Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)
Хочаце дадаць гукавыя эфекты на пераходы паміж слайдамі ў PowerPoint або, магчыма, фонавую музыку ці аўтаматычны дыктарскі тэкст? Вам пашанцавала. У PowerPoint ёсць некалькі спосабаў выкарыстоўваць аўдыё ў прэзентацыі: можна прайграваць гук падчас пераходаў паміж слайдамі, можна прымацаваць аўдыё да кнопкі на слайдзе, можна прайграваць гук на адным слайдзе ці адразу на некалькіх слайдах.
У гэтым уроку я распавяду вам усё, што трэба ведаць аб даданні аўдыё ў прэзентацыю PowerPoint на Mac або ПК, і як усё зрабіць менавіта так, як вы хочаце.
Цi патрэбная вам дапамога?
Калі вам патрэбная дапамога ў дызайне вашай прэзентацыі, звярніцеся да аднаго з дасведчаных дызайнераў прэзентацый з Envato Studio. Яны могуць перарабіць слайды, стварыць шаблоны і зрабіць многае іншае, каб ваша прэзентацыя выглядала прафесійна, без сучка, без задзірынкі.

Скрынкаст
У PowerPoint для Windows можна абраць адзну з некалькіх крыніц аўдыё: з бібліятэкі ўбудаваных гукавых эфектаў, з бясплатнай бібліятэкі на Office.com, з вашых уласных файлаў на кампутары, або запісаць свой уласны гук. Гэтыя опцыі на Mac больш абмежаваныя: вы можаце альбо ўставіць аўдыёфайл з жорсткага дыска, альбо з iTunes, ці вы можаце запісаць свой уласны. У любым выпадку, даданне гуку ў PowerPoint працуе ў асноўным аднолькава ў новых версіях PowerPoint у Windows або на Mac.
Вы можаце прытрымлівацца гэтага кіраўніцтва, выкарыстоўваючы сваю ўласную прэзентацыю PowerPoint, калі хочаце. У яе павінна быць некалькі слайдаў, і лепш за ўсё, калі не будзе пераходаў або анімацый. У вас таксама павінныя быць файлы з кароткімі гукавымі эфектамі і фонавыя мелодыі ў некалькі хвілін.
Або калі хочаце, загрузіце zip-файл, які ўключаны ў гэтае кіраўніцтва, з узорам прэзентацыі PowerPoint Audio.pptx і прыкладамі аўдыёфайлаў.
Прайграванне гуку падчас пераходу паміж слайдамі
Для прайгравання гуку падчас пераходу трэба ўсяго некалькі клікаў, але, калі ласка, выкарыстоўвайце гэтую функцыю не занадта часта, каб не адцягваць і не раздражняць сваю аўдыторыю. З улікам сказанага вышэй, давайце пачнем.
Каб дадаць гук на пераход у PowerPoint для Windows ці Mac, перайдзіце на ўкладку «Transitions» на стужцы і ўжывiце пераход. На правым баку стужкі абярыце спіс “Sound”, якi расчынiцца, і абярыце адзін з гукаў у спісе. Або замест выбару аднаго з убудаваных гукаў націсніце «Other Sound» у ніжняй частцы спісу і абярыце «Water Spray». Калі вы выкарыстоўваеце свой уласны гукавы файл, ён павінны быць у фармаце WAV.
Націсніце «Apply to All», каб прымяніць пераход і гукавы эфект да ўсіх слайдаў прэзентацыі. Звярніце ўвагу на падаючыя зорачкі пад нумарамі слайдаў на мініяцюрах злева: гэта паказвае на тое, што мы дадалі пераход, ці ў нашым выпадку - пераход з гукам.

