Unlimited WordPress themes, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Careers
Business

Як напісаць электронны ліст з падзякай пасля сумоўя 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Калі ў апошні раз вы дзякавалі наймальніка або менеджэра па персаналу пасля сумоўя?

Калі не памятаеце, вы губляеце з поля зроку вялікую магчымасць пры прыёме на працу.

У даследаванні Accountemps, якое праводзілася сярод 500+ менеджэраў па персаналу ў кампаніях з 20 і больш супрацоўнікамі, 91% рэспандэнтаў адзначылі, што запіскі ад кандыдатаў пасля гутаркі «дапамаглі» ім.

After Interview Thank You Email Statistics
Статыстыка электронных лістоў з падзякай пасля сумоўя (Крыніца: Accountemps)

Калі вы адпраўляеце ліст падзякі пасля гутаркі, гэта паказвае, што вы ўдзячныя за такую магчымасць - то, пра што забывае большасць прэтэндэнтаў. Паводле даследавання CareerBuilder, калі вы не пасылаеце такога ліста, менеджэр па персаналу можа падумаць, што вам не хапае імкнення «даводзіць пачатую справу да канца».

Добра напісаны ліст з падзякай нагадвае менеджэру па персаналу пра вашы характарыстыкі і павялічвае вашы шанцы атрымаць прапанову на працу.

Вось як трэба складаць ліст падзякі пасля гутаркі, не рызыкуючы здацца ў адчаі.

Падрыхтоўка: Па заканчэнні гутаркі і адразу пасля таго, як вы прыйдзеце дадому 

Як толькі сумоўе згортваецца, пераканайцеся, што вы не забыліся: 

  • Падзякаваць менеджэра па персаналу 
  • Узяць візітоўкі ўсіх, з кім вы размаўлялі, асабліва калі ў вас было сумоўе адразу з некалькімі прадстаўнікамі наймальніка 
  • Яшчэ раз паўтарыце пра све імкненне заняць гэтую пасаду 
  • Пацікаўцеся наступнымі этапамі працэсу 
  • Калі вы зможаце даведацца пра вынік, і лепшы спосаб гэта зрабіць 

Гэтая інфармацыя дазволіць вам даведацца пра тое, колькі часу давядзецца чакаць выніку, пра правільную назву вакансіі і кантакты, а таксама пра самы ненадакучлівы спосаб даслаць запіску з падзякай.

Пералічыце ўсё, што зможаце ўспомніць з сумоўя адразу ж, як прыедзеце дадому:

  • Вашы адказы і каментары, якія ім спадабаліся 
  • Вашы адказы, пасля якіх менеджэр па персаналу выказаў неспакой або апынуўся ў замяшанні 
  • Пытанні пасля сумоўя, якія вы забыліся задаць 
  • Агульныя для вас пункты, не абавязкова звязаныя з працай 

Не спадзявайцеся на сваю памяць. Успомніце, што сказаў кожны прадстаўнік наймальніка або на чым засяродзіў сваю ўвагу, каб вашы лісты вылучаліся на фоне іншых.

Прыдатны час для адпраўкі запіскі з удзячнасцю 

«Успомніце, як вы аказалі камусьці паслугу, магчыма, падарылі што-небудзь ці вырашылі чыюсьці праблему. Праходзіць некалькі дзён, а вы не чуеце і слова падзякі. Гэты чалавек калі-небудзь збіраецца сказаць «дзякуй»? Як вы сябе адчуваеце, не атрымліваючы падзякі? Што ж, менеджэры па персаналу нічым не адрозніваюцца,» - кажа Шэран Швайцар, эксперт па працоўным этыкеце і заснавальнік «Protocol and Etiquette Worldwide».

Менеджэр па персаналу даў вам магчымасць на час сустрэчы - магчымасць, якая магла быць прадастаўлена каму-небудзь яшчэ. Падзякуйце яго не пазней 24-48 гадзін пасля гутаркі. «У адваротным выпадку, здаецца, што вы маглі патраціць гэты час на нешта больш прыемнае, што не робіць добрага ўражання пры ўладкаванні на працу.» - працягвае Швайцар.

