Unlimited PowerPoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Marketing

30 эканомных ідэй маркетынгу для вашай новай кампаніі малога бізнесу

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Ці кідае вас у халодны пот пры слове "маркетынг", і вы бачыце, як грошы выцякаюць з банкаўскага рахунку вашай кампаніі ў чорную дзірку?  Вы чуеце звон грошай! I ўвесь ваш бюджэт толькі што выпарыўся ў імгненне вока!

Думаю, вам варта працягваць чытаць!  Таму што маркетынгу ў малым бізнесе няма патрэбы быць дарагім.

Наступныя ідэі для маркетынгу ў малым бізнесе дапамогуць вам (зноўку) адчуць любоў да маркетынгу і пакажуць, як дапамагчы вам паказаць сябе аўдыторыі, якой не трываецца даведацца пра такую кампанію, як ваша!

Вялікія кампаніі і буйныя карпарацыі могуць не задумваючыся рабіць ўліванні з сотняў, нават тысяч даляраў у маркетынг свайго брэнда новым спажыўцам, але гэта не значыць, што вы, уладальнік невялікай кампаніі, павінны рабіць тое ж самае, каб не выйсці з бізнесу.

У рэчаіснасці існуе так шмат бясплатных і недарагіх спосабаў рэкламаваць вашу кампанію, што вы напэўна не зможаце прымяніць іх усе адразу.  Але ў гэтым няма нічога страшнага.

Азнаёмцеся з гэтым падрабязным кіраўнiцтвам па маркетынгавых ідэях для малых кампаній, адзначце ў спісе тыя, што вы ўжо скарысталi, і вылучыце тыя, якія вас больш за ўсё зацікавілі. Затым завузьце свой спіс да 3-5 ідэй, якія вы можаце ўжыць ужо сёння.

Marketing ideas for your small business
Ідэі для маркетынгу малога бізнесу

Каб палегчыць вам працу, гэтае кіраўнiцтва падзеленае на шэсць асноўных абласцей маркетынгу, якімі вы можаце заняцца:

  • Кантэнт-маркетынг
  • Маркетынг з дапамогай рассыланняў
  • Маркетынг у сацсетках
  • Лакальны маркетынг 
  • Маркетынг з дапамогай пошукавай аптымізацыі (SEO)
  • Сеткавы маркетынг

Калі вы не ўпэўненыя, з чаго пачаць, абярыце вобласць, якая здаецца вам найбольш даступнай, і пачніце ўжываць парады для яе на практыцы.  Але, што б вы ні абралі, памятайце: самая важная частка гэтай дапамогі - гэта заахвоціць вас да дзеяння!

Таму давайце пагрузімся ў наш спіс з 30 маркетынгавых ідэй для малога бізнесу.

Прыцягвайце новых кліентаў з дапамогай узрушаючага кантэнт-маркетынгу

Карысная інфармацыя, прадстаўленая любым спосабам, у любой форме - гэта сучасная версія вітрыны для бізнесу - як буйнога, так і малога.  Асабліва для малых кампаній кантэнт-маркетынг становіцца адным з самых лепшых, лёгкіх і найбольш эканамічных спосабаў прыцягнуць патэнцыйных кліентаў з усяго свету.  Калі вы цалкам не знаёмыя з ідэяй кантэнт-маркетынгу, азнаёмцеся з гэтым урокам для пачаткоўцаў, які тлумачыць, што такое кантэнт-маркетынг, і як ён працуе:

Калі вы ўжо знаёмыя з асновамі, давайце разгледзім некалькі ідэй кантэнт-маркетынгу, якія могуць спатрэбіцца ў вашым бізнесе:

1. Карысныя артыкулы да блогу

Блог - адзін з самых лёгкіх спосабаў прадэманстраваць вашу кваліфікацыю і набыць новых кліентаў.  Да таго ж, вы можаце пачаць бясплатна або з мінімальнымі выдаткамі!  Усё, што вам трэба - платформа для блога, час, каб пісаць, і веданне таго, якія пытанні кліенты могуць задаць пра вашу працу і сферу бізнесу.

Паспрабуйце пісаць спісы з карыснымі парадамі, артыкулы з пакрокавымі сакрэтамі вашай індустрыі і апісаннем лепшых метадаў, або калекцыі рэсурсаў, якія дапамогуць кліентам зэканоміць час і грошы.

