Unlimited PowerPoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Careers

Як адказаць на пытанне «Чым вы займаецеся?»

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Выкажам здагадку, што вы наведваеце працоўнае мерапрыемства.

Вы ведаеце некаторых з удзельнікаў, але не ўсіх. Адны людзі раздаюць візітныя карткі, іншыя гавораць са сваімі калегамі.

Вы бераце напой і накіроўваецеся да свайго сябра.

Затым хтосьці далучаецца да вас і пасля кароткага ўвядзення пытаецца: «Чым вы займаецеся?» («Кім працуеце?»)

Мы часта чуем гэтае пытанне, мы часта яго задаем.

Але нешматлікія з нас шмат думаюць пра тое, што наш адказ азначае для іншых.

What Do You Do for a Living QuestionWhat Do You Do for a Living QuestionWhat Do You Do for a Living Question
Як вы адказваеце на пытанне: «Чым вы займаецеся?» (крыніца фота)

Тыповыя адказы на пытанне: «Чым вы займаецеся?»

Некаторыя людзі аўтаматычна адказваюць, называючы пасаду.

Тыя, хто адказваюць агульнай назвай, часам робяць гэта, каб не блытаць людзей, так, напрыклад, Ганна Догерці, менеджэр па лічбавым маркетынге ў PITSS America LLC.

«Калі людзі пытаюцца ў мяне, што я раблю, самы кароткі адказ, які я даю, гэта: я менеджэр па маркетынге ў тэхнічнай кампаніі».

Гэта коратка і дакладна, але ён не цалкам апісвае, што яна робіць, ці якога роду тэхналагічная кампанія, у якой яна працуе.

Параўнайце гэта з выказваннем: «Мы з'яўляемся экспертамі ў галіне мадэрнізацыі прыкладанняў і лічбавай трансфармацыі для састарэлых сістэм Oracle», - згаджаецца Догерці, гэта складана і часта прыводзіць да збянтэжання ў поглядах і размовах.

Іншыя імкнуцца быць пацешнымі або цалкам пазбягаць пытання.

Праўда ў тым, што цяжка вінаваціць людзей, якія спрабуюць пазбегнуць пытання з дапамогай гумару. Хто ведае, магчыма, яны раней спрабавалі адказаць, але стаміліся тлумачыць складанасць сваёй працы ці стэрэатыпы, з якімі ім давялося мець справу.

Праўдзівае пытанне 

Пытанне «Кім вы працуеце?» можна інтэрпрэтаваць па-рознаму: 

  • Як вы зарабляеце зарплату?
  • Колькі вы зарабляеце?
  • Які ваш сацыяльны статус?
  • Ці багацейшы вы за мяне?
  • Ці з'яўляецца мая пасада вышэй або ніжэй вашай?
  • Гэты чалавек варты маёй увагі?

Вось чаму ў некаторых выпадках спытаць у кагосьці, кім яны працуюць, можа здацца абразлівым.

Сітуацыі, у якіх гэтае пытанне абражае

1. Уніжальны тон 

Задаючы гэтае пытанне з насмешлівым або напышлівым тонам, вы пасылаеце няправільнае паведамленне. Гэта як калі б вы меркавалі, што іншы чалавек беспрацоўны або зарабляе менш, чым вы. 

2. У бальніцы або рэлігійнай службе 

Месца, дзе людзі могуць смуткаваць або сутыкацца з цяжкім часам у сваім жыцці, не з'яўляюцца добрымі месцамі для такога пытання.

Чаму?

Гэтыя людзі адчуваюць стрэс, яны абцяжараныя праблемамі, з-за якіх схільныя бачыць гэтае пытанне ў негатыўным святле. Пытанне можа быць растлумачанае як «Магчыма, вы недастаткова старанна працуеце, або, можа быць, вы недастаткова зарабляеце, інакш гэта не здарылася б з вамі».

3. Культуры, якія цэняць канфідэнцыяльнасць 

Пытанне "Кім вы працуеце" з'яўляецца абразлівым у некаторых еўрапейскіх краінах, паколькі яно разглядаецца як уварванне ў асабістае жыццё.

Як паказваюць некаторыя адказы Quora па гэтай тэме, пытанні пра працу не абмяркоўваюцца адкрыта з незнаёмымі людзьмі ў еўрапейскіх краінах, і гэта не прынятая культурай размова, як у ЗША. Яны аддалі б перавагу, каб вы спыталіся пра перавагі їх месцаў адпачынку і спартыўную каманду, па меншай меры, у адпаведнасці з сутнасцю размовы.

Важнасць добрага адказу 

Калі не ўлічваць падвойнае значэнне гэтага пытання, гэта дае вам магчымасць вызначыць, як людзі вас успрымаюць.

