Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Business
  2. Business
Business

Як адкрыць свой бізнес 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Вы хочаце быць начальнікам самому сабе?

Калі так, то вы не адзін такі. Паводле даследавання Універсітэта г. Фенікс ў ЗША, каля паловы працоўных альбо ўжо валодаюць бізнесам, альбо хочуць адкрыць сваю справу.

Але адкрыць сваю справу не так проста. Гэты шлях складаецца з многіх крокаў, пачынаючы з прыдумляння надзейнага плана па зарабленні грошай, да нарошчвання прыбыткаў, пабудовы брэнда, рэкламы і шмат чаго іншага. Даследаванне Універсітэта г. Фенікс паказала: траціна будучых уладальнікаў бізнесу сцвярджаюць, што іх спыняюць прабелы ў адукацыі і недахоп ведаў па вядзенні бізнесу.

Так што ў гэтым уроку я пакрокава разбяру ўвесь працэс, пачынаючы з ідэі па адкрыцці бізнесу і да яго запуску. Напрыканцы ўрока вы растлумачыце для сябе, што ўяўляе сабой адкрыццё бізнесу і з чаго вы можаце пачаць. Гэта шырокая тэма, таму я ўключу спасылкі на іншыя ўрокі, якія падрабязна раскрываюць асобныя дэталі.

Вядома, бізнес бізнесу - розніца. У залежнасці ад тыпу кампаніі, якую вы хочаце стварыць, можна прапусціць некаторыя пункты (напрыклад, калі гэта анлайн-бізнес на даму, вам не трэба будзе шукаць памяшканне і, магчыма, наймаць супрацоўнікаў). Таксама вы можаце вырашыць, што некаторыя крокі варта выканаць у іншым парадку. Успрымайце гэта кіраўніцтва як агульны шаблон для адкрыцця бізнесу, і не саромейцеся наладжваць яго ў адпаведнасці з вашымі канкрэтнымі патрабаваннямі.

Калі вы гатовыя даведацца, як адкрыць свой бізнес, то давайце пачнем! 

1. Прыдумайце ідэю для бізнесу 

Першае, што трэба для адкрыцця бізнесу, - гэта добрая ідэя. Нават калі ў вас ужо ёсць нешта на прыкмеце, не прапускайце гэты пункт: вам патрэбная не проста ідэя, а якасная ідэя.

У рэшце рэшт, даследаванні ЗША і Вялікабрытаніі паказваюць, што прыкладна палова новых прадпрыемстваў збанкрутуюцца ў першыя пяць гадоў. На гэта ёсць шмат прычын, але адна з самых важкіх - тое, што шматлікія прадпрымальнікі-пачаткоўцы проста не знайшлі падыходзячую ідэю для свайго бізнесу.

На чым грунтуецца якасная ідэя?

Выдатна, калі вы створыце нешта зусім новае, але гэта не абавязкова. Абавязкова, каб тое, што вы створыце, паляпшала тое, што ўжо ёсць.

Скажам, вы хочаце адкрыць кафэ ў сваім горадзе. У гэтым няма нічога новага, і ўсё ж, гэта можа апынуцца годнай ідэяй для бізнесу, калі паглядзець на яе з іншага боку і трохі ўдасканаліць.

Падумайце: навошта людзям станавіцца вашымі пакупнікамі, калі ў горадзе ўжо ёсць пяць кафэ, а вы ўсяго толькі адкрылі яшчэ адно? Каб гэтая ідэя працавала, ваша кафэ павінна чымсьці адрознівацца ад іншых. Гэта можа быць мудрагелістая канцэпцыя кафэ, перадавой дызайн, ўдалае месцазнаходжанне, альбо кафэ будзе прапаноўваць напоі і стравы, якія наведвальнікі больш нідзе не змогуць знайсці.

Таксама вам трэба рассудзіць, ці падыходзіце вы для гэтай працы. Ці ўмееце вы нешта рабіць, што не ўмеюць іншыя? Магчыма, у вас атрымліваюцца лепшыя змузі з манга - ці вы кемлівыя і ведаеце, як наняць таго, чые змузі з манга лепшыя ў горадзе.

