Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Small Business
Business

Як прызначыць годную аплату і бонусы ў малым бізнэсе 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:
This post is part of a series called The Complete Small Business Human Resources (HR) Guide.
How to Write an Employee Handbook (For Your Small Business)
How to Make a Great Employee Training Plan (For Small Business)

Belarusian (беларуская мова) translation by Lorik (you can also view the original English article)

Як вы плаціце сваім супрацоўнікам? 

Гаспадары прадпрыемстваў павінныя прызначыць такую ​​зарплату, каб не толькі наняць лепшых супрацоўнікаў, але і захаваць іх. Але трэба зразумець, колькі прапанаваць, калі даваць павышэннi і якія прэміі, асабліва калі вашы рэсурсы абмежаваныя.

Мы разбяром гэтыя пытанні ва ўроку. Разгледзім спосабы ацэнкі вашых прапаноў і некаторыя варыянты прэміяльных: як асноўныя, так і дадатковыя магчымасці, якія зробяць вашу кампанію прывабным месцам працы.  Нарэшце, мы даведаемся, як стварыць канкурэнтаздольны і жыццярадасны калектыў. 

Have you figured out competitive pay rates for your employees
Цi вызначылі вы найлепшы спосаб аплаты? (выява

Гэта частка серыі артыкулаў па кадравых пытаннях. Заставайцеся з намі, нават калі цяпер у вас толькі пара супрацоўнікаў і няма аддзела кадраў, як у вялікіх фірмах. Усё роўна ў пытаннях найму варта добра разбірацца, а з нашых артыкулаў вы даведаецеся пра гэта ўсё.

Добра, пачнем з сярэдняга ўзроўню зарплаты. 

1. Узровень зарплаты 

Тэрмін «узровень зарплаты» вызначае параўнанне аплаты працы па вашай галіне на розных прадпрыемствах. Каб знайсці правільны адказ, давайце праглядзім некаторыя крыніцы.

Як даведацца, колькі трэба плаціць 

Напрыклад, у вас маленькі бізнес, і вы наймаеце першага супрацоўніка. Колькі вы павінныя плаціць гэтаму чалавеку? Адказ залежыць ад шэрагу фактараў, такіх як: 

  • месцазнаходжанне прадпрыемства 
  • напрамак галіны 
  • тып працы 
  • вопыт кандыдата 
  • мера адказнасці

Мноства сайтаў прапануюць вам свой адказ. 

Лепш за ўсё звярнуцца да федэральнай статыстыцы. Напрыклад, Bureau of Labor Statistics у ЗША публікуе справаздачы з дадзенымі па зарплаце для розных спецыяльнасцяў. Ёсць дадзеныя па краіне ў цэлым, па штатах, па сталічных акругах, можна вылучыць вынікі па галіне, асаблівасцях працы і г.д.

У любой краіне даступную статыстыку можна знайсці на афіцыйным вэб-сайце ўрада. Можна праверыць бібліятэкі або іншыя крыніцы інфармацыі. 

Ёсць анлайн-інструменты, якія дазваляюць уводзіць шмат розных зменных і атрымліваць падрабязную інфармацыю пра канкурэнтаздольныя заробкi, прэміі ды іншыя дэталi. Некаторыя з іх бясплатныя на базавым узроўні, але за больш падрабязныя справаздачы прыйдзецца заплаціць. Прыклады гэтых інструментаў: 

Можна звярнуцца да спецыялістаў-кансультантаў або ў кадравыя агенцтвы. Гэтыя фірмы маюць доступ да каштоўных дадзеных, і, калі ваш бюджэт дазваляе, звяртайцеся да іх.

Іншы варыянт - правесці ўласныя неафіцыйныя даследаваннi. Для гэтага вывучыце спісы падобных вакансій і паглядзіце, якія заробкі і льготы там прапануюцца. Выкарыстоўвайце інтэрнэт і мясцовую дзелавую супольнасць, каб знайсці зручнае рашэнне. Лепш усё ж скарыстацца вышэйзгаданымі крыніцамі, паколькі ваша даследаванне будзе суб'ектыўным і некалькі абмежаваным у дадзеных. 

Не забывайцеся пра ўнутраныя тарыфы

Апошні пункт, які варта разгледзець - унутраны аналіз. Як суадносяцца паміж сабой тарыфныя стаўкі вашых работнікаў? Цi аднолькавыя яны або моцна адрозніваюцца?

У маленькай фірме, дзе не так шмат супрацоўнікаў, разабрацца прасцей, але важна ўлічваць адрозненне ставак і сачыць за тым, каб усё было справядліва. 