Адкажыце правільна — і людзі зацікавяцца тым, што вы робіце. Калі вам пашанцуе, вы зможаце здзівіць некаторых людзей і прымусіць іншых зайздросціць. Вы атрымліваеце імгненны аўтарытэт і новых сяброў на любым мерапрыемстве, на якім вы знаходзіцеся.

Калі ваш адказ сумны, вы проста атрымаеце ветлівы ківок, і размова ў рэшце рэшт скончыцца. Тады вы будзеце стаяць у адзіноце, задаючыся пытаннем, што рабіць ці да каго падысці. 

Было б дзівосна адказваць упэўнена і кожны раз атрымліваць станоўчую рэакцыю, так? 

Тэхнікі адказаў на аснове сацыяльнага кантэксту 

Паколькі гэтае пытанне можна інтэрпрэтаваць па-рознаму, вам не трэба абмяжоўваць свой адказ вашай паўсядзённай працай. Добры адказ залежыць ад таго, дзе і чаму задаецца пытанне.

Выпадковыя або сацыяльныя сходы 

У дадзенай сітуацыі, пытанне «Чым вы займаецеся» — гэта пачатак размовы.

Так, гэта сумна. Але задаць гэтае пытанне — спосаб пачаць размову, і людзі ўжо чакаюць гэтае пытанне.

Вам можа быць нязручна адказваць на гэтае пытанне, асабліва калі ёсць негатыўныя стэрэатыпы наконт вашай працы ці мала хто яе разумее.

Вось размова, якую я пачула на вечарыне 

Сябар: «Я менеджэр па соцсетях»
Незнаёмы: «О, так вы цэлы дзень забаўляецеся на Facebook?»

Для некаторых пасад, вам пашанцуе атрымаць дзіўны або смешны адказ накшталт гэтага. Іншыя проста атрымліваюць збянтэжаны погляд, таму што людзі не ведаюць, як рэагаваць на іх працу.

Горш за тое, некаторыя назвы спецыяльнасцяў прымушаюць людзей адчайна пакідаць вашу кампанію.

Уявіце сабе, як некаторыя людзі адрэагавалі б, пачуўшы: «Я кансультант па фінансах».

Калі вы таксама ў фінансах, вы, верагодна, не спалохаецеся. Іншыя хутка сканчаюць размову, таму што яны адчуваюць, што іншы чалавек пачне пераконваць іх адкрыць інвестыцыйны рахунах або застрахаваць жыццё.

Памятайце, вы на звычайным мерапрыемстве. Ніхто не праводзіць ніякіх гутарак ці не вышуквае чаго-небудзь купіць. Нават калі такія мерапрыемствы даюць магчымасць сустрэцца з патэнцыйнымі кліентамі і працадаўцамі, справа не ў гэтым.

У наступны раз, калі хтосьці спытае вас пра гэта, паспрабуйце даведацца пра прычыны для гэтага пытання.

Затым скажыце ім, чым вы захапляецеся, а затым спытайцеся пра іх інтарэсы.

Ваша размова можа пайсці вось так 

Незнаёмы: «Чым вы займаецеся?» 
Вы: «Я люблю гатаванне і падводнае плаванне. Што вы любіце рабіць?» 

Ваш знаёмы альбо: 

  • Зацікавіцца 
  • Скажа, што ім падабаецца рабіць 
  • Адорыць вас збянтэжаным позіркам, таму што ён не чакаў такога адказу 
  • У адказ назаве сваю пасаду, не зразумеўшы, што вы не задалі тое ж пытанне

У рэшце рэшт, вы пачнеце гаварыць пра тое, што любіце.

Хіба гэта не лепш, чым размаўляць пра працу на вечарыне, дзе людзі спрабуюць забыцца пра свае офісныя праблемы?

Дзелавыя мерапрыемствы 

Гэта выставы, кірмашы вакансій, семінары, навучальныя мерапрыемствы, канферэнцыі, спартыўныя лагеры і любое іншае мерапрыемства, на якім вы сустракаеце людзей для працы або бізнесу. Для фрылансераў і тых, хто працуе пры запуску праекта, гэта таксама могуць быць сеткавыя мікшары і спаборніцтвы па распачынанням.

Увогуле, вы сустрэнеце два тыпы людзей на гэтых падзеях: 

  • Рэгулярныя ўдзельнікі: удзельнікі мерапрыемства, чые асноўныя мэты - вучыцца і сустракацца з новымі людзьмі.
  • Асобы, якія прымаюць рашэнні: гэтыя людзі могуць быць аратарамі, уладальнікамі бізнесу, венчурнымі капіталістамі, інвестарамі-заступнікамі або рекруторамі. Любы, хто шукае, каго наняць, каму даць сродкі, супрацоўнічаць ці весці бізнес з тымі, каго яны знойдуць на такім мерапрыемстве, з'яўляецца асобай, якая прымае рашэнні.

