Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Business
  2. Ideation
Business

Як выкарыстоўваць брэйнрайцiнг, каб хутка генераваць ідэі 

by
Difficulty:IntermediateLength:MediumLanguages:
This post is part of a series called The Ultimate Guide to Better Brainstorming Techniques.
19 Top Brainstorming Techniques to Generate Ideas for Every Situation
Starbursting: How to Use Brainstorming Questions to Evaluate Ideas

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Брэйнстормiнг шырока вядомы і многімі любімы як сродак для пошуку творчых рашэнняў у бізнесе.  Мяркуецца, што ўсi агучваюць свае ідэі без страху таго, што іх нехта асудзіць.  Кожная ідэя абмяркоўваецца незалежна ад таго, чыя яна.  Гэта ідэальны спосаб генераваць выдатныя новыя ідэі, не абмяжоўваючы творчасць. 

Ці гэта не так? 

Існуе яшчэ больш эфектыўны метад пошуку новых ідэй у групе.  У гэтым уроку мы даведаемся, чым у некаторых выпадках брэйнрайцiнг лепшы за брэйнстормiнг.  Пачніце выкарыстоўваць гэты iнавацыйны падыход да генеравання ідэй. 

Brainwriting
Брэйнрайцiнг - працэс генеравання ідэй (малюнак

Што не так з брэйнстормiнгам? 

Цікава, што брэйнстормiнг не заўсёды эфектыўны.  Так, ён працуе ў некаторых групах.  Але калі вы калі-небудзь удзельнічалі ў сесіі брэйнстормiнгу, вы, верагодна, адчувалі цяжкасці.  Большасць з падобных праблем тычацца групавых паводзінаў і амаль нязменна ўзнікае ў камандах на прадпрыемствах, у карпарацыях і стартапах.  Напрыклад: 

  • У вялікіх групах складана захоўваць увагу і ўцягнутасць (хтосьці размаўляе ў пярэдняй частцы пакоя, а астатнія думаюць: "Я ўжо адстраляўся, праверу-ка я пошту!"
  • Моцныя асобы выступаюць у пачатку сустрэчы і бяруць верх над усім творчым працэсам (Джэйн небудзь растопча маю ідэю, альбо скажа, што на самой справе ідэя яе, так навошта высоўвацца?
  • Уся ўвага звяртаецца на першыя ідэі, і становіцца складаней прапаноўваць інавацыйныя ідэі (Мы ўжо прыйшлі да агульнага выніку, навошта прапаноўваць нешта яшчэ?
  • Вы чуеце папярэднія прапановы і бачыце рэакцыю на іх, і пачынаеце фільтраваць свае ідэі (Відавочна, ідэя Біла нікому не спадабалася, значыць, ад маёй яны таксама не будуць у захапленні.
  • Увесь працэс можа займаць шмат часу (З такой вялікай колькасцю ўдзельнікаў прыняцце канчатковага рашэння можа запатрабаваць некалькіх сустрэч.) 
  • Сарамлівыя і трывожныя члены каманды звычайна не хочуць прымаць удзел (Я не хачу ганьбіцца, бяспечней проста маўчаць.
  • Людзі больш думаюць пра сваё, замест таго каб слухаць іншых, ці наадварот (Я хачу як след абдумаць сваю ідэю, перш чым казаць нешта - ой, сустрэча ўжо скончылася!) 
  • Члены групы падаюць духам, калі хтосьцi агучвае іх ідэю (Я вось толькі што хацеў гэта сказаць!
  • На першы план можа выйсці жаданне дагадзіць начальніку (Што ён хоча пачуць?

Лі Томпсан, прафесар школы менеджменту Келаг Паўночна-Заходняга ўніверсітэта, - адна з вядучых даследчыкаў творчасці на працоўным месцы.  Яе даследаванні паказалі, што па многіх прычынах, названых вышэй, брэйнстормiнг не настолькі эфектыўны, як многія мяркуюць.  Акрамя таго, яна выявіла, што правіла не спрачацца, да якога часта заклікаюць падчас брэйнстормiнгу, хутчэй абмяжоўвае, чым прымнажае творчасць. 

На шчасце, для ўсіх праблем, уласцівых брэйнстормiнгу, ёсць простае рашэнне: брэйнрайцiнг. 

