Advertisement
  1. Business
  2. Careers

Як правільна пачынаць працу на новым месцы

by
Read Time:12 minsLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Першы дзень на новай працы нагадвае першыя школьныя дні. Усе глядзяць на вас, пакуль вы асвойваецеся ў офісе, запамінаючы імёны людзей і важныя месцы, накшталт пакою адпачынку. Вас сустракаюць па адзёжы, але вы ўсміхаецеся і стараецеся выглядаць упэўнена.

Некаторая няўпэўненасць нармальна, але яе можна пазбегнуць пры належнай падрыхтоўцы. У гэтым дапаможніку я дам мноства парадаў, каб зрабіць добрае ўражанне на сваіх новых калегаў і боса. Так вы будзеце гатовы не толькi да свайго першага дня на новым месцы, але i падрыхтуецеся хутка пераўтварыцца з пачаткоўца ў надзейнага доўгатэрмiновага супрацоўнiка.

Are you ready to start your first day at your new jobAre you ready to start your first day at your new jobAre you ready to start your first day at your new job
Вы гатовыя да першага дня на новай працы? (Graphic source)

Спачатку запампуйце ліст FREE first day and week of new job. Ён дапаможа вам з засваеннем матэрыялу гэтага ўрока.

First Day and Week at New Job - ChecklistFirst Day and Week at New Job - ChecklistFirst Day and Week at New Job - Checklist
Першы дзень і першы тыдзень на новай працы - FREE PDF Checklist Download.

Як сябе паводзіць у першы дзень

Неабавязкова выглядаць нікчэмным няўмехай. Вось як можна падрыхтавацца да першага дня на новай працы:

1. Папрасіць у менеджэра азнаямленчыя матэрыялы

Удакладніце, калі і дзе менавіта вы павінны быць у першы дзень. Хутчэй за ўсе, вас зарыентуюць або вы будзеце хадзiць ценем за сваiм босам або калегам, каб пра ўсе даведацца.

Калi нiхто вам нiчога не тлумачыць, запытайцеся ў свайго менеджара пра друкаваныя матэрыялы: прэс-рэлiзы, прадуктовыя брашуры, гадавыя справаздачы, напамiнкi кампанii. Запытайцеся пра iх да свайго першага дня, каб маць час прагледзець iх i не выглядаць бязглуздым на працы.

2. Апраніцеся адпаведна

Калі не ведаеце дрэс-кода, апранайцеся ў першы дзень стрымана.  Нават калі ўсе апранутыя як патрапіла, вы паспрабуйце выглядаць элегантна, каб зрабіць добрае ўражанне. Доўгія рукавы і штаны для мужчын, а для дам - ​​касцюм са штанамi і блузка.

3. Выходзьце з хаты крыху раней

У першы дзень устаньце на паўгадзіны раней, каб мець дастаткова часу на зборы. Вы можаце не захацець прачынацца раней, чым звычайна, ведаючы блізкасць адлегласці, але хто ведае, колькі часу вам спатрэбіцца з улікам шчыльнасці ранішняга трафіку і пошуку стаянкі.

4. Запамінайце імёны калегаў

Вы сустрэнеце шмат людзей, многіх нават не з вашага аддзела. Бо немагчыма адразу запомніць усіх, засяродзьцеся на імёнах бліжэйшых калегаў.  Большую частку часу вы будзеце побач, так што, запомніўшы іх імёны, вы больш упэўнена адчуеце сябе на новай працы.

Калі вам трэба пагаварыць з кімсьцi, чыё імя вы ўжо забыліся, проста пажартуйце на гэту тэму. Скажыце што-небудзь накшталт: «Прабачце, мяне сёння пазнаёмілі з масай людзей». І папытайце іх назвацца. Гэта нястрашна, людзі зразумеюць.

