Unlimited WordPress themes, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Resumes
Business

Як правільна запаўняць раздзел «працоўны вопыт» у сваiм рэзюмэ

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Калі прафесійная зводка з'яўляецца закускай, то вопыт працы - гэта галоўнае страва вашага рэзюмэ.

Кадравікі і менеджэры па персанале чытаюць гісторыю працы ў вашым рэзюмэ, каб праверыць, ці ёсць у вас вопыт, неабходны для вакантнай пасады. Яны таксама выкарыстоўваюць гэту справаздачу, каб параўнаць вас з іншымі кандыдатамі, і паглядзець, хто лепш за ўсё падыходзіць для іх кампаніі.

Ваша гісторыя працы паказвае патэнцыйным працадаўцам, якім менавіта супрацоўнікам вы апынецеся. Яна паказвае ім, ці станеце вы каштоўным для іх каманды, цi вы хутка звольнiцеся або проста не падыдзеце.

Are you ready to write a great resume work history section
Цi вы гатовы напісаць цудоўны раздзел гісторыі працы для вашага рэзюмэ? (графічная крыніца)

У гэтым уроку я пакажу вам, як апісаць ваш досвед працы ў рэзюмэ без перабольшання і паўтарэння апісання вашай работы. Вы даведаецеся, як лепш за ўсё адфарматаваць ваша рэзюмэ, і атрымаеце слушную параду, неабходную вам, каб паказаць сябе выдатным кандыдатам на кожным этапе вашай кар'еры.

Што ўключыць у раздзел вопыту работы ў вашым рэзюмэ

Падыход да досведу працы ў вашым рэзюмэ залежыць ад таго, як доўга вы працавалі. Спачатку мы разгледзім рэкамендацыі для выпускнікоў, затым - для маладых спецыялістаў, і потым закранем раздзел вопыту працы для кіраўнікоў.

1. Вопыт працы ў рэзюмэ для выпускнікоў

Зразумець тое, як напісаць раздзел вопыту ў рэзюмэ, з'яўляецца другой па велічыні перашкодай, з якой сутыкаюцца выпускнікі пры пошуку новай працы. Кандыдаты пачатковага ўзроўню не хочуць рабіць ўражанне, што ў iх няма практыкi, вось чаму так павабна распісваюць праўду пра летнія працы.

Засяродзьцеся на пераносным вопыце

Самы рэкамендуемы падыход для новых выпускнікоў - засяродзіцца на перадаваным вопыце. Іншы падыход - гэта выкарыстоўваць вопыт стажыроўкі. Злучыце ўвесь гэты досвед з апісаннем працы на пазіцыю, на якую вы нацэленыя.

Напрыклад, калі вы знаёмыя са штотыднёвымі крайнімі тэрмінамі здачы ў якасці рэдактара па спорце ў сваёй супольнай газеце, вашы навыкі кіравання часам неацэнныя для многіх працоўных месцаў на пачатковым узроўні. Вы таксама павінны падкрэсліць сваю ўвагу да дэталяў, даследаваннi і навыкi зносін.

Выкарыстоўвайце лепшае апісанне працы

Яшчэ адна рэч, якую вы можаце зрабіць, гэта «пагуляць» з назвамі пасады ў межах разумнага. Калі вы працавалi ў якасці няні, дзе вы клапаціліся пра дзяцей з розных сем'яў у вашым раёне, назавiце гэта бізнесам па доглядзе за дзецьмі. Вы можаце азагаловіць пасаду як «Менеджэр па доглядзе за дзецьмі», а затым напісаць пра свае дасягненні ў прадастаўленні адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў.

Не забудзьцеся пра дарэчны вопыт

Магчыма, у вас паўстане спакуса напісаць пра вашы курсавыя і класныя праекты ў гісторыі вашай занятасці. Не марнуйце на гэта месца (у рэзюмэ). Працадаўцы шукаюць кандыдатаў, якія добра зарэкамендавалі сябе i могуць атрымаць поспех за межамі класа, а не толькі сярод тэстыравальнікаў.

