Unlimited WordPress themes, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Finance
Business

Як больш эфектыўна кіраваць сваім грашовым струменем

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

Ва ўпраўленні грашовым струменем, як пры адбіваннi мяча ў бейсболе, час грае вырашальную ролю. 

Грошы штодня ўцякаюць у ваш бізнес і выцякаюць з яго: вы атрымліваеце плацяжы ад кліентаў і плаціце пастаўшчыкам і персаналу.  Акрамя таго, ёсць накладныя выдаткі, падаткі і яшчэ тысяча іншых плацяжоў, і ўсi іх трэба адсочваць. 

Час мае значэнне, таму што нават калі ваш бізнес прыносіць прыбытак, вы можаце сутыкнуцца з праблемай, калі вашы кліенты занадта павольна плацяць, і пакуль вы чакаеце ад іх абяцанай аплаты, вам усё яшчэ трэба плаціць па сваіх рахунках.

Гэта асабліва справядліва для малых прадпрыемстваў, у якіх рэзервы наяўных грошай часта невялікія, і яны вымушаныя абапірацца на крэдыты.  Па дадзеных Dun & Bradstreet, 90% няўдач малога бізнесу абумоўленыя слабым грашовым струменем.

Так што ў гэтым уроку мы падрабязна разгледзім грашовы струмень і дадзiм вам сродкі, якія дапамогуць дакладна спрагназаваць вашы грашовыя патокі на працягу наступных 90 дзён.  Затым мы разгледзім некаторыя практычныя парады па паляпшэннi грашовага патоку кампаніі шляхам павелічэння прыбытку альбо шляхам зніжэння выдаткаў. 

У канцы гэтага ўроку вы зразумееце, чаму часовыя рамкі гуляюць такую ​​важную ролю для грашовых патокаў у бізнесе.  Вы зможаце эфектыўна кіраваць сваім грашовым струменем і прагназаваць яго, і будзеце ведаць, якія крокі рабіць, калі ў вас пачнуць скарачацца запасы наяўных. 

1. Што такое "грашовы струмень"? 

Перш за ўсё давайце высвятлім, што такое грашовы струмень. 

Грашовы струмень - гэта тое, як бізнес атрымлівае і выдаткоўвае грошы. Прыбытак характарызуецца момантам, калі быў праведзены продаж або ажыццёўлены расход, а грашовы струмень - калі кампанія фактычна атрымала або выдаткавала грошы.  Як мы пазней убачым, гэта могуць быць розныя рэчы. 

У папярэднім уроку мы разгледзелі палажэнне аб руху грашовых сродкаў і ўбачылі, што гэта зводка ўсіх патокаў грашовых сродкаў на працягу года.

Але год - гэта доўгі тэрмін у бізнесе.  Нават калі ў кампаніі станоўчы грашовы паток на працягу года, у адзін з месяцаў яна можа сутыкнуцца з сітуацыяй, калі халадзільнік мае патрэбу ў замене, трэба аплаціць іпатэку, а ўваходныя плацяжы затрымліваюцца.  Такім чынам, у гэтым уроку мы больш падрабязна разгледзім перыяды заняпаду для кампаніі і рух наяўных у больш кароткія перыяды. 

2. Як прагназаваць грашовыя струмені 

Калі вы жадаеце штосьцi зразумець і эфектыўна кіраваць гэтым, вам спачатку трэба гэта вымераць.  У свеце грашовых патокаў гэта азначае адсочванне бягучага балансу наяўнасці і прагназаванне чаканых ўваходзячых плацяжоў і расходаў кампаніі ў бліжэйшыя тыдні і месяцы. 

Згодна з гэтым дакументам ад Bank of America, кампаніі, якія займаюцца штомесячным планаваннем грашовых патокаў, выжываюць у 80% выпадкаў, тады як тыя, хто ажыццяўляюць планаванне раз у год, застаюцца на плаву толькі ў 36% выпадкаў. Для бізнесу не мець прагнозу руху грашовых сродкаў, які аднаўляецца рэгулярна, - гэта як ляцець усляпую. 

На шчасце, адсочваць свае грашовыя патокі не складана.  Гэта падобна на тое, як вы кожны месяц адсочваеце асабістыя фінансы, падлiчваючы час атрымання зарплаты і выплат па крэдытнай карце, пераконваючыся, што ў вас дастаткова грошай на рахунку.  Весці бізнес-рахунак, як правіла, складаней, і грашовыя патокі ў бізнесе могуць быць больш непрадказальнымі, але асноўны прынцып той жа.

Ёсць інструменты, якія вам дапамогуць.  У праграмы для бухгалтарскага ўліку ў малым бізнесе, напрыклад, QuickBooks, убудаваны алгарытм прагназавання грашовых патокаў. Альбо вы можаце выкарыстоўваць спецыялізаваныя прыкладаннi для кіравання грашовымі патокамі, такія як Pulse, Float або PlanGuru.

