Unlimited PowerPoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Careers

Як сумяшчаць дзве працы, каб больш зарабляць

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Другая праца - гэта выбаўленне для многіх людзей, асабліва для маладых спецыялістаў, якія не занятыя поўны працоўны дзень або зусім не працуюць.

Дадатковы заробак дапамагае адкласці грошы для выхаду на пенсію, аплаціць студэнцкія пазыкі і павялічыць ваш ашчадны рахунак. Гэта абарона на выпадак страты асноўнай крыніцы даходу. Калі вы пазбавіцеся адной з двух работ, у вас усё роўна застанецца магчымасць пратрымацца.

Людзі наймаюцца па сумяшчальніцтве па розных прычынах, напрыклад, вэб-распрацоўшчык, падзарабляючы кадаваннем, дапамагае людзям. Іншыя бяруць ад 5 да 9 нудных падзаробкаў, абы мець грошы на забавы, накшталт дыск-жакеяў, якія працуюць гідамі па выходных.

Аднак у большасці выпадкаў прычынай будзе няпоўная занятасць і нізкая пагадзінная стаўка.

Таму што калі ў вас няма грошай на арэнду кватэры і няма куды скарачаць выдаткі, дадатковая праца дапаможа звесці канцы з канцамі. Калі вы дрэнна разбіраецеся ў фінансах, але не можаце перастаць карыстацца крэдытнай картай па прычыне недахопу сродкаў, вы можаце знайсці другую працу.

Can you balance working two jobs
Цi зможаце вы збалансаваць дзве працы для падтрымкі свайго балансу? (Graphic source)

У гэтым уроку мы разгледзім перавагі і праблемы сумяшчальніцтва. Вы даведаецеся, як знайсці добрую другую працу, узгадніць яе з вашым цяперашнім працадаўцам і захаваць працаздольнасць пры такой нагрузцы.

3 Нематэрыяльныя перавагі другой працы

Дадатковая праца прыносіць не толькі грошы. Але і:

1. Больш магчымасцяў для працы і доступ у cетку кантактаў

Чым больш размоў, тым больш магчымасцяў. Хто ведае, можа, адзін з вашых калегаў або босаў аднойчы прапануе працу вашай мары.

2. Пратэстуйце новае месца працы, не сыходзячы з iншага

Нt вырашаецеся звольніцца, думаючы, што няма шанцаў у той вобласці, якая вам падабаецца? Цяпер вы можаце самі, не губляючы зарплаты па асноўным месцы працы, праверыць, ці варта мяняць спецыяльнасць.

Не пакідаючы асноўную працу, вы можаце ўладкавацца па сумяшчальніцтве ў жаданай сферы. Калі вы не працавалі па патрэбным профілі, пачынайце з азоў, каб атрымаць вопыт для далейшага росту ў прафесіі і працаўладкавання.

Заадно пераканайцеся, наколькі гэта вам трэба, цi не пустая гэта мара. Напрыклад, некаторыя думаюць, што быць шэф-кухаром весела, пакуль не ўбачаць, якая цяжкая і жорсткая праца ў рэстаране.

3. Сумяшчальніцтва развівае навыкі

Калі ў вас няма поўнай занятасці ў абранай прафесіі, паспрабуйце знайсці падпрацоўку, дзе будзеце развівацца як спецыяліст.

Хочаце стаць аніматарам відэагульняў? Шукайце месца рэдактара відэа, а не гандляра бургераў. Не можаце ўладкавацца дызайнерам? Наймiцеся друкаваць прынты на футболкі, замест чакання запрашэнняў.

Магчыма, гэта не зусім той выбар, але ён бліжэй да вашай вобласці, таму, па меншай меры, вы можаце паказаць яго ў сваім рэзюмэ.

Небяспекі датычна працы ў двух месцах 

Вядома, праца па сумяшчальнiцтве патрабуе больш часу. Час, якi не вярнуць, якi вы не зможаце правесці з сям'ёй, сябрамі ці для сябе.

Баланс - гэта важна. 100 гадзін у тыдзень ужо перабор, але занятасць па 60-70 гадзін вас не заб'е. Да таго часу, пакуль вы мудра кіруеце сваім часам і абавязкамі.

Дзелавыя і юрыдычныя следства сумяшчальніцтва

Вы вырашылі знайсці другую працу.

Па-першае, не хапайцеся за абы-якую працу.

Што калi ваш працадаўца даведаецца пра тое, што вы робiце за яго плячыма?

