Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Business Plans
Business

Ці надышоў час пачынаць свой уласны бізнес? 25 пытанняў, якія прынясуць яснасць

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Каб пачаць уласны бізнес, вам трэба нешта большае, чым проста мара. Вядома, усё пачынаецца з мары, але яснае разуменне, што вам патрэбна на самой справе, дапаможа дасягнуць поспеху ў якасці новаспечанага ўладальніка бізнесу.

Па статыстыцы, многім прадпрыемствам спачатку нялёгка ўстаць на ногі. Паводле дадзеных Упраўлення па справах малога бізнесу (ЗША), для якога служыць крыніцай агенцтва Дэпартамента працы ЗША, каля трэці бізнесаў пацерпіць няўдачу ў першыя два гады існавання. І гэта лічба будзе расці на працягу першых дзесяці гадоў існавання новых прадпрыемстваў, як заяўляе Упраўленне па справах малога бізнесу (ЗША):

Прыкладна палова новых устаноў вытрымлівае пяць гадоў і больш, і прыкладна трэць вытрымлівае дзесяць гадоў і больш.

Добра, статыстыка можа быць зусім бязрадаснай, сцвярджаючы, што першыя гады для любога бізнесу - гэта барацьба за існаванне, але гэта не павінна вас адпужваць.

Наадварот, гэтая статыстыка павінна заахвоціць вас задаваць сабе цяжкія пытанні, каб вы маглі прыняць узважанае рашэнне, ці пара вам адкрыць уласны бізнес і ці ёсць у вас усё неабходнае для поспеху вашага распачынання. Калі вы ведаеце, з чым сутыкнецеся як новы ўладальнік бізнесу, вашы шанцы на поспех рэзка ўзрастаюць.

Уласны бізнес прыносіць шмат карысці:

  • вы ні ад каго не залежыце
  • вы сам сабе гаспадар 
  • вы самі ствараеце сабе расклад 
  • вы самі ў адказе за рост свайго прадпрыемства і за свой прыбытак

Гэта акупляе стварэнне бізнесу.

Але ці гатовыя да гэтага вы? Ці ёсць у вас адпаведны склад розуму, рэсурсы і ўменні, неабходныя для адкрыцця бізнесу? Выгада ад пабудовы паспяховага бізнесу відавочная, але што зробіць ваш бізнес шчасным у той час, калі столькі прадпрыемстваў не могуць дамагчыся поспеху на рынку?

Я прапаную 25 пытанняў, якія варта задаць сабе ў самым пачатку, каб добра падрыхтавацца да адкрыцця бізнесу і зрабіць неабходныя крокі, якія дапамогуць забяспечыць вам поспех. 

Time to Start Your Own Business
Ці пара вам пачынаць уласны бізнес? 

1. Ці можаце вы дазволіць сабе рызыкаваць? 

Давайце вось што ўдакладнім адразу: пачынаць свой бізнес рызыкоўна. Рызыкоўна звольніцца з працы, адмовіцца ад рэгулярнай зарплаты, паспрабаваць заняцца чымсьці без гарантыі поспеху.

Калі ў вас ёсць зберажэнні ў банку, ад вас ніхто не залежыць і вы халасты ці не замужам, то ў гэтым выпадку абгрунтаваная рызыка можа апынуцца сапраўднай прыгодай. Калі ж у вас ёсць сям'я, якая залежыць ад вас, у вас іншыя фактары рызыкі, хаця думка адкрыць паспяховы бізнес усё яшчэ мае права на жыццё. У любым выпадку, вы павінны пераканацца, што ўзважылі ўсе «за» і «супраць» у самым пачатку.

Наш артыкул дапаможа вызначыць, ці варта вам рызыкаваць, і дапаможа прыняць правільнае рашэнне: 

2. Ці дастаткова вы незалежныя? 

Адкрыццё бізнесу азначае, што вы будзеце гаспадаром самому сабе. Зразумела, гэта прыносіць пачуццё свабоды, але яшчэ і неабходнасць быць самадастатковым. Задайце сабе выцверажальнае пытанне: ці здольныя вы самастойна і ўпэўнена прымаць рашэнні, не маючы больш нікога, хто б за іх паручыўся?

Калі вы лічыце, што можаце давяраць сваёй інтуіцыі, не баіцеся адмоў і не баіцеся часам быць несправядлівым, адкрыццё бізнесу можа быць для вас выдатным рашэннем. 

3. Ці захапляе вас уласны тавар або паслуга?

Ці сапраўды вы верыце, што ваш тавар або паслуга будзе карыстацца вялікім попытам на рынку, і ніхто да вас яшчэ да гэтага не дадумаўся? Адметная рыса прадпрымальніка - валодаць бліскучым, творчым бачаннем таго, чаго прагне рынак.

