Unlimited WordPress themes, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Resumes
Business

Як пазначыць адукацыю ў рэзюмэ (з добрымі прыкладамі)

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called How to Create a Great Resume (Ultimate Guide).
How to Effectively List Professional Skills on Your Resume
How to Best Use Resume Action Words (+117 Powerful Verbs)

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Для многіх прэтэндэнтаў раздзел адукацыі з'яўляецца самай лёгкай часткай пры напісанні рэзюмэ. Яны проста пералічваюць назвы школ, дыплом і дату заканчэння. Проста.

Аднак гэта не заўсёды так проста. Напрыклад, што вы напішаце, калі вы змянілі ВНУ тры разы, перш чым атрымаць бакалаўра? Як вы пералічыце вашу адукацыю ў каледжы, калі вы ўсё яшчэ працуеце над дыпломам? Што рабіць, калі вы пакінулі MBA?

List education on your resume
Як вы будзеце пералічваць вашу адукацыю ў рэзюмэ? (графічная крыніца)

Гэты ўрок адказвае на гэтыя пытанні і ўсё астатняе, звязанае з пералікам адукацыі ў рэзюмэ.

Давайце пачнем з асноў:

Напісанне раздзела адукацыі ў рэзюмэ (5 ключавых момантаў) 

Ніжэй прыведзеныя агульныя рэкамендацыі, якія варта выконваць пры пералічэнні адукацыі ў рэзюмэ: 

  1. Заўсёды ўказвайце наступную інфармацыю: атрыманы дыплом, спецыяльнасць, назва вашага ВНУ, яго месцазнаходжанне і год заканчэння.
  2. Пачніце з вышэйшай адукацыі па прафесіі, на якой вы працуеце.
  3. Пералічыце ўсе іншыя дыпломы ў зваротным храналагічным парадку.
  4. Выдаліце сярэднюю адукацыю, калі вы ўжо скончылі каледж.
  5. Выдаліце дату заканчэння, калі гэта было больш за пяць гадоў таму.

Зразумела, гэтыя рэкамендацыі не прымяняюцца да ўсіх сітуацый. Я абмяркую ўсё гэта больш падрабязна ў наступных раздзелах: 

Дзе пазначыць адукацыю ў вашым рэзюмэ 

Калі вы ўсё ещë ў сярэдняй школе 

Пералічыце вашу адукацыю зверху ў першай трэці вашага рэзюмэ, адразу пасля агляду вашых навыкаў. Дазвольце адукацыі падняць вам цану, нават калі ў вас ужо ёсць вопыт працы.

Калі вы ў каледжы або толькі скончылі школу 

На гэтым этапе, у вас, магчыма, больш грамат, звязаных з вашай мэтавай працай, як у студэнта, чым як у спецыяліста.

Таму, калі ў вас не было працы, праекта або валанцёрскай працы, звязанай з той пазіцыяй, на якую вы прэтэндуеце, змясціце вашу адукацыю да пачатку раздзела пра працу.

Вы можаце сцвярджаць, што, у першую чаргу, лепш пералічыць выпадковую і часовую працу, якая ў вас была. Магчыма, вы думаеце, што гэтыя запісы пра працу паказваюць, што вы працаздольныя і, па меншай меры, ведаеце, як зарабляць грошы на жыццё.

Магчыма, некаторыя наймальнікі могуць улічыць гэты факт.

Але што калі яны не будуць чытаць далей, чым назва вашай працы, напрыклад: «афіцыянт», «касір» або «кофевар»? Любыя кваліфікацыйныя заслугі, якія вы паказалі ніжэй пасад, будуць таксама праігнараваныя. Нават калі гэтыя навыкі звязаныя з працай, на якую вы прэтэндуеце.

Пакуль што пералічыце адукацыю перад працай. Проста падумайце, што гэта ваш першы крок да пераканання працадаўцаў у тым, што ў вас ёсць кваліфікацыя, у якой яны маюць патрэбу.

Калі вы ўжо працуеце па прафесіі 

На гэтым этапе працадаўцы надаюць менш увагі сярэдняму балу і курсавой рабоце вопытных кандыдатаў, у адрозненне а тых, што толькі скончылі навучанне. З-за гэтага іх прафесійны вопыт паказаны пасля гісторыі працы альбо ў ніжняй частцы рэзюмэ, адразу пасля раздзелу навыкаў.

