Unlimited WordPress themes, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Careers
Business

Як напісаць кароткую прафесійную біяграфію (з узорамі і прыкладамі)

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Першае ўражанне мае значэнне, асабліва ў сетцы. Вось чаму ваша прафесійная біяграфія - адзін з самых важных рэкламных матэрыялаў, якія вы калі-небудзь пісалі. У Твітэры, LinkedIn, вашым анлайн-партфоліа або на сайце працадаўцы ваша прафесійная біяграфія - першае, што прачытаюць людзі, каб зразумець, хто вы і што робіце. Ад таго, якія моманты вы падкрэсліце ў ёй, будзе залежаць тое, як чытачы ўспрымуць вас - як суіскальніка працы, публічнага спікера, аўтара, прадпрымальніка і г.д.

how to write a professional bio
Прафесійная біяграфія можа дапамагчы вам стварыць правільнае першае ўражанне. (Крыніца малюнка: Envato Elements

У гэтым кіраўніцтве вы даведаецеся, як напісаць біяграфію для свайго бізнес-сайта, партфоліа або сайта працадаўцы. Я падзялюся некалькімі ўзорамі прафесійнай біяграфіі і прыкладамі, якія яшчэ больш спросцяць працэс. Таксама я коратка апішу, што рабіць пры напісанні біяграфіі ў рэзюмэ. 

Перавагі і вобласці ўжывання кароткай прафесійнай біяграфіі 

Кароткія прафесійныя біяграфіі набываюць папулярнасць не толькі таму, што людзi зараз горш канцэнтруюць увагу, але таксама таму, што больш платформаў аддаюць перавагу кароткаму фармату. У Твітэры, напрыклад, на біяграфію карыстальнiка адводзіцца 160 знакаў. Аўтарскі подпіс на многіх сайтах таксама абмежаваны двума-трыма прапановамі, а на LinkedIn вам не паказваюць усё кароткае апісанне, пакуль вы не націснеце «паказаць больш».

Біяграфіі, у цэлым, не маюць строгай колькасці слоў, бо гэта залежыць ад той сеткі або платформы, на якую яна загружаецца. У цэлым, «мікра-біяграфія» звычайна складаецца з двух-трох кароткіх прапаноў, падобных на аўтарскi подпіс у Твітэры і на сайце, а кароткая біяграфія можа ўключаць у сябе 100 слоў ці тры-пяць кароткіх параграфа.

Калі выкарыстоўваць кароткую прафесійную біяграфію 

  • Раздзел «Пра аўтара» на абароце вашай кнігі 
  • Twitter 
  • Кароткае апісанне на LinkedIn 
  • Аўтарскі подпіс на вашым сайце ці ў гасцявых пастах
  • Лiсток спiкера
  • Старонка «Знаёмства з камандай» або «Пра нас» на сайце вашага працадаўцы 

У пералічаных вышэй варыянтах вы можаце размясціць кароткую прафесійную біяграфію. Але вы можаце прыстасаваць або аптымізаваць сваю біяграфію для ўласных выступленняў, такіх як: 

  • Кароткая прэзентацыя на мерапрыемствах для стварэння і ўмацавання дзелавых сувязяў 
  • Калі хтосьці прадстаўляе вас як спікера на мерапрыемствы 

Складаная задача 

Кароткія прафесійныя біяграфіі складана пісаць з-за іх важнасці і абмежаванні ў колькасці слоў. Пісаць пра тое, што робіць вас годным увагі іншых людзей, і ў той жа час старацца не выглядаць напышлівым - як шпацыр па нацягнутым канаце. 

Хоць існуе шмат спосабаў напісання біяграфіі - ад прафесійнай да лёгкай і гумарыстычнай - добрыя біяграфіі складаюцца ў падобных фарматах, якіх лёгка прытрымлівацца, калі ў вас ёсць уся патрэбная інфармацыя. Прачытайце пакрокавыя інструкцыі і прытрымлівайцеся іх, выкарыстоўваючы ўзор кароткай біяграфіі, прадстаўлены ніжэй.