Калі вы не ўпэўненыя, дзе і як пачаць весці блог, наступны ўрок прадаставіць вам усю неабходную інфармацыю:

Вам таксама можа спатрэбіцца прафесійная тэма блога WordPress, каб пачаць блог з выдатным дызайнам.  Мы прадстаўляем вялікі выбар у гэтым артыкуле:

2. Пераканаўчыя тэматычныя даследаванні

Тэматычныя даследаванні - адзін з самых лепшых шляхоў, калі вам важна не толькі паказаць кліентам, якія паслугі вы аказваеце, але таксама прадэманстраваць вынікі, якія вы атрымлiваеце.

Тэматычныя даследаванні не абавязкова павінныя прадстаўляць сухія дадзеныя ў выглядзе фармальнай справаздачы.  Калі гэта не падыходзіць вашай індустрыі або стылю, паспрабуйце напісаць вясёлую гісторыю аб вашым супрацоўніцтве з кліентам, або аповед пра тое, як вы справіліся з нестандартным, складаным ці асабліва буйным заказам ад кліента.

Прасачыце, каб ваша даследаванне утрымлівала інфармацыю пра тое, як вы вырашылі праблемы кліента, і якіх пазітыўных вынікаў вам удалося дамагчыся, каб будучым кліентам было бачна, чаго можна ад вас чакаць.

3. Відэа-ўрокі, якія весела глядзець

Адна з самых папулярных катэгорый відэа ў інтэрнэце сёння - гэта відэа-ўрокі.  Людзі любяць вучыцца, як рабіць рэчы сваімі рукамі, таму што яны адчуваюць гонар ад уласных дасягненняў і займаюцца творчасцю.

Пачаткоўцы ў бізнесе часта стараюцца не здымаць такіх відэа з-за страху, што калі людзі ўбачаць, як яны робяць сваю працу, ніхто не захоча плаціць ім за паслугі.  Але гэта няпраўда.  Некаторыя людзі сур'ёзна настроеныя ўсё рабіць сваімі рукамі.  Пры гэтым большасць звернуцца па паслугі да вас, як толькі яны паспрабуюць нешта зрабіць самі і зразумеюць, колькі гэта адымае працы, намаганняў і таленту, каб дамагчыся такога ж выніку, як у вас.  Таму адкладзiце страхі, ўзброіцеся самай вялікай усмешкай, і пачынайце запіс!

4. Pразумелая iнфаграфіка і іншыя наглядныя дапаможнікі

Колер прыцягвае погляд. Адзін з самых прывабных спосабаў даступна выкласці інфармацыю ў інтэрнэце - з дапамогай яркай, яснай і зразумелай iнфаграфікi.  Інфаграфіку не толькі цікава і лёгка чытаць, але ёй лёгка дзяліцца, што дапаможа распаўсюдзіць у сацсетках інфармацыю пра вас і ваш бізнесе сярод значна больш шырокага кола людзей, чым вы змаглі б гэта зрабіць у адзіночку.

Калі ў вас не вельмі добра атрымлiваецца дызайн абразкоў і графікі, не турбуйцеся.  Вы лёгка зможаце стварыць уласную інфаграфіку з дапамогай гэтых узрушаючых шаблонаў з Інфаграфікай, даступных на Graphic River:

5. Перапрацуйце старыя матэрыялы

Кантэнт-маркетынг не азначае, што вам пастаянна неабходна ствараць новы матэрыял або публікаваць інфармацыю кожны дзень або тыдзень. Людзі любяць атрымліваць інфармацыю па-рознаму.  Чаму б тады не перапрацаваць існуючы матэрыял?

Вазьміце стары артыкул у блозе і перапрацуйце яго ў інфаграфіку, аўдыё ці відэа-ўрок, які прыцягне новы сегмент вашай аўдыторыі і патэнцыйных кліентаў.

6. Публікацыi анлайн або ў друкаваных выданнях

Артыкулы ва ўласным блозе дапамогуць вам дамагчыся добрых адносін са сваёй аўдыторыяй.  Але калі вы хочаце прыцягнуць новых людзей да вашай кампаніі, паспрабуйце размясціць артыкул на папулярным сайце або ў друкаваным выданні, якія маюць дачыненне да вашай індустрыі.

