Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Communication
Business

Кадры малога бізнесу: адносіны ў калектыве

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called The Complete Small Business Human Resources (HR) Guide.
How to Make a Great Employee Training Plan (For Small Business)
What Are the Important HR Requirements for Small Business?

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Зносіны ў дзелавым свеце застаюцца агульнай праблемай. У апытанні, праведзеным кампаніяй Fierce Inc., 86% рэспандэнтаў абвінавацілі ў няўдачах па працы адсутнасць супрацоўніцтва ці дрэнныя зносіны.

Праблема зносін расце па меры росту кампаніі і колькасці супрацоўнікаў, але з ёй сутыкаюцца і малыя прадпрыемствы. Калі ў вас усяго адзін ці два работнікі, можна мець нефармальныя зносіны, але па меры стварэння кіраўнічай структуры, нормы і парадак зносін патрабуюць усё больш сур'ёзнай увагі.

У гэтым уроку мы разгледзім эфектыўныя спосабы камунікацыі. Мы абмяркуем стратэгію падачы інфармацыі, спосабы перадачы ключавых каштоўнасцяў фірмы, метады пошуку зваротнай сувязі і вырашэння канфліктаў.

Для ілюстрацыі возьмем рэальныя прыклады. Да канца ўроку ў вас з'явяцца цвёрдыя паказчыкі для паляпшэння ўзаемадзеяння супрацоўнікаў у бізнесе.

Are you communicating well with your small business employees
Ці добра наладжаны зносіны вашых работнікаў? (Photo source

Гэта частка серыі артыкулаў па HR малога бiзнесу. Тут вы знойдзеце парады па найме і захаваннi лепшых работнікаў, па годнай аплаце і льготах, стварэннi карпаратыўнай культуры і многае іншае.

1. Трэба інфармаваць усіх i кожнага

Калі вы толькі пачынаеце, рабiць так, каб усi ўсе ведалі, лёгка. Але па меры росту, маючы шматлікія каманды i, мабыць, нават у розных месцах, інфармаванне супрацоўнікаў пра тое, што адбываецца ў іншых галінах бізнесу, становіцца рэальнай праблемай.

Нават у невялікіх фірмах аддзелы могуць замыкацца ў сваіх "вочках" з абмежаваным зносінамі паміж сабой. У гэтым раздзеле паказаныя некаторыя спосабы пераадолення бар'ераў у распаўсюджаннi інфармацыі па кампаніі.

Стары добры зварот да супрацоўнікаў кампаніі 

Верагодна, самы просты спосаб абвесткі - рассыланне аднаўленняў па электроннай пошце. Гэта папулярны інструмент - даследаванне Ragan паказала, што 60% кампаній рассылаюць email па меншай меры адзін раз у тыдзень, а 14% адпраўляюць іх штодня.

Перавага гэтага ў тым, што гэта просты і надзейны спосаб ахапіць усіх супрацоўнікаў кампаніі і стварыць групавыя электронныя спісы пры неабходнасці. Людзі пастаянна правяраюць сваю пошту, таму цалкам верагодна, што вашы паведамленні будуць прачытаныя, і вы можаце лёгка адсочваць узровень узаемадзеяння (колькі людзей адкрылi лiст, колькі клікаў зрабiлi і г.д.).

З іншага боку, масавыя рассыланнi - метад зносін, які наўрад ці будзе садзейнічаць цікавым размовам так, як гэта робяць некаторыя іншыя інструменты. Цi можна вам адказваць толькі асабіста або праз опцыю «Адказаць усім», што выкліча грувасткія пустазельныя патокі ўваходных паведамленняў. З'яўляецца іншая праблема - тое ж даследаванне Ragan паказала, што 80% людзей скардзіліся на перагрузку пошты. Выкарыстанне рассылкі яе пагаршае, і вашы супрацоўнікі проста наладзяць выдаленне паведамленняў.