Што такое брэйнрайцiнг?

Томпсан і яе калегі па школе Келаг (а таксама некаторыя іншыя даследчыкі ў гэтай галіне) вывучалі параўнальна новы працэс генеравання ідэй - брэйнрайцiнг.  У яго аснове ляжыць простая думка: замест таго каб агучваць сваю ідэю, трэба яе запісаць.  А затым яе трэба ананімна перадаць іншаму. 

Гэты падыход здаецца зманліва простым і відавочным, і спярша складана ахапіць усе яго перавагі.  У чым брэйнрайцiнг значна пераўзыходзіць брэйнстормiнг?  Дзіўна, што дзякуючы брэйнрайцiнгу максімальная колькасць людзей нараджае лепшыя творчыя ідэі за найменшую колькасць часу, і гэтаму не перашкаджаюць ні трывога, ні жаданне дагадзіць, ні асобы ўдзельнікаў, ні час.  Гэты дзіўны вынік адбываецца ад некаторых важных пераваг брэйнрайцiнга: 

Калі не трэба выступаць перад усімі, няма і хвалявання. 

  1. Можа не быць адмоўнай рэакцыі або бурчання ў адказ, ніхто не закатвае вочы і не ўздыхае, таму што ў гурта няма магчымасці адказаць на чыюсьці напісаную прапанову. 
  2. Ніхто не аб'ядноўваецца ў групы аднадумцаў, таму што ўсi паасобку і ананімна запісваюць свае ўласныя думкі. 
  3. Ананімнасць таксама дазваляе самым сарамлівым і трывожным членам каманды выказваць свае ідэі, не баючыся асуджэння. 
  4. Усi адначасова выказваюць свае ідэі, таму нікому не трэба чакаць сваёй чаргі, не трэба сачыць за паводзінамі вялікай групы людзей, і ні ў кога не ўзнікае пачуцця, што яго ідэю агучыў нехта іншы.  Замест гэтага можна пазней сабраць усе запісаныя ідэі, і для гэтага не трэба склікаць асобную сустрэчу. 
  5. Можна пісьмова крытыкаваць ці выкарыстоўваць чужыя ідэі, не клапоцячыся пра магчымыя рэальныя або эмацыйныя наступствы. 
  6. Калі адразу генеруецца мноства ідэй, іх агульная колькасць павялічваецца і ўвесь працэс паскараецца. 
  7. Брэйнрайцiнг - гэта больш гнуткі працэс, чым брэйнстормiнг: ім можна займацца ў групе або ў адзіноце, адначасова ці ў розны час, адкрыта або прыватным чынам, у групе з любой колькасцю людзей, звяртаючыся да крытыкі і абмеркаванню ці не. 
  8. Пры брэйнрайцiнге ўсе ідэі запісваюцца, так што ні адна з іх выпадкова не страціцца падчас размовы. 

Як праводзіць брэйнрайцiнг 

Для розных сітуацый і патрэб існуюць розныя падыходы.  Некаторыя з іх інтэрактыўныя, некаторыя не.  Тым не менш, ва ўсіх у аснове адна і тая ж тэхніка. 

Асновы брэйнрайцiнга 

Трэба выканаць усе ўмовы Гэтак жа як і пры брэйнстормiнге, пры брэйнрайцiнге таксама трэба выконваць пэўныя ўмовы.  Каб удзельнікі прапаноўвалі свежыя, жыццяздольныя ідэі, ім трэба сёе-тое растлумачыць.  А менавіта: 