Наколькі вас захапляе гэтая ідэя? Ці хвалюе яна вас настолькі, каб для дасягнення поспеху вы захацелі працаваць 27 гадзін у дзень?

Гэта кіраўніцтва пра тое, як генераваць ідэі для стартапа, прапануе выдатны агляд па пошуку якаснай ідэі для бізнесу: 

Яно дапаможа вам адказаць на наступныя пытанні: 

  1. Чым вы захапляецеся? 
  2. Якая праблема не дае вам спакою?
  3. Якое рашэнне для яе ўжо існуе?
  4. Ці можна вырашыць гэтую праблему больш лёгкім, хуткім або танным спосабам?
  5. Ці можаце вы вырашыць гэтую праблему больш лёгкім, хуткім або танным спосабам?

Не спяшайцеся на гэтым этапе, падумайце добра. Вам не абавязкова ведаць усе дэталі, на наступным этапе мы разбяром іх больш падрабязна, але вам трэба разумець, што і навошта вы робіце.

Калі вы адкажаце на ўсе гэтыя пытанні, рухайцеся далей.

2. Вызначце сваю мэтавую аўдыторыю

Бізнесу патрэбныя пакупнікі гэтак жа, як нашаму арганізму патрэбная ежа. З самага пачатку вам трэба вызначыць, хто можа быць вашымі пакупнікамі і адкуль яны з'явяцца. Інакш ваш бізнес неўзабаве будзе паміраць ад голаду.

Так што наступны крок - вызначыць вашу мэтавую аўдыторыю, тых пакупнікоў, чые патрэбы ваш бізнес будзе задавальняць, і зразумець, чаго яны хочуць і як вы можаце ім гэта даць.

Напрыклад, скажам, вы ствараеце студыю вэб-дызайну. Хто будзе вашым ідэальным пакупніком? Можа быць, вялікая карпарацыя? Мясцовы малы бізнес? Ці, можа быць, вас цікавіць стварэнне сайтаў для незалежных фрылансераў? Магчыма, ёсць канкрэтная сфера дзейнасці, у якой вы б хацелі спецыялізавацца, напрыклад, стварэнне сайтаў-партфоліо для мастакоў і фатографаў.

У любым выпадку, увесь ваш падыход да заваёвы і ўтрымання пакупнікоў будзе цалкам розным. Таму вам трэба растлумачыць сабе, хто з'яўляецца вашым ідэальным пакупніком. Паспрабуйце гэта зрабіць як мага больш дакладна. Магчыма, нават дайце свайму ідэальнаму пакупніку выдуманае імя, дэталёва апішыце яго ці кампанію, якую ён прадстаўляе, каб па-сапраўднаму разумець, чаго ён хоча, якія ў яго складанасці і чым вы яму можаце дапамагчы.

Вам можа спатрэбіцца больш інфармацыі, каб вызначыць сваю мэтавую аўдыторыю. Праглядзіце гэты ўрок па вызначэнні мэтавых кліентаў і вядзенню продажаў: 

Ва ўроку дадзеныя парады пра тое, як праводзіць анлайн-апытанні для вашых мэтавых кліентаў і якія пытанні ім задаваць. Вам таксама варта абазначыць сваіх канкурэнтаў і паглядзець, як яны абслугоўваюць вашу мэтавую аўдыторыю ў цяперашні час і як вы можаце рабіць гэта лепш.

3. Складзіце бізнес-план

Наступным крокам стане выкарыстанне вынікаў вашага аналізу для таго, каб скласці бізнес-план. Гэты план праясніць кірунак вашага бізнесу, адкуль будуць паступаць вашы кліенты і грошы, а таксама ён зможа дапамагчы вам прыцягнуць капітал або інвестараў (пазней мы пра гэта пагаворым).

У некаторых артыкулах вы можаце прачытаць, што, у прыватнасці, у свеце тэхналагічных стартапаў вам не трэба складаць бізнес-планаў. Асноўным аргументам з'яўляецца тое, што ўсё настолькі хутка мяняецца, што ўвядзенне новых тэхналогій і правядзенне эксперыментаў значна важней, чым прывязка да ўстаноўленага плана.