Як пазначыць адукацыю ў рэзюмэ (з прыкладамі) 

1. Сярэдняя школа 

Ніжэй ёсць розныя прыклады раздзелаў адукацыі ў рэзюмэ, у залежнасці ад таго, на якім этапе сярэдняй адукацыі вы знаходзіцеся.

Прыклады для сярэдняй школы 

Калі сярэдняя школа з'яўляецца вашым самым высокім узроўнем адукацыі, вы павінныя пералічыць яе наступным чынам: 

«Заходняя сярэдняя школа, Балтымор, штат Мэрыленд
Скончыў у 2008 годзе» 

А калі вы ўсё яшчэ вучыцеся ў школе, проста змяніце другі радок, каб яно выглядала так: 

«Заходняя сярэдняя школа, Балтымор, штат Мэрыленд 
Закончу ў 2018» 

Калі вы не скончылі сярэднюю школу: 

Пазначце назву вашай школы і яе месцазнаходжанне, а затым гады, якія вы ў ёй правялі.

«Сярэдняя школа Эдмандсана-Вэстсайда, Балтымор, Мэрыленд 
Наведваў школу з 2006 па 2009 гады» 

Калі вы здалі ЕГЭ 

Некаторыя людзі, якія не скончылі навучанне ў сярэдняй школе, замест гэтага здалі экзамен аб агульнай адукацыі (ЕГЭ).

Калі гэта вы, пазначце ўстанову, у якой вы прайшлі тэст, а затым інфармацыю пра вашу школу.

«ЕГЭ як аналаг атэстата аб заканчэнні сярэдняй школы 
Цэнтр Адукацыі для дарослых Рычленд, 2012г. 
Сярэдняя школа Спрынг-Вэлі, Калумбія, Паўднёвая Караліна 
Наведваў з 2008 па 2010 гады» 

Прафесійнае вучылішча (тэхнікум) 

Калі вы вывучалі прафесію пасля заканчэння сярэдняй школы, вы можаце пералічыць яе ў дадатак да сярэдняй адукацыі, калі яна звязаная з працай, на якую вы нацэленыя.

Вось прыклад: 

«Школа Дорсэй, Мэдысан Хайтс, Мічыган 
Тэхнік па АПК, 2008г. 
Сярэдняя школа Портэдж Цэнтрал, Портэдж, Мічыган 
Скончыў 2005г.» 

2. Пакуль не бакалаўр 

Ніжэй прыведзеныя розныя спосабы пералічыць вышэйшую адукацыю ў вашым рэзюмэ.

Выпускнік каледжа 

«Бакалаўр навукі ў галіне электратэхнікі, 2010г. 
Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Кембрыдж, Масачусец» 

Вы таксама можаце напісаць вашу спецыяльнасць у расшыфраваным выглядзе, а не абрэвіятуру: 

«Бакалаўр мастацтваў англійскай мовы, 2012г. 
UCLA, Лос-Анджэлес, Каліфорнія» 

Пакуль яшчэ ва ўніверсітэце

Калі вы ўсё яшчэ вучыцеся, проста змясціце «у цяперашні час» побач з курсам, які вы праходзіце.

«Бакалаўр навук у матэматыцы, у цяперашні час 
Універсітэт Пенсільваніі, Філадэльфія, Пенсільванія» 

Вы таксама можаце напісаць «чакаецца», а затым чаканую дату вашага заканчэння.

«Б.Н. у эканоміцы, чакаецца ў 2015 годзе
Нью-Йоркскі універсітэт» 

Няскончаная адукацыя 

Не ўсе, хто наведвае універсітэт, завяршаюць яго па якой-небудзь прычыне. У гэтым няма нічога страшнага, таму не дазваляйце вашай адукацыі прайсці марна, выключаючы яе з вашага рэзюмэ.

Пазначце назву вашага універсітэта, затым пакажыце даты пачатку і заканчэння так, каб стала ясна, што вы яго больш не наведваеце. Затым напішыце, колькі залікаў у вас было па абраным вамі кірунку. Змясціце вашу сярэднюю адукацыю пасля гэтага. 