Аднак досвед стажыроўкі, вопыт валанцёрства і часовыя пасады не будуць недарэчныя ў вашай гісторыі працы, калі вы можаце звязаць гэты вопыт з кар'ерным дасягненнем.

2. Раздзел вопыту працы для маладых спецыялістаў

Выдаліце ​​інфармацыю пра курсавую працу, сярэдні баль і стажыроўку, цяпер, калі ў вас была хоць бы адна аплачваная праца на поўны дзень, звязаная з вашай ступенню. Аддзяліце валанцёрскую працу і іншыя мерапрыемствы ў асобны раздзел з уласным загалоўкам, напрыклад «Іншая праца» або «Праца валанцёрам». Адсюль вы павінны ўключыць толькі адпаведную гісторыю працы ў свае рэзюмэ.

Апішыце свой досвед працы за апошнія 10 гадоў, за пяць гадоў, калі вы займаецеся ІТ-працай. Калі вы атрымлівалі павышэнне ў той жа кампаніі, напішыце сваю апошнюю пасаду ў якасці назвы пасады, затым пералічыце ў спісе папярэднія пазіцыі, якія вы займалі.

3. Гісторыя працы ў рэзюмэ для менеджэраў і кіраўнікоў

Дона Свэй, галоўны складальнік рэзюмэ і кадравік, кажа:

«Кадравікі хочуць бачыць больш вопыту ў кандыдатаў на выканаўчыя пасады, ад трох да сямі гадоў - часам больш - у залежнасці ад узроўню працы».

На ўзровень кіраўніцтва працадаўцы шукаюць кандыдатаў, якія могуць павысіць каштоўнасць арганізацыі з невялікай падрыхтоўкай. Для іх важны не той час, якi вы патрацілі на свае папярэднія працоўныя месцы, але і ўклады, якія вы рабілі ў час працы.

Як далёка вы павінны зайсці ў вашай гісторыі працы?

Тут няма правільнага і няправільнага адказу. Вы можаце абапірацца на тое, колькі вопыту працы патрабуецца ў рэкламнай аб'яве. Але што калі патрабаванняў пры працаўладкаванні не значыцца?

Я пагаварыў з некаторымі спецыялістамі па наборы персанала, каб даведацца, што яны кажуць.

Рэкамендацыі ад экспертаў па наборы персанала

Мэцью Бэры, спецыяліст па персаналу і заснавальнік Burr Consulting, кажа:

«Як правіла, ваша гісторыя занятасці павінна ўтрымліваць апошнія тры пазіцыі. Але калі вы змяняеце працу кожныя адзін ці два гады, вы можаце дадаць яшчэ некалькі запісаў па працы».

Карэн Бэндэр, кансультант па персаналу кампаніі Stony Acres Consulting, не спамінае пра працягласць часу. Яна кажа:

«Працадаўцы хочуць бачыць досыць гісторыі, каб зразумець глыбіню вопыту кандыдата. Для дасведчаных кандыдатаў гэта не азначае, што вам трэба падрабязна расказаць пра ранейшыя этапы вашай кар'еры, калі толькі яны па нейкіх прычынах не з'яўляюцца рэлевантнымі і ўнікальнымі».

Некаторыя кадравікі думаюць, што выдаленне самых ранніх пяці-дзесяці гадоў вашай гісторыі занятасці - гэта трывожная прыкмета. Каб гэтага пазбегнуць, вы можаце ўключыць больш раннія пазіцыі ў асобны загаловак пад назвай «Ранняя кар'ера» і запоўніць яго назвамі пасад, назвай кампаніі і працягласцю работы. Не трэба падрабязна распавядаць пра вашы дасягненнi і абавязкi.

Які фармат гісторыі працы ў рэзюмэ лепш за ўсё: функцыянальны, храналагічны або гібрыдны?

Кожны фармат рэзюмэ можа быць карысны, у залежнасці ад асабістых абставінаў.

1. Храналагічны парадак у рэзюмэ

У храналагічным рэзюмэ прыводзіцца спіс вакансій, пачынаючы з самай апошняй пазіцыі. Гэта самы папулярны фармат рэзюмэ, паколькі ён паказвае выразны прагрэс у кар'еры. Выкарыстоўвайце гэты фармат, толькі калі ў вас ёсць вопыт працы ў некалькі гадоў і салідная гісторыя працы.