Зразумела, з улікам розніцы прафесій і ўзроўню вопыту.  Але калі вы плаціце розныя сумы людзям з аднолькавай прафесіяй і здольнасцямі, гэта трэба абгрунтаваць.  Звярніце асаблівую ўвагу на палавыя, этнічныя адрозненні, інваліднасць. Падрабязней пра гэта ў артыкуле пра разнастайнасць на працоўным месцы.

У ідэале вашы супрацоўнікі не павінныя абмяркоўваць і параўноўваць свае зарплаты. Але калі на тое пайшло, важна, каб адрозненні яны знайшлі справядлівымі і апраўданымі. Для вас, як працадаўцы, важна мець сваю, справядліва абгрунтаваную шкалу заработнай платы.

2. Істотныя ільготы 

Зарплата, вядома, - гэта толькі адзін аспект кампенсацыi. Дадатковыя выгады могуць быць гэтак жа важныя для прыцягнення і замацавання кадраў. Шляхам апытанняў устаноўлена, што служачыя шануюць іх вельмі высока.

Напрыклад, апытанне Glassdoor у 2015 годзе паказала, што чатыры з пяці супрацоўнікаў хочуць атрымаць дапаможнікі або льготы больш, чым павышэнне зарплаты. Так што не эканомце на бонусах. Уключайце іх у агульны кошт найму супрацоўнікаў і разглядайце як фактар, які ўплывае на iх агульную колькасць.

Некаторыя iльготы важныя адразу, а іншыя "было б добра мець". У гэтым раздзеле мы разгледзім некаторыя істотныя прапановы. У многіх краінах некаторыя з іх замацаваныя законам, але і ў іншым выпадку вельмі важныя, калі вы хочаце наняць добрых людзей.

У адрозненне ад аплаты, ільготы распаўсюджваюцца на ўсіх. Вам не трэба прымаць рашэнне па пакеце льгот для кожнага асобнага супрацоўніка - вы складаеце агульную прапанову для ўсяго калектыву.

Заўвага: некаторыя льготы абавязковыя па законе. Паколькі ў кожнай краіне свой працоўны кодэкс, а ў Envato Tuts+ сусветная аўдыторыя, абавязкова вывучыце мясцовыя законы і прытрымлівайцеся іх указанняў.

Аплата непрацоўнага часу 

Супрацоўнікам патрабуецца адпачынак. Яго памер залежыць ад краіны. У ЗША гэта звычайна два тыдні, тады як у Еўропе прынята чатыры ці пяць. 

Святочныя дні. Супрацоўнікам аплачваюцца асноўныя дзяржаўныя святы, нават калі яны ў гэты дзень не працуюць. А калі вы прыцягваеце іх да працы ў выходны, абавязаны прадастаўляць аплатныя адгулы.

І, нарэшце, супрацоўнікі не павінныя карацца за тое, што яны захварэлі. Прызначайце пэўную колькасць дзён па бальнічным у год, разглядаючы гэта як страхоўку ад хранічных захворванняў. Набывайце страхавыя полісы для забеспячэння выплат супрацоўнікам, якія сур'ёзна захварэюць на працяглы час. Прадастаўленне такой ільготы надасць ўсім рэальнай упэўненасці. 

Медыцынская страхоўка 

Гэта вельмі важна ў ЗША і іншых краінах, якія не маюць дзяржаўнага забеспячэння. Вашы супрацоўнікі залежаць ад вашай медыцынскай страхоўкі.  Калі ў вас маленькая фірма, можаце абмежавацца толькі надзвычайнымі сітуацыямі, альбо папрасіць супрацоўнікаў унесці частку кошту страхавання.

У многіх краінах Еўропы медыцынская страхоўка не з'яўляецца «істотнай» выгадай, паколькі людзі забяспечаныя дзяржаўным страхаваннем. Але існуюць планы па лячэнні зроку і стаматалогіі, якія высока ацэняць вашы супрацоўнікі.

Дэкрэтны адпачынак 

У вашай краіне могуць быць свае юрыдычныя патрабаванні, але нават калі іх няма, мае сэнс аплаціць бацькам адпачынак па нараджэнні і дагляду за дзіцем. Стандарты адрозніваюцца ад 12 тыдняў у ЗША да шасці месяцаў і больш у некаторых еўрапейскіх краінах.

Пенсійныя планы 

Зноў жа, залежыць ад краіны - дзесьці, як у Францыі з моцнай дзяржаўнай пенсійнай сістэмай, індывідуальнае планаванне пенсіі мінімальна. Але ў многіх краінах цяжар адказнасці за сваю пенсію ляжыць на людзях і прадпрыемствы павінны дапамагчы ім.

