Advertisement
  1. Business
  2. Productivity

Як кожную раніцу наладжваць сябе на плённую дзейнасць

by
Read Time:11 minsLanguages:
This post is part of a series called Build Your Own Productivity System .
How to Stop Procrastinating and Start Working
The Farmville Guide to Productivity Gamification

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Вам жа знакомы эфект снежнага кома? Паперш вы сціскаеце ў руках невялікі камяк снегу. Потым вы пачынаеце катаць яго па снезе. І чым далей, тым большы ён становіцца. Ад непрыкметнага маленькага сняжка да велізарнага снежнага кома дыяметрам у некалькі дзясяткаў сантыметраў.

Калі б вы не пачалі з невялікага снежка, у вас б не атрымаўся гэты буйны ком.

Калі мы гаворым пра плённую дзейнасць, у пачатку кожнага дня ў вас ёсць выбар: маленькі сняжок ці ўвогуле нічога. Што вы абяроце?

З папярэдняга ўрока гэтай серыі мы ўбачылі, што пракрасцiнацыя - гэта не выбар, а дрэнная звычка. Карацей кажучы, гэта звычка пастаянна адкладаць пачатак. Адзін з ключавых крокаў да таго, каб перастаць пракрасцiнiравать, - гэта ўмець пачынаць нешта рабіць. І адна з самых галоўных бітваў, якую вам трэба будзе выйграць, - гэта тое, як вы пачынаеце свой дзень.

У гэтым уроку мы разгледзім два спосабы пачаць кожны дзень з прадуктыўным настроем. Крокі 1 і 2 ставяцца да ранішняга распарадку. Якія ранішнія звычкі дапамогуць вам зрабіць больш за дзень?  Крокі 3a and 3b датычацца таго, як вы, сеўшы за свой стол, абіраеце, з чаго пачаць. Я пакажу вам пару спосабаў, як рабіць правільны выбар і адчуць у пачатку дня штуршок прадуктыўнасці.

Гатовыя? Тады давайце пачнем!

Крок 1: Добра паспiце

Тое, колькі спраў вы паспееце зрабіць за дзень, шмат у чым вызначаецца яшчэ да пачатку гэтага дня.

Большасць амерыканцаў не высыпаецца. Дарослым неабходна спаць як мінімум 7 гадзін у дзень, а шмат каму трэба 9. І ўсё ж, больш за 30% з нас спяць у сярэднім менш за 6 гадзін у дзень.

Калі вы не высыпаецеся, пакутуе ваша прадуктыўнасць. Недахоп сну адчувальна ўплывае на вашы разумовыя здольнасці.  Медыцынская школа Гарварда сцвярджае, што недахоп сну негатыўна адбіваецца на вашай канцэнтрацыі, памяці, здольнасці вырашаць матэматычныя задачы і лагічным мысленні.  Іншымі словамі, "відавочна, што недахоп сну адмоўна ўплывае на вашу працаздольнасць".

З-за таго, што вы не высыпаецеся, вы сонныя. А гэта значыць, што вы дрэнна працуеце, таму што вам цяжка засяродзіць сваю ўвагу.

Калі вы хочаце пачынаць кожны дзень з плённым настроем, вам трэба своечасова класціся спаць. Вядома, часам вы будзеце дапазна гутарыць з сябрамі.  Каб плённа працаваць, не трэба станавіцца асацыяльнымі чалавекам. Але калі ў нейкі дзень вам не хапіла сну, вам трэба дабраць гэтыя гадзіны пазней на тыдні.