Каб пазбегнуць нечаканасцяў або судовага пазову, высвятліце, ці дазволена вам сумяшчальніцтва. Спытайце пра гэта свайго кіраўніка або кадравіка.

Калі сумняваецеся ў іх адабрэнні, звярніцеся да супрацоўнікаў, якія ўжо дзесьці падпрацоўваюць. На якіх працах? У штаце або па дамове?

Выкажам здагадку, вы маеце права на сумяшчэнне. Выдатна!

Але гэта яшчэ не ўсё. Даведайцеся пра магчымыя абмежаваннi па асноўным месцы, калі ў вас з'явіцца другая праца.

Прыклады ўмоў і абмежаванняў

  • Не працаваць у канкурэнтаў
  • Не раскрываць інфармацыю пра бягучыя праекты, прадукты, кліентаў і звесткі па інтэлектуальнай уласнасці кампаніі
  • Даверныя абавязкі
  • Не дзейнічаць ад імя бягучага наймальніка, звяртаючыся да кліентаў або пастаўшчыкоў
  • Парушаць працоўны кодэкс дзяржавы і штата па агульнай занятасці
Sam Nuttall, офіс-менеджэр RH Nuttall, згаджаецца: «Ёсць працоўны дагавор. Мы сочым, каб не было канфлікту інтарэсаў, калі ў супрацоўніка ёсць іншая праца. Яны павінныя даказаць, што адпрацуюць стаўку, не ахвяруючы якасцю працы».

Варыянты другой працы

1. Фрыланс і свабодныя прафесіі

Пералічыце свае спецыяльнасці і вызначце, якія з іх падыходзяць для фрылансу, дзе пагадзінная аплата ацэньваецца вышэй ручной працы.

Працуючы фрылансерам, вы выконваеце задачы для некалькіх кліентаў, некаторыя з якіх аддаюць частку нагрузкі іх штатнага персаналу.

Кампаніі часта наймаюць пазаштатных рэдактараў, дызайнераў, пісьменнікаў, спецыялістаў па ўводзе дадзеных і нават кодэраў. Пазаштатнае навучанне музыцы, танцам і ёзе - таксама выдатныя варыянты працы, калі вы хочаце зарабляць грошы, не кідаючы асноўную працу.

Перавага фрылансу - ў магчымасці працаваць з дому ці з любога месца з добрым інтэрнэт-злучэннем. Пазаштатная праца выконваецца па гнуткім графіку, які вы можаце наладзіць пад сябе. Падрабязней пра пачатак працы на фрылансе:

2. Запуск пабочнага бізнесу

Хоць гэта нельга назваць падпрацоўкай, пабочны бізнес - гэта таксама варыянт атрымання прыбытку. Незалежна ад таго, фрыланс гэта ці адзiн з многіх іншых камерцыйных кірункаў.

Уласны бізнес трохі прасцей кантраляваць, чым дадатковую працу па найму.  Хоць выдаткі часу будуць, хутчэй за ўсё, яшчэ большымі. Спатрэбяцца іншыя выдаткі, затое і дадатковы даход будзе нашмат вышэй.

Даведайцеся, як хутка пачаць пабочны бізнес, з нашага курсу або пачніце з артыкулаў:

3. Праца ў сферы паслуг

Гэта агульная назва для працы з кліентамі, афіцыянткай або прадаўцом-кансультантам у рознічным краме. Прадстаўнікі службы падтрымкі па тэлефоне таксама з гэтай катэгорыі.

Як вы разумееце, такая праца высільвае фізічна і маральна. Цяжка ўсміхацца і дапамагаць дзясяткам людзей у дзень. Цяжка ўвесь дзень абносіць людзей ежай і напоямі. Але добрая навіна ў тым, што вы можаце зарабляць прыстойныя грошы за кошт сваіх чаявых.

4. Сезонныя і кантрактныя работы

Гэтыя мажлівасьці добрыя для работнікаў з планавым перыядам прастою кожны год, напрыклад, настаўнікам з іх летнімі канікуламі.

Варыянты сезоннай і кантрактнай работы

  • Раздробны продаж падчас адпачынку
  • Курортныя працы летам
  • Справаздачныя перыяды для бухгалтараў і эканамістаў
  • Абслугоўванне турыстычных сцежак падчас пешаходнага сезону
  • Праца зімой інструктарам па лыжах
  • Гідам
  • Праца на летніх фестывалях

5. Працы па доглядзе

Усё, што тычыцца клопату пра дзяцей, дарослых і пажылых людзях. Праца па доглядзе таксама стамляе, але не як тая, дзе ўвесь дзень праводзіш на нагах. На гэтай працы і стаўкі вышэй, чым у розніцы і грамадскім харчаванні.