Можаце лічыць мяне старамодным, але, па-мойму, пачынаць бізнес без складання плану - гэта шлях да катастрофы. Так, вядома, шмат што зменіцца, і рэальнасць, верагодна, не супадзе з вашым планам, няхай гэта будзе сфера воблачных вылічэнняў або смузяў з манга. Але бізнес- план ніколі не задумваўся як нязменны набор абавязкаў, да якіх вы назаўжды прывязаныя. Гэта цякучы, жывы дакумент, якім ён і прадстаўлены ў нашым ўроку з серыі «Пачатак вашага анлайн мікра-бізнесу»

Так што замест таго, каб зусім не складаць бізнес-план, здаецца больш разумным скласці план і потым яго перыядычна аднаўляць.

Як напісаць бізнес-план? Вы можаце выкарыстоўваць шаблон бізнес-плана, калі хочаце, проста унёсшы неабходныя дэталі. Альбо вы можаце скласці яго з нуля, выкарыстоўваючы ўласны фармат і пры жаданні змяняючы яго.

Змесціва можа мяняцца, але існуе сем асноўных раздзелаў, згодна з Нацыянальнай Федэрацыяй Незалежнага Бізнесу:

  1. Кароткі агляд
  2. Апісанне кампаніі
  3. Тавары ці паслугі
  4. Аналіз рынку
  5. Стратэгія і ўкараненне
  6. Арганізацыйная і кіраўнічая каманда
  7. Фінансавы план і прагнозы

Першыя чатыры раздзелы павінны паходзіць з праведзенага аналізу: яны ў асноўным апісваюць ваша ўяўленне пра тое, як будзе выглядаць ваш бізнес і якія тавары ці паслугі вы будзеце прапаноўваць сваім кліентам.

Вам можа быць яшчэ не да канца зразумелая ваша стратэгія, але не хвалюйцеся: як я ўжо згадваў, гэта жывы дакумент. Упішыце інфармацыю, якой валодаеце на дадзены момант, і аднаўляйце яе па меры таго, як вы прасоўваецеся і атрымліваеце больш яснасці. Тое ж самае тычыцца арганізацыйнай і кіраўніцкай каманды: гэта нармальна, калі пакуль вы працуеце ў адзіноце і не ведаеце, каго яшчэ вам трэба наняць. Ставіцеся да бізнес-плана як да чарнавікоў, якія вы ўвесь час аднаўляеце па меры атрымання новай інфармацыі.

Што тычыцца фінансавага плана, мы разгледзім яго ў наступным раздзеле. 

4. Стварыце фінансавую мадэль 

Як вы толькі што ўбачылі, фінансавая мадэль з'яўляецца часткай бізнес-плана, але я вырашыў вынесці яе ў асобны пункт па некалькіх прычынах.

Па-першае, наяўнасць фінансавай мадэлі з'яўляецца жыццёва неабходнай умовай.  Паводле даследаванняў Універсітэта г.Фенікс, якія я згадваў вышэй, адсутнасць дастатковага фінансавання - гэта асноўная перашкода для жадаючых мець уласны бізнес, як сцвярджаюць 67% рэспандэнтаў. Якасная фінансавая мадэль дапаможа вам зрабіць пераход ад працы па найму да валодання бізнесам. Яна можа паказаць, колькі вам неабходна ўкласці і калі вы зможаце пакрыць свае выдаткі.

Па-другое, я ведаю, што многія захочуць прапусціць напісанне бізнес-плана, таму я не хачу, каб яны прапусцілі і пабудову фінансавай мадэлі. Калі вы не хочаце складаць план, стварыце хаця б фінансавую мадэль, хай нават самую простую.

Калі ў вас не так добра з лічбамі, не хвалюйцеся: я дапамагу вам. Паглядзіце маё пакрокавае кіраўніцтва пра тое, як стварыць фінансавую мадэль для вашага бізнесу:

У гэтым уроку я дэталёва разглядаю пункты пабудовы фінансавай мадэлі, а таксама прапаную вельмі просты шаблон у выглядзе Excel.