«Гарвардскі універсітэт, Кембрыдж, Масачусец 
2008-2009гг.: Здадзена 32 залікі па кірунку Бакалаўр навук у адукацыі» 
Сярэдняя школа J.P Stevens, 2007г. 
Эдысан, Нью-Джэрсі» 

3. Аспірант 

Вучоная ступень у вашай вобласці павысіць ваш аўтарытэт у якасці кандыдата. Вось чаму яна павінна быць указаная перад бакалаўрыятам.

Прыклад ніжэй робіць уражанне для кандыдата ў ІТ-сектары.

«Магістр ў галіне кампутарных навук, 2017г.
UCLA 
Бакалаўр у галіне камп'ютэрных навук, 
Мічыганскі дзяржаўны універсітэт, 2010г.»

Вы можаце пералічыць дадатковую ступень, не звязаную з вашым напрамкам работы, таму будзе лепш пазначыць яе пасля бакалаўрыяту, калі яна не звязана з вашай бягучай пазіцыяй.

Напрыклад, калі вы працуеце ў ІТ-сектары, ступень магістра ў галіне паліталогіі не мае значэння, за выключэннем, магчыма, навыкаў, якія вы атрымліваеце падчас напісання дыплома. Каб уключыць гэтую інфармацыю ў ваша рэзюмэ, вылучыце любую курсавую работу, якая можа быць карысная для вашай працы.

«Бакалаўр ў галіне камп'ютэрных навук,
Мічыганскі дзяржаўны універсітэт, 2010г."
Магістр ў галіне палітычных навук, 2016г. 
Курсавая работа: Мадэлі і метады, даследаванні бяспекі» 

Гэтая парада не прымяняецца да ўсіх, бо ўсё залежыць ад вашага кар'ернага плана. Напрыклад, ступень майстра ў галіне бізнес-адміністравання будзе карысная ў дачыненні да многіх кіруючых пазіцый.

Няскончаная вышэйшая адукацыя 

Стратэгія тут аналагічная стратэгіі, якая выкарыстоўваецца са ступенямі бакалаўрыяту. Пакажыце чаканую дату заканчэння, калі засталося яшчэ шмат курсавых работ, перш чым вы скончыце навучанне.

«Магістр прыродазнаўчых навук, закончу ў 2016 годзе» 
Гарвардскі універсітэт, Кембрыдж, Масачусец» 

Але калі вы скончылі ўсё, акрамя дыплому, можаце напісаць «усё, акрамя дыплому", пасля вашай праграмы па заканчэнні навучання. Аднак, будзьце асцярожныя, ёсць змешаныя думкі пра гэта.

«Магістр біялогіі 
Усё, акрамя дыплому, 2014г. 
Гарадскі каледж Нью-Ёрка» 

Ступень бакалаўра заўсёды павінна быць указаная пасля дыпломных работ.

Спыненне навучання ў аспірантуры або магістратуры 

Вы па-ранейшаму можаце паказаць ступень магістра або доктара ў рэзюмэ, нават калі вы яе не скончылі або цалкам закінулі праграму навучання.

Каб пазбегнуць блытаніны, вы можаце пералічыць гэта ў асобным раздзеле «Даследчая праца» або «Прафесійная адукацыя» замест таго, каб пералічваць гэта разам з іншымі вашымі навучальнымі дасягненнямі.

Напішыце колькасць курсаў, пройдзеных па прадмеце, назва ўстановы і даты, у якія вы там вучыліся.

«15 залікаў па прыкладной матэматыцы 
Універсітэт штата Мэрыленд, 2008-2009гг.»

У гэтым прыкладзе паказана, як вы можаце пералічыць ступень магістра ў "Прыкладной матэматыцы і статыстыцы навуковых вылічэнняў", калі б вы зрабілі толькі частку курсавой работы (г.зн. Прыкладная матэматыка)

Вы таксама можаце паказаць гэта ўсё ў адным радку, каб пазбегнуць указання колькасці скончаных курсаў і няпоўнай вышэйшай адукацыі.