Націсніце кнопку «Slide Show», каб запусціць прэзентацыю (F5 ці Fn-F5 на MacBook). Пстрыкніце мышшу або націсніце клавішу «Enter» ці «Return» для пераходу ад слайда да слайда.
Калі вы вырашыце, што не хочаце, каб гук прайграваўся пры пераходзе, зноў пстрыкніце выпадальнае меню «Sound» і абярыце «No Sound». Зноў націсніце «Apply to All».
Прайграванне гуку падчас анімацыі
Спярша мы выкарыстаем анімацыю, а затым дадамо да яе гук. Перайдзіце да слайду 2 з загалоўкам і спісам. Перайдзіце на ўкладку «Animations» на стужцы, затым пстрыкніце па загалоўку слайда і абярыце адну з пералічаных анімацый. Зрабіце тое ж самае для тэксту спісу. Звярніце ўвагу, што ў кожнага радка тэксту ёсць побач нумар, які паказвае парадак анімацыі.

Даданне гуку ў Windows
Калі вы выкарыстоўваеце Windows, націсніце кнопку «Animation Pane» на стужцы, каб адлюстраваць панэль анімацыі. Нумары на панэлі адпавядаюць нумарам на слайдзе (пстрыкніце маленькую стрэлку ўніз, каб убачыць іх усе).
На анімацыйнай панэлі пстрыкніце правай кнопкай мышы на «Content Placeholder» (Запаўняльнік) і абярыце «Effect Options» ва ўсплываючым меню. Націсніце на спіс «Sound», якi расчынiцца, і абярыце патрэбны гук з спісу, або націсніце на «Other Sound» унізе і абярыце «Bullet Item Sound» з гэтага ўрока.
Калі вы хочаце адрэгуляваць гучнасць, пстрыкніце значок дынаміка. Па завяршэнні націсніце «ОК».

Націсніце кнопку «Slide Show», каб запусціць гэты слайд. Пстрыкніце мышшу або націсніце Enter або Return, каб адлюстраваць спіс і пачуць гук.
Даданне гуку на Mac
Калі вы карыстаецеся Mac, націсніце кнопку «Reorder» на правым баку стужкі, каб адлюстраваць акно «Custom Animation". Там жа разгарніце секцыю «Effect Options». Далей усё сапраўды гэтак жа, як у Windows: націсніце на выпадальны спіс «Sound» і абярыце гук або націсніце на «Other Sound» і абярыце «Bullet Item sound» з гэтага ўрока.

Націсніце на кнопку «Slide Show», каб запусціць гэты слайд. Пстрыкніце мышшу або націсніце Enter або Return, каб адлюстраваць спіс і пачуць гук.
Прымацаванне гуку да кнопкі на слайдзе
У PowerPoint ёсць кнопкі, якія запускаюць дзеянні, і іх можна размясціць на слайдзе, каб потым прайграваць гукі. Кнопку можна прывязаць да слайдаў ці старонцы ў інтэрнэце, з яе дапамогай можна перамяшчацца па прэзентацыі, запускаць макрас або праграму. Хоць у кнопак розныя значкі, усе яны могуць выконваць адны і тыя ж задачы.
Давайце дадамо навігацыйныя кнопкі на слайды гэтай прэзентацыі і прывяжам да кожнай кнопцы гукавы эфект. Калі ў вас усё яшчэ адкрытая панэль анімацыі або панэль інструментаў Custom Animation, зачыніце іх.
Перайдзіце да слайда 3, і мы ўставім форму:
- У Windows адкрыйце ўкладку «Home» на стужцы, затым пстрыкніце стрэлку «Уніз» на поле, у якім ёсць фігуры, АБО перайдзіце на ўкладку «Insert», затым пстрыкніце значок «Стрэлка ўніз» на абразку фігур.
- На Mac перайдзіце на ўкладку «Insert», затым пстрыкніце значок «Стрэлка ўніз» на абразку фігур.
Націсніце кнопку "Home» (5-я кнопка ў Windows, другая кнопка на Mac)