Калі вы не хочаце інвеставаць у спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, можна выкарыстоўваць простую электронную табліцу Excel.  У Microsoft Excel ёсць шаблон прагназавання руху грашовых сродкаў ва ўсіх версіях, пачынаючы з 2007 года.  У Інтэрнэце даступныя і іншыя шаблоны, напрыклад, гэты шаблон Excel ад некамерцыйнай арганізацыі па бізнес-адукацыі SCORE.

Вось прагноз грашовых патокаў для выдуманай кампаніі CoolGadget Corp., узяты з шаблону, які ішоў у камплекце з Excel.  Вы таксама можаце загрузіць гэты прыклад у выглядзе табліцы.

Як бачна, CoolGadget плануе пачаць люты, маючы 5000$ на рахунку, але ў канцы месяца баланс складзе ўсяго 1000$. Прачытаўшы падрабязней, мы бачым, чаму.  Кампанія разлічвае атрымаць 15 000$ на працягу месяца і выплаціць 19 000$. 

Бяром баланс 1 000$ і бачым, што з ім адбудзецца ў сакавіку, а затым у красавіку.  У сакавіку грашовыя паступленнi трохі перавышаюць выплаты, таму грашовы баланс складзе 1 250$.  Але ў красавіку кампанія сыдзе ў мінус.  Продажы растуць, але запланаваныя рэкламныя выдаткі ў памеры 5 000$ перавышаюць памер таго, што прама цяпер можа дазволіць сабе кампанія. 

Вось чаму прагназаванне грашовых патокаў так важна.  У кампаніі могуць з'явіцца праблемы, нават калі яе продажы растуць, проста з-за недахопу грашовых уліванняў.  CoolGadget трэба адкласці частку гэтых выдаткаў або паспрабаваць хутчэй атрымаць грошы. 

Таксама можа спатрэбіцца штотыдзень або нават штодня сачыць за грашовым струменем, таму што ўжо ў лютым і сакавіку яна будзе на краі.  Месяц заканчваецца з невялікім станоўчым балансам, але калі плацяжы не паступяць своечасова, кампанія можа сысці ў мінус на працягу месяца. 

Калі вам патрэбны больш часты прагноз, можаце выкарыстоўваць адзін і той жа шаблон і проста мяняць загалоўкі ў верхняй часткі ад некалькіх месяцаў да некалькіх тыдняў.  Шаблон, які мы выкарыстоўвалі, дазваляе складаць штомесячны план на працягу наступных 12 месяцаў, але яго можна лёгка змяніць, каб выкарыстоўваць патыдневае планаванне на наступныя 12 тыдняў.  Катэгорыі збоку таксама можна змяняць у адпаведнасці з вашым бізнесам. 

Як правіла, чым больш хісткія вашыя грашовыя пазіцыі, тым больш падрабязна павінныя быць вашы прагнозы.  Тое ж, што і з асабістымі фінансамі: калі вы з усіх сіл спрабуеце звесці канцы з канцамі, вам даводзіцца разлічваць грошы на кожны паход у краму, а калі ў вас дастаткова грошай на рахунку, вы можаце дазволіць сабе не турбавацца пра гэта. 

3. Як палепшыць свой грашовы струмень 

Такім чынам, што вы можаце зрабіць, калі вы, напрыклад, як і CoolGadget, бачыце, што ваш баланс стаў чырвоным?

Памятайце, час вырашае ўсё.  Калі ў бізнесу добрыя продажы і прыбытак, але дрэнны грашовы паток, гэта звычайна таму, што час разлічаны няправільна, і грошы трацяцца хутчэй, чым паступаюць.  Каб палепшыць грашовы паток, вам трэба альбо паскорыць паступленне даходаў, альбо запаволіць выдаткі. 

Давайце паглядзім, як гэта зрабіць на практыцы. 

Як паскорыць ўваходныя плацяжы 

Кампаніі ажыццяўляюць продаж па-рознаму: тое, як вы гэтым кіруеце, залежыць ад вашай бізнес-мадэлі.  Бізнес, арыентаваны на спажыўца, напрыклад, рэстаран або кафэ, атрымлівае ад кліентаў плату неадкладна, таму для таго, каб пайшоў прыток грошай, ён павінны павялічыць продаж, магчыма, зрабіўшы адмысловую, абмежаваную па тэрміне прапанову. 

