Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Small Business
Business

Як напісаць «Кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі» (для вашага малога бізнесу)

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called The Complete Small Business Human Resources (HR) Guide.
How to Build a Culture of Diversity and Inclusion in Your Workplace
How to Offer Competitive Small Business Pay & Benefits

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Ці патрэбна вашаму малому бізнесу «Кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі»?

Шматлікім уладальнікам бізнесу можа здацца, што «Кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі» звязана з бюракратызмам, і пра гэта трэба турбавацца толькі буйным карпарацыям. А некаторыя могуць наогул не ведаць, што гэта, ці ніколі над гэтым не задумвацца. Але на самой справе, як толькі ў вас з'яўляецца пэўная колькасць супрацоўнікаў, такое кіраўніцтва можа стаць вельмі каштоўным.

З гэтага ўрока вы даведаецеся, як скласці «Кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі». Вы зразумееце, што менавіта гэта значыць, чаму яно можа спатрэбіцца вашаму малому бізнесу і што ў яго варта ўключыць. Мы таксама разгледзім некалькі карысных шаблонаў і прыкладаў, якія дапамогуць вам пачаць рабіць сваё ўласнае кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі малога бізнесу.

Are you ready to write your small business employee handbook
Вы гатовыя пачаць пісаць сваё «Кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі»? (Крыніца фатаграфіі)

1. Што такое «Кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі»?

«Кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі», якое яшчэ часам называюць проста кіраўніцтвам для супрацоўнікаў або кіраўніцтвам па палітыцы і працэдурах, - гэта дакумент, які паведамляе супрацоўнікам штата, чаго чакаць ад працы з вамі.

Хоць у ім часта прыводзяцца такія практычныя падрабязнасці, як час адпачынку, сацпакет, дысцыплінарныя працэдуры і гэтак далей, гэта можа быць выдатным месцам, каб па-іншаму прадставіць кампанію супрацоўнікам. Вы можаце растлумачыць каштоўнасці кампаніі і тып працоўнай прасторы. Вы можаце распавесці супрацоўнікам, да каго звяртацца, калі ў іх узнікнуць пытанні ці складанасці. Ёсць шмат чаго яшчэ, што можна ў ім закрануць, пазней у гэтым уроку мы апішам утрыманні падрабязней.

Для напісання кіраўніцтва для супрацоўнікаў няма ўсталяванага фармату. Гэта ваш дакумент, і вы можаце самі выбраць, якія зносіны хочаце мець са сваімі супрацоўнікамі; на самай справе, ваш тон і фармат таксама могуць многае расказаць пра каштоўнасці кампаніі. Гэтае кіраўніцтва можа быць гуллівым або фармальным, сучасным ці традыцыйным, поўным малюнкаў або тэксту. Пазней у гэтым уроку мы таксама разгледзім некалькі прыкладаў і шаблонаў кіраўніцтваў, каб вы ўбачылі, як іх складалі іншыя кампаніі.

Традыцыйна кіраўніцтва стваралася ў выглядзе надрукаванай кнігі, і многія кампаніі да гэтага часу выкарыстоўваюць гэты фармат. Але вы таксама можаце стварыць лічбавую копію, якая будзе даступная па ўнутранай сетцы кампаніі або праз агульны сервер. Гэта будзе асабліва зручна, калі вашы супрацоўнікі часта падарожнічаюць або працуюць выдалена, так яны змогуць атрымаць доступ да яго адкуль заўгодна.

Асноўная мэта кіраўніцтва для супрацоўнікаў - абазначыць, чаго ім варта чакаць. Яно дазваляе вашым работнікам даведацца, якія выгоды і якую падтрымку можна ад вас чакаць, а таксама якія стандарты працы і паводзінаў вы чакаеце ад іх у адказ. Яно высвятляе сітуацыю для абодвух бакоў.

Калі вы толькі пачынаеце і ў вас у штаце працуюць адзін-два супрацоўнікі, магчыма, вам пакуль не трэба падобнае кіраўніцтва, на гэтым этапе нефармальных зносін будзе цалкам дастаткова. Але ў працэсе пашырэння вы сапраўды ўбачыце перавагі наяўнасці выразнай дакументацыі. У наступным раздзеле мы разгледзім некалькі з такіх пераваг. 

2. Перавагі наяўнасці «Кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі» 

Калі вы яшчэ не пераканаліся ў тым, што вашаму бізнесу трэба кіраўніцтва для супрацоўнікаў, прачытайце гэты раздзел, які распавядае пра яго перавагі.