У асноўным, усё зводзіцца да наступнага: 

  • Выкарыстоўвайце дадзеныя свайго бізнес-плана, каб зрабіць прагнозы па меркаванаму прыбытку.
  • Пералічыце ўсё, што патрабуе фінансавых укладанняў, і падлічыце вашыя пачатковыя выдаткі.
  • Выкарыстоўвайце простую формулу, каб вылічыць пункт бясстратнасці.

Гэтак жа як і бізнес-план, фінансавая мадэль, хутчэй за ўсё, не будзе абсалютна дакладнай: вы - прадпрымальнік, а не прадказальнік. Так што вылічыце прагнозы, якія на гэтай стадыі падаюцца найбольш верагоднымі, вызначце агульны курс развіцця бізнесу і працягвайце пераглядаць і аднаўляць яго па ходу працы.

Не засмучайцеся, калі ў вас цяпер не хапае грошай для адкрыцця бізнесу, ніжэй ёсць раздзел пра пошук знешняга фінансавання. 

5. Абярыце назву

Усё, што мы рабілі да гэтага моманту, было падрыхтоўчым этапам. Па сутнасці, мы ўдасканальвалі нашу бізнес-ідэю і глядзелі, ці пройдзе яна асноўную праверку: вы прапануеце тавар ці паслугу, якія патрэбныя людзям, і вы хаця б ў тэорыі можаце зарабіць на гэтым грошы.

Тым не менш, калі вы ўбачылі трывожныя сігналы, вярніцеся і перагледзьце сваю ідэю ці знайдзіце новую. Калі ж усё ў парадку, зараз мы пачнем яе развіваць, дадаючы да яе больш дэталяў.

Па-першае, вам трэба прыдумаць назву. Можа здавацца, што гэта лёгка, але вам трэба шмат чаго прыняць да ўвагі, пачынаючы з таго, як яна будзе гучаць і выглядаць у адрасным радку сайта, да таго, як яна адлюстроўвае жаданы вамі вобраз прадпрыемства.

Я цалкам выкладаю гэты працэс у серыі пра тое, як абраць ўдалую назву для прадпрыемства: як яе прыдумаць, як праверыць, ці ёсць фірмы з такой жа назвай, правесці аналіз і прыняць канчатковае рашэнне на падставе пунктаў кантрольнага спісу. Вы можаце пачаць з наступнага ўрока: 

6. Стварыце брэнд 

Магчыма, для вас нечаканасць - убачыць гэты пункт так рана. Многія блытаюць брэндынг і маркетынг і думаюць, што гаворка ідзе пра рэкламу і прасоўванні. Астатнія лічаць, што гаворка ідзе пра дызайн лагатыпа. Гэта не так.

Кажучы простай мовай, ваш брэнд - гэта тое, што вы абяцаеце сваім пакупнікам. Гэта вашы каштоўнасці, то ўражанне, якое вы жадаеце зрабіць, ваша жаданая рэпутацыя.

Джулія Мэлімброўз, сузаснавальнік творчай студыі «Chocolate & Caviar», напісала кіраўніцтва пра тое, як стварыць прыбытковы брэнд фрыланс-бізнесу. Яна таксама дае для гэтага форму для запаўнення.

Гэтак жа ў брэнда ёсць візуальны складнік. Ён дапамагае ўзмацніць імідж, які вы хочаце стварыць.  Пэўны выбар колеру, шрыфта і графікі дапаможа стварыць жаданы імідж і індывідуалізаваць ваш брэнд: зрабіць яго пацешным і мудрагелістым, альбо годным даверу і надзейным, альбо нейкім іншым. Каб даведацца больш, паглядзіце кіраўніцтва брэнд- кансультанта Грэйс Фасэл пра тое, як абраць кіруючыя прынцыпы для вашага брэнда.

На гэтай стадыі вы можаце захацець таксама замовіць візітоўкі ці іншыя брэндаваныя канцылярскія тавары, але рабіце гэта, толькі калі вы ўпэўненыя наконт брэндынгу.  Не спяшайцеся, калі вам здаецца, што ён яшчэ можа памяняцца.

