Students Save 30%! Learn & create with unlimited courses & creative assets Students Save 30%! Save Now
Advertisement
  1. Business
  2. Finance
Business

Як вымяраць рэнтабельнасць бізнесу

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called Key Metrics Every Business Should Track.
Pivotal Liquidity Metrics to Help You Avoid Insolvency

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Вы - гэта тое, што вы памерыце.

Многія прадпрыемствы вырабляюць стосы статыстыкі, метрыкі і ключавых вытворчых паказчыкаў, але калі вы памерыце не тое, што трэба, вы не атрымаеце патрэбных вынікаў.

Сутнасць вымярэння вытворчасці, у рэшце рэшт, не ў тым, каб ацаніць мінулае, а ў тым, каб з карысцю выкарыстоўваць гэтую інфармацыю ў будучыні. Нядаўняе даследаванне Gartner паказала, што менш за палову прадпрыемстваў вымяраюць паказчыкі, каб зразумець, як іх праца дапамагае ім дасягаць стратэгічных мэтаў.

У гэтай серыі ўрокаў з чатырох частак мы разгледзім ключавыя паказчыкі, якія патрэбныя вашаму бізнесу, каб адсочваць яго рэнтабельнасць, ліквіднасць, эфектыўнасць і ўзровень прыцягнення і задавальнення пакупнікоў.

Перш за ўсё трэба вывучыць рэнтабельнасць. Як і з іншымі абласцямі бізнесу, можна адсочваць дзясяткі паказчыкаў, але мы засяродзімся на чатырох самых важных і падрабязна разгледзім, як іх вылічыць, пра што сведчаць іх вынікі адносна здароўя вашага бізнесу і, самае галоўнае, што варта рабіць, каб палепшыць гэтыя паказчыкі ў будучыні.

Многія лічбы, пра якія мы будзем гаварыць у гэтым уроку, можна ўзяць з справаздачы аб даходах вашай кампаніі. Калі вам трэба аднавіць у памяці, што яны значаць ці дзе іх знайсці, паглядзіце наш нядаўні ўрок пра тое, як аналізаваць справаздачу аб даходах.

1. Валавы прыбытак

Чаму гэта важна

Гэтая лічба - асноўны паказчык таго, наколькі рацыянальна кампанія вырабляе і распаўсюджвае свае тавары. Гэта дапамагае вам засяродзіцца на сваіх выдатках і на тым, як яны ўплываюць на ваш прыбытак.

Як гэта вымяраць

Для гэтага ёсць простая формула:

Валавы прыбытак = (Прыбытак - Кошт прададзеных тавараў) / Прыбытак

Напрыклад, скажам, ваша кампанія прадала 1000 футболак па 10$ за кожную. Ваш даход за гэты год складзе 10.000$. Але на вытворчасць і распаўсюджванне кожнай футболкі сыходзіць 6$, так што кошт прададзеных тавараў склаў 6.000$. У выніку мы атрымліваем:

Валавы прыбытак = (10.000 - 6.000) / 10.000 = 40%

Як правесці ацэнку

Напрыклад, прыбытак вашай кампаніі ад продажаў складае 40%, што вельмі добра. Гэта значыць, што ў вас застаецца дастаткова грошай, каб пакрыць іншыя выдаткі, такія як даследаванне і развіццё, падаткі і асноўныя адміністрацыйныя выдаткі.

Але майце на ўвазе, што памеры валавога прыбытку моцна адрозніваюцца ў залежнасці ад сферы дзейнасці. У такіх прадпрыемстваў паслуг, як юрыдычныя або бухгалтарскія фірмы, звычайна высокi валавы прыбытак (50% і больш), то час як у вытворчых прадпрыемстваў і прадпрыемстваў рознічнага гандлю ен можа складаць 20-30%.

На гэтым сайце паказаны сярэднi валавы прыбытак для розных сфер дзейнасці, акрамя таго, для больш падрабязнай інфармацыі вы можаце праверыць галіновыя асацыяцыі ў вашай вобласці. Як толькі вы ўсталюеце арыенцір, параўнайце з ім паказчыкі сваёй кампаніі і тое, як яны змяняюцца з цягам часу.

Як палепшыць свае паказчыкі

Калі ў вашага бізнесу валавы прыбытак ніжэй, чым у вашых канкурэнтаў, вось што можна зрабіць. Першае, што прыходзіць да розуму, - гэта павысіць цэны. Больш высокая лічба продажаў будзе азначаць больш высокi валавы прыбытак, хоць, вядома, з гэтым трэба быць асцярожней, каб не адпудзіць пакупнікоў, так што вывучыце, якое павышэнне кошту зможа вытрымаць рынак.  Альтэрнатыва гэтаму - прааналізаваць пералік сваіх тавараў і засяродзіцца на прасоўванні таго, што прыносіць больш высокi валавы прыбытак.

