Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Landing Pages
Business

Што такое Squeeze page на сайце? (Падказка: гэтая старонка дапаможа вам імгненна ператварыць наведвальнікаў сайта ў пакупнікоў) 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Звычайныя значэнні канверсіі на сайтах завісаюць дзесьці ў раёне адназначных лікаў.  Гэта азначае, што большасць наведвальнікаў вашага сайта закрыюць яго і ніколі не вернуцца. 

У давяршэнне, у вас ёсць толькі 17 мілісекунд на тое, каб зрабіць на наведвальніка першае ўражанне, пакуль ён не вырашыць, сысці з сайта або застацца. 

Шанцы невялікія. 

Але вы можаце іх павысіць, выкарыстоўваючы сквiз пэйдж (squeeze page) - дадатковую старонку на сайце, якая збірае ўсю важную інфармацыю пра пакупніка, даючы вам магчымасць звязацца з ім пасля таго, як ён пакіне сайт. 

Давайце вывучым прынцып працы такіх старонак, як выглядаюць лепшыя з іх і як пачаць іх выкарыстоўваць на сваім сайце, каб павялічыць канверсію. 

Squeeze page website designs
Разнастайнасць макетаў для squeeze page (малюнак

Як працуюць сквiз пэйдж? 

Мэтавая старонка (лендзiнг пэйдж, Landing page) - гэта любая старонка ў інтэрнэце, якая мае адну пэўную мэту.  Такія старонкі ўтрымліваюць даволі агульную інфармацыю, ад простага змесціва да перасылак наведвальніка на старонку з аплатай.  Але што ж такое сквiз пэйдж? 

Гэта падвід мэтавай старонкі, у якой адна мэта: сабраць інфармацыю пра наведвальніка.  Напрыклад, яна дапамагае вам атрымаць адрас электроннай пошты наведвальніка, каб вы маглі пазней падтрымліваць з ім сувязь, пакуль ён не будзе гатовы нешта купіць.

Але навошта вам патрэбная сквiз пэйдж?  Чаму б проста не паспрабаваць адразу здзейсніць продаж? 

Сёння 50% адносін з пакупнікамі - як падарожжа з рознымі падзеямі, па многіх каналах.  Гэта значыць, што людзі, хутчэй за ўсё, наведаюць ваш сайт некалькі разоў, пераходзячы на ​​яго па розных маркетынгавым каналах, да таго як купяць нешта ці падпішуцца на рассылку і стануць лідамі. 

І ў гэтым ёсць сэнс, таму што людзі павінныя спачатку прывыкнуць да сайта і пачаць яму давяраць, перш чым яны дастануць сваю крэдытку. 

У анлайн-бізнесе гэта называецца падарожжам пакупніка, у яго ёсць некалькі стадый, і на кожнай чалавек шукае нешта сваё. 

Customer journey stages
Стадыі падарожжа пакупніка
  • Дасведчанасць: Людзі ў гэтай катэгорыі пакуль нават не ўсведамляюць, што ім патрэбныя вашыя тавары ці паслугі.  Але яны пачынаюць ўсведамляць, што ў іх жыцці ёсць прабел або праблема, для якой трэба рашэнне.
  • Інфармацыя: Цяпер, калі людзі зразумелі, што ў іх жыцці ёсць падобная праблема, яны пачынаюць шукаць шляхі яе рашэння.  Яны пачынаюць з пошуку ў інтэрнэце і іншых месцах або праглядаюць такія платформы, як Yelp. 
  • Ацэнка: Пасля таго як людзі параўналі некалькі варыянтаў, яны звужаюць пералік тавараў, паслуг або брэндаў, якія ім падыходзяць. 
  • Рашэнне: Калі прыходзіць час, людзі пачынаюць цікавіцца больш падрабязнай інфармацыяй і коштам, каб нарэшце прыняць рашэнне і дзейнічаць. 

У ідэале для кожнай з гэтых стадый трэба мець па адной мэтавай старонцы і сквiз пэйдж, дапамагаючы людзям знайсці тое, што яны шукаюць, і прасоўваючы іх па шляху здзяйснення пакупкі. 

Дадзеныя пацвярджаюць гэты падыход.  Згодна з HubSpot, якія прааналізавалі больш за 7 000 малых бізнесаў, калі кампаніі павялічваюць колькасць сваіх мэтавых старонак і сквiз пэйджаў да 10-15, яны атрымліваюць на 55% больш лiдаў. 

Сквiз пэйдж - асноўная складнік гэтага падыходу, асабліва ў самым пачатку "шляху", на стадыях дасведчанасці і разважання, таму што яны даюць вам магчымасць прапанаваць наведвальніку нешта каштоўнае, што вырашыць яго праблему, у абмен на магчымасць дапамагчы яму ў будучыні. 