Калі вам ясна, што ваш тавар або паслуга стане прадметам вялікага попыту, магчыма, вам пара адкрываць уласны бізнес.

4. Вы ненавідзіце сваю працу і адчуваеце, што затрымаліся на ёй? 

Напэўна, тое, як вы адчуваеце сябе на сваім працоўным месцы, - самы дакладны паказчык таго, ці варта вам адкрыць уласны бізнес. Ня трэба жыць толькі для таго, каб кожны дзень хадзіць на працу і гультаяваць там, таму што вам ненавісныя вашы абавязкі, калегі ці ваш начальнік.

Калі вам агідна ваша месца працы, магчыма, адкрыццё бізнесу стане даўно шуканым рашэннем. 

5. Ці можаце вы самі сябе арганізаваць? 

Вядзенне свайго бізнесу - гэта не шпацыр па парку, гэта праца, якая патрабуе арганізаванасці і працаздольнасці, нават калі вы пачынаеце як уладальнік малога бізнесу, будучы адзіным работнікам.

Калі вы ведаеце, што вам лёгка сябе арганізаваць, умееце вызначаць прыярытэтнасць задач і цудоўна кіраваць сваім часам, магчыма, вам варта стаць прадпрымальнікам.

Наша кіраўніцтва па прадуктыўнасці дапаможа вам пачаць рухацца ў правільным кірунку: 

6. Ці існуе застой у вашай рабочай галіне? 

Ці акрыяла ваша галіна ад велізарнага эканамічнага спаду, чые наступствы мы ўсё яшчэ адчуваем?

Калі вы не можаце знайсці працу, таму што эканоміка ў вашай сферы дзейнасці цяпер стаіць на месцы (ці вы вымушаныя пагадзіцца на пасаду, за якую менш плацяць, нягледзячы на сваю больш высокую кваліфікацыю), верагодна, вы захочаце старанна заняцца ўласным бізнесам.

7. Вам падабаецца разважаць і складаць планы?

Прадпрымальнікі і ўсе, хто хоча працаваць на сябе, любяць разважаць. Гэта праўда жыцця, таму што для адкрыцця бізнесу патрабуецца стварэнне стратэгіі, творчы падыход і планаванне.

Калі вы нарэшце вырашылі ажыццявіць свае славалюбівыя думкі і планы, магчыма, вам пара перапыніць штодзённую пацучыную гонку і адкрыць свой бізнес. 

8. Ці можаце вы вызваліць дастаткова часу?

Адкрыццё свайго бізнесу патрабуе многа аддачы, калі вам сапраўды хочацца дасягнуцб поспеху! Уявіце, што гэта шлюб, толькі вы павінны быць яшчэ больш адданы. Каб атрымаць поспех у першыя некалькі гадоў, вам трэба будзе працаваць па 12 гадзін у дзень і больш, і гэта не самае лепшае рашэнне, калі ў вас ёсць сям'я або абавязкі.

Тым не менш, калі вам здаецца, што вы зможаце перабудаваць свой расклад так, каб вызваліць дастаткова часу на сваё пачынанне, тады вы зможаце весці бізнес.

9. Ці хочаце вы дапамагчы людзям? 

Адкрыццё свайго бізнесу - гэта збольшага шчырае жаданне дапамагчы людзям. Тавар або паслуга, якія вы збіраецеся прадставіць на рынку, дапамогуць вырашыць чыюсьці праблему. Так што ў вядзенні бізнесу безумоўна ёсць складнік самааддачы.

Калі падобнае бескарыслівае жаданне зможа ўтрымаць вас на плаву, нягледзячы на ўздымы і спады ў бізнесе, магчыма, вы гатовыя да гэтага распачынання. 

10. Ці ўмееце вы весці перамовы? 

Важкая рыса ўладальнікаў бізнесу - уменне весці перамовы. У прыватнасці, як ўладальніку стартапа, вам трэба будзе весці перамовы пра ўсё, будуць гэта цэны, пагадненні або арэнда, калі ў вашага бізнесу будзе фізічнае месцазнаходжанне.

Калі вы ўжо ўмееце гандлявацца і знаходзіць кампраміс, вам пара адкрываць свой бізнес. 

11. Ці ўмееце вы пераканаць? 

Асваенне мастацтва перакананняў - гэта ключ да вядзення бізнесу, таму што вам давядзецца пераконваць кіраўнікоў, пакупнікоў, партнёраў ў бізнесе і іншых работнікаў сектара, у якім ваш тавар або паслуга вырашае істотную праблему. Тут маюцца на ўвазе міжасобныя зносіны, сустрэчы і, магчыма, нават выпадковыя публічныя выступы на мерапрыемствах і паказах.