Не ўпэўненыя ў выбары? Гэта кiраўнiцтва вам дапаможа:

Як размеркаваць працоўны час

Пяць вечара - гэта пачатак шчаслівай гадзіны ў пабе або вар'яцкі парыў дадому ў гадзіну пік.

Але не для вас, калі вы працуеце па сумяшчальніцтве. У гэтую гадзіну як раз трэба будзе прыступаць ды працы ў іншым месцы, таму паспрабуйце знайсці зручны графік.

Ніжэй прыведзены прыклады магчымых графікаў сумяшчэння дзённай працы і пабочнага прыработку.

Rebecca Lee кажа: «Я прачынаюся ў 3:45 раніцы, каб прыехаць у лякарню да 05:30, дзе я працую медсястрой. Вяртаюся дадому каля 5:00 вечара і пачынаю працу на сваім сайце RemediesForMe.com, дзе я пішу і рэдагую артыкулы».

Калі вам цяжка сумяшчаць працы ў будні, знайдзіце сабе занятак на выхадныя, як Jimmy.

"Я - вясельны фатограф і ІТ-прафесіянал. Большасць вяселляў праводзяць па выхадных, таму застаецца час для звычайнай працы з панядзелка па пятніцу," - кажа Jimmy Chan.

Гэта зручна. Ён працуе кожны дзень, асабліва з лета да восені (т.зв. вясельны сезон). Зімой з'яўляецца час аднавіць сайт і запрасіць патэнцыйных кліентаў.

Як бачым, няцяжка вылучыць некалькі гадзін на працягу тыдня або выходныя на падпрацоўку. Паўнавартасная праца ў двух месцах магчымая толькі на кароткі перыяд і неймаверная надоўга.

Улічыце, час працы будзе не адзіным фактарам. Падумайце і пра гэта:

1. Час у дарозе паміж працоўнымі месцамі

Важна, калі ў абодвух месцах строгі графік. Вылучыце час на пераезды ад Працы A да Працы B, інакш заўсёды будзеце спазняцца і рызыкуеце страціць адно або абодва месцы адразу.

2. Разная форма адзення

Вам трэба пераапрануцца для працы? Значыць, спатрэбіцца лішніх пяць-дзесяць хвілін, калі адзенне ў вас з сабой і больш, калі вы заязджаеце дадому, каб надзець уніформу.

3. Узровень стрэсу і фізічнай нагрузкі

На адной працы больш плацяць, але і стрэсавая нагрузка там у два разы вышэй, чым на той, якая менш аплачваецца. Падумайце: ці хопіць вам сіл для другой працы, калі вы вымотваецеся на першай?

Напрыклад, ці зможаце вы ўвесь дзень працаваць з дзецьмі, а яшчэ чатыры гадзiны - з кліентамі па тэлефоне?  Я займалася гэтым пасля каледжа, але не вытрымала і года - спачатку важдацца з дзецьмі, а затым са сварлівымі кліентамі. Гэта стрэсавая, усушаючая мозг праца.

Гэта нагода пазбегнуць сумяшчэння дзвюх месц з фізічнай працай. Цяжка ўвесь дзень пратрымацца на нагах, праціраючы сталы або запаўняючы паліцы. Лепш за ўсё сумясціць разумовую кабінетную працу з фізічнай працай, стымулюючым мышцы і разгружаючы мозг.

Калі ў вас шмат месцаў працы, вы павінныя ведаць, як дамагчыся большай прадукцыйнасці. Вам спатрэбяцца ўрокi па прадукцыйнасцi на Envato Tuts+:

Праблемы сумяшчальніцтва і спосабы іх пераадолення

1. Баланс графікаў працы і асабістых даручэнняў

Дзве працы азначаюць наяўнасць двух правадыроў і два крайніх тэрміну. Усi, з кім я размаўляла, свае абавязкi па працы і па-за ёй адсочваюць па календары.

Але календары - не абарона ад дурня, таму вы ўсё роўна можаце страціць пачуццё часу або забыцца пра сустрэчу.  Будзьце сумленныя са сваім босам, каб разлічваць на дапамогу ў выпадку форс-мажора на іншай працы. Яны зразумеюць, чаму вы не можаце да апошняй хвіліны прысутнічаць на мерапрыемстве.