Правядзіце даследаванне і знайдзіце публікацыю, якая вас зацікавіць. Шукайце словы "аўтар", "гасцявая публікацыя", ці нешта падобнае, каб даведацца, як можна апублікаваць артыкул на гэтым рэсурсе, дзе яго змогуць убачыць тысячы новых людзей.

Дадатковая парада: Прапануйце бясплатныя дакументы для запампоўкі (напрыклад, спіс карысных рэсурсаў або рабочыя лісты, якія адносяцца да вашага артыкулу). Людзі могуць атрымаць іх, калі падпішуцца на вашу рассылку, а вы можаце ператварыць аднаразовага наведвальніка ў пастаяннага падпісчыка.

Прадавайце больш з дапамогай рассыланняў па электроннай пошце

Электронныя рассылкі - самы лепшы спосаб дасягнуць патэнцыйных і паўторных кліентаў з дапамогай сістэмы, якая ў ацоўвае зносіны і прыводзіць да продажаў.  Калі вы яшчэ не спрабавалі займацца маркетынгам праз рассыланнi, азнаёмцеся з наступнымі кіраўнiцтвамі, якія раскажуць вам усё пра маркетынг па электроннай пошце і пра тое, як хутка пачаць ствараць спіс падпісчыкаў.

Калі вы ўжо знаёмыя з асновамі стварэння спісаў падпісчыкаў, давайце разгледзім некалькі ідэй маркетынгу па электроннай пошце для малога бізнесу!

7. Падагравайце цікавасць і ўцягнутасць аўдыторыі

Не кожная рассылка па электроннай пошце павінная прапаноўваць вашым падпісчыкам купіць што-небудзь.  На самай справе, лепш, калі большасць паведамленняў не будуць прадаваць.  Рассылайце сваім падпісчыкам карысны кантэнт (скарыстайцеся інфармацыяй з раздзелу пра кантэнт-маркетынгу уверсе). Ён дапаможа падаграваць іх цікавасць да вашай працы і зробіць ваш брэнд прывабным.

Паспрабуйце, каб у гэтых рассыланнях былі элементы брэндынгу, каб вы запомніліся людзям, якія чытаюць вашыя цудоўныя парады.  Калі ў вас яшчэ няма стандартнага шаблону для рассыланняў, паспрабуйце адзін з гэтых папулярных шаблонаў для маркетынгу па электроннай пошце. Яны дапамогуць вам і вашаму брэнду зацвердзіцца ў якасці аўтарытэту.

Калі вам неабходны экспертны савет аб тым, як выбраць прыдатны шаблон для вашага бізнесу, прачытайце наступны артыкул, якi расказвае пра лепшыя шаблоны для кампаній па электроннай пошце:

8. Прадстаўляйце новыя тавары і паслугі

Маркетынг з дапамогай рассыланняў выдатна падыходзіць для стварэння шуміхі з нагоды новых прадуктаў і паслуг.  Вашы падпісчыкі ўжо праявілі цікавасць да вашых прапаноў, падпісаўшыся на рассыланнi. Таму паспрабуйце пратэставаць новыя паслугі, пакеты прапаноў або ідэі на гэтым спісе. Вы нават можаце прапанаваць ім асаблівую акцыю, калі яны змогуць зрабіць заказ раней за ўсіх астатніх, і гэта дапаможа павысіць прэстыж вашага прадукту і распаўсюдзіць навіны пра яго!

9. Рабіце далейшыя продажы з дапамогай эксклюзіўных прапаноў

Іншы спосаб заахвоціць вашых падпісчыкаў - рабіць ім экслюзiўныя прапановы і асаблівыя пасляпродажныя прапановы на вашыя тавары.  Калі людзі адчуваюць, што ў іх ёсць магчымасць атрымаць нешта эксклюзіўнае, да чаго ў іншых няма доступу, яны паспяшаюцца купіць гэта.

Вы таксама можаце рэкламаваць эксклюзіўныя прапановы ў сацсетках ці сярод чытачоў вашага блогу ў якасці стымулу падпісацца на вашы рассыланнi. Тады вы не толькі ганаруеце падпісчыкаў, але і адначасова павялічваеце свой спіс адрасоў!