Зараз, калі вы ведаеце, што такое сквiз пэйдж і чаму яны важныя, давайце паглядзім, як яны выглядаюць

3 самыя важныя элементы сквiз пэйджаў 

Самыя лепшыя сквiз пэйджы простыя, акуратныя і не перагружаныя ў плане дызайну.  Гэта дапамагае засяродзіць увагу на тым, што вы прапануеце, і наведвальнікам лёгка зразумець, што ім трэба зрабіць, каб атрымаць гэтую прапанову.

Але да таго як пабачыць скончаны прадукт, давайце вывучым тры элемента, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу.

1. Загалоўкі, на якія непераадольна хочацца клікнуць 

Загалоўкі на сквiз пэйдж - гэта ваша сціслая каштоўнасная прапанова.  Яны распавядаюць у некалькіх простых і эфектных словах пра тое, чым вы адрозніваецеся ад іншых і ў чым ваша каштоўнасная прапанова. 

Як вы можаце ўявіць, гэта не так проста. 

Адзін з лепшых спосабаў навучыцца пісаць лепшыя загалоўкі (або падсумаваць тое, чым вы займаецеся, у адным эфектным сказе) - вывучыць майстроў сваёй справы.  Дзіўна, але анлайн - гэта Buzzfeed, якія штодня публікуюць велізарную колькасць неверагодных загалоўкаў

Прыклад ніжэй ставіць у цэнтр і на першы шэраг важную праблему (бацькоўства), а далей - іх прапанову (бясплатнае навінавае рассыланне). 

BuzzFeed headline example
Прыклад загалоўка ад Buzzfeed 

Падзагаловак таксама падкрэслівае першапачатковую праблему і тлумачыць, чаму іх рашэнне дапаможа. 

Парадак вельмі важны, таму што ён утрымлівае ўвагу на вырашэнні асноўнай праблемы (а не на тэхнічных уласцівасцях або характарыстыках тавараў і паслуг). 

2. Візуальныя вобразы, якія вылучаюць вашу "геройскую" прапанову 

У гэты момант людзям можа быць усё роўна, хто вы.  Замест гэтага ім цікава, што яны атрымаюць наўзамен

Гэта асабліва тычыцца малюнкаў на кожнай старонцы. 

У ідэале тое, што вы будзеце выкарыстоўваць, павінна нагадваць тое, што наведвальнік атрымае ў абмен на інфармацыю пра сабе. 

Ніжэй - выдатны прыклад ад AdEspresso.  Просты дызайн засяроджвае ўсю ўвагу на сказе.  Тое месца, куды трэба ўвесці сваю інфармацыю, выдзелена візуальна. 

А карцінка на старонцы - кніга - бачна нагадвае людзям, што яны атрымаюць (ў канкрэтнай, матэрыяльнай форме). 

Squeeze Page Example
Прыклад сквiз пэйдж ад AdEspresso

Асноўны малюнак на сквiз пэйдж таксама часта называюць "геройскім", таму што ен дапамагае наведвальнікам праецыраваць на сябе тое, якім іх жыццё будзе пасля рашэння праблемы (з вашай дапамогай). 

Падумайце аб тым, як тавары для фітнесу і страты вагі паказваюць малюнкі "да" і "пасля".  Гэта дзейсны спосаб параўнаць, якiм нечые жыццё было да выкарыстання прадукта і якiм яно можа стаць пасля падпіскі на вас. 

Эфектныя выявы на сквiз пэйдж дэманструюць гэтыя змены і дапамагаюць наведвальнікам убачыць магчымы вынік. 

3. Заклік да дзеяння, аптымізаваны для канверсіі

Трэці ключавы элемент сквiз пэйдж, на які варта звярнуць асаблівую ўвагу, - заклік да дзеяння. 

Зноў жа, уся сутнасць у прастаце і мінімалізме.  Усюды, дзе гэта магчыма, прыбярыце усю лішнюю інфармацыю і палі, не гэтак неабходныя для канверсіі. 

Напрыклад, вам праўда трэба ведаць чыюсьцi пасаду для простай інтэрнэт-рассылкі?  Канешне не. І людзям наўрад ці захочацца запаўняць дзясятак палёў для чагосьці настолькі простага. 

Эфектыўныя заклікі да дзеяння таксама падкрэсліваюць тое, што наведвальнік атрымае або ад чаго пазбавіцца.  Для канверсіі важная мова, якая прымушае дзейнічаць, каб паказаць, чаго чакаць, і прыбраць заслону таямніцы з працэсу. 