  1. На якое пытанне, па вашай задумцы, павінныя адказаць удзельнікі?  Гэта можа быць творчае пытанне ("Які слоган лепш за ўсё падыдзе нашаму кліенту па рэкламе?" ці "Як мы можам дапамагчы зрабіць гэты прадукт лепш?")  або рабочае (напрыклад, "Як нам можна паменшыць колькасць часу, якi ў нас сыходзіць на Х?” ці "Як мы можам больш слушна і прадуктыўна арганізоўваць нашы сустрэчы?"). 
  2. Як удзельнікі будуць прадстаўляць свае адказы?  Часцей за ўсё ўдзельнікі ад рукі запісваюць свае версіі на маленькія кавалачкi паперы.  Так ўдзельнікі могуць лёгка і хутка накідаць свае думкі, не прымушаючы сябе абдумваць усё ў дэталях.  Хоць часам гэта можна рабіць на стыкерах або мелаванай паперы. 
  3. Ці будуць нейкія асноватворныя прынцыпы?  Пры жаданні, можна абмежаваць колькасць часу або запісаных ідэй.  Напрыклад: "У вас ёсць 5 хвілін, і для ажыццяўлення вашай ідэі не павінныя прыцягвацца дадатковыя сродкі." 
  4. Патлумачце свой план.  Каб дапамагчы людзям смела выказваць свае ідэі, патлумачце, што брэйнрайцiнг праходзіць ананімна.  Затым апішыце паслядоўнасць крокаў пасля таго, як людзі запішуць свае ідэі.  Вы можаце прытрымлівацца асноўнага працэсу або абраць адзін з магчымых варыянтаў ніжэй. 
  5. Запішыце.  Для ўдзельнікаў усталяваны пэўны адрэзак часу, каб яны накідалі свае ідэі на пэўным тыпе паперы.  На гэта трэба адвесці кароткі прамежак часу (пару хвілін), каб людзі маглі проста выказаць думку словамі, не спрабуючы яе абгрунтаваць або дэталёва апісаць. 
  6. Падзяліцеся.  Усе ідэі можна проста сабраць і супаставіць у групе, якая прымае рашэнні.  Альбо іх можна расклеіць, прачытаць услых без пэўнага парадку або раздрукаваць і пазней раздаць. Пры жаданні, усю групу брэйнрайцiнга можна папрасіць прагаласаваць за ідэю, якая ім спадабалася больш за ўсё. 

Іншыя метады брэйнрайцiнга 

За апошнія некалькі гадоў прафесійныя кіраўнікі прыдумалі некалькі спосабаў выкарыстоўваць брэйнрайцiнг.  Некаторыя з іх вельмі інтэрактыўныя, а іншыя дазваляюць членам групы адказваць на працягу пэўнага часу. 

Iнтэрактыўны брэйнрайцiнг 

Гэты спосаб заснаваны на тэхніцы, апісанай вышэй. Замест таго каб проста сабраць усе запісаныя ідэі, удзельнікі перадаюць іх іншым членам каманды.  Тыя могуць накідаць на картцы каментары ці дапаўненні, а потым яны перадаюць яе наступнаму чалавеку.  Гэта можна рабіць любую колькасць разоў.  У ідэале падчас гэтага не варта размаўляць.  

Брэйнрайцiнг 6-3-5

Вам трэба сабраць мноства ідэй за кароткі прамежак часу?  Вам выдатна падыдзе метад 6-3-5, калі вы працуеце з вялікай групай людзей: пры гэтым групы з шасці чалавек прыдумляюць па тры ідэі за раз, і кожны раўнд доўжыцца 5 хвілін.  Можаце бясплатна загрузіць нашу карысную табліцу па брэйнрайцiнге 6-3-5 ў фармаце PDF.  Вось крокі, якіх трэба прытрымлівацца: 

  1. Стварыце картку.  Для кожнага ўдзельніка трэба стварыць асобную картку.  Уверсе павінна быць напісана пытанне або задача, а ніжэй - па тры палi на кожны з шасці раўндаў (усяго 18 палёў). 
  2. Усталюйце таймер і пачніце адлік часу на раўнд (ніхто не павінны размаўляць). 
  3. Раўнд першы: За першыя 5 хвілін кожны ўдзельнік павінны напісаць па адной кароткай думцы ў кожнае з трох палёў уверсе формы. 
  4. Раўнд другi: Зараз удзельнікі перадаюць свае карткі наступнаму чалавеку ў групе.  Ён чытае напісаныя ідэі і накідвае яшчэ тры ідэі ніжэй.  Гэта могуць быць новыя ідэі, ці ідэі на аснове думак вышэй, або іх разнавіднасць. 
  5. Раўнд трэці, чацвёрты, пяты і шосты: Удзельнікі працягваюць перадаваць свае карткі і ўпісваць у іх новыя або палепшаныя ідэі.  Працэс падыходзіць да канца, калі кожны ўдзельнік атрымлівае сваю першапачатковую картку. 
  6. Кароткія думкі. Гэта могуць рабіць альбо ўдзельнікі групы, альбо той, хто прымае рашэнні.  Можна перанесці ўсе ідэі на стыкеры і папрасіць членаў групы моўчкі раскласці іх па кучках, якім у наступстве можна даць назвы. 
  7. Абярыце напрамак. Зноў жа, канчатковае рашэнне можа прымаць альбо сама група, альбо кіраўніцтва на аснове ідэй каманды.  Калі група павінная прымаць рашэнне, удзельнікі могуць прагаласаваць за атрыманыя групы ідэй. 