«Паслядыпломная курсавая работа па прыкладной матэматыцы, Універсітэт штата Мэрыленд, ЗША, 2008-2009 гады» 

4. Сертыфікацыя 

Некаторыя заяўнікі могуць не мець фармальнай адукацыі, неабходнай для працы. Але яны кампенсавалі гэта сертыфікатамі, курсамі, семінарамі і навучальнымі мерапрыемствамі. Прафесійнае навучанне і адукацыю, якую вы атрымліваеце зараз, можна пералічыць у раздзеле адукацыі рэзюмэ або ў асобным раздзеле «Прафесійная адукацыя».

Прытрымлівайцеся наступнага фармату: 

«Назва навучальнай установы, хто праводзіць заняткі або кім праводзіцца сертыфікацыя, дата атрымання, месца знаходжання» 

Вось прыклад: 

«Сертыфікацыя па ліквідацыі непаладак у Oracle SBC, выпрабавальны цэнтр Pearson Vue, 2015, Ганконг» 

Указанне месца навучання не абавязкова, за выключэннем ліцэнзій і сертыфікатаў для канкрэтнай краіны/штата.

Калі вы не скончылі навучанне, вы можаце пералічыць яго як «у цяперашні час» або напісаць прыкладную дату завяршэння.

«Укараненне Oracle SBC ад Oracle, Таронта, (будзе завершана, Верасень 2017 г.)» 

Гэтыя шаблоны могуць надаць вашаму рэзюмэ лепшы выгляд, ці вы можаце паглядзець больш прафесійна аформленыя рэзюмэ на GraphicRiver:

Што яшчэ можна дадаць у рэзюмэ, калі ў вас няма вопыту работы

У свежых выпускнікоў без вопыту работы часам узнікаюць праблемы з запаўненнем рэзюмэ ў адну старонку. Такога не павінна быць, калі вы праяўляеце творчы падыход да таго, як вы паказваеце вашу кваліфікацыю. Буйныя шрыфты не патрэбныя.

Ніжэй прыведзеная карысная інфармацыя, якую вы можаце дадаць для павелічэння вашага рэзюмэ: 

Сярэдні баль (ужываецца не ва ўсіх краінах) 

Пералічыце сярэдні баль курсавых работ, звязаных з працай, на якую вы падаеце заяўку. Рабіце гэта толькі ў тым выпадку, калі ваш сярэдні баль не ніжэй за 3,0. 

«Бакалаўр ў эканоміцы, 2017г. 
Універсітэт Агаё, Кліўленд, Агаё 
Сярэдні баль 3,75» 

Дарэчная курсавая праца 

Вы таксама можаце пералічыць прадметы або секцыі, якія адносяцца да працы, на якую вы заяўляеце. Не ведаеце, якія прадметы актуальныя? Збярыце аб'явы па працы для пяці аналагічных пазіцый у гэтай галіне, а затым пералічыце найбольш агульныя навыкі або патрабаванні да адукацыі, якія там пералічаныя. Параўнайце гэты спіс ключавых слоў з расшыфроўкай з вашага каледжа, каб знайсці адпаведную курсавую работу.

Вось прыклад для нядаўняга выпускніка, які падае заяўку на пасаду пачатковага ўзроўню ў якасці спецыяліста ў клініцы: 

«Бакалаўр у галіне біямедыцынскай інжынерыі, 2015г. 
Паўночна-заходні ўніверсітэт, Эванстан, Ілінойс 
Адпаведная курсавая работа: колькаснае эксперыментаванне і канструкцыя, сістэмная фізіялогія, біямедыцынскія сістэмныя аналізы, біястатыстыка» 

Азнаёмцеся з гэтым кіраўніцтвам, каб атрымаць дадатковую інфармацыю пра тое, як выкарыстоўваць ключавыя словы ў вашым рэзюмэ: 

Узнагароды 

Пералічыце ўзнагароды, стыпендыі і прэміі, якія вы атрымалі падчас вучобы. Вы можаце пералічыць іх пасля вашай адукацыі, калі ёсць менш за тры рэчаў, якія трэба пералічыць.

Калі вы атрымалі больш за тры знакаў адрознення, лепш пералічыць іх у асобным раздзеле пад назвай «Узнагароды і прэміі».