Важна не толькі тое, колькі вы спіце, але і якасць вашага сну. Каб кожную ноч моцна спаць, трэба:

  • Адмовіцца ад кавы пасля абеду. Даследаванні паказваюць, што кава, якую вы выпіваеце за 6 гадзін да сну, значна пагаршае ваш начны сон. Адкладзiце чай, каву і шакалад.
  • Адключыце экраны гаджэтаў за 2 гадзіны да сну. Калі вы глядзіце на яркі экран, ваша цела думае, што яшчэ дзень. Калі вы кладзецеся спаць адразу пасля таго, як глядзелі на экран, вам спатрэбіцца больш часу, каб расслабіцца і заснуць.  Як альтэрнатыва таму, каб зусім адмовіцца ад экранаў вечарам, можна ўсталяваць на тэлефон, планшэт або ноўтбук бясплатнае прыкладанне f.lux. F.lux аўтаматычна надае экрану больш цёплае і расслабляльнае адценне ўвечары.
  • Завядзіце вячэрні распарадак. Калі кожны вечар вы робіце адзiн і той жа рытуал, робячы сабе гарачы напой без кафеіну, чысцячы зубы і змяняючы вопратку, рыхтуючыся да сну, вам становіцца лягчэй наладзіцца на сон.

Пасля таго як вы добранька выспаліся, вы гатовыя да другога кроку.

Крок 2: Прачніся і спявай!

Як толькі вы пачнеце своечасова класціся спаць, вы выявіце, што прачынаецеся свежымі і бадзёрымі. Выкарыстоўвайце гэтую энергію з толкам, уключыўшы ў ранішні распарадак звычкі, якія падвысяць вашу прадукцыйнасць.

Увага: Калі, нягледзячы на ​​добры сон, вы ўсё роўна адчуваеце сябе па раніцах млявым, вам можа спатрэбіцца будзільнік, які імітуе узыход сонца, або светлавы кораб. Яны асабліва карысныя тым, каму прыходзіцца ўставаць рана, пакуль на вуліцы яшчэ цёмна.

Усе людзі розныя, таму важна пабудаваць сваю раніцу так, каб гэта падыходзіла вам і тым, з кім вы жывяце. Вось некалькі думак пра тое, як наладзіць сябе на прадуктыўны дзень:

Паснедайце. Калі ў вас больш ні на што раніцай не хапае часу, трэба пачынаць дзень хоць бы са здаровага сняданку.  У нядаўнім даследаванні ў Вялікабрытаніі датычна прадуктыўнасці высветлілася, што працаздольнасць людзей, якія прапускаюць сняданак, памяншаецца на 82 хвіліны. Гэта адбываецца з-за таго, што адсутнасць сняданку значна зніжае здольнасць да канцэнтрацыі.  Сняданак таксама дапамагае вам утрымліваць сваю вагу на здаровым узроўні, таму што, напоўніўшы страўнік, вы наўрад ці пацягнецеся за высокакаларыйным перакусам на працягу дня. Так што цалкам варта выдаткаваць 10 хвілін на здаровы сняданак.

Рабіце практыкаванні. Ваша разумовая энергія, а значыць і прадуктыўнасць, залежыць ад фізічнай энергіі. Практыкаванні павышаюць вашу фізічную і разумовую энергію.  Даследаванні паказваюць, што людзі, якія робяць практыкаванні па буднях, паспяваюць больш зрабіць, адчуваюць сябе шчаслівымі і адчуваюць менш стрэсу.

Матывацыя рабіць практыкаванні, каб атрымаць зарад энергіі, значна лепш, чым імкненне скінуць вагу, таму што вынік прыкметны адразу.

Калі паездка ў залу з раніцы гучыць для вас занадта, проста выйдзіце на ранішнi шпацыр, зрабіце зарадку дома або купіце сабе трэнажор. З-за таго, што ваша прадукцыйнасць падвысіцца, вы зробіце больш працы, і яна хутка акупіць выдаткаваныя грошы.

Медытуйце. Медытацыя - гэта выдатны спосаб навучыцца засяроджваць увагу на чымсьці адным, не адцягваючыся. Яна таксама павышае ўважлівасць, якая дапаможа вам пазбавіцца ад пракрасцiнацыi.  Нават пара хвілін дазволяць вам заўважыць розніцу. Для пачатку паглядзіце гэта відэа на YouTube.