Напрыклад, хатняя старонка SumoMe - гэта адна вялікая сквiз пэйдж, калі наведвальнік пачынае рэгістравацца.  На гэтым сайце выкарыстоўваецца заклік да дзеяння пад назвай "лайтбокс", калі пасля націску патрэбнай кнопкі астатняя частка хатняй старонкі зацямняецца і ўся ўвага карыстальніка засяроджваецца на рэгістрацыі. 

Lightbox squeeze page example
Прыклад сквiз пэйдж "лайтбокс" 

У гэтым прыкладзе для прыцягнення ўвагі выкарыстоўваюцца словы "пачніце" і "37 секунд", каб растлумачыць, наколькі хутка людзі могуць зарэгістравацца і пачаць карыстацца прадуктам (г.зн. яны хутчэй вырашаць сваю праблему). 

Тут мінімальная колькасць палёў для запаўнення, у якіх запытваецца толькі асноўная інфармацыя для канверсіі.  Пазней заўсёды можна будзе атрымаць больш інфармацыі з дапамогай розных тэхнік. 

А на кнопцы - прыдатны заклік да дзеяння, які падкрэслівае тое, што людзі робяць на гэтым сайце. 

Простая праверка 

Сквiз пэйджы створаныя для збору важнай інфармацыі пра наведвальніка. 

Калі вам патрэбная канверсія, варта праверыць, якая з іх працуе лепш за іншых. 

Абраўшы просты і не перагружаны дызайн, праверце свае загалоўкі, малюнкі і заклікі да дзеяння, каб убачыць, што больш за ўсё ўплывае на канверсію. 

У наступным раздзеле мы пагаворым аб некаторых праграмах і інструментах для больш сур'ёзнай праверкі, але пачніце з гэтых элементаў. 

Setting up AB testing
Праверка метадам A/B

Напрыклад, можна проста прадубляваць першапачатковую сквiз пэйдж і пагуляць з элементамі на ей.  Далей вы можаце "ўзважыць" кожную старонку па-свойму, падзяліўшы трафік (некаторыя інструменты робяць гэта аўтаматычна). 

Самае галоўнае - неўзабаве вы пачнеце заўважаць заканамернасці (якія загалоўкі ці малюнкі працуюць лепш за ўсё) і зможаце ўжываць гэтыя веды пры агульнай працы з сайтам. 

Як ствараць сквiз пэйджы, кіраваць імі і аптымізаваць іх 

Раней ствараць сквiз пэйдж з нуля было доўга і моташна. 

На шчасце, больш гэта не так. 

Існуе шэраг праграм і інструментаў, ад простых і танных да тых, што паскладаней, для стварэння, публікацыі сквiз пэйджаў і кіравання імі, і на гэта спатрэбіцца не некалькі дзён, а ўсяго некалькі гадзін. 

Unbounce 

Unbounce - гэта адзін з варыянтаў паскладаней, з гэтай праграмай вы зможаце па сваім жаданні ствараць мэтавыя старонкі і праводзіць аналіз, каб павялічыць канверсію. 

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце выдатныя і незвычайныя шаблоны.  А магутны рэдактар ​​старонак дапаможа вам цалкам наладзіць старонку пад сябе.

Unbounce interface
Iнтэрфейс Unbounce 

Вы таксама можаце загрузіць свае ўласныя мэтавыя старонкі, створаныя з нуля, калі ў вас ёсць тэхнічныя навыкі. 

Калі вам патрэбны індывідуальны, бездакорны дызайн, але не хапае навыкаў у дызайне, на ThemeForest вы можаце знайсці і загрузіць высакаякасныя шаблоны для мэтавых старонак Unbounce

Па змаўчанні, яны адлюстроўваюцца па часе з'яўлення на сайце.  У полі "Sort by" ("адсартаваць па") можна абраць "Best Sellers" ( "бэстсэлеры"), і вы знойдзеце выдатныя нядаўнiчя шаблоны з высокімі рэйтынгамі і добрымі водгукамі. 

Напрыклад, у шматфункцыянальным шаблоне FlatPack ёсць мноства макетаў мэтавых старонак і сквiз пэйджаў.  Вось адна з іх: 

FlatPack unbounce landing page template
Пакет шаблонаў сквiз пэйджаў FlatPack 

Каб нешта змяніць у гэтым шаблоне, трэба проста перацягнуць пэўны элемент.  У ім 13 макапаў у фармаце PSD на любы густ. 

Вось яшчэ адзін цудоўны шаблон мэтавай старонкі Unbounce для стартапаў.  У ім сучасны дызайн, які выглядае самабытна і дорага. 