Зразумела, асобы, якія прымаюць рашэнні, не наведваюць гэтыя мерапрыемствы толькі ў мэтах выведкі. Яны таксама могуць вывучаць і ствараць новыя сувязі. Таму ў іх шмат спраў і мала часу для гэтага.

З-за гэтага яны спрабуюць пазбегнуць лішку інфармацыі. Асобы, якія прымаюць рашэнні, размаўляюць толькі з людзьмі, якія іх цікавяць, і яны хутка вырашаюць, хто варты іх часу.

Ніжэй прыведзеныя два спосабы, як зрабіць сябе вартымі іх увагі. 

1. Сфакусуйцеся на нішы 

Засяродзьцеся на нішы, каб не быць пустым марнаваннем часу. Вось добры прыклад: 

Дызайнер: «Я дызайнер, які спецыялізуецца на дызайнах насценных роспісаў для рэстаранаў і крамаў рознічнага гандлю». 

Гэта гучыць больш цікава, чым проста сказаць, што вы дызайнер. Калі вы скажаце гэта, людзі будуць задавацца пытаннем, ці маглі яны бачыць вашу працу раней.

Вось яшчэ адзін нішавы прыклад:

Медыцынскае страхаванне: «Я дапамагаю "бэбі-бумерам" перайсці ў Medicare».

Гэта лепш, чым сказаць: «Наша агенцтва прадае дадаткі да Medicare», - кажа Даніэль Канкль з «Boomer Benefits». Гэта вызначае іх мэтавую аўдыторыю і нішу: "Medicare" і "бэбі-бумеры".

Канкль працягвае: «У людзей стэрэатыпы датычна страхавых агентаў, як свайго роду прадаўцоў патрыманых аўтамабіляў, і мы адрозніваемся ад гэтага, будучы спачатку выкладчыкамі, а прадаўцамі потым».

Звярніце ўвагу, што ў адказе Канкля няма словаў «страхаванне» і «прадаваць», тыповых для піччаў страхавых спецыялістаў. 

2. Згадайце праблему, якую вы вырашаеце 

Раскажыце пра цяжкасці альбо праблемы, якія вы вырашаеце ў рамках вашай прафесіі. А яшчэ лепей, калі вы зможаце апісаць гэтую праблему як дылему, праблему без выразнага рашэння.

Прыклад для трэнера па фітнесу: 

«Я трэнер па фітнесу, які спецыялізуецца на стварэнні лёгкіх і цікавых праграм практыкаванняў для кліентаў, якім не падабаецца хадзіць у спартзалу».

Першае пытанне, якое вы, верагодна, атрымаеце ад такога ўвядзення: «Як вы гэта робіце?» Іншыя могуць падумаць, што вы ствараеце хатнія відэа з практыкаваннямі, а затым загружаеце іх на YouTube, але ў любым выпадку гэты адказ дае вам магчымасць працягнуць гутарку.

Вы маглі б падумаць, што гэтыя дзве стратэгіі тычацца толькі выпадкаў, калі ў вас цікавая прафесія. Вось чаму я выкарыстала звычайныя пасады ў якасці прыкладу.

Што б вы ні рабілі, вы можаце зрабіць гэта цікавым, вылучыўшы вашу спецыяльнасць ці праблемы, якія вы вырашаеце. 

Мерапрыемствы па нэтворкінге

«Чым вы займаецеся?» - звычайнае пытанне на мерапрыемствах па нэтворкінге.

Незалежна ад назвы пасады або апісання, якім вы карыстаецеся для адказу на гэтае пытанне, вы ледзь расказваеце поўную гісторыю пра тое, што робіце. Тым не менш, простае згадванне пасады падсвядома падахвочвае людзей судзіць вас, грунтуючыся на тым, што яны ведаюць пра вашу працу.

Пара ясных прыкладаў гэтага 

Работа 1: Праграміст у Сіліконавай даліне

Стэрэатып: Добра аплачваецца з 6-значным заробкам, увесь дзень тарашчыцца на кампутар, верагодна, павышанае эга

Праца 2: Трэнер па кар'еры

Стэрэатып: «Людзі альбо вядуць сябе падазрона, альбо адразу кажуць мне ўсё, што яны ненавідзяць у іх кар'еры. Пра трэнінг дрэнна кажуць, таму што лягчэй сказаць іншым, што рабіць, чым рабіць змены самастойна,» - кажа трэнер па кар'еры Карлота Цымерман.

Каб пазбегнуць стэрэатыпаў, падумайце пра ваш адказ як пра першы крок пры інфармаванні іншага чалавека пра вас і вашу працу. Падзяліцеся чым-небудзь малавядомым пра вашу прафесію замест таго, каб проста назваць вашу пасаду.