Надайце час важным рэчам. Варта адвесці крыху часу раніцай на тое, каб засяродзіцца на важных рэчах. На тым, што дапамагае вам дасягаць сваіх мэтаў. Напрыклад, гэта можа быць пачатак бізнесу або напісанне кнігі.  Каб даведацца, што важна рабіць раніцай, складзіце свой спіс спраў у Eisenhower Matrix.

Складзіце спіс спраў на дзень. Гэта дазволіць вам засяродзіцца на тым, што трэба зрабіць, і павысіць вашу прадукцыйнасць. Хочаце пераканацца, што гэта сапраўды таго варта?  Прамысловец Чарльз Шваб заплаціў тысячы даляраў таму, хто навучыў яго складаць спіс спраў. Спіс спраў на дзень гэтак жа дапаможа вам выканаць крок 3 ніжэй.

Памятайце, што вам не трэба рабіць раніцай усё тое, што апісана вышэй (хоць выдатна, калі ў вас ёсць на гэта час). Калі вы возьмеце сабе ў звычку рабіць раніцай дзве-тры рэчы адсюль, вы ўжо адчуеце вялізную розніцу ва ўзроўні сваёй прадукцыйнасці.

Такім чынам, пачаўшы свой дзень з правай нагі, што рабіць, прыступаючы да працы? Вось пра што мы пагаворым далей. Вы можаце абраць адно з двух.

Крок 3a: З'ешце жабу!

Як мы ўсталявалі, сутнасць прадуктыўнага пачатку дня - ва ўменні пачынаць нешта рабіць. Чалавек, які ўмее плённа працаваць, садзіцца за стол і проста прыступае да працы. Гэты пачатак - той самы маленькі сняжок, які вырастае за дзень.

І ўсё ж варта сябе спытаць: якая задача стане гэтым першым сняжком? На гэтае пытанне ёсць два адказы.

Першы - пачаць з самай палохаючай задачы. Памятаеце, як у дзяцінстве бацькі за сталом гаварылі вам ёсць гародніну ў першую чаргу?  Калі вы яе даядалі, вы маглі прыступаць да астатняга абеду. Прадуктыўнасць працуе гэтак жа.

Браян Трэйсі, аўтар гэтага падыходу да прадукцыйнасці і кансультант, называе яго "з'ешце жабу". Гэтая назва паходзіць ад старой прымаўкі:

Калі першае, што вы зробіце ў пачатку дня, гэта з'ясце жывую жабу, рэшта дня ў вас пройдзе з прыемным адчуваннем, што гэта, верагодна, самае горшае, што можа здарыцца з вамі за дзень!

Гэта будзе мець двайны эфект. Па-першае, вы перастанеце адкладаць справы на потым, таму што часцяком пракрасцiнацыя з'яўляецца вынікам страху перад выкананнем пэўнай задачы.  Па-другое, "з'еўшы жабу", вы адчуеце прыліў энергіі, які дасць штуршок прадуктыўнасці на ўвесь дзень. Як тлумачыць сам Трэйсі:

Пачынаючы з самага складанага, вы з разбегу акунаецеся ў свой дзень. У выніку ў вас больш энергіі і ваша прадукцыйнасць павышаецца.  У тыя дні, калі вы адразу прыступаеце да асноўнай працы, вы адчуваеце сябе лепш і працуеце лепш, чым у іншыя дні.  Вы адчуваеце сябе мацнейшым, вынікі вашай работы ўражваюць, і вы знаходзіцеся ў руля свайго жыцця больш, чым у іншыя дні.