Адправіць традыцыйны ліст, напісаны ад рукі, павольнай поштай? Гэта нармальна, калі толькі менеджэр па персаналу атрымае яго на працягу 3-7 дзён пасля гутаркі.

Прыблізны план для запіскі з удзячнасцю 

1. Прадмет (для электроннага ліста)

Хай ён будзе простым і канкрэтным.

  • Дзякуй, (Імя)
  • Дзякуй за прадстаўленую магчымасць, (Імя) 
  • Было прыемна больш даведацца пра (Назва кампаніі) 
  • Я цаню, што вы патрацілі свой час, абмяркоўваючы вакансію (назва пасады) са мной 

2. Уступ

Вы пішаце гэтую запіску, каб падзякаваць, так скажыце гэта з самага пачатку. Падзякуйце за іх час і за інфармацыю па кампаніі і пасадзе, якой яны падзяліліся. 

3. Ключавыя моманты сумоўя 

Падкрэсліце, чаму вы лепш за ўсё падыходзіце для гэтай пасады, паводле канкрэтнай часткі гутаркі. Напрыклад, менеджэр па персаналу, магчыма, добра адрэагаваў, калі вы распавялі пра свае аналітычныя навыкі або веды PhP. Па магчымасці, прывядзіце прыклад таго, як вы прадэманстравалі гэтыя навыкі на папярэдняй працы. 

4. Па жаданні: дасягненні і навыкі, якія не былі закранутыя на сумоўі  

Рэдка так бывае, што на сумоўі прэтэндэнт распавядае пра ўсё, што хоча ўзгадаць. Коратка асвятліце ў запісцы з падзякай свае буйныя дасягненні, якія не былі закранутыя ў час размовы. Таксама можаце згадаць агульнага знаёмага або агульныя інтарэсы. 

5. Заключэнне 

Яшчэ раз падзякуйце менеджэра па персаналу за прадстаўленую вам магчымасць. Напішыце, што вы з нецярпеннем чакаеце адказу і што вы спадзяецеся, што яны выберуць лепшага кандыдата на гэтую пасаду. А зараз вы не напішыце, што вы - гэты лепшы кандыдат, прама ці ўскосна, проста што вы спадзяецеся, што кампанія абярэ лепшага, нават калі гэта не вы.

Прыклады запісак з падзякай для розных сітуацый 

Вось некалькі прыкладаў запіскі з падзякай, якую можна адправіць пасля сумоўя па электроннай пошце ці напісаць ад рукі: 

1. Электронны ліст з падзякай пасля тэлефоннай размовы

Людзі, з якімі вы размаўляеце на сумоўі па тэлефоне і асабіста, могуць адрознівацца. Сумоўі па тэлефоне звычайна праводзяць памочнікі менеджэра па персаналу, каб папярэдне адабраць прэтэндэнтаў. Звычайна на іх абмяркоўваюцца агульныя пытанні, напрыклад, тое, наколькі вы зацікаўленыя гэтай вакансіяй, вашы чаканні па заробку і ці даступныя вы. Таму нармальна будзе адаслаць больш кароткую запіску з падзякай па электроннай пошце.

Запіска ад рукі можа быць занадта ў гэтым выпадку, таму што гэта толькі прэлюдыя да сумоўя. Часта лепш проста паслаць электронны ліст з падзякай пасля тэлефоннай гутаркі.

Ніжэй - прыклад ліста, які атрымала пасля гутаркі па тэлефоне HR-эксперт і стратэг па найму супрацоўнікаў Рэбека Барнс-Хог.

«Вялікі дзякуй, што вы вылучылі час на тое, каб абмеркаваць са мной вакансію спецыяліста па маркетынгавых камунікацыях ў [Кампаніі]. Мне здаецца, дзякуючы майму вопыту ў стратэгіі лічбавага змесціва, разам з маім імкненнем аказваць больш традыцыйную падтрымку ў камунікацыях, я ідэальна падыходжу на гэтую ролю. Калі ласка, паглядзіце прымацаваныя ўзоры маіх артыкулаў.
Акрамя таго, можаце паглядзець гэты сайт па зборы сродкаў, для якога я пісала артыкулы і стварыла макет.» 