Але многія кампаніі не атрымліваюць неадкладнай аплаты ад сваіх кліентаў.  Гэта асабліва справядліва ў дачыненні да аперацый паміж прадпрыемствамі. Напрыклад, CoolGadget не ажыццяўляе продаж напрамую спажыўцам.  Яна адпраўляе скрыню гаджэтаў аптоваму прадаўцу электронікі, і гэтая кампанія ажыццяўляе плацёж на працягу ўзгодненага перыяду часу, напрыклад, на працягу 30 дзён. 

І тут узнікае праблема для многіх компаний.  Апытанне 2012г., праведзенае Нацыянальнай федэрацыяй незалежнага бізнесу, паказала, што ў 64% малых прадпрыемстваў меліся рахункі-фактуры з затрымкай аплаты як мінімум 60 дзён.  Гэтыя затрымкі могуць моцна пашкодзіць грашоваму патоку кампаніі. 

У гэтым выпадку, каб палепшыць грашовы паток, трэба хутчэй збіраць грошы.  Вы можаце зрабіць гэта некалькімі спосабамі: 

A. Палепшыць працэс выстаўлення рахункаў 

Для многіх малых прадпрыемстваў выстаўленне рахункаў здаецца сумнай і моташнай задачай, але гэта ключавы кампанент поспеху.  Вам неабходна адправіць рахунак-фактуру адразу ж пасля пастаўкі тавару і ўключыць у яе ўсю неабходную інфармацыю, асабліва ўмовы аплаты, уключаючы яе тэрміны і штрафы за запозненую аплату.

У адным з апытанняў было ўстаноўлена, што ў 25% малых прадпрыемстваў штомесячныя затрымкі ўваходзячых плацяжоў складаюць па меншай меры 5 000$ з-за памылак у выстаўленні рахункаў. Гэта ж так проста выправіць.  Своечасовая адпраўка дакладных рахункаў-фактур - гэта прамы спосаб паляпшэння грашовага патоку бізнесу.  У QuickBooks - згаданай раней праграме для вядзення бухгалтарскага ўліку - ёсць функцыя выстаўлення рахункаў, альбо можаце паспрабаваць такі анлайн-сэрвіс, як FreshBooks або Invoiceable.

B. Звяжыцеся з пакупнікамі, якія запознілі свае плацяжы 

Гэта няпроста, таму што вам патрэбныя добрыя зносіны са сваімі кліентамі. Але калі тэрміны плацяжу набліжаюцца, Упраўленне малога бізнесу ЗША раіць быць ветлівым, але цвёрдым.  Адпраўце новы рахунак, у тым ліку памер штрафу за пратэрміноўку плацяжу і працэнты.  Патэлефануйце і праверце, ці быў атрыманы рахунак, і спытайцеся, ці ўсё ясна.  Захоўвайце сяброўскі тон, але не вешайце трубку, пакуль не ўзгадніце дату плацяжу, пацверджаную па электроннай пошце або ў пісьмовай форме. 

C. Нанова ўзгадніце ўмовы аплаты 

У ідэале ўмовы аплаты з кліентамі павінныя быць роўныя або, што яшчэ лепш, карацейшыя за тэрміны аплаты вашых пастаўшчыкоў.  Напрыклад, калі вам трэба аплаціць рахункі на працягу 30 дзён, вашы кліенты павінныя заплаціць вам на працягу 30 дзён ці раней.  Вам трэба пазбегнуць сітуацыі, калі вам трэба заплаціць на працягу 30 дзён, а вы атрымаеце аплату толькі праз 45 дзён. 

Гэта не так проста для малога бізнесу, асабліва пры працы з больш буйнымі кампаніямі, у якіх больш ўстойлівая пазіцыя на перамовах.  Але вы можаце пачаць з выразнай фармулёўкі сваіх умоў і ўважлівага разгляду тэксту кантрактаў і рахункаў-фактур.  У гэтым інфармацыйным бюлетэні ўрада Вялікабрытаніі ёсць некалькі карысных парадаў па ўмовах аплаты.

Як запаволіць выплаты па рахунках 

Акрамя паскарэння ўваходзячых плацяжоў, ёсць яшчэ адзін спосаб максымізаваць свой грашовы паток: запаволіць выходныя плацяжы. Вось некалькі варыянтаў: 

A. Адкладзіце ўліванні ў бізнес

Калі ваш бізнес квітнее, узнікае спакуса ўкласці грошы ў новае абсталяванне або маркетынг, каб яшчэ больш паскорыць яго рост. Але часам нават інвестыцыі, якія могуць быць выгадныя ў доўгатэрміновай перспектыве, могуць нанесці бізнесу ўрон у кароткатэрміновай перспектыве. 

На прыкладзе CoolGadget гэта быў плацёж за рэкламу ў памеры 5 000$, які вывеў кампанію ў мінус.  Хоць гэтая рэклама, верагодна, прынясе больш продажаў у доўгатэрміновай перспектыве, але яе трэба адкласці на месяц ці два, пакуль у кампаніі не будзе дастаткова грошай, каб пакрыць выдаткі. 