Калі мыш стане крыжыкам, перацягнiце яе ў ніжні правы кут слайда, каб змясціць туды кнопку. (Утрымлівайце клавішу Shift падчас перацягвання, каб захаваць прапорцыі шырыні і вышыні.)
Калі вы адпусціце кнопку мышы, з'явіцца дыялогавае акно. Па змаўчанні гэта гiперспасылкi на першы слайд, што нам і трэба. У ніжняй частцы экрана ўсталюйце сцяжок «Play Sound» і абярыце гук з спісу або абярыце «Other Sound» унізе і абярыце «Home Button sound» з гэтага ўрока. Націсніце «ОК».
Паўтарыце тое ж самае з кнопкамі са стрэлкамі налева і направа. Стрэлка налева аўтаматычна прывязваецца да папярэдняга слайду, і вы можаце прымацаваць да яе гук "Previous Slide sound", а стрэлка направа аўтаматычна прывязваецца да наступнага слайду, і вы можаце прымацаваць гук "Next Slide sound".
Калі вы хочаце змяніць колер і фарматаванне кнопак, вылучыце іх усе, а затым на ўкладцы «Format» на стужцы націсніце кнопку «Shape Styles» (Windows) або «Quick Styles» (Mac) і абярыце тое, што трэба.
Цяпер ваш слайд павінны выглядаць так:

Цяпер змясціце кнопкі на іншыя слайды прэзентацыі. Пераканайцеся, што ўсе яны абраныя, а затым скапіюйце іх у буфер абмену (Ctrl-C у Windows або Command-C на Mac). Устаўце кнопкі на ўсе іншыя слайды (Ctrl-V у Windows або Command-V на Mac). Звярніце ўвагу, што PowerPoint змяшчае іх у адно і тое ж месца.
На першым слайдзе зніміце вылучэнне з кнопак, затым выдаліце кнопкі «Home» і «Стрэлка налева». На апошнім слайдзе зніміце вылучэнне з усіх кнопак, затым выдаліце кнопку «Стрэлка направа».
Запусціце прэзентацыю з першага слайда і паспрабуйце кнопкі.
Прайграванне аўдыё ў фонавым рэжыме
PowerPoint таксама дазваляе прайграваць гук на фоне аднаго або некалькіх слайдаў. Працэс падобны ва ўсіх версіях. Пачнем з першага слайда.
Устаўка аўдыё ў Windows
Нам трэба ўставіць аўдыё, таму перайдзіце на ўкладку «Insert» на стужцы і націсніце кнопку «Audio». У версіях 2007 года і 2010 гадоў вы адразу ж убачыце дыялогавае акно для ўстаўкі гуку. У версіі 2013 года ў вас будуць іншыя варыянты. Абраўшы Online Audio, вы зможаце шукаць кліп на Office.com. Іншы варыянт - запісаць гук на кампутар. Я збіраюся націснуць «Audio on My PC» і абраць сваю ўласную фонавую музыку.

Абярыце любую музыку на кампутары ў фармаце MP3, WAV або M4A. Калі вы загрузілі zip-файл з гэтага ўрока, вы можаце абраць Mountain Lake.mp3 (трэк ласкава прадастаўлены Стывам Якабусам з www.SteveJacobus.com).
Так вы змясціце гукавы значок на экран. Пратэстуйце яго з дапамогай любой з кнопак прайгравання:

Устаўка аўдыё на Mac
З Mac усё тое ж самае. На ўкладцы «Home» на стужцы націсніце кнопку «Media», каб адлюстраваць выпадальны спіс. Audio Browser дазволіць вам абраць файл з iTunes або з жорсткага дыска, або запісаць уласны.
Як і ў Windows, абярыце «Audio From File» і абярыце любы файл MP3, WAV або M4A. Калі вы загрузілі zip-файл з гэтага ўрока, вы можаце абраць Mountain Lake.mp3 (трэк ласкава прадастаўлены Стывам Якабусам з www.SteveJacobus.com).
Так вы змесціце гукавы значок на экран. Пратэстуйце яго з дапамогай любой з кнопак прайгравання (гл. скрыншот экрана Windows вышэй).
Налада параметраў прайгравання
У Windows і на Mac пераканайцеся, што ў вас абраны значок аўдыё. У Windows перайдзіце на ўкладку «Playback» на стужцы, а на Mac перайдзіце на ўкладку «Format Audio». Абярыце параметры для аўтаматычнага прайгравання кліпа і схавайце значок пры прайграванні слайд-шоў:

Запусціце слайд-шоў, і музыка пачнецца адразу ж. Але як толькі вы пяройдзеце да наступнага слайду, музыка спыніцца. Таму абярыце опцыю Play Across Slides. У Windows вы таксама можаце абраць «Play in Background». Калі музыка скончылася да паказу слайдаў, таксама можаце абраць опцыю "Loop Until Stopped".
Запусціце слайд-шоў яшчэ раз, і на гэты раз музыка працягне прайгравацца па меры з'яўлення слайдаў. Яна таксама грае па-над гукавымi эфектамi кнопак.
Параметры прайгравання толькі для Windows
У Windows на стужцы ёсць дзве вялікія кнопкі, якіх няма на Mac (абярыце значок аўдыё і заставайцеся на ўкладцы "Playback"):
- Trim: калі вы хочаце прайграць толькі часткe гукавfга файлe, націсніце кнопку Trim Audio, і ў дыялогавым акне, якое з'явілася, перацягнiце зялёную паласу направа, каб усталяваць больш позні час пачатку, або перацягнiце чырвоную паласу налева, каб усталяваць больш ранні час заканчэння. Або замест гэтага можаце проста ўвесці лічбавыя значэннi.
- Fade In і Fade Out: калі аўдыё не знікае паступова, або калі вы яго абрэзалі, можаце ўжыць эфект яго заціхання.

Націсніце на кнопку "Play" у дыялогавым акне «Trim». Па завяршэнні націсніце «ОК».
Як знайсці дадатковыя налады ў Windows, якія не адразу бачныя:
- Пераканайцеся, што аўдыё абранае
- Перайдзіце на ўкладку «Animations» на стужцы
- Націсніце кнопку «Animation Pane», каб адлюстраваць панэль
- Пстрыкніце правай кнопкай мышы па элеменце на анімацыйнай панэлі і абярыце «Effect Options» ва ўсплываючым меню
- Задайце параметры ў дыялогавым акне "Play Audio"

Раздзел «Start Playing» робіць усё тое ж, што зрабілі і мы, а раздзел «Stop Playing» дазваляе спыняць слайд-шоў па пстрычцы (калі прэзентацыя грае), пасля бягучага слайда або пасля пэўнага слайда. Калі ўсталяваць высокае значэнне (999 па змаўчанні), музыка будзе граць да канца прэзентацыі. У канцы націсніце OK.
Высновы
У PowerPoint ёсць выдатныя магчымасці для прайгравання розных гукаў з розных месцаў. У гэтай праграмы столькі опцый і магчымасцяў, што вам можа захацецца выкарыстоўваць іх усе, так што будзьце асцярожныя, не выкарыстоўвайце адразу ўсе опцыі з гэтага ўрока, адначасова. Ваша публіка гэта ацэніць!
Але галоўнае - незалежна ад таго, цi карыстаецеся і вы Windows, ці Mac, усе параметры працуюць амаль аднолькава, і ўсе опцыі выразна пазначаныя. Самае складанае - ведаць, дзе знайсці гэтыя функцыі. Не забудзьцеся вылучыць гукавы файл, каб знайсці падобныя.
Крыніцы
Малюнак: Значок дынаміка створаны Гаральдам Кімам з «Noun Project».
Subscribe below and we’ll send you a weekly email summary of all new Business tutorials. Never miss out on learning about the next big thing.
Update me weeklyEnvato Tuts+ tutorials are translated into other languages by our community members—you can be involved too!
Translate this post