Паляпшае палітыку датычна працоўнай прасторы 

Асноўная сутнасць кіраўніцтва - выкласці ўсё, што трэба ведаць супрацоўнікам штата, каб выконваць сваю працу. Але часам, калі вы распісваеце ўсё гэта, вам у галаву прыходзяць лепшыя варыянты.

Напрыклад, вы можаце складаць раздзел па палітыцы наведвання і ўсвядоміць, што для выканання пэўнай работы няважна, калі хтосьці спазняецца, важна, што ён паспявае выканаць працу (у той час як для іншых можа быць вельмі важна прыходзіць у канкрэтны час). Так вы складаеце больш гнуткую формулу, чым тая, якую вы раней выкарыстоўвалі.

Дапамагае новым супрацоўнікам увайсці ў працоўны рытм 

Вам, напэўна, вядома, што значыць уладкавацца на новую працу. Так шмат новых асоб, незнаёмы офіс, незнаёмыя правілы і жаргон, які вы ніколі не выкарыстоўвалі на былым месцы працы. У вас звычайна ўзнікае тысяча пытанняў, і вам не хочацца іх задаваць, таму што ўсе вакол, здаецца, занятыя сваёй уласнай працай.

Добра напісанае кіраўніцтва для супрацоўнікаў ідэальна дапаможа пачаткоўцам хутка ўстаць на ногі. Магчыма, яны не будуць чытаць усю кнігу ад скарынкі да скарынкі, але яны могуць хутка спаслацца на яе, каб лёгка знайсці адказы на мноства пытанняў.

Ліквідуе пастаянныя пытанні датычна палітыкі фірмы 

Калі ў вас няма кіраўніцтва для супрацоўнікаў, чакайце пастаянных пытанняў, і не толькі ад пачаткоўцаў, але і ад існых працаўнікоў. Колькі ў нас будзе дзён адпачынку? За якія нацыянальныя святы нам будуць плаціць? Якія існуюць правілы датычна канфлікту інтарэсаў або працы ў іншых месцах?

Мноства рэчаў на працоўным месцы могуць выклікаць сумневы, і ў выніку вы можаце выдаткаваць шмат часу, адказваючы на адны і тыя ж пытанні, ці яшчэ горш, калі супрацоўнікі будуць паводзіць сябе няправільна проста таму, што яны не спыталі, як трэба.

Усё сабрана ў адным месцы 

Часам кампаніі апісваюць сваю палітыку, але па частках. Нейкія рэчы пазначаныя ва ўнутранай сетцы, але ў розных месцах, а іншыя паведамляюцца толькі па электроннай пошце. Калі супрацоўнікам трэба нешта знайсці, яны адпраўляюцца на складанае паляванне за скарбамі.

Гэта можа раздражняць ваш штаб, і такая праца цалкам не эфектыўная. Кіраўніцтва для супрацоўнікаў збірае ўсю інфармацыю ў адным месцы, і знайсці яе будзе хутка і лёгка.

Паведамляе вашыя каштоўнасці 

Лёгка ўгразнуць ў сумных падрабязнасцях палітыкі і працэдур, але кіраўніцтва для супрацоўнікаў - гэта таксама магчымасць распавесці гісторыю вашай кампаніі і направіць супрацоўнікаў на яе каштоўнасці. Для чаго існуе ваша кампанія? Да чаго вы ўсё імкнецеся ў працы? Якая ваша пазыцыя адносна такіх рэчаў, як разнастайнасць і сацыяльная адказнасць? Гэта можа стаць выдатным спосабам матываваць вашых супрацоўнікаў, падзяліцца з імі энергіяй і пераканацца, што ўсе знаходзяцца на адной хвалі ў адносінах да каштоўнасцяў фірмы.

Дапаможа пазбегнуць судовых пазоваў 

Я згадаў у першым раздзеле, што асноўная мэта кіраўніцтва для супрацоўнікаў заключаецца ў тым, каб усталяваць выразныя чаканні для абодвух бакоў. Такая яснасць таксама абараняе вас у юрыдычным плане.