5. Размаўляйце з людзьмi ў перапынках

Магчыма, вашы калегі абедаюць адначасова, калі іх графік супадае. Пачакайце, пакуль хтосьцi абвесціць «давайце пойдзем есцi» і спытайце, ці можаце вы далучыцца. Калі вашы таварышы разам не абедаюць, спытайце тых, што сядзяць побач, цi не жадаюць яны далучыцца да вас на абед.

Выкарыстоўвайце перапынак, каб пагаварыць пра сваю працу або на іншыя тэмы, такія як любімыя тэлешоў або пра зносіны ў вольны час. Калі вы не імкнецеся да зносін, людзі падумаюць, што вы адзінец.

Парады па пачатку работы і выжывання ў першы тыдзень

Першы дзень скончыўся, і, спадзяюся, вы з'явіліся своечасова і зрабілі добрае ўражанне ў калектыве. Хоць хваляваннi першых дзён сышлі, у вас яшчэ ёсць шмат падстаў для заняткаў, зносін і арганізацыі. Ніжэй прыведзены спіс таго, што вы павінны выканаць пасля:

1. Поўныя HR патрабаванні да персаналу і распарадку

Усе дакументы па вашых льготах, тарыфах і абавязках звычайна падаюцца падчас стажыроўкi. Вы пагутарыце з аддзелам ІТ і бяспекі кампаніі для наладкі вашага тэлефона, доступу ў Інтэрнэт, да кампутара і ідэнтыфікатара. Дакументы вы будзеце запаўняць самастойна, хоць ваш менеджэр паклапоціцца пра доступ да кампутара і абсталявання, якое вам спатрэбіцца.

Запоўніце ўсё своечасова, калі не жадаеце патрапіць у няласку да HR або адтэрмінаваць сваю першую зарплату.

2. Арганізуйце сваё працоўнае месца

Новае месца будзе чужым і нязручным, пакуль вы яго не ўпарадкуеце добра, таму адразу ўсталюеце свае звычайныя канцылярскія і настольныя прыналежнасці.  Паспрабуйце не упрыгожваць свой стол да такой ступені, каб раздражняць суседа. Непатрэбны дэкор і здымкі вашай сабачкі робяць працоўнае месца неахайным і непрафесійным.

3. Чаканне ацэнкі

Ваш новы бос можа запрасіць вас на першым тыдні. Тэмы гутарак змяняюцца ад аднаго менеджара да іншага, але чакайце інфармацыю пра вашы паўсядзённыя абавязкi і бягучы праект каманды.

Падчас сустрэчы паспрабуйце зразумець чаканнi кіраўніка ў дачыненні да вашай ролі на працы, уключаючы тое, што вам трэба, каб дамагчыся поспеху. Добра, калі ў кампаніі ёсць паказчыкі эфектыўнасці пазіцыі, але калі іх няма, удакладніце для сваёй упэўненасці. Хоць гэта можа здацца залішнім спачатку, гэта адзіны спосаб пазбегнуць нечаканага завяршэння кантракту або дрэннай ацэнкі працы.

4. Дакументы для вывучэння

Рабіце нататкі пра ўсе, у тым ліку новае праграмнае забеспячэнне, коды доступу да сістэмы і працэдуры, каб не турбаваць сваіх таварышаў па працы. Пастаянныя патаннi ствараюць уражанне, што вы дрэнны вучань і наўрад ці зможаце прынесці карысць.

5. Гатоўнасць дапамагчы калегам

На першым часе ў вас будзе шмат вольнага часу збольшага таму, што вы асвойваецеся, і начальнік яшчэ не ведае, што вам можна даручыць. Не марнуйце гэты час у чаканні, што хтосьці дасць вам заданне. Прапануйце сваю дапамогу таварышам, праявіце ініцыятыву. Папрасіўшы калегаў падзяліцца іх задачамі, вы зможаце ўбачыць, як усё гэта робіцца, і дасць шанец заваяваць давер.