Існуе мноства тыпаў планаў, але асноўная ідэя большасці з іх у тым, што кожны месяц вы пералічваеце ў банк пэўную суму, магчыма, роўную ўнёску самога супрацоўніка. Гэта можа быць дорага, але часта прапануюцца падатковыя льготы. Зварот да кансультанта па льготах або адваката можа апынуцца карысным.

3. Калі варта прапаноўваць дадатковыя iльготы 

Мы абмеркавалі асновы, давайце паглядзім на некаторыя перавагі, якія вы маглі б прапанаваць па сваёй ініцыятыве. 

Дапамога пры навучанні 

Некаторыя працадаўцы аплачваюць навучанне, калі адукацыйныя праграмы і курсы маюць дачыненне да іх працы. Гэта выдатны спосаб стымуляваць супрацоўнікаў, дапамагчы авалодаць навыкамі і кваліфікацыяй на карысць ім і вашай фірме. 

Права ўласнасці 

Што можа быць лепшай матывацыяй, чым удзел у бізнесе і, такім чынам, долі будучага прыбытку? Гэта можа быць вельмі магутным стымулам, але яго няпроста структураваць. Спатрэбіцца юрыдычная дапамога для стварэння плана ўласнасці. Калі гэта здаецца дарагім або складаным, простая выплата вялікіх бонусаў па выніках дзейнасці кампаніі можа быць добрай альтэрнатывай.

Аздараўленчыя праграмы 

Чакаючы высокай прадукцыйнасці, нядрэнна прапанаваць работнікам праграмы, якія дапамогуць ім падтрымліваць фізічны, разумовы і эмацыйны стан. Тут заняткі ёгай і медытацыяй, прадастаўленне супрацоўнікам бясплатнага наведвання спартзалу або са зніжкай, або, напрыклад, медыцынскага абследавання. Некаторыя кампаніі нават прапануюць масаж у офісе. 

Пакрыццё расходаў

Язда на працу і назад можа быць накладнай, асабліва ў вялікіх гарадах. Кампенсацыя супрацоўнікам за праезд можа быць добрым стымулам, і апынецца вырашальнай прычынай пры найманні супрацоўніка, які жыве далёка ад працы. Вы можаце надаць яму экалагічны аспект, субсідуючы «зялёныя» метады, такія як грамадскі транспарт або ровар. 

Iншыя надбаўкі 

Можна прапанаваць супрацоўнікам зніжкі на прадукты сваёй кампаніі або іншых, з якімі вы дамовіцеся. Ёсць шмат дробязяў для офіса, напрыклад, бясплатныя абеды і закускі.  Верагодна, яны не пераканаюць застацца незадаволеных, але будуць прыемныя астатнім і нават ускосна павысяць прадукцыйнасць.

Перавагі па здольнасцях 

Карысныя перавагі - выдатны спосаб прыцягнуць не проста таленавітых супрацоўнікаў, але і канкрэтныя тыпы талентаў. Пэўныя iльготы прыцягнуць адных людзей больш за іншых, і гэта трэба выкарыстоўваць пры падборы кадраў.

Напрыклад, даследаванне FlexJobs паказала, што аддаленасць і гнуткасць у працы важней для маладых людзей (пакаленне "тысячагоддзя"), чым для пажылых супрацоўнікаў. Такім чынам, вы можаце гэта выкарыстоўваць для прыцягнення моладзі. З іншага боку, пажылыя больш зацікаўленыя ў ільготах па ахове здароўя. Для лепшага ўзроўню палавой разнастайнасцi разгледзьце такія рэчы, як шчодры водпуск па цяжарнасці і родах і дапамогі па доглядзе за дзецьмі.

4. Як заставацца канкурэнтаздольным 

Прызначэнне аплаты і льгот - не разавая акцыя. Гэта пастаянная дзейнасць адносна кожнага вашага работніка. 

Адсочванне змен

Трэба адсочваць шмат змен. Напрыклад: 

  • Супрацоўнікі становяцца ўсё больш дасведчанымі.
  • Яны гатовыя да павышэння або большай адказнасці. 
  • Інфляцыя з'ядае пакеты льгот. 
  • Канкурэнты мяняюць свае ўзроўні аплаты.
  • Змяняецца агульная эканамічная сітуацыя ў краіне. 
  • Мяняюцца фінансавыя паказчыкі вашай кампаніі і перспектывы (спадзяюся, да лепшага!). 
  • Змены ў вашай галіне мяняюць разуменне канкурэнтаздольнасці. 