Узор прафесійнай біяграфіі А: карпаратыўная біяграфія для супрацоўнікаў і суіскальнікаў 

Імя - гэта назва вашай пасады ў назва кампаніі, дзе імя - дзеяслоў дзеяння (напрыклад, каардынуе, вядзе, навучае, развівае або стварае) што вы робіце (напрыклад, відэа, кнігі, праграмы SaaS або мабільныя прыкладаннi), уключаючы удакладніце 1 ці іншую задачу, якую вы выконваеце, удакладніце 2 і вузкую вобласць 3.

Імя валодае дасягненнем 1 (напрыклад, працуе з буйнымі брэндамі, такімі як..., удзельнічае ў выставе, выйграў... узнагароды) і дасягненнем 2 сярод іншых выдатных якасцяў у вобласці. Імя дапамагае мэтавай сферы працадаўцы (напрыклад, рэкламным агенцтвам, ІТ-кампаніям, гатэлям і г.д.) зрабіць... прыдатны дзеяслоў + мэта або праблема, якую вы можаце вырашыць дзякуючы сваім прафесійным якасцям (напрыклад, для прафесіяналаў ІТ-забеспячэння вы можаце напісаць «праграму для ліквідацыі няспраўнасцяў і апаратных праблем для забеспячэння працы ўсіх сістэм кліентаў і ўнутраных супрацоўнікаў »).

Iмя - гэта хобі 1, хобі 2 з горада або штату, дзе вы жывяце. Для сувязі звярніцеся на адрас пошты ваш адрас пошты або перайдзіце на ваш дамен сайта і спасылка, каб звязацца з Імя.

Вось як гэты ўзор прафесійнай біяграфіі выглядае ў запоўненым выглядзе:

«Лоры Сміт - крэдытны спецыяліст у... банку, дзе ён апрацоўвае заяўкі ад пачатку да канца, уключаючы рэфінансаванне іпатэчнага крэдыту і інфармаванне кліентаў пра розныя варыянты фінансавання.

Лоры працаваў з прызнанымі рыэлтарскімi агенцтвамі, уключаючы ReMax, Century 21, і Coldwell Banker. Лоры дапамагае ўладальнікам нерухомасці і новым пакупнікам арганізоўваць атрыманне пазыкі, якая адпавядае іх бюджэту і мэтам. Ад супрацоўніцтва з Лоры вы можаце чакаць 100% празрыстасць, ніякіх сумніўных гісторый і непрыемных сюрпрызаў.

Лоры - аматар котак і дайвер CMAS з Мічыгана. Для сувязі напішыце на паштовы адрас lorie@domain.com або перайдзіце на сайт ExampleDomain.com.» 

Узор прафесійнай біяграфіі Б: для спікераў, фрылансераў і прадпрымальнікаў 

Імя - прафесійны тытул, які дапаможа вашай мэтавай аўдыторыі вырашыць праблемы або дасягнуць мэты.

Перад пачаткам бізнесу або выдаленай працы Імя працаваў... колькасць гадоў у якасці падыходная пасада 1 і падыходная пасада 2. Пасля паспяховай кар'еры, якая дапамагае вузкай галіне або сектару круга вашых патэнцыйных пакупнікоў 1 (напрыклад, фітнес трэнера, агента па лізінгу жылых дамоў, пачаткоўцы літаратары) і вузкай галіне або сектару круга вашых патэнцыйных пакупнікоў 2, Імя цяпер прыдатны дзеяслоў дзеяння (напрыклад, трэніруе, інструктуе, кансультуе) іх асаблівыя задачы, якія вы выконваеце для круга вашых патэнцыйных пакупнікоў.

Імя цікавіцца хобі 1 і хобі 2.