Калі вы можаце пераканаць іншых глядзець на рэчы вашымі вачыма, падумайце аб адкрыцці ўласнага бізнесу. 

12. Ці ёсць у вас творчая жылка? 

Адкрыццё бізнесу патрабуе творчага падыходу. Калі вы адкрываеце студыю або творчае агенцтва, памнажайце ў два разы. Занадта шматлікім вядома, што гэта такое - знаходзіцца ў офісным асяроддзі, дзе вашыя творчыя ідэі недаацэньваюць ці проста адхіляюць.

Калі ў вас ёсць творчы пачатак, неабходны для адкрыцця бізнесу, для мацнейшага натхнення прачытайце наша кіраўніцтва па працы ў творчай сферы: 

13. Які характар дзейнасці ў вашай фірмы? 

У бізнесе шмат чаго залежыць ад брэндынгу. Калі вы не пакажаце ясна і выразна, хто вы і які тавар ці паслугу прапануеце, вам будзе складана вылучыцца на рынку. Разумеючы жа, які ў вас тып бізнесу (агенцкі, творчы, стартап, іншы), вы будзеце значна бліжэй да стварэння паспяховага брэнда.

Каб сапраўды вызначыць, які бізнес вы б хацелі мець, прачытайце наша кіраўніцтва пра тое, як спрасціць свае бізнес-ідэі: 

14. Якая ваша мэтавая аўдыторыя? 

Уменне вызначыць, каму вы будзеце прадаваць свой тавар ці паслугу, мае вырашальнае значэнне для поспеху ў бізнесе. Ваш тавар або паслуга будзе вырашаць праблему канкрэтнай групы людзей, і, разумеючы гэта, вы зможаце больш эфектыўна прасоўваць свой тавар.

Калі вы імкнецеся атрымаць поспех у гэтым, паглядзіце нашае кіраўніцтва па продажах мэтавай аўдыторыі: 

15. Што ўяўляе сябой ваш тавар або паслуга? 

Калі вы ўжо ведаеце, які тып бізнесу вы хочаце адкрыць і якую праблему вы хочаце вырашыць, вам будзе прасцей зразумець, як будзе выглядаць ваш тавар або паслуга. Вы хочаце прадастаўляць крэатыўныя паслугі? Вы хочаце мець студыю дызайну і распрацоўкі?

Калі вы сапраўды ведаеце характар свайго тавару ці паслугі, вы можаце пачынаць бізнес з большай упэўненасцю. 

16. Якая ваша унікальная гандлёвая прапанова?

Любы бізнес павінны мець унікальную гандлёвую прапанову, якая паказвае, чым ён адрозніваецца ад канкурэнтаў. Вам трэба прадэманстраваць, што прапануе пакупнікам ваш брэнд, тавар або паслуга з таго, што больш ніхто на рынку прапанаваць не можа.

Калі вы здольныя выразна растлумачыць, чым ваша прадпрыемства адрозніваецца ад многіх іншых у вашай сферы, у вас ужо ёсць перавага пры адкрыцці ўласнага бізнесу.

17. Адкуль вы будзеце весці бізнес? 

У нашыя дні малым бізнесам можна лёгка кіраваць з дому, калі вы, напрыклад, займаецеся вэб-дызайнам. Вам трэба выразна высветліць структуру свайго бізнесу і вырашыць, ці можаце вы весці бізнес з хаты або яму трэба фізічны прастор.

Калі вы схіляецеся да працы на хаце, вам можа быць карысны наш артыкул пра тое, як стаць фрылансерам ў сферы вэб-дызайну:

18. Ці патрэбныя вам наёмныя работнікі? 

У самым пачатку, калі вы адкрываеце малы бізнес, неабходна берагчы грошы і імкнуцца ўсё рабіць самому. Тым не менш, калі ваш бізнес становіцца прыбытковым, вы можаце ўсвядоміць, што дэлегаванне абавязкаў робіць вас вальней і дазваляе больш эфектыўна кіраваць бізнесам. Тады даволі разумна будзе падумаць пра найманне супрацоўнікаў, калі вы можаце сабе гэта дазволіць.

Магчыма, вы ўжо гатовыя кіраваць уласным бізнесам, калі ў вас ёсць дакладнае ўяўленне аб тым, якія абавязкі вы здольныя выконваць самастойна. 

19. Якія выдаткі ў вашага стартапа? 