Альбо можна арыентавацца на кошт у гэтым раўнанні. Ці можна перайсці да больш таннага пастаўшчыку або дамовіцца пра больш нізкi кошт з існуючым пастаўшчыком?  Калі вы ўжо не першы год на рынку і ваш бізнес расце, вы можаце дамовіцца пра зніжку на вялікую колькасць прадукцыі, такім чынам знізіўшы свае выдаткі і павялічыўшы свой прыбытак.  Альбо праблема можа быць у арганізацыі вытворчасці. Вывучыце кожную дэталь працэсу ад вытворчасці да распаўсюджвання, каб убачыць, як можна павысіць іх эфектыўнасць.

2. Акупнасць інвестыцый

Чаму гэта важна

Кампаніі вельмі часта выкарыстоўваюць інвестыцыі, каб атрымаць з іх дапамогай дадатковы прыбытак. Акупнасць інвестыцый - гэта паказчык таго, наколькі добра гэта атрымліваецца ў вашай кампаніі, так што вельмі важна яго адсочваць.

Як гэта вымяраць

Гэта можа быць альбо вельмі лёгка, альбо вельмі цяжка, у залежнасці ад таго, наколькі вы хочаце ўдавацца ў падрабязнасці.

Давайце спачатку разгледзім просты спосаб. Вось спрошчаная формула:

ROI = Чысты прыбытак / (Доўгатэрміновыя абавязкi + Уласны капітал)

Вы лёгка знойдзеце ўсi гэтыя лічбы ў фінансавых справаздачах вашага бізнесу. Чысты прыбытак паказаны ў самым нізе, а памер крэдыту і ўласнага капіталу - у балансе прадпрыемства.

Напрыклад, у мінулым годзе Google атрымаў чысты прыбытак у памеры 12,2 млрд даляраў, а памер доўгатэрміновых абавязкаў і капіталу кампаніі склаў 89,5 млрд даляраў.

Такім чынам, яе ROI складзе 13,6% (12,2 падзяліць на 89,5).

Але некаторыя любяць усё ўскладняць. Яны бясконца ўдакладняюць памер чыстага прыбытку, у асноўным прыбіраючы ўсё тое, што не вернецца, і прыходзячы да значэння, якое пазначаецца як NOPAT (чысты прыбытак за вылікам падаткаў).  Яны ўдакладняюць памер абавязкаў і капіталу, каб атрымаць больш дакладныя лічбы інвестыцый у бізнес, у адрозненне ад такіх рэчаў, як лішкі грашовых сродкаў.

Падобныя карэкціроўкі могуць прывесці да значнай розніцы ў паказчыках. ROI Google, згодна з Marketwatch, складае 14,9%. Morningstar ж паказвае 15,1%.

Паказчыкі для вашага бізнесу будуць залежаць ад таго, як глыбока вы захочаце ўдавацца ў дэталі. Проста памятайце, што сутнасць у тым, каб зразумець, колькі прыбытку вы атрымліваеце з інвестыцыйнага капіталу, і калі вы параўноўваеце сябе з іншымі кампаніямі, іх разлік можа некалькі адрознівацца.

Як правесці ацэнку

Як і з іншымі лічбамі, важна параўноўваць ROI са сваімі папярэднімі паказчыкамі і з паказчыкамі сваіх канкурэнтаў.  ТАА могуць знайсці гэтыя дадзеныя на рахунках кампаніі або на фінансавых сайтах. Параўнайце іх з паказчыкамі іншых прадпрыемстваў вашай сферы дзейнасці, каб зразумець, да чаго варта імкнуцца.  Лічыцца, што ROI памерам 15% і вышэй паказвае на добры прыбытак, але гэта залежыць ад канкрэтнай сферы дзейнасці.

Як палепшыць свае паказчыкі

ROI можна павысіць рознымі спосабамі. Можна засяродзіцца на верхняй частцы раўнання - чыстым прыбытку.  Знізіўшы свае выдаткі, вы неадкладна павялічыце памер свайго чыстага прыбытку, а такім чынам і ROI, але не захапляйцеся, каб не пазбаўляць свой бізнес неабходных грашовых сродкаў.  Таксама можна павялічыць свае продажы, каб павысіць даход, альбо зрушыць сваю лінейку тавараў у бок больш прыбытковай прадукцыі.

Акрамя таго, можна засяродзіцца на ніжняй частцы раўнання - доўгатэрміновых абавязках і ўласным капітале. Ці карыстаецеся вы сваiм капіталам з максімальнай карысцю? Калі не, вы можаце выплаціць свой доўг або вярнуць грошы інвестарам, каб павялічыць памер ROI.

