Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Creativity
Business

7 звычак неверагодна творчых людзей

by
Length:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Крэатыўнасць - гэта вынік таго, як вы думаеце.  Практыка навыку крэатыўнага мыслення дазволіць вам зламаць бар'еры, якія аддзяляюць вас ад дасягальных вынікаў.  Паляпшэнне навыкаў у галіне фрылансу, лепшыя кліенты, легкае пераадольванне цяжкіх сітуацый - вось толькі малая частка таго, што дае вам выкарыстанне творчага мыслення.

Паводле дадзеных міжнароднага даследавання, якое праводзіцца Adobe, «толькі 1 чалавек з 4 лічыць, што ён цалкам выкарыстоўвае свой творчы патэнцыял». Гэта сумны факт, і сапраўды, так яно і ёсць. Але ці ёсць тут добрая навіна?  Так, фрылансеры ведаюць, як гэта важна - развіваць сваю крэатыўнасць.  Плюс у нас ёсць магчымасць працаваць над ёй на працягу ўсяго дня. 

Мы часам можам адыходзіць ад гэтага займаючыся грашовымі пытаннямі з кліентам або працуючы над уласнай арганізацыяй, але творчыя розумы, заўсёды знойдуць час для творчасці.

Усё роўна, цi застапарыліся вы ў сваім творчым развіцці або хочаце павысіць свой творчы патэнцыял, я прапаную вам пазнаёміцца ​​з некалькімі звычкамі творчых асоб, тут ёсць чаму павучыцца.

1. Вывучайце кожны дзень штосьцi новае 

Ёсць адна простая рэч, якую вы павінныя ведаць, каб дамагчыся поспеху. Каб жыць тым жыццём, да якога вы імкнецеся. Каб жыць за межамі звычайных уяўленняў пра жыцце. І каб запаліць ваша ўяўленне для лепшых работ. 

Вось яна.

«Усё вакол вас, усё тое, што вы называеце жыццём, было створана людзьмі, якія былі ніколькі не разумнейшыя за вас. І вы можаце ўсё змяніць.  Вы можаце на многае паўплываць.  Вы можаце стварыць нешта свае, і іншыя людзі будуць гэтым карыстацца." - Стыў Джобс 

Выдатна сказана, Містэр Джобс. Выдатныя словы. 

Крэатыўныя розумы не дазваляюць іншым дасягненням уздзейнічаць на іх імкненне стварыць нешта выбітнае. Калі вы думаеце, што вы чагосьці не можаце зрабіць - напісаць раман, стварыць сайт, стварыць прадукт, які будзе патрэбны іншым людзям, - падумайце добра яшчэ раз. Падумайце пра тое, што ўсё, што вы бачыце зараз, вакол вас, было створана кімсьці. Цi вы лiчыце, што яны мелі нейкія звышсзодьнасцi?

Не. Яны проста былі творчымі асобамі, якія трэніравалі звычкі творчага мыслення настойліва і ўпарта. 

Развіваць крэатыўнасць - значыць вучыцца чамусьцi новаму кожны дзень. Ідзiце і вывучыце нашу бібліятэку па галіне, якая тычыцца вашай працы, каб знайсці новы ўрок ці артыкул, якія выходзяць кожны дзень. Знайдзіце час сярод працы і клопатаў для набыцця новага навыку. Гэта так жа могуць быць эксперыменты з вядомымі вам тэхнікамі і рэчамі, з якімі вы ўжо працуеце.

Вось вам прыклад.  Мой сябар - фатограф, і ён стаў нядаўна займацца маляваннем.  Кожны дзень ён абавязкова што-небудзь малюе - накід, канцэпт, персанажа - што-небудзь. І ён сказаў мне, што чым больш ён малюе, тым больш цікавымі становяцца яго работы. Новыя тэхнікі і падыходы да таго, як намаляваць лініі, уплываюць на яго творчасць у працы. Ведаеце, што адбылося потым?  Яго фатаграфіі так жа сталі больш цікавымі. 

Крэатыўнасць прыходзiць, калі вы спрабуеце вывучыць ці зрабіць нешта новае кожны дзень. Неўзабаве гэта стане звычкай.  Прывучыце сябе да новых крэатыўных звычак, і ваш розум будзе рады гэтаму.