Для эфектыўнага выкарыстання email паспрабуйце зрабіць яе прывабнай для атрымальнікаў - уключыце карысны рэсурс або інфармацыю, якую яны сапраўды могуць выкарыстоўваць на працы. Не забывайце пра знешні выгляд: выкарыстоўвайце прафесійны шаблон электронных рассыланняў:

Унутраная сетка 

Гісторыі ўнутраных сетак ужо шмат гадоў, і, на жаль, многія з іх прадстаўляюць сабой могілкi састарэлых дакументаў і непрачытаных карпаратыўных блогаў.

Але калі ўсё правільна наладзіць, гэты інструмент можа стаць выдатным спосабам зносін. Трэба спрасціць людзям магчымасць публікаваць уласныя каментары і артыкулы і ўсяляк заахвочваць яго выкарыстанне. Калі людзі ўбачаць, што тут цікава, яны адсюль не сыдуць. Калі ўсё запоўнена састарэлымі звесткамі, наўрад ці хтосьцi імі зацікавіцца.

Фірма Dex Media стварыла інтрасеткі пад назвай The Buzz, на якой лёгка каментаваць і задаваць пытанні. Іх віцэ-прэзідэнт па карпаратыўных камунікацыях сказаў Interact Intranet

"Цяпер калегі маюць голас і месца, дзе яны могуць дзяліцца сваімі ідэямі і думкамі... Людзі ствараюць сайты каманд і праектаў, камэнтуюць артыкулы і задаюць пытанні, а мы развіваем больш высокую культуру бізнесу”.

Хмарныя тэхналогіі і чаты 

Калі вам не падабаюцца інтрасеткі, аналагічнага эфекту вы можаце дамагчыся з дапамогай чата і хмарных тэхналогій. 

Напрыклад, члены каманды Envato Tuts+ жывуць па ўсім свеце, ад Фларыды да Тайланда. Мы выкарыстоўваем Slack для нефармальных зносін па тэмах і інтарэсах, а вэб-прыкладанні накшталт Trello і Basecamp - для праектаў і сумеснай працы. Усш выкарыстоўваюць Google Docs і іншыя хмарныя прапановы для хуткага абмену інфармацыяй.

Зразумела, калі пашукаць, знойдуцца і іншыя варыянты для камунікацый. Праглядзіце нашу падборку дадатковых магчымасцяў:

Дакументацыя і падрыхтоўка 

Асабістыя сустрэчы і навучанне таксама дапамагаюць заставацца ў курсе падзей. Вы можаце арганізаваць навучанне супрацоўнікаў адной вобласці з прадстаўнікамi з іншай. Напрыклад, гандляр можа правесці трэнінг для менеджэраў прадукту, распавёўшы ім пра водгукi патэнцыйных кліентаў і пра тэндэнцыі, якія яны бачаць у галіне. Гэта апынецца каштоўным для тых, у каго мала кантактаў з кліентамі, і можа спрыяць больш паспяховаму прасоўванню прадукту.

Надзейная дакументацыя ў рэчышчы палітыкі кампаніі дасць усім разуменне шляхоў дасягнення поспеху без залішніх роспытаў. Выдатна працуе пісьменная службовая інструкцыя. На гэтую тэму маюцца ўрокі ў іншых раздзелах гэтай серыі: 

2. Аб'яднанне каштоўнасцяў кампаніі 

У кожнай паспяховай кампаніі ёсць свае каштоўнасці і мэты. Незалежна ад фармулёвак, любая кампанія існуе для пэўнай мэты (акрамя заробкаў!) І ў кожнай свой спосаб вядзення бізнесу, адрозны ад іншых.

Важна, каб усе аднолькава разумелі каштоўнасці і місію фірмы, якія могуць згубіцца ў паўсядзённай руціне, асабліва ў перыяд росту.

Для эфектыўнага прасоўвання сваіх каштоўнасцяў і мэтаў іх варта растлумачыць. Калі спатрэбіцца дапамога, звяртайцеся сюды: 

Затым пачнецца працэс, названы ў выдатным артыкуле Harvard Business Review "унутраным продажам брэнда".