2. Асабістая гутарка 

Асабістая гутарка звычайна доўжыцца гадзіну і больш, таму што трэба агаварыць большую колькасць дэталяў. Вы можаце напісаць падрабязную запіску з падзякай, у якой будуць адлюстраваны адзін ці два пункты сумоўя.

Вось прыклад электроннага ліста з падзякай пасля сумоўя 

«Дарагі (-ая) (Імя),

Дзякуй за выдатнае абмеркаванне вакансіі (назва пасады) ў мінулы (дзень тыдня). Я разумею, што гутаркі - гэта стрэс, асабліва калі іх трэба правесці некалькі за дзень, таму я вельмі ўдзячны за тое, якія ветлівыя Вы былі са мной.

Як мы абмяркоўвалі, у мяне ёсць (навыкі, дасягненні або іншыя кваліфікацыі, на якіх быў засяроджаны менеджэр па персаналу на сумоўі), якія выдатна дапоўняць набор навыкаў вашай бягучай каманды. Вашы грунтоўныя і выразныя адказы на мае пытанні пра паўсядзённыя абавязкі на гэтай пасадзе таксама пацвердзілі маю думку, што гэтая праца прынясе мне задавальненне. На ёй я змагу расці прафесійна, прыносячы карысць вашаму (назва аддзела).

Калі ласка, не саромейцеся звязацца са мной, калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні. Мне было прыемна пазнаёміцца з вамі і з камандай на сумоўі. Яшчэ раз дзякуй за ваш час і ўвагу.

З павагай, 

(Ваша імя)» 

У першым абзацы гэтая запіска зноў і зноў робіць кампліменты менеджэру па персаналу за нешта канкрэтнае. Таксама яна коратка закранае тое, што прэтэндэнт падыходзіць на гэтую пасаду і хоча на ёй расці, - тое, што шукаюць наймальнікі ў кожным прэтэндэнце.

Выкарыстоўвайце гэты прыклад, калі ў вас ёсць агульныя інтарэсы або агульны знаёмы 

«Дарагі (-ая) (Імя)

Я ўдзячны за тое, што вы шчодра выдзелілі час на тое, каб абмеркаваць са мной вакансію (назва пасады) ў (назва кампаніі) у мінулы (дзень тыдня).

Напрыканцы гутаркі я заўважыў, што я ў захапленні ад магчымасці (стварыць/дапамагчы ці іншы дзеяслоў) (бягучаму праекту ці прычына найму). З маім вопытам у (сфера дзейнасці) і навыкамі (канкрэтныя прафесійныя ўменні або разумовыя навыкі па рабоце) я ўпэўнены, што даволі хутка змагу прынесці значную карысць камандзе.

Мне таксама было прыемна сустрэць паспяховага (выпускніка/выпускніцу/былога супрацоўніка) (назва навучальнай установы або кампаніі).

Яшчэ раз дзякуй за прадстаўленую мне магчымасць, з нецярпеннем чакаю адказу ад вас (дата, дадзеная на сумоўі). Калі ласка, не саромейцеся звязацца са мной, калі мне трэба прадаставіць дадатковую інфармацыю.

З павагай, 

(Ваша імя) 

(Профіль на LinkedIn або адрас сайта)» 

3. Як падзякаваць знешняга рэкрутора 

Навошта дзякаваць знешняга рэкрутора? Таму што калі кампанія, у якую вы звярнуліся ў першую чаргу, не наняла вас, рэкрутор вырашае, ці накіраваць вас у іншую кампанію на яшчэ адно сумоўе, або цалкам выдаліць з спісу прэтэндэнтаў. Таму выгадна быць ветлівым і супрацоўнічаць з ім.

Ніжэй прадстаўлены ўзор электроннага ліста з падзякай пасля сумоўя і запіскі, якую можна адправіць знешняму рэкрутору. Многім знешнім рэкруторам плацяць пры найманні супрацоўніка, таму ім спадабаецца тое, што вы паведамляеце ім, на якой стадыі вы ў працэсе найму.

Прыклад электроннага ліста з падзякай знешняму рэкрутору 

«Прадмет ліста: Дзякуй за тое, што накіравалі мяне ў (Назва кампаніі) на вакансію (назва пасады).