Напрыклад, скажам, вам трэба звольніць аднаго з сваіх супрацоўнікаў за ненаведванне або за дамаганне ў адносінах да калегі. Гэты супрацоўнік можа паспрабаваць прад'явіць вам іск за несправядлівае звальненне, сцвярджаючы, што яго ніколі не ставілі ў вядомасць аб тым, што падобныя рэчы могуць паслужыць падставай для звальнення. Калі вы апішаце сваю палітыку ў кіраўніцтве і прадаставіце яго копію ўсім супрацоўнікам, вы зможаце лепш сябе абараніць. 

3. Што трэба ўключыць у «Кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі» 

Як я заўважыў раней, не існуе ўсталяванага фармату каб напісаць кіраўніцтва для супрацоўнікаў, але ёсць некалькі звычайных раздзелаў, якія ўключаюць шматлікія кампаніі і прадпрыемствы малога бізнесу. У гэтым пункце мы разгледзім гэтыя раздзелы і тое, што вы, магчыма, захочаце ўключыць. Але майце на ўвазе, што вы заўсёды можаце дадаць да іх свае пункты або прыстасаваць гэты дакумент, каб ён ахопліваў тое, што важна для вашага бізнесу.

Важна: У некаторых юрысдыкцыях працоўны кодэкс агаворвае канкрэтныя рэчы, якія трэба ўключыць у кіраўніцтва для супрацоўнікаў. У Envato Tuts+ міжнародная аўдыторыя, і мы не можам разгледзець тут усі мясцовыя варыяцыі. Пераканайцеся, што вы вывучылі магчымыя мясцовыя нормы. Таксама варта папрасіць юрыста праглядзець кіраўніцтва, каб не сумнявацца, што вы выконваеце ўсе адпаведныя законы і не робіце сябе уразлівым для будучых судовых разглядаў.

Добра, зараз давайце разгледзім агульныя раздзелы, якія трэба ўключыць у кіраўніцтва для супрацоўнікаў малога бізнесу.

Агляд кампаніі 

Кіраўніцтва для супрацоўнікаў часта пачынаецца з агульнага ўяўлення і агляду кампаніі. Можна ўключыць кароткую гісторыю свайго бізнесу, шкалу часу ключавых падзей і сфармуляваць важныя каштоўнасці і мэты.

Палітыка бяспекі 

Вашыя супрацоўнікі праводзяць шмат часу на працы, і іх бяспека важней за ўсё. Гэты падзел тлумачыць, што рабіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі або няшчаснага выпадку на працы, як выклікаць хуткую дапамогу, працэдуры па пажарнай бяспецы і гэтак далей.

Указанні датычна разнастайнасці і роўнасці

Гэта ваш шанец прадэманстраваць, што вы гатовыя даць людзям роўныя магчымасці на працы і заявіць, што вы не дазволіце дыскрымінацыі або пераследу з-за ўзросту, расы, рэлігіі, полу ці сэксуальнай арыентацыі, непаўнавартасці і гэтак далей.

Вы таксама можаце ўдакладніць, што менавіта маецца на ўвазе пад дыскрымінацыяй і пераследам, каб супрацоўнікам быў зразумелы змест і іх дзеянні ў выпадку праследавання або дыскрымінацыі на працы. Больш пра разнастайнасць вы можаце даведацца з нашай серыі па разнастайнасці на працоўным месцы.

Выплаты і льготы 

Растлумачце падрабязна, калі і як супрацоўнікам трэба чакаць аплаты, якім чынам будуць утрымлівацца падаткі і іншыя вылікі і ці могуць іх прасіць застацца пасля працы (ці будуць аплачвацца нейкім супрацоўнікам перапрацоўкі, ці будзе хтосьці працаваць поўны або няпоўны працоўны дзень - цалкам праясніце гэтыя пытанні). Можна таксама падрабязна апісаць іншыя віды грашовай узнагароды, напрыклад, бонусы і апцыёны на акцыі, калі яны ёсць.

Затым вызначце дэталі ўсяго прапанаванага кампаніяй сацпакету, такія як страхаванне здароўя, пенсія і гэтак далей. Можна таксама апісаць палітыку аплатных адпачынкаў, напрыклад, запланаванага адпачынку, адпачынку каб даглядаць дзяцё і гэтак далей. У папярэднім ўроку з гэтай серыі мы больш падрабязна распавядаем пра выплаты і сацпакет:

Нормы паводзін 

Якіх паводзінаў вы чакаеце ад сваіх супрацоўнікаў? Тут вы можаце ўдакладніць ўсё, ад нормаў адзення да чаканага ўзроўню наведвання і пунктуальнасці. Можна таксама закрануць карыстанне інтэрнэтам і сацыяльнымі сеткамі, калі вы хочаце іх абмежаваць.