2. Функцыянальнае рэзюмэ

Гэта калі дасягненні і дэталі занятасці падзеленыя. Усе дасягненні і навыкі класіфікуюцца ў адпаведнасці з асноўнымі патрабаваннямі вашай мэтавай працы, у той час як ваша гісторыя занятасці паказвае толькі назву кампаніі і працягласць працы.

Паколькі гэты фармат грунтуецца на вашых навыках, а не на вашых папярэдніх пасадах, ён выдатна падыходзіць выпускнікам з абмежаваным вопытам ці тым, у каго істотныя прамежкі ў працы.

3. Гібрыднае або камбінаванае рэзюмэ

Камбінаванне фарматаў рэзюмэ дадае гнуткасці, таму вы можаце перабудаваць яго такім чынам, каб яно падкрэслівала вашы моцныя бакі. Па такой схеме ваша прафесійная зводка суправаджаецца спісам вашых навыкаў і дасягненняў, а не гісторыяй працы.

Што ўключыць у раздзел «Гісторыя працы»

Вось некалькі кампанентаў, якія вы павінны ўключыць у кожны пункт гісторыі працы:

  • Назва пасады: выкарыстоўвайце прынятую ў вашай галіне, а не скарочаную версію назвы сваёй пасады, каб пазбегнуць блытаніны. Напішыце "American Sign Language Interpreter" замест "ASL interpreter" і "Assistant District Attorney" замест "ADA"
  • Размяшчэнне: пакажыце горад і рэгіён, дзе вы працавалі, асабліва для працы, дзе інфармацыя аб ліцэнзаванні і дзяржаўныя законы ўплываюць на вашу занятасць.
  • Назва кампаніі: як і з назвай пасады, вы павінны напісаць поўнае фірмовае найменне вашага працадаўцы, а не скарочаную версію.
  • Працягласць працы: месяц і год.
  • Кароткае апісанне працы (неабавязкова): дадайце апісанне таго, што вы робіце, і як гэта прыносіць карысць вашаму працадаўцу.

Як пісаць спіс вопыту працы ў рэзюмэ (з прыкладамі)

Абярыце дасягненні

Напішыце дасягненні, якія вы можаце звязаць з навыкамі, названымі ў апісанні працы. Джыл Гуджына Пантэ M.Ed, дырэктар Кар'ернага цэнтра каледжа Альфрэда Лернера ва Універсітэце штата Дэлавэр таксама прапануе:

«Паглядзіце на вэб-сайт і сайты сацыяльных сетак кампаніі, каб зразумець іх каштоўнасці, місію і мэты. Напрыклад, калі кампанія шануе бездакорнае абслугоўванне кліентаў, некаторыя з вашых пунктаў павінны ўключаць прыклады таго, як вы перасягнулі чаканні кліентаў».

Пакажыце ініцыятыву ў працы

Сьюзан Рэнфард з New York Jobs думае, што лепш за ўсё - дасягненні, якія паказваюць вашу прадпрымальнасць і ініцыятыву. Яна дадае:

«Уключыце пункт дасягненняў, якія паказваюць, што вы распрацавалі новы паток даходаў для сваёй кампаніі або знайшлі спосаб спрасціць працэс. Кадравікі хочуць, каб кандыдаты былі творчымі і прагматычнымі».

Напрыклад:

«Кіраваў камітэтам аддзела кадраў, які цэнтралізаваў працу і выпраўляў непатрэбныя задачы, што дазволіла зэканоміць больш за 7000 чалавека-гадзін у год".

Выказванне ініцыятывы не абмяжоўваецца эканоміяй часу або павелічэннем колькасці грошай для кампаніі. Запуск уласнага незалежнага бізнесу або выкананне дадатковых задач за межамі апісанай працы таксама паказваюць ініцыятыву.

Выкарыстоўвайце аб'ектыўныя і дакладныя апісанні

Уявіце сабе пункт, які абвяшчае:

«Некалькі гадоў творча і вынаходліва навучаў мастацтву ў школе Calaveras Hills».