Сумесны брэйнрайцiнг 

У некаторых выпадках збіраць групу непрактычна ці проста не атрымліваецца.  У такой сітуацыі можна звярнуцца да сумеснага брэйнрайцiнгу: 

  1. Вылучыце месца, якое даступнае ўсім, але не знаходзіцца ў цэнтры працоўнай прасторы (альтанка, калідор і г.д.). 
  2. Прыляпіце на сцяну вялікі кавалак паперы і пакладзiце побач маркеры. 
  3. Уверсе напішыце пытанне ці задачу. 
  4. Запрасіце ўдзельнікаў накідаць свае ідэі на гэтай паперы, калі ў іх з'явіцца час або натхненне. Удзельнікі таксама могуць каментаваць або развіваць ужо напісаныя ідэі. 
  5. Пасля пэўнага часу прыбярыце гэты ліст паперы і разбярыце ідэі, альбо замест паперы павесьце стыкеры і папытайце ўдзельнікаў раскласці гэтыя ідэі па кучках.

Лепшыя і горшыя сітуацыі для брэйнрайцiнга 

У брэйнрайцiнга мноства пераваг, і ён ідэальна падыдзе для пэўных тыпаў творчай працы.  Варта звяртацца да метаду брэйнрайцiнгу, працуючы з: 

  • Буйнейшымi групамі, дзе магчыма захаваць ананімнасць. 
  • Сітуацыямі з абмежаваннямі па часе, калі трэба прыдумаць мноства творчых ідэй за кароткі прамежак часу. 
  • Групамі, у якіх дамінуюць пэўныя галасы, а астатнія думкі замоўчваюцца. 
  • Групамі з некалькімі ўзроўнямі кіравання. 
  • Пытаннямі, на якія можна даць параўнальна простыя адказы ("Як нам хутчэй адказваць на пытанні пакупнікоў?", але не "Як нам лепш арганізаваць стартап?"). 
  • Сітуацыямі, дзе па-сапраўднаму магчымыя і важныя розныя думкі (напрыклад, сапраўды існуе шмат магчымых рашэнняў, і начальнік яшчэ не агучыў свае чаканнi). 
  • Групамі, у якіх няма доступу да дасведчанага каардынатара брэйнстормiнгу. 

Ёсць таксама сітуацыі, у якіх брэйнрайцiнг наўрад ці будзе эфектыўны, альбо калі больш падыдуць ці прынясуць больш карысці іншыя творчыя стратэгіі.  А менавіта: 

  • Ваш гурт занадта малы (хутчэй за ўсё, менш за 6 чалавек - гэта занадта мала). 
  • Вы працуеце над складаным творчым праектам, пры якім трэба цесна супрацоўнічаць з іншымі людзьмі. 
  • Патрэбныя ідэі занадта складаныя, каб іх можна было пазначыць некалькімі словамі або развіць за некалькі хвілін. 
  • Ва ўсіх або некаторых членаў вашай групы ёсць складанасці з напісаннем. 
  • У пытання па-сапраўднаму існуе толькі 2-3 магчымыя рашэнні. 
  • У вас няма часу пераглядаць атрыманыя ідэі. 

Генераванне ідэй без рызыкі 

Брэйнрайцiнг, магчыма, не стане ідэальным падыходам на ўсе выпадкі жыцця, але з яго дапамогай вы можаце ўцягнуць сваю каманду ў творчы працэс, абсалютна нічым не рызыкуючы.  У гэтага метаду няма абмежаванняў па часе, ён дазваляе ўцягнуць ўсіх членаў каманды, абавязкова пашырыць яе творчы патэнцыял і прадаставіць ёй доўгачаканую магчымасць паспрабаваць нешта новае.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.