і ўстойлівым.

5. Што далей 

Вы даведаліся, што такое венчурны капітал і ці падыходзіць ён для вашага бізнесу. Вы ўбачылі некаторыя "за" і "супраць" падобнага збору сродкаў і атрымалі некалькі парадаў пра тое, як знайсці венчурнага капіталіста, зрабіць паспяховую прэзентацыю і супрацоўнічаць з ім, дапамагаючы вашаму бізнесу расці.

Вядома, венчурны капітал падыходзіць ня кожнай кампаніі. Многія прадпрыемствы проста не валодаюць выбухным патэнцыялам росту, які шукаюць венчурныя фірмы. І нават калі вас могуць выбраць, вы можаце не пагадзіцца з-за недахопаў гэтага метаду фінансавання.

У гэтым выпадку прачытайце іншыя ўрокі нашай серыі з васьмі частак "Фінансаванне бізнесу". Мы ўжо асвяцілі іншыя пяць спосабаў, пачынаючы з банкаўскіх пазыкаў і заканчваючы краудфандынгам, і хутка з'явяцца яшчэ два. На наступным тыдні мы разгледзім прыватны акцыянерны капітал.

Крыніцы 

Малюнак: Дызайн расліны распрацаваны Рыкам Полакам з "Noun Project".

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.