3. Суадносіны накладных выдаткаў

Чаму гэта важна

Накладныя выдаткі могуць моцна ўплываць на рэнтабельнасць бізнесу. Калі вы марнуеце большую частку прыбытку проста на тое, каб заставацца на плаву, вам будзе цяжка расці.  Мы гаварылі пра выдаткi, звязаныя з продажамі, абмяркоўваючы валавы прыбытак, а гэта яшчэ адна частка галаваломкі - фіксаваныя накладныя выдаткі.

Як гэта вымяраць

Вы можаце вымяраць суадносіны накладных выдаткаў з дапамогай наступнай формулы:

Накладныя выдаткі = Аперацыйныя выдаткі / (Аперацыйны прыбытак + Працэнтны даход)

Зноў жа, гэтыя лічбы можна знайсці ў справаздачы аб даходах. Аперацыйныя выдаткі - гэта плата за арэнду офіса, камунальныя плацяжы, абслугоўванне абсталявання і гэтак далей. Яны неабходны для вашага бізнесу, але яны не генеруюць даход напрамую.

Мы дзелім гэтую лічбу на аперацыйны даход (яго таксама можна знайсці ў справаздачы аб даходах) плюс працэнтны даход па дзелавым рахунку прадпрыемства або інвестыцыям.

Напрыклад, аперацыйныя выдаткі Microsoft, паводле іх гадавой справаздачы 2013г., склалі 30,8 млрд даляраў. Аперацыйны даход склаў 26,8 млрд даляраў, а працэнтны даход - 0,7 млрд долараў. Што складзе:

Накладныя выдаткі = 30,8 / (26,8 + 0,7) = 1,1

Як правесці ацэнку

Лепш за ўсё разглядаць гэта значэнне ў спалучэнні з валавым прыбыткам прадпрыемства. У Microsoft салідны валавы прыбытак памерам 74%, так што ў іх застаецца досыць грошай для пакрыцця іншых выдаткаў. Такім чынам, у іх устойлівыя суадносіны накладных выдаткаў.

З іншага боку, калі ў вашага бізнесу больш нізкi валавы прыбытак, вам трэба значна больш уважліва кантраляваць свае выдаткі.

Як і з іншымі паказчыкамі, падыходная лічба шмат у чым залежыць ад сферы вашай дзейнасці і паказчыкаў вашых канкурэнтаў. Праглядзіце рахункі публічных кампаній у сваёй вобласці, чый поспех вы хацелі б паўтарыць, і параўнайце іх паказчыкі накладных расходаў са сваімі.

Як палепшыць свае паказчыкі

У гэтым выпадку гэта проста: проста паменшыце свае выдаткі. Але будзьце асцярожней. Хоць накладныя выдаткі не ўплываюць наўпрост на паказчыкі прыбытку, яны таксама важныя для вашага бізнесу.

Напрыклад, у пералік аперацыйных выдаткаў могуць уваходзіць грошы на даследаванні і развіццё або рэкламу.  Можа быць разумным зрэзаць выдаткі на арэнду, пераехаўшы ў меншае памяшканне ў больш танным раёне, але скарачэнне бюджэту на маркетынг можа пашкодзіць продажам кампаніі ў будучыні.  Скарачэнне адміністрацыйных пазіцый можа зэканоміць вам грошы ў кароткатэрміновай перспектыве, але ў выніку прывесці да памылак у выстаўленні iнвойсаў або прапушчаных званкоў ад пакупнікоў. Так што трэба трохі паменшыць накладныя выдаткі, каб заставацца канкурэнтаздольным, не ахвяруючы якасць.

4. Абарот актываў

Чаму гэта важна

Існуюць розныя спосабы атрымання прыбытку. У такіх прадпрыемстваў, як Walmart, і іншых прадпрыемстваў дробнага гандлю са зніжкамі, нізкi валавы прыбытак пры высокім аб'ёме продажаў. Абарот актываў вымярае тое, як эфектыўна ваш бізнес выкарыстоўвае актывы для генерацыі продажаў.

Як гэта вымяраць

Для гэтага ёсць простая формула. Вось яна:

Абарот актываў = Агульны даход / Агульныя актывы

Памер вашага агульнага прыбытку знаходзіцца ўверсе справаздачы аб даходах. Гэта агульная колькасць продажаў за год.  Агульныя актывы - гэта сума ўсёй вашай уласнасці, абсталявання, прадукцыі ў наяўнасці і гэтак далей, яе можна знайсці ў балансе прадпрыемства.