6. Трымайце сувязь са сваім кіраўніком

Наколькі адкрыты ваш начальнік для зносін? Ці можаце вы папросту зайсці ў офіс, каб задаць пытанне або пераважны іншы спосаб зносін?  Спытайце пра перавагi вашага менеджэра ў першы тыдзень, каб у далейшым пазбегнуць непаразуменняў.

Не чакайце вымовы, мяркуючы, што тут такая ж абстаноўка, як на вашым ранейшым месцы. Думкі пра тое, што ваш новы бос такі ж, як ранейшы, могуць прывесці да перапынення размовы ў сярэдзіне або да таго, што ваша пытанне застанецца без адказу.

Вашы першыя 30 дзён: крытычная адзнака

Да гэтага часу вы асвоіліся на працы да такой ступені, што рэдка задаяце пытанні і ведаеце ўсіх у сваім аддзеле.  Вы працуеце з поўнай нагрузкай і апраўдваеце чаканні, дадзеныя на сумоўі. Вы хочаце, каб ваш першы месяц прайшоў добра, вось некалькі парадаў у дапамогу:

1. Трымайце свайго боса ў курсе

Запытайцеся ў кiраўніка даць водгук пра вашу працу, каб не адгадваць, ці правільна вы ўсе робіце. Раскажыце пра тое, што вы даведаліся да гэтага часу і пра новыя тэмы ў вашым бягучым спісе.

Праслухайце водгукі свайго менеджэра, каб зразумець, што і як робіцца і чаму менавіта такім чынам. Паколькі вам з ім працаваць у агляднай будучыні, дасягненне ўзаемаразумення палегчыць ваша жыццё.

2. Не перагружайце сябе

Я ведаю, што вы гатовы вучыцца і праяўляць стараннасць, але, калі ласка, не перагружайце сябе.

Ніхто не чакае, што на працягу першых 30 дзён вы станеце лепшым выканаўцам. Важней навучыцца ўсё рабіць правільна і наладзіць добрыя адносіны з калектывам.  Акрамя таго, не варта выглядаць ашаломленым і змагацца ў першы месяц - час, калі кожны стараецца вам дапамагчы.

3. Будзьце ўдзячныя таварышам

Выказвайце ўдзячнасць усім, хто дапамог вам заваяваць давер і лаяльнасць. Вы пачатковец і нават калі вы скончылі праект самастойна, усё роўна ёсць вялікі шанец, што вам падказалі хоць бы адзін раз. Так што будзьце ўдзячныя там, дзе гэта неабходна, інакш вы будзеце падобныя на п'яўку, якая толькі бярэ.

7 саветаў правільнага пачатку дзейнасці

1. Звадзіце перакуры да мінімуму

Пазбягайце асабістых званкоў і адлучак, нават калі ўсi гэта робяць. Памятайце, што вы пачатковец і не зарабілі «права», каб крыху раней скончыць або пашукаць на Amazon падарункі на дзень нараджэння.

2. Не заклікайце да неадкладных пераменаў

Няма нічога дрэннага ў спробе зрабіць уражанне на новага боса і супрацоўнікаў на працягу першых некалькіх дзён працы. Але ёсць правільны і няправільны спосаб зрабіць гэта.

Адзін няправільны спосаб - неадкладна прапанаваць або ўнесці змены, таму што незалежна ад таго, наколькі яркія вашыя ідэі, яны будуць наіўнымі з-за адсутнасці вопыту працы ў кампаніі.

Кажа Steven Benson, заснавальнік Badger Maps,

«Не прапануйце ніякіх зменаў да таго часу, пакуль не набярэцеся вопыту, каб зразумець ўнутраную прыладу, уключаючы наступствы змяненняў, і чаму ўсё ідзе ў гэтым напрамку».

3. Не кідайце працу першым

Ад'езд з працы раней за ўсіх, як і ястрабінае адсочванне стрэлкі гадзін, можа дрэнна адбіцца на вашым вобразе. Людзі падумаюць, што вас турбуе толькі дараванне, а не жаданне скончыць даручаную задачу.