Landing page template for startups
Пакет шаблонаў сквiз пэйджаў для стартапаў 

Існуе нават больш шаблонаў для канкрэтных сфер дзейнасці, напрыклад, Condio для працы з нерухомасцю або Law Online для юрыдычных фірмаў.

LeadPages 

LeadPages - гэта яшчэ адзін папулярны варыянт стварэння сквiз пэйджаў, якія дапамагаюць канверсіі. 

Можна проста перацягваць патрэбныя элементы на сваю старонку (не клапоцячыся пра знешні выгляд і выгоду выкарыстання). 

Напрыклад, скажам, вам трэба дадаць зваротны адлік, каб падкрэсліць тэрміновасць або абмежаванасць тавару.  Проста перацягнiце патрэбны элемент! 

Leadpages interface
Iнтэрфейс Leadpages 

Leadpages клапоцяцца пра фарматаванне замест вас, так што вам не трэба турбавацца аб тым, як змяніць памер элементаў, каб яны падыходзілі колерам і брэнду ўвогуле. 

Верагодна, Leadpages - гэта самы просты спосаб для стварэння і публікацыі мэтавых старонак.  Як вы ўбачылі, для гэтага не трэба ўмець працаваць з кодам або дызайнам.  Усе элементы зафіксаваныя ў вызначаным становішчы, так што вы нічога не можаце сапсаваць! 

Але ў гэтай прастаты выкарыстання ёсць і некалькі недахопаў. А менавіта - не ўсё можна наладзіць так, як вам хочацца.  Напрыклад, нельга змяніць цалкам усе налады або загрузіць сваю ўласную старонку, як у выпадку з Unbounce. 

WordPress 

Тэхнічна і Unbounce, і LeadPages можна выкарыстоўваць ці ўбудоўваць на сайты WordPress. 

Але калі вы не хочаце карыстацца дадатковымі праграмамі, можна проста выкарыстоўваць убудову ад WordPress. 

У бібліятэцы Code Canyon - больш за 4 200 убудоў для WordPress, з якіх можна абраць тое, што трэба вам. 

Напрыклад, канструктар мэтавых старонак Parallax Gravity, які дапаможа вам стварыць столькі мэтавых старонак, колькі вам неабходна.  У ім ёсць асноўныя функцыі налады (як даданне частак ці новых малюнкаў на старонку).  А з дапамогай кароткіх кодаў можна яшчэ больш павялічыць функцыянальнасць кожнай старонкі. 

Parallax Gravity landing page builder
Інтэрфейс Parallax Gravity 

Яшчэ адна цікавая разнавіднасць сквiз пэйджаў - тыя, якія дазваляюць мімаходам зірнуць на змесціва, паказваючы яго ўзор, а каб убачыць больш, наведвальнік павінны зарэгістравацца. 

Убудова Opt-In Panda для WordPress спрашчае гэты працэс.  Напрыклад, можна зачыніць доступ да асноўнага кантэнту (схаваўшы або цалкам размыўшы яго), пакуль наведвальнік не захоча яго ўбачыць. 

Opt-In Panda for WordPress plugin demo
Дэма-версія ўбудовы Opt-In Panda для WordPress

Гэта магутная тэхніка, таму што вы прапануеце наведвальніку зірнуць на тое, што ён атрымае, а потым абмяжоўваеце яму доступ да асноўнай часткі, пакуль ён не прадаставіць вам патрэбную інфармацыю. 

Праца са сквiз пэйджамi 

Сквiз пэйджы - гэта адмысловыя мэтавыя старонкі, якія дапамагаюць вам ператварыць ліды ў пакупнікоў. 

Вы працуеце з канкрэтнай стадыяй Падарожжа пакупніка, прапаноўваючы яму канкрэтнае рашэнне праблемы і накіроўваючы яго ў патрэбным кірунку ў патрэбны час. 

Дызайн, якi не адцягвае ўвагу, загаловак, малюнак, заклік да дзеяння - усё гэта можна прааналізаваць, каб павялічыць канверсію. 

Можна дадаткова выкарыстоўваць такія інструменты, як Unbounce, LeadPages або разнастайныя ўбудовы для WordPress, каб хутка стварыць і запусціць сквiз пэйдж.  І гэта добра, таму што, паводле статыстыкі, прама цяпер ваш сайт губляе наведвальнікаў. 

Сквiз пэйдж дапамогуць вам ўзяць кантроль у свае рукі.  Зайдзіце на Envato Market, каб знайсці яшчэ больш выдатных шаблонаў для сквiз пэйджаў і пачаць працаваць з імі.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.