10. Паказвайце ваш лепшы матэрыял

Не ўсе вашы падпісчыкі па электроннай пошце ведаюць пра артыкул, які вы першапачаткова апублікавалі. І не кожны ўбачыў ваш папулярны пост ці серыю матэрыялаў пасля першай публікацыі.  Ваша рассыланне - выдатны спосаб спаслацца на лепшы матэрыял у архівах сайта, прадставіць яго зноў у свежым святле і заахвоціць чытачоў знайсці адказы, якія ім патрэбныя, у вашых рэсурсах!

11. Высылайце папярэджаннi аб зняцці з продажу тавараў і паслуг

Па меры таго, як ваш малы бізнес расце, вам можа спатрэбіцца дадаваць новыя прадукты і паслугі ў асартымент, роўна як зняць з продажу тыя, што не служаць вашай аўдыторыі належным чынам.  Але вы заўсёды павінныя папярэджваць сваіх падпісчыкаў, перш чым здымеце нешта з продажу.

Стварыце кампанію па электроннай пошце, якая паведаміць вашых падпісчыкаў аб планаваных зменах і прапануе ім апошнюю магчымасць набыць гэты тавар.  Недахоп чагосьці - самы магутны фактар ​​у продажах, і вы здзівіцеся, колькі заказаў вы можаце атрымаць у апошні момант пасля такога рассылання!

Распаўсюдзьце свой уплыў з дапамогай маркетынгу ў сацсетках

Сацсеткi сталі адным з самых магутных спосабаў дасягнуць ідэальнай аўдыторыі.  Калі вы дадасце маркетынг у сацсетках ў свой бізнес-план па маркетынге, вы значна павялічыце свае продажы.

12. Знайдзіце сваю аўдыторыю на Facebook

Facebook стаў адным з самых моцных рухавікоў мэтавай рэкламы, якiя калі-небудзь існавалi.  А самае лепшае ў тым, што ў вас няма неабходнасці марнаваць вялікія сумы, каб дасягнуць сваёй аўдыторыі.

У адрозненне ад рэкламы на ТБ і велізарных білбордаў, рэклама на Facebook можа каштаваць вам усяго 1$ у дзень!  Стварайце кампаніі, каб рэкламаваць самы папулярны кантэнт (напрыклад, артыкулы ў блозе, відэа, інфаграфіку) сярод сваёй ідэальнай аўдыторыі (вы можаце абмежаваць яе па ўзросце, геаграфіі, інтарэсам і масе іншых фільтраў).  Вы можаце за невялікія грошы палепшыць свае вынікі і звярнуцца да вузкай мэтавай аўдыторыі.

13. Удзельнічайце ў жыцці вашага супольнiцтва

Пры такім мностве сацсетак немагчыма быць усюды і адразу.  І не варта.  Вам варта засяродзіць свае намаганні на тых платформах сацсетак, дзе знаходзiцца ваша аўдыторыя.

Але вы не можаце абмежавацца толькi прысутнасцю на гэтым сайце.  Вы павінныя быць актыўным.  Дзяліцеся паведамленнямі, адказвайце на каментары, стаўце "лайкі" на кантэнт іншых людзей.  Уцягнутасць у жыццё вашага супольнiцтва ў рэальным часе ў сацсетках дапаможа вам ўмацаваць зносіны з патэнцыяльнымі пакупнікамі.

Калі вы хочаце даведацца пра больш парадаў і сакрэтаў аб тым, як ператварыць сацсетку ў вуліцу з двухбаковым рухам, а не толькі асабістую рэкламу, азнаёмцеся з гэтым кіраўнiцтвам:

Калі вы хочаце навучыцца, як дамагчыся непараўнальнай і прафесійнай прысутнасці вашага бізнесу ў сацсетках і выгадна адрознівацца ад канкурэнтаў, звярніце ўвагу на гэтыя цудоўныя, зручныя ў выкарыстанні шаблоны сацсетак на Envato Market.