7. Стварыце Інтэрнэт-сайт 

Пасля таго як вы стварылі фірмовы стыль, час распавесці пра яго ў свеце. Сёння, нават калі вы збіраецеся прадаваць толькі цэглу і будаўнічы раствор, усе, з кім вы будзеце мець справу: пакупнікі, пастаўшчыкі, патэнцыйныя партнёры па бізнесе, інвестары - захочуць убачыць ваш сайт.

Для гэтага ёсць некалькі падыходаў, і ваш выбар будзе залежаць ад вашага бюджэту, стадыі развіцця бізнесу і брэндынгу і вашага тэхнічнага і мастацкага ўзроўню.

Калі ў вас ёсць неабходныя тэхнічныя навыкі, вы можаце купіць і ўсталяваць даступную па сродках гатовую тэму для сайта, у залежнасці ад таго, які функцыянал патрэбен вашаму сайту: напрыклад, магчымасць праводзіць фінансавыя транзакцыі, ствараць паштовую рассылку або звязаць сайт з сацыяльнымі сеткамі.

Праглядзіце прапанаваныя варыянты - магчымасці распаляць ваша ўяўленне. Альбо пачніце прама цяпер з гэтай калекцыі найбольш прадаваных тэмаў WordPress.

Калі вам патрэбная дапамога ці індывідуальны падыход, можна наняць дызайнера або распрацоўніка, каб наладзіць вашу лічбавую візітную картку згодна з вашым густам.

Калі вам патрэбен сайт як мага хутчэй і не патрэбныя ніякія незвычайныя дэталі, вы можаце скарыстацца больш базавым будаўніком сайтаў, напрыклад, адным з пералічаных у артыкуле ніжэй: 

Калі ў вас ужо ёсць дакладнае ўяўленне пра брэндынг сваёй кампаніі і неабходны функцыянал сайта, будзе нядрэнна наняць прафесійнага вэб-дызайнера. Калі ж вы хочаце ўсё зрабіць самастойна, вы можаце запусціць сайт з выкарыстаннем WordPress або іншай падобнай платформы, стварыўшы яго з нуля ці выбраўшы гатовую тэму WordPress, якая супадае з патрэбным вам тыпам сайта.

8. Вучыцеся мець справу з бюракратызмам і папяровай цяганінай

Пачынаць бізнес можа быць весела, але, павінен сказаць, гэты крок да весялосці не ставіцца. Калі вы адкрываеце сваю справу, вы павінны быць у курсе ўсіх законаў і правілаў у гэтай сферы. Магчыма, пры рэгістрацыі бізнесу вам прыйдзецца мець справу з некалькімі дзяржаўнымі ўстановамі, атрымаць пэўныя ліцэнзіі і дазволы і аформіць іншыя дакументы.

Паколькі Envato Tuts+ з'яўляецца сусветным сайтам, і адносна яго правілы змяняюцца ад краіны да краіны, цяжка прывесці канкрэтны прыклад. Сцісла, скажам, у ЗША большасці прадпрыемстваў неабходна звярнуцца ў Службу ўнутраных даходаў (Падатковае кіраванне) для атрымання рэгістрацыйнага нумара фірмы, а таксама можа спатрэбіцца аформіць рэгістрацыю ў некаторых дзяржаўных установах. Упраўленне па справах малога бізнесу (SBA) валодае інфармацыяй і пра іншыя законы і правілы, а таксама пра ліцэнзіі і дазваленні федэральнага ўзроўню і ўзроўню штата, якія могуць спатрэбіцца вашаму бізнесу.

Больш за тое, вам трэба вызначыцца з прававой структурай, найбольш прыдатнай вашаму прадпрыемству, і тыпам страхавання бізнесу, як сцісла апісана ў гэтых ўроках:

9. Прыцягніце сродкі 

Усё, зноў час весялосці. Давайце пагаворым аб прыцягненні сродкаў!

У чацвёртым раздзеле мы стваралі фінансавую мадэль кампаніі. Але як быць, калі вы ўбачылі, што вам не хапае грошай для адкрыцця бізнесу?