Вось для чаго буйныя кампаніі ўтрымліваюць аддзелы кадраў. Выконваючы шмат роляў у якасці гаспадара маленькай фірмы, вы павінныя знаходзіць час для штогадовага перагляду пакета ўзнагароджанняў i льгот, каб адэкватна ўлічыць уклад кожнага вашага супрацоўніка.

Стварэнне базавай лініі 

Прынамсі, пераканайцеся, што іх зарплата не адстае ад інфляцыі. Кошт жыцця звычайна расце, таму на $ 50,000 у наступным годзе можна купіць крыху менш, чым у гэтым. Калі вы трымаеце людзей на аднолькавай заработнай плаце на працягу многіх гадоў, яны зарабляюць менш «у рэальным выразе», як кажуць эканамісты. 

Пра каэфіцыент інфляцыі ў краіне (часта званы індэксам спажывецкіх цэн) вы даведаецеся з урадавай статыстыкі або навін. Напрыклад, у ЗША гэта Bureau of Labor Statistics, а ў Брытанii - Office for National Statistics. Бягучая гадавая стаўка ў ЗША складае 1,9%, таму бізнес зараз павінны даць павышэнне кожнаму супрацоўніку на 1,9% у якасці базавай адпраўной кропкі.

Кампенсацыя, звязаная з прадукцыйнасцю 

Гадавая справаздача - гэта добры шанец звязаць аплату з вынікамі працы супрацоўнiкаў. Вы павінныя даваць ацэнку эфектыўнасці сваіх супрацоўнікаў не радзей разу ў год з тым, каб прызначыць мэты на будучыню, заадно карэктуючы стаўку заработнай платы. Такім чынам, аплата будзе звязаная з прадукцыйнасцю, стварэннем выразных стымулаў і матывацыяй для новых дасягненняў. 

Буйныя кампаніі часта даюць ацэнкі па пэўнай сістэме - людзі атрымліваюць залік ад 1 да 5, і тыя, у каго высокі бал, атрымліваюць значнае павышэнне, з больш нізкім - меншае, з мінімальным не атрымліваюць зусім.

Вы маглі б разгледзець такую ​​схему, але калі ў вас ўсяго некалькі супрацоўнікаў, пакіньце яе менш фармальнай. Важна, каб аплата была відавочна звязаная з прадукцыйнасцю. Супрацоўнікам трэба разумець, якiя бонусы яны атрымаюць за добрую працу, і мець да гэтага стымулы.

З улікам агульнай прадукцыйнасці кампаніі. Калі год для бізнесу быў добрым, і ў гэтым была нямалая заслуга калектыву, людзі заслужылі чагосьці невялiкі бонус. Нядрэнна мець афіцыйную праграму прыбытку, у якой пэўны працэнт размяркоўваецца па канкрэтнай формуле. Можна проста выплачваць адначасовыя бонусы ў добрыя гады. 

Працягвайце параўнальны аналіз 

Нарэшце, вярніцеся да раздзелу 1 і працягвайце працаваць над палажэннямі па персанальнай аплаце. Майце на ўвазе, што работнікі становяцца больш вопытнымі і могуць выконваць больш складаную працу, а ўмовы канкурэнцыі змяняюцца.

Вы будзеце ганарыцца сваёй шчодрасцю, павысіўшы зарплату да ўзроўню інфляцыі на 5%, але калі іх каштоўнасць на рынку працы за год значна вырасла, яны могуць атрымаць у іншым месцы больш за 10%. Ваша "шчодрасць" можа заахвоціць іх аднавіць свае рэзюмэ і праглдедзіць спісы вакансій. Памятайце, што «правільны» ўзровень аплаты для кожнага супрацоўніка змяняецца, і трэба пастаянна аднаўляць сваю інфармацыю.

Высновы

З урока вы даведаліся, як усталяваць годную аплату і льготы. Вы бачылі, як адсочваць узровень кампенсацый, каб высветліць, колькі плаціць людзям, каб наняць іх і захаваць у сваей фірме. Вы пазнаёміліся з рознымі відамі дапамогі. І, нарэшце, даведаліся, як заставацца канкурэнтаздольнымі, пастаянна аднаўляючы сваю зарплату і бонусы ў іх сувязі з прадукцыйнасцю.

Для дробнага бізнесу ўсё гэта можа здацца залішнім. Але ў многіх выпадках інвестыцыі акупяцца ў доўгатэрміновай перспектыве, таму што вы ноймеце лепшых супрацоўнікаў і захаваеце іх у сябе.

Па дадатковую інфармацыю па кадравых пытаннях малога бізнесу глядзіце артыкулы з гэтай серыі, дзе мы разгледзім навучанне супрацоўнікаў, складанне службовых інструкцый, лепшыя праграмныя рашэнні для ПК і многае іншае.

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.