14. Рэкламуюйце свой кантэнт, каб пра вас даведаліся

Большасць платформаў сацсетак сёння дазваляе вам пашыраць рамкі таго, колькі чалавек убачыць ваш кантэнт.  Калі нейкі пост моцна рэзаніруе з вашай аўдыторыяй, людзi больш дзеляцца ім, ставяць "лайкі", камэнтуюць, i ёсць сэнс выдаткаваць невялікую суму на маркетынг, каб гэты пост пабачыла больш людзей, якім ён напэўна спадабаецца.

Рэклама папулярных пастоў можа вярнуць вашы інвестыцыі, бо вы прыцягнеце больш шырокую аўдыторыю да вашай кампаніі, а гэта пацягне больш продажаў.  Некалькі ключавых элементаў кантэнту могуць значна паўплываць на вынікі вашага маркетынгу.

15. Правядзіце анлайн-конкурс

Анлайн-конкурсы могуць значна павялічыць вашу аўдыторыю і прыцягнуць патэнцыйных пакупнікоў.  Калі людзі ўдзельнічаюць у конкурсе або віктарыне, яны праяўляюць цікавасць да вашых тавараў і сэрвісу, якія яны спрабуюць выйграць.  І нават калі яны не выйграюць прыз, многія, напэўна, вернуцца да вас, каб купіць, таму што цяпер яны знаёмыя з вашым бізнесам і брэндам.

А ведаеце, што яшчэ лепш?  Сёння існуе маса бясплатных або недарагiх прыкладанняў, з дапамогай якіх вы можаце наладзіць і правесці анлайн-конкурс у інтэрнэце і сацсетках.  Дастаткова правесці пошук прыкладанняў для платформы, якая цікавіць вас больш за ўсё, і вы будзеце гатовыя прыступіць да справы.  Альбо пачніце з выкарыстання гэтай табліцы для адсочвання вашага конкурсу.

Умацуйце становішча вашага брэнда з дапамогай лакальнага маркетынгу

Магчыма, вэб і з'яўляецца наймагутным гульнявым полем для бізнесу ўсіх відаў і памераў, аднак мясцовы рынак - па-ранейшаму каштоўны рэсурс для ўсіх кампаній малога бізнесу.  Калі вы навучыцеся браць на ўзбраенне бясплатны або недарагі патэнцыял там, дзе вы жывяце, вы зможаце стварыць больш моцны брэнд як анлайн, так і афлайн.

16. Раздавайце візітоўкі, ад якіх не адарваць вачэй

Візітоўкі могуць быць самай старай прыладай у арсенале бізнесмэна, але калі іх правільна зрабіць, яны могуць быць вельмі эфектыўнымі.  Замест сумных візітовак, якія звычайна сотнямі друкуюць у вялікіх карпарацыях, паспрабуйце стварыць што-небудзь крэатыўнае і вясёлае, што імгненна выдзеліць вашу кампанію на фоне астатніх, дастаткова будзе толькі аднаго погляду.  Для натхнення ў стварэнні унікальных візітовак прачытайце гэтыя артыкулы:

17. Арганізуйце бясплатнае мерапрыемства або майстар-клас

Няма лепшага спосабу заявіць пра сябе, прадэманстраваць сваю экспертызу і завесці новыя кантакты, чым арганізацыя бясплатнага мерапрыемства або майстар-класа для вашага супольнiцтва.  Пацікаўцеся ў мясцовым ДК, цi не дадуць яны памяшканне (яны могуць нават зрабіць гэта бясплатна!), або знайдзіце сацыяльны адукацыйны цэнтр, які гатовы будзе прыняць вас і ваш майстар-клас.

Дадатковая парада: прынясіце з сабой вашы выдатныя візітоўкі, каб раздаць іх удзельнікам, роўна як і спецыяльныя прома-прапановы, якімі яны могуць скарыстацца пасля падпіскі на вашы рассыланнi. Так вы будзеце адначасова выкарыстоўваць цэлы набор ідэй маркетынгу, не пускаючыся на вялікія выдаткі!