Дарагі (-ая) (Імя),

Вялікі дзякуй за тое, што накіравалі мяне на гутарку ў (Назва кампаніі). Я быў на сумоўі ў мінулы (дзень тыдня) і, па-мойму, яно прайшло добра.

Я размаўляў з (Імя прадстаўніка наймальніка), (пасада) i (Імя другога прадстаўніка наймальніка), (пасада). Дзякуючы вашым радам, я справіўся з днём сумоўя, не думаю, што перажыў бы некалькі гутарак без папярэдняй падрыхтоўкі.

Мне здаецца, вакансія (назва пасады) у (Назва кампаніі) выдатна падыходзіць маім наяўным навыкам і вопыту работы. Мне падабаецца гэты працадаўца, таму што (трэба ўпісаць канкрэтную прычыну, па якой вам падабаецца гэтая кампанія: напрыклад, іх офісная культура або стаўленне начальніка). Я б таксама быў рады патрапіць на сумоўе ў падобныя кампаніі, якія шукаюць супрацоўнікаў з маімі навыкамі.

Буду ўдзячны, калі вы, па магчымасці, будзеце трымаць мяне ў курсе таго, на якім этапе знаходзіцца мая заяўка. Дзякуй за вашу дапамогу. 

З павагай, 

(Ваша імя)» 

У другім абзацы пералічыце імёны і пасады ўсіх, з кім вы размаўлялі. Калі ў вас было толькі адно сумоўе, так і скажыце. Калі наймальнік нейкім чынам намякнуў вам пра ход працэсу сумоўя, пакажыце і гэта.

Тым не менш, у выканаўчага рэкрутора Бруса Хервіца іншы пункт гледжання на гэты конт:

«Я б не раіў адпраўляць запіску з падзякай. Замест гэтага варта адразу пасля сумоўя патэлефанаваць рекрутёру, каб расказаць яму апошнія навіны. Часта рэкруторы скардзяцца на прэтэндэнтаў, якія не трымаюць іх у курсе падзей. Не паўтарайце гэтай памылкі.»

4. Паўторнае сумоўе

Паўторныя сумоўя звычайна праводзяцца кімсьці больш высокай пасады, асабліва калі вы прэтэндуеце на кіруючую пазіцыю. Калі не, паўторнае сумоўе таксама часта праводзіцца іншым членам каманды. Пасылайце гэтую запіску, толькі калі вы размаўлялі з кімсьці іншым.

Прыклад ніжэй мяркуе, што вы ўжо размаўлялі пра абавязкі па працы, бягучыя рабочыя праекты і мэты кампаніі ў будучыні. Гэта больш глыбокае абмеркаванне ў параўнанні са звычайнай размовай «ці ёсць у Вас неабходныя нам навыкі», якая звычайна адбываецца на першым сумоўі.

Прыклад электроннага ліста з падзякай пасля паўторнага сумоўя

«Дзякую вам, што вылучылі час у сваім шчыльным графіку, каб пагаварыць са мной. Праца ў складзе каманды над (назва праекта) гучыць для мяне вельмі прывабна. Магчымасць унесці свой уклад у поспех (Назва кампаніі), сумесна працуючы ў таленавітай камандзе ў якасці (назва пасады), стане важным этапам у маёй кар'еры.

На самай справе, пасля нашай размовы ў мяне з'явілася некалькі ідэй. Да гэтага ліста я прыкладваю прыблізныя прапановы. Ці спатрэбяцца яны, або вы ўжо пра гэта думалі самі, мне б хацелася абмеркаваць іх, калі я далучуся да складу вашай каманды.

Калі ласка, дайце мне ведаць, калі мне трэба нешта дадаткова прыкласці да маёй заяўцы. Дзякуй за ваш час, з нецярпеннем чакаю вашага рашэння.

З павагай, 

(Ваша імя)» 

У запісцы вышэй пазначаныя «некалькі ідэй» і «прыблізныя прапановы», якія з'явяцца ў вас, калі вы будзеце дастаткова ўважлівыя на сумоўі і калі вы задасце пытанне пра бягучыя праекты каманды. Так што не забудзьцеся на гэта. Падумайце пра тое, што вы маглі б зрабіць за першыя 90 дзён на новай працы, каб прама паўплываць на іх праект.