Імя гатовы прыступіць да тып работ і прыватных кансультацый па тэме. Вы можаце звязацца з Iмя па нумар тэлефона або паштовы адрас.

Вось прыклад узору карпаратыўнай біяграфіі: 

Кейт Хендрыкс - незалежны пісьменнік і адміністратар сацсетак, які дапамагае фінансавым прафесіяналам і фінансава-тэхнічным стартапам павысіць сваю аўдыторыю і атрымаць больш прыбытковых кліентаў у сетцы.

Перад пачаткам пісьменніцкай справы, Кейт працавала шэсць гадоў банкаўскім касірам і віртуальным лічбавым памочнікам у фінансавых кампаніях ЗША і Вялікабрытаніі. Пасля паспяховай дапамогі маленькім банкам і рыэлтарскім агенцтвам, Кэці цяпер дапамагае ім пісаць рэкламныя тэксты для прадуктаў і паслуг.

Кэці падабаецца спрабаваць новыя віды спорту (як наконт стральбы з лука?) і кіруе невялікім бізнесам па арэндзе нерухомай маёмасці.

Да Кэці можна звярнуцца па пытаннях рэкламных і пісьменніцкіх праектаў, а таксама за прыватнымі кансультацыямі. Адрас электроннай пошты для сувязі kate@domain.com.

Як напісаць біяграфію 

Цяпер мы разгледзім дэталёва, як напісаць кароткую біяграфію. Два вышэйзгаданых узора паказваюць толькі асноўныя прынцыпы, таму можаце свабодна дадаваць або выдаляць некаторыя прапановы. Выкарыстоўвайце пакрокавыя інструкцыі, прыведзеныя ніжэй, як агульнае кіраўніцтва па адаптацыі вышэйзгаданых узораў або напісання тэксту з нуля. 

Крок 1. Збіраем інфармацыю і натхненне 

Адкажыце на наступныя пытанні, каб атрымаць патрэбную інфармацыю для вашай прафесійнай біяграфіі. 

  • Хто прачытае вашу біяграфію? Гэта залежыць ад таго, калі і як яна будзе ўжывацца. Біяграфія для сайта дызайнера-фрылансера будзе адрознівацца ад той, якую можна прадставіць на сайце працадаўцы, нават калі працоўныя функцыі ў абодвух выпадках аднолькавыя.  Ваш працадаўца не ацэніць вас за навязаную працу на яго сайце. Напішыце асобную біяграфію для кожнай аўдыторыі. 

  • Што ваша аўдыторыя павінная ведаць? Рэкруторам спатрэбіцца інфармацыя пра прафесійны вопыт, навыкi і адукацыю работнікаў або суіскальнікаў. У выпадку з прадпрымальнікамі спатрэбіцца інфармацыя пра прадуктв або паслугi і пра тое, як яны робяць жыццё вашых спажыўцоў прасцей.

  • Якую інфармацыю вы хочаце данесці да сваёй аўдыторыі? Гэта не тычыцца вашых навыкаў, прадуктаў ці паслуг. Гэта тычыцца пачуццяў, якія вы абуджаеце ў людзей, якія працуюць з вамі. Напрыклад, кліенты бухгалтара захочуць працаваць з надзейным чалавекам, а ў трэнерах цэняцца спакой і крэатыўнасць у зносінах са студэнтамі.

  • Якая выгада для вашых чытачоў? Пазначце праблему або мэту, якую дасягне ваша аўдыторыя з вашай дапамогай.

  • Якая ў вас гісторыя? Раскажыце гісторыю пра тое, як вы прыйшлі да бягучай працы, каб паказаць чытачам, што вылучае вас сярод астатніх прафесіяналаў. Вы таксама можаце напісаць пра сваі ключавыя каштоўнасцi або пра тое, чаму вы ў гэтым бізнесе.

  • Якіх дзеянняў вы ад іх чакаеце? Пазначце патрэбныя сродкі сувязі з вамі.