18. Удзельнiчайце або арганізуйце мясцовыя конкурсы

Анлайн-конкурсы могуць быць вельмі цікавяі, але і мясцовыя конкурсы могуць стаць эфектыўнымi, бо яны базуюцца на знаемствах унутры мясцовай супольнасці, дзе можна распаўсюдзіць вестку пра сябе.  Знайдзіце мясцовы конкурс і прапануйце вашы тавары ці паслугі ў якасці прызоў для пераможцаў.  Калі вы не можаце знайсці мясцовых конкурсаў, падумайце аб арганізацыі ўласнага. Вы можаце аб'яднаць намаганні з іншымі мясцовымі бізнесменамі і прапанаваць ім удзел у абмен на магчымасць рэкламаваць сваю кампанію сярод новых мясцовых пакупнікоў.

19. Далучыцеся да мясцовай супольнасці прадпрымальнікаў або прафесіяналаў

Лакальны маркетынг - гэта не толькі набыццё новых пакупнікоў, але таксама ўмацаванне адносін з уладальнікамі кампаній у вашай мясцовасці.  Гэтыя людзі таксама могуць дапамагчы вам развіць бізнес альбо рэкамендаваць вас сваім кліентам (калі вашы паслугі дапаўняюць адна адну), альбо прапанаваць вам падтрымку і парады па меры таго, як вы праходзіце праз паўсядзённыя выпрабаванні ў спробе падняць свой бізнес.  Пашукайце прафесійную групу або групу падтрымкі бізнесменаў, да якой вы можаце далучыцца і квітнець дзякуючы духу таварыства.

20. Прапаноўвайце бясплатныя кансультацыі

Бясплатныя кансультацыі - выдатны спосаб стаць вядомым у сваім супольнасці і ўмацаваць пазіцыі свайго бізнесу.  Вядома, вы не можаце дазволіць, каб бясплатныя кансультацыі адбіралі ўвесь ваш час.  Замест гэтага падумайце пра стратэгічныя метады, як вы можаце прапанаваць бясплатныя кансультацыі людзям або кампаніям з вялікімі сувязямі ў вашай мясцовасці.

Нацэльвайцеся на тых, хто можа рэкамендаваць вас іншым наўзамен за паслугу.  Або засяродзьцеся на дапамозе людзям, якія сапраўды маюць у ёй патрэбу і змогуць па-сапраўднаму яе ацаніць. Гэтыя людзі напэўна раскажуць усім вакол пра вас і пра тое, як вы ім дапамаглі.

Павысьце сваю бачнасць з дапамогай SEO-маркетынгу

Шырокая прысутнасць анлайн - не заўсёды добрая рэч, калі вас не бачыць патрэбная аўдыторыя.  Таму, хоць вы і хочаце павысіць прысутнасць сваёй кампаніі малога бізнесу ў сацсетках, вам таксама важна трапіць на вочы менавіта вашай ідэальнай аўдыторыі, якая будзе купляць у вас.  Лепшы спосаб дамагчыся гэтага - маркетынг з дапамогай пошукавай аптымізацыі (SEO).  Вось некалькі ідэй у працы з пошукавікамі:

21. Знайдзіце свае ключавыя словы

Калі вы пішаце артыкулы для блога, вам трэба, каб тэма адпавядала інтарэсам вашых чытачоў і прыцягнула новых зацікаўленых чытачоў.  Каб дамагчыся гэтага, вам спатрэбіцца вызначыць, якія ключавыя словы ваша аўдыторыя выкарыстоўвае ў пошуку інфармацыі анлайн.  Якія словы яны друкуюць у пошукавіку?  Якія пытанні яны задаюць?  Правядзіце невялікае даследаванне і ў напісанні артыкулаў для вашага блога абавязкова выкарыстоўвайце гэтыя словы.

22. Ня захламляйце свой кантэнт ключавымі словамі

Як бы ні былі важныя ключавыя словы для таго, каб пашукавікі змаглі знайсці і аднесці вашы артыкулы да патрэбных катэгорый, вам неабходна сачыць за тым, каб не перагрузіць свой кантэнт ключавымі словамі.  Пашукавікі становяцца ўсё больш прасунутымі ў тым, як яны "чытаюць" вэб, і яны навучыліся заварушыць на задні план кантэнт, у якім не змяшчаецца па-сапраўднаму карыснай інфармацыі.  Калі вы пачнеце захламляць свае тэксты спецыфічнымі ключавымі словамі ў спробе апынуцца на першых пазіцыях ў пошукавых сістэмах, у рэальнасці вас пакараюць і "засунуць" ваш матэрыял на апошнюю старонку.