Чаго не трэба ўключаць у запіску з падзякай 

1. Запыты і перавагі 

Калі вы будзеце пытацца пра паўторнае сумоўе або пра паслугу, гэта забярэ ўвагу ад удзячнасці ў вашым лісце, а вы будзеце выглядаць адчайным і нахабным. 

2. Памылкі і апраўдання таго, што прайшло не вельмі добра 

«Ваша запіска павінна быць напісана пазітыўна, не выкарыстоўвайце яе для апраўданняў і адкуплення сваёй віны за дрэннае сумоўе,» - кажа Скот Ледберы, сазаснавальнік «Slinky Productions».

Замест таго, каб старацца перарабіць свае дзіўныя адказы, Ледберы прапаноўвае «выкарыстоўваць гэтую магчымасць, каб закрыць прабелы ў сваім сумоўі, напрыклад, папрацаваць над адказам, які вы, як пазней зразумелі, маглі б палепшыць». 

3. Агульныя кампліменты 

Ці быў прадстаўнік кампаніі мілы? Спагадны? Гэтыя кампліменты расплывістыя і не прынясуць вам дадатковых ачкоў. Зрабіце камплімент за нешта канкрэтнае: за савет, які ён вам даў, ці за аспект гутаркі, які вам спадабаўся. 

4. Вашыя чаканні па заробку 

У вас толькі што прайшло сумоўе. Вы яшчэ не ўпэўненыя, ці прымуць вас на гэтую працу, таму не падымайце пытанне пра заробак у запісцы з падзякай. Таксама не запытвайце пра адпачынак і медыцынскую страхоўку. 

5. Выбачэнні за недахоп ведаў або неабходных дакументаў 

Ці згадваліся ў аб'яве пра працу навыкі або дакументы, якімі вы не валодаеце? Ці пытаўся пра гэта прадстаўнік наймальніка? У любым выпадку, вы ўжо прайшлі сумоўе. Ці будзе гэта за або супраць вас - гэта па-за вашага кантролю. Лепшае, што вы можаце зрабіць, - не нагадаць ім пра гэта.

Што вы можаце зрабіць, каб абралі менавіта вас з падобных прэтэндэнтаў 

Як рэкруторы, менеджэры па персаналу, уладальнікі бізнесу, заснавальнікі стратапаў і ўсе, хто звязаныя з найманнем супрацоўнікаў, выбіраюць сярод аднолькава шматспадзеўных прэтэндэнтаў?

Часам уся справа ў тым, што вы падыходзіце па культуры, у іншых выпадках вырашальным фактарам становіцца асоба. Але што калі абодва прэтэндэнты аднолькава добрыя і выдатна падыходзяць камандзе?

Вось дзе на першы план выходзіць запіска з падзякай. Леслі Сол, уладальнік кампаніі па архітэктуры і дызайну «Leslie Saul and Associates», падзялілася гэтай гісторыяй: 

«Аднойчы мая каманда зайшла ў тупік, спрабуючы выбраць аднаго з трох добрых прэтэндэнтаў. Я размаўляла з кожным з іх, і мне здавалася, што любы быў бы выдатным дадаткам да каманды.
Праз два дні я атрымала ад аднаго з прэтэндэнтаў запіску з падзякай, напісаную ад рукі. Ён таксама напісаў запіску тым людзям, якія праводзілі з ім размову. Другі прэтэндэнт даслаў запіску з падзякай на электронную пошту, а трэці не звязаўся ні з кім з нас. У рэшце рэшт, я наняла містэра Запіска-ад-рукі. Ён апынуўся цудоўным супрацоўнікам!» 

Зараз, калі вы даведаліся, як напісаць запіску з падзякай пасля гутаркі, надышоў час выкарыстоўваць на практыцы пункты і прыклады вышэй, каб дапамагчы сабе атрымаць новую пасаду. 

Малюнак 

Абразок электроннага ліста, створаны Chameleon Design з Noun Project.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.