Не хвалюйцеся, гэта звычайная справа. Людзі пастаянна адкрываюць новыя прадпрыемствы, не маючы вялікіх гаршкоў з золатам. Існуе некалькі стратэгій, якія можна выкарыстоўваць, калі вам не хапае сродкаў да неабходнай сумы.

Адзін са спосабаў, асабліва распаўсюджаны сярод анлайн-бізнесаў, якія аказваюць паслугі, - дзейнічаць зацягнуўшы паясы: скараціць выдаткі да мінімуму і, з мінімальнымі ўкладаннямі, хутка пабудаваць жыццяздольны бізнес. Даведацца пра гэта больш можна з артыкула пра тое, як самастойна запусціць і раскруціць анлайн-бізнес.

Але нават калі вам бліжэй традыцыйны спосаб адкрыцця прадпрыемства, які патрабуе ўкладанняў у абсталяванне, памяшканні, сыравіну, у вас ёсць некалькі шляхоў па прыцягненні капіталу. Я пералічыў іх усе ў серыі артыкулаў па фінансаванні бізнесу

У гэтай серыі я таксама распавядаю пра прыватны акцыянерны капітал і першаснае размяшчэнне акцый, але гэтыя спосабы фінансавання больш падыходзяць для развітых бізнесаў, чым для стартапаў. 

10. Стварыце і пратэстуйце свой тавар ці паслугу 

Перад тым як выйсці ў свет і пачаць прадаваць свой тавар ці паслугу, добра будзе выпрабаваць іх у невялікім маштабе.

Гэта дазволіць вам выявіць наяўныя недахопы і выправіць іх на ранняй стадыі, да таго як вы выдаткуеце шмат грошай на вытворчасць у вялікіх аб'ёмах і будзеце рызыкаваць нанесці шкоду агульнай рэпутацыі сваёй фірмы.

Вы можаце больш даведацца пра гэта з ніжэйпаказанага ўрока па гнуткім стварэнні прадукту. У ім разгледжаныя такія паняцці, як гнуткае развіццё, распрацоўка мінімальна жыццяздольнага прадукту і прынцыпы эканомнага запуску бізнесу:

Вы можаце ўжываць тыя ж прынцыпы да прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі. Напрыклад, калі вы адкрываеце фотастудыю, прапануйце бясплатна правесці фотасесіі для вызначанай колькасці людзей у абмен на іх сумленныя водгукі. Нават калі вам хапае ўпэўненасці ў сваіх прафесійных навыках, магчыма, прыйдзецца наладзіць працэс заключэння дамоваў.

Ключ да поспеху - вучыцца і прыстасоўвацца. Паўтарайце ў галаве мантру «стварай, мерай, вучыся» і пераканайцеся, што вы дбайна правяраеце свае тавары ці паслугі, што вы адкрытыя да зменаў па меры неабходнасці і да таго, як вы выпусціце іх у свет. 

11. Вызначыце, дзе вы размясціце прадпрыемства 

Вы можаце прапусціць гэты крок, калі вы запускаеце анлайн-бізнес. Але многія прадпрыемствы маюць патрэбу ў фізічным месцазнаходжанні, і для іх вельмі важна падабраць правільнае размяшчэнне.

Яно залежыць ад тыпу вашага бізнесу. Калі гэта рознічны гандаль, які ў асноўным залежыць ад імпульсіўных пакупак, размяшчэнне ў месцы вялікай колькасці людзей можа значна паўплываць на продаж. У гэтым выпадку можа быць разумным арандаваць памяшканне ў месцы з вялікай праходнасцю і малой прамой канкурэнцыяй.

Калі, з другога боку, вам патрэбен толькі офіс або памяшканне для таго, каб вырабляць і захоўваць тавары для продажу анлайн або праз іншыя каналы, тады, магчыма, вы можаце адмовіцца ад моднага месцазнаходжання і выбраць больш стары будынак або памяшканне ў аддаленым раёне для таго, каб зэканоміць на арэндзе.