Што тычыцца асабістых даручэнняў, то сумяшчальнікам часта даводзіцца рабіць іх падчас абеду або па шляху дадому.

2. Без выходных і адпачынку

Так, многія людзі з некалькімі працамі не ходзяць у адпачынак. Аднак гэта магчыма, калі запланаваць яго загадзя.

Папытайцеся ў сяброў і сваякоў, каб яны нагадалi вам за тры-чатыры тыдні, i вы мелi два тыдні на апавяшчэнне абодвух працадаўцаў і яшчэ адзiн - на папраўкі графіку. У вас будзе дастаткова часу для завяршэння працы і перадачы яе часткі супрацоўнікам.

Кіраўнікі не змогуць лёгка адмовіць вам, калі вы будзеце спасылацца на іх распарадак адпачынкаў. Калі яны забыліся ўключыць вас у графік, то дапамогуць вам выправіць памылку.

3. Няма часу паесці

Пра што можна забыцца, увесь час перабягаючы ад адной працы да іншай? Пра ежу.  На асноўнай працы ёсць абедзенны перапынак, але вы не павінныя забываць харчавацца кожныя тры-чатыры гадзіны, каб не паслабіцца і каб не з'явілася пякотка.

Спакуйце па адным абедзе для кожнай працы, калі вы хочаце зэканоміць. Калі на працы няма халадзільніка, прыгатуйце сэндвіч або замоўце дастаўку.

Іншы варыянт - прыгатаваць вялікую порцыю паўфабрыкатаў і падзяліць яе на два-тры дні.

Я рыхтавала ўсе свае стравы па нядзелях, а затым толькі разагравала іх.  Што б я ні прыгатавала з вечара, будзе запакавана апоўдні ў панядзелак. Рэшткі паўфабрыкатаў я замарожваю да наступнага разу.

У панядзелак увечары я стаўлю на пліту чарговую порцыю. Паўтараю гэты працэс, пакуль ежы ў халадзільніку не застанецца на адно гатаванне.

Здаецца, шмат валтузні, але я марную менш за 10 хвілін на загрузку сваёй рондалі і наладу таймера. У выхадныя дні на драбненне гародніны і мяса сыходзіць гадзіны дзве-тры, я фасую іх у мяшкі і кладу ў маразілку.

4. Страта сну

Тут няма адзінага правіла, таму што ваш сон будзе шмат у чым залежаць ад графіка працы.

Старайцеся спаць шэсць-восем гадзін, незалежна ад колькасці месцаў працы, або выбірайце месца на могілках. Калі ў вас зменны графік ці больш двух змен, знайдзіце 30 хвілін на сон паміж працамі. Паспрабуйце графікі сну Polyphasic, апісаныя тут.

Наступны крок (тры і больш месцаў працы)

Ці магчыма працаваць у трох месцах?

Lyn Alden, інжынер-электронік, распрацоўшчык вэб-сайтаў і незалежны аўтар - адзін з многіх людзей, хто працуе на трох і больш месцах.

«Я быў інжынерам-электронікам восем гадоў, заадно аўтарам і будаўніком камерцыйных сайтаў. Мая асноўная праца ішла па гадзінах, а пісьменніцтвам і сайтамі я займаўся па меры магчымасці».

Паводле майго меркавання і думак людзей, з якімі я размаўляла, можна працаваць і ў трох месцах, калі:

  • Хоць бы ў адным з двух месцаў на працу ідзе не больш чатырох гадзін
  • На фрылансе або па вольным графіку і выконваючы пэўнае заданне, якое трэба здаць у тэрмін
  • Гэта адзін і той жа тып працы ў розных умовах (напрыклад, навучанне ў школе і рэпетытарства) або з аднолькавымi прафесійнымi навыкамi (напрыклад, праца праграмістам і распрацоўка гульняў на баку)
  • Дзве працы з фіксаваным або гнуткім графікам, а на пакінуты час - выкананне задач па меры неабходнасці

Вядома, сумяшчальніцтва ўскладняе жыццё. Але затое разнастаіць крыніцы даходу і набор навыкаў. Вы павінныя ўзважыць плюсы і мінусы на доўгую перспектыву, перш чым вырашыце, ці гатовыя вы да такой адказнасці.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.