Гэтая фармулёўка падахвочвае прадпрымальнікаў падыходзіць да унутраных сувязяў з пазіцыi знешняга маркетынгу. У рэшце рэшт, мэта адна, што для супрацоўнікаў, што для кліентаў: прасоўваць пазітыўны погляд на брэнд кампаніі і падымаць узровень узаемадзеяння і лаяльнасці.

Уладальнікі бізнесу часта маюць на ўвазе гэтыя якасці ў сваіх працаўнікоў, можа быць, лічучы, што яны павінныя аўтаматычна з'яўляцца наўзамен зарплаты, але гэта зусім не так. Апытанне пасля апытання паказвае, што большая частка рабочай сілы лічыць сябе свабоднай сысці ў любы час. Размяшчэнне і лаяльнасць работнікаў, як і кліентаў, неабходна зарабляць. 

У артыкуле HBR ёсць гэтаму некалькі выдатных прыкладаў. Яны ў асноўным заснаваныя на буйных кампаніях, але малыя фірмы могуць рабіць тое ж самае, таму я б рэкамендаваў яго прачытаць.

Напрыклад, некаторыя кіраўнікі Nike маюць званне "Corporate Storyteller» і закліканыя адукоўваць на тэму галоўнай каштоўнасцi кампаніі - Just Do It

"Сузаснавальнік Nike Bill Bowerman, спрабуючы знайсці лепшую форму абутку, выліў гуму ў хатнюю вафельницу, так з'явілася знакамітая падэшва Waffle Sole. Распавядаючы пра гэта, кампанія спадзяецца захаваць дух інавацый, добры як для рэкламнай кампаніі, так і для фірмы ў цэлым".

Вядома, лепшы спосаб умацаваць каштоўнасці кампаніі - не казаць пра іх, а жыць імі. У артыкуле ёсць спасылкі на Quality Bicycle Products з Мінесоты, дзе абвешчаныя мэты аховы навакольнага асяроддзя. Супрацоўнікам, якія жывуць у радыусе дзесяці міль, прадастаўляецца штодзённая даплата ў $2 на ровар, спадарожку або аўтобус для праезду на працу. Каштоўнасці ў дзеянні.

3. Пошук зваротнай сувязі 

Зносіны - вуліца з двухбаковым рухам. Акрамя зносін у калектыве, неабходна заахвочваць звароты да вас, каб атрымліваць важную інфармацыю па настроi і працоўныя ідэi.

Мы згадвалі сумесны чат і ўнутраны софт. Але нават у невялікіх кампаніях людзі могуць баяцца выказваць сваё меркаванне па вострых пытаннях на агульных сходах ці перад начальствам.

Практыкуйце эфектыўныя апытанні супрацоўнікаў 

Увядзіце рэгулярныя апытанні супрацоўнікаў. Для гэтага лепш прыцягнуць знешняга кансультанта, па двух прычынах: 

  1. Для атрымання правільных дадзеных трэба ўмець задаваць правільныя пытанні і правільна аналізаваць вынікі, таму карысна звярнуцца да таго, у каго ёсць такі вопыт. 
  2. Вам патрабуюцца сумленныя, не аздобленныя меркаваннi супрацоўнікаў, таму яны павінныя быць упэўненыя ў ананімнасці сваіх адказаў.

Калі ваш калектыў маленькі, могуць спатрэбіцца дадатковыя меры па немагчымасці ідэнтыфікацыі. Кансультант з гэтым справіцца. Падумайце, як прывязаць вынікі да некаторых эталонаў, накшталт такой арганізацыі, як Great Place to Work. Гэта дапаможа вам зразумець, дзе вы маеце поспех і над чым трэба яшчэ папрацаваць. Рэгулярнае даследаванне гэтых пытанняў дапаможа вам з часам вызначыцца з тэндэнцыямі.

Неафіцыйныя сустрэчы 

Як ўладальнік малога бізнесу, вы не павінныя пазбягаць сустрэч з супрацоўнікамі. Нават генеральны дырэктар Facebook Mark Zuckerberg рэгулярна робіць сустрэчы з пачаткоўцамі на так званых «Zuck Reviews».