23. Пішыце проста, зразумела і для людзей

Самы лепшы спосаб - пісаць для людзей, а не для пошукавікаў.  Калі вы ведаеце, якія менавіта пытанні турбуюць вашу аўдыторыю (мы абмяркоўвалі гэта ў разеле кантэнт-маркетынгу), і калі вы карыстаецеся падыходнымі ключавымі словамі, якія дазволяць вам апынуцца на больш высокіх пазіцыях ў пошукавіках, пішыце астатнюю частку матэрыялу для блога проста, зразумела, ва ўнікальным стылі, які будзе рэзанаваць з вашай аўдыторыяй.

Калі вы не ўпэўненыя, як пісаць артыкулы для блога, рассылання або любога іншага маркетынгавага матэрыялу ў ікальным для вас тонам, прачытайце гэтае кіраўніцтва нiжэй, яно дапаможа вам знайсці свой унікальны голас:

24. Аналізуйце свае загалоўкі

Загалоўкі могуць быць адным з самых галоўных, але і самых ігнаруемых аспектаў артыкулаў для блога і іншага анлайн-кантэнту.  Як бы ні было важна выкарыстоўваць моцныя і дарэчныя ключавыя словы ў тэксце артыкула, удвая важней выкарыстоўваць ключавыя словы ў загалоўку, таму што пошукавікі надаюць загалоўкам значна большае значэнне.

Больш за тое, людзі звычайна вырашаюць, цi хочуць яны чытаць нешта, ці не, на падставе толькі аднаго загалоўка.  Загаловак можа быць даўжынёй усяго толькі ў некалькі слоў, але на напісанне добрага загалоўка можа сысці амаль столькі ж часу, колькі на напісанне ўсяго артыкула.  Таму не спяшайцеся з імі.  Выдаткуйце досыць часу на тое, каб напісаць займальны загаловак і ўставіць у яго ключавое слова.

25. Засяродзьцеся на глыбіні, а не на шырыні

Калі вы абіраеце тэму для новага артыкула, задумайцеся пра глыбіню гэтай тэмы, а не пра тое, каб расказаць пра ўсё і адразу.  Чым больш розных ключавых слоў вы выкарыстоўваеце ў артыкуле, тым складаней будзе даць правільны рэйтынг вашаму матэрыялу ў пошукавіку.  Чым больш вы засяродзіцеся на спецыфічнай вобласці, тым больш чытачоў знойдуць ваш матэрыял.

Дайце вашаму бізнесу заквітнець з дапамогай ідэй сеткавага маркетынгу

Моцная сетка кантактаў прапануе адзін з самых эфектыўных спосабаў прасоўвання вашага маркетынгу.  Самае лепшае ў гэтым - наяўнасць сувязяў не варта вялікіх грошай.  Дастаткова ўключыць свой шарм, перш чым вы ўвойдзеце ў пакой, і па-сапраўднаму хацець даведацца пра людзей - і вы будзеце на правільным шляху.

26. Пачніце праграму заахвочвання кліентаў

Самы лепшы спосаб атрымаць новых кліентаў - гэта таксама самы стары сопособ атрымаць новых кліентаў: асабістыя рэкамендацыі.  Ні адзін рэкламны або маркетынгавы ход не зможа так пераканаць новых пакупнікоў у вашай надзейнасці і вопыце, як асабістыя рэкамендацыі.  Самы лепшы спосаб дапамагчы людзям казаць пра вас - з дапамогай праграмы заахвочвання кліентаў.

Прапануйце задаволеным пакупнікам зніжку за тое, што яны парэкамендуюць вас сябрам, і дайце зніжку сябрам таксама. Гэта стане дадатковым стымулам для іх звярнуцца да вас.  Калі кожны задаволены кліент прывядзе з сабой сябра - вуаля! - вы толькі што падвоілі лічбу кліентаў сваёй кампаніі.

27. Удзельнічайце ў анлайн-форумах

Анлайн-форумы - надзвычайны спосаб сустрэцца з новымі людзьмі і завесці новыя дзелавыя кантакты.  Знайдзіце форум ці папулярны блог з актыўнай аўдыторыяй і ўключыцеся ў абмеркаванне, дзяліцеся сваім меркаваннем і ведамі на папулярныя тэмы гэтага форуму.