У той час як гэты пункт ўключае імя працадаўцы, ен не мае патрэбы ў падрабязнасцях. «Творча» і «вынаходліва» суб'ектыўныя і нічога не паведамляюць пра метады выкладання або дасягненнi ў класе.

Вось лепшы прыклад

«Дапаўняў падручнікі па прадмеце прыкладамі мастацтва адпаведнай эпохі, а гэтак жа прыцягваў увагу студэнтаў, выкарыстоўваючы розныя метады навучання, такія як музыка, фільмы і практычнае навучанне».

Гэты пункт паказвае больш выразны прыклад педагагічных навыкаў і метадалогіі кандыдата. Ен таксама ўключае ў сябе дасягненне, "прыцягваў увагу студэнтаў".

Напішыце пра тое, што вы зрабілі, а не толькі пра гады вопыту

Гады, якія вы працавалі ў пэўнай кампаніі, ўжо пералічаныя ў верхняй частцы кожнага запісу, таму няма неабходнасці паўтараць гэта ў спісе. Напішыце пра тое, што вы ўнеслі ў бізнес свайго працадаўцы ў тыя гады. Вось што хочуць ведаць працадаўцы. Напрыклад:

«Чатыры гады вопыту працы з рознымі камп'ютарнымі чыпамі і апаратнымі кампанентамі, даказаў уменне павялічваць продажы ў маёй сферы»

Згадваць пра ваша ўменне палепшыць продажы ў горадзе, у якім вы працуеце, бескарысна, таму як чакаецца, што кожны прадавец павінны гэта ўмець. Вы павінны напісаць пра іншую спецыфіку сваёй працы, такую як прададзеныя вамі прадукты, або квота, якую вы перавысілі. Напрыклад:

«Кіраваў партызанскай маркетынгавай стратэгіяй, якая павялічыла продажы падпіскі на SaaS на 357 000 даляраў у год»

У прыведзеным вышэй прыкладзе паказана творчасць кандыдата, ініцыятыўнасць, адметныя рысы продажаў і дасягненне, якое паддаецца праверцы.

Заўсёды ўключайце навыкі, якія вы выкарыстоўвалi, прынятыя меры і вынікі

Муртазу Бамбот, сузаснавальнік сайта па пошуку інтэрнатуры InternBlitz, кажа:

«Я заўсёды прапаную кандыдатам падкрэсліць, што яны зрабілі, чаму гэта было важна і якія навыкі яны выкарыстоўвалі. Такая камбінацыя распавядае вашу гісторыю, і ў той жа час прадае ваша рэзюмэ».

Вось выдатны прыклад ад Бамбота

«Сабраў больш за 600 000 даляраў на працягу двух месяцаў, здзяйсняючы 350+ "халодных" званкоў у тыдзень і разаслаўшы 15+ паштовых кампаніі прыкладна 2500 патэнцыйным кліентам»

Вы можаце выкарыстоўваць любую з двух камбінацый:

1. Вынікі - выпрабаванне - дзеянне

Прыклад ад Бамбота:

«Кіраваў дакументам для запісу статусу аднаўленняў 25+ праектаў, якія ахопліваюць 5 аддзелаў, супрацоўнічаючы з 13 кіраўнікамі праектаў»

2. Дзеяслоў дзеяння - навык - вынікі

Ад Алісы Карпэнтэр, уладальніцы Everything's Not OK і That's OK:

«Распрацавала і рэалізавала стратэгіі ключавых акаўнтаў з рознічнымі гандлярамі, што прывяло да павелічэння продажаў на 6% у параўнанні з папярэднім годам і скарачэння маркетынгавага бюджэту на 13%»

Парады па лепшаму апісанні працоўнага вопыту ў рэзюмэ 

Розніца паміж добрым спісам і дрэнным спісам

Цi ўразяць вас наступныя пункты?

«Жангляваў некалькімі крайнімі тэрмінамі для трох розных праектаў распрацоўкі»
«Заахвочваў супрацоўніцтва паміж кіраўнікамі акаўнтаў і дызайнерамі»

Я ведаю, што не.