Якой інфармацыяй можна падзяліцца 

  • Апошнія падзеі ў вашай галіне 
  • Цікавая інфармацыя, пра якую вы нядаўна даведаліся 
  • Няправільныя ўяўленні пра вашу працу 
  • Рабочыя дробязі 

Яшчэ 3 тэхнікі, як лепш адказаць на пытанне «Кім вы працуеце?» 

1. Падзяліцеся гісторыяй 

Раскажыце гісторыю пра адзін з вашых найбольш цікавых дзён на працы. Калі магчыма, уключыце кантэкст, каб дапамагчы слухачу зразумець больш тэхнічных аспектаў вашай працы.

Не ведаеце, як распавесці дзелавую гісторыю? Гэта кіраўніцтва дапаможа вам: 

2. Пакажыце слабы бок 

Будучы ўразлівым, вы праяўляеце сціпласць, якая можа развеяць негатыўныя стэрэатыпы, звязаныя з некаторымі высокааплатнымі працоўнымі месцамі.

Раскажыце пра цяжар, з якім вы сутыкнуліся на сваім шляху і пра некаторыя саступкі, на якія вам давялося пайсці. Аповяд пра вашыя памылкі і выпрабаванні ачалавечвае вас, а таксама дапамагае людзям больш адкрывацца вам. 

3. Пакажыце іншым, што ваша праца азначае для іх 

Пакажыце іншым, якое дачыненне мае ваша праца да іх паўсядзённага жыцця. Не хвалюйцеся, гэта прасцей, чым здаецца, нават калі ваша праца тэхнічная або складаная.

Прафесія: Спецыяліст па ўзломе. Гучыць сумна, ці не так?

Не, калі вы апішыце гэта наступным чынам: 

Незнаёмы: Чым вы займаецеся?
Вы: Я змагаюся з дрэннымі хлопцамі, якія хочуць скрасці вашы грошы і асабістую інфармацыю.
Незнаёмы: Вы паліцэйскі? 
Вы: Не, я спрабую ўламацца на вэб-сайты (з дазволу), каб я мог знайсці шчыліны ў іх анлайн-бяспецы. Затым я дапамагаю ім напісаць код, каб узмацніць абарону іх сайта, каб хакеры не маглі пракрасціся і скрасці вашы дадзеныя.

Гэта гучыць больш займальна ў параўнанні з апісаннем сябе як хакера ці праграміста. 

Праца: Пазычальнік для інвестараў у нерухомасці 

«Я з'яўляюся фінансавым крэдыторам, які спецыялізуецца на працы з інвестарамі ў нерухомасць, якія робяць пераробку, перапродаж і новае будаўніцтва».
«Калі я кажу людзям пра гэта, іх вочы набываюць шкляны выгляд, я атрымліваю збянтэжаны ківок, і мы працягваем жыць», - кажа Ааран Норыс з «The Norris Group».

Цяпер ён адказвае такім чынам, што робіць яго працу знаёмай людзям, не маючым дачыненне да нерухомасці.

«Вы калі-небудзь бачылі такія шоў, як «Flip this House» на ТБ? Мы даем крэдыты для іх праектаў».

Норыс прызнае, што гэты адказ не цалкам тлумачыць яго працу. Але, пачуўшы назву тэлешоў людзі прасцей злучаюць пункты паміж тым, што паказваюць на тэлешоў, і яго лініяй працы.

У некаторых сітуацыях патрабуецца самарэклама 

«Чым ты зарабляеш на жыццё?» 

То, як вы адказваеце на гэтае пытанне, фармуе першае ўражанне пра вас.

У паўсядзённым жыцці на гэта нармальна адказваць без намеру прарэкламаваць сябе або ваш бізнес.

Але як наконт іншых выпадкаў, калі вы сустракаеце чалавека, які прымае рашэнні, які можа наняць вас ці весці бізнес з вашай кампаніяй?

Не трэба думаць двойчы пра тое, каб прарэкламаваць сябе.

Вы робіце сабе і іншым ласку, кажучы пра тое, у чым вы добрыя. Калі вашы навыкі могуць вырашыць праблему таго, з кім вы размаўляеце, тады гэта не самарэклама. Наадварот, гэта вуліца з двухбаковым рухам, дзе вы дапамагаеце адзін аднаму.

Вось чаму вы заўсёды павінныя быць гатовыя да пад'ёму і гатовыя прарэкламаваць сябе. Прачытайце гэтыя кіраўніцтвы на Envato Tuts+, каб даведацца, як стварыць персанальны стыль, які выходзіць за рамкі назвы вашай прафесіі: 

Як вы спраўляецеся з пытаннем «Кім вы працуеце» і як адаптуеце яго да розных сацыяльных сітуацый? Паведаміце нам пра вашыя лепшыя парады ў каментарах.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.