2. Злучайце кропкі 

Стыў Джобс казаў пра гэта ў сваёй знакамітай прамове. Ён казаў, што крэатыўнасць - гэта проста спалучэнне кропак.  Творчыя мысляры ствараюць ідэі, знаходзячы сувязі паміж фактамі.  Факты самі па сабе бескарысныя, пакуль хтосьцi не ўбачыць сувязь паміж імі.

Творчыя людзі ствараюць ідэі, знаходзячы сувязь паміж фактамі.  Факты самі па сабе бескарысныя, да таго часу пакуль хтосьцi не ўбачыць сувязь паміж імі.

Калі вы бачыце сувязь паміж фактамі, вы можаце ствараць нешта іншае. 

Гэта тое, што чакаюць ад вас вашы кліенты. Калі яны нават пра гэта не думаюць, яны iдуць да вас, таму што чакаюць ад вас новага бачання.

Развіццё вялікага дыяпазону навыкаў - гэта добры патэнцыял для стварэння новых сувязяў паміж ідэямі.  Не зацыкляйцеся на тым, у чым вы сапраўды добрыя.  Калі вы вэб-дызайнер, выдаткуйце час, каб навучыцца пісаць код, - гэта палепшыць ваш дызайн. Чаму? Вы адкрыеце для сябе новы магчымасці для творчасці, пазнаёміўшыся з новымі тэхнічнымі аспектамі, пра якія вы нават і не ведалі.  Напрыклад, вы ніколі не задумваліся пра тое, каб ствараць дызайн сайтаў з вертыкальным тэкстам. Але пазнаёміўшыся трохі з HTML і CSS, вы даведаецеся не толькі пра тое, як тэхнічна стварыць вертыкальную вёрстку тэксту з дапамогай CSS, але гэта адкрые вам вочы на ​​магчымасці дызайну сайтаў з вертыкальнай арыентацыяй тэксту.

Сувязяў паміж ідэямі не паўстане, калі вы не будзеце трохі даследчыкам.  Пачніце развіваць свае таленты, знаходзячы навыкі ў сумежных абласцях. Пісьменнікі могуць вучыцца фатаграфіі, дызайнеры могуць вучыцца кодынгу, а распрацоўшчыкі могуць вывучаць дызайн. Кліенты буду вам удзячныя за вашу здольнасць бачыць за рамкамі.  Вы можаце нават паказаць ім тое, пра што яны і не ведалі, і даць ім сваю параду.

3. Здолейце разглядзець патэнцыял і складайце спісы 

Не пераставайце думаць пра штосьцi толькі таму, што для вашай ідэі няма падыходнай тэхналогіі, грошай ці падтрымкі. Яна калі-небудзь знойдзецца. Рэальнасць - вынік працы ўяўлення.  Тое, што вы змесціце ў "машыну" вашай крэатыўнасці, вы атрымаеце на выхадзе ў выглядзе прадукту або інавацыйнай ідэі.

Вы можаце стварыць ваш лепшы прадукт на аснове таго бачання, якое вы ўклалі ў адну iдэю. Эйнштэйн сказаў такую ​​вядомую фразу: "Логіка правядзе вас ад А да В. Уяўленне можа прывесці вас куды заўгодна".

Некаторыя думаюць, што складанне спісаў абмяжоўвае творчы палёт думак. Але гэта толькі частка праўды.  Спісы, якія кажуць вам, што вы павінныя выконваць свае задачы ў пэўны час, вядома, могуць абмяжоўваць ваша творчае мысленне. Але добрыя спісы - гэта значна больш, чым проста менеджмент задач.

Крэатыўныя асобы выкарыстоўваюць спісы як ментальныя карты. Як месца, дзе яны могуць ахапіць усе свае ідэі, перш чым іх падхопіць новая хваля творчых ідэй.  Томас Эдысан, Джон Ленан, Леанарда да Вінчы - вось некалькі прыкладаў творчых асобаў у гісторыі, якія выкарыстоўвалі спісы як інструмент для творчасці. Дызайнеры ды ілюстратары гэтак жа могуць карыстацца спісамі, каб запісваць канцэпцыі, або выкарыстоўваць нататнік для накідаў, каб хутка замалёўваць свае ідэі. Калі трэба прыступаць да новага праекту, значна лягчэй натхніцца, калі вашы творчыя ідэі ўжо запісаныя або замаляваныя і знаходзяцца перад вамі.

Вось што вам варта рабіць. Складзіце спіс таго, што вы хочаце рабіць, быўшы фрылансерам, якім вы бачыце свой бізнес, чаго вы хочаце дасягнуць. Ня рэдагуючы, не раздумваючы шмат, не задумваючыся, цi магчыма гэта, ці не - проста стварыце спіс.