Пакажыце назву ўстановы, якая падала ўзнагароду і дату, калі яна была вам прысуджана. Ніжэй прыведзены прыклад фармату: 

Прыклад рэзюмэ з універсітэта Тоўсан 

Ці яшчэ адзін варыянт: 

Прыклад рэзюмэ ад Мішэль Рыклан, сертыфікаванага прафесійнага пісьменніка рэзюмэ

Пытанні-адказы 

Што рабіць, калі вы вярнуліся да навучання, каб атрымаць новы дыплом? 

Вы змяняеце кар'еру? Калі вы атрымліваеце новую адукацыю, таму што хочаце займацца іншай працай, то важна, каб вы паказалі ваш новы дыплом у рэзюмэ. Размясціце яго наверсе папярэдняй адукацыі ў каледжы.

Калі вы змяняеце кірунак, большая частка вашага папярэдняга вопыту працы будзе лічыцца неактуальнай. Выкажам здагадку, вы хочаце перайсці ад сядзелкі да продажу страховак на жыццё або ад ІТ да кіравання рэстаранам. У гэтых выпадках большасць вашых папярэдніх кваліфікацый - адукацыя, навыкі, дасягненні - будуць недарэчы.

Вось тут справа і даходзіць да новага дыплома. Вы як выпускнік у новай вобласці, але трохі лепш. Ваша фармальная адукацыя задаволіць патрабаванні большасці працадаўцаў, а пераходныя навыкі падымуць вашу кваліфікацыю яшчэ вышэй, таму вы не будзеце ўспрымацца як поўны пачатковец.

Што калі ваш дыплом не звязаны з працай?

Я ведаю кагосьці з дыпломам у галіне дызайну, хто цяпер працуе агентам па страхаванні жыцця, яшчэ я ведаю таго, хто сканчаў на сядзелку і хто шмат гадоў працаваў у сферы ІТ, перш чым стаць агентам па нерухомасці. Такое адбываецца часцей, чым вы можаце падумаць, таму не дазваляйце гэтаму замінаць вам вашай мары.

Ніжэй прыведзеныя два спосабы, як паменшыць адсутнасць сапраўднай адукацыі ў той вобласці працы, на якую вы нацэленыя:

  • Пакажыце адпаведную дыпломную работу. Дапусцім, у вас ёсць дыплом па псіхалогіі, але вы хочаце працаваць у маркетынгу. Калі вы бралі прадметы па сацыяльнай псіхалогіі, камунікацыі, граматыцы і бізнесе, гэтыя прадметы паказваюць, што ў вас ёсць веды, неабходныя для працы.
  • Пералічыце прафесійныя курсы або бягучае навучанне, якое вы бераце, каб кампенсаваць адсутнасць фармальнага навучання па гэтай тэме.

Што рабіць, калі вы наведвалі некалькі школ, каб атрымаць адзін дыплом?

Пакажыце толькі тую школу, у якой вы выпусціліся або скончылі вучобу. Навучальным установам патрабуецца перанакіроўваць студэнтаў для падачы іх расшыфровак, а таксама падрабязны спіс прадметаў, якія яны скончылі ў папярэдняй школе.

Вашы навучальныя запісы будуць аб'яднаны, калі вы скончыце вучобу, таму гэта вы і павінны паказаць у сваім рэзюмэ. Калі вы пакажыце няслушную школу, вы можаце атрымаць адмоўны вынік ад папярэдняй праверкі ў працадаўца.

Адзін бок медаля 

Наяўнасць навучання ў каледжы больш не гарантуе вам працу. Тым не менш, вышэйшая адукацыя з'яўляецца адным з патрабаванняў для высокааплатнай працы. Такім чынам, вы павінныя навучыцца пералічваць адукацыю ў рэзюмэ такім чынам, каб апісаць сябе як кваліфікаванага і дасведчанага прафесіянала, а не проста студэнта, які выконваў мінімум работ.

Зараз, калі вы скончылі пералічэнне адукацыі ў рэзюмэ, чаму б не палепшыць іншыя часткі вашага рэзюмэ? 

Праглядзіце нашы прафесійныя шаблоны рэзюмэ на GraphicRiver, каб знайсці выдатны дызайн рэзюмэ. Акрамя таго, даведайцеся больш пра тое, як зрабіць выдатнае рэзюмэ з нашай усёабдымнай серыі. Існуе некалькі стратэгій рэзюмэ, якія карысна асвоіць для пошуку працы вашай мары.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.