У абодвух выпадках, трэба ўлічваць шмат іншых фактараў, уключаючы месца для будучага росту прадпрыемства, верагоднасць найму супрацоўнікаў, блізкасць да пастаўшчыкоў, асаблівасці мясцовага падаткаабкладання і нарматыўных актаў і гэтак далей. Упраўленне па справах малога бізнесу (ЗША) прапануе некалькі карысных парадаў з гэтай нагоды.

12. Пры неабходнасці, найміце супрацоўнікаў 

Гэта яшчэ адзін пункт, які тычыцца не ўсіх тыпаў бізнесу. Вы можаце прапусціць яго, калі вас пакуль задавальняе працаваць у адзіноце. Але калі вам патрэбна наняць супрацоўнікаў, гэты крок можа здавацца даволі страшным.

Пры найманні супрацоўнікаў трэба выконваць вялікую колькасць нормаў, такіх як забеспячэнне неабходнага страхавання, налічэнне падатку на заробак і прадастаўленне бяспечнага месца працы. Існуюць правілы і пра тое, якія пытанні можна задаваць на сумоў'і.

Прачытайце гэта кіраўніцтва па найманні супрацоўнікаў, для таго каб атрымаць некалькі карысных парадаў і даведацца больш пра тое, як знайсці падыходных работнікаў, правесці з імі сумоў'е і зрабіць ім прапанову: 

13. Адкрыйце рахунак у банку

Правільнае вядзенне фінансавай справаздачнасці - асноўнае патрабаванне да вядзення бізнесу. Няўменне гэта рабіць можа пацягнуць за сабой шмат непрыемнасцяў з падатковымі органамі. У любым выпадку, гэта няправільная практыка вядзення бізнесу: калі ў вас няма яснай, дакладнай карціны таго, колькі грошай паступае і выдаткоўваецца, вы не зможаце прымаць правільныя рашэнні для здароўя і росту бізнесу.

На шчасце, гэта нескладаны пункт. Існуе мноства прыкладанняў і праграм для вядзення бухгалтэрыі, такіх як, у прыватнасці, QuickBooks, FreshBooks, NetSuite і Xero. Многія прапануюць бясплатныя пробныя перыяды, так што спрабуйце і глядзіце, што вам больш падыходзіць.

Я таксама напісаў ліст пад назвай «Бухгалтарскі ўлік 101», каб пазнаёміць вас з паняццем двайной бухгалтэрыі і падрыхтоўкай фінансавай справаздачнасці: 

Ёсць таксама дублікат гэтага ўрока для фрылансераў. Ён прапускае тэорыю бухгалтарскага ўліку і факусуюецца на самым мінімуме з таго, што трэба ведаць пра ўлік гаспадарчых аперацый. 

14. Распаўсюдзьце інфармацыю пра свой бізнес

Памятаеце, у самым пачатку я сказаў, што бізнесу патрэбныя пакупнікі, як арганізму - ежа? Гэта той момант, калі мы пачынаем прыцягваць пакупнікоў.

Мець якасную ідэю для бізнесу, цудоўны брэнд, Інтэрнэт-сайт і салідны першы прадукт - выдатны пачатак, але для запуску продажаў трэба, каб людзі даведаліся пра вас.

На шчасце, тут ёсць некалькі варыянтаў.

Выдатным першым крокам можа стаць складанне спісу паштовай рассылкі. Пачытайце пра гэта ў серыі артыкулаў пра рэкламныя рассыланні, гэта падрабязнае кіраўніцтва па іх значнасці, па складанні спісу паштовай рассылкі, пра тое як выкарыстоўваць яе найлепшым чынам, адпраўляючы эфектныя лісты, якія спакушаюць атрымальніка адкрываць іх і дзейнічаць.

Вы таксама можаце выкарыстоўваць платную рэкламу, праз такія сэрвісы, як Google Adwords альбо праз сацыяльныя сеткі, напрыклад, Facebook. Для таго каб даведацца больш, паглядзіце гэты ўрок пра тое, як ствараць рэкламныя тэксты для Adwords, якія прыносяць шмат клікаў, або гэты ўрок пра лакальны Інтэрнэт-маркетынг. І вось яшчэ серыя відэа пра тое, як рэкламаваць ваш новы анлайн-бізнес.