А цяпер зірніце на тое, што вы напісалі.  Памятаючы пра навыкi творчага мыслення, падумайце, што спыняе вас зрабіць тое, што вы напісалі, рэальнасцю? Памятайце, што рэальнасць - гэта тое, што вы ствараеце. Думайце творча, і вы зможаце знайсці рашэнні для праблем, якія могуць паўстаць, калі вы працуеце на фрылансе. Акрамя таго, кліенты чакаюць ад вас, што вы будзеце тым, хто ўмее знаходзіць рашэнні.

4. Будзьце адчыненыя для творчасці 

Мы ўсе ведаем, што вельмі важна ўмець чуць ад іншых зваротную сувязь.  Але калі хтосьці кажа вам, што штосьцi нельга зрабіць, прынамсі пакуль вы не пройдзеце доўгі шлях у гэтай галіне, не слухайце іх. Стварайце бесперапынна. Вам не трэба, каб хтосьці сек на корані вашы ідэі, да таго як яны заквітнеюць.

Не давайце камусьці секчы на ​​коранi вашы ідэі, яшчэ да таго як яны заквітнеюць.

Хоць, калі гаворка ідзе пра фрыланс, мы павінныя прытрымліваць свае творчыя парывы, каб не выдаваць занадта "вар'яцкія" ідэі. Але не рабіце гэта адразу. Калі ў кліента ёсць канкрэтныя патрабаванні да дызайну лагатыпу, не пачынайце адразу ж прытрымлівацца яго патрабаванняў.

Пачніце рабіць дызайн, пратрымліваючыся вашай інтуіцыі. Што рабіць з канцэпцыяй, пра якую ён не прасіў? Затым улічыце яго патрабаваннi. Магчыма, вы нават зможаце ўключыць вашу канцэпцыю ў чарнавы накід. Гэта можа натхніць вашага кліента на тое, што ён спачатку не думаў выкарыстоўваць.  Але калі вы будзе так паступаць, пераканайцеся, што большая частка адпавядае таму, пра што ён прасіў. Галоўнае тут - быць адкрытым да творчага працэсу. Калі пішаце, не спыняйцеся для рэдагавання. Інакш вы можаце разгубіць ўсе свае добрыя думкі, што пабудзілі вас узяць чысты ліст.

Стварайце і толькі потым рэдагуйце. Хто ведае, куды вас завядзе ваш творчы парыў? 

5. Глядзіце ў больш шырокай перспектыве 

Як бізнесовец (а ім вы і з'яўляецеся, быўшы фрылансерам), вы ведаеце, што бізнесу ўласцівая пастаянная ўцягнутасць. Апраўляйцеся ад удараў, адаптуйцеся да патрабаванняў і прытрымлівайцеся новага напрамку, якi хоча ад вас кліент. Калі вы хочаце дамагчыся ўсяго гэтага, вы павінныя думаць нестандартна. Прыдумляйце крэатыўныя падыходы, як узяць бачанне аднаго чалавека і атрымаць добры рэзультат.

Многія мастакі ў гісторыі паказвалі прыклад рознабаковага мыслення.  Пікаса прайшоў праз некалькі этапаў у сваім творчым шляху. У яго былі Блакітны перыяд, Ружовы перыяд і Перыяд сюррэалізму.

Ён зведаў пераўтварэнне.  Ён зрабіў свае мастацтва спосабам адлюстравання знешняй сітуацыі, як ён яе адчуваў і разумеў.

Як творчы фрылансер, вы павінныя бачыць у шырокай перспектыве. Творчы розум цікаўны да таго, як уладкаваны свет. Ён знаходзіць дзіўнымi розныя рэчы. Разуменне гэтага становіцца асабліва важным, калі вы працуеце са сваімі кліентамі.  Кліенты бываюць вельмі розныя.  Многія з іх могуць быць не падобныя на вас, але вы павінныя разумець, як яны думаюць, каб напісаць добры тэкст, распрацаваць лепшы вэб-сайт або зрабіць лепшую фатаграфію для гэтага кліента і яго бізнесу.