Збор усёй гэтай інфармацыі перад пачаткам напісання пазбаўляе вас ад пісьменніцкага блока. Але калі гэта не працуе, пашукайце біяграфіі людзей у сваёй сферы, каб атрымаць ідэі. Запішыце словы або фразы, каб выкарыстоўваць іх пазней (з некаторай рэдакцыяй) у сваёй ўласнай біяграфіі.

Крок 2. Пачніце са свайго імя 

Запішыце сваё імя ў пачатку або ў першым сказе біяграфіі, каб людзі мелі ўяўленне пра тое, што чытаюць. 

Крок 3. Апішыце свой бізнес або дзейнасць 

Як у суправаджальным лісце або рэзюмэ, ваш бізнес або дзейнасць павінныя быць адразу ж пазначаныя, каб прыцягнуць увагу чытача ці даць ім шанец спыніць чытанне, калі гэта не тое, што яны шукаюць.

Ваша праца ці бізнес павінныя быць выразна апісаныя ў першых двух прапановах вашай кароткай прафесійнай біяграфіі. Не пакідайце гэта на апошнія параграфы, бо некаторыя чытачы могуць страціць цікавасць.

У некаторых прафесійных біяграфіях назва пасады замененая на выказванне пра перавагі, у якім вы тлумачыце праблему, якую вы вырашыце для вашых мэтавых пакупнікоў, і чаму людзі павінныя абраць вас. Хоць такое ўступленне і прыцягвае ўвагу, яно можа збіць з панталыку некаторых чытачоў.  Напрыклад, ваша выказванне пра перавагі можа быць пра натуральнае павелічэнне трафіку сайта, але не зусім зразумела, цi робіце вы гэта як SEO-спецыяліст, ці як прадавец кантэнту. Абедзве прафесіі могуць павялічыць трафік сайта, але чытач можа шукаць пэўны набор навыкаў - SEO, вядзенне блогаў ці нешта яшчэ.  Таму выкарыстоўвайце выказванне пра перавагі, калі хочаце вылучыцца, але не забывайце адзначыць назву вашай пасады. Вось некалькі саветаў у дапамогу: 

Крок 4. Дадайце асабістыя інтарэсы і іншыя «чалавечыя» дэталі 

Гэта акуратны спосаб паказаць чытачу, што вы - рэальны чалавек. Калі ў вас ёсць нешта агульнае з чытачом або незвычайнае хобі, гэта можа заахвоціць чытачоў звязацца з вамі.

Пазбягайце гумару, калі вы не да канца ўпэўненыя, што абсалютна ўсе чытачы ацэняць яго. Гэта залежыць ад таго, у якой сетцы альбо на якой платформе апублікаваная ваша біяграфія, а таксама ад меркаванай аўдыторыі. Пазбягайце занадта цынічнага водгуку пра сабе, бо такая інфармацыя можа быць успрынятая як ілжывая. Інтымныя або кампраметуючыя падрабязнасці лепш трымаць у сакрэце, па-за залежнасцю ад таго, наколькі яны пацешныя або прывабліваюць увагу, бо немагчыма адгадаць рэакцыю людзей.

Прыклад: 

Калі Марк не падарожнічае, ён трэніруецца для марафонаў, ходзіць у горы і плануе наступнае падарожжа з жонкай і дзецьмі.

Крок 5. Кантактная інфармацыя і далейшыя ўказанні 

У канцы дадайце сваю кантактную інфармацыю і простыя далейшыя ўказанні з запытам звязацца з вамі. Нумар тэлефона ўказваецца па жаданні, але адрас электроннай пошты абавязковы. Можаце замяніць свой нумар тэлефона спасылкай на ваш сайт.

Прыклады кароткіх біяграфій, якія адпавядаюць вышэйпаказаным парадам: 

Вось біяграфія вэб-дызайнера

web designer short bio
Са старонкі Меган Фішэр, вэб-дызайнера. 