Тым не менш, то, наколькі вы будзеце ўдавацца ў падрабязнасці, залежыць толькі ад вас. Некаторыя кампаніі аддаюць перавагу не прыводзіць карны спіс правілаў, а замест гэтага прадастаўляюць агульныя прынцыпы для кіраўніцтва, даючы супрацоўнікам магчымасць дзейнічаць. Пазней вы ўбачыце некалькі прыкладаў. Тым не менш, могуць быць рэчы, па якіх вы маеце выразную пазіцыю і якія вы захочаце праясніць ў «Кіраўніцтве для супрацоўнікаў кампаніі», напрыклад, абавязак не выдаваць інфармацыю пра кампанію і кліентаў.

Дысцыпліна і звальненне 

Выразна растлумачце работнікам, што складае аснову для прыняцця дысцыплінарных мер і якія менавіта меры будуць прынятыя. Таксама паведайце ім, што трэба рабіць, калі ім здаецца, што да іх паставіліся несправядліва. Далей вы можаце выкласці палітыку таго, што адбудзецца ў выпадку звальнення.

Майце на ўвазе, што любыя дысцыплінарныя працэдуры, якія вы прывядзе ў гэтым раздзеле, могуць абавязваць вас да нейкіх дзеянняў, так што будзьце асцярожныя, калі не хочаце прытрымлівацца ім у кожным асобным выпадку. Напрыклад, калі вы кажаце ў кіраўніцтве, што ў выпадку дысцыплінарных парушэнняў вы выносіце некалькі вусных і пісьмовых папярэджанняў, у вас могуць узнікнуць складанасці, калі пазней вы звольніце супрацоўніка, не зрабіўшы ўсіх гэтых папярэджанняў. 

Пацверджанне атрымання 

Важна адзначыць той факт, што кожнаму супрацоўніку была перададзена копія кіраўніцтва. Хай кожны з іх пакіне подпіс, што атрымаў яго: звычайна ў канцы кнігі ёсць старонка для подпісу, якую можна адарваць і захаваць у персанальным файле працаўніка. У выпадку, калі пазней паўстане спрэчка, людзі не стануць сцвярджаць, што проста не ведалі палітыкі фірмы.

Юрыдычныя апавяшчэнні 

Калі юрыст будзе пераглядаць вашае кіраўніцтва для супрацоўнікаў, ён можа параіць уключыць дадатковыя фармулёўкі, напрыклад, што гэта толькі кіраўніцтва, а не кантракт, і яно не гарантуе працаўладкаванне ў будучыні. Асобныя фармулёўкі будуць залежаць ад таго, у якой канкрэтнай сітуацыі вы знаходзіцеся, так што абавязкова звярніцеся да юрыста за асабістай парадай. 

4. Шаблоны і прыклады «Кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі»

Хоць «Кіраўніцтва для супрацоўнікаў» - гэта дакумент, асобны для кожнай кампаніі, які вы, верагодна, захочаце скласці самастойна, зручна будзе пачаць працаваць з гатовым шаблонам. У гэтым раздзеле я прывяду спасылкі на карысныя рэсурсы, дзе вы знойдзеце шаблоны кіраўніцтваў для супрацоўнікаў. Мы таксама разгледзім некалькі жыццёвых прыкладаў. Яны дапамогуць вам скласці сваё кіраўніцтва для супрацоўнікаў малога бізнесу. 

Шаблоны «Кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі» 

Ёсць некалькі сайтаў, на якіх можна знайсці шаблоны кіраўніцтва для супрацоўнікаў. напрыклад, брытанская кампанія «Human Resource Solutions» за так прапануе на сваім сайце шаблон кіраўніцтва для супрацоўнікаў. Дакумент даволі падрабязны і складаецца з 40 старонак, так што ён стане добрай адпраўной кропкай для стварэння вашага ўласнага дакумента.

Калі хочаце нешта больш персаналізаванае, паспрабуйце гэты інтэрнэт-інструмент ад Rocket Lawyer. Гэта не шаблон, вы можаце стварыць свой уласны дакумент анлайн, увёўшы інфармацыю па кампаніі і пункты палітыкі, якую хочаце ўключыць. Каб атрымаць доступ да выніковага дакумента, вам трэба падпісацца на пробны перыяд сяброўства ў Rocket Lawyer.