4. Не бойцеся звярнуцца па дапамогу

Ваш бос і калегі разумеюць, што вы пакуль яшчэ не ўсё ведаеце пра кампанію, яе пратаколы і ўсі сваі абавязкi.

Вядома, можна прыкінуцца, што вы ўсё ведаеце, але пазней гэта можа мець непрыемныя наступствы. «Лепш вырашыць гэтыя пытанні, пакуль вы яшчэ пачатковец у працы, чым чакаць, калі ваш бос вырашыць, што вы ўжо набралі сваю вагу», - дадае Peter Yang, сузаснавальнік ResumeGo. Таму не бойцеся задаваць пытанні, нават дурныя ці наіўныя.

5. Сцеражыцеся плётак

Увага да плёткаў таварышаў па працы можа здацца негалосным правілам, калі вы пачатковец і ў вас яшчэ няма сяброў. Я ведаю, праходзіла гэта. Ухіляцца няветліва. Акрамя таго, спроба перавесці размову на іншую тэму здаецца грубай, калі яны так захапіліся высвятленнем хто-ёсць-хто.

Удзел пачаткоўцаў у плётках можа здацца бясшкодным, але можа мець скрытыя наступствы. Robin Schwartz, кіруючы партнёр у MFG Jobs, тлумачыць:

«Варта пазбягаць не толькі плям на сваёй рэпутацыі удзелам у плётках, але і таго, каб меркаванне аднаго чалавека ці неабгрунтаваная інфармацыя аказвалі ўплыў на ваша меркаванне пра каго-небудзь з калег».

6. Навучыцеся «руліць» сваім босам

Вы чулі фразу «руліць»? Вызначэнне залежыць ад крыніцы, але па сутнасці гэта працэс кіравання вашымі адносінамі з босам, асабліва калі ён неарганізаваны, грубы або крэйда.

Парады па адносінах з начальствам

  • Нагадвайце, калі ваш менеджэр забывае адказваць на лісты
  • Уваходзіце ў становішча, выбіраючы зручны час для запытаў
  • Вывучайце яго мову жэстаў
  • Вызначце мэты яго росту, каб зразумець, як яны супадаюць з вашымі і высветліць, як вы можаце дапамагчы адзін аднаму
  • Навучыцеся разумець інструкцыі або чаканнi

Ваша шчасце і поспех на працы залежаць ад вашага кiраўнiцтва, таму вам трэба шукаць іх слабасці.

7. Знайдзіце настаўніка

Вашым настаўнікам можа быць любы чалавек з каманды або аддзела. Шукайце таго, хто добра дасведчаны, прафесійны і, самае галоўнае, жадае падзяліцца з вамі часам і ведамі.

Наладжвайцеся на працяглы поспех

Ух, мінуў першы месяц на новай працы! Вы ўжо шмат чаму навучыліся і завялі новых сяброў, так што засталося толькі ўмацаваць сваё месца ў камандзе. Гэтаму паспрыяе маленькая перамога, рашэнне складанай задачы або перавышэнне звязаных з вамі чаканняў. Наўрад ці гэта здарыцца ў першы ж месяц, але гэта цалкам выканальнае на працягу першых 90 дзён.

Пагаварыце са сваім менеджарам пра кароткія (90 дзён) і доўгатэрміновыя (1 год) мэты, у адпаведнасці з прыярытэтамі і задачам кампаніі, кароткай мэтай будзе ваша ранняя перамога. Затым стварыце падрабязны план для дасягнення названай мэты з дапамогай менеджэра і падтрымкі ўсёй вашай каманды.

Святкуйце ранні поспех

Уся цяжкая праца акупіцца, калі калегі прызнаюць ваш поспех, нават калі вы амаль не рыхтавалiся. Не расслабляйцеся, выкарыстоўвайце гэтую маленькую перамогу як стымул.

Запампуйце БЯСПЛАТНА спіс first day and week of new job. Гэта дапаможа вам асвоіць матэрыял урока.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.