Шматзадачнасць і камандная праца - гэта гнуткія навыкі, чаканыя амаль на кожнай працы, таму няма нічога першапачаткова няправільнага з уключэннем у спіс таго, што падкрэслівае гэтыя навыкі. На жаль, тое, як напісаны гэтыя пункты, робіць іх сумнымі.

Калі вы хочаце ўключыць гнуткія навыкі ў пункты, заўсёды праводзьце мазгавыя штурмы, па слушнасці выкарыстання гэтых навыкаў. Вось некалькі добрых прыкладаў:

1. Для сумеснай працы

«Матываваў каманду менеджэраў і дызайнераў з васьмі чалавек, каб стварыць выйгрышную прапанову для буйной тэлекамунікацыйнай кампаніі»

2. Для мульцIзадачнасцi

«Курыраваў паспяховы запуск трох кампаній электронных рассыланняў для аднаго вядучага анлайн-курса коштам 3500 даляраў»

Выкарыстоўвайце апісальную назву пасады

Ніколі не перабольшвайце ранейшую назву работы, але вы заўсёды можаце выкарыстоўваць палепшаную ці больш выразную версію, якая лепш ілюструе вашу ролю. Напрыклад:

«Спецыяліст па абслугоўванні кліентаў» лепш пісаць як «Спецыяліст па выстаўленні рахункаў па крэдытных картах і абслугоўванні кліентаў»

Выкарыстоўвайце правільныя моцныя словы

Я напісаў падрабязнае кіраўніцтва па такiя словы для выкарыстання іх у эфектных рэзюмэ. Яно ўключае ў сябе спіс з больш чым 100 слоў, якія вы можаце выкарыстоўваць практычна для любога навыку або дасягнення, якiя толькі можна ўявіць.

Паглядзіце гэта кіраўніцтва тут:

Падлічыце свае дасягненні

«Абнавіў кантрольны спіс забеспячэння якасці абслугоўвання Sykes для павышэння задаволенасці кліентаў»

Што страчана ў гэтым пункце? У гэтым пункце згадваюцца паляпшэннi, але няма канкрэтыкі пра тое, колькі кліентаў было даволі.

Вось палепшаная версія:

«Аднавіў кантрольны спіс забеспячэння якасці каманды абслугоўвання кліентаў Sykes, каб павысіць рэйтынг задаволенасці кліентаў на 15%»

Дадайце канкрэтную інфармацыю пра сваю працу

У назве вашай пасады могуць быць пэўныя галіновыя ключавыя словы, такія як інфармацыя аб ліцэнзаванні, праграмнае забеспячэнне або задачы. Далучэнне гэтай інфармацыі ў пункты вашага спісу - самы просты спосаб адаптаваць сваё рэзюмэ для кожнай працы.

Вось пэўныя прыклады:

«Лепшы ў 10% на экзамене па выдачы ліцэнзій стаматолагаў-гігіеністаў у Тэхасе»

«Палепшыў цану за клік Facebook-аб'яў для кліента анлайн-гульні»

Іншыя карысныя рэсурсы па рэзюмэ

Вазьміце прафесійны шаблон рэзюмэ на GraphicRiver або разгледзьце адабраны спіс ніжэй:

У нас таксама есць шмат урокаў, каб дапамагчы вам зрабiць выдатнае рэзюмэ:

Памятайце: калi вы карыстаецеся правiльнымi словамi, няма сэнсу хлусiць у сваiм рэзюмэ

Цi здавалася вам калiсцi, што ваша рэзюмэ значна горш за iншыя? Магчыма, таму вам яшчэ не патэлефанавалi?

Вельмi верагодна, што ў вашым рэзюмэ не хапае патрэбных дэталяў. Выкарыстоўвайце моцныя словы, лічбы, якія паказваюць паспяховасць праектаў, выдаткуйце больш часу на назвы пасад і спіс вашай гісторыі працы.

Сістэматызуйце досвед працы такім чынам, каб падкрэсліць дасягненні і лепшыя свае якасці. Але пазбягайце расцягу праўды, бо гэта не дапаможа вам атрымаць працу, калі падыдзе час інтэрв'ю.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.