Біяграфія інжынера поўнага камплекта тэхналогій

Са старонкі Раяна Пармана - інжынера поўнага камплекта тэхналогій і распрацоўніка прадукцыі 

Мiкра-бiяграфiя аўтара для яго старонкi на Amazon:

Short bio author
Аўтарская біяграфія Майкла Сімсана 

Парады для напісання кароткай, але ў той жа час прывабнай прафесійнай біяграфіі 

Нават з вышэйпаказаным кіраўніцтвам і ўзорамі напісанне прафесійнай біяграфіі можа запатрабаваць намаганняў. Так было для мяне, калі я ўпершыню пісала «пра мяне» на сваім сайце. Выкарыстоўвайце ніжэйзгаданыя парады па апісанні, каб стварыць дакладную і ўпэўненую біяграфію, якой вы зможаце ганарыцца.

1. Будзьце рэалістамі 

Уявіце, што мэта прафесійнай біяграфіі - паказаць вас упэўненым чалавекам з навыкамі. Вы не хваліцеся, а проста пішаце пра тое, хто вы і што можаце рабіць. 

Вы аказваеце паслугу, распавядаючы іншым пра тое, што можаце зрабіць для іх. Калі ім патрэбны хтосьці з вашымі навыкамі і яны знаходзяць вашу біяграфію, гэта ўзаемная выгада. Гэты чалавек паглядзіць на вас як на рашэнне, а не як на выхваляку.

2. Паказвайце, а не расказвайце 

Тая ж самая ідэя ўжываецца ў напісанні рэзюмэ. Выкарыстоўвайце дзеясловы дзеяння і па магчымасці заўсёды ўключайце колькасна вымерныя або асаблівыя дасягненні. Замест заявы аб тым, што вы геніяльны распрацоўшчык, напішыце пра інавацыйныя праграмы, якія вы стварылі.

3. Кароткія біяграфіі - як трэйлеры фільмаў 

Трэйлеры паказваюць толькі захапляльныя і інтрыгуючыя сцэны з фільма, так? Тое ж самае тычыцца прафесійнай біяграфіі, асабліва ў кароткім і мікра-фарматах. У вас могуць быць тоны дасягненняў у розных галінах кар'еры або бізнесу, таму важна абраць тыя, якія прымусяць вашых чытачоў войкнуць. Можа, вы былі ўзнагароджаны як лепшы дызайнер сваёй кампаніяй два гады запар, а ваша праца была апублікаваная ў мясцовым часопісе для мастакоў, а таксама ў некалькі подкастах з невялікай аўдыторыяй. Прапусціце падкасты без вядомага брэнда і, калі прыйдзецца, таксама не спамінайце пра ўзнагароду кампаніі. Гэта не значыць, што гэтая інфармацыя не заслугоўвае ўвагі, проста вам трэба захаваць месца для іншай інфармацыі.

Выкарыстоўвайце кароткую біяграфію з рэзюмэ

Калі вам трэба адправіць сваю прафесійную біяграфію на сайт, вас таксама могуць спытаць пра рэзюмэ, асабліва калі вас разглядаюць для прызначэння на пасаду.

Калі гэта ставіцца да вас, ваша рэзюмэ павінна быць такім жа прафесійным, як і ваша кароткая біяграфія. Самы хуткі і просты спосаб пераканацца, што ваша рэзюмэ стварае правільнае ўражанне - выкарыстоўваць узор рэзюмэ. Вось некалькі прывабных узораў рэзюмэ:

Напішыце і праверце 

Прафесійныя біяграфіі трэба перыядычна аднаўляць. Не хвалюйцеся, калі першая напісаная пасля чытання гэтага кіраўніцтва біяграфія не такая ідэальная, якую хацелася б. Вы заўсёды можаце перагледзець бягучую карпаратыўную біяграфію ці напісаць новую ў наступны раз, калі хтосьцi яе запытае.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.