Гадавая справаздача Walmart за 2013г. паказвае, што прыбытак кампаніі склаў 469,1 млрд даляраў, а агульныя актывы - 203,1 млрд даляраў. Гэта значыць, што абарот актываў склаў 2,3.

Як правесці ацэнку

Важна параўноўваць кампанію з сабе падобнымі. Вернемся да Microsoft. Яе абарот актываў складае ўсяго 0,5, што значна ніжэй за значэнне Walmart. Але гэта ўсё роўна прыбытковы бізнес, дзякуючы высокаму паказчыку валавога прыбытку, які мы паказалі вышэй.

Так што трэба ўлічваць адразу некалькі паказчыкаў з гэтага ўрока ў суадносінах адзін з адным. Потым падумайце пра мадэль свайго бізнесу і вашай сферы дзейнасці і вызначце, да якога абароту актываў вам трэба імкнуцца.

Як палепшыць свае паказчыкі

Нават калі ваш бізнес далёкі ад высокіх аб'ёмаў Walmart, паляпшэнне паказчыка абаротаў актываў ўсё роўна павялічыць рэнтабельнасць вашага прадпрыемства. Як гэта зрабіць?  Гэта адзіны паказчык з разгледжаных намі, у якім не ўдзельнічаюць выдаткі, так што ў гэтым выпадку ўсё залежыць ад стымуляцыі росту продажаў.  Падумайце пра правядзенне рэкламнай кампаніі, спецыяльныя прапановы, праграмы лаяльнасці, усталяванне больш выгаднай цаны ў параўнанні са сваімі канкурэнтамі або бонусы для сваіх спецыялістаў па продажах.

Таксама падумайце пра хуткасць. Памятайце, што абарот актываў заключаецца ў канвертацыі актываў у прыбытак як мага больш рацыянальным чынам. Няважна, якім бізнесам вы займаецеся, шукайце спосабы аптымізаваць працэсы і як мага хутчэй пастаўляць сваю прадукцыю на рынак.

Што далей

Калі вы будзеце разглядаць гэтыя паказчыкі па асобнасці, ад іх не будзе шмат толку. Іх варта ўспрымаць як розныя часткі адзінага цэлага, і тады вы атрымаеце ясную карціну рэнтабельнасці вашага бізнесу.

Цяпер вы даведаліся, пра што гавораць усе гэтыя паказчыкі і як іх вылічаць, а таксама якім чынам гэтыя вынікі паказваюць на здароўе вашага бізнесу.

Наступным крокам стане рэгулярнае іх выкарыстанне. Паглядзіце на мінулыя лiчбы, скажам, пяць гадоў таму, калі гэта магчыма. Адна з галоўных пераваг адсочвання гэтых паказчыкаў у тым, што вы бачыце, як змяняецца ваш бізнес з цягам часу.  Што калі вашыя накладныя выдаткі растуць год за годам? Магчыма, у гэтым годзе іх варта паставіць пад кантроль. Можа, ваша валавы прыбытак паступова зніжаецца? Верагодна, вам варта прааналізаваць сваю лінейку прадуктаў і засяродзіцца на тых, якія прыносяць больш за ўсё прыбытку.

Вядома, не варта разглядаць гэтыя лічбы паасобку. Калі існуе пэўная падстава, па якой ваш паказчык абаротаў актываў ніжэй, чым у канкурэнтаў, магчыма, гэта таму, што ў вас больш высокi валавы прыбытак - у гэтым выпадку не трэба імкнуцца адпавядаць лічбам канкурэнтаў.  Калі ў вас высокія накладныя выдаткі, але гэта з-за грошай на важныя даследаванні, якія акупляюцца ў доўгатэрміновай перспектыве, то няма сэнсу рабіць шкодныя ўразаннi.

Калі разглядаць гэтыя паказчыкі ў адпаведным кантэксце і перыядычна іх адсочваць, яны дапамогуць вам вызначыць рэнтабельнасць вашага бізнесу, яго праблемы і тое, што неабходна зрабіць, каб палепшыць свае вынікі.У іншых артыкулах з нашай серыі мы разгледзім іншыя паказчыкі, пачынаючы на ​​наступным тыдні з ключавых паказчыкаў ліквіднасці, якія вызначаюць вашу плацежаздольнасць.крыніцыМалюнка: Лінейны графік - Скот Люіс; Лічыльнікі - Берке Сарджин з "Noun Project".

У іншых артыкулах з нашай серыі мы разгледзім іншыя паказчыкі, пачынаючы на ​​наступным тыдні з ключавых паказчыкаў ліквіднасці, якія вызначаюць вашу плацежаздольнасць.

Крыніцы

Выява: Лінейны графік - Скот Люіс; Лічыльнікі - Бэркэй Сарджын з "Noun Project".

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.