Ёсць і мноства іншых шаблонаў і праграм для стварэння дакументаў. Напрыклад, FitSmallBusiness або FormSwift. Проста майце на ўвазе, што некаторыя шаблоны падагнаныя пад правілы асобных краін, так што калі вы знаходзіцеся ў іншай краіне, вам можа спатрэбіцца памяняць іх і/або звярнуцца за юрыдычнай дапамогай.

Таксама запомніце, што чым больш індывідуальным будзе ваш дакумент, тым лепш. Выкарыстоўвайце шаблоны ў якасці адпраўной кропкі, а не канчатковага прадукту. Праз імгненне вы ўбачыце, што па-сапраўднаму унікальнае кіраўніцтва можа быць вельмі дзейсным сродкам зносін з супрацоўнікамі.

Рэальныя прыклады «Кіраўніцтваў для супрацоўнікаў кампаніі» 

Зараз давайце разгледзім некалькі кіраўніцтваў ад сапраўдных кампаній. Па-першае, зірніце на кіраўніцтва для супрацоўнікаў «Rock Spring Farm», якое было ласкава прадастаўлена асацыяцыяй «Practical Farmers of Iowa». Гэта простае кіраўніцтва для малога бізнесу, якое распавядае сёе-тое пра кампанію і якое ахоплівае многія раздзелы, якія мы толькі што абмяркавалі. Яно даўжынёй усяго 12 старонак, лёгка чытаецца і ўтрымоўвае шмат мілых унікальных рысак: паглядзіце старонку «Сакрэты каманды» ў канцы.

Некаторыя кампаніі на гэтым не спыняюцца. Гэты артыкул ад «Nasdaq» пералічвае некалькі класных прыкладаў, якія можна выкарыстоўваць для натхнення.

Напрыклад, у кіраўніцтва кампаніі «Valve Corporation», якая стварае відэагульні, лепшы ў свеце падзагаловак: 

«Бясстрашная прыгода, калі ведаеш, што рабіць, але ніхто цябе не кажа, што рабіць»

У такой жа цудоўнай манеры зносін яно працягвае распавядаць вам, што значыць працаваць у «Valve». У ім тлумачыцца палітыка і некаторыя працэдуры, але зусім не адчуваецца, што вы чытаеце дакумент па палітыцы кампаніі. Здаецца, што гэта сяброўскае знаёмства з месцам, дзе працаваць будзе адно задавальненне. 

Image from the Valve Corporation employee handbook
Кіраўніцтва для супрацоўнікаў «Valve Corporation». 

З іншага боку, на сайце па фінансах Motley Fool прыведзены інтэрактыўныя «Дурныя правілы», слайд-шоў з відэа, больш падрабязнай інфармацыяй па пэўных раздзелах i гэтак далей. Зноў жа, там прадстаўлены асноўныя нормы любога традыцыйнага кіраўніцтва, але больш творчым чынам і з моцным упорам на правілы кампаніі.

Screenshot from the Motley Fool online employee handbook
Анлайн-кіраўніцтва для супрацоўнікаў «Motley Fool».

Пачніце ствараць сваё ўласнае «Кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі» 

З гэтага ўрока вы даведаліся ўсё пра кіраўніцтва для супрацоўнікаў кампаніі малога бізнесу. Вы ўбачылі, што гэта такое, і ў чым яго перавагі. Вы даведаліся, якая інфармацыя звычайна змяшчаецца ў кіраўніцтвах для супрацоўнікаў, і ўбачылі некалькі выдатных прыкладаў сапраўдных кіраўніцтваў для супрацоўнікаў, а таксама некалькі шаблонаў для стварэння вашага ўласнага дакумента.

Цяпер вы можаце пачаць складаць кіраўніцтва для супрацоўнікаў вашага прадпрыемства. Калі гэты ўрок вам здаўся карысным, паглядзіце іншыя ўрокі з гэтай серыі, у якіх мы больш падрабязна распавядаем пра функцыі аддзела персанала малога бізнесу. У апошнім уроку мы вывучалі выплаты і сацпакет, а ў наступным закранем навучанне і развіццё.

Падпішыцеся на рассылку бізнес-навінаў ад Tuts+ праз форму на бакавой панэлі, каб штотыдзень пазнаваць пра будучыя артыкулы з гэтай серыі і пра іншыя новыя бізнес-артыкулы.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.