Нефармальныя зносіны заўсёды карысней за афіцыйныя сустрэчы. Цукерберг - прыхільнік walking meetings, як і іншыя зоркі, накшталт Steve Jobs і Jack Dorsey. Людзям лягчэй выказваць сваё меркаванне падчас шпацыраў на адкрытым паветры, а не седзячы за сталом для перамоваў. 

Таму варта знаходзіць час на зносіны з кожным супрацоўнікам так часта, як вы можаце. Хоць мы гаварылі пра маштабныя тэхналагічныя рашэннi, просты чат сам-насам часта можа мець большы эфект. Спачатку гэта можа здацца надуманым, але з часам з'явіцца ўзровень даверу, які будзе заахвочваць супрацоўнікаў да свабоднага звароту да вас.

4. Вырашэнне канфлікту 

У буйной фірме важнай функцыяй аддзела кадраў з'яўляецца вырашэнне канфліктаў паміж супрацоўнікамі і разгляд скаргаў. Калі супрацоўнік адчувае крыўду або калі два работнікі проста не могуць вырашыць свае рознагалоссі, ім спатрэбіцца дапамога.

Гаспадар малога прадпрыемства адказвае за гэта сам, таму разгледзім некаторыя правілы: 

Па-першае, у вас павінны быць план. Канфлікты ўзнікаюць у любой арганізацыі, нават калі дзелавая атмасфера ў цэлым з'яўляецца здаровай, таму вам трэба мець спосаб барацьбы з імі. Калі вы не можаце прызначыць асобнага чалавека для працы з персаналам, то вам, магчыма, давядзецца вызначыць людзей, якія могуць стаць эфектыўнымi пасярэднікамi.

Затым усталюйце працэс вырашэння канфліктаў. Кантрольны спіс з аддзела кадраў Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі будзе выдатнай адпраўной кропкай: 

  1. Прызнаць, што існуе складаная сітуацыя. 
  2. Даць людзям выказацца. 
  3. Вызначыць праблему. 
  4. Вызначыць асноўныя патрабаванні. 
  5. Знайсці пункты згоды, якiя б малыя яны ні былі. 
  6. Знайсці здавальняючае рашэнне. 
  7. Вызначыць наступныя крокі для праверкі дзеянняў. 
  8. Вызначыць свае дзеянні, калі канфлікт не будзе вырашаны. 

Падтрымлівайце здаровыя мадэлі зносін, прапаноўваючы людзям стрымліваць асабістыя якасці і эмоцыі, аб'ектыўна ацэньваць рознагалоссі без прад'яўлення абвінавачванняў. 

Канфлікт бывае цяжка вырашыць. Але калі яго ўпусціць, гэта можа прывесці да пагаршэння крыўд і атручанай рабочай абстаноўцы.

Падрабязна прачытайце артыкул Берклі і гэты пост пра выкарыстанне дзіўнай, але магутнай "мовы жырафа" для ліквідацыі канфлікту. Калі вы адчуваеце, што не спраўляецеся, або калі сітуацыя патрабуе бесстароннасці, падумайце пра прыцягненне знешняга пасярэдніка або арбітра.

Высновы

З урока вы даведаліся пра спосабы паляпшэння супрацоўніцтва ў сваёй фірме. Убачылі прыклады паспяховага бізнесу і даведаліся пра некаторыя метады, якія вы можаце выкарыстоўваць самі.

Незалежна ад таго, ці будзеце вы спадзявацца на праграмныя інструменты, апытанні, лісты, асабістыя сустрэчы або на іх камбінацыі, падыходзьце да гэтага творча. У рэшце рэшт, рабіце тое, што здаецца вам больш натуральным для зносін.

Далей у гэтай серыі артыкулаў па кадравых пытаннях малога бізнесу - некаторыя важныя патрабаванні да работнікаў. Затым мы разгледзім іншыя тэмы, такія як горшыя праблемы з персаналам і лепшыя праграмныя рашэнні. Так што сачыце за аднаўленнямі!

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.