Не забудзьцеся пра больш традыцыйныя спосабы, такія як сетка асабістых сувязяў, супрацоўніцтва з іншымі мясцовымі фірмамі, магчымасць быць пералічаным у каталогах, напісанне артыкулаў для мясцовых выданняў і іншае. Я пісаў пра гэта ў кіраўніцтве пра тое, як заваёўваць мясцовых кліентаў па-за Інтэрнэтам: 

Нарэшце, адзін з спосабаў прымусіць людзей гаварыць пра вашу фірму - знайсці таго, хто гэта зробіць за вас. Людзей акружае рэклама, і таму натуральна, што яны ёй не давяраюць, але сумленнае меркаванне ў паважанай газеце, блогу або іншых сродках масавай інфармацыі зможа падарыць вашаму маладому бізнесу новую ступень даверу. Даведайцеся больш пра тое, як прымусіць журналістаў напісаць пра вашу кампанію

15. Запуск! 

Само сабой, апошні крок - запуск бізнесу.

Гэта выдатная магчымасць правесці мерапрыемства або акцыю, каб людзі загаварылі пра вашу кампанію. Майце на ўвазе, што для іншых адкрыццё вашага прадпрыемства не мае такога вялікага значэння, як для вас, таму каб іх зацікавіць, трэба неяк злаўчыцца.

Можна правесці распродаж, які прываблівае ўвагу, або прапанаваць тавары ці паслугі з вялікай зніжкай у дзень адкрыцця. Падумайце, што можа прымусіць іншых дадаць ваш сайт у закладкі або падзяліцца ім у Twitter альбо па электроннай пошце. Што такога вы можаце прапанаваць, каб людзі былі ў захапленні ад запуску вашай кампаніі?

Мерапрыемства ў гонар адкрыцця можа стаць выдатнай падставай сустрэць патрэбных людзей, прыцягнуць увагу і патэнцыйных пакупнікоў. Можна арганізаваць недарагую і вясёлую падзею ў вашай жа краме ці памяшканні, альбо можна прагрымець пра сваё адкрыццё на галіновай канферэнцыі ці іншым буйным мерапрыемстве, каб захапіць увагу прысутных. У гэтым уроку вы можаце прачытаць больш пра тое, што зрабіць, каб пра адкрыццё вашай фірмы загаварылі:

Заключэнне 

Гэта ўсё! Мы пакрокава прайшлі ўсе этапы адкрыцця бізнесу, ад першапачатковай ідэі да запуску прадпрыемства.

Вядома, дзень адкрыцця - гэта толькі пачатак, доўгатэрміновае развіццё бізнесу - зусім асобная тэма. Але з гэтым кіраўніцтвам і прыведзенымі тут дадатковымі крыніцамі вы зможаце стварыць надзейны падмурак для свайго новага прадпрыемства і даць яму вялікі шанец на поспех.

Коратка паўторым асноўныя крокі: 

  1. Прыдумайце ідэю для бізнесу 
  2. Вызначце сваю мэтавую аўдыторыю 
  3. Складзіце бізнес-план 
  4. Стварыце фінансавую мадэль 
  5. Абярыце назву 
  6. Стварыце брэнд 
  7. Стварыце Інтэрнэт-сайт 
  8. Вучыцеся мець справу з бюракратызмам і папяровай цяганінай 
  9. Прыцягніце сродкі 
  10. Стварыце і пратэстуйце свой тавар ці паслугу 
  11. Вызначыце, дзе вы размясціце прадпрыемства 
  12. Пры неабходнасці, найміце супрацоўнікаў 
  13. Адкрыйце рахунак у банке 
  14. Распаўсюдзьце інфармацыю пра бізнес 
  15. Запуск! 

Спадзяюся, вам стане карысным гэты артыкул пра запуск новага бізнесу. Калі ласка, падзяліцеся сваёй гісторыяй поспеху ці парадамі у каментарах ніжэй або на форуме супольнасці Envato

Аўтар малюнка 

Малюнак будынкаў зрабіў Рональд Вярмейс з «Noun Project».

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.