B. Перагледзьце ўмовы аплаты 

Гэтак жа, як і ў выпадку са сваімі кліентамі, вы можаце перагледзець умовы аплаты са сваімі пастаўшчыкамі.  Паспрабуйце ўзгадніць з імі больш доўгія тэрміны аплаты, скажам, 45 дзён замест 30.  Гэта можа быць тая грашовая падушка, якая так неабходная вашаму бізнесу. 

Нават калі ў вас не атрымаецца пашырыць тэрміны аплаты, вы можаце паспрабаваць плаціць як мага пазней.  Але акуратней з гэтым, каб не парушаць тэрміны, абумоўленыя з пастаўшчыкамі.  Гэта ўскладняе іх грашовыя патокі, і гэта дрэнна для вашай рэпутацыі.  І, вядома ж, заўсёды плаціце сваім супрацоўнікам своечасова. 

Але калі ў вас ёсць 30 дзён на аплату тавару, выкарыстоўвайце ўсi 30 дзён.  Трымайеце гэтыя грошы на сваім рахунку як мага даўжэй, каб падстрахаваць сябе ў выпадку непрадбачаных выдаткаў. 

C. Звядзiце да мінімуму тавар у наяўнасці 

На балансе нашай выдуманай кампаніі CoolGadget мы выявілі за 100 000$ у таварах. Гэта не прададзеныя гаджэты агульным коштам 100 000$, якія проста захоўваюцца на складзе. 

Каб лепш кіраваць сваім грашовым струменем, трэба звесці тавары ў наяўнасці да мінімуму. Іх павінна быць дастаткова, каб задаволіць попыт, але не больш за тое.  CoolGadget варта мець тавараў на за 20 000$ і вызваліць дадатковыя 80 000$, каб пакрыць іншыя выдаткі, і яе грашовы паток палепшыцца. 

D. Займіце грошы

Кампаніям з праблемнымі грашовымі патокамі цяжка займаць грошы, але варта вывучыць любыя магчымасці для гэтага.  Нават калі ў вас не атрымліваецца больш нічога заняць, можна рэфінансаваць існуючую запазычанасць на больш працяглыя тэрміны з больш нізкімі выплатамі.

Калі вы можаце дамовіцца аб крэдытнай лініі або нават авердрафце банка з разумнымі працэнтнымі стаўкамі, гэта можа падарыць вам дадатковую гнуткасць у тыя месяцы, калі ў вас з'явяцца непрадбачаныя выдаткі або ваш асноўны кліент будзе затрымліваць плацёж. 

4. Знаходзім правільны баланс 

Выкарыстоўваючы ўсi гэтыя метады кіравання грашовымі патокамі, важна прывесці кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя патрэбнасці кампаніі ў раўнавагу. 

У кароткатэрміновай перспектыве трэба імкнуцца да таго, каб на вашым рахунку заставаўся велізарны рэшт наяўных грошай, а таксама каб у вашым распараджэнні на ўсялякі выпадак былі крэдыты і крэдытныя лініі. 

Але гэта можа перашкодзіць росту вашага бізнесу ў доўгатэрміновай перспектыве.  Грашовыя лішкі часта могуць быць выкарыстаныя лепшым чынам, напрыклад, для інвестыцый у новае абсталяванне для бізнесу, на рэкламу і маркетынг або на даўгавыя выплаты. 

Уменне дакладна прагназаваць грашовыя патокі і эфектыўна кіраваць імі дапаможа вам падтрымліваць неабходную суму наяўных на рахунку.  З дапамогай інструментаў прагназавання, пра якія вы даведаліся з гэтага ўроку, вы можаце зразумець, калі варта інвеставаць у свой бізнес, а калі трэба быць асцярожным.  Вы можаце рабіць здагадкі, бачачы, што адбудзецца ў «горшым выпадку». Што яшчэ больш важна, вы можаце распачаць патрэбныя крокі, каб прадухіліць магчымыя праблемы з грашовым струменем, перш чым яны прывядуць да крызісу, якi будзе пагражаць будучаму вашага бізнесу. 

Эфектыўна кіруючы грашовым струменем, вы можаце знайсці правільны баланс паміж кароткатэрміновымі і доўгатэрміновымі мэтамі кампаніі.  Вы можаце ўпэўнена ўкладваць грошы ў будучыню, таму што ведаеце, што ў вас досыць наяўных грошай, каб справіцца з кароткатэрміновымі ўзлётамі і падзеннямі. 

Спасылкі 

Выява: Outfall, Луіс Прада з Noun Project.

Advertisement
Advertisement
Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.