Але будзьце асцярожныя!  Вы не павінныя рэкламаваць сябе на гэтых форумах (гэта таксама называюць спамам!)  Замест гэтага адказвайце на пытанні, дапамагайце іншым, і гэта дапаможа вам заслужыць імя і рэпутацыю эксперта ў сваёй сферы.  Якасць вашых каментароў кажа за вас, а не прамая рэклама вашага блога.

28. Наведвайце прафесійныя канферэнцыі

Удзел у бізнес-канферэнцыях дапаможа маркетынгу вашай кампаніі малога бізнесу двума спосабамі: па-першае, на гэтых канферэнцыях можна асабіста сустрэць патэнцыйных кліентаў, зрабіць на іх уражанне сваімі крэатыўнымі візітоўкамі і запрасіць зайсці на сайт вашай кампаніі.

Па-другое, большасць сустрэч на прафесійнай канферэнцыі могжа спрыяць супрацоўніцтву паміж кампаніямі.  Невядома, з кім вы можаце там сустрэцца і якія цудоўныя ідэі могуць паўстаць у выніку ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.  Нават калі вы проста будзеце мець зносіны з людзьмі на канферэнцыі (якія могуць у будучыні стаць вашымі кліентамі або партнёрамі), атрымаецца, што вы ўжо будзеце займацца эфектыўным маркетынгам для вашага бізнесу.

29. Супрацоўнiчайце з іншымі ў сумесных праектах

Маркетынг не абавязкова праводзіцца сіламі адной кампаніі.  Вы можаце значна павысіць эфектыўнасць свайго маркетынгу, калі аб'яднаеце сілы з іншымі прафесіяналамі з кампаній, чый бізнес дапаўняе ваш. Вы можаце стварыць спецыяльныя прапановы або іншыя акцыі і сумесна павялічыць сваю аўдыторыю.  Уявіце, напрыклад, калі дэвелапер і дызайнер аб'яднаюць свае намаганні.  Ці копірайтэр і маркетолаг.  Або падумайце, як ваша кампанія можа супрацоўнічаць з іншай кампаніяй на вашай вуліцы.

Калі кожны з партнёраў раскажа пра спецпрапанову сваёй аўдыторыі, у вас будзе бясплатная рэклама сярод той аўдыторыі. Вы зможаце ахапіць значна больш шырокае кола людзей, чым калі б вы рабілі гэта ў адзіночку. Больш за тое, гэтая аўдыторыя будзе гатовая купляць у вас і падпісацца на вас, бо будзе больш давяраць вам.

30. Удзельнічайце ў дабрачыннасці

Галоўная мэта любога бізнесу - вядома, зарабляць грошы, але многія з нас хочуць нечага большага і значнага ад жыцця і працы, якую мы выконваем.  Калі мы ставім сабе за мэту нешта большае, мы дапамагаем і рэкламаваць бізнес, і тварыць дабро.

Калі вы падтрымліваеце дабрачыннасць, напрыклад, удзельнічаеце ў якасці спонсара або бясплатна прапаноўваеце свае паслугі на мерапрыемстве, вы атрымліваеце бясплатную рэкламу для сваёй кампаніі ў аўдыторыі, якая мае з вамі агульныя каштоўнасці.

Калі вы не ўпэўненыя, якія каштоўнасці і прызначэнне ў вашага бізнесу, абавязкова азнаёмцеся з гэтым урокам, каб даведацца:

Цi ёсць у вас іншыя ідэі маркетынгу для малога бізнесу?

Якія з гэтых ідэй вы ўжо выкарысталі ў маркетынгавай стратэгіi для вашай кампаніі?  Якіх вынікаў вы дабіліся?

Якія з гэтых ідэй вам не трываецца пачаць ўжываць?  Як вы гэта будзеце рабіць?

А можа быць, у вас ёсць яшчэ ідэі недарагiх метадаў маркетынгу для малога бізнесу, якія мы не згадалі ў гэтым артыкуле?

Падзяліцеся з намі, і давайце дапамагаць адзін аднаму!

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.