Разуменне, колькі грошай вам трэба ўкласці ў сваё пачынанне, дапаможа вам скласці план яго ўстойлівага развіцця. У вас не будзе звычайных накладных расходаў, калі вы будзеце весці бізнес анлайн або займацца працай на хаце, але вам усё ж трэба будзе плаціць за Інтэрнэт і любое абсталяванне (кампутар, прынтэр, інш.).

Вы зможаце пачаць бізнес з большай упэўненасцю, калі ў вас будзе разбіўка бягучых выдаткаў. 

20. У вас ёсць бізнес-план? 

Ваш бізнес-план - гэта тое, як вы бачыце свой бізнес. Гэты дакумент у асноўным вызначае агульны курс развіцця, пашырэння і росквіту вашага бізнесу на працягу некалькіх наступных гадоў.

Паглядзіце наша кіраўніцтва аб тым, як скласці і напісаць бізнес-план:

21. Якая прававая структура ў вашага бізнесу? 

Калі вы прадпрымальнік-адзіночка, усё даволі проста: вы - аднаасобны ўладальнік бізнесу. Але што калі раптам вы вырашылі наняць некалькі работнікаў? Вельмі важна разумець розніцу паміж тыпамі прадпрыемстваў, каб ведаць, што вы маеце права і не маеце права рабіць.

Вы на крок бліжэй да валодання бізнесам, калі вы ўжо ведаеце, якая прававая структура падыдзе вашаму прадпрыемству. Даведайцеся пра гэта больш з нашага артыкула: 

22. Ці трэба страхаваць свой бізнес? 

Розным тыпам бізнесу патрэбныя розныя тыпы страхавання. Напрыклад, вам спатрэбіцца страхоўка, калі вы збіраецеся рабіць паслугі ў кагосьці на хаце (электрыкі, рознарабочыя, інш.). Калі ў вас крэатыўнае агенцтва, то страхоўка не абавязковая.

Каб зразумець розніцу паміж відамі страхавання і вызначыць, ці неабходна гэта вам, прачытайце наша кіраўніцтва пра страхаванне як абарону свайго бізнесу: 

23. Хто вашы канкурэнты?

Асноўнае значэнне ў распрацоўцы бізнес-стратэгіі займае вызначэнне канкурэнтаў у вашай вобласці. Гэта дапаможа спланаваць рэкламную кампанію і вырашыць, куды накіраваць рэкламны бюджэт. Акрамя таго, вы можаце чамусьці ў іх навучыцца.

Калі вы ведаеце, хто вашыя канкурэнты, у вас ёсць перавага ў пабудове бізнесу. 

24. Як вы будзеце рэкламаваць свой бізнес?

Рэклама - неад'емны складнік поспеху ў бізнесе. Вам неабходна распаўсюдзіць інфармацыю пра яго, і для гэтага патрэбна эфектыўная рэкламная стратэгія. Каб ваша рэклама аказвала належны ўплыў на людзей, вам трэба асвоіць прынцыпы пераканання, дэфіцыту і тэрміновасці.

Наш урок раскажа пра эканамічныя і эфектыўныя спосабы рэкламаваць бізнес:

25. Як вы будзеце кіраваць сваім бізнесам? 

Весці бізнес даволі нялёгка, і таму неабходна распрацаваць план эфектыўнага кіравання працэсамі. У вас ёсць вопыт у кіраванні прадпрыемствам або арганізацыяй? Калі няма, вам будзе патрэбна цяжка працаваць і прыйдзецца вучыцца на ляту. Паслабцеся, вы даведаецеся пра многія рэчы ў працэсе працы.

Калі вы разбіраецеся ў асновах - складанні бюджэту, забеспячэнні якаснага абслугоўвання кліентам, удасканаленні выдаткаў, - магчыма, вы ўжо гатовыя пачаць уласны бізнес. 

Што рабіць пасля таго, як вы адказалі на гэтыя пытанні 

Гэтыя цяжкія, выцверажальныя пытанні неабходна задаць сабе перад тым як вырашыць адкрыць уласны бізнес. Яны дазволяць вам быць сумленным самім з сабой і мець уяўленне аб тым, што ад вас патрабуецца, калі вы возьмеце на сябе адказнасць адкрыць бізнес.

Каб даведацца, што рабіць далей, паглядзіце наша падрабязнае кіраўніцтва па адкрыцці бізнесу: 

Калі вы з упэўненасцю і веданнем справы змаглі адказаць на большасць пытанняў, вам пара прыняць лёсавызначальнае рашэнне: ўступайце ў шэрагі тых, хто ўжо адкрыў свой бізнес, і праверце, ці зможаце вы прывесці яго да поспеху.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.