Вось і іншыя складнікі падыходу "з'ешце жабу":

  • З'ешце самую агідную жабу першай. Гэта значыць, што калі ў вашым спісе спраў адразу некалькі палохаючых задач, пачніце з самай складанай.
  • Памятайце: "Калі вам трэба з'есці жабу жыўцом, няма сэнсу бясконца сядзець і глядзець на яе"! Іншымі словамі, проста вазьміце і з'ешце жабу. У любым выпадку, наўрад ці яна будзе настолькі агідная да смаку, як вам здаецца.

З'есці жабу - гэта цудоўны падыход, калі вам хапае на гэта дысцыпліны. Але ён добры не для кожнага. Калі вы стараецеся прымусіць сябе з'есці жабу, але не можаце нават зірнуць на яе, вы проста можаце пачаць пракрасцiнiраваць.  На шчасце, ёсць і іншы, больш мяккі падыход да прадуктыўнага пачатку дня.

Крок 3b: Паступова нарошчвайце імпульс

Што калі замест таго, каб пачынаць з самай палохаючай задачы, вы пачнеце з таго, што вам больш за ўсё хочацца зрабіць?  Такім чынам, вы ўжо пачнеце выконваць свой спіс спраў. Але гэта будзе мяккi пачатак, без неабходнасці "стойка пераносіць боль" у пачатку дня.

Гэта падыход з сістэмы па кіраванні часам ад Марка Форстэра "Фінальная версія" (Final Version). Форстэр выдаткаваў сем гадоў, каб развіць і палепшыць узровень уласнай прадукцыйнасці. Цалкам уся сістэма зараз ёсць у вольным доступе ў блогу Форстэра.

Сутнасць гэтай сістэмы ў наступным: вазьміце свой спіс спраў і паглядзіце на першую з іх. Напрыклад, гэта можа быць "праверыць электронную пошту". Спытайце сябе: "Што я хачу зрабіць, перад тым як праверыць электронную пошту?" i паглядзіце на наступную задачу з спісу.  Магчыма, вы ўбачыце задачу "патэлефанаваць патэнцыйнаму кліенту" і захочаце гэта зрабіць перад тым, як праверыць пошту. Далей спытайце сябе: "Што мне хочацца зрабіць, перад тым як патэлефанаваць патэнцыйнаму кліенту?"

Паўтарайце, пакуль не атрымаеце адказ "нічога". Далей выконвайце свае задачы ў новым парадку. Калі казаць пра ўзор вышэй, перш вы патэлефануеце патэнцыйнаму кліенту, а потым праверыце электронную пошту.

Як толькі вы нешта скончыце, вярніцеся да свайго спісу і зрабіце тое ж самае, пачынаючы зверху.

Форстэр тлумачыць, чаму гэтая сістэма так добра працуе:

Даўшы сабе магчымасць выбару, мы размінаем свой мозг у дачыненні да таго, што нам трэба зрабіць. Але гэта яшчэ не ўсё. Гэты выбар заснаваны на тым, чаго вам хочацца больш.  Так увесь спіс спраў становіцца прыемней выконваць, і калі вам не хацелася рабіць нават першую задачу з спісу, ваша стаўленне да яе змяняецца.  У дадатак да гэтага, выконваючы спіс спраў у зваротным парадку, робячы самае непрыемнае ў самым канцы, вы па сутнасці выкарыстоўваеце пракрасцiнацыю, каб усё зрабіць.

Увага: Гэта не значыць, што кожны дзень трэба пачынаць з думкі: "Чаго мне хочацца прама зараз?" Замест гэтага вы проста бераце спіс спраў і спярша абіраеце тое, да чаго ляжыць ваша душа.

Пачніце катаць гэты снежны ком!

Будзь вы прыхільнікам суровага падыходу, альбо вы аддаеце перавагу ісці па шляху найменшага супраціўлення, зараз у вас ёсць пералік інструментаў у вашым наборы для прадуктыўнасці, які дазволіць вам бадзёра пачынаць кожны дзень. Так што бярыцеся катаць гэты снежны ком!

Крыніцы

Малюнак: Мозг - Крыстафер Рэес з "Noun Project".

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.