6. Трэба казаць "не" значна часцей, чым вы думаеце 

Адсяваць тое, што не працуе, так жа важна, як збіраць тое, што працуе. Уменне гаварыць кліенту "не" - гэта адзін з найважнейшых аспектаў клопату пра вашу крэатыўнасць. Калі вы будзеце перагружаныя патрабаваннямі пра дадатковыя дапрацоўкi, гэта паменшыць якасць працы, якую вы ўжо зрабілі. Але гэта не проста - сказаць кліенту "не". Казаць "не" - гэтак жа азначае паляпшэнне вашых ідэй... у будучынi.

Для пачатку пакладзiцеся на ваша вольнае ўяўленне. Пішыце без рэдагавання, рабіце дызайн не па правілах. Але пасля гэтага ўхапіцеся за адну з вар'яцкiх ідэй, якія прыйшлі да вас у галаву. Пераглядзiце вынікi вашага творчага мыслення, адкідвайце непрыдатныя ідэi - вось што стварае сапраўдную працу. 

7. Дзяліцеся вашымі азарэннямi 

Адна галава - добра, а дзве - яшчэ лепш. Супрацоўніцтва - гэта ключ да выпрацоўкі ідэй і іх развiцця ў нешта, пра што вы, магчыма, і не здагадваліся. Гэты навык ідзе побач са звычкай "злучаць кропкі".

Гэта як збіраць плады з дрэва, на якім растуць і яблыкі, i персікі, і грушы, і бананы, і манга - усё на адной галінцы, замест таго каб збіраць толькі яблыкі з яблыні.

Часам ідэя "квітнее", калі вы дзеліцеся ёй са сваім сябрам, калегам або партнёрам. Часам вы (і людзі, з якімі вы абмяркоўваеце ідэю) маеце доўгі спіс новых ідэй, якія сышлі вельмі далёка ад арыгінальнай. Гэта добра. Гэта дазваляе вам злучыць кропкі паміж усімі гэтымі ідэямі, якія сапраўды маюць больш зместу і глыбіні, чым адна канцэпцыя.

Уявіце сабе пустую белую дошку на сцяне. Колькi ідэй вы зможаце напісаць на ёй за 5 хвілін? На што будзе падобная белая дошка? А цяпер уявіце яшчэ 5 творчых людзей (уключаючы вас), якія запісваюць таксама свае ідэі на працягу 5 хвілін. Цяпер дошка будзе выглядаць інакш, ці не так? З'яўляецца яшчэ больш магчымасцяў для даследавання і пашырэння. Гэта як збіраць плады з дрэва, на якім растуць і яблыкі, і персікі, і грушы, і бананы, і манга - усё на адной галінцы, замест таго каб збіраць толькі яблыкі з яблыні. Разнастайнасць творчых сувязяў такая, што слінкі пацякуць.

Фрылансеры маюць выдатную магчымасць сумеснай працы з іншымі фрылансерамі. Гэта не толькі паляпшае якасць працы асобнага фрылансера, але гэта павышае i каштоўнасць фрылансу ў цэлым, таму што мы дапамагаем адзiн аднаму дасягнуць новых творчых вышынь. Людзі, якiя стаяць перад выбарам працы ў стылі фрылансу, будуць больш упэўненыя ў сваім выбары, калі буду ведаць, што ў фрыланс-супольнасці высокія стандарты ў галіне творчасці і эфектыўныя вынікi.

Прыкладайце творчыя намаганні 

Натхненне не спускаецца з нябёсаў. Яно не прыходзіць ад шматлікіх гадзін, праведзеных у сацыяльных сетках. Яно нараджаецца ў вас. 

Прыкладаайце намаганні, каб развіць у сабе звычкі да творчасці, і вашы навыкі і якасць вашай фрыланс-працы вырастуць.

Зараз я гляджу на карціну на маёй сцяне.  Не пытайцеся мяне, што на ёй.  Гэта занадта цяжка растлумачыць.  Усё, што я магу сказаць, - гэта тое, што гэты мастак стварыў зусім іншы свет. Свет зусім адрозны ад таго, што вакол.  Яму спатрэбілася смеласць, каб стварыць істот, якія ён зрабіў, і ўявіць сабе зямлю, дзе яны квітнеюць.

Могуць спатрэбіцца намаганні, каб прымусіць вашу крэатыўнасць струменіцца як вада, але варта толькі пачаць, i вы яе ўжо не спыніце. Простая практыкуйце звычкі творчай асобы, і вы будзеце лепшым фрылансерам. Палепшацца не толькі вашы навыкі, але i ўсе іншыя аспекты вашага жыцця. Гэта тое, на што здольнае творчае мысленне.

Фатаграфія